Здесь можно найти образцы любых учебных материалов, т.е. получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Самакраванне - структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакравання як элемента выхавачага працэсу. Школьнае самакраванне як мадэль грамадзянскай супольнасц. Развццё вучнёскага самакравання на прыкладзе гмназ.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Педагогика. Добавлен: 19.06.2002. Сдан: 2002. Страниц: 2. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


25
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка

Развіццё вучнёўскага самакіравання
ў сучаснай школе


Курсавая праца
Студэнткі 3 курса
З14 групы
Сідун Крысціны Уладзіміраўны

Навуковы краўнік
Неўдах Святлана Ігараўна

Мінск 2002
Змест
Частка 1.
Самакіраванне - структура, працэдура, працэс.
Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.
Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці
С. 2
Частка 2.
Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе
гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці
С. 15
Заключная частка
С. 25
4.
Літаратура
С. 27
5.
Дадаткі:
1). Анкета для навучэнцаў “Вашы думкі аб вучнёўскім самакіраванні”
2). Абвестка пра правядзенне вучнёўскай канферэнцыі
3). Методыка вызначэння развіцця самакіравання ў вучнёскім калектыве
4). Апытальны ліст для вучняў 10-11 класаў
5). Узровень развіцця самакіравання навучальнай установы (графік)
6). Узровень развіцця самакіравання ў вучнёўскіх калектывах (графік)
7). Правы і абавязкі гімназіста
8). Кодэкс гімназіста
9). Законы жыцця і працы гімназіі горада Ляхавічы
10). Гімн гімназіі (словы і музыка Л.В. Цітко)
11). Параўнальны аналіз выхаваўчай працы ў гімназіі
С. 28

С. 29

С. 30
С. 31

С. 32

С. 33
С. 34
С. 35
С. 36
С. 37
С. 38

Частка 1

Самакіраванне - структура, працэдура, працэс.
Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.
Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці

Выхаванне падрастаючага пакалення, творчая перадача яму сацыяльнага досведу, выпрацоўка дзецьмі ўласных каштоўнасных арыентацый - найважнейшы клопат кожнага грамадства, дзяржавы, на якім бы этапе свайго развіцця яны не знаходзіліся. Пытанне, як выхаваць вучняў у сучасных умовах, калі ў грамадстве мяняецца спосаб жыцця, хвалюе педагогаў.
Сёння ў Беларусі ў многіх гарадах і раёнах фармуюцца новыя мадэлі выхавання на аснове плюралізма і варыятыўнасці выхаваўчых практык, пашырэння ініцыятывы ўсіх суб'ектаў вучэбна-выхаваўчага працэсу, узмацнення асобасна-дзейнаснай скіраванасці адукацыі, фармавання цэласнай выхаваўчай прасторы, аптымізацыі працэсаў сацыялізацыі і індывідуалізацыі.
Набыццё досведу дэмакратычных паводзінаў - важная задача сучаснай школы. Грамадзянскую супольнасць не пабудаваць без ініцыятывы саміх грамадзян. Такіх грамадзян павінна дапамагчы падрыхтаваць школа.
“Школьны калектыў, -- на думку намесніка міністра адукацыі А. Г. Слукі, -- з уласнымі законамі, нормамі і правіламі калектыўнага жыцця павінен стаць мадэллю грамадзянскай супольнасці, якая забяспечвае фармаванне ў навучэнцаў пазітыўнага досведу сустрэчы з дарослым светам” Намеснік міністра адукацыі А.Г.Слука. Інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе. // Зборнік нарматыўных дакументаў №11 - 2001 па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
“Самакіраванне народа ў поўнай меры стане рэальнасцю толькі тады, калі, разам з іншымі аб'ектыўнымі фактарамі, будуць створаны ўмовы, каб ужо ў школьныя гады кожны чалавек мог праявіць сваё “Я” ў вызначэнні не толькі ўласных мэтаў і задач, шляхоў іх ажыцяўлення, але і пры выбары перспектыў калектыва, членам якога ён з'яўляецца” А.З. Іагаленіч. Праблема самакіравання ў развіваючымся калектыве вучняў. // Развитие самоуправления, инициативы и самодеятельности учащихся. - Белгород, 1989, -- лічыць А.З. Іагаленіч. Школа - гэта мікрамадэль будучага грамадства.
