Здесь можно найти учебные материалы, которые помогут вам в написании курсовых работ, дипломов, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение оригинальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение оригинальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения оригинальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, РУКОНТЕКСТ, etxt.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии так, что на внешний вид, файл с повышенной оригинальностью не отличается от исходного.

Результат поиска


Наименование:


реферат История Беларуси

Информация:

Тип работы: реферат. Добавлен: 18.05.13. Год: 2012. Страниц: 36. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


?

53

 

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ. КАРОТКІ НАРЫС

1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

Храналагічна  супадае з каменным векам (40 тыс.г. да н.э. – 3 тыс. да н.э.). Самы працяглы перыяд этнічнай гісторыі. Чалавек упершыню з’явіўся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 40 тыс. г. да н. э. Найбольш старажытныя стаянкі чалавека знойдзены каля в.Бердыж (каля р.Сож Гомельскай вобл.) і каля в.Юравічы (каля г.Мазыра). Спачатку была заселена толькі паўднёвая частка Беларусі. Паступова людзі рухаліся на поўнач. Поўнае засяленне  тэрыторыі Беларусі адбылося ў сярэднекаменным веку – мезаліце (7–5 тыс. г. да н. э.). Колькасць насельніцтва ў гэты час была невялікай – 4,5–6 тыс.чалавек.

У перыяд неаліту (4–3 тыс. г. да н. э.) насельніцтва Беларусі значна павялічылася. Асноўная частка насельніцтва пражывала на Палессі, у Панямонні і Пасожжы. У Падзвінні колькасць насельніцтва была невялікай. У гаспадарчай дзейнасці людзей адбыліся значныя змены: з’явіліся прадзенне і ткацтва, кераміка, удасканальваліся прылады працы,  узніклі творы мастацтва. Адбываецца так званая неалітычная рэвалюцыя – пераход да вытворчых форм гаспадаркі (земляробства і жывёлагадоўлі).

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Разам з тым даныя археалогіі і гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасці гідраніміі (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў 3 тысячагоддзі да н.э. у паўночна-усходніх раёнах Беларусі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва. На поўдні жылі невялікія групы індаеўрапейцаў. Іх масавае рассяленне на Беларусі паклала пачатак новаму індаеўрапейскаму перыяду этнічнай гісторыі.

 

2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі,
яго балцкі і славянскі этапы

              Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі падзяляецца на 2 этапы:

1.      Балцкі этап (3–2 тыс. да н.э. – сярэдзіна 1 тыс. н.э.).

2.      Славянскі этап (сярэдзіна 1 тыс. н.э. – сенняшні час).

Хто такія індаеўрапейцы і адкуль яны з’явіліся?

Найбольш верагоднай канцэпцыяй прарадзімы індаеўрапейцаў з’яўляецца “пярэднеазіяцкая”  канцэпцыя.  Навукоўцы мяркуюць, што да пачатку свайго масавага рассялення індаеўрапейцы жылі на тэрыторыі Пярэдняй Азіі. Прыкладна 4–3 тыс. гадоў да н.э. пачынаецца іх міграцыя з прарадзімы па наступных прычынах:

1.      Хуткае развіццё жывёлагадоўлі і земляробства.

2.      Скарачэнне смертнасці, павелічэнне працягласці жыцця індаеўрапейцаў, што выклікала перанаселенасць тэрыторыі прарадзімы і неабходнасць асваення новых тэрыторый.

Міграцыя індаеўрапейцаў заняла некалькі тысяч год. У выніку змешвання з карэнным насельніцтвам іншых  тэрыторый індаеўрапейцы страцілі сваё першапачатковае адзінства і ўтварылі т.зв. “мазаіку народаў”. Сёння да індаеўрапейскай моўнай групы адносяцца народы, якія гавораць на славянскіх, германскіх, балцкіх, раманскіх, кельцкіх, індаіранскіх, грэчаскай, албанскай і армянскай мовах.

Што адбывалася на тэрыторыі Беларусі ў выніку рассялення індаеўрапейцаў?

У 3–2 тысячагоддзях да н.э. на тэрыторыі, якая ахоплівала басейны рэк Вісла, Нёман, Заходняя Дзвіна і Верхняе Падняпроўе індаеўрапейцы асімілявалі мясцовае неалітычнае насельніцтва і ў выніку ўтварыўся новы этнас – балты. З рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва, але  і змянілася эпаха. Каменны век саступіў месца бронзаваму.

Балты займаліся плужным земляробствам, выкарыстоўваючы больш эфектыўныя бронзавыя прылады працы. Гэта стварала ўмовы для накаплення багаццяў асобнымі сем’ямі. Асноўны тып  паселішча  балтаў – умацаваныя гарадзішчы.

Этнагенэз славян і рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне славян паклала пачатак новаму славянскаму этапу этнічнай гісторыі Беларусі.

Хто такія славяне і адкуль яны з’явіліся? Найбольш абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя, якая размяшчае прорадзіму славян на тэрыторыі паміж рэкамі Эльба, Вісла і Нёман. У ІV–VІІ стст. адбываецца значнае пашырэнне славянскага арэала. Міграцыя славян з тэрыторыі прарадзімы была выклікана:

1.      Значным павелічэннем колькасці славянскага насельніцтва на тэрыторыі прарадзімы.

2.      Зараджэннем маёмаснай нароўнасці сярод славян, якія ўступілі ў перыяд разлажэння першабытнаабшчыннага ладу (перыяд ваеннай дэмакратыі), што садзейнічала росту ваяўнічасці.

3.      Націскам на славян з боку суседніх народаў (авараў, хазараў, германцаў).

З тэрыторыі прарадзімы славяне мігрыравалі ў 2 напрамках: на поўдзень і на ўсход. У выніку міграцыі славяне страцілі сваё першапачатковае адзінства і падзяліліся на 3 групы: заходніх, паўднёвых і ўсходніх.

Міграцыйны паток славян, які рушыў на ўсход, прывёў да засялення славянамі тэрыторый Паўночнай Украіны і Паўднёвай Беларусі. Паступова славяне прасоўваліся на поўнач Беларусі. У VІІІ–ІХ стст. пачынаецца масавае рассяленне славян. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая – адышла на паўночны захад, трэцяя – працягвала жыць на сваіх тэрыторыях побач са славянамі.

У выніку змешвання славян і балтаў узніклі новыя этнічныя супольнасці, якія ўпамінаюцца ў пісьмовых крыніцах.

