Здесь можно найти образцы любых учебных материалов, т.е. получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Авалоданне фразеалагчным багаццем беларускай мовы пачатковай школе. Асноныя праблемы задачы вывучэння фразеалог пачатковай школе. Аналз падручнка для вучня 4 класа на прадмет наянасц х базы для вывучэння фразеалагчнага складу мовы.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Педагогика. Добавлен: 01.03.2010. Сдан: 2010. Страниц: 2. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе
1.1 Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе
1.2 Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у пачатковай школе
ГЛАВА 2. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы
2.1 Знаёмства з фразеалагічным фондам мовы ў межах вывучэння раздзела марфалогіі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
Уводзіны

Праз слова i фразеалагізм мова звязана з рэчаінасцю непасрэдна, таму што менавіта гэтыя адзінкі служаць найменнямі разнастайных прадметаў, з'яў i паняццяў. Вывучэнне названых адзінак беларускай мовы мае на мэце ўзбагаціць вучняў усведамленнем таго, што лексіка i фразеалогія - гэта такія моўныя сістэмы, у якіх адлюстраваны асаблівасці ннацыянальнага светабачання i светаразумення i праз якія чалавек далучаецца да культуры, духоўнасці i маралі беларускага народа.
Сучасная школа ставіць задачу ўзмацніць практычную накіраванасць навучання, максімальна выкарыстаць яго для развіцця і выхавання асобы. У гэтай сувязі ўзрастае маўленчая арыентацыя школьнага курса беларускай мовы, які павінен забяспечыць не толькі сістэму тэарэтычных ведаў, але і трывалыя навыкі актыўнага валоданне мовай ва ўсіх яе стылёвых разнавіднасцях.
Большую ўвагу прыцягваюць пытанні вывучэння фразеалогіі - дзейснага сродку развіцця мыслення і маўленчай культуры, маральна-этычнага і эстэтычнага выхавання вучняў. Пачаў складвацца асобны раздзел методыкі развіцця мовы, які пакуль што не мае сталай назвы, называецца па-рознаму: “Работа над фразеалагічнымі сродкамі”, “Работа над фразеалагізмам”, “Фразеалагічная работа”.
Калі звярнуцца да пытання ступені распрацаванасці праблемы вывучэння фразеалогіі ў лінгвістычнай літаратуры, то варта адзначыць наступныя прозвішчы аўтараў і іх работы.
Даследаванню паходжання ўстойлівых словазлучэнняў у іх сувязі з народнай духоўнай культурай прысвяцілі свае работы М.І. Талстой, В.М. Макіенка, Ю.А. Гваздароў, А.С. Аксамітаў, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі, В.Д. Ужчанка, А.А. Іўчанка і іншыя рускія, беларускія і ўкраінскія моваведы. Работы названых аўтараў сведчуць пра тое, што сувязь мовы з “пазамоўнай рэчаіснасцю” асабліва яскрава праяўляецца ў фразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер'ямі і ўяўленнямі.
Калі гаварыць непасрэдна пра вывучэнне фразеалагічных адзінак у школе, то варта назваць такія работы:
В. Ляшчынская ў сваёй працы (“Аспекты вывучэння фразеалагізмаў у сістэме навучання беларуская мове”) прыводзіць найбольш важныя і шырокаўжывальныя прыёмы параўнання і супастаўлення беларускіх фразеалагізмаў з фразеалагічнымі адзінкамі рускай мовы. Сярод іх шлях падбору эквівалентнага паводле значэння слова ці слоў, падбор сінанімічнага фразеалагізма, антанімічнага фразеалагізма.
Звяртаецца ўвага ў дадзенай працы і на іншыя асаблівасці ўжывання фразеалагізмаў. Так, у прыватнасці, зазначаецца, што пры выкарыстанні фразеалагізмаў неабходна захоўваць кампанентны склад, парадак, паслядоўнасць размяшчэння кампанентаў, адсутнасць пунктуацыйнага афармлення ў пэўных тыпах фразеалагічных адзінак.
