На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


курсовая работа Сацыяльна-эканамчнае становшча беларускага народа канцы 40-х гг

Информация:

Тип работы: курсовая работа. Добавлен: 15.05.2012. Сдан: 2011. Страниц: 16. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


 
МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПІНСКІ  ВЫШЭЙШЫ БАНКАЎСКІ КАЛЕДЖ 
 
 
 
 
 
 
 
 

Курсавая  работа
па дысцыпліне “Эканамічная гісторыя” 

“Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг.” 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

ПІНСК 2005 

План 
 

с. 

Уводзіны                                                                                                              3 

    Аднаўленне  прамысловасці і сельскай гаспадаркі.                             5
    Матэрыяльнае становішча народа.                                                       16
    Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны.               25
 
Заключэнне                                                                                                        29 

Літаратура                                                                                                          30 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзіны 

    Вайна і нямецка-фашысцкая акупацыя прынеслі паўсюдна жорсткія разбурэнні гаспадарцы і незлічоныя бедствы беларускаму  народу. У час вайны на Беларусі было разбурана ці вывезена ў Германію 10 338 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ўсе ў той час найбольш буйныя электрастанцыі. Агульныя страты, нанесеныя нямецкімі захопнікамі дзяржаўнай прамысловасці Беларусі, склалі 6225 млн. руб. (у цэнах 1941 г.) Гітлераўцы разбурылі і спалілі больш двухсот гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сельскіх паселішчаў. Вайна і акупацыя спустошылі вёску. Грамадская жывёлагадоўля была практычна поўнасцю знішчана, нівы ператварыліся ў скалечаныя, зрытыя акопамі і бліндажамі, зарослыя пустазеллем, усеяныя снарадамі і мінамі пустыры. Маёмасны ўрон, нанесены сельскай гаспадарцы рэспублікі, склаў 22 471,9 млн. руб. [5, c. 210]
    Агульныя  матэрыяльныя страты, нанесеныя фашысцкімі акупантамі гаспадарцы і грамадзянам  БССР, дасягалі 75 млрд. руб., што ў 35 разоў перавышала дзяржаўны бюджэт рэспублікі 1940 г. Па прамысловых і энергетычных магутнасцях Беларусь была адкінута да ўзроўню 1913 г.
    Але самай цяжкай стратай было масавае  знішчэнне насельніцтва. Звыш 2,2 млн. чалавек, у тым ліку шмат жанчын, дзяцей і старых, загубілі акупанты на тэрыторыі Беларусі, каля 380 тыс. жыхароў Беларусі вывезлі на катаржныя работы ў Германію. У выніку рабочых і служачых у гаспадарцы Беларусі ў 1945 г. было менш, чым у 1940 г., на 474 тыс, ці на 53,5 %.
    Гаспадарка  БССР у канцы Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў такім стане, што для яе аднаўлення патрэбны былі велізарныя матэрыяльныя выдаткі і  шматгадовая ўпартая праца беларускага  народа.
    Пасля вызвалення ад фашысцкай акупацыі перад БССР паўсталі надзвычай складаныя задачы гаспадарчага будаўніцтва. Трэба было ліквідаваць цяжкія вынікі спусташальнай вайны, аднавіць і ажыццявіць далейшае развіццё разбуранай эканомікі, гаспадарчых сувязяў, знайсці рэсурсы для паляпшэння жыцця людзей.
    Такім чынам 4-я пяцігодка павінна была стаць пачаткам аднаўлення рэспублікі ад жудасных страт. У аднаўленні гаспадаркі БССР выдзяляюцца два перыяды: 1943 —1945 гг. (з пачатку вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і да канца Вялікай Айчыннай вайны) і 1946 — 1950 гг. (пасляваенны аднаўленчы перыяд). [6, c. 495]
    Характэрнай рысай першага перыяду было тое, што ва ўмовах ваеннага часу ў Беларусі, як і ў іншых вызваленых раёнах Саюза ССР, неабходна было хутчэй аднавіць і наладзіць работу аб'ектаў, прадукцыя якіх была вельмі неабходна фронту.
    Безумоўна, час першапачатковага аднаўлення Беларусі цяжка пакінуць па-за ўвагай работы, негледзячы на храналагічную неадпаведнасць тэме работы. Асноўныя храналагічныя  рамкі курсавой работы — час 4-й  пяцігодкі (1945–1950 гг.)
    Работа  складаецца з 3-х частак, у якіх разглядаецца: напружаная праца беларускага народа па аднаўленню эканомікі ў першыя пасляваенныя гады, гаротнае матэрыяльнае становішча насельніцтва Беларусі пасля  вайны і праца пінчукоў па аднаўленню роднага краю.
    Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя  ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    Аднаўленне  прамысловасці, сельскай гаспадаркі і транспарту. 
     

