Здесь можно найти учебные материалы, которые помогут вам в написании курсовых работ, дипломов, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

 

Повышение оригинальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение оригинальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения оригинальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, РУКОНТЕКСТ, etxt.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии так, что на внешний вид, файл с повышенной оригинальностью не отличается от исходного.

Результат поиска


Наименование:


курсовая работа Дыялектная лекска

Информация:

Тип работы: курсовая работа. Добавлен: 26.09.2014. Год: 2013. Страниц: 18. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


Змест
Уводзіны………………………………………………………………......3 Раздзел І. Дыялектная лексіка…………………………………………...5    1.1 Тыпы дыялектызмаў у аповесці  В. Быкава “Знак бяды”……….….7
Раздзел ІІ. Дыялектнае слова ў мастацкім творы…………………….14 
Раздзел ІІІ. Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у аповесці………19
Заключэнне……..………………………………………………………..21
Спіс літаратуры………………………………………………………….23
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уводзіны  
   Васіль Быкаў - гэта ўнікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць [4, с. 175].
  За ўсім, пра што апавядае Быкаў у сваіх творах, моцна адчуваецца прысутнасць беларускай рэчаіснасці, нашай унікальнай нацыянальнай гісторыі, пройдзеных намі за дзесяць стагоддзяў крыжовых шляхоў, надзвычай уражлівых і павучальных. У яго прозе з надзвычайнай вобразнай сілай выявіўся вопыт перажытага ім самім і яго пакаленнем, якое пісьменнік нездарма назваў «забітым» і якое амаль цалкам засталося на полі бою [4, с. 177] .
    Вельмі разнастайная творчая спадчына пісьменніка. Яна ўключае ў сябе шмат апавяданняў, аповесцяў, расказаў і г. д. Значнае месца сярод іх адводзіцца аповесці “Знак бяды”.  У ёй з асаблівай сілай выявілася праблема трагічнага, адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупіраванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы народа супраць фашыстаў. Не менш востра паказаў пісьменнік і падзеі калектывізацыі, да якіх упершыню звярнуўся ў аповесці «Знак бяды». Нагадаем сюжэт аповесці: нічым не прыкметных сялян Сцепаніду і яе мужа Петрака вайна застае на хутары, дзе некалі, яшчэ да калгасаў, яны атрымалі зямлю.  Сын іх ў арміі, дачка таксама недзе далёка. Спачатку Сцепаніда і Пятрок спадзяюцца перасядзець бяду, але грозныя падзеі нішчаць гэтую іх надзею: фашысты аднаўляюць разбураны мост і з’яўляюцца на хутары, учыняюць насілле над безабароннымі Петраком і Сцепанідай. Мала-памалу расце супраціўленне ворагу, народ абуджаецца, бярэ ў рукі зброю. Пятрок і Сцепаніда гінуць.
    Васіль Быкаў расказвае аб падзеях даваеннага жыцця сваіх герояў. Аўтар паказвае, як у чалавека пад час акупацыі падымаецца магутная сіла нянавісці да насілля, як стыхійны працэс перарастае ў бескампрамісную барацьбу з гітлераўцамі і іх памагатымі.
  Магчыма,  аповесць “Знак бяды” не прыцягнула б грамадзянскай увагі і не з’явілася б такой значнай падзеяй, калі б Быкаў не быў вядомым мастаком, які здолеў з дапамогай дыялектызмаў адухатварыць карціну жыцця народа.
  Творчасць Васіля Быкава заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў, такіх як: М. Абабурка, С. Андраюк, Р. Хромчанка, Д. Бугаёў, У. Гніламёдаў, М.Мішчанчук, В. Буран, А. Міхайлаў, Г. Бураўкін, Т. Багарадава, М. Тычына і інш. У іх працах змяшчаюцца звесткі пра дыялектную лексіку, даецца азначэнне паняццям дыялектная лексіка, дыялектызм, падаецца класіфікацыя, прыводзяцца прыклады і г. д. Нягледзячы на шырокую ўвагу даследчыкаў да творчай спадчыны пісьменніка, нам падаецца цікавым прывесці свае меркаванні наконт аднаго з яго твораў. Наша праца прысвечана вывучэнню дыялектнай лексікі ў аповесці “Знак бяды”.
   Мэта нашай працы – вызначыць месца і ролю дыялектызмаў у аповесці Васіля Быкава “ Знак бяды”. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
    выявіць дыялектызмы ў аповесці;
    вызначыць тыпы дыялектызмаў;
    растлумачыць сэнс выкарыстаных аўтарам мясцовых слоў;
    апісаць спосабы ўключэння дыялектызмаў у кантэкст твора;
    вызначыць стылістычную ролю дыялектызмаў у творы.
 