Звяртаецца ўвага ў дадзенай працы і на спалучальнасць фразеалагізмаў з пэўнымі словамі - суправаджальнікамі, што не ўключаюцца ў склад фразеалагічнай адзінкі, але з'яўляюцца неабходнымі для сэнсавай звязкі фразеалагізма са словамі кантэксту.
М.У. Юнаш у сваёй працы (“Выкарыстанне фразеалагізмаў у мове (на прыкладзе беларускай драматургіі)”) засяроджвае ўвагу на здольнасці мовы мастацкай літаратуры, акрамя традыцыйнага выкарыстання фразеалагічных адзінак, раскрываць патэнцыял зваротаў. У такім выпадку фразеалагізм рэалізуецца ў адмыслова створаным кантэксце. Пісьменнікі пры дапамозе розных прыёмаў па-майстэрску абнаўляюць іх форму і абыгрываюць змест.
У працы прыводзяцца прыклады такіх метадаў, як выкарыстанне фразеалагізма ў незвычайных для яго значэннях, сутыкненне фразеалагізма і аманімічнага свабоднага словазлучэння, семантычны паралелізм, замена прыфразеалагічнага кампанента кантэкстуальна абумоўленым і інш.
Акрамя таго, у працы прыводзяцца прыклады практыкаванняў для працы з фразеалагізмамі на ўроках літаратуры (“устаўце ў фразеалагічныя адзінкі прапушчаныя словы”, “прачытаць і растлумачыць значэнне выдзеленага фразеалагізма”, “да прыведзеных слоў падбярыце фразеалагізм з тым жа значэннем”, “вызначыць з якім са значэнняў выкарыстоўваецца дадзены фразеалагізм у тэксце”) [15; С.56].
Актуальнасць тэмы, абранай у якасці даследавання нашай курсавай работы абумоўлена слабой распрацаванасцю ў літаратуры пытання вывучэння фразеалагічнага багацця беларускай мовы ў малодшых класах.
Мэтай даследавання з'яўляецца: разгледзець метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах.
З пастаўленай мэты вынікаюць і задачы даследавання:
- Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання;
- Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах;
- Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы;
- Распрацаваць урок па вывучэнню фразеалагізмаў у малодшых класах.
ГЛАВА 1. Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе

1.1 Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе

Сучасныя патрабаваннi да навучання беларускай мове заключаюцца ў тым, каб вучнi ўсебакова вывучылi мову на фанетычным, лексiчным i граматычным узроўнях, набылi адпаведныя практычныя ўменнi i навыкi i на гэтай аснове развiлi сваё маўленне ў шырокiм значэннi гэтага слова. Таму не выпадкова, што ў навучальным працэсе найажнейшую ролю набывае вывучэнне лексiкi, бо маўленчае развiццё вучняў залежыць не столькi ад ступенi валодання арфаграфiчнымi i граматычнымi нормамi, колькi ад асэнсавання i ўжывання лексiкi, у якой заключаюцца невычэрпныя магчымасцi для перадачы разнастайных значэнняў, для выражэння самых розных паняццяў, iдэй i думак.
Вывучэнне лексічных i фразеалагічных адзінак заснавана на ўліку ўнутраных сэнсавых сувязей паміж імі, характар якіх вызначаецца кантэкстам, які ўяўляе сабой своеасаблівую маўленчую арганізацыю сэнсавага характару. Пры такім падыходзе лексіка i фразеалогія асэнсоўваюцца як сістэмы, у межах якіх адзінкі ўзаемаабумоўленыя i ўзаемазалежныя ў плане зместу, развіваюцца пазнавальныя здольнасці вучняў, фарміруецца ў ix цікавасць да працы даследчыка мовы. Гэта развівае любоў да роднай мовы, выклікае павагу да працы лінгвістаў, да беларускага народа - творцы мовы. Праз гэты курс павышаецца культура мовы вучняў, развіваецца ўменне карыстацца даведачнай літаратурай, узбагачаецца слоўнікавы i фразеалагічны запас навучэнцаў [14; С.34].