    Першачарговыя задачы і шляхі аднаўлення гаспадаркі былі вызначаны ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР ад. 21 жніўня 1943 г. «Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі». Гэтыя задачы ажыццяўляліся па меры вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў. Аднак без удзелу іншых народаў СССР аднавіць гаспадарку, пераадолець цяжкія вынікі вайны і трохгадовай акупацыі ўласнымі сіламі было надзвычай цяжка — вельмі вялікімі былі разбурэнні і людскія страты.
    Яшчэ  да таго, як скончыліся баі з гітлераўцамі на тэрыторыі Беларусі, з розных канцоў Савецкага Саюза ў рэспубліку пайшлі вагоны з харчаваннем, адзеннем, абуткам, медыкаментамі, будаўнічымі матэрыяламі, прамысловым абсталяваннем, аўтамабілямі, трактарамі, іншымі сельскагаспадарчымі машынамі і інвентаром, насеннем, жывёлай, падручнікамі. У прыватнасці, з Удмурцкай АССР з першымі эшалонамі ў Беларусь было адпраўлена 60 станкоў, 40    трактароў,    18    камбайнаў, 50 камплектаў абсталявання для калгасных кузняў, 10 вагонаў сталі і каляровых металаў, абсталяванне для некалькіх раённых бальніц, сярэдніх школ, дзіцячых дамоў і шмат іншых грузаў. За год і дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў братнія савецкія рэспублікі прыслалі БССР на 8,2 млн. руб. розных тавараматэрыяльных каштоўнасцей . [5, c. 216]
    Асаблівую ўвагу партыйныя і дзяржаўныя органы надавалі аднаўленню металаапрацоўчай прамысловасці і машынабудавання, якія павінны былі ў першую чаргу забяспечыць патрэбы фронту. З гэтай мэтай у рэспубліку шляхам цэнтралізаваных паставак накіроўваліся металаапрацоўчыя станкі, прамысловае абсталяванне і іншыя сродкі вытворчасці і нават цэлыя заводы і металаапрацоўчыя прадпрыемствы разам з прамысловым абсталяваннем і кваліфікаванымі кадрамі.
    Так, у сакавіку 1945 г. у Віцебск з  Беларэцка (Башкірская АССР) быў перабазіраваны завод заточных станкоў разам  з 297 рабочымі, ІТР, служачымі, тэхнічнай  дакументацыяй і абсталяваннем. Завод ужо ў красавіку пачаў серыйны выпуск прамысловай прадукцыі. [2, c. 325]
    На  заводы машынабудавання і металаапрацоўчай прамысловасці накіроўваліся кваліфікаваныя спецыялісты з роднасных заводаў  РСФСР. У 1944 г. на Мінскі аўтазборачны завод  з Горкаўскага аўтамабільнага завода было накіравана 10 інжынерна-тэхнічных работнікаў і 20 кваліфікаваных рабочых. На мінскія станкабудаўнічыя заводы накіроўваліся кадры з Дзмітраўскага завода фрэзерных станкоў (Маскоўская вобласць). У другой палове 1945 г. са Свярдлоўска былі адазваны 62 спецыялісты, што працавалі да вайны на Гомельскім станкабудаўнічым заводзе. Для работы на Гомельскім заводзе сельскагаспадарчага машынабудавання ў маі 1944 г. па распараджэнню Галоўваенпрамбуда прыбыло 200 "чалавек.
    У 1944 г. у рэспубліцы было адноўлена  і пушчана ў эксплуатацыю 196 машынабудаўнічых прадпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных, якія арганізавалі вытворчасць ваенных матэрыялаў, рамонт і зборку самалётаў, танкаў, аўтамашын, іншай тэхнікі для патрэб фронту.
