На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Лекции Культура эпох Сярэднявечча

Информация:

Тип работы: Лекции. Добавлен: 27.04.2012. Сдан: 2011. Страниц: 9. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


     Лекцыя 12 

     Культура  эпохі Сярэднявечча 

     1 Асноўныя характарыстыкі сярэдневяковай  культуры.
     2 Культура еўрапейскага сярэднявечча
     3 Уплыў рэлігіі на культурнае  жыццё
     4 Беларускае Сярэдневечча. 

     У 395 г. адбыўся падзел Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю. У 476 г. Заходняя Рымская імперыя пала. Рім быў захоплены і разгромлены варварамі, наступіла новая эпоха – сярэдневечча.  

     Найбольш характэрныя рысы сярэдневяковая культура набывае да X ст. Сярэдневякоўе складваецца разам з узнікненнем хрысціянства. З перамогай хрысціянства звязана поўная пераарыентацыя ўсіх духоўных памкненняў культурнага свету, усталяванне новых светапоглядных парадыгмаў. Для хрысціяніна старажытнагрэчаскія мысліцелі Платон і Арыстоцель не маглі заставацца вышэйшымі аўтарытэтамм. Вышэйшай інстанцыяй стала Свяшчэннае Пісанне, якое кожны хрысціянін павінен быў лічыць і лічыў адзіным вытокам ісціны.
     Адрозненне культуры Сярэдніх стагоддзяў ад антычнай культуры: сумненне замест ідэальнай гармоніі; прыярытэт сверхпачуццёвага замест рэальнага; разуменне прыгажосць фізічнай як адлюстраванне прыгажосці духоўнай – «у здаровым целе – здаровы дух».
     Культура  Рыма ўсвайвалася ў час яго заваявання «варварамі», узаемадзейнічала з традыцыйный язычніцкай родаплемянной культурай народаў Паўночна-Заходняй Еўропы. Узаемадзеянне гэтых пачаткаў дало штуршок станаўленню ўласнай заходнееўрапейскай культуры. Яна фарміравалася як целаснасць:
     – на базе феадальнай формы ўласнасці, заснаванай на асабістай і пазямельнай залежнасці сялян ад васалаў-землеўладальнікаў, якія прысвойваюць сабе іх труд (або прадукты працы) у самых розных формах (натурай, рэнтай, на дагаворы і да т.п.);
     – ва ўмовах саслоўна-іерархічнай будовы грамадства, пранізанай зверху данізу саслоўнай замкнутасці і адносінах васальнага служэння сюзерэну (у Заходняй Еўропе ў Сярэдневеччы магутны феадал – вярхоўны сеньор тэрыторыі (кароль герцаг, князь), які з’яўляецца ўладаром у адносінах да залежных ад яго васалаў);
     – у працэсе пастаянных войнаў, голада і эпідэмій;
     – у абстаноўцы сінтэза традыцый «загінуўшай» антычнай культуры, хрысціянства і духовнай культуры варварскіх плямёнаў;
     – ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі замкнутага мира свету вясковага маёнтку, неразвітасці таварна-грашовых адносінаў. 

     Сярэдневяковая культура, у адрозненні ад антычнай, пачыналася не с узнікнення гарадоў, а на іх развалінах. Гарады расквітли ў сітуацыі росквіту манастыря і замка. Горад другасны, ён адваяваў сваё права на існаванне ў манастыра і, перш за ўсё – у замка.  

     Гісторыя Сярэднявечча – гэта барацьба:
     – гарадоў з феадальнымі сіньёрамі;
     – за самакіраванне або незалежнасць;
     – за судзебны імунітэт і вызваленне ад падаткаў;
     – за прызнанне гараджаніна вольным чалавекам.  