 
 
 
 
 
Раздзел І. Дыялектная лексіка
    Дыялектная лексіка – гэта лексіка, спецыфічная для беларускіх народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную лексіку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам. “Паняцце “дыялектызм” , – гаворыць А. В. Калінін, – узнікае тады, калі мы, слухаючы чыю-небудзь у цэлым літаратурную мову або чытаючы мастацкі твор, заўважаем іншанародныя словы, звароты і іншыя асаблівасці мовы, якія парушаюць літаратурную норму і якія мы тлумачым уплывам дыялекта. Гэтыя ж дыялектныя ўкрапванні ў літаратурную мову мы і называем дыялектызмамі” [11, с. 290]. Для абазначэння такіх украпванняў побач з тэрмінам “дыялектызм” ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і інш [13, с. 394].
   У залежнасці ад  таго, якія моўныя асаблівасці  гаворкі адлюстраваны ў слове, вылучаюцца дыялектызмы фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя.
    Фанетычныя дыялектызмы адлюстроўваюць гукавыя асаблівасці народных гаворак або тэрытарыяльнага дыялекта. Так, для некаторых гаворак характэрна з’яўленне прыстаўнога гука “г” там, дзе ў літаратурнай мове яго няма або вымаўляецца прыстаўное “в”: гараць (араць), гаплік (аплік), гавёс (авёс), гостры (востры), гозеро (возеро) і іншыя. А таксама пашырана вымаўленне канцавога “о” не пад націскам: тато (тата), блізко (блізка), сало (сала), бачымо (бачым) [13, с. 395].
  Граматычныя дыялектызмы перадаюць асаблівасці граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу) гаворак і адрозніваюцца ад слоў літаратурнай мовы некаторымі граматычнымі формамі і катэгорыямі: канчаткам –э на месцы канчатка –ы ў назоўніках множнага ліку назоўнага склону мужчынскага роду: валасэ (валасы), садэ (сады), братэ (браты) – у асобных гаворках паўднёва-заходняга дыялекту; канчаткамі -ець, -аць, -эць у дзеясловах 3-яй асобы адзіночнага ліку першага спражэння: нясець (нясе), кажаць (кажа), бярэць (бярэ) – у паўночна-ўсходніх беларускіх гаворках; сінтэтычнай формай дзеясловаў будучага часу тыпу стаяцьму (буду стаяць), жыцьму (буду жыць), рабіцьмем (будзем рабіць), карміцьму (буду карміць) – у палескіх гаворках [13, с. 396].
  Словаўтваральныя дыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных словаўтваральнымі дыялектнымі марфемамі: дамаўё (дамавіна), вудар (вудзільшчык), гарушка (горка), цяперака (цяпер), пявун (певень) і іншыя.
   Лексічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя словы, невядомыя літаратурнай мове. Яны з’яўляюцца абласнымі не ў якой-небудзь частцы (гуку, суфіксе і пад.), а ўсім сваім складам. Сярод іх адрозніваюць уласна лексічныя і этнаграфічныя дыялектызмы.
   Уласна лексічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў, з’яў, паняццяў. Дыялектызмы гэтага тыпу маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове, але поўнасцю адрозніваюцца ад іх сваім марфалагічным складам. Вось прыклад уласна лексічных дыялектызмаў з указаннем літаратурных сінонімаў да іх у дужках: дуйка (завея), драбы (рэбры), кагадзе (нядаўна, толькі што), агоўтацца (прывыкнуць), пакрыёма (скрытна), шума (смецце), шамнуць (шаснуць, праваліца), галень (дзяркач) і іншыя.
    Этнаграфічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы прадметаў і паняццяў, якія характарызуюць асаблівасці жыцця, быту і дзейнасці людзей пэўнай тэрыторыі, мясцовасці. Калі нейкі прадмет, нейкая рэч сустракаецца на тэрыторыі распаўсюджання пэўнага дыялекту, то назва гэтай рэчы і будзе этнаграфічным дыялектызмам. Інакш кажучы, этнаграфічны дыялектызм – гэта мясцовая назва мясцовай рэчы (А. В. Калінін). Этнаграфічныя дыялектызмы не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Яны могуць быць растлумачаны толькі апісальна [13, с. 397].
    Семантычныя дыялектызмы – гэта дыялектныя значэнні агульнанародных слоў, інакш кажучы, агульнанародныя словы, якія ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове. Яны ў вымаўленні і напісанні супадаюць з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэннем [13, с. 398].
 
1.1.Тыпы дыялектызмаў у аповесці  В. Быкава “Знак бяды”
    Беларуская літаратура багатая на імёны шматлікіх аўтараў, якія вельмі ўдала выкарыстоўвалі дыялектную лексіку ў сваіх творах. Плённа карыстаецца моўным скарбам свайго народа і, творча апрацоўваючы, уводзіць у літаратурны ўжытак і Васіль Быкаў. Адны з ужытых ім дыялектызмаў замацаваліся ў мове і атрымалі права на агульнае ўжыванне, другія застаюцца як паказчык яго індывідуальнага стылю.
    Разгледзім гэтыя групы дыялектызмаў.