    Ужо ў канцы 1944 г. быў арганізаваны рамонт танкаў на станкабудаўнічым заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, рамонт вагонаў на Мінскім вагонарамонтным заводзе. Праз тры месяцы пасля выгаання акупантаў пачалася зборка аўтамашын на Мінскім аўтазборачным заводзе, які атрымаў абсталяванне, інструменты, агрэгаты, вузлы, дэталі з Горкаўскага і Маскоўскага аўтамабільных заводаў. Да 7 лістапада 1944 г. ён адправіў на фронт першыя 50 аўтамабіляў.
    У 1945 г. даў фронту прадукцыю (знішчальнікі Як-9) Мінскі авіяцыйны завод, аднаўленне якога пачалося ў ліпені 1944 г. Па загаду Наркамата авіяпрамысловасці СССР у Мінск прыбылі групы спецыялістаў, якія сталі арганізатарамі зборкі самалётаў. Сярод іх Д. А. Цімафееў, прызначаны дырэктарам завода, Л. Д. Гудовіч, які стаў начальнікам вытворчасці, і іншыя. Апошнюю эскадрыллю самалётаў беларускія авіябудаўнікі адпра-вілі на фронт 8 мая 1945 г. Праз шэсць месяцаў завод быў перададзены Галоўтрактарпрому, а праз год на яго аснове пачалося будаўніцтва Мінскага трактарнага завода. Яго будаўнікі сталі ядром шматтысячнага калектыву беларускіх трактаразаводцаў.
    Па  меры аднаўлення прадпрыемстваў машынабудавання  і металаапрацоўкі павялічваўся аб'ём іх валавой прадукцыі. У 1945 г. ён склаў 45 % даваеннага ўзроўню. Станкабудаўнічыя заводы Мінска, Віцебска і Гомеля выпусцілі 202 металарэзныя станкі і прыступілі да вырабу заточных станкоў. Поўнасцю ці часткова сталі дзейнічаць «Гомсельмаш», Магілёўскі металаапрацоўчы камбінат, добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ», швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» у Віцебску і інш. Аднак іх работа вялася ў цяжкіх умовах. Шмат якія прадпрыемствы не выконвалі дзяржаўных планаў, мелі вялікія страты з-за дрэннай арганізацыі працы і безгаспадарчасці. План капітальных работ у 1945 г. быў выкананы толькі на 57,8 %. [5, c. 218]
    Паступова ўзнаўлялася энергетычная база. Ужо  ў другім паўгоддзі 1944 г. былі адноўлены 72 электрастанцыі. Летам 1945 г. уступіла ў строй Нова-Барысаўская электрастанцыя. У Баранавічах і іншых гарадах  рэспублікі працавалі электрастанцыі на цягніках. У 1945 г. пачаў дзейнічаць першы энергаагрэгат БелДРЭС. Пачалося будаўніцтва буйной электрастанцыі ў Віцебску, аднаўлялася энергетычная база Мінска. У канцы 1945 г. энергамагутнасці Беларусі дасягнулі 46,4 % даваенных.
    У 1945 г. сталі дзейнічаць каля 20 буйных торфазаводаў, у тым ліку «Асінторф», «Дукора», «Міханавічы», «Болбасава», «Татарка» і інш., якія з'яўляліся паліўнай базай рэспублікі.
    Нягледзячы  на цяжкія ўмовы, да канца 1945 г. на Беларускай чыгунцы было адноўлена 2574 км галоўных пуцей. Узнаўляўся рачны транспарт.
    Такім чынам, абапіраючыся на ўсебаковую дапамогу народаў СССР, дзяржаўныя датацыі, беларускі  народ, дзякуючы самаадданай, гераічнай  працы ў найцяжэйшых умовах ваеннага часу, зрабіў першыя крокі ў аднаўленні гаспадаркі. У 1945 г. удалося вырабіць прамысловай прадукцыі ў 3,7 раза больш, чым у 1944 г. Але ў параўнанні з 1940 г. гэта склала толькі 20,4%".