У інструктыўна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца: “Ў цэнтры ўвагі класнага кіраўніка павінны знаходзіцца тры галоўныя кірункі выхаваўчай працы. Першы звязаны з непасрэдным ўзаемадзеяннем з вучнем:
вывучэнне індывідуальных асаблівасцей развіцця, інтарэсаў, жыццёвых навыкаў;
праграмаванне выхаваўчага ўздзеяння;
уключэнне дзяцей у розныя віды дзейнасці па інтарэсах у рамках працуючых у школе гурткоў, секцый, клубаў;
аналіз эфектыўнасці выхаваўчых уздзеянняў.
Другое непасрэдна звязана са стварэннем выхоўваючага асяроддзя:
згуртаванне дзіцячага калектыва;
фармаванне спрыяльнай эмацыйнай атмасферы;
уключэнне дзяцей у разнастайныя віды сацыяльна актыўнай дзейнасці;
развіццё вучнёўскага самакіравання.
Трэці кірунак мае на ўвазе карэкцыю і каардынацыю разнастайных выхаваўчых уплываў у соцыюме:
праца з сям'ёй;
карэкцыя ўздзеяння сродкаў масавай камунікацыі;
нейтралізацыя негатыўных уздзеянняў соцыюма;
узаемадзеянне з культурнымі і іншымі адукацыйнымі ўстановамі” Намеснік міністра адукацыі А.Г.Слука. Інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе. // Зборнік нарматыўных дакументаў №11 - 2001 па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь
.
Сённяшнім школьнікам уласціва патрэба ў самастойнай творчай дзейнасці, якая дае рэальныя вынікі і адпавядае патрабаванням часу. А самастойнасць - аснова асабістай адказнасці.
Вучнёўскае самакіраванне ахоплівае ўсе бакі жыццядзейнасці школьніка, у тым ліку і праблемы ўзаемаадносінаў вучань-вучань, вучань - калектыў, вучань - настаўнік і інш.
Удзел у працы ворганаў самакіравання дае вучням магчымасць набыць шэраг ведаў, уменняў, навыкаў:
уменне планаваць,
уменне выбіраць галоўныя кірункі ў працы,
здольнасць наладзіць кантроль і праверку выканання,
уменне правільна размеркаваць абавязкі сярод сяброў,
здольнасць забяспечваць каардынацыю дзеянняў паміж партёрамі,
уменне наладзіць спаборніцтва і інш.
Сістэма самакіравання выхоўвае маральныя якасці:
асабістую адказнасць кожнага за агульную справу;
разуменне агульных задач, гатоўнасць іх вырашыць;
прынцыповасць ва ўзаемаадносінах з іншымі членамі калектыва;
патрабавальнасць да сябе ды іншых;
ініцыятыўнасць, імкненне ўнесці новае, палепшыць жыццё калектыва
здольнасць саступаць без высвятлення , хто лепшы, а выключна здольнасцю “тармазіць” сябе.
“Важны вынік самакіравання, - лічыць А.С. Сініцын - карэнны пералом у стаўленні да справаў калектыва з боку ўсіх вучняў. Вучні адчуваюць сябе гаспадарамі, шчыра імкнуцца палепшыць, зрабіць унёсак у агульную справу” Синицин А.С. Организация самоуправления: поиски и проблемы. // Развитие самоуправления, инициативы и самодеятельности учащихся. - Белгород, 1989.
У выніку ўдзелу ў школьных сходах, арганізаваных самакіраваннем, вучні атрымліваюць досьвед узаемаадносінаў паміж большасцю і меньшасцю.
Вучань, які прайшоў праз школу самакіравання стане канкурэнтназдольным спецыялістам у будучыні.
Самакіраванне вучыць перш за ўсё самастойнасці. Як пісаў Ушынскі: “Должно постоянно помнить, что следует не только передать ученику те или иные познания, но и развить в нём желание и способность самостоятельно, без учителя приобретать новые познания… Обладая такой умственной силой, извлекающей отовсюду полезную пищу, человек будет учиться всю жизнь, что, конечно, и составляет одну из главнейших задач всякого школьного учения. Эта умственная сила сообщается ученику тем, что учитель указывает ему предмет, могущий возбудить деятельность тех или других его умственных способностей и направляет эту деятельность, помогая ей, где необходимо, и оставляя её действовать там, где она может действовать сама. Главная задача…состоит в том, чтобы пробудить умственные способности уеников к самостоятельности и сообщить им привычку к ней, указывая, где следует, дорогу, но не таская их на помочах” Ушинский К.Д. Воскресные школы// Пед. Соч.: В 6 т. Т.2. М.:Педагогика, 1998. С.65
.