Лексічныя дыялектызмы

Лексічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя словы, якія абазначаюць агульнавядомыя прадметы і паняцці.
У творах В. Быкава гэта перш за ўсё словы з Віцебшчыны – з мясцовасці, дзе нарадзіўся пісьменнік. Сярод іх выдзяляюцца найперш бытавыя дыялектызмы (мясцовыя назвы некаторых прадметаў і з’яў), назвы сельскагаспадарчых працэсаў і эмацыйна-экспрэсіўныя дыялектызмы (словы, звязаныя з характарам чалавека, яго паводзінамі і іншымі рысамі). Сярод даследаваных дыялектызмаў яны з’яўляюцца самымі пашыранымі і ў мове герояў, і ў аўтарскай мове. Разгледзім іх па часцінах мовы.
 
Назоўнікі
Старызна, зб. н. Старыя , зношаныя рэчы. (СПЗБ, т.5).
Найбольш, аднак, патыхала старызнай, пылам, мышамі [7, с. 48].
Пільніца, ж. Час неадкладнай работы. (СПЗБ, т.3).
Яна не настойвала болей, ведала, што  ўвогуле Пятрок казаў праўду: такой пільніцай у каго дапросішся, кожнаму конь патрэбны самому [7, с. 185].
Галень, м. Дзяркач, змецены венік. (СПЗБ, т.1).
Яму трэба было ўзяць у сенцах галень, але ні разувацца, ні мачыць ногі яму не хацелася, і ён чакаў, пакуль вада куды-небудзь сыдзе [7, с. 69].
Транты, мн. Лахманы, непатрэбныя рэчы. (СПЗБ, т.5).
         Немцы, яны болей да ежы ласыя.  Да трантаў не [7, с. 26].
Картаплянішча, зб. Булябянішча. (СПЗБ, т.2).
“Пятрок, тупаючы па картаплянішчы, усё спыняўся і азіраў падворак” [7, с. 89].
Лясіна, ж. Дровы. (СПЗБ, т.2).
Яна запытала, па што, думала, па якую лясіну ў печ, бо дроў было мала, але  ён не адказаў і знік за плотам [7, с. 186].
 
Дзеясловы
Гэту  групу лексічных дыялектызмаў складаюць  дзеясловы, што абазначаюць назвы фізічных дзеянняў і працэсаў.
Кулдыхаць, незак. Перавальвацца. (СПЗБ, т.2).
         У гэты час ад гасцінца даляцеў знаёмы вуркат, ранішняя машына, кулдыхаючы з боку на бок брызентавай будай, заварочвала да сядзібы [7, с. 72].
 Патрафіць, незак.  Разумець. (СПЗБ, т.3).
Дык то ж у сваіх, рускіх, а ворагі яшчэ болей крутыя: не патрафіш – стрэльнуць, як тую курыцу, і не прапянешся [7, с. 94].
Гупнуць, незак. Кінуць з размаху. (СПЗБ, т.1).
-Э-э-э! Ы! – зморана абвясціў ён і гупнуў ля самага вусця, мабыць, знойдзеную у полі драўляную барану з зубамі [7, с. 107].
 Патыкацца, незак. Ісці. (СПЗБ, т.3).
Ведама, ён пабяжыць у свае Выселкі, стараной у абход хутара – цяпер  у хутар патыкацца нельга [7, с. 108].
Абстрыкаць, незак. Адлупцаваць. (СПЗБ, т.1).
Зноў жа свой чалавек, якога яна яшчэ смаркачом гразілася некалі абстрыкаць крапівай за тое, што крыўдзіў малых на выгане [7, с. 206].
Дыбаць, незак. Ісці размерна і важна або нязграбна. (СПЗБ, т.1).
         Па двары, под плотам і па бурачніку ў гародзе непрыкаяна дыбалі яе цыбатыя маладыя курачкі [7, с. 62].
Загергетаць, зак. Гаварыць незразумела. (СПЗБ, т.2).
Але яна не кінулася па малако, настаўнік  загергетаў штось да гэтага вёрткага і кругленькага, і яна, ніколі не чуўшы такой гаворкі, аж з цікавасцю і здзіўленнем услухалася, ды не зразумела ніводнага слова [7, с. 198].
Застыргікаць, зак. Ісці кульгаючы. (СПЗБ, т.2).
Пятрок, згубіўшы у баразне апорак, застрыгікаў да хляўка па гэты бок істопкі [7, с. 91].
Сашкандыбаць, зак. Ісці павольна, неспяшаючыся. (СПЗБ, т.4).
Пятрок як быў, з адной босай нагой, сашкандыбаў  з дрывотні і стаў на сушэйшым [7, c. 92].
Коўтаць, зак. Глытаць. (СПЗБ, т.2).
Захадзі, захадзі! – коўтаючы ежу  ў роце, прагугнявіў Гуж [7, с. 37].
 