    У  верасні   1946  г.   адбылася восьмая сесія Вярхоўнага Савета БССР  першага склікання.  Яна  прыняла закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай   гаспадаркі   Беларускай ССР 1946-1950 гг., які з’явіўся часткай     пяцігадовага  плана СССР. У ім былі вызначаны тэмпы  аднаўлення ўсіх галін гаспадаркі  рэспублікі.  Да  канца чацвёртай пяцігодкі прадукцыя прамысловасці    БССР    павінна была  на   16 %   пераўзысці  даваенны ўзровень. [2, c. 325]
    Аднак план не быў належным чынам збалансаваны, не забяспечваўся неабходнымі рэзервамі, у выніку чаго ў ім меліся сур’ёзныя пралікі.
    У гэты час назіралася далейшае павелічэнне апарату кіравання. Калі ў 1936 г. у СССР было 18 агульнасаюзных і саюзна-рэспубліканскіх наркаматаў, то да 1946 г. іх стала ўжо 44. Менавіта тады ўзнікла складаная бюракратычная шматзвенная сістэма кіравання прадпрыемствамі.
    Узросшая  сістэма наркаматаў стварала ведамасныя бар’еры, што перашкаджалі каапераванню прадпрыемстваў у маштабе эканамічных раёнаў. Па той жа прычыне распыляліся сродкі, марудна вярталіся ў прамысловасць кадры спецыялістаў, спазняліся з уводам у дзеянне адноўленых прадпрыемстваў. Гэтыя суб’ектыўныя фактары нараджалі дадатковыя цяжкасці ў пасляваеннай адбудове гаспадаркі. Аднаўленне стрымлівалася жорсткай цэнтралізацыяй і адміністрацыйна-загаднымі метадамі кіравання эканомікай, пашырэннем бюракратызацыі ўсіх сфердзяржаўнага і грамадскага жыцця.
    У рэспубліцы праводзілася праца па аднаўленню сістэмы вышэйшай адукацыі. Ужо ў 1944/ 45 навучальным годзе пачалі работу 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы з 25, якія былі да вайны. У аднавіўшых работу ВНУ вучылася каля 5 тыс. студэнтаў, мелася больш 600 навукова-педагагічных работнікаў. У наступным навучальным годзе колькасць студэнтаў дасягнула 12,8 тыс. Пачыналася навучанне па спецыяльнасцях, якіх не было да вайны. У 1945 г. пачаў працаваць Беларускі тэатральны інстытут, які затым быў перайменаваны ў тэатральна-мастацкі. Вырашэнню кадравай праблемы спрыяла стварэнне настаўніцкіх інстытутаў. У 1950/51 навучальным годзе іх колькасць дасягнула 10.
    Работа  вышэйшай школы праходзіла ў складаных  умовах. Не хапала спецыяльнай і  дапаможнай літаратуры, лабараторый, вучэбных аўдыторый. У 1950 г. у Мінскім юрыдычным інстытуце на студэнта прыходзілася толькі 1,7 кв. м вучэбнай плошчы, лесатэхнічным і політэхнічным інстытутах — па 3,7 кв. м пры норме 8-12 кв. м. Нездавальняюча вялося будаўніцтва вучэбнай базы многіх ВНУ. За 5 гадоў корпус Беларускага інстытута народнай гаспадаркі быў пабудаваны толькі на трэць. [2, c. 365]
    З надзеяй на тое, што незлічоныя ахвяры, бедствы і пакуты, прынесеныя ў імя свабоды і незалежнасці, былі не дарэмнымі, што неўзабаве спраўдзіцца мара працоўных аб абяцанай «светлай будучыні», беларускі народ прыступіў да рэалізацыі чацвёртага  пацігадовага   плана.
    Дзякуючы  дзяржаўным датацыям і дапамозе саюзных  рэспублік ужо 