Лексiка праходзiць праз мову ва ўсiх напрамках: гукi разглядаюцца ў слове, марфемы як значымыя часткi выяўляюцца ў межах слова, таму што нi гукi, нi марфемы па-за словамi не iснуюць; марфалагiчныя асаблiвасцi мовы разглядаюцца на прыкладзе слоў; сказы толькi тады становяцца сродкам выражэння i абмену думкамi, калi яны напоўнены адпаведнымi словамi. Значыць, слова - цэнтральная адзiнка ва ўсiм механiзме мовы.
Практычная мэта вывучэння фразеалагічных адзінак у межах лексікі - фармiраваць у вучняў лексiкалагiчныя i фразеалагiчныя ўменнi, што будзе садзейнiчаць узбагачэнню слоўнiкавага запасу вучняў, развiццю моўнай культуры i культуры думкi, лагiчнага мыслення, працэсу пазнання, выхаванню моўнага эстэтычнага густу, павагi да беларускага слова, забеспячэнню ўмоў для азнаямлення з моўнымi асаблiвасцямi мастацкiх твораў, якiя вывучаюцца на ўроках лiтаратуры.
Трэба зазначыць, што лексiка i фразеалогiя беларускай мовы адлюстроўвае асаблiвасцi светабачання i светаадчування беларускага народа, таму вывучэнне гэтых моўных адзiнак будзе спрыяць фармiраванню ў вучняў пачатковых класаў свядомага разумення самабытнасцi i непаўторнасцi беларускай мовы, далучэнню вучняў да духоўнай спадчыны народа, яго культуры, маралi, выхаванню ў iх любовi да роднага слова, роднага краю, да сваёй Бацькаўшчыны, да Беларусi.
З улiкам спецыфiкi лексiчных i фразеалагiчных адзiнак мовы для раскрыцця iх сутнасцi ў працэсе навучання неабходна карыстацца як агульнадыдактычнымi, так i спецыяльнымi прынцыпамi: экстралiнгвiстычным (супастаўленне слова i прадмета, рэалii), лексiка-граматычным (супастаўленне лексiчнага i граматычнага значэнняў), сiстэмным (супастаўленне амонiмаў i мнагазначных слоў, антонiмаў i мнагазначных слоў, сiнонiмаў i антонiмаў), функцыянальным (супастаўленне агульнаўжывальных слоў i дыялектызмаў, тэрмiнаў, прафесiяналiзмаў, эмацыянальна i стылiстычна афарбаваных слоў са сферамi iх ужывання), гiстарычным (супастаўленне ўстарэлых i новых слоў з гiсторыяй прадметаў, рэалiй).
Пры вывучэннi лексiкi i фразеалогii могуць выкарыстоўвацца наступныя пазнавальныя метады: слова настаўнiка, гутарка, самастойны аналiз вучнямi тэарэтычнага матэрыялу, складанне планаў вучэбных тэкстаў.
Для фармiравання лексiкалагiчных i фразеалагiчных уменняў могуць быць прапанаваны спецыяльныя практыкаваннi на знаходжанне вывучаемых з'яў сярод слоў, у словазлучэннях, сказах i звязных тэкстах, на падбор прыкладаў-iлюстрацый лексiчных i фразеалагiчных адзiнак на пэўную тэму, на групоўку вывучаемых з'яў, на вызначэнне сэнсава-стылiстычнай ролi розных разрадаў слоў у тэкстах мастацкага, гутарковага i навуковага стыляў, на стварэнне ўласных выказванняў. Пры гэтым пажадана, каб пры распрацоўцы сiстэмы практыкаванняў выкарыстоўваўся па магчымасцi матэрыял мастацкiх твораў, якiя вывучаюцца ў пачатковых класах.
Адна з асноўных задачработы па фразеалогіі ў школе - узбагачэнне фразеалагічнага запасу вучняў. Няправільна было б лічыць, што гэта задача зводзіцца толькі да механічнага запамінання пэўнай колькасці фразеалагізмаў. Колькаснае папаўненне фразеалагізмаў у памяці без асэнсавання іх шматлікіх характарыстык - малаэфектыўны занятак, які не забяспечыць надзейных ведаў і навыкаў. Для таго, каб фразеалагізмы занялі трывалае месца ў свядомасці вучня, сталі актыўным сродкам яго маўленчай дзейнасці, патрэбен комплексны падыход да іх вывучэння, які прадугледжвае: засваенне фразеалагізма ў адзінстве формы і значэння, засваенне яго марфалагічных, сінтаксічных і стылістычных уласцівасцей, выпрацоўку навыкаў правільнага выкарыстання ў адпаведнасці з маўленчай сітуацыяй.
Важна, каб з самага пачатку вучні ўсвядомілі спецыфіку фразеалагізма, навучыліся адрозніваць яго ад пераменных сінтаксічных канструкцый. Як паказвае школьная практыка, гэта дасягаецца няпроста. Вучні часта пераносяць уласцівасці свабодных словазлучэнняў на фразеалагізм, што перашкаджае зразумець яго як сінтаксічна нерасчлянённую адзінку з цэласным значэннем [8; С.34].
Устойлівыя словазлучэнні падпарадкоўваюцца заканамернасцям граматычнага ладу мовы, пры выкарыстанні многія з іх рэалізуюць парадыгматычныя формы. Нарматыўнае ўжыванне фразеалагізмаў патрабуе ўмення выбраць патрэбную форму. Вучні павінны атрымаць элементарныя веды аб марфалагічнай зменнасці фразеалагізма, праводзіць мэтанакіраваныя і міжвольныя назіранні за яго знешнімі “паводзінамі” ў сказе.
Прадуктыўнае засваенне фразеалагізмаў вымагае авалоданне іх сінтаксічнай спалучальнасцю. Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на выпадкі абмежаванай спалучальнасці, калі фразеалагізм уступае ў сувязь толькі з пэўным словам ці словаформай [14; С.35].
Падпарадкоўваючы вывучэнне фразеалогіі развіццю мовы, важна не толькі раскрыць значэнне, марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці фразеалагізмаў, але іпаказаць яго стылістычную афарбоўку, бо менавіта яна вызначае выбар фразеалагізма ў адпаведнасці з сітуацыяй, стылем і экспрэсіяй маўлення.
Навучанне ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя вымагае супастаўлення фразеалагізмаў абедзвюх моў. Гэта не значыць, што ў параўнальным плане трэба разглядаць кожны фразеалагізм. Мэтазгодна па меры неабходнасці праводзіць супастаўляльны аналіз пераважна тых суадносін фразеалагізмаў, якія ў беларускай і рускай мовах адрозніваюцца знешняй формай ці значэннем.
1.2 Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у пачатковай школе

Беларуская мова характарызуецца багаццем і разнастайнасцю фразеалагічных сродкаў. Шмат фразеалагізмаў школьнікі сустракаюць, чытаючы мастацкую літаратуру, чуюць у вусным маўленні.
Але, як сведчаць назіранні настаўнікаў і вучоных-метадыстаў, фразеалагічны запас школьнікаў бедны, разуменне і ўжыванне імі фразеалагізмаў часта недакладнае ці памылковае. Выклікана гэта тым, што да цяперашняга часу школа не мае навукова абгрунтаванай метадычнай сістэмы, рэалізацыя якой дазволіла б зрабіць працэс узбагачэння мовы вучняў фразеалагізмамі мэтанакіраваным і актыўным.
У выніку гэтага вывучэнне фразеалагічнага багацця беларускай мовы адбываецца нерэгулярна, час ад часу, без пэўнай сістэмы. Гэта, зразумела, не дае магчымасці засвоіць у працэсе вучобы фразеалагічны мінімум, якім павінен валодаць кожны адукаваны, культурны чалавек.
Для таго, кааб вучні спасцігалі ядро нацыянальнай фразеалогіі, умелі выкарыстоўваць устойлівыя звароты ў сваім маўленні, неабходна праводзіць работу па фразеалогіі на працягу ўсяго перыяду навучання мове.
Галоўнае месца ў рабоце з фразеалагізмамі займае прыём семантызацыі. Яго прызначэнне - раскрыць сэнс фразеалагізма. Існуе некалькі спосабаў семантызацыі:
1. Падбор эквівалентнага ці сінанімічнага слова. Прымяняецца да фразеалагізмаў з простай семантыкай намінатыўнага характару, у якіх адсутнічае ці слаба выражана экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка: у першую чаргу - спачатку.