Прыметнікі і дзеепрыметнікі
Нягелы, прым. Няздольны, які нічога не ўмее рабіць. (СПЗБ, т.2).
Пад бокам, усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі нягелы які [7, с. 194].
Неакораная, дзепрым. Не пагабляванае. (СПЗБ, т.2).
Тут ужо стала відаць, як на самай  выспе ў канцы іх надзела пахіла вагаўся свежы, з неакоранай лясіны збіты вялізны крыж, які, упіраючыся ў зямлю нагамі, з усяе сілы паднімаў над сабой Пятрок [7, с. 187].
Кідкі, прым. Неўраважаны, дрэнны чалавек. (СПЗБ, т.2).
Цяпер яны ішлі сюды – кідкі, крутаплечы Гуж і перахлябісты малады Каландзёнак – абодва з вінтоўкамі за плячыма, з белымі павязкамі на рукавах [7, с. 65].
 
Прыслоўі
Лацвей. Лепш. (СПЗБ, т.2).
Але лацвей было Яхімоўскаму мець якую дзесяціну аблогай, у яго  хапала і лепшай зямлі, а як во было ім? [7, с. 181]
Дыхавічна. Цяжка. (СПЗБ, т.1).
Вараная іхняя кабылка і яшчэ пацямнела ад поту, які ручаямі ліўся па яе выпуклых скабах, а бакі яе дыхавічна хадзілі ад ператомы, і галава апушчалася ўсё ніжэй [7, с. 182].
 Па супесі. Зверху. (СПЗБ, т.3).
Пасеяў хутка, забаранаваць, праўда, на паўдня пазычыў каня ў Лявона, надзел якога быў побач, трохі  ніжэй, зямля там таксама была не дай бог, але трохі мягчэйшая  па супесі [7, с. 186].
 
Фанетычныя дыялектызмы
   Фанетычныя дыялектызмы - словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае фанетычнае афармленне.
    Ахвіцэр. Афіцэр.
    Ахвіцэр, - здагадаўся Пятрок [7, c. 73].
    Ладзімір. Уладзімір.
    Ладзімір быў чалавек памяркоўны, не самы бяднейшы з вёскі, але не багаты, зямлі меў, можа, на якую дзесяціну болей за Петрака ці Лявона, з яго малодшай дачкой Анютай [7, с. 143].
    Шпіктакль. Спектакль.
    Ладна, - сказаў Карніла. – ты тут нам шпіктакль не строй [7, с. 197].
Пушчаюць. Пускаюць.
“Вой ты, гора! – падумаў Пятрок. – ужо не пушчаюць і ў хату” [7, с. 122].
Гэныя. Гэтыя.
Гэныя ракеты, знаеш, як паляцяць! [7, с. 134]
Схочаце. Хочаце.
Як вы схочаце, так і будзе [7, с. 157].
Сарганізаваць. Арганізаваць.
    Ну як камуна? – запытаў ад газнічкі Пятрок. – Саргінізавалі ўжо [7, с. 161].
Мкнуцца. Імкнуцца.
        Яна ўжо хадзіла з новым чалавекам пад сэрцам,часам слухала яго трапятанне, і думкі яе мкнулі наперад, туды, дзе іх ужо будзе трое [7, с. 167].
Квелая. Кволая.
      Сцепаніда не дужа зразумела, што гэта такое, і запыталася, тоячы маленькую квелую надзею [7, с. 170].
Шчэнсце. Шчасце.
    Радуецеся? Шчэнсце вам? [7, с. 171]
Баімося. Баімся.
А я так думаю, можа, дармо баімося? [7, с. 145]
Астыглая. Астылая.
     Яна паварочвалася і выходзіла з хаты, паспеўшы аднак, заўважыць на ражку стала, мусіць, не кранутую ім ежу – міску астыглай бульбы, гарлач малака і дзве лусты хлеба, якія прынесла ўранку [7, с. 174].
Бэндзе. Будзе.
На чужым і  дармовым шчасця не бэндзе [7, с. 175].
Жучу. Зычу.
Я не жычу вам  блага, хай Езус, Марыя памогуць вам [7, с. 176].
Тэй. Той.
Тэй рабенькай  і чорнагалоўкі няма [7, с. 109].
Дармо. Дарма.
А я так думаю, можа, дармо  баімося? [7, с. 145]
 
Граматычныя
 Іхняга. Іх.
     Ішла першая вясна іхняга жыцця з Петраком, хай сабе не на сваёй зямлі, у чужой хаце, затое ў любасці, міры і згодзе [7, с. 167].
 Ёсціка. Ёсць.
    Якая ёсціка [7, с. 198].
 Ягоны. Яго.
      Калі ж зноў ускараскалася на гасцінец, убачыла, як на другім ягоным канцы ля хвойнічку нехта бяжыць [7, с. 13].
 