     Антычны горад стваралі земляробы, сярэдневяковы горад рамеснікі і гандляры. Сярэдневяковы горад супрацьпастаўлены вёсцы. Воблік горада: цесныя, вузкія, крывыя вулачкі, маленькія плошчы. Як і сярэдневяковы замак, горад імкнуўся ўвышыню. Дамы шматпавярховыя. Над імі ўзвышаліся ратушная башня і башні сабораў. Адсутнасць агульнай планіроўкі. Выключэнне складаў гарадскі замак, ратуша і саборы.
     Асноўные кампаненты сярэдневяковай культуры: культура рэлігійна-царкоўная, культура светская (феадальная) і культура народная.
     A. Рэлігійна-царкоўная культура найбольш развітая і дамінуючая. У ёй знашло адлюстраванне хрысціянскае светасузіранне сярэдневяковага грамадства. Свет уяўляўся іерархічна пабудаваным па вертыкалі і напоўненым кантрастных супрацьлегласцей: зямнога і нябеснага, свяшчэннага і свецкага, духоўнага і цялеснага, дабра і зла і г.д. Верх, нябёсы, панаванне света ўяўляліся царствам Боскага, святога, духоўнага, дасканалага. Бог – першапачатак, «несучае святло», «духоўнае Сонца». Низ, зямля, плоць – царства нізменага, грахоўнага, матэрыяльнага. У гэтым адна з прычын імкнення ўверх купалоў праваслаўных цэркваў і шпіляў гатычных сабораў.
     Прырода чалавека разумелася двойственнай, духоўна-цялеснай. Ён павінен быў клапаціцца аб сваёй бессмяротнай душы, якая аддана Богу, а цела, плоць зневажаць (пренебрегать), зводзячы да мінімума цялесныя патрэбы з дапамогай паста і малітвы. Ідэальным тыпам чалавека, «героем» сяредневяковай хрысціянскай культуры быў аскет, адшельнік, які пакінуў мірское жыццё і прысвяціў сябе пасту і малітве.
     Рэлігійная культура сярэдневякоўя асабліва праявілася ў помніках архітэктуры – цэрквы і саборы раманскага і гатычнага стыляў.
     Саборы будаваліся па пэўным сакральным канонам, мелі ў плане форму лацінскага крыжа, які ўтвараўся трыма або пяццю прадольнымі нефамі (выцягнутае памяшканне, частка інтэр’ера, якая абмежавана з аднаго або двух прадольных бакоў шэрагам калон) і адным папярэчным нефом (трансептом). Крыж у хрысціянскай традыцыі звязаны з вобразам сусветнага дрэва, якое дасягае нябёс, а таксама становіцца сімвалам раскрыжавання, чым увасабляе ідэю светаноснасці і паккутеіцтва Хрыста, сцвярджая перамогу над смерцю. Трохнефная пабудова храма – увасабленне ідэі траічнісці Бога, прастора алтара – надгробны памятнік Хрысту, купал і зводы – сімвал неба і г.д. 

     Б. Культура светская, феадальная, рыцарская вызначала ўклад сярэдневяковага грамадства, яго палітыку, своеасаблівы маральны кодэкс паводзінаў. Ідэі таварыства, вернасці дадзенаму слову, ветлівасці і далікантнасці ў адносінах да іншых людзей, асабліва да жанчыны, застаюцца значымымі і ў сучаснай культуры. Вялікую ролю адыгрывалі рытуалы, як царкоўныя, так і светскія. Да апошніх можна аднесці пасвячэнне ў рыцары, клятву вернасці, турніры, рытуал служэння Прыгожай Даме і інш. Кола інтарэсаў феадальна-рыцарскага сослоўя ўвасобіўся ў паэзіі трубадураў, трувераў (паэты-пеўчыя, часта аўтары слоў і музыкі) і міннезінгераў (нямецкія рыцарскія паэты-пеўчыя, якія ўслаўлялі каханне да Дамы, служэнне Богу). 

     В. Культура народная. Одним из первооткрывателей народной средневековой культуры считается русский философ М. М. Бахтин, который развил концепцию народной культуры как культуры смеховой, карнавальной. Народная культура – антыпод рэлігійна-царкоўнай, афіцыяльнай. Ідэе духоўнага выратавання і бессмяроцця народная культура супрацьпастаўляе ідэю бессмяроцця цялеснага. Двойственную прыроду мае і карнавальны смех, які не толькі адмаўляе, знішчае тое, што належыць асмяянню, але і сцвярджае нешта станоўчае, новае. Карнавальный смех дэмакратычны, ён знішчае саслоўную і маёмасную розніцу паміж людзьмі, робіць усіх роўнымі. 