2. Падбор сінанімічнага словазлучэння: ва ўсе лапаткі - вельмі хутка.
3. Разгорнутае апісанне значэння. Такі прыём падыходзіць да фразеалагізмаў складанай семантыкі.
4. Падбор сінанімічнага фразеалагізма.
5. Падбор фразеалагізма-антоніма ці антанімічнага слова.
6. Тлумачэнне адпаведнікам з рускай мовы.
Трэба зазначыць, што найбольш эфектыўнымі з прыведзеных з'яўляюцца тры першыя спосабы.
Эфектыўным прыёмам засваення фразеалагізмаў выступае этымалагічны аналіз. Без яго да канца зразумець сэнс многіх выразаў проста немагчыма. Этымалагічных даведак патрабуюць, як правіла, фразеалагічныя зрашчэнні - адзінкі са страчаным унутраным вобразам, знешняя форма якіх не дае намёку на значэнне, не падказвае яго. Асабліва гэта закранае зрашчэнні з устарэлымі словамі, невядомымі ў сучаснай мове [10; С.88].
Праз этымалагічны аналіз вучні даведваюцца: 1. Аб утварэнні фразеалагізмаў, звязаных з самымі разнастайнымі з'явамі рэчаіснасці: былымі павер'ямі, абрадамі, звычаямі, бытам, гістарычнымі падзеямі, канкрэтнымі справамі людзей розных прафесій, міфалогіяй.
Лукашук М.П. даследуе праблему развіцця мовы вучняў. У межах гэтага пытання ён гаворыць і пра ролю вывучэння фразеалагічнага багацця мовы, прапануючы вывучэнне фразеалагізмаў як адзін з асноўных відаў слоўнікавых практыкаванняў. Работа над фразеалагізмамі, па словах аўтара, адбываецца наступным чынам:
Вучні знаёсяцца з фразеалагізмамі, вучацца даваць апісальнае тлумачэнне іх сэнсу (як сыр у масле катацца - жыць у поўным дастатку). Вывучэнне фразеалагізмаў выклікае ў іх жывую цікавасць да слова, жаданне выказаць свае думкі не толькі дакладна, але ярка і вобразна. Работа над фразеалагізмамі праводзіцца на ўроках чытання у сувязі з аналізам твора і на ўроках беларускай мовы. З мэтай засваення фразеалагізмаў практыкуюцца наступныя віды работ:
1. Знаходжанне ў творы ці ў практыкаванні фразеалагізмаў, тлумачэнне іх значэння (гладзіць па галоўцы - хваліць, патакаць; майстар на ўсе рукі - чалавек, які ўсё ўмее рабіць).
2. Сінанімічнае супастаўленне слова і фразеалагізма: зірнуць, хутка агледзець - акінуць вокам; самае лепшае, самае каштоўнае - залатыя горы; з маленства - з калыскі.
3. Падбор блізкіх па значэнню фразеалагізмаў: да сэрца прыняць, браць да сэрца - уразліва, устрывожана ўспрымаць (выпадак, здарэнне, падзею).
4. Падбор да фразеалагізмаў лексічных або фразеалагічных антонімаў: далёка не паедзеш (не шмат дасягнеш, не даб'ешся) - далёка пайсці (дасягнуць вялікіх поспехаў у жыцці).
5. Выкарыстанне фразеалагізмаў у якасці назваў карцін, загалоўкаў да звязных тэкстаў, вусных пераказаў, уключэнне іх у пераказы і сачыненні [6; С.11].
Важнае месца належыць прыёму работы з фразеалагічнымі слоўнікамі. Вучняў ІІІ класа мэтазгодна пазнаёміць з “Фразеалагічным слоўнікам для сярэдняў школы” Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешава, Ф.М. Янкоўскага.
На пазакласных занятках можна падрыхтаваць кароткія паведамленні вучняў на тэму “Фразеалагізмы”, правесці віктарыну, аформіць альбом фразеалагізмаў [8; С. 74].
Пажадана таксама, каб з першых урокаў знаёмства з фразеалагізмамі школьнікі вялі ўласныя фразеалагічныя слоўнікі, заносячы ў іх кожны прааналізаваны фразеалагізм. Такі прыём навучання вельмі карысны. Слоўнічак, калі ён запаўняецца сістэматычна, паказвае дакладны аб'ём вывучанага матэрыялу, што прадухіляе стыхійнасць і эпізадычнасць у фразеалагічнай рабоце, дазваляе настаўніку працягваць яе паслядоўна і мэтанакіравана.
Вучні, звяртаючыся да сваіх запісаў, неаднаразова сустракаюцца з аднымі і тымі ж фразеалагізмамі, выконваюць з імі практыкаванні і гэта садзейнічае больш трываламу засваенню матэрыяла.
Каб слоўнічак быў зручны для карыстання, у ім на кожную літару адводзяцца пэўныя старонкі і фразеалагізмы заносяцца ў алфавітным парадку. Супраць кожнага фразеалагізма запісваецца яго значэнне, а пры неабходнасці - і прыклад ужывання, іншыя фразеалагічныя звесткі.
Засваенне фразеалагізмаў можа суправаджацца нагляднасцю. Аднак магчымасці яе выкарыстання ў некаторай ступені абмежаваныя, паколькі нямногім устойлівым зваротам уласціва канкрэтнае, рэчыўнае значэнне.
Можна выкарыстаць наступныя формы нагляднасці. У першую чаргу гэта табліцы. Змест іх залежыць ад характару дыдактычнага матэрыялу і ад мэты навучання. Напрыклад, для знаёмства з паняццем фразеалагізма падыходзіць табліца, на якой параўноўваюцца ў кантэксце фразеалагізм і аманімічнае свабоднае словазлучэнне. Побач з прыкладам ужывання фразеалагізма на табліцы часам мэтазгодна даваць і тлумачэнне яго значэння.
Выкарыстоўваюцца і так званыя табліцы-плакаты, на якіх даецца спіс фразеалагізмаў і іх значэнняў. Табліцы вывешваюцца ў классе на пэўны перыяд (некалькі дзён, тыдзень), дастатковы для таго, каб вучні запомнілі фразеалагізм.
Вывучэнню граматычных з'яў, у прыватнасці і сінтаксічнай ролі фразеалагізмаў, дапамагаюць схемы.
Практыкуецца таксама выяўленчая нагляднасць - малюнкі і карціны.
Малюнкі ўздзейнічаюць на зрокавую памяць і даюць магчымасць лепш усвядоміць сэнс фразеалагізма. Па змесце яны бываюць двух відаў:
- Малюнкі адлюстроўваюць рэальнае фразеалагічнае значэнне, абазначаюць прадмет, прымету дзеяння, выражаныя фразеалагізмам;
- Малюнкі адлюстроўваюць этымалагічнае значэнне фразеалагізма, знаёмяць з сітуацыяй, якая спарадзіла фразеалагізм: хадзіць на галаве, глядзець скрозь пальцы (ілюструецца ўжыванне словазлучэнняў у прамым сэнсе - становішча чалавекаўніз галавой, твар, прыкрыты далонню з распасцёртымі пальцамі). Малюнкі гэтага тыпу маюць, як правіла, гумарыстычны характар і дабра стасуюцца да займальнай работы. Па іх можна даваць такія заданні: 1. Пра які фразеалагізм нагадвае малюнак? 2. Растлумачце памылку мастака. Прыдумайце і вусна апішыце свой малюнак, які б адпавядаў метафарычнаму значэнню фразеалагізма.
Існуе і такі спосаб сувязі нагляднасці з работай па фразеалогіі, як падбор ілюстрацый да фразеалагізмаў і наадварот, - фразеалагізмаў да ілюстрацый: вучні збіраюць выразкі з газет, старых кніг і часопісаў, малююць самі.
У практыцы вывучэння фразеалагізмаў пашыраным з'яўляецца прыём супастаўлення і параўнання. Ён рэалізуецца часцей у такіх адносінах: а) фразеалагізм - слова; б) фразеалагізм - словазлучэнне, сплучэнне слоў, сказ; в) фразеалагізм - фразеалагізм. Такі прыём дапамагае выявіць паняційнае і граматычнае значэнні, знешнюю и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.