Словаўтваральныя
   Словаўтваральныя дыялектызмы - словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае афікснае афармленне.
Пяяў. Спяваў.
          Адразу ўцяміў, што было яшчэ рана, певень у хляўку яшчэ не пяяў, у                      цемрадзі хаты за посцілкай гучна і звыкла цікаў гадзіннік [8, c. 28].
Цемрадзь. Цемра.
        Адразу ўцяміў, што было яшчэ рана, певень у хляўку яшчэ не пяяў, у цемрадзі хаты за посцілкай гучна і звыкла цікаў гадзіннік [8, c. 62].
Касціна. Костка.
        Яны прымоўклі на парозе, а ён неяк задуменна ці роспачна ківаў голай і жоўтай, як касціна, галавой, думаў што ці дакараў іх моўчкі [7, с. 98].
      Нянаскае. Не на нашай мове.
      На падворку пад ліпамі ўжо высіўся брызентавы верх машыны і чулася гамана, нязвыклае, нянаскае гергетанне [8, c. 62].
     Такім чынам, Васіль Быкаў ў аповесці шырока выкарыстоўвае лексічныя,  граматычныя, фанетычныя і словаўтваральныя дыялектызмы. Аўтар бярэ ўсё самае лепшае з народных гаворак і ўводзіць у літаратурны ўжытак. Гэтым ён пазбягае паўтораў, робіць мову твораў выразнай, яркай, трапнай, узбагачае яе.  Дыялектызмы   запаўняюць прабелы літаратурнай мовы, надаюць ёй каларытнасць, таму што менавіта ў лексіцы народных гаворак знайшла яркае адлюстраванне гісторыя народа.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Раздзел ІІ. Дыялектнае слова ў мастацкім творы
  На сучасным этапе застаецца актуальным працэс узаемадзеяння літаратурнай мовы з жывой гаворкай народа, якая дае магчымасць пісьменніку абнаўляць і ўдасканальваць свой “матэрыял і інструмент”. Ужыванне дыялектнай лексікі ў творах мастацкай літаратуры стала заканамернай з’явай. Мянялася тэматыка твораў, мяняліся погляды на тыя ці іншыя падзеі, узнікалі новыя героі, але ва ўсе часы пры адлюстраванні рэчаіснасці беларускія пісьменнікі абапіраліся на родную гаворку.
  У другой палове 20-га стагоддзя стварылі даволі значныя творы пра жыццё беларускай вёскі ў даваенны час, пра барацьбу з фашыстамі ў час вайны, пра адбудову сельскай гаспадаркі пасля вайны, пра нялёгкі шлях простых людзей такія вядомыя беларускія пісьменнікі, як І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, В.Адамчык, І. Пташнікаў. Асновай твораў усіх гэтых пісьменнікаў з’яўляецца агульнанародная мова, дыялектызмы ж уводзяцца імі ў кантэкст для перадачы найтанчэйшых адценняў, пачуццяў, перажыванняў, для характарыстыкі дзейнасці людзей у розных сферах жыцця [3, c. 241].
   Традыцыйная лексіка беларускай літаратурнай мовы ў 20-ым стагоддзі значна змянілася, але яна праз мастацкія творы ўсё болей і болей папаўняецца новымі моўнымі адзінкамі з родных пісьменнікам гаворак.  Неабходна адзначыць, што беларускія пісьменнікі аддаюць вялікую ўвагу моўнаму скарбу свайго народу і па-ранейшаму старанна працягваюць пошукі самабытнага, гарманічнага, трапнага і вобразнага народна-дыялектнага слова. Гэтыя намаганні ўхваляе Р. Шкраба – вядомы беларускі літаратуразнавец, гаворачы: “Ніхто не можа забараніць пісьменніку шукаць выяўленчыя сродкі ў самых розных пластах жывое і літаратурнае мовы. Кожнае слова – будзе гэта архаізм, правінцыялізм або неалагізм – мае права на існаванне ў творы” [19, с. 54].