Самакіравнне пераўтварае часта выпадкова сабраныя класы ў калектывы. А.С. Макаранка падкрэсліваў, што арганізаваны і згуртаваны на аснове таварысцкай дысцыпліны калектыў з развітым самакіраваннем, які абапіраецца на самаабслугоўванне - калектыўны гаспадарлівы клопат аб паляпшэнні свайго жыцця, такі калектыў найбольш эфектыўна вырашае задачы як выхавання канкрэтнай асобы, так і ўсіх дзяцей разам узятых.
Самакіраванне падразумевае станаўленне школьніка як арганізатара школьнага жыцця. Арганізатарскія ўменні выступаюць істотным бокам такой якасці асобы, як арганізаванасць, якая ўключае ў сябе ўменне рацыянальнай арганізацыі індывідуальнай дзейнасці і здольнасць узгоднена працаваць у калектыве. На гэтай падставе фармуецца ўменне арганізаваць чужую працу, якое выражае сутнасць арганізатарскай дзейнасці.
Арганізаванасць як уласцівасць асобы ўключае ў сябе перш за ўсё планаванне дзейнасці, арганізацыю дзейнасці на падставе ўжывання рацыянальных метадаў і прыёмаў працы, самарэгуляцыю гэтай дзейнасці. Названыя кампаненты арганізаванасці ў значнай ступені адлюстроўваюць спецыфіку кіравання ўцэлым і самакіравання, у прыватнасці (аналіз сітуацыі, вызначэнне мэты, планаванне дзейнасці і яе рэалізацыя, карэкціроўка выканання і падвядзенне вынікаў дзейнасці). Гэта дазваляе лічыць фармаванне арганізаванасці ў школьнікаў састаўной часткай падрыхтоўкі вучняў да разнастайнай дзейнасці на аснове самакіравання.
Калектыўная арганізаванасць уключае вызначэнне мэты і зместу будучай працы, распрацоўку сумеснага плана дзеянняў, размеркаванне працы паміж членамі калектыву, вызначэнне іх функцыяў, улік і кантроль вынікаў дзейнасці Кочеткова Г.А. Формирование организованности как условие подготовки школьников к самоуправлению. // Развитие самоуправления, инициативы и самодеятельности учащихся. - Белгород, 1989.
Але самакіраванне - гэта не толькі сродак самаарганізацыі чалавечай дзейнасці. Падыход да самакіравання з гуманістычных пазіцыяў дае магчымасць пабачыць яго ў больш складаным святле.
Гуманізм - сістэма поглядаў, што выражаюць павагу вартасці і правоў асобы. Рэалізацыя прынцыпаў гуманізма патрабуе стварэння ўмоваў для рэалізацыі чалавечых магчымасцяў. Рэальны гуманізм - гэта рэальны клопат пра духоўны і матэрыяльны дабрабыт людзей, іх усебаковае развіццё, пра стварэнне спрыяльных для чалавека ўмоваў грамадскага жыцця. У сістэме адукацыі - гэта паварот да асобы выкладчыка і навучэнца, перагляд усіх кампанентаў педагагічнага працэсу: ад педагагічнага мыслення да матэрыяльнага забеспячэння і арганізацыі ўсіх аспектаў і сектараў выхаваўчага працэсу.
Калектыў як сродак выхавання толькі тады выканае сваю ролю, калі чалавек адчуе сябе ў ім абароненым і аўтарытэтным. Калі дзіцё не ўпісваецца ў сістэму ўзаемаадносінаў дадзенага калектыва і толькі вымушана ў ім знаходзіцца, то калектыў можа стацца перашкодай для ягонага развіцця. Гэта ў роўнай ступені мае дачыненне і да настаўніка.
Макаранка лічыў, што сапраўдная самадзейнасць вучняў вырастае ў працэсе калектыўнай дзенасці - вучебнай, працоўнай, гульнёвай, умела зарганізаванай настаўнікам.