     Этапы развіцця сярэдневяковай культуры:
     1.Культура варварскіх дзяржаў (5-9 стст.);
     2.Культура  часоў панавання раманскага стыля (10-12 стст.);
     3.Культура  готыкі (13-16 стст.). 

     Асаблівасць культуры варварскіх дзяржаў – зліццё культуры новых плямёнаў, іх уяўленняў с «спарахнелай (дряхлой) культурай» рымскай антычнасці. Гэта праяўляецца ў росквіце ювелірных мастацтваў, багацця каштоўных камянёў, любові да яркасці і броскасці.
     Асаблівасць раманскага стыля – панаванне царквы; стварэнне манастыроў – цэнтраў культуры; будаўніцтва ўмацаванняў (крепостей). З’яўленне раманскага стыля – гэта нараджэнне як сістэмы самой сярэдневяковай культуры, а таксама і нараджэнне самой Еўропы як нечага целаснага.
     Асаблівасць готыкі – развіццё гарадоў; з’яўленне новай сацыяльнай сілы – гараджан; сцверджанне прыдворнай, светскай, рыцарскай культуры, лірыкі, культа «прыгожай дамы».
     Сутнасць трох этапаў – «з камянёў феадалізма і абломкаў рымскага права складваецца вялізная, універсальная цывілізацыя Сярэдніх вякоў» (Г.Честертон). 

     Сярэднявеччам культуролагі называюць даволі прыцяглы перыяд гісторыі Заходняй Еўропы, які прыпадае на час паміж Антычнасцю і Новым часам і ахоплівае больш тысячагоддзя ад 5 да 15 ст. Зразумела, што на працягу такога доўгага часу адбываліся значныя сацыяльна-палітычныя падзеі, якія аказвалі ўплыў і на грамадска-палітычнае, і на культурнае жыццё краін. У адпаведнасці з гэтым у Сярэдневеччы вылучаюцца ў асноўным 3 перыяды:
     1. Ранняе Сярэдневечча, ад пачатку  эпохі да 900-ага ці 1000-га гадоў  (ад 5-да 10-11 стст.);
     2. Высокае, або як яго яшчэ  называюць Класічнае Сярэдневечча (ад 10-11 ст. – да прыкладна 14 ст.);
     3. Позняе Сярэдневечча (14-15 ст.). 

     Раннее  Сярэдневечча пачалося з культурна-грамадскай катастрофы Антычнай цывілізацыі. Гэта быў ча, калі ў Еўропе адбываліся надзвычай важныя працэсы. Перш за ўсё  – напады варвараў (ад лац. вarba – барада), якія пачынаюцца з 2 ст. да н.э. на Рымскую імперыю і пасяліліся на землях іх правінцый. Гэтыя напады і закончыліся падзеннем Рыма. Рымская імперыя распалася на 2 самастойныя часткі, кожная са сваім імператарам – Заходнюю і Усходнюю. Сталіцай Усходняй часткі стаў Канстанцінопаль, заснаваны імператарам Канстанцінам на месцы былой грэчаскай калоніі Візантыі. Візантыя ў вірлівым 5 ст. захавала самастойнасць. У 6 ст., пры імператары Юстыніане, яна займала значную тэрыторыю, але было ў параўнанні са сваімі суседзямі краінай бліскучай культуры, з складаным дзяржаўным апаратам і высокаразвітай дыпламатыяй. Свой міжнародны прэстыж яна якраз і падтрымлівала не толькі ваеннымі мерамі, але і дыпламатычнымі хітрыкамі – лавіравала, падкупала, прымяняла прынцып “раздзяляй і пануй”, уражвала сваёй імпазантнай веліччу.
     Архітэктурная веліч Канстанцінопаля, яго магутны  флот, асляпляльная пышнасць прыдворнага цэрыманіялу і царкоўнай службы дзейнічалі на ўсіх бездакорна. Важнейшым фактарам, які паўплываў на ўсе сферы жыцця было хрысціянства. Да моманту падзення Рыма яно было дзяржаўнай рэлігіяй і заходнееўрапейскія заваёўнікі прынімалі хрысціянства. Хрысціянства паступова выцясніла язычніцкія вераванні на ўсёй тэрыторыі Рымскай імперыі і гэты працэс не прыпыніўся і пасля распаду Рыма. Такім чынам, гэта другі важнейшы працэс, які вызначыў сацыяльна-палітычнае і культурнае аблічча ранняга Сярэдневечча ў Заходняй Еўропе. Хаця, дзеля справядлівасці, трэба ўспомніць, што працэс хрысціянізацыі Заходняй Еўропы адбываўся далёка не проста. Барацьба вялася жорсткая, тое што называецца не на жыццё, а на смерць. Царква і дзяржава забаранялі і праследавалі язычніцкія абрады, так называемых ведзьмароў спальвалі і г.д.
     Трэцім  значным працэсам было фарміраванне на тэрыторыі былой Рымскай імперыі новых дзяржаўных фарміраванняў, якія ўтвараліся тымі ж варварамі. Шматлікія франкскія, германскія, готскія і іншыя плямёны былі на самой справе не такімі ўжо і дзікімі. Большасць з іх мелізачатак дзяржаўнасці, ведалі рамёствы, займаліся земляробствам, металургіяй, былі арганізаваны на прынцыпах ваеннай дэмакратыі. Племянныя правадыры сталі аб’яўляць сябе каралямі, герцагамі і г.д., пастаянна ваявалі адзін з адным і падпарадкоўвалі больш слабыў суседзяў. На Ражаство 800 года кароль франкаў Карл Вялікі быў каранаваны ў Рыме каталіцкім папай як імператар усяго еўрапейскага захаду. Характэрнай асаблівасцю жыцця ў раннім Сярэдневеччы былі пастаянныя грабежніцкія набегі, якім падвяргаліся жыхары Свяшчэннай Рымскай імперыі, якая распалася на мноства герцагстваў, графстваў, апескапстваў, аббатстваў і былі абасобленымі, а часта і самі варагавалі паміж сабой, аслабляючы сваю моц. Гэтыя набегі і грабяжы – рабункі (па-бел.) замаруджвалі эканамічнае і культурнае развіццё.
     Такім чынам, Сярэдневечча пачалося з рэгрэса ў матэрыяльнай і духоўнай культуры. Настаў час, які атрымаў назву “цёмных стагоддзяў – тёмных веков”.
     У тэхнічных адносінах краіны былі адкінуты назад. Перапынілася будаўніцтва  з каменя, не было чым і не было каму апрацоўваць камень. Энік выраб шкла, бо перасталі ўвозіць соду. У рамёствах і сельскай гаспадарцы зноў прымяняюць прымітыўныя прылады працы. Назіраецца адсталасць у ваеннай справе і Еўропа стала лёгкай здабычай варвараў.
     Адбываецца  і духоўны рэгрэс: знішчана вялікая колькасць літаратурных твораў, скульптуры, жывапісу. Вызначаецца крайняя ступень маральнага падзення: п’янства, насілле, разбэшчанасць (разврат).