Крывічы займалі поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя і былі найбольш шматлікім усходнеславянскім насельніцтвам. У іх этнічным абліччы пераважалі славянскія рысы.

Дрыгавічы займалі большую частку Паўднёвай і значную частку сярэдняй Беларусі. Іх мова была славянскай. Аднак у матэрыяльнай культуры зафіксаваны і некаторыя балцкія элементы.

Радзімічы займалі землі паміж Дняпром і Дзясной. Як крывічы і дрыгавічы яны ўтварыліся ў выніку славяна-балцкага сінтэзу.

 

 

3. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян

Да сярэдзіны ІХ ст. на ўсёй тэрыторыі, заселенай ўсходнімі славянамі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У канцы ІХ ст. тут узнікла палітычнае ўтварэнне – Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) з цэнтрам ў Кіеве. Землі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў увайшлі ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кіеўская Русь з’яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялікі кіеўскі князь. У склад дзяржавы ўваходзілі асобныя землі на чале са сваімі князямі. Мясцовыя князі знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага кіеўскага князя. Яны павінны былі з’яўляцца з дружынай па патрабаванні вялікага князя з мэтай  ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельніцтва плаціла даніну вялікаму кіеўскаму князю. У той жа час мясцовыя князі карысталіся амаль неабмежаванай уладай у сваіх  княствах.

Кіеўская Русь з’яўлялася спецыфічнай раннефеадальнай дзяржавай. Яна не была адзіным, цэнтралізаваным, маналітна злітым дзяржаўным утварэннем. Кіеўская Русь сфарміравалася як федэрацыя феадальных княстваў, кожная з якіх захоўвала адносную самастойнасць і самабытнасць. У землях драўлян, вяцічаў, крывічоў і радзімічаў дзейнічалі мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскую Русь можна назваць феадальнай федэратыўнай дзяржавай-манархіяй з моцнай ваеннай арганізацыяй, што дазваляла абараняць яе ад спакусаў суседніх дзяржаў і набегаў з боку ваяўнічых вандроўнікаў, рабіць заваявальныя паходы ў суседнія багатыя краіны і трымаць пэўны час у падпарадкаванні мясцовых князёў і баяр, схільных да сепаратызму. Эканамічныя і этнічныя сувязі ў гэтай дзяржаве наўрад ці можна лічыць трывалымі.

 

4. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Беларусі склалася 2 раннефеадальныя княствы – Полацкае і Тураўскае, якія ўваходзілі ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Геаграфічнае становішча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця эканомікі, перш за ўсё гандлю, а таксама абумовіла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русі. У Полацку існавала мясцовая княжацкая дынастыя. Сярод полацкіх князёў найбольшую вядомасць набылі князі Брачыслаў і Усяслаў, якія правілі Полацкім княствам на працягу ХІ ст. У гэты час пашырылася тэрыторыя княства і яго палітычнае значэнне. Полацкія князі імкнуліся праводзіць незалежную ад Кіева палітку.

Якім быў палітычны лад Полацкага княства? Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца ХV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая і судовая ўлады ў Полацкім княстве належалі князю. Князі займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, яны былі заняты адміністрацыйнай справай, вяршылі суд, ахоўвалі гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

У пачатку ХІІ ст. Полацкае княства ўступіла ў перыяд феадальнай раздробленасці і распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае і інш.

Другое раннефеадальнае княства на Беларусі – Тураўскае – утварылася у канцы ІХ ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кіеву ў якасці часткі вялікакняскіх уладанняў. У другой палове ХІІ ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо у канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкіх феадальных княтсваў: Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровенскае.

Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі.

 

5. Увядзенне хрысціянства.
Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст.

Хрысціянства прыйшло на ўсходнеславянскія землі. Даследчыкі мяркуюць, што ўжо ў ІХ ст. у Полацкай зямлі былі хрысціяне. У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір пачаў хрышчэнне Русі. Услед за Кіевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельніцтва 2 іншых важных цэнтраў – Полацка і Ноўгарада. Язычніцкае насельніцтва хрысцілася прымусова. Забаранялася старая (язычніцкая) абраднасць і ўводзілася новая, падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы язычніцкіх маленняў разбураліся. Хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй. З прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Пасля прыняцця хрысціянства ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі. У 992 г. узнікла епархія ў Полацку. У ХІІ ст. каля Полацка ўзнікаюць манастыры.

Культура старажытных беларускіх зямель мае шмат агульнага з культурай іншых усходнеславянскіх народаў. Аднак пры ўсёй агульнасці культуры Старажытнай Русі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела сваю спецыфіку. Найбольш яскрава гэта выявілася ў матэрыяльнай і духоўнай культуры Полацкай зямлі. У ІХ–ХІІІ стст. у Полацку развівалася пісьменства, вялося летапісанне, шырока распаўсюджваліся рамёствы. Полацк  уплываў на гаспадарчае і культурнае развіццё суседніх неславянскіх народаў.

З прыняццем хрысціянства ў архітэктуры Беларусі бярэ пачатак узвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам і Кіевам быў пабудаваны Сафійскі сабор. У ХІІ ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, у Бельчыцах былі ўзведзены 4 мураваныя саборы, у Полацку быў узведзены Спаса-Праабражэнскі сабор. Помнікам манументальнай архітэктуры Гродна з’яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў ХІІ ст.

На Беларусі развівалася пісьменства. Разам з перакладнымі літаратурнымі творамі тут з’яўляюцца і арыгінальныя. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнікоў кніжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клімента Смаляціча, Кірылу Тураўскага, Ефрасінню Полацкую. Клімент Смаляціч напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кірыла Тураўскі з’яўляўся епіскапам г.Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кірылы Тураўскага уяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасіння Полацкая паходзіла з сям’і полацкіх князёў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапісваннем кніг. Манастыр, у якім знаходзілася Ефрасіння,  хутка стаў буйным культурным і рэлігійным цэнтрам. Аб высокім узроўні прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, які заказала Ефрасіння таленавітаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.

 

6. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі

На пытанне: “Як і калі сфарміравалася беларуская народнасць?” адказаць адназначна нельга. У навуцы няма адзінай думкі, а існуе шэраг падыходаў і канцэпцый.

У ХІХ ст. з’явіліся польская і вялікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі  існаванне самастойнага беларускага этнасу  на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянской мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі лічылі беларусаў часткай польскага  этнасу, а творцы вялікарускай канцэпцыі сцвярджалі, што  Беларусь – частка вялікарускай этнічнай тэрыторыі.

У пачатку ХХ ст. з’явілася крывіцкая канцэпцыя. Яна заснавана на сцвярджэнні аб тым, што продкамі беларусаў з’яўляюцца крывічы. Памылковасць  гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку Беларусі. Яна не дае ўяўлення аб тым, як ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва.

Пазней была выпрацавана яшчэ адна канцэпцыя – крывіцка-дрыгавіцка-радзімічская. Аднак гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае тако факта, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., калі беларусы як этнас яшчэ не сфарміраваліся.

Існуе таксама балцкая канцэпцыя этнагенэзу беларусаў. Паводле яе, змяшчэнне славян з даславянскім насельніцтвам – балтамі – прывяло до з’яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнагенэзе беларусаў. Абгрунтаваннем тэорыі з’яўляецца наяўнасць элементаў балцкай культуры і мовы ў культуры і мове беларусаў. Аднак гэтыя элементы маюць індаеўрапейскае паходжанне, уласцівыя як славянам, так і балтам.

Частка навукоўцаў прытрымліваецца думкі аб тым, што агульным продкам рускіх, беларусаў і ўкраінцаў з’яўлялася старажытнаруская народнасць.  Яна сфарміравалася ў выніку змешвання крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, палян, вяцічаў і інш. у ІХ–Х стст. У гэты ж час сфарміравалася Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь). У выніку распаду Старажытнарускай дзяржавы распалася і старажытнаруская народнасць. У якасці доказаў існавання старажытнарускай народнасці навукоўцы прыводзяць наступныя аргументы:

1.      Існаванне агульнай мовы ўсходніх славян.

2.      Адзінства матэрыяльнай культуры.

3.      Наяўнасць этнічнай самасвядомасці насельніцтва Старажытнай Русі. Існаванне этнонімаў “рускія”, “русь”, “русічы” і інш.

4.      Наяўнасць агульнай тэрыторыі старажытнарускай народнасці, якая ўспрымалася як “Русь”.

У пачатку 90-х гг. новую  канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка. З самага пачатку фарміравання этнічная тэрыторыя “Русь” дзялілася на рэгіёны. Тэрыторыя сучаснай Беларусі паводле мясцовых асаблівасцей мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны – папрыпяцкую і падзвінска-падняпроўскую. У выніку ўзаемадзеяння паміж зонамі сфарміравалася новая этнічная тэрыторыя – “Белая Русь”. Фарміраванне беларускага этнасу завяршылася ў ХVІ ст.

 

7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага:
розныя падыходы і канцэпцыі

Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стст. былі перыядам феадальнай раздробленасці. Паступова фарміруюцца фактары, якія падштурхоўвалі заходнерускія княствы да аб’яднання, кансалідацыі, утварэння адзінай дзяржавы. Сярод іх – размяшчэнне заходнерускіх зямель на гандлёвых шляхах, пагроза ім з боку крыжакоў і мангола-татараў. Але самыя важныя прычыны аб’яднальнай тэндэнцыі на Русі – унутрыпалітычныя. У ХІІІ ст. пачаўся новы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін, а гэта непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, што ў феадальным грамадстве заўсёды з’яўлялася фактарам аб’яднальных працэсаў. Такім чынам, сукупнасць унутраных і знешніх фактараў адрадзіла імкненне заходнерускіх княстваў да кансалідацыі (з яго фактычна былі выключаны Паўночна-Усходнія і Паўднёвыя землі Русі, дзе панавалі татара-манголы). Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.

Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць ХІV ст. Шляхамі: на основе пагадненняў між літоўскімі і славянскімі князямі; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сілы.

У гістарычнай літаратуры існуе тры канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Першая з іх прадстаўлена ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой навуковай і вучэбнай літаратуры, сённяшняй літоўскай гістарыяграфіі. Яе ўмоўна называюць “літоўскай” канцэпцыяй. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва ХІ–ХІІІ стст. знаходзілася там жа, дзе і сучасная Літва. У ХІІІ ст. утвараецца адзіная цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай вялікакняжацкай ўладай і такой жа моцнай ваеннай арганізацыяй. Гэтая дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоўнае іх далучэнне да Літвы. Утварэнне ВКЛ тут выступае як вынік знешняй літоўскай агрэсіі. Дзяржава ўтворана літоўскімі феадаламі, на базе літоўскага цэнтра (тэрыторыі), пагэтаму яна з’яўляецца толькі літоўскай дзяржавай.

У процілегласць “літоўскай” канцэпцыі існуе “беларуская” канцэпцыя ўтварэння ВКЛ. Найбольш поўна яна выкладзена ў кнізе М.І.Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”. На думку М.І.Ермаловіча, гістарычная (летапісная) Літва размяшчалася не на сучаснай тэрыторыі, а на тэрыторыі Беларусі, паміж Мінскам і Новагародкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень). Не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі дарэвалюцыйныя і савецкія гісторыкі, а заходнерускія княствы (перш-наперш, Новагародскае княства) далучылі да сябе Літву і заснавалі Вялікае княства Літоўскае. Паколькі новая дзяржава была ўтворана беларускімі феадаламі на базе беларускага цэнтра (тэрыторыі), то яна з’яўлялася ні чым іншым, як беларускай дзяржавай.

Прыхільнікі трэцяй па ліку “цэнтрысцкай” канцэпцыі на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу, сцвярджаюць, што ў ХІІІ–ХІV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці ВКЛ адыгрывалі разам з заходне-рускімі феадаламі літоўскія феадалы, дзяржава гэтага часу была Літоўска-Беларускай дзяржавай. У ХV–ХVІ стст. рашаючую ролю ў жыцці ВКЛ адыгрывалі беларускія феадалы разам з літоўскімі, дзяржава гэтага часу была Беларуска-Літоўскай дзяржавай.

На наш погляд, Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з’яўлялася ні Беларуска-Літоўскай, ні Літоўска-Беларускай дзяржавай. Вялікае княства Літоўскае – гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў – беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80% насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з’яўляліся этнічнай меншасцю. Таму, на наш погляд, ВКЛ можна называць Руска-Літоўскай ці Літоўска-Рускай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.