Кіраваць школьным калектывам - значыць знайсці аптымальныя суадносіны педагагічнага кіравання вучнёўскага калектыва і яго самарэгуляцыі (самаарганізацыі). Механізмам самарэгуляцыі вучнёўскага калектыва можа быць самакіраванне.
Формы і метады рэалізацыі самакіравання ў школе, яго функцыі, паўнамоцтвы, склад органаў могуць быць рознымі ў розных школах. Розніца ў многім звязана з тым, у чым школа бачыць сваю місію. Калі яна ў трансляцыі ведаў, то функцыі самакіравання невялікія: добрыя настаўнікі і без Рады школы могуць добра навучыць. Калі Рада - дарадчы орган - пры моцным дырэктары, яе правы абмежаваныя вырашэннем толькі бягучых пытанняў.
Самакіраванне - дзеючая мадэль грамадства, пабудаванага на праве і законах.
Для стварэння такой мадэлі неабходна перш за ўсё выдзеліць істотныя прыкметы прававой дзяржавы, зразумець прынцыпы яе Канстытуцыі, нормаў (законаў), што забяспечваюць асноўныя правы грамадзянаў. Неабходна таксама зразумець, якія атрыбуты дэмакратычнай улады неабходны і дастатковы для кіравання школьнай супольнасцю.
Законы (правіла, нормы) павінны сыходзіць з рэаліяў уласнага жыцця школы. Таму перад распрацоўкай праекта неабходна атрымаць добрае ўяўленне пра тую сферу школьнага жыцця, якую ён будзе рэгуляваць: даведацца грамадскую думку пра праблемы вучняў і настаўнікаў, іх стаўленне да будучых законаў, сабраць прапановы адносна ўдасканалення школьнага жыцця.
Адзін з асноўных прынцыпаў школьнага заканадаўства заключаецца ў тым, што законы не могуць пісацца толькі для дзяцей. Законы ў школьнай супольнасці дзейнічаюць для ўсіх - і для дзяцей, і для дарослых. Натуральна, у разнастайным школьным жыцці сустракаецца многае, важна не забараніць нейкія парушэнні заканадаўча, а разам на падставе сумесна прынятых правілаў імкнуцца следаваць норме, а ў выпадку парушэння раўнапраўна адказваць за яго.
У законе павінны вызначацца меры па гарантыі правоў грамадзян, потым іх абавязкі і адказнасць за парушэнні правоў іншых людзей. Неабходна стварыць у школе ўмовы, якія дазваляюць разумець, што галоўная мэта законаў - абарона правоў, а не іх абмежаванне.
Да стварэння законаў варта прыцягнуць як мага больш вучняў, арганізаваць групы, якія будуць распрацоўваць альтэрнатыўныя законапраекты, апублікаваць усе магчымыя варыянты, наладзіць абмеркаванне. Удзел школьнікаў у выпрацоўцы правілаў агульнага жыцця робіць іх актыўнымі носьбітамі гэтых правілаў.
“Асноўная праблема вучняў і настаўнікаў падчас стварэння самакіравання, -- лічыць А.Тубельскі, -- заключаецца ў неабходнасці пераадолець погляд вучняў і настаўнікаў на школьнікаў толькі як на аб'ект выхаваўчых намаганняў дарослых, прыняць іх як роўных грамадзянаў у дзіцяча-дарослай школьнай супольнасці. Адсюль вынікае неабходнасць стварыць такія органы кіравання супольнасцю, якія б прызнавалі і вучні, і дарослыя як паўнамоцныя і рэферэнтныя для ўсіх. Гэта зусім не выключае традыцыйных аб'яднанняў як дарослых (педагагічная рада, метадычныя аб'яднанні і да т. п. ), так і навучэнцаў (клубы, секцыі, навуковыя таварыствы і да т. п.). Проста гэтыя аб'яднанні аўтаномныя ў дасягненні сваіх мэтаў, павінны падпарадкоўвацца агульным правілам і прызнаваць уладу і ролю органаў, абраных усімі. Надзяляючы той ці іншы орган паўнамоцтвамі, неабходна вызначыць, на што яны скіраваны. Нярэдка пры вырашэнні гэтага пытання дарослыя, да і дзеці, абцяжараныя спадчынай мінулых гадоў, перш за ўсё думаюць пра тое, якія рашэнні ён будзе прымаць і за што адказваць, якія санкцыі накладаць за невыкананне рашэнняў” Тубельский А. Школьное самоуправление и его правовая основа // Народное образование. -- 2001. -- №2.