Малюнак 1. Першыя будаўнікі МТЗ. 

 
 

ў 1946 г. былі адноўлены і пачалі даваць прадукцыю звыш 6 тыс. буйных, сярэдніх і дробных прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі, Гомельскі, Віцебскі, Аршанскі станкабудаўнічыя заводы, Ваўкавыскі цэментавы завод, Гомельскі паравозавагонарамонтны і іншыя. У Мінску акрамя будаўніцтва трактарнага, аўтамабільнага разгарнулася праца па ўзвядзенню веласіпеднага завода, тонкасуконнага камбіната, іншых буйных прамысловых прадпрыемстваў.
    Але на развіцці прамысловасці моцна  адбіваліся цяжкія вынікі вайны, недахопы сыравіны і электраэнергіі, вытворчых плошчаў, тэхналагічнага абсталявання, кваліфікаваных кадраў, нястача    працоўнай     сілы.     У 1946 г. прамысловасць Беларусі была забяспечана ёю ўсяго на 63 %, а яе цякучасць склала 48,5 % да ліку прынятых на работу.
    Гэта  адмоўна адбівалася на рабоце прадпрыемстваў. Многія фабрыкі і заводы часта працавалі з перагрузкай, не выконвалі дзяржаўныя планы, асабліва па якасных паказчыках, слаба механізаваліся працаёмкія працэсы, марудна расла прадукцыйнасць працы, у выніку чаго грамадства недаатрымоўвала прамысловай прадукцыі на мільёны рублёў.
    Перавод прадпрыемстваў з ваеннай на мірную вытворчасць дазволіў адысці ад метадаў  кіраўніцтва эканомікай і арганізацыі  працы, характэрных для ваеннага   часу.   У   другой   палове 1945-га і ў 1946 годзе былі скасаваны абавязковыя звышурочныя работы, дазволены чарговыя і нечарговыя водпускі рабочым і служачым, мабілізацыя працоўных сіл заменена арганізаваным наборам. Гэта спрыяла павышэнню працоўнай актыўнасці людзей, росту прадукцыйнасці працы, больш хуткаму наладжванню выпуску грамадзянскай прадукцыі.
    Пэўную  ролю ў гэтым выконвала сацыялістычнае спаборніцтва, якому адводзілася  ў той час вялікая роля ў  павышэнні прадукцыйнасці працы. Але  шырока абвешчаныя і распрапагандаваныя прынцыпы яго арганізацыі заставаліся  ў многім дэкларацыйнымі. На справе яны былі адным з элементаў сталінскай агітацыйнай машыны. Шматлікія формы сацыялістычнага спаборніцтва шырока ўкараняліся зверху, прапагандаваліся партыйна-савецкімі органамі сярод працоўных калектываў, а іх актыўныя ўдзельнікі заахвочваліся. Перадавікам вытворчасці ствараліся адпаведныя ўмовы, каб яны паспяхова выканалі ўзятыя абавязацельствы, хаця для большасці з іх самаадданая праца была нормай жыцця. У выