Здесь можно найти образцы любых учебных материалов, т.е. получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплекса па беларускай лтаратуры. Аналз дапаможнка па лтаратуры для настанка. Характарыстыка дапаможнка Вывучэнне творчасц Максма Багдановча школе. Аналз манаграф дапаможнка Дз. Бугаёва.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Педагогика. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2010. Страниц: 2. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1 З гісторыі стварэння вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры
1.2 Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры
ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў
2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук
2.1.2 Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе
2.2 Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
Уводзіны

У сувязі з тымі зменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ў карэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцы яго асобных кірунках. За апошні час адбыліся істотныя змены ў арганізацыі структуры школы, паскорыўся працэс абнаўлення ўсёй адукацыйнай сферы. Пазітыўная дынаміка ў практыцы школьнага навучання абумоўлена істотнымі напрацоўкамі канцэптуальнага, навуковага, нарматыўна-метадычнага характару (прадметныя канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і інш.). Эфектыўным і плённым стаў выхад на варыятыўную адукацыю, асобасна арыентаванае навучанне, што запатрабавала перабудовы педагагічнай дзейнасці, выклікала неабходнасць падрыхтоўкі новага пакалення падручнікаў і дапаможнікаў. Стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў з'яўляецца адной з важных стратэгічных задач па развіцці моўнай і літаратурнай адукацыі, яе удасканалення.
Менавіта важнае месца, якое займаюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі ў сучаснай школьнай адукацыі абумовіла актуальнасць абранай намі для даследавання тэмы.
Калі гаварыць пра метадычную распрацаванасць праблемы ў літаратуры, то варта адзначыць некаторыя прозвішчы аўтараў і іх асноўныя працы.
Так вывучэннем пытання стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры займаліся, у прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік А.І. Бельскі, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л. Шаўлякова-Барзенка. Так, у сваіх працах навукоўцы разглядаюць такія адметнасці навукова-метадычных дапаможнікаў як структуру, склад, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі якасці.
Звяртаючыся непасрэдна да стваральнікаў вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і вучняў, варта адзначыць некаторыя працы.
У 60-я гады плённа працаваў над этым пытаннем Жыдовіч І.К. Так, ім былі створаны такія дапаможнікі “Янка Купала. Жыццё і творчасць”, “Кузьма Чорны. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка”; а таксама ў сааўтарстве з Міцкевічам Д. “Жыццё для народа. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа”, “Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа”.
У гэты час былі створаны шматлікія манаграфіі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па творчасці знакамітых пісьменнікаў. Напрыклад, творчыя набыткі Я.Коласа вывучалі Пшыркоў Ю.С., Фіглоўская Л.І., П. Броўка; Я. Купалы - Ул.Ф. Луцэвіч, І. Жыдовіч, Івашын В.; Максіма Багдановіча - Адамовіч Я., Мішчанчук М., Грынчык М., Лойка А., Навуменка І., Стральцоў М. [13; С.354].
Акрамя таго, вельмі карыснымі з'яўляюцца працы, прысвечаныя асобным перыядам у літаратуры, асобным жанрам або творам.
Для ілюстрацыі вучэбна метадычных дапаможнікаў, прысвечаных аналізу асаблівасцяў асобных твораў можна прывесці наступныя працы: “Вялікі свет маленькіх Куранёў: “Палеская хроніка” І. Мележа” (В. Локун), Загадка беларускай “Энеіды” (Г. Кісялёў), “А праўда мне ўсяго дарожай…” Перачытваючы “Новую зямлю” (У. Казбярук), “Твор на штодзень і назаўсёды: Паэтычны сэнс верша М. Багдановіча “Пагоня” (Клышка А.).
Асобным перыядам ў літаратуры прысвечаны такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі: “Беларсукая дакастрычніцкая драматургія” (С. Лаўшук), “Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе: Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя” (Р. Семашкевіч), “Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30- гадоў”, “Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў” (М. Мішчанчук), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 - 1980” (М. Лазарук).
Акрамя гэтага, выдаюцца вучэбныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў, прысвечаныя пытанням тэорыі літаратуры: “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” (Лазарук М.А, Ленсу А.Я., Мн., 1996), “Тэорыя літаратуры” (Лазарук М.А. Мн., 1971), “Паэтычны слоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (Майсейчык А.)
Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецца: прааналізаваць месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі.
У сувязі з адзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы:
- Прааналізаваць адпаведныя метадычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме;
- Разгледзець гісторыю стварэння падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры;
- Даць характарыстыку і адзначыць асноўныя асаблівасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.
Аб'ектам вывучэння з'яўляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры.
Прадметам вывучэння выступаюць асаблівасці і адметнасці сучасных вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.
ГЛАВА 1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.1 З гісторыі стварэння падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры

Пытанням стварэння падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для агульнаадукацыйнай школы шмат увагі надавалася ў савецкія часы. Асноўнай задачай вучэбнага дапаможніка або падручніка лічылася забеспячэнне цэласнасці навуковых ведаў па прадмеце, сістэматызацыю асноўных тэарэтычных палажэнняў, іх арганічную сувязь з фактамі
Метад выкладання матэрыялу, структуру, мову кнігі разглядалі, зыходзячы з канкрэтнага прызначэння падручніка
Пры АПН СССР працуе спецыяльная лабараторыя па праблемах падручніка. У матэрыялах аб рэформах школы адзначаецца: «Трэба прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу, узроставымі асаблівасцямі вуняў, навучальныя планы, праграмы, падручнікі, навучальна-наглядныя дапаможнікі» [14; С.57].
Падручнікі аб'ядноўваюць вакол сябе ўсе іншыя навучальныя кнігі (навучальныя дапаможнікі, навукова-папулярную літаратуру, абавязковую і дадатковую мастацкую літаратуру) і сродкі навучання (наглядныя дапаможнікі, дыдактычны матэрыял, тэксты, каардынуюць работу вучняў з імі.
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па беларускай літаратуры канкрэтызуюць змест навучання, вызначаны праграмай. У сучаснай школе карыстаюцца стабільнымі падручнікамі: у сярэдніх классах - падручнікам-хрэстаматыяй, у старэйшых классах - падручнікам гісторыка-літаратурнага тыпу.
У падручніках-хрэстаматыях змяшчаюцца мастацкія творы, урыўкі з іх у строга вызначаным аб'ёме і паслядоўнасці, прадугледжанай праграмамі.
Падручнікі-хрэстаматыі для сярэдніх класаў дапамагаюць настаўніку вырашаць выхаваўча-адукацыйныя і метадычныя задачы: паглыбляць навукова-гістарычную аснову вывучэння мастацкіх твораў, арганізоўваць і накіроўваць самастойную работу над тэкстам, садзейнічаць развіццю мовы вучняў, мыслення, эстэтычных густаў. У кожным раздзеле такога падручніка змешчаны артыкул аб пісьменніках, аб гісторыі стварэння пэўных твораў, аб жанрах, даецца тлумачэнне літаратуразнаўчых тэрмінаў.
Ёсць у падручніку-хрэстаматыі метадычны аппарат, які складаюцьслоўнікавы (звычайна падрадкоўны) каментарый, пытанні і заданні для разбору твораў, уступныя і заключныя артыкулы да асобных твораў, а таксама па тэорыі літаратуры, ілюстрацыйны матэрыял.
Творы, якія рэкамендуюцца для класнага аналізу і самастойнага чытання, звычайна даюцца са значнымі купюрамі. Таму настаўнік павінен так арганізаваць чытанне, кааб у вучня склалася цэласнае ўяўленне аб усім творы.
Падручнікі па беларускай літаратуры звычайна пачынаюцца вершам ці артыкулам, які дае ідэйна-мастацкі кірунак усім заняткам па літаратуры. Такое ж прызначэнне маюць і змешчаныя перад кожным раздзелам эпіграфы, мастацкія застаўкі.
Для старэйшых класаў маюцца два падручнікі: гісторыка-літаратурнага тыпу і хрэстаматыя. Яны таксама змяшчаюць метадычны аппарат: пытанні і заданні, слоўнік, спіс літаратурна-крытычных прац, ілюстрацыйны матэрыял. У падручнік для старэйшых класаў у поўным аб'ёме уключаны толькі творы невялікія па памерах: вершы, байкі, апавяданні. Творы вялікага аб'ёму прадстаўлены ўрыўкамі, па іх нельга скласці цэласнае ўражанне, таму яны выдаюцца для старшакласнікаў у серыі «Школьная бібліятэка».