Першымі ў склад ВКЛ трапляюць землі Верхняга Панямоння, Чорная Русь, ці Новагародчына (Новагародак быў першай сталіцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Віцебск – у 1320, Турава-Пінскія землі – у пачатку ХV ст. Асабліва паспяхова аб’яднальны працэс ішоў пры Гедыміне (1316–1341). Ім была перанесена на ўсё Вялікае княства Літоўскае стараруская мадэль дзяржаўнага кіравання. Рускі ўплыў адлюстраваўся і на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў (літоўцы яшчэ  не мелі сваёй пісьменнасці).

 

8. Палітычная  барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст.  Крэўская унія

Закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі ухіл у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць  у велікакняжацкай улады ўзнікненне супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы – да цэнтралізацыі. Барацьба цэнтралісцкіх  і федэралісцкіх пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрапалітычнае жыццё ВКЛ у ХІV–ХVІ стст. Вынікам гэтай барацьбы былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі  распадам дзяржавы. Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341), калі вялікім князем стаў яго любімы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд і Кейстут, зверглі Еўнута. І хаця на вялікакняжацкі прастол быў узведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоўнай улады, што забяспечвала цэнтралізацыю дзяржавы і стабільнасць палітычнага жыцця. Другі палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазіцыі былі вельмі няўстойлівыя, і ў 1381 г. Кейстут захапіў вярхоўную ўладу. Наступіў новы, трэці палітычны крызіс. Праз год Кейстут быў забіты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі і зрабіў стаўку на знешнюю сілу  – Польшчу. К канцу ХІV ст. складваюцца ўмовы збліжэння ВКЛ і Польшчы (гэтага патрабавала і знешняя небяспека – Тэўтонскі ордэн). У 1385 г. было падпісана пагадненне паміж ВКЛ і Польшчай – Крэўская унія. Ягайла стаў польскім каралём. Па сваіх умовах унія была інкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу і вяла да каталіцкай экспансіі на беларуска-літоўскіх землях. Незадаволеныя беларуска-літоўскія феадалы пачынаюць барацьбу супраць уніі. Яе ўзначалілі Андрэй Альгердавіч (Полацкі) – на першым этапе, Вітаўт, сын Кейстута – на другім. Барацьба завяршылася падпісаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам. Яна значна карэкціравала Крэўскую унію: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Юрыдычна палітычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпісаннем Гарадзельскай уніі 1413 г., але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1432–1436), пад уплывам якой былі прыняты прывілеі польскага караля (1432) і вялікага князя (1434), якія пашыралі правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася).

Такім чынам, палітычная гісторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый, а палітычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархіі (паны-рада, вальны сейм, абмежаванне вялікакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай, заставалася пры гэтым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускіх і літоўскіх феадалаў.

 

9. Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі

Беларуская  культура развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур. У той жа час кантакты з Заходняй Еўропай прывял да ўзнікнення новых з’яў у беларускай культуры. У беларускую мову пранікаюць новыя словы, літаратура ўзбагачаецца перакладнымі творамі, у архітэктуры і мастацтве назіраюцца элементы гатычнага стылю.

У канцы ХV – пачатку ХVІ ст. склаліся эканмічныя, сацыяльныя і палітычныя перадумовы Адраджэння (Рэнесансу) на Беларусі. Агульнаеўрапейскае Адраджэнне – эпоха станаўлення і росквіту ранняй буржуазнай культуры. Вялікія геаграфічныя адкрыцці, з’яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай, пераважна свецкай культуры. Сфарміраваўся гуманістычны светапогляд – сцвярджэнне аб высокай годнасці чалавека. Адраджэнне – умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную культуру.

Прадстаўнікамі рэнесансавай культуры на Беларусі былі  першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына, паэт-гуманіст Мікола Гусоўскі.

У архітэктуры Беларусі шырокае распаўсюджанне набыла готыка, якая панавала па працягу другой паловы ХІІІ–ХV стст. Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, храмамі абарончага тыпу. Абарончую сістэму ВКЛ складалі замкі ў Лідзе, Навагрудку, Крэве, Вільні і Троках. У пачатку ХVІ ст. быў пабудаваны выдатны помнік беларускага дойлідства   – Мірскі замак. Да храмаў абарончага тыпу належаў касцёл у в.Ішкалдзь, Сынковіцкая царква-крэпасць, Мураванкаўская царква-крэпасць. У другой палове ХVІ ст. у архітэктуру Беларусі пранікаюць элементы стылю Рэнесанс.

У рамках выяўленчага мастацтва развіваўся манументальны жывапіс, іконапіс. З распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё  свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Былі створаны выдатныя ўзоры паліхромнай драўлянай скульптуры.

 

10. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай

Люблінская унія паклала пачатак трагічнай старонкі айчыннай гісторыі. З гэтага часу незалежная краіна ВКЛ страціла сваю самастойнасць, увайшла ў склад новай дзяржавы – Рэчы Паспалітай. Чаму так здарылася? Першая спроба зліць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння ў 1385 г. Крэўскай уніі. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землі страчаныя ёй у час войнаў, перавесці сваіх падначаленных з праваслаўных у католікаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунія. Амаль два стагоддзі паміж дзяржавамі звязанымі саюзнымі адносінамі ішла барацьба: з боку Польшчы за інкарпарацыю саюзніка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Націск з боку Польшчы няспынна пашыраўся і паглыбляўся. К сярэдзіне ХVІ ВКЛ у эканамічным, дзяржаўным, грамадска-палітычным жыцці набліжалася да Польшчы. Пераймаліся польскія звычаі, абрады, з’явіліся ваяводствы, воласці, паветы. Паскорыць працэс інкарпарацыі прымушала польскія ўлады і тое, што Жыгімонт ІІ Аўгуст не меў нашчадкаў.

Важнае значэнне мелі знешнепалітычныя абставіны. На поўдні ВКЛ вымушана  было абараняцца і весці неспынныя войны з крымскімі татарамі. З 1500 па 1569 гг. апошнія 45 разоў рабавалі беларускія землі, уводзячы палонных у рабства. У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца Маскоўская дзяржава. Яна імкнулася да берагоў Балтыйскага мора і  вяла вайну з Лівонскім ордэнам, які запрасіў дапамогі ў ВКЛ. Ордэн перайшоў пад працектарат княства. Расія пачала баявыя дзеянні на тэрыторыі ВКЛ. Над княствам навісла смяротная пагроза. Спробы заключыць мір з рускім царом Іванам Грозным не мелі поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацняліся дзеянні па ўключэнню ВКЛ у склад адзінай дзяржавы.