У самакравання, каб яно адбылося ў поўнай меры і не расчаравала вучняў і настаўнікаў, павінны быць мэты і задачы, як на бліжэйшы час, так і перспектыўныя. Як лічыць М.І. Прыходзька, пры вызначэнне мэтаў і задач неабходна:
ставіць мэту, якая вынікае з канкрэтнай задачы і ўмоваў жыццядзейнасці калектыва;
канкрэтызаваць патрабуемы канчатковы вынік, максімальную велічыню дапушчальных затрат часу, сродкаў, сіл;
вызначаць колькасную характарыстыку патрабуемага выніка, неабходную для падцвярджэння факта дасягнення мэты;
абумоўліваць толькі тое, “што” і “калі” павінна быць зроблена, не заглыбляцца ў дэталі, “як” гэта павінна быць зроблена;
задавацца мэтай, якая адказвае непасрэдна мэтавым і функцыйным прызначэнням і абавязкам канкрэтнага члена калегіяльнага ці рабочага органа кіравання;
ставіць мэту рэальную і дасягальную;
выключаць магчымасць падвойнай адказнасці за вынікі сумеснай працы;
мэта павінна супадаць з інтарэсамі арганізатараў і выканаўцаў і не выклікаць канфліктных сітуацыяў Приходько Н.И. педагогические основы ученического самоуправления.: Книга для учителя. -- М.: Просвещение, 1991..
Калі школа бачыць сваю важную ролю ў тым, каб стаць інстытутам грамадзянскай супольнасці, то Рада - адзін з важных яе элементаў, які забяспечвае рэалізацыю правоў чалавека, арганізуе досвед дэмакратычных паводзінаў. Функцыі яе даволі шырокія: яна рыхтуе праекты школьных нормаў і правілаў, распрацоўвае Статут школы, яе Канстытуцыю, рыхтуе праекты паправак, дадаткаў і зменаў да іх. Вялікую ўвагу Рада надае адукацыйнаму працэсу.
Рада пасля апытання бацькоў можа складаць калектыўную замову на адукацыю. Такая замова можа ўключаць прапановы тых, хто вучыцца ў 6-11 класах па зместу навучальнага працэса, па мэтам адукацыі. Такая замова можа быць пакладзена ў аснову навучальнага плана школы на новы навучальны год, які зацвярджае Рада напрыканцы мінуўшага навучальнага года.
Важная функцыя Рады - кіраванне вучэбнай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю. Безумоўна, Рада не павінна падмяняць у гэтых пытаннях адпаведныя службы школы - навучальную і гаспадарчую частку, дырэктара. Але самыя прынцыповыя пытанні павінны выносіцца на Раду. Так, напрыклад, складанне плана-замовы школьным працоўным майстэрням па рамонту і вырабу абсталявання, каляндарны графік школы (чвэрці, вакацыі, час практыкі), набор факультатываў і майстэрняў, сістэма ацэнкі і прамежкавай атэстацыі, пабудова цяпліцы, пытанні бясплатнага харчавання і да т. п. - усё гэта можа стацца прадметам абмеркавання на Радзе.
Рада распрацоўвае праграму агульных для ўсёй школы мерапрыемстваў і арганізуе яе выкананне. Сама гэтая праграма павінна быць вынікам творчасці як мага большай колькасці людзей. Таму Рада можа абагульніць ідэі, прапанаваць класам правесці разведку цікавых і карысных справаў на мясцовасці, правесці анкетаванне “Якія цікавыя справы нам варта зрабіць у гэтым годзе?”, Што мы можам зрабіць, каб кожнаму было цікава ў школе?” і да т. п.
Пасля прыняцця праграмы дзейнасці варта звярнуцца да вучняў, настаўнікаў, бацькоў з прапановай стаць арганізатарамі той ці іншай справы.
Клопат Рады - арганізацыя разнастайнай дзейнасці па інтарэсах: развіццё сеткі гурткоў, клубаў, секцый у школе. Гурткі могуць весці не толькі настаўнікі, але і бацькі, старшакласнікі.
