На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Диплом Прыёмы, асаблвасц праблемы вывучэння марфалог межах школьнага курса беларускай мовы, псхолага-педагагчная характарыстыка школьнка 7 класа. Даследаванне па выяленню найбольш прадуктынага метаду вывучэння тэмы Дзеепрыслое 7 класе.

Информация:

Тип работы: Диплом. Предмет: Педагогика. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2010. Страниц: 2. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


ЗМЕСТ:

Уводзіны
ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы
1.1. Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання
1.2. Асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы
1.3. Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання”. Малажай Г.М.
1.4. Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа
ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе
2.1. Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)
2.2. Апісанне вынікаў даследавання
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТАК 1.
ДАДАТАК 2.
Уводзіны

Навучанне мове як уладкаванай сістэме і сродку, які забяспечвае працэс мыслення і камунікацыі, мае на ўвазе асэнсаванне фунцыянальна значымых, семантычна напоўненых моўных адзінак і іх кампанентаў. Важна дапамагчы вучням зразумець як і для чаго той ці іншы тып, падтып, від моўных адзінак функцыянуе ў паведамленнях, як гэтыя адзінкі фарміруюцца, якую канструктвўна-граматычную і сэнсава-стылістычную ролю яны выконваюць у тэксце, як уключаюцца ў кантэкст звязнага маўлення.
Такое навучанне марфалогіі адпавядае патрабаванням прынцыпу адзінства формы, значэння і функцыі, на чым акцэнтуецца ўвага ў час вывучэння марфалагічных фактаў.
Змест сістэматычнага курса марфалогіі вызначаецца ў дзяржаўных праграмах для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, я ўяўляе сукупнасць асноўных звестак па марфалогіі, якія даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра граматычны лад беларускай мовы ў цэлым.
У час вывучэння школьнікі:
- знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы;
- засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;
- прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненныя факты мовы;
- практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.
Значнасць раздзела “Марфалогія” ў школьным курсе вывучэння мовы падкрэсліваюць многія даследчыкі. Так, па словах даследчыка А.Дудніка, “граматыка як раздзел навукі пра мову павінна займаць цэнтральнае месца ў школьным курсе і па свайму аб'ёму, і па сваёй ролі ў засваенні вучнямі найважнейшых моўных паняццяў і ўдасканаленні вуснай і пісьмовай мовы. Вядучая роля граматыкі ў агульнай сістэме заняткаў мовай вызначаецца тым, што вывучэнне фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, а таксама праца па арфаграфіі і пунктуацыі могуць быць паспяховыя толькі тады, калі яны знаходзяцца ў непарыўнай сувязі з граматыкай, бо граматычныя катэгорыі прама або ўскосна ўплываюць на афармленне асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, і на словаўтваральныя працэсы, і на функцыянаванне асобных кампанентаў гукавога ладу мовы” [4; 69].
Д. Ціхаміраў дае наступнае азначэнне граматыцы: “Граматычнае вучэнне з першага кроку ставіць за мэту вывучэнне мовы, правілаў, законаў, форм мовы, гэта значыць вывучэнне абстрактнага, граматычнае вучэнне патрабуе свядомых адносін да таго, чым дзіця валодала несвядома” [4; 69].
Калі засяроджваць сваю ўвагу на мэтах вывучэння марфалогіі ў школе, то яны маюць наступныя варыяцыі:
Асноўныя адукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя - садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.
Практычныя мэты вывучэння марфалогіі: дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі.
Развіццёвыя мэты звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў.
Улічваючы вышэйадзначаныя факты важнай ролі курса марфалогіі ў школьнай праграме, значэнне гэтага раздзела ў працэсе навучання беларускай мове, прадстаўляецца магчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай курсавой работы.
Мэтай даследавання курсавой работы з'яўляецца: вывучэнне метадаў і прыёмаў навучання марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы.
У суадносінах з мэтай фармулююцца і задачы курсавой работы:
1. Прааналізаваць інфармацыю, што існуе ў метадычнай літаратуры па тэме даследавання;
2. Разгледзець метады і прыёмы вывучэння марфалогіі, якія прапануюцца навукоўцамі;
3. З дапамогай даследавання выявіць найбольш прадуктыўны метад вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.
Прадметам вувычэння ў дадзенай курсавой рабоце выступае раздзел марфалогіі ў 7 класе.
Аб'ектам вывучэння выступаюць, адпаведна, вучні 7 класа.
На наш погляд, навізна тэмы, абранай для напісання курсавой работы заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.
ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы

1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання

Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры пытання вывучэння марфалогіі наогул і метадаў і прыёмаў вывучэння дадзенага раздзела мовы ў 7 класе ў прыватнасці, то варта зазначыць прозвішчы некаторых навукоўцаў.
Лепешаў І. У сваім артыкуле (“Крупені ўволю я паеўшы...”) засяроджвае сваю ўвагу на развіцці такога маўленчага навыка як правільнае ўжыванне дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Аўтар прапануе такія прыёмы як трансфармацыйны, прыём перастаноўкі слоў. Закранаецца ў працы і пытанне ўжывання дзеепрыслоўяў у безасабовых сказах. Прыклады ўжывання дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных словазлучэнняў прыводзяцца з выкарыстаннем тэксту паэмы “Тарас на Парнасе”. Звяртае ўвагу аўтар і на словазлучэнні, якія толькі знешне падобныя да дзеепрыслоўных зваротаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3, г.Маларыта Мікалай Іванавіч Навумчык прысвяціў свой артыкул (“Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў”) распрацоўцы тэставых задянняз для вывучэння тэмы “Прыметнік”.
Трасцына Ірына Валянцінаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзямідавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці прапануе прыклад абагульняючага ўрока ў 7 класе на тэму “Ужыванне дзеепрыслоўяў і іх сэнсава-стылістычная роля”. Па тыпу гэта ўрок абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Дзеепрыслоўе”. Аўтар прапаноўвае вывучаць згаданую тэму пры дапамозе тэхналогіі развіваючай кааперацыі. Такім чынам, праца ідзе ў групах - па два і па чатыры чалавекі. Урок уключае ў сябе 3 этапы: арыенціровачна-матывацыйны этап (дзе правяраецца дамашняе заданне, ставіцца навучальная задача); аперацыйна-выканаўчы этап (на ім вырашаецца навучальная задача); рэфлексійна-ацэначны этап (вынікі і падагульненні працы на ўроку).
Настаўніца Цяхцінскага вучэбна-педагагічнага комплексу “Дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Бялыніцкага раёна Астаф'ева В.Я. распрацоўвае тэму “Сэнсава-стылістычная роля дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у тэксце” і прыводзіць узор інтэграванага ўрока па беларускай мове і беларускай літаратуры для VІІ класа. Мэты і задачы ўрока вырашаюцца і рэалізуюцца на матэрыяле У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Мэтамі згаданага ўрока аўтар называе наступныя: вызначыць, якую ролю ў маўленні ці тэксце адыгрываюць асобыя формы дзеяслова; удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў; ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі. Перад урокам стаяць наступныя задачы: уключаць вучняў у пошукавую дзейнасць, спрыяць развіццю твоорчых здольнасцей.
Гулякевіч А.І., настаўніца сярэдняй школы №51 г.Мінска прапануе ўрок з элементамі педмайстэрні на тэму “Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую” для VІІ класа. Мэты названага ўрока заключаюцца ў наступным: стварыць умовы для асэнсавання вучнямі розніцы ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у роднасных мовах; развіваць уменні і навыкі перакладу словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў; удасканальваць навыкі ўзаема-і самакантролю.
Кулеш Г. прысвячае сваю працу правілам і асаблівасцям пастаноўкі націску ў дзеепрыслоўях. Аўтар прыводзіць шматлікія спасылкі на працы мовазнаўцаў. Так, згадваюцца працы І.Лепешава “Практыкум па беларускай мове”, Івашуціча Я. “Націск у дзеяслоўных формах сучаснай беларускай мовы”.
Настаўніца сярэдняй школы №2 г.Гродна Р.І. Тарарака прапануе вывучаць дзеепрыслоўе як асобую дзеяслозную форму з дапамогай блочна-модульнай тэхналогіі. Мэты дадзенага ўрока акрэсліваюцца аўтарам наступным чынам: развіваць самастойнасць, прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз; выхоўваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Навучальныя мэты змешчаны аўтарам у табліцах модуля. Да правядзення дадзенага ўрока аўтар дае наступныя парады: “Урокі такога тыпу разлічаны на самастойнае знаёмства з матэрыялам тэмы, таму рэкамендуецца праводзіць іх у добра падрыхтаваным класе. Не абавязкова браць увесь матэрыял для модуля. Можна распрацаваць модуль па змесце аднаго-двух параграфаў, папярэдне разбіўшы іх на вучэбныя элементы (мікратэмы). Слабейшых вучняў таксама неабходна прывучаць працаваць самастойна. Для іх можна падрыхтаваць модуль па канкрэтнай вузкай тэме. Прэзентацыя ж матэрыялу ўсё роўна будзе агульная для ўсяго класа. Добра, калі вучні будуць працаваць пад ціхую інструментальную музыку. Настаўніку адведзена роля назіральніка і памочніка” [Тарарака; 36].
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гервяцкай СШ Астравецкага раёна Яніна Віктарпаўна Мацвеева прапануе ўрок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы “Развітанне з марфалогіяй”. Мэтамі дадзенага ўрока з'яўлялася: праверыць ступень засваення ведаў па тэме; стварыць умовы для самарэалізацыі і самаўдасканалення кожнай асобы і для работы ў групах; развіваць здольнасці асобы, фарміраваць уменні і навыкі працаваць у розных сітуацыях; развіваць маўленне, мысленне вучняў; выхоўваць пачуццё адказнасці і самаацэнкі, узаемаацэнкі. Клас падзелены на чатыры групы паводле ўзроўню паспяховасці. На ўроку працуе экспертная група (вучні старэйшых класаў). Калі заданне выконваецца групамі, праверку праводзіць суседняя група, якая выстаўляе адзнаку і перадае картку ў экспертную групу. Старшыня экспертнай групы ставіць агульную адзнаку ў рабочую карту ўрока. Калі заданні індывідуальныя, праверка адбываецца непасрэдна ў групе. Пасля падлічваецца колькасць балаў і выстаўляюцца адзнакі.
1.2. Асаблівасці і праблемы вывучэння дзеепрыслоўя ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы

Дзеепрыслоўе - апошняя дзеяслоўная форма ў школьнай праграме, таму патрабуецца падагульніць веды вучняў па раздзеле “Дзеяслоў”. Адначасова вывучэнне дзеепрыслоўя рыхтуе да наступнай тэмы “Прыслоўе”. Падчас вывучэння дзеепрыслоўя фарміруюцца пэўныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі: правапіс не з дзеепрыслоўем, выдзяленне коскамі адзіночнага дзеепрыслоўя і дзеепрыслоўнага звароту Вучні авалодваюць уменнямі распазнаваць дзеепрыслоўі, правільна ўтвараць і ужываць іх у сваёй мове, умець карыстацца сінанімічнымі варыянтамі (дзеепрыслоўі - дзеепрыметнікі, аднародныя выказнікі, даданыя часткі складаных сказаў. Пашыраюцца і веды па сінтаксісе: паглыбляюцца звесткі пра акалічнасць, вучні знаёмяцца з дзеепрыслоўным зваротам - развітай акалічнасцю, якая адасабляецца на пісьме.
Метадысты лічаць, што абавязковай умовай паспяховага навучання мове з'яўляецца такая арганізацыя школьнага вывучэння граматыкі, пры якой вучні не толькі разумеюць і засвойваюць лінгвістычную сутнасць асобных фактаў і з'яў граматычнага ладу, але і атрымліваюць уяўленне пра іх функцыянальныя асаблівасці, семантыка-стылістычную ролю ў мове [4; 70].
Адной з праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэнні дзеепрыслоўяў з'яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі з асабовымі формамі дзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь час параўноўваць дзеяслоў і яго формы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічных прыметах, сінтаксічнай ролі. Выкарыстанне разнастайных відаў работ (пераканструяванне, замена дзеепрыслоўеў іншымі моўнымі сродкамі і выяўленне сэнсавых, граматычных і стылістычных адрозненняў) дапаможа пераканаць вучняў, што ўжыванне дзеепрыслоўяў робіць мову больш дакладнай, дынамічнай, (выдзяляе асноўнае дзеянне ў шэрагу некалькіх, выяўляе сэнсавыя адносіны паміж дзеяннямі) і выразнай (здымае аднастайнасць у пераліку асобных дзеянняў адной і той жа асобы ці прадмета, дапаўняе асноўнае дзеянне).
Адначасова з засваеннем вучнямі мовазнаўчага матэрыялу на працягу вывучэння раздзела ідзе падрыхтоўка да напісання выбарачнага пераказу, што прадугледжана праграмай. Работу на ўроках варта арганізоўваць так, каб сістэматычна, паступова з вывучэннем лінгвістычнага матэрыялу выпрацоўваць навыкі, неабходныя для выканання пісьмовай работы (выбарачны пераказ тэксту): вучыць вызначаць тэму і падтэмы ў тэксце, акрэсліваць межы тэмы і адбіраць неабходны матэрыял, умець звязваць сэнсавыя часткі выбарачнага пераказу паміж сабою, карыстацца рознымі сродкамі сувязі сказаў у тэксце.
Знаёмства з дзеепрыслоўем мэтазгодна пачаць з назірання: параўноўваюцца сказы ў тэксце, вызначаецца, якія з выдзеленых слоў абазначаюць аднародныя дзеянні, а якія - неаднародныя, адно - асноўнае, а другое - дадатковае. Варта звярнуць увагу і на стылістычную ролю дзеепрыслоўяў.