У такіх ўмовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблінскі сейм. Кароль і яго прыхільнікі імкнуліся шляхам уніі ўключыць ВКЛ у склад Польшчы. Паслы ВКЛ вымушаны былі ісці на саюз з Польшчай, але імкнуліся захаваць незалежнасць сваёй краіны. Яны прапанавалі свае ўмовы аб’яднання: адзін кароль абіраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы і ВКЛ, карануецца ў Кракаве і Вільні, княства і карона будуць мець свае асобныя органы ўлады і кіравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць і інш. Гэтыя прапановы не знайшлі падтрымкі на сейме. Паслы ВКЛ ад’ехалі на месцы. Гэта выклікала абурэнне караля і польскіх паслоў. Пад іх уціскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды рады і сейма прымаць рашэнне, Жыгімонт ІІ Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднія дадзеныя ВКЛ і шляхце, далучае Падляшша, Валынь і Падолію да Польшчы. Пад пагрозай пазбаўлення маёнткаў, высылкі з краю ён прымушае паслоў гэтых зямель падпісаць унію. У складзе ВКЛ засталіся Літва і Беларусь. Нягледзячы на ўсё іх супрастаянне, яны вымушаны былі таксама падпісаць унію.

1 ліпеня 1569 г. згодна Люблінскай уніі ВКЛ і Польшча злучыліся ў адзіную дзяржаву – Рэч Паспалітую, феадальную Рэспубліку. Быў абраны адзіны гаспадар – кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі. Спынілася абранне вялікага князя ВКЛ, яго пажыццёвае валоданне княствам. Выбіраўся адзіны сейм, які павінен быў склікацца толькі ў Польшчы. Уводзілася адзіная мытная прастора, грашовая адзінка, агульная знешняя палітыка. Усе жыхары РП мелі права набываць маёнткі і зямлю, уласнасць у любой частцы краіны. Скасоўваліся ўсе пастановы, законы, палажэнні якія супярэчылі уніі, а таксама  асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству. Такім чынам, Люблінская унія была гвалтам навязана ВКЛ палякамі на чале з Жыгімонтам ІІ, асабліва пасля анексіі і далучэння большасці тэрыторыі ВКЛ (Падляшша, Валынь, Падолля, Кіеўшчыны).

Унія – гэта анексія і інкарпарацыя ВКЛ у польскае каралеўства, пагроза поўнага акаталічвання і апалячвання, вынік цяжкага і складанага ўнутранага і знешнепалітычнага становішча ВКЛ у сярэдзіне ХVІ ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамічнага стану, раскола грамадства па канфесійнай прыкмеце, пашырэння рэлігійнай барацьбы, здрады караля, аслаблення ВКЛ у выніку войнаў з крымскім ханствам і барацьбы ВКЛ за лівонскую спадчыну.

 

11. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст.

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй. Улада размяркоўвалая паміж двухпалатным парламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі. Пасля Любліна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. Удалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах РП. Дзве краіны захавалі ранейшыя назвы ВКЛ і Польская карона, а таксама свае законы, органы выканаўчай улады, судовыя сістэмы, мясцовае самакіраванне, фінансы, узброенныя сілы і да канца ХVІІ ст. – дзяржаўныя мовы. У апошнім Статуце ВКЛ 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася іншаземцам у княстве набываць землі, маёнткі, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставінах магнаты княства змагаліся за поўную самастойнасць, рабілі змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад Рэчы Паспалітай. ВКЛ было ліквідавана з прыняццем Кастытуцыі 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812 г.) у Вільні па загаду Напалеона быў утвораны Часовы ўрад пад назвай “Камісія Вялікага княства Літоўскага” як орган адміністрацыйнага кіравання акупіраванай тэрыторыі Літвы і Беларусі.

У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная унія каталіцкай і праваслаўнай царквы. Уніяцтва ўяўлала сабой  спалучэнне дагматаў каталіцкай царквы і абрадаў праваслаўнай. Уніяты падпарадкоўваліся Ватыкану. Уніяцтва ўяўляла сабой сродак акаталічвання насельніцтва.  Беларуская шляхта перайшла ў каталіцызм, а вернікамі сталі сяляне і гарадскія нізы. На працягу свайго існавання ўніяцтва праявіла тэндэнцыю да лацінізацыі – набліжэння да каталіцтва. Прыняцце уніі выклікала сур’ёзныя супярэчнасці ў грамадстве. У 1623 г. адбылося паўстанне гараджан Віцебска, якія забілі ўніяцкага архібіскупа, рэлігійнага фанатыка  Іясафата Кунцэвіча. Рэлігійныя супярэчнасці былі адной з прычын барацьбы беларускіх сялян і ўкраінскіх казакаў пад час казацка-сялянскай вайны 1648–1653 гг.

Акаталічванне і паланізацыя  беларускага насельніцтва стваралі неспрыяльную абстаноўку ў грамадстве і з’явіліся адной з прычын падзення Рэчы Паспалітай.

 

12. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай – адна з галоўных прычын знікнення гэтай краіны з палітычнай карты свету. Ён меў некалькі вытокаў. Першы закладзены з падпісання Люблінскай уніі. З гэтага моманту ўся гісторыя РП – гэта барацьба грамадскасці  ВКЛ за захаванне незалежнасці, якая аслабляла карону і княства у эканамічных і ваенных адносінах, рабіла лёгкай здабычай суседніх дзяржаў.

Другім вытокам, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці РП, з’явіліся шляхецкія вольнасці (права ліберум вета, стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброеннай шляхты для абароны сваіх прывілеяў, мясцовыя соймікі, якім належала ўся улада ў ваяводствах і паветах). Гэта вяло да узмацнення шляхты, заняпада адміністрацыйнага кіравання.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу была рэлігійная палітыка, імкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесці іх з праваслаўных у каталіцкую веру (царкоўная унія, стварэнне уніяцкай царквы, яе лацінізацыя).

Чацверты выток – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным, што выклікала сялянскія выступленні, падрывалі моц дзяржавы.

Пяты выток – барацьба паміж магнатамі за ўладу ў краіне. Асноўныя сапернікі – Радзівілы, Пацы, Сапегі. Звароты розных груповак за дапамогай да суседніх краін, стварэнне канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кіраваць дзяржавай, а таксама няспынныя войны, якія вяліся на тэрыторыі  дзяржавы, руйнавалі яе.

Першы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, Мсціслаўскае, Магілёўскае ваяводства.

Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму існаванню, сейм прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасці шляхты, рашэнні сейма прымаліся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання і іншыя рашэнні, накіраваныя на цэнтралізацыю і ўмацаванне дзяржавы. Знайшліся сілы, якія былі незадаволены прыняццем Канстытуцыі. Яны ўзяліся на барацьбу за расійскія парадкі кіравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталі суседзі. У 1793 г. адбыўся другі падзел РП. Да Расіі адышла частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінская і ўсходняя часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краіны ў сакавіку 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыі, аднаўленне РП у межах 1772 г. Паўстанне пачалося ў Кракаве, затым у Літве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлі прускія, рускія, аўстрыйскія войскі.

У 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь і Усходняя Літва, а таксама Украіна да Зах. Буга. Рэч Паспалітая перастала існаваць як самастойная дзяржава на наступных                            прычынах  з-за неабмежаваных шляхецкіх вольнасцяў, нацыянальнага прыгнёту, рэлігійнага фанатызму, падзення нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краіне, анархіі, расколу грамадства паводле этнічных і ідэалагічных прыкмет, няспынных войнаў і інш. Усё гэта аслабляла дзяржаву знутры, рабіла лёгкай здабычай суседзяў.

 

13. Культура Беларусі ХVІІ–ХVІІІ стст.

Перамога контррэфармацыі

Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны  рух у Еўропе у другой  палове ХVІ–ХVІІ стст., які ўзначальваўся папствам і быў накіраваны супраць Рэфармацыі. Контррэфармацыя ахапіла палітыку, ідэалогію, культуру.

Пачатак контррэфармацыі ў ВКЛ – 1569 г., з’яўленне езуітаў на яго тэрыторіі. Асаблівасцю контррэфармацыі ВКЛ была яе накіраванасць не толькі супраць пратэстантызму, а і супраць праваслаўя. У ХVІІ–ХVІІІ стст. адбывалася масавая паланізацыя пануючага класа ў ВКЛ праз яго акаталічванне.

Барацьбу супраць акаталічвання і паланізацыі вялі грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы Беларусі. Адной з прояў гэтай барацьбы была палемічная літаратура. Розныя аўтары пісалі творы, у якіх вялася палеміка  вакол пытання аб уніі. Так, Мялецій Сматрыцкі ў 1610 г. напісаў найбольш вядомы свой твор “Фрынас” (з грэч. плач.),  у якім ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам да барацьбы з наступаючым каталіцызмам. Афанасій Філіповіч стварыў “Дыярыуш” (дзённік), дзе ён крытыкаваў унутраную і знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай, крытыкаваў свецкіх і духоўных феадалаў.  Змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі выступіў Лявонцій Карповіч.

Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург Сімяон Полацкі.

Архітэктура і мастацтва развіваліся пад уздзеяннем мастацкага стылю эпохі Контррэфармацыі – барока. Для яго былі характэрны пышнасць, манументальнасць, параднасць. Пачатак эпохі барока ў архітэктуры Беларусі – будаўніцтва езуіцкага фарнага касцёлу ў Нясвіжы. Найбольш значныя помнікі архітэктуры барока – касцёл і кляштар бернардзінак у Мінску (зараз Свята Духаў кафедральны сабор), касцёл і калегіум езуітаў у Мінску, езуіцкі касцёл у Гродне, Полацкі Сафійскі сабор у сярэдзіне ХVІІІ в. перабудаваны у стылі поздняга “віленскага барока”.

У стылі барока быў выкананы шэраг палацава-паркавых комплексаў, якія належалі магнатам.

Стыль барока пранікае і ў выяўленчае мастацтва: у манументальны жывапіс і іконапіс. Асаблівае распаўсюджанне атрымаў партрэтны жанр, т.зв. “сармацкі” партрэт. Росквіту дасягнула дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Беларускія майстры у ХVІІ ст. працавалі ў Рускай дзяржаве, дзе аздобілі шэраг храмаў. Лепшымі ўзорамі  мастацкага ткацтва з’яўляліся  слуцкія  паясы.

Развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва снаваў шэраг прыгонных тэатраў.

 

14. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.

Рэч Паспалітая, з якой больш за 2 стагоддзя быў аб’яднаны лёс беларускага народа, у выніку 3-х падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793, 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам 3 млн. чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

З канца ХVІІІ ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Асноўныя перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі:

1.      Для аховы новых заходніх межаў Расія будавала крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове.

2.      На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796 г. прыведзена адміністрацыйная рэформа

3.      Насельніцтва Беларусі прыводзілася да прысягі на працягу месяца пасля ўказа ў склад Расіі. Тым, хто не згодзен быў прысягаць, дазвалялася ў 3-х месячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць сваю нерухомасць.

Палітыка царызму ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўнай. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Аднак урад Расіі ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў.

У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

4.      У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная     палітыка. Яе маёмасць заставалася недатыкальнай. Аднак забаранялася хрысціць у сваю  веру праваслаўных.

5.      Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам Расіі. Кіраванне ў гарадах вялося думай, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як у Расіі.

6.      Спецыяльныя ўказы ўрада (1794 г.) устанаўлівалі мяжу яўрэйскай аседласці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова  ўкраінскіх губерняў. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца  рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры з хрысціянскім насельніцтвам.

7.      Асноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся на беларускіх землях Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Такім чынам, гэта была асцярожная ў адносінах да Беларусі палітыка. Аднак, рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў расійскі ўрад дзейнічаць больш актыўна:

1.      Уводзіцца на Беларусі землеўладанне расійскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

2.      Паступова абмяжоўваліся правы мясцовага дваранства. Канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці, у тых, хто супрацоўнічаў з Напалеонам.

3.      30-я гады ХІХ ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла больш жорсткі характар. На гэта было 2 прычыны: рост апазіцыйных  грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.

 

15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады ХІХ ст.

Грамадска-палітычны рух развіваўся пасля вайны з Напалеонам, пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.