Дадатковы матэрыял па тэмах падручнікаў па беларускай літаратуры змяшчаюць розныя навучальныя дапаможнікі: слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, фонахрэстаматыя, альбомы, прысвечаныя жыццю і творчасці выдатных беларускіх пісьменнікаў.
1.2 Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры

У айчыннай адукацыйнай прасторы праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры не траціць сваёй актуальнасці цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Ужо ў канцы 1970-х - пачатку 1980-хх гадоў распачалася праца па стварэнні такіх адкрытых сістэм рознахаратарных і рознаўзроўневых сродкаў навучання, што забяспечылі б яго комплекснасць, максімальную эфектыўнасць, дасягненне адпаведных адукацыйных мэт ва ўмовах масавай школы.
У 1990-я гады мінулага стагоддзя адбывалася актыўнае станаўленне нацыянальнай сітэмы адукацыі, распачаўся працэс яе мадэрнізацыі г.зв. рэформа, накіраваная на паляпшэнне якасці навучання ў агульнаадукацыйнай школе. Узнікла вострая патрэба ў сістэмна-метадычным забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу. У канцэптуальна-праграмных дакументах па развіцці нацыянальнай адукацыі актуалізуецца пытанне пра стварэнне цэлага комплексу сродкаў навучання.
Пра неабходнасць падрыхтоўкі комплекснага вучэбна-метадычнага забеспячэння гаворыцца ў «Канцэпцыі рэфармавання літаратурнай адукацыі». Увядзенне ў школьную практыку новых вучэбна-метадычных комплексаў было абумоўлена надзённай патрэбай абнаўлення зместу літаратурнай адукацыі, што знайшло адлюстраванне ў праекце «Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».
Спецыфіка развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новых патрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў, прызначэнне якіх бачыцца ўжо не толькі ў аптымізацыі навучання і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў, фарміраванні практычных уменняў і навыкаў па той ці іншай прадметнай галіне, але і ў шырокім далучэнні ўсіх удзельнікаў вучэбнага працэсу да сучасных інфармацыйных і адукацыйных тэхналогій, галоўнай мэтай якога з'яўляецца павышэнне ўзроўню якасці адукацыі, у тым ліку - літаратурнай.
Распрацоўка і ўкараненне так званага інавацыйна-адукацыйнага прадукта, арыентаванага на фарміраванне ў вучняў адпаведных кампетэнцый, мае на ўвазе забеспячэнне вучэбнага працэсу «інавацыйнымі» вучэбна-метадычнымі комплексамі, адрознымі ад традыцыйных не столькі па форме, колькі па змесце.
Рэалізацыя асобасна арыентаванага, дыферэнцыраванага (профільнага) падыходу ў адукацыйнай практыцы, што абумовіла пераход да спецыялізацыі на заключнай ступені навучання, запатрабавала пашырэнне колькасці вучэбна-метадычных комплексаў, арыентаваных на розныя ўзроўні засваення прадмета, стварэнне варыятыўнага кампанента па беларускай літаратуры.
Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў ажыццяўляецца на аснове зацверджаных адукацыйных стандартаў па беларускай літаратуры, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя кіруючыя дакументы акрэсліваюць патрабаванні да структуры і аб'ёму зместу адукацыі.
«Канцэпцыя літаратурнай адукацыі» з'яўляецца адзінай навуковай асновай, якая спалучае ўсе асноўныя элементы цэласнай сістэмы сродкаў навучання.
Такім чынам, вучэбна-метадыны комплекс па прадмеце «Беларуская літаратура» можа быць акрэслены як сістэма сродкаў навучання, якая распрацавана на адзінай метадалагічнай аснове, складаецца з непарыўна спалучаных паміж сабой кампанентаў і накіравана на забеспячэнне максімальна эфесктыўнай дзейнасці педагога і школьнікаў, дасягнення дакладных адукацыйных мэт і задач [18; С.118].