  Як правіла, пісьменнікі неабыякавыя да выкарыстання нелітаратурнай (дыялектнай і прастамоўнай) лексікі. У некаторых з іх нават павышана цяга да такіх моўных адзінак, што дало права многім даследчыкам творчасці пісьменнікаў называць гэтую з’яву як “злоўжыванне дыялектнымі прастамоўнымі словамі і звароткамі”. Празмернае насычанне тэксту дыялектызмамі робіць мову твора малазразумелай і цяжкай для чытання. Трэба весці спецыяльнае даследаванне, каб зразумець, напрыклад, што хацеў сказаць паэт, ужыўшы ў кароткім урыўку свайго твора аж тры дыялектызмы: Рваў край на шкуматы Ліхіх віхур ярчук і сэрцы біцца кідаў на шындзёлы…(У. Хадыка)[13, с. 400]. Як бы там не было, але застаецца бясспрэчным той факт, што літаратурная мова ўвесь час папаўняецца з дыялектаў і прастамоўя моўна-выяўленчымі сродкамі.
   Ужыванне дыялектызмаў у беларускай мастацкай літаратуры – заканамерны працэс. З аднаго боку, гэта абумоўлена аб’ектыўнымі фактарамі: па-першае, беларуская літаратурная мова мае дыялектную аснову і як вышэйшая форма нацыянальнай мовы знаходзіцца ва ўзаемадзеянні з народнымі гаворкамі; па-другое, многія беларускія пісьменнікі з’яўляюцца носьбітамі моўнага багацця родных ім гаворак. З другога боку, гэта тлумачыцца суб’ектыўнымі прычынамі: уводзячы дыялектызмы ў свае творы, пісьменнікі дамагаюцца больш рэалістычнага адлюстравання эпохі, мясцовага каларыту, побыту, перадаць асаблівасці мовы дзейных асоб, наогул, ствараючы тыповыя характары ў тыповых абставінах, выпрацоўваюць свой індывідуальны стыль [3, с. 246].
  Савецкія пісьменнікі 20-30-х гадоў імкнуліся шырока выкарыстоўваць вузкамясцовыя словы ў мастацкіх творах. Супраць гэтага выступіў А.М.Горкі, які неаднаразова падкрэсліваў, што слова неабходна ўжываць з дакладнасцю самай суровай. Горкі правільна заўважыў, што глыбокія назіранні пісьменніка над жыццём народа непасрэдна прыводзяць да ўжывання дыялектызмаў у творы. Але ён быў супраць нічым не апраўданага выкарыстання “местных речений”. Паводле яго выказванняў, пісьменнікі, уводзячы так званыя мясцовыя выразы або нехарактэрныя, незразумелыя словы, вельмі рэдка ўзбагачаюць літаратурную мову, часцей засмечваюць мову людзей пэўнай мясцовасці, раскрываючы іх характары, пісьменнік можа і павінен выкарыстоўваць дыялектызмы, бо ў такіх выпадках няма лепшага сродку мастацкай выразнасці, як дыялектнае слова. Умела запазычанае, яно стварае непаўторны каларыт пэўнага грамадскага асяроддзя і эпохі. Яно выразнае, паэтычнае і можа нават стаць здабыткам літаратурнай мовы, становіцца “літаратурным фактам” [3, с. 247].
   У творы беларускіх савецкіх пісьменнікаў шмат разнастайных дыялектных слоў, якія прасеяліся праз густое сіта стандартызацыі і або не ўвайшлі ў нарматыўныя слоўнікі, або знаходзяцца ў іх са стылістычнымі паметамі, або за адставання лексікаграфіі ад працэсаў моўнага жыцця ў народзе яшчэ зусім не зафіксаваны. Такія лексемы ў навуковых працах пераважна называюцца лексічнымі дыялектызмамі і, значыць, шырока ў літаратурнай мове пакуль што не выкарыстоўваюцца. Але гэтыя словы ў мову мастацкіх твораў, галоўным чынам, уваходзяць мэтанакіравана і адыгрываюць у іх адпаведную ролю. Шырокаўжывальнасць такіх народна-дыялектных лексем у мастацкай літаратуры вымагае ставіцца да іх нават як да літаратурных [11, с. 291].
   Сапраўдныя майстры слова адчуваюць, што многія назвы прадметаў, працэсаў, якасцей прадметаў і працэсаў, якія вядомы ў адной мясцовасці, невядомы ў другой. Прапануючы для шырокай грамадскасці лексемы з такімі назвамі, яны клапоцяцца пра зразумеласць іх, пра іх даходлівасць, каменціруюць сэнс такіх новаўвядзенняў [11, с. 293].
   У аповесці Васіля Быкава “Знак бяды” можна выдзеліць некалькі спосабаў увядзення дыялектызмаў у кантэкст:
1. Тлумачэнне праз увядзенне сіноніма, калі побач з дыялектным словам падаецца сінонім з літаратурнай мовы:
     Яна запытала, па што, думала, па якую лясіну ў печ, бо дроў было мала, але ён не адказаў і знік за плотам [7, с. 186].
