На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти готовые бесплатные и платные работы или заказать написание уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов по самым низким ценам. Добавив заявку на написание требуемой для вас работы, вы узнаете реальную стоимость ее выполнения.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Быстрая помощь студентам

 

Работа № 100574


Наименование:


Курсовик КУЛЬТУРА БЕЛАРУС XIХ СТАГОДДЗЯ

Информация:

Тип работы: Курсовик. Добавлен: 14.11.2016. Сдан: 2012. Страниц: 22. Уникальность по antiplagiat.ru: 30.

Описание (план):


РАЗДЗЕЛ 1.ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ………...4
1.1 Роля беларусазнаўства, літаратуры станаўленні нацыі………….…………....4
1.2. Адукацыя і навука XIХ стагоддзя………………………………………….....10
РАЗДЗЕЛ 2. МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ………………………………………………………………..………......15
2.1. Развіццё тэатральнага і музычнага мастацтва ……………………………....15
2.2. Выяўленчае мастацтва і архітэктура ………………………………………...20
Заключэнне………………………………..……………………….………..…24
УСТУП
Нацыянальная культура беларусаў сваімі каранямі сыходзіць у глыбокую старажытнасць. Беларускі народ назапасіў каласальныя духоўныя багацці, якія адлюстроўваюць усю шматстатнасць яго быцця ў інтэлектуальным, маральным, эстэтычным і іншых праявах. Беларуская культура, развіваючыся і захоўваючы нацыянальныя традыцыі, адначасова зяўляецца і часткай сусветнай культуры.
Культура - спецыфічны чалавечы спосаб жыцця, які ўлучае працэс і вынікі чалавечай дзейнасці, сістэму нормаў і каштоўнасцяў, знакаў і ідэалаў, што разглядаюцца ў кантэксце гістарычнай эпохі [15, с 42].
Актуальнасць тэмы абгрунтавана тым, што вывучэнне і захаванне культурнай спадчыны і нацыянальнай самасвядомасці з’яўляюцца патрэбнай ўмовай папярэджання працэссу разбурэння нацыянальнага багацця. Засваенне гістарычнай спадчыны спрыяе захаванню духоўнасці народа.
Мэтай нашай курсавой работы з’яўляецца паказаць уздзеянне культуры на абуджэнне беларускай самасвядомасці. Для рэалізацыі гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1. Паказаць умовы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, роля у гэтым беларусазнаўства і літаратуры.
2. Прасачыць станаўленне шматпрофільнай адукацыі.
3. Раскрыць агульны накірунак развіцця беларускага мастацтва XIX стагоддзя.
Метады даследавання:
1. Абагульненне
2. Аналіз і сінтэз літаратурных крыніц па тэме даследавання.
Крыніцай даследвання сталі навучальные дапаможнікі: М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў «Нарысы гісторыі Беларусі», С. Куль-Сяльверстава «Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур». Навукова- папулярнае выданне «Беларусь учора і сення» Я.Наўдзюк, І. Касяк.


РАЗДЗЕЛ 1. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ
1. 1. Роля беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці ў станаўленні нацыі.
Пасля далучэння беларускіх да Расійскай Імперыі культура Беларусі развівалася ў новых гістарычных умовах. У канцы 18 – першай палове 19 ст. у ёй адбываліся сур’ёзныя якасныя змены, звязаныя з неабходнасцю пераарыентацыі у сувязі з фарміраваннем буржуазных адносін, складваннем умоў для станаўлення беларускай нацыі [11, с 290].
Нацыя – ўстойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якая, у адрозненне ад народнасці, характарызуецца не толькі агульнымі тэрыторыяй, мовай, культурай, але таксама цеснымі эканамічнымі, сацыяльна-палітычнымі і культурнымі сувязямі паміж рэгіёнамі, больш высокім узроўнем этнічнай самасвядомасці [15, с 92].
Фарміраванне беларускай нацыі ішло ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін, росту гарадоў і гарадскога насельніцтва. Пачынаюць фарміравацца новыя класы наёмных рабочых (шматнацыянальны) і буржуазіі (пераважна небеларускага паходжання). У канцы ХІХ ст. 90 % этнічных беларусаў пражывала ў сельскай мясцовасці; працэс кансалідацыі таксама стрымлівала слабасць нацыянальнай буржуазіі. З пачатку ХІХ ст. ўсе тэрыторыі, дзе колькасць беларускага насельніцтва пераважала, ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Спыняла этнаўтваральны працэс ідэалагічная палітыка непрызнання адметнасці беларускага народа, перашкоды ва ўжыванні беларускай мовы. Таксама тое, што беларусы не мелі сваёй дзяржаўнасці. Канчатковае замацаванне тэрміну "Беларусь", "беларусы" за ўсёй этнічнай тэрыторыяй Беларусі адбываецца ў другой палове ХІХ ст. Гэтаму спрыяе развіццё беларусазнаўства, якое садзейнічала ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці.
Нацыянальная самасвядомасць – усведамленне нацыяй сваіх карэнных інтарэсаў, мэт і ідэалаў, свайго месца сярод іншых народаў і свайго дачынення да іх [15, с 92].
Пачынаецца навуковае даследаванне Беларусі. Звесткі аб самабытнасці беларускай мовы існуюць ужо ў працах К. Калайдовіча. Гэты тэзіс падмацаваны працамі славяназнаўца, этнографа, археолага, фалькларыста З. Даленгі-Хадакоўскага (1784 – 1825). Мінулае Літвы і Беларусі вывучалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, Т. Нарбут. У навуковых экспедыцыях беларускіх вучоных А. Дамбавецкага, Е. Раманава, П. Шэйна і інш. абагульняецца этнаграфічны матэрыял, які сведчыць аб самастойнасці беларускага этнасу.
Этнас – агульнасць людей, якая гістарычна склалася на вызначанай тэрыторыі. Характарызуецца адзінставам паходжання, культуры, мовы, а таксама свядомасцю свайго адзінства [ 15, с 91].
У вывучэнні Беларусі вялікі пласт ведаў пакінуў заснавальнік беларускага мовазнаўства Я. Карскі (1860 – 1931). Яго трохтомная праца "Беларусы", сапраўдная энцыклапедыя беларусазнаўства, упершыню абгрунтавала нацыянальную самабытнасць беларусаў як асобнага славянскага народа. Для гісторыі Беларусі унёсак зрабілі М. Доўнар–Запольскі, М. Нікіфароўскі, А. Семянтоўскі. А. Сапуноў і інш. Даследаванні Беларусі выклікалі немалую цікавасць у культурным свеце і садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.
У канцы XVIII–першай палове ХІХ стагоддзяў узнікае навуковае беларусазнаўства. Пачынальнікамі вывучэння беларускай гісторыі і культуры стаў Віленскі ўніверсітэт, Віленскі музей старажытнасцей, Віленская археалагічная камісія, Расійская акадэмія навук і іншыя. Значны ўклад у вывучэнне мінулага нашага народа, яго жыцця ўнеслі: І. Грыгаровіч, І. Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай «Гісторыі літоўскага народа» (1836- 1841), Т.Нарбут, М. Без-Карніловіч «Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі», І. Насовіч, А. Кіркор, А. Багдановіч і іншыя.
Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў вывучалі рускія вучоныя П.Кірэеўскі, Н.Кастамараў, польскія – Т.Чацкі, Ю.Нямцэвіч, І.Лялевель. Вынікі даследаванняў знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх публікацыях. Былі выдадзены «Беларускі архіў» (1824 г.), «Летапісец Літвы і Руская хроніка», «Кнігі польскай метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (1843 г.), «Вандраванне па Палессю і беларускаму краю» (1853-1855 гг.), іншыя творы [16, с 75]....
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Культура Беларусі канца Х1Х – пачатку ХХ ст.ст. стала важнай часткай сусветнага гістарычнага працэсу. У многіх галінах – выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, навуцы яна дасягнула еўрапейскіх вышынь. У гэты час фарміравалася яе самабытнасць, непаўторныя традыцыі.
Нягледзячы на тое, што землі Беларусі былі пад прыгоннай палітыкай царызму, нацыянальная самасвядомасць ў Беларусі зрабіла вялікі крок наперад. Агульны накірунак развіцця беларусазнаўства, літаратуры на беларускіх землях у бок нацыянальнай формы і зместу яскрава сведчыў аб пачатку працэсаў нацыянальнага адраджэння.
У сістэме адукацыі адбываюцца значныя змены, якія праявіліся ў стварэнні сістэмы свецкай адукацыі і павелічэнні колькасці навучальных устаноў розных тыпаў. Шырокае развіццё у гэты перыяд атрымалі навуковыя веды, якія звязаны былі з дзейнасцю Віленскага універсытэта і Гора-Горацкі земляробчы інстытута. Адукацыя спрыяла фармаванню нацыянальнай інтэлігенцыі, прадстаўнікі якой узбагацілі і вывелі на якасна новы ўзровень айчынную культуру. Адбываецца станаўленне арганізаванай дабрачыннасці.
Такім чынам, развіцце культуры адбываецца у розных стылях і напрамках. Вялікімі тэмпамі развіваецца аматарскі тэатр, зараджаюцца вытокі прафесійнага. Музыкальнае жыцце дынамічна развівалася ў цесным узаемадзеянні з іншымі нацыянальнымі культурамі, набываючы дэмакратычны характар і каларытны нацыянальны стыль.
Адбывалася бурнае развіццё нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Хоць на тэрыторыі Беларусі не было навучальных устаноў мастацкага профілю, дзясяткі самабытных, таленавітых майстроў працавалі ў розных жанрах. У айчыннай архітэктуры адбывалася змена, трансфармацыя і частковае змешванне стыляў. У канчатковым выніку неакласіцызм і рамантызм саступілі месца мадэрну і зараджаламу мадэрнізму. Шмат помнікаў архітэктуры існуюць і дагэтуль.