Пры канструяванні вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры асаблівае значэнне мае тэарэтычна-канцэптуальнае бачанне структуры вучэбна-метадычных комплексаў, стварэнне мадэлі гатоўнасці да яе распрацоўкі, праектаванне і тэхналогія ўвасаблення кожнай з яго складовых частак-кампанентаў (змест, дыдактычны і метадычны аппарат).
Эфектыўнасць распрацоўкі вучэбна-метадычных комплексаў залежыць ад высокай кваліфікацыі (прафесійная кампетэнцыя) спецыяліста (аўтарскага калектыву), узроўню яго культуры (навукова-тэарэтычнай, духоўнай, эстэтычнай, педагагічнай, псіхалагічнай і інш.), якая дазваляе ўключыцца ў працэс творчай працы і дасягнуць зададзеных мэт, мяркуемых вынікаў.
Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца з улікам сучасных метадалагічных, дыдактычных і метадычных прынцыпаў. Канцэптуальная пабудова літаратурнага курса на кожным этапе ўяўляе сабой навукова-метадычную сістэму навучання і выхавання, якая рэалізуецца праз комплекс дыдактычных сродкаў: праграмна-метадычных, навучальных, вучэбна-метадычных і дапаможных.
Вучэбна-метадычны комплекс уключае методыку і адукацыйныя тэхналогіі, сродкі навучання для школьнікаў, дапаможныя дадатковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам і вучнямі для выканання пэўных задач, сродкі кантролю, аўдыёвізуальныя і мультымедыйныя сродкі навучання, абсталяванне.
Комплекс навучальных выданняў і дапаможных матэрыялаў ствараецца ў адпаведнасці з узроўнямі літаратурнага навучання (базавы, павышаны і паглыблены) і забяспечвае рэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыі.
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадмета «Беларуская літаратура» у агульнаадукацыйнай школе прадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць: нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі, вучэбная праграма, тэматычны план, падручнік ці падручнік-хрэстаматыя, хрэстаматыя для пазакласнага чытання, творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў), тэставыя заданні, план-канспекты ўрокаў настаўніка, метадычныя распрацоўкі ўрокаў, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, рабочы сшытак для вучняў, дапаможнікі для вучняў, кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай прыналежнасці, выдадзеныя ў серыі «Школьная бібліятэка», слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі, мультымедыйныя сродкі (электроны дапаможнік, электроны даведнік, электронны практыкум), альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў.
У склад вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення мэтазгодна ўключыць і метадычныя матэрыялы, якія б утрымлівалі рэкамендацыі па выкананні самастойнай працы для вучняў, а таксама цэлы комплекс матэрыялаў, што забяспечвалі б магчымасць вучнёўскага самакантролю і сістэматычнага кантролю настаўнікам за эфектыўнасцю засваення ведаў і фарміравання адпаведных уменняў і навыкаў. Вызначальнай асаблівасцю вучэбна-метадычных комплексаў па-ранейшаму з'яўляецца тое, што ўсе яго элементы (кампаненты) ствараюцца на падставе адзінага падыходу да структуравання і рэпрэзентацыі матэрыялу. Вучэбна-метадычны комплекс у акрэсленым вышэй складзе забяспечвае выкананне асноўных дыдактычных функцый.
Вызначальнымі, структураўтваральнымі складальнікамі якасці вучэбна-метадычнага комплексу з'яўляюцца:
- якасць зместу вучэбнага матэрыялу;
- якасць метадычнай арганізацыі вучэбна-метадычнага комплексу;
- комплекснасць, змястоўна-структурная цэласнасць вучэбна-метадычнага комплексу;
- эфектыўнасць выкарыстання вучэбна-метадычнага комплексу ў сучасным вучэбна-выхаваўчым працэсе.