Першай праявай беларускага нацыянальнага руху было стварэнне і дзейнасць таварыства  філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). У 1817 г. пры Віленскім універсітэце студэнты А.Міцкевіч і Т.Зан стварылі таварыства філаматаў. У пачатку 20-х гадоў ХІХ ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства  філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі – таварыства аматараў навук. Яны  прапагандавалі патрыятычныя ідэі  ў польскім духу, расказвалі пра славутых  дзеячаў Польшчы, прапагандавалі сярод насельніцтва ідэі волі і роўнасці.

У 1824–1825 гг. расійскі ўрад, улічваюцца, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненню нагляду за навучэнцамі. Аляксандр 1 забараніў дзецям Беларусі і Літвы вучыцца ў замежных універсітэтах. Праводзілася перлюстрацыя лістоў. Уведзены жорсткі агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі.

Шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі (каля 10 тыс. чалавек) Беларусі падтрымалі нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы 1830–1831 гг.  У адказ расійскі ўрад праводзіць “разбор шляхты”, мерапрыемствы супраць дробнай шляхты, распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. Асобы, якія дакументамі не даказалі свайго шляхецтва, не былі зацвержаны ў дваранскім званні і яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Былыя шляхціцы  павялічвалі падатнае саслоўе.

Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага  ўплыву на беларускіх землях. У 1830 г. указ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указ ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзіў новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. Усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія  назвы.

У 1832 г. створаны “Асабовы камітет па справах заходніх губерняў” па ажыццяўленню плана пашырэння расійскага дваранскага землеўладання і меры ў галіне кіравання, суда, асветы, культуры. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі.

У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як небяспечны ачаг вальнадумства. Польская мова ў судовай справе заменена на рускую.

У 1840 г. дзяржаўнае справаводства і выкладанне ў вышэйшых навучальных установах павінна было весціся на рускай мове.

У 1839 г. адбылося аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на беларускае насельніцтва. Духавенства (і каталіцкае і праваслаўнае) пазбаўляецца права валодаць замлёй з сялянамі.

 

16. Культура Беларусі канца ХVІІІ – першай паловы ХІХ ст. 
Ідэалогія асветніцтва

Ідэалогія Асветніцтва, антыфеадальная паводле сваёй сацыяльна-палітычнай сутнасці, з Еўропы распаўсюдзілася ў Беларусі у канцы ХVІІІ – першай трэці ХІХ ст. Філосафы-асветнікі прапагандавалі прыярытэт розуму, асветы і навукі. Яны імкнуліся пабудаваць “царства розуму на зямлі”.

Уяўленне аб прыроджанай роўнасці людзей ідэалагічна абгрунтоўвала патрэбаванні дэмакратычных свабод. Асноўнымі “натуральнымі нравамі” людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Асветнікі прапанавалі тэорыю “раздзялення ўлады”. У падзеле ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую яны бачылі гарантыю ад злоўжывання ўладай, аховы грамадзян ад беззаконня. Ідэалогія Асветніцтва была блізкай філаматам і філарэтам.

Прыхілінікі новай ідэалогіі  змянялі старадаўнія жупаны і кунтушы на еўрапейскае адздзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі перавагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва – класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і вялічнай прастаты.

На змену Асветніцтву у канцы ХVІІІ в. у  Заходняй Еўропе прыходзіць Рамантызм. Ён адлюстраваў расчараванне пэўнай часткі грамадства ў асветніцкай ідэалогіі і культуры. Для Рамантызму характэрны ўвага да свету чалавечых пачуццяў, да нацыянальнай мовы і культуры, а таксама да нацыянальнай гісторыі.

Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва прывяло да ажыццяўлення некаторых рэформ у галіне адукацыі.

У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Школьная сістэма будавалася на прынцыпе адзінства і пераемнасці, навучанне аб’яўлялася бясплатным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), 2-х гадовыя павятовыя вучылішчы, 4-х гадовыя гімназіі і універсітэты.

Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіўся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін.

Рэформа адукацыі не ўхіліла каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Беларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада спаланізаванаму дваранству. У  езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці “гімназіяльныя вучылішчы”. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага  калегіума Полацкай езуіцкай акадэміі з правамі універсітэта. У 1820 г. яна была закрыта.

Станаўленне беларускай літаратурный мовы і беларускай літаратуры. У ХІV–ХVІІІ стст. мовай беларускага народа была старабеларуская мова. У выніку паланізацыі з другой паловы ХVІІІ ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у справаводстве і інш. сферах  культуры. Беларускія магнаты і шляхта, інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога насельніцтва. Пасля далучэння да Расіі афіцыйнае  становішча ў Беларусі заняла руская мова, аднак да падаўлення паўстання 1863–1864 гг. панавала польская мова.

Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, агульнаславянскае нац. адраджэнне ў пачатку ХІХ ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы  на базе шматлікіх беларускіх  гаворак (дыялектаў). Нанова складваліся графіка, правапіс, лексіка.

У першай палове ХІХ ст. адзінай сферай выкарыстання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура (рукапісная і ананімная): паэмы “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе” і інш. Тут загучала жывая гутарковая беларуская мова.

У літаратуры першай паловы ХІХ ст. з’явіліся таленавітыя паэты і празаікі: Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (2-х томны твор “Ідылія”). Дунін-Марцінкевіч – аўтар славутых драматычных твораў: камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты”. Вакол яго групаваліся мясцовыя інтэлігенты: мастак і пісьменнік А.Шэмеш, педагог і паэт І.Легатовіч, кампазітар К.Крыжаноўскі, У.Сыракомля, С.Манюшка, К.Тышкевіч і інш.

Мастацкі стыль эпохі Асветніцтва класіцызм знайшоў адлюстраванне ў архітэктуры. Ствараліся палацы і палацава-паркавыя комплексы ў Гомелі, Жылічах, Снове. Класіцызм пранік у культавае дойлідства (Іосіфаўскі набор у Магілёве, Петра-Паўлаўская царква ў Гомелі).

Для выяўленчага мастацтва было характэрна спалучэнне класічнага і рамантычнага накірункаў. Працавалі такія мастакі як І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, І.Хруцкі, В.Дмахоўскі, Н.Орда, М.Кулеша і інш.

 

17. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.

Прычыны адмены прыгоннага права:

1. Прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіцё дзяржавы;

2. Антыпрыгонніцкі рух (асабліва сялянскі) пагражаў моцным сацыяльным выбухам.