Рада павінна карыстацца аўтарытэтам у бацькоў. Тады яна можа весці сумесную працу з імі, дапамагаць у выхаванні дзяцей.
Рада можа вынайсці дадатковыя да бюджэтных асігнаванні матэрыяльных і фінансавых сродкаў для ўдасканалення адукацыйнага працэсу, стымулявання вучняў і настаўнікаў за добрую творчую працу. Безумоўна, сродкі бацькоў можна прыцягваць толькі на добраахвотнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам. Асобная размова на Радзе - шляхі пошуку і прыцягнення спонсарскіх сродкаў.
Важная задача рады - забяспечыць выкананне школьных законаў. Праз 2-3 месяцы пасля ўвядзення новага закона шляхам апытання высвятляецца, ці пачаў ён працаваць, і калі не, то чаму. Адбываецца, у выпадку неабходнасці, карэкціроўка тэксту закона.
Адным з бакоў працы Рады з'яўляюцца распарадчыя функцыі. Так Рада можа арганізаваць працэдуру па прыёму вучняў у старэйшыя класы, даваць, рэкамендацыі дырэктару па крытэрах прыёму на працу новых супрацоўнкаў, разглядаць пытанні выключэння са школы вучняў, і нават звальнення выкладчыкаў ды іншых супрацоўнікаў на падставах, выкладзеных у Працоўным кодэксе.
Паўнамоцтвы Рады ў адпаведнасці з асаблівасцямі кожнай школы могуць быць розныя. Важна пры гэтым, каб паўнамоцтвы былі рэальнымі. У Рады павінна быць рэальная ўлада, інакш яна пераўтвараецца ў дыскусійны клуб, ці ў дадатак да адміністрацыі.
Эфектыўнасць рады як найважнейшага элемента сістэмы прававой прасторы школы ў многім забяспечваецца яе складам. У яго могуць уваходзіць абраныя усімі прадстаўнікамі школьнай абшчыны (вучнямі, пачынаючы з 5-7 класа) педагогі, супрацоўнікі, вучні. У вялікіх школах у Раду можа ўваходзіць 12-15 чалавек, абраных большасцю галасоў прамым, роўным і патаемным галасаваннем. Мэтазгодна таксама вызначыць, што вучняў павінна быць хаця б на аднаго чалавека болей, чым дарослых. Гэта паспрыяе ўпэўненасці школьнікаў: яны пабачаць, што абарона іх правоў гарантуецца некаторай колькаснай перавагай навучэнцаў. У тым выпадку, калі абіраюцца бацькі, то мае сэнс праводзіць не патаемнае галасаванне, а агульны бацькоўскі сход, паколькі вучні не могуць ведаць усіх бацькоў. Адміністрацыя (дырэктар і 1-2 намеснікі) могуць абірацца, а могуць уваходзіць у Раду па пасадзе. Гэтую норму вызначае Статут школы.
Статут можа прадугледжваць таксама ўдзел у кіраванні школай тых, хто па нейкіх прычынах пабаяўся вылучыць свае кандыдатуры, ці не набраў неабходнай колькасці галасоў. Па чарзе на працягу 1-2 месяцаў прадстаўнікі класаў, абраныя на класных сходах далучаюцца да працы Рады.
Выбарчая кампанія ў школе павінна быць мадэллю выбараў, па магчымасці максімальна набліжанай да рэаліяў сапраўднага дэмакратычнага грамадства. Яна пачынаецца са стварэння Радай школы выбарчай камісіі і прызначэння даты выбараў. Досвед большасці школ паказвае, што ва ўмовах школы дастаткова 2-3 тыдняў ад пачатку кампаніі да моманту выбараў.
Пачаткам кампаніі з'яўляецца Сход школы, на якім абмяркоўваецца справаздача Рады. Прадстаўнікі кіруючага органа даюць справаздачу па двух кірунках: як выконвалася праграма дзеянняў Рады і як кожны выканаў сваю выбарчую праграму. Дзеля таго, каб удзельнікі Сходу не проста слухалі справаздачы, а абмяркоўвалі іх, мэтазгодна перад Сходам правесці анкетаванне, вынікі якога і асноўныя праблемы, што высвеляцца ў час апытання, будуць асветлены на Сходзе.