     У гэтым хаосе хрысціянская царква, з аднаго боку, стала цэнтрам аб’яднання і арганізацыі грамадства. Манастыры сталі сапраўднымі бастыёнамі культуры сярод усеагульнага цемрашальства. У манастырскіх бібліятэках захоўваліся каштоўныя старажытныя рукапісы, у скрыпторыях яны перапісваліся, выкладанне ў школах вялося на латыні, яна становіцца мовай навукі. А з другога боку, царква ўнесла свій уклад у разбурэнне культуры мінулага: быў знішчаны культурны цэнтр і бібліятэка ў Александрыі, у 529 годзе была разбурана Афінская школа, якая вырасла з Платонаўскай Акадэміі.
     У раннія Сярэдневякоўі Візантыя засталася  адзінай ахоўніцай эліністычных культурных традыцый. Хаця трэба тут помніць і пра тое, што гэтая культура ўвабрала ў сябе элементы культуры Егіпта, Сірыі, Ірана і ўяўляла сабой складаны сінтэз здавалася б несумяшчальных культурных элементаў. Разам з тым Візантыя ўсё гэта ўвабрала, асіміліравала, пераўтварыла і выпрацавала мастацкі стыль, які цалкам адпавядаў духу Сярэднявечча.
     У перыяд класічнага, або высокага Сярэднявечча Заходняя Еўропа пачала пераадольваць цяжкасці папярэдняга перыяда і пачала адраджацца. З 10 ст. супрацоўніцтва па законах феадалізма дазволіла стварыць буйныя дзяржаўныя структуры і сабраць дастаткова моцныя арміі. Дзякуючы гэтаму ўдалося спыніць набегі, абмежаваць рабункі, а затым і перайсці ў наступ.
     У 1024 г. крыжаносцы адваявалі ў візантыйцаў  Усходнюю Рымскую імперыю, а ў 1099 г. захапілі ў мусульман Святую зямлю. Праўда, у 1291 г. і тая, і другая былі зноў згублены, але з Іспаніі маўры былі выгнаны назаўсёды.
     У рэшце рэшт заходнія хрысціяне пачалі ўладарыць над Міжземным морам  і яго астравамі. Шматлікія місіянеры прынеслі хрысціянства ў каралеўства Скандынавіі, Польшчы, Багеміі, Венгрыі, так што гэтыя дзяржавы ўвайшлі ў арбіту заходняй культуры.
     Наступіла адносная стабільнасць. Гэта забяспечыла  магчымасць хуткаму росту гарадоў і агульнаеўрапейскай эканомікі. Да лепшага змянілася жыццё Заходняй Еўропы, хутка страціліся і адыйшлі ў нябыт рысы варварства, дзікунства, у гарадых расквітнела духоўнае жыццё. Еўрапейскае грамадства стала больш багатым і цывілізаваным, чым у часы антычнай Рымскай імперыі. Выключную ролю ў гэтым адыграла хрысціянская царква, якая таксама развівалася, удасканальвала свай вучэнне і арганізацыю.
     На базе мастацкіх традыцый Старажытнага Рыма і культуры варварскіх плямёнаў узнікла раманскае, а затым бліскучае гатычнае мастацтва, прычым побач з архітэктурай і літаратурай развіваліся і іншыя яго віды – тэатр, музыка, скультура, жывапіс.
     Такім чынам, сярэдневяковая культура ўяўляе сабой адзінства антычнага, варварскага  і хрысціянскага пачаткаў.
     Заходнееўрапейскае  Сярэднявечча было моцна звязана з рэлігіяй, а царква мела такі ж уплыў, як і ў Візантыі. Бляск і параднасць, золата і цудоўны жывапіс, цырымонія богаслужэння ўражвала і ўдзейнічала на прыхажан. Калі паслы Кіеўскага князя Уладзіміра ў 10 ст. пабывалі ў Царградзе, так на Русі называлі Канстанцінопаль, на службе ў сабора святой Сафіі (с. 115 “Краткая…”), яны, як расказвае летапіс, не ведалі дзе яны: на зямлі ці на небе. Па летапісу, гэта і была адной з прычын таму, што Русь прыняла хрысціянства візантыйскага кшталту, а не заходняга (Рымскага, каталіцкага). Хутчэй з аўсё на паслоў аказаў такі ўплыў комплекс адчуванняў і ад службы, і ад самога сабора. Знакамітая канстанцінопальская Святая Сафія лічыцца цудам мастацтва і пабудаваны ён быў у 6 ст. малавядомымі дойлідамі Анфіміем і Ісідарам. Храм застаўся вышэйшым дасягненнем візантыйскай архітэктуры: нічога роўнага яму ужэ не было створана за паследуючыя 9 стагоддзяў гісторыі Візантыі.