1.Паказаць умовы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, роля у гэтым беларусазнаўства і літаратуры.
2.Прасачыць станаўленне шматпрофільнай адукацыі.
3.Раскрыць агульны накірунак развіцця беларускага мастацтва XIX стагоддзя.
Метады даследавання:
1.Абагульненне
2.Аналіз і сінтэз літаратурных крыніц па тэме даследавання.
Крыніцай даследвання сталі навучальные дапаможнікі: М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў «Нарысы гісторыі Беларусі», С. Куль-Сяльверстава «Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур». Навукова- папулярнае выданне «Беларусь учора і сення» Я.Наўдзюк, І. Касяк..............

Список использованной литературы
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС:
1.Арлоў, У. Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў / У Арлоў. - 2-е выд. – Вільня: Наша Будучыня, 2000. – 127 с.
2.Арлоў, У. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862- 1918) : Падзеі. Даты. Ілюстрацыі / У. Арлоў, Г. Сагановіч. – 2-е выд. – Вільня: Наша Будучыня, 2000. – 223 с.: іл.
3.Бяспалая, М. А. Дабрачыннасць як праява духоўнасці беларускага грамадства 90-х гг. ХIХ ст. / М. А. Бяспалая // XII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры (Мінск, 24-26 мая 2006 г.) : матэрыялы чытанняў / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2007. - С. 10-15. - Бібліягр.: с. 15 (3 назв.).
4.Бяспалая, М. А. Першыя крокі публічнага прызнання самабытнасці культурнай спадчыны беларусаў / М. А. Бяспалая // Аўтэнтычны фальклор: праблемы бытавання, вывучэння, пераймання : матэрыялы навукова-метадычнай канферэнцыі (15-16 сакавіка 2007 г.) / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2007. - С. 29-36. - Бібліягр.: с. 35-36 (10 назв.).
5.Бяспалая, М. А. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вілейскага рэгіёна ў другой палове XIX ст. / М. А. Бяспалая // Трэція Тышкевіцкія чытанні (г. Вілейка, 24 лістапада 2010 г.) : матэрыялы чытанняў. - Мінск, 2010. - С. 5-10. - Бібліягр.: с. 10.
6.Гiсторыя Беларусi канца XVIII – пачатку XX ст. у дакументах i матэ- рыалах. Хрэстаматыя / уклад., навуковы рэдактар А.Ф. Смалянчук. – Вiльня: ЕГУ, 2007. – 302 с.
7.Жылко, Ульяна Аляксандраўна. Асветніцкая парадыгма сацыякультурнага развіцця беларускага грамадства пач. XIX ст. / У. А. Жылко // Культура: открытый формат - 2012 (библиотековедение, библиографоведение и книговедение, искусствоведение, культурология, музееведение, социокультурная деятельность) : сборник научных работ / Белорусский государственный университет культуры и искусств. - Минск, 2012. - С. 45-49. - (Теоретико-методологические проблемы культурологии). - Библиогр.: с. 49 (6 назв.)
8.Ковель, И.И. История Беларуси: с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковель, Э. С. Ярмусик. – 8-е изд. – Минск: Аверсэв, 2010. – 622 с.
9.Красюк, У. Ф. Медыятызацыя культурнай прасторы ўсходнееўрапейскага рэгіёну і феномен самабытнасці беларускай культуры: гістарычны аспект / У. Ф. Красюк // Культура Беларусі і сусвет: агульнае і асаблівае : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (13-14 лістапада 2008 г.) / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2010. - С. 7-14. - (Актуальныя праблемы сучаснай культуралогіі і філасофіі культуры). - Бібліягр.: с. 13-14 (6 назв.).
10.Куль-Сяльверстава, С. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях / С. Куль-Сяльверстава; - Мн.: БДУ, 2000. - 265 с.
11.Літвіновіч, А. Ф. Гістарычнае мінулае і традыцыйная культура беларусаў і літоўцаў у публікацыях Яна Вітарта / Анатоль Літвіновіч // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 27-29 красавіка 2012 г.) / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2012. - С. 169-170. - (Пантэізм і монафізіцтва народнай культуры ў ліра-эпасе і драматургіі навейшага часу: да 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа). - Бібліягр.: с. 170.
12.Мороз, Е. С. Великобритания и Беларусь: культурно-исторические параллели XIX века / Е. С. Мороз // Белорусская национальная культура и личность : сборник материалов XXXVIII Итоговой научной конференции студентов, магистрантов, аспирантов (19 апреля 2013 г.) / Белорусский государственный университет культуры и искусств. - Минск, 2013. - С. 106-112. - Библиогр.: с. 110-111.
13.Найдзюк, Я. Беларусь учора і сяньня: Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі / Я.Найдзюк, І. Касяк. – Мн.: “Навука і тэхніка”, 1993. – 414с. : іл.
14.Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1. / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В Штыхаў і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл.
15.Обществоведение


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть похожие работы