Складаючы план правядзення агульнага Сходу, трэба мець на ўвазе асноўную яго мэту - стаць сітуацыяй, якая выхоўвае пачуццё далучанасці да жыцця школьнай супольнасці. Таму пры ўсёй важнасці справаздач, такі Сход становіцца повадам для абмеркавання жыцця ўсёй школы, стану дэмакратыі, забеспячэння правоў і свабод школьнікаў і настаўнікаў. Трэба выдзеліць час для любых пытанняў, якія хочуць задаць вучні. На такім Сходзе варта прадставіць усіх, хто ўпершыню бярэ ў ім удзел, - новых вучняў, новых настаўнікаў, вучняў класаў, якія цяпер становяцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі вышэйшага школьнага органа ўлады. На Сходзе варта прыняць наказы выбаршчыкаў новаму складу Рады. Па выніках Схода робіцца ацэнка дзейнасці Рады (дзейнічала здавальняюча ці нездавальняюча), а таксама прымаюцца рашэнні па іншых узнятых пытаннях.
Правядзенне Сходу дае ўдзельнікам досвед узаемаадносінаў меньшасці і большасці. Сапраўдная дэмакратыя падразумевае, што правы меньшасці не прыносяцца ў ахвяру большасці. Задача большасці - улічыць меркаванні і інтарэсы ўсіх, у тым ліку і тых, хто ў меньшасці. Зрабіць гэта можна па-рознаму. Напрыклад, выслухаць думкі ўсіх жадаючых, прапанаваць розныя варыянты вырашэння, а пасля галасавання зноў выслухаць аргументы тых, хто апынуўся ў меньшасці. Інакш кажучы, даць яшчэ адну спробу пераканаць прысутных у слушнасці ўласнай прапановы. І калі меньшасць патрабуе паўторнага галасавання - неабходна яго правесці.
Самы дзейсны спосаб прыняцця рашэння - галасаванне па кансенсусу, г. зн. галасаванне рашэння да таго часу, пакуль яго фармулёўка не задаволіцьувесь калектыў. Безумоўна, дамагчыся кансенсуса, асабліва ў вялікай школе, не лёгка, ёсць акрамя таго мноства пытанняў, па якіх яго дамагчыся нерэальна. Але паказаць і дарослым, і дзецям, што такі шлях магчымы і пажаданы - неабходна.
Цяжка пераацаніць ролю вядучага на сходзе. Напачатку, магчыма, ім павінен быць нехта з педагогаў, які карыстаецца даверам вучняў, чалавек з хуткай рэакцыяй на сітуацыю, які ведае дэмакратычныя працэдуры. Ён павінен даваць магчымасць выказваць розныя пункты гледжання, не спяшацца адстойваць уласны ці той, які яму даспадобы. Ён абавязаны ўвесь час трымаць у цэнтры ўвагі тэматыку пытання, не дазваляючы выступоўцам адхіляцца ад тэмы. Спатрэбяцца здольнасці сфармуляваць унесеныя прапановы зразумела для прысутных. Паступова можна перадаваць права весці сход вучням старэйшых класаў.
Выбарчая камісія абвяшчае пра пачатак вылучэння кандыдатур у новую Раду, нагадвае правілы вядзення выбарчай кампаніі, тлумачыць працэдуру выбараў. Правам вылучэння кандыдатаў карыстаюцца класныя калектывы, працоўныя калектывы педагогаў, аб'яднанні па інтарэсах, разнастайныя грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у школе. Вылучыць кандыдата можа любы прадстаўнік школьнай супольнасці, любы чалавек можа прапанавацць і сваю кандыдатуру. Камісія павінна атрымаць згоду кожнага, хто вылучаны, балатавацца ў Раду.
Школьнай супольнасці, разнастайным аб'яднанням забяспечваецца свабода агітацыі за сваіх кандыдатаў, магчымасць выкарыстоўваць любыя сродкі інфармацыі - улёткі, радыё, відэакліпы, плакаты, сустрэчы, мітынгі і г.д. Палажэнне пра выбары павінна забараніць у ходзе агітацыі абразу гонару і годнасці кандыдатаў. За захаваннем роўных правоў і магчымасцяў усіх кандыдатаў сочыць выбарчая камісія.