2. Кантэкстуальны спосаб тлумачэння, калі сэнс дыялектнага слова вынікае з кантэксту, праз слоўнае акружэнне. Гэты спосаб з’яўляецца самым распаўсюджаным:
       У гэты час ад гасцінца даляцеў знаёмы вуркат, ранішняя машына,    кулдыхаючы з боку на бок брызентавай будай, заварочвала да сядзібы [7, с. 72]. 
        Зноў жа свой чалавек, якога яна яшчэ смаркачом гразілася некалі абстрыкаць крапівай за тое, што крыўдзіў малых на выгане[7, с.206].
    А таксама ёсць яшчэ некалькі спосабаў з дапамогай якіх пісьменнікі ўводзяць дыялектызмы ў кантэкст. Іх можна разгледзець у творчасці        Я.Брыля,  І. Чыгрынава, Б. Сачанкі, М. Гарэцкага і інш.
     Пісьменнікі тлумачаць сэнс дыялектызма агульнапашыранай лексемай, якая падаецца або ў спасылцы, або ў дужках:
   Ён завёў  мяне да дзвярэй “цэлі” (камеры) № 40 і здаў наглядчыку. (М.Гарэцкі).
   У мастацкіх творах сустракаюцца таксама і разгорнутыя аўтарскія тлумачэнні сэнсу дыялектных слоў, яны як бы дапаўняюць гэтыя лексемы:
   Неўзабаве Капейка зноў улез праз дзверы неяк задам і паставіў на стол “гусака” – заткнённую паперай літроўку. (Я. Брыль).
   Іншы раз дыялектызм бярэцца ў двукоссе, выдзяляецца працяжнікам, дужкамі. Праўда, так семантыка слова ў многіх выпадках не выяўляецца, а толькі ўказваецца на лакальнасць лексемы:
  Яшчэ бялее, іскрыцца сям-там на лузе лапінкамі снег, а па рацэ плыве ўжо, крышыцца “сала” (Б. Сачанка).
   Так пахне на ўчастку ў Выгарах – у лесе – дрывотня, дзе рэжуць і сушаць бярозавыя чуркі для “чугрэяў” ( І. Пташнікаў).
      У многіх выпадках нашы пісьменнікі падаюць дыялектныя словы з рознымі заўвагамі – лінгвістычнымі, этнаграфічнымі, геаграфічнымі, гістарычнымі і інш.
   Толькі “курчына” – бэлька ад печы да супрацьлежнае сцяны вешаць вопратку, - толькі яна вынесла (М. Гарэцкі).
 У Мікалая хворыя легкія – біркулёз, як гавораць у вёсцы  (І.Пташнікаў).
У гародзе на мяжы ў высокай траве бегалі чырвоныя вёрткія андрукі – божыя кароўкі – і блішчэлі кропелькі расы (І. Пташнікаў).
     Часцей за ўсё дыялектнае слова далучаецца да агульнавядомай лексемы як прыдатак і аддзяляецца злучком:
   У гады маленства з палкі вырабляў мастацкія штукі: птушачак, звяроў і проста хорошы кіёчак-папірашку (М. Гарэцкі).  
  Не патрабуюць дадатковага кантэксту і асобага тлумачэння і тыя дыялектызмы, што маюць значнае пашырэнне, ужо неаднаразова ўжываліся пісьменнікамі старэйшага пакалення, засведчаны слоўнікамі з паметай “абласное” і, значыць, стаяць на мяжы поўнага асваення іх літаратурнай мовай.
   Вунь на жлукце стаіць, ля сцяны ( І. Чыгрынаў).
   У нашай коткі зялёныя вочы (І. Чыгрынаў).
   Пісьменнік не тлумачыць дыялектныя словы, семантыка якіх лёгка выяўляецца праз параўнанне з аднакаранёвымі літаратурнымі словамі. Такія дыялектызмы натуральна ўваходзяць у мову мастацкага твора, не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння:
   “ Дык у мяне ёсць кавалак бульбяной кашы”,  –  сказаў Андрэй. “ А ў нас, Андрэй, і гэтага няма. Ёсць піражкі з молатых сухіх картапляных абіракаў…” ( П. Пестрак) [8, с. 257].
   Як відаць, зразумеласць дыялектызма дасягаецца рознымі прыёмамі ўвядзення яго ў кантэкст. Пры гэтым ад пісьменніка патрабуецца вялікае мастацкае майстэрства, тонкае адчуванне мовы, пачуццё меры. “ Пісьменнік, які адчувае патрэбу ў знешнім узбагачэнні сваёй мовы, - гаварыў адносна гэтага Б. Я. Ларын, – павінен авалодаць майстэрствам увядзення дыялектызма… па-майстэрску выкарыстоўваць дыялектызмы цяжэй і важней для пісьменніка, чым іх знайсці” [7, с. 23].
 