Урад Расіі (Беларусь уваходзіла ў яе склад) вырашыў адмяніць прыгоннае права  “зверху”, пакуль яно само не пачало адмяняцца – “знізу”. Рэформа пачалася ў сакрэце ад народу. 1857 г. – створаны Сакрэтны камітэт. Спрэчкі ў ім на якіх умовах адмяняць прыгоннае права.  Вырашана – вызваляць сялян з сядзібай. Зямлю выкупаць на працягу 10–15 гадоў па цане, якая б кампенсіравала страты памешчыкам ўлады над асобай селяніна.

Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Чаму?

1) Таму, што гэтыя памешчыкы значна больш, чым іншыя ў Расіі, былі уцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны (блізкасць да заходнееўрапейскага рынку).

2) Польскае дваранства ўяўляла пагрозу палітычнай небяспекі, яно магло выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацыянальных інтарэсах.

Аляксандр ІІ хацеў, каб ініцыятыва адмены прыгоннага права заходзіла ад памешчыкаў (галоўная сацыяльнай апоры). Ён арганізаваў гэтую “ініцыятыву” цэраз генерал-губернатара Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай губерняў (сябра Аляксандра ІІ з дзяцінства). Пад націскам В.І.Назімава памешчыкі яго губерняў пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю і сялянскую нерухомасць. 20 лістапада 1857 г. Аляксандр ІІ падписаў рэскрыпт (прадпісанне) на падрыхтоўку мясцовых праектаў (па Западным губерням) вызвалення сялян. Але аб адмене прыгоннага права не было сказана ў рэскрыпце. 21 лістапада 1857 г. (праз 1 дзень) Аляксандр ІІ  накіраваў “Дадатак” да рэскрыпта, дзе недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным ў “паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян” з’яўляецца адмена прыгоннага права.

А тым часам у беларускіх губерніях пашыраўся пратэст супраць памешчыкаў, якія ужо з пачатку ХІХ ст. павялічвалі свае надзелы за кошт сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Пратэсты сялян мелі розныя формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне памяншэнню надзелаў, скаргі, напады на памешчыкаў і эканомаў. У 1858–1860 гг. сялянскія хваляванні адбыліся ва ўсіх беларускіх губерніях. Пратэстам сялян быў т.зв. “цвярозы рух” 1858–1859 гг. Гэта быў байкот пітных дамоў, стварэнне “брацтваў цвярозасці” (да 5 тыс. членаў у “брацтвах цвярозасці” Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губ.).

19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права і звярнуўся да народа з маніфестам. Апублікаваны былі акты толькі 5 сакавіка 1861 г. (падрыхтоўка ішла на выпадак сялянскіх хваляванняў). Акты можна падзяліць на 3 групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычылася 2: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян (Магілеўская, большая частка Віцебскай губ.) і Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).

У маніфесце і палажэннях заканадаўча замацаваны былі ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўнае – асабістыя правы сялян, асабістая свабода. Былы прыгонны, у якога  раней памешчык мог забраць усю яго маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласці зараз атрымліваў вольна распараджацца сваёй асобай і таксама ад свайго імя заключаць розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

Аднак, па маніфесту сяляне 2 гады (да 19 лютага 1863 г.) абавязаны былі несці тыя ж павіннасці, што і у часы прыгоннага права. Адмяніліся толькі т.зв. дадатковыя зборы (яйкі, масла, лён, палатно і г.д.).

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі:

- у Магілёўскай і Віцебскай губернях (абшчыннае землекарыстанне) памеры сялянскіх надзелаў ад 1–2 дзес. да 4–5,5 дзес.;

- у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губ. (падворнае землекарыстанне). Сялянам пакінулі іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася 1/3 зямлі, але сялянскі надзел нельга было скараціць больш чым на 1/6.

Да правядзення выкупа зямлі сяляне лічыліся часоваабавязаннымі. Яны былі павінны адбываць паншчыну або плаціць аброк. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі. На працягу 49 гадоў сяляне былі даўжнікамі дзяржавы, плацілі ей да 300% пазычанай сумы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлі у 3–4 разы (на Беларусі).

Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Пачаліся выступленні сялян ва ўсёй Расіі. Яны жорстка падаўляліся. Аднак ва ўмовах паўстання 1863–1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны ўнесці істотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы (Указ 1863 г.). Скасавалася часоваабавязаннае становішча сялян, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Дзяржаўныя сяляне Беларусі (з 1867 г.) пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Зробленыя ўрадам уступкі палепшылі становішча сялян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Літве і на Беларусі.

Увогуле, рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі.

Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.

 

18. Буржуазныя рэформы 60–70 гг. ХІХ ст.

Рэформа 1861 г.  адмяніла прыгоннае права і ліквідавала голоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі.

У 60–70-я гады ўрад Аляксандра ІІ ажыццявіў шэраг буржуазных рэформ: земскую, судовую, гарадскую, ваенную, у галіне народнай адукацыі і друку.

Самая радыкальная з іх – судовая (1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў) прысяжных засядацеляў скарачалася сістэма судаводства. Першая інстанцыя – міравы суд (1 суддзя), другая  – з’езд міравых суддзяў, потым – акруговы суд (у губернях) і судовыя палаты (некалькі губерняў). Адзіная апеляцыйная інстанцыя – сенат. Выбарнасць міравых суддзяў. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, міравыя суддзі – сенатам.

Рэформа пакінула валасны суд для сялян, духоўны суд (кансісторыю) для духавенства і ваенны суд для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя асобы падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі у 1872 г. з увядзення міравых судоў, якіх тут назначаў (не выбіралі як у Расіі) міністр юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з’явіліся тут толькі ў 1882 г. – вынік паўстання 1863–1864 гг. Улада Расіі не давярала мясцовым памешчыкам.

Земская рэформа (1864 г.) прадугледжвала стварэнне ў паветах і губерніях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем (справамі непалітычнага характару). На Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг. рэформа праведзена ажно у 1911 г. спецыяльным выбарчым законам.

Гарадская рэформа ў Беларусі праведзена была са спазненнем на 5 гадоў, у 1875 г. (прынята у 1870 г.) Усесаслоўнасць пры выбарах гарадской думы, управы. Аднак права выбіраць і быць абраным мелі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі: буйныя плацельшчыкі, сярэднія і дробныя плацельшчыкі (3 курыі). Такім чынам, новая сістэма гарадскога самакіравання давала ўладу буйной буржуазіі – купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя служачыя, інтэлегенцыя (асноўная маса насельніцтва гарадоў) не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

- Чым займалася гарадская дума?


и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.