Важнейшай праблемай пры стварэнні вучэбна-метадычна компексу застаецца праблема зместу вучэбнага матэрыялу. Якасць зместу вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай літаратуры ацэньваюць з пазіцыі адпаведнасці мэтам і задачам сучаснай літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведнасці кіруючым і нарматыўным дакументам (сучасным адукацыйным стандартам, вучэбным праграмам па беларускай літаратуры). Звяртаецца таксама ўвага на сістэмнасць, паслядоўнасць, даступнасць выкладання матэрыялу ў падручніку ці вучэбна-метадычным дапаможніку. Адзначаецца стварэнне матывацыі і ўмоў да станоўчага стаўлення да навучання. Мае вялікае значэнне таксама ўзроўневасць вучэбнага матэрыялу. Ступень рэалізацыі гэтага крытэрыю ацэньваецца паводле наяўнасці і дакладнага размежавання вучэбнага матэрыялу, прызначанага для базавага, павышанага і паглыбленага ўзроўняў вывучэння беларускай літаратуры.
Бясспрэчна, цэнтральнае месца ў вучэбна-метадычным комплексе новага пакалення будзе займаць падручнік (вучэбны дапаможнік). Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляецца практыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.
ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў

2.1.1 Характарыстыка і адметнасці дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук
Праліска А.В. зазначае, што дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук - «сапраўдны падарунак настаўнікам беларускай мовы і літаратуры» [17; С.54].
Названая кніга - не першы дапаможнік такога тыпу гэтага аўтара, якім многія настаўнікі карыстаюцца ў сваёй працы. Так, вельмі карыснымі і патрэбнымі з'яўляюцца кнігі В.Я. Ляшук - “Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе”, “Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе”, а таксама аналагічныя, прысвечаныя Івану Мележу, Адаму Міцкевічу, Кандрату Крапіве. Апошняя напісана ў сааўтарстве.
Дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук заслугоўвае асаблівай увагі. Асоба Максіма Багдановіча надзвычай велічная і ў той самы час трагічная. Жыццё аўтара “Вянка” можна параўнаць хіба толькі са знічкай: так ярка свяціла, але хутка згасла. Менавіта таму, думаецца, творчасць Максіма Багдановіча была, ёсць і будзе крыніцай даследавання і вывучэння.
Вера Якаўлеўна Ляшук - адна з тых знаўцаў літаратуры, хто тонка і дакладна зразумеў чулую, паэтычную душу Максіма Багдановіча. Чытаючы старонкі кнігі, дзе разглядаюцца біяграфія і творы паэта, падаецца, што яна глыбока перажывала кожны момант яго жыцця: ці то светлы, ці то сумны. Але ж адна справа разумець самому, зусі іншае - данесці гэтае і ўспрыманне, і адчуванне да чытача.
Вучэбны матэрыял у дапаможніку пададзены па-майстэрску. Ён дакладна выкладаецца, даступны , на высокім навукова-метадычным узроўні.
На сёння жыццё і творчасць Максіма Багдановіча вывучаецца ў 11-гадовай школе, пачынаючы з V па Х клас. Вучні за гэты час разглядаюць творы, розныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Гэта пейзажная лірыка на першых этапах навучання літаратуры ў школе ў творы філасофскага гучання ў Х класе. У кнізе даюцца рэкамендацыі па вывучэнні тэм, прысвечаных Максіму Багдановічу. Да таго ж распрацаваны розныя віды заняткаў: урокі-гутаркі, урокі самастойнага даследавання, урокі з элементамі французскай майстэрні, урок-мантаж, урок завочнай экскурсіі, дальтан-план і іншыя. У старэйшых класах настаўнікам прапанавана распрацоўка сістэмы ўрокаў па вывучэнні тэмы, прысвечанай паэту, а таксама паказана адна з яе магчымых метадычных інтэрпрэтацый. Вера Якаўлеўна прапануе свае варыянты падачы вучэбнага матэрыялу, але не навязвае іх настаўніку, не стрымлівае яго пошукі, а, наадварот, іх актывізуе.
Вельмі карысным з'яўляецца тое, што перад кожным урокам акрэслены яго мэты. Бо такая праца вельмі цяжка даецца асабліва маладому і нявопытнаму настаўніку.
Амаль на кожным уроку па творчасці М. Багдановіча В.Я. Ляшук рэкамендуе актывізаваць веды і пачуцці вучняў, каб увесці ў свет таго, пра што пойдзе гутарка далей, пэўным чынам падрыхтаваць и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.