 
 
Раздзел ІІІ. Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у аповесці
   Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у творы мастацкай літаратуры разнастайныя, паколькі яны вобразна-выяўленчымі магчымасцямі спрыяюць больш дакладнаму адлюстраванню рэчаіснасці, надаюць індывідуальнасць мове персанажаў, выконваюць функцыю красамоўнай мастацкай дэталі, праз якую чытач успрымае творчую задуму аўтара.
  Уводзячы дыялектную лексіку ў свае творы, Васіль Быкаў стараецца больш рэалістычна адлюстраваць побыт: “Яна не настойвала болей, ведала, што ўвогуле Пятрок казаў праўды: такой пільніцай у каго дапросішся, кожнаму конь патрэбны самому” [7, с. 185]; мясцовы каларыт: “Яна запытала, па што, думала, па якую лясіну ў печ, бо дроў было мала, але ён не адказаў і знік за плотам” [7, с. 196]; асаблівасці мовы персанажаў: “Я не жычу вам блага, хай Езус, Марыя памогуць вам” [7, с. 176]. Ён уводзіць у кантэкст дыялектныя словы не дзеля натуралістычнай дакладнасці, а ў пошуках найбольш эфектыўных моўных сродкаў пры стварэнні вобразаў. Такое выкарыстанне дыялектнай лексікі характэрна толькі тым пісьменнікам, каму дыялект блізка знаёмы. Дыялектызмы ў такіх пісьменнікаў выкарыстоўваюцца разнастайна і дакладна.
   Ва ўсе часы беларускія пісьменнікі, якія пісалі пра вёску і яе жыхароў, не абыходзіліся ў сваіх творах без народна-гутарковай лексікі.
     Шматлікія дыялектныя словы надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў: “Але лацвей было Яхімоўскаму мець якую дзесяціну аблогай, у яго хапала і лепшай зямлі, а як во было ім?” [7, с. 181]; перажыванняў чалавека: “А я так думаю, можа, дармо баімося?” [7, с. 145]. А таксама пісьменнік актыўна выкарыстоўвае ў сваіх творах дыялектызмы пераважна для характарыстыкі дзейных асоб: “Пад бокам, усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі нягелы які” [7, с. 194].
   У аповесці дыялектызмы выконваюць самыя разнастайныя мастацкія функцыі. Яны могуць быць выкарыстаны як сродак індывідуалізацыі вобраза: “Цяпер яны ішлі сюды – кідкі, крутаплечы Гуж і перахлябісты малады Каландзёнак – абодва з вінтоўкамі за плячыма, з белымі павязкамі на рукавах” [7, с. 65]. Выкарыстоўваючы дыялектызмы, аўтар малюе пейзаж, пераважна не гарадскі, стварае агульны фон і разгортвае апавяданне: “Пятрок, тупаючы па картаплянішчы, усё спыняўся і азіраў падворак” [7, с. 89]. Дыялектызмы часта служаць характаралагічным сродкам, “прымацоўваючы” персанаж да пэўнага этнаграфічнага і сацыяльнага асяроддзя.
   У творах Быкава дыялектызмы выступаюць не як іншародныя ўкрапванні, а запаўняюць прабелы літаратурнай мовы, надаючы ёй пластычнасць і каларытнасць, таму што ў лексіцы народных гаворак знайшла яркае адлюстраванне шматвекавая гісторыя народа.
    Жывая народная мова, як сведчаць усе творы В. Быкава і іншых пісьменнікаў, не страціла сваёй ролі як крыніцы ўзбагачэння літаратурнай мовы нават на сучасным этапе яе развіцця.
   Пісьменнік імкнецца як мага выразней выкарыстаць выяўленчыя магчымасці беларускага слова і ўвесь час арыентуецца на жывую народную гаворку.
    З дапамогай дыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе знешні воблік героя, але і раскрывае яго ўнутраны свет: “Цяпер яны ішлі сюды – кідкі, крутаплечы Гуж і перахлябісты малады Каландзёнак – абодва з вінтоўкамі за плячыма, з белымі павязкамі на рукавах” [7, с. 65], выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым і заключаецца майстэрства пісьменніка.
 
 
 
 
Заключэнне
   Творы Васіля Быкава адлюстроўваюць прыгажосць і магутнасць нашай роднай мовы і сцвярджаюць, якім павінен быць сапраўдны чалавек: шчырым, непахісным перад ворагамі і праблемамі, верным, адданым сваёй радзіме.                                            
    Праведзенае даследаванне паказвае, што Васіль Быкаў у сваім творы шырока выкарыстоўвае дыялектызмы. Гэта з'яўляецца прыметай своеасаблівага мастацкага почырку самабытнага майстра слова.
   З прааналізаванага  матэрыялу відаць, што пісьменнік  у сваіх творах абапіраецца  на жывую народную мову, бачыць  у ёй крыніцу папаўнення лексікі.  Дыялектызмы ўзбагачаюць мову яго твораў. Яны дапамагаюць стварыць трапную моўную характарыстыку перса
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением оригинальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.