У выбарчы бюлетэнь уключаюцца ўсе вылучаныя кандыдаты ў алфавітным парадку з указаннем класа ці пасады. У дзень галасавання, атрымаўшы бюлетэнь кожны выбаршчык падкрэслівае не больш за тую колькасць прозвішчаў, якая была вызначана Палажэннем пра выбары ці школьным Статутам. Бюлетэнь, у якім не падкрэслена ніводнае прозвішча, з'яўляецца несапраўдным. Абранымі лічацца тыя, хто атрымаў адносную большасць галасоў пры выкананні вызначаных колькасных квотах і прапорцыях.
Важна забяспечыць аб'ектыўнасць пры падліку галасоў, выключыць усялякія падозранні на несправядлівасць і няроўнасць у ходзе кампаніі. Таму, напрыклад, калі прадстаўнік выбарчай камісіі ўводзіцца ў спіс кандыдатаў, то ён выводзіцца са складу камісіі. Карысна абмеркаваць таксама і іншыя нормы, якія будуць гарантаваць справядлівасць выбараў.
Далейшае развіццё самакіравання цягне за сабой разгортванне яго ў першасных калектывах-класах. Відавочна, што калі самакіраванне выкарыстоўваецца ў арганізацыі жыцця ўсёй школы, то яно павінна быць і ў класе. Праз удзел у агульнашкольных справах класны калектыў арганізуе ўласнае жыццё, выходзячы часам за межы класа, школы. Самакіраванне дапамагае ўсім вучням праявіць сябе ў жыццядзейнасці школы і класа, далучае іх да вырашэння арганізацыйных пытанняў агульнага жыцця, пашырае магчымасці прававой школьнай прасторы. Далучэнне да школьных мерапрыемстваў ці арганізацыя ўласнай справы дае вучням практыку планавання, правядзення, аналізу. Робіцца гэта, як правіла, разам з класным кіраўніком, які па меры сталення дзяцей і развіцця класнага калектыва ўсё больш прадастаўляе ім самастойнасці і пакідае сабе ролю дарадцы.
“У класным калектыве, - слушна зазначае Л.І. Новікава, - акрамя афіцыйна абраных актывістаў, заўсёды ёсць людзі, якія з'яўляюцца лідэрамі ў той ці іншай сферы дзейнасці. Гэта таксама актыў, з якім трэба раіцца, да думкі якога неабходна прыслухоўвацца. Яны могуць задаць тон у калектыўнай працы.
Калі ўздзеянне педагога, абранага актыву і нефармальных лідэраў адбываецца несінхронна, супярэчліва, тады і ў жыцці калектыва адбываюцца збоі” Новикова Л.И. Самоуправление в школьном коллективе. - М., Знание, 1988..
Навыкі самакіравання здабываюцца не адразу, і валодаць імі неабходна ўсім. Інакш замест дыктатуры педагогаў часам узнікае дыктатура вучняў - выбраных актывістаў.
Самакіраванне ў школе цесна звязана з псіхалагічнай службай у школе, важная задача якой - карэктаваць адносіны ў школьным калектыве, у асяроддзі педагогаў, вучняў, бацькоў. Там, дзе паводле дадзеных адпаведных апытанняў, назіраюцца збоі ва ўзаемаадносінах, узнікае неабходнасць у той ці іншай меры прыцягваць саміх школьнікаў да аналізу і да пошукаў шляхоў удасканалення стасункаў.
З мэтай прыцягнення вучняў да актыўнага ўдзелу ў самакіраванні абіраюць розныя шляхі: пастаяннае пашырэнне сферы дзейнасці школьных калектываў; пастаяннае пашырэнне правоў і абавязкаў органаў самакіравання; паступовае пашырэнне сувязей з іншымі калектывамі; змяненне спосабаў прыцягнення вучняў да выканання арганізатарскіх функцыяў; змяненне характару ўзаемаадносінаў у калектыве; змяненне пазіцыі педагогаў у арганізацыі дзейнасці калектыва і інш.
Адна з істотных умоваў развіцця самакіравання, як паказвае аналіз практыкі, фармаванне традыцыяў. Яны ўпарадкоўваюць, цэментуюць жыццё калектыва, яго членаў. Дапамагчы стварыць такія традыцыі калектыву - задача педагога.
Самакіраванню як працэсу ўласціва дынаміка і этапы развіцця. Вядомы беларускі даследчык праблемы сама и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.