Самастойная праца з матэрыялам для азнаямлення і калектыўны адказ на пытанні даюць магчымасць вучням падагульніць першапачатковыя звесткі пра дзеепрыслоўе.
Ужо на першым уроку неабходна цвёрда засвоіць, што абодва дзеянні - асноўнае і дадатковае - абавязкова выконвае адна і тая ж асоба ці прадмет.
З паняццем звароту (дзеепрыметнага) вучні ўжо знаёмыя. Але дзеепрыслоўны зварот, у параўнанні з дзеепрыметным мае свае асаблівасці: больш разнастайны па значэнні: адказвае на розныя пытанні, яго сувязь з дзеясловам-выказнікам фармальна не выражана.
Выкладанне марфалогіі на сінтаксічнай аснове як вядучы прынцып вывучэння граматыкі ў школе (В.Протчанка, Г.Лідман-Арлова, В.Азерская, А.Дуднікаў) патрабуе ўліку і ўзаемаўвязвання наступных фактараў:
- Сістэматычнаму вывучэнню марфалогіі папярэднічае ўступны сінтаксічны курс, які фарміруе агульнае ўяўленне пра сінтаксіс як сістэму, яго асноўныя катэгорыі;
- У працэсе сістэматычнага вывучэння марфалогіі ва ўсіх магчымых выпадках для характарыстыкі марфалагічных катэгорый павінен выкарыстоўвацца сінтаксічна і стылістычна арганізаваны матэрыял пераважна ў выглядзе звязнага тэксту;
- Асобныя марфалагічныя формы вучні павінны выяўляць, тлумачыць на аснове прыроджанага валодання канструкцыямі роднай мовы, з пастаяннай апорай на адчуванне роднай мовы;
- Вывучаныя марфалагічныя катэгорыі практычна ўключаюцца ў мову вучняў у працэсе выканання заданняў, якія патрабуюць разнастайных трансфармацый пэўных узораў, мадэліравання або самастойнага канструявання сказаў, звязных тэкстаў.
Актывізацыі пазнавальнай і маўленчай дзейнасцівучняў на ўроках марфалогіі садзейнічаюць праблемныя пытанні. Праблемныя пытанні, заданні павінны спрыяць фарміраванню наступных уменняў і навыкаў:
1. Параўноўваць, супастаўляць падобныя прыметы і на іх аснове выяўляць тое, што адрознівае адну з'яву ад другой, суадносіць агульнае і прыватнае.
2. Выбраць з наяўнай інфармацыі тую, якая патрабуецца для рашэння прапанаванай граматычнай задачы.
3. Знаходзіць шляхі і даказваць правільнасць, або памылковасць таго ці іншага сцвярджэння. Напрыклад: словы важаты, гальштук - назоўнікі. Што трэба зрабіць, каб гэтыя словы сталі дзейнікамі? На гэтае пытанне можна адказаць так: а) пабудаваць з імі сказы; б) ужыць гэтыя словы з іншымі словамі; в) падабраць да іх выказнікі; д) уключыць іх у граматычную аснову сказа.. Які з гэтых адказаў больш дакладны? Чаму не падыходзяць іншыя адказы?
4. Падбіраць на аснове назіранняў аргументы для той ці іншай думкі, каменціраваць свае аргументы, разважаць. Напрыклад: ці можна абысціся ў мове без прыназоўнікаў? (Яны ж не абазначаюць прадмет,прымету, дзеянне);
5. Абагульняць, дыферэнцыраваць моўныя факты і з'явы.
6. Уключаць вывучаны матэрыял у звязныя выказванні, паказваць, дзе трэба (або не трэба) яго выкарыстоўваць, папярэджваць моўныя памылкі вучняў.
1.3. Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання” Малажай Г.М.

Разглядаемы падручнік цалкам адпавядае патрабаванням праграмы па беларускай мове. У падручніку прадстаўлены наступныя раздзелы лінгвістыкі: мова, маўленне, тэкст (на базе паўтарэння вывучанага ў 4-5 класах), а таксама прадстаўлены раздзел марфалогіі - вывучаюцца такія часціны мовы як дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.
Тэоря маўленчай дзейнасці раскрываецца праз паняцці аб мове як адным з паказчыкаў культуры чалавека, захаванне літаратурных нормаў. Раскрываюцца ў падручніку паняцці функцыянальных стыляў маўлення, моўных сродкаў, этікі маўлення.
Асноўны матэрыял па гэтых пытаннях падаецца як матэрыял для азнаямлення, некаторыя найбольш важныя пытанні прапануецца завучыць. Для замацавання патрабуюцца рознаўзроўневыя заданні, практыкаванні, падаюцца прыклады транскрыбіравання тэкстаў.
У падручніку задзейнічаны наступныя прыёмы падачы лінгвістычнай інфармацыі:
- аналіз моўных фактаў;
- параўнанне моўных адзінак (напрыклад, утварэнне прыметнікаў і дзеепрыметнікаў);
- параўнанні з рускай мовай;
- прыклады моўнага разбора (дзеяслова, дзеепрыметніка);
- падаюцца ў вялікай колькасці схемы і табліцы, выкарыстоўваецца іх аналіз;
- выкарыстоўваецца аналіз малюнкаў і ілюстрацый, якія ў дастатковай колькасці ўтрымлівае падручнік;
- новы матэрыял падручніка і тэарэтычныя пытанні вучням прапаноўваецца або прачытаць і прааналізаваць, або завучыць на памяць. Кожны з гэтых матэрыялаў замацаваны практыкаваннямі;
- матэрыял у падручніку размяжоўваецца па ступені значнасці (найбольш важны адзначаны для абавязковага завучвання на памяць), таксама важная інфармацыя выдзеленая іншым колерам, з гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца такія сродкі як падкрэсліванне, задзейнічаны розныя шрыфты;
У падручніку прадстаўлены і прапанаваны наступныя спосабы вучэбнай дзейнасці:
- узор маўленчага разбору (гэта марфалагічны разбор дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя)
- у якасці эталону адказа на прапанаваныя пытанні выступаюць правілы і ўзоры да выканання практыкаванняў;
- алгарытм прымянення правіла часта выступае ў якасці разнастайных схем і табліц, а таксама даведак да практыкаванняў;
- для развіцця маўлення вучням прапануецца выразнае чытанне вершаў і тэкстаў, адказы на пытанні па ім, падрыхтоўка невялікіх паведамленняў.
- прапедэўтычныя практыкаванні (шырока выкарыстаны практыкаванні на паўтарэнне, узнаўленне ўжо знаёмага матэрыялу);
- сістэма практыкаванняў. Так, у дадзеным падручніку шырока выкарыстоўваюцца пробныя практыкаванні. Трэніровачныя практыкаванні заўсёды маюць узор выканання, пэўны алгарытм. Праверачныя практыкаванні суправаджаюцца вялікай колькасцю удакладняючых пытанняў.
Падручнік пабудаваны такім чынам, што у пачатку навучальнага года паўтараюцца асноўныя звесткі пра мову, маўленне, тэкст (гэты матэрыял ужо вывучаўся ў 5-6 класах). Таксама ў падручніку прадугледжваецца спадарожнае паўтарэнне - напрыклад, узнаўляюцца ўжо набытыя раней веды пра дзеяслоў.
Пытанні па сістэматызацыі ведаў маюць за мэту зрабіць вывад, падагульніць узноўленую інфармацыю.
У практыкаваннях, якія прапанаваны да раздзела сістэматызацыі вывучанага за год прапануецца комплекс пытанняў да практыкаванняў, якія смяшчаюць веды і з галіны фанетыкі, і з галіны марфалогіі.
У падручніку падаюцца звесткі пра мову, якія пададзены ў раздзеле “Валоданне нацыянальнай літаратурнай мовай - адзін з паказчыкаў культуры чалавека”. Матэрыял тут падаецца як матэрыял для азнаямлення.
Падабраны ў падручніку і матэрыял такога плану, што ён акрамя вучэбнай выконвае яшчэ і выхаваўчую ролю (практыкаванні насычаны пыказкамі і прымаўкамі, утрымліваюцца вершы і выказванні беларускіх пісьменнікаў).
У раздзеле падручніка “Функцыянальныя стылі маўлення” прадстаўлены тэксты (узоры) мастацка-публіцыстычнага і навучальнага стылю.
Змест падручніка мае культурна-гістарычную накіраванасць. Тут змешчаны звесткі і тэксты з накіраванасцю на этыку маўлення і асноўныя этычныя нормы.
Падручнік адпавядае прынцыпу нагляднасці: у ім прыведзены шматлікія схемы, табліцы, малюнкі, нават рознакаляровыя фотаздымкі.
Мае падручнік і ўмоўныя абазначэнні: вызначаецца матэрыял для завучвання, азнаямлення і г.д.
На фарзацах падручніка змешчаны звесткі аб асноўных стылях маўлення, нормах літаратурнай мовы, прыве и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.