     У пачатку 11 ст. хрысціянскае насельніцтва Еўропы складалася з 3 катэгорый людзей: свяшчэннікі, воіны (феадалы) і сяляне. Але разам з тым усе яны служылі рэлігійным мэтам. Хрысціянская свядомасць – аснова сярэдневяковага менталітэта. Важнейшай асаблівасцю сярэдневяковай культуры з’яўляецца асобая роля хрысціянскага веравучэння і хрысціянскай царквы. На працягу многіх стагоддзяў пасля краху Рымскай імперыі і хаосу, які пачаўся, толькі царква заставалася адзіным сацыяльным інстытутам, агульным для ўсіх краін, плямёнаў і дзяржаў Еўропы. Царква была пануючым дзяржаўным палітычным інстытутам, але яшчэ больш значным быў той уплыў, які царква аказвала непасрэдна на свядомасць насельніцтва. Ва ўмовах цяжкага і ў многім жабрачнага жыцця, на фоне абмежаваных ведаў аб сусвеце хрысціянства прапаноўвала людзям стройную сістэму ведаў аб свеце, яго будове, аб сілах, якія дзейнічаюць у ім, аб законах, якія кіруюць светам і людзьмі. Далучым да гэтага яшчэ эмацыянальнае ўздзеянне хрысціянства з яго цеплынёй, агульначалавечай пропаведдзю любовіі ўсім зразумелым формам сацыяльнага жыцця, ідэяй аб магчымасці пазбавіцца ад грахоў, аб роўнасці ўсіх людзей перад Богам і тады толькі мы зможам па-сапраўднаму ацаніць той уклад, які ўнесла хрысціянства ў светапогляд, у малюнак свету сярэдневяковых еўрапейцаў.
     Гэты  малюнак свету, які цалкам вызначыў менталітэт вернікаў, засноўваўся галоўным чынам на вобразах і тлумачэннях Бібліі.
     Еўрапеец  Сярэднявечча быў, безумоўна, глыбока  рэлігійным чалавекам. У яго свядомасці свет бачыўся як своеасаблівая арэна  барацьбы сіл нябесных і пякельных (адскіх), дабра і зла. У самым  агульным плане свет яму ўяўляўся як сіметрычная схема, якая нагадвае 2 піраміды, злучаныя ў падмурках. Вяршыня адной піраміды – Бог. Ніжэй ідуць ярусы свяшчэнных персанажаў: Апосталы, якія найбольш прыбліжаныя да яго, затым фігуры, якія паступова аддаляюцца ад Бога і набліжаюцца да ўзроўню зямлі – архангелы, анёлы і інш. нябесныя істоты. На пэўным узроўні ў гэтую іерархію ўключаюцца людзі: спачатку папа і кардыналы, затым служкі царквы, ніжэй іх і простыя прыхажане. Затым яшчэ далей ад Бога і бліжэй да зямлі размяшчаюцца жывёлы, расліны і сама зямля. А далей ідзе нібы люстраны (зеркальный) адбітак верхняй, зямной і нябеснай іерархіі, але ўжо са знакам “мінус”, па меры парастання зла і блізасці да Сатаны. Сатана размяшчаецца на вяршыне гэтай другой хтанічнай піраміды, выступаючы як сіметрычная Богу істота, зноў жа з адмоўным знакам. Калі Бог – увасабленне Добра і Любові, то Сатана – яго супрацьлегласць, ён сабраў Зло і Нянавісць.
     Сярэдневяковы еўрапеец шчыра верыў у гэта бо, уключаючы і вышэйшыя колы грамадства, аж да каралей і імператараў, быў няграматным. Жудасна нізкім быў узровень адукаванасці нават духавенства. Толькі да канца 15 ст. царква ўсвядоміла неабходнасць мець адукаваныя кадры і пачала адкрываць духоўныя семінарыі і школы. Масавая ж культура Сярэднявечча – гэта культура бязкніжная і абапіралася яна не на друкаванае слова, а на вусныя пропаведзі. Гэта была культура малітваў, міфаў, казак, чарадзейных закляццяў. Усё гэта таксама фарміравала менталітэт чалавека Сярэднявечча, вызначала яго паводзіны і ўсю яго дзейнасць.
     Хрысціянская царква не прызнавала грэчаскую і наогул язычніцкую навуку і філасофію аж да 10-11 ст. Толькі пасля заваёў арабамі Іспаніі і Сіцыліі з’явілася цікавасць да засваення антычнай спадчыны. Пачынаюць збіраць грэчаскія і нават арабскія рукапісы, перакладаць іх на латынь, асабліваю цікавасць праяўляецца да работ Арыстоцеля, Еўкліда і Пталамея.
     У 12 ст. з’яўляюцца універсітэты, якія становяцца асяродкамі навуковых даследаванняў.
     У 13 і 14 стст. навука развіваецца ў  плане матэматычных і эксперыментальных  метадаў (Роджэр Бэкон). Нікалас Арэзм (1330-1382) прапанаваў шэраг смелых ідэй у астраноміі.
     Важнае  месца ў навуковай культуры Сярэднявечча займала алхімія. Алхімікі шукалі такую субстанцыю “філасофскі камень”, пры дапамозе якой усе металы можна было б ператварыць у золата і срэбра, а таксама забяспечыць чалавеку бессмяротнасць. Першыя работы еўрапейскай алхіміі, якія дайшлі да нас, належаць вялікім эксперыментатарам англійскаму манаху Р. Бэкану і нямецкаму філосафу, якога называлі “величайшим химиком своего времени” Альберту Вялікаму. Сапраўды, алхімія была ў многіх адносінах папярэдніцай сучаснай хіміі.
     Самым парадаксальным вынікам навуковай  культуры Сярэднявечча з’яўляецца ўзнікненне на базе схаластычных метадаў і іррацыянальнай хрысціянскай дагматыкі новых прынцыпаў навучання, прынцыпова новы спосаб арганізацыі мыслення – дысцыплінарны. Найбольш развітай формай тэарэтычнага мыслення таго часу была тэалогія. Менавіта тэолагі, абмяркоўваючы сінтэз язычніцкай рацыянальнай філасофіі і хрысціянскіх біблейскіх прынцыпаў, прыйшлі да тых форм дзейнасці і перадачы ведаў, якія аказаліся найбольш эфектыўнымі і неабходнымі для ўзнікнення і станаўлення сучаснай навукі: прынцыпы навучання, адзнакі, прызнанне ісціны, якія прызнаюцца ў навуцы і цяпер.
     “Диссертация, защита, диспут, звание, сеть цитирования, научный апарат, абъяснение с современниками с помощью опор-ссылок на предшественников, приоритет (авторское право)” – гэта толькі некаторыя адзнакі дысцыплінаванага навуковага мыслення (Петров М.К. Перед “Книгой природы”. Духовные леса и предпосылки научной революции 17 века // Природа. – 1978. – № 8, с. 115). Як бачым, сапраўды заходнееўрапейская тэалогія Сярэднявечча набыла ўсе характэрныя рысы будучых навуковых дысцыплін. У іх ліку – “асноўны набор дысцыплінарных правілаў, спосабаў і патрабаванняў, для таго, каб выхаваць адукаваныя кадры. Вяршыняй гэтых спосабаў выхавання кадраў і становіцца універсітэт. Універсітэт як прынцып, як спецыялізаваную арганізацыю можна лічыць велізарным вынаходніцтвам Сярэднявечча. Адукацыйны грунт трымаўся на антычнай сістэме: вывучэнне 7-мі, так называемых “7-мі свабодных мастацтваў” (як у Кракаўскім універсітэце часоў Скарыны, а гэта 16 ст.): граматыка, рыторыка, дыялектыка, геаметрыя, арыфметыка, музыка, астраномія. Латынь становіцца мовай навукі.
     Першым  самастойным, спецыфічна еўрапейскім  мастацкім стылем Сярэднявечча ў  Еўропе быў раманскі, прыкладна з 1000 года да ўзнікнення готыкі, г.зн. да 2-ой паловы і канца 12 ст., а ў некаторых рэгіёнах і пазней. Раманскі стыль узнік у выніку сінтэза рэшткаў мастацкай культуры Рыма, варварскіх плямёнаў, вызантыйскай культурнай традыцыі, бліжнеўсходнімі, германскімі і рысамі стыляў іншых паўночных плямёнаў. Назва “раманскі” – ад слова «Рома», у значэнне “ў манеры рымлян”, указвае на яго сувязь з антычнай, старажытнарымскай культурой. Раманскі стыль развіваецца перш за ўсё ва Францыі (XI в.).
     Раманскі  стыль – гэта збудаванні, якія моцна стаяць на зямлі. Геаметрыя храма простая і зразумелая, веліч і гармонія, рэльефы і роспісы нагадваюць ідэю грахоўнасці ўсяго зямнога і Страшэннага суда.
     У сярэдневяковай культуры вызначаючая роля належыць рэлігійна-філасофскім вучэнням: (Аўгусцін 354-430 – шлях да выратавання душы і да ісціны – шлях да парадку і лічбы, да разумення прыгажосці. Сваю тэорыю Блажэнны Аўгусцін выклаў у 30 кнігах пад назвай «Споведі», якія напісаны ў выглядзе малітваў і распавядаюць аб яго жыцці і думках).
     Ідэі Аўгусціна знайшлі адлюстраванне як у раманскім, так і ў гатычным стылях.
     Паслядоўнікі Аўгусціна, схаласты (ад греч. scholasticos – школьны) імкнуліся сістэматызаваць хрысціянскае вучэнне і адпаведна аказвалі ўплыў на ўмацаванне строгіх правілаў канона ў мастацтве. У творах схаластаў існавала іерархія – частка, падчастка, глава, пытанне, раздзел, пункт – адпавядала строгай іерархіі ў пабудове сусвету: Бог, анёлы, святые, людзі, жывёлы, расліны, камяниі. На аснове гэтых паняццяў будаваўся дэкор у цэрквах.
     Асноўны від мастацтва раманскага часу – архітэктура, якая існавала ў выглядзе: замкаў (умацаванне) і сабораў (манастырскі ансамбль). 

     Склад замка:
     – верхні паверх – сеньёр (жытло гаспадара);
     – ніжні паверх (склады, канюшні, загоны для ската);
     – падзямелье (калодзеж і турма). 

     Манастырскія ансамблі – аббатства: храм, памяшканне для аббата, кельі для манахаў, двор, сад, службовыя пабудовы. Характэрныя рысы архітэктуры: прастата формаў, пераважанне масы над прасторай. Магутныя сцены аб’ядноўваюць унутранную прастору – месца для маленняў, адлучанасці ад усяго зямнога – ад знешняга свету. Памеры храмаў значныя, яны манументальныя, урачыстыя.  
 

     У гэты час даволі паспяхова развіваецца архітэктура. Будаўніцтва храмаў, манастырскіх збудаванняў. Круглыя ці шматвуголныя саборныя цэрквы нагадвалі візантыйскія храмы. Найбольш вядомыя – сабор Сан-Вітало візантыйскага імператара Юсціаліана ў Равенне і 8-мі верхавая палацавая капэла Карла Вялікага ў Ай-ля-Капелле (зараз Аахен у Германіі). Цікавыя пабудовы ў раманскім стылі – манастырскія комплексы. Манастыры, характэрныя рэлігійныя і сацыяльныя з’явы той эпохі, патрабавалі аграмадных памяшканняў, бо тут размяшчаліся і часоўні, і бібліятэкі, майстэрні, пакоі для пражывання манахаў і г.д. Вядомыя такія манастырскія комплексы, як Монте-Кассіно (Італія), на востраве Райхенаў (Германскі бок возера Констанс) і інш. Узводзяцца каменныя арачныя пабудовы – віднае дасягненне архітэктуры раманскага перыяду (с. 138-139 Краткая).
     Скульптура. Большасць раманскіх скульптур служыла як структурным канструктыўным, так і эстэтычным мэтам і з’яўлялася неад’емнай часткай царкоўнай архітэктуры. Так, у раманскіх саборах Францыі ў Правансе, Бургундзіі, Аквітаніі мноства скульптур размяшчалася на фасадах, а статуі – на калонах, падкрэсліваючы вертыкальныя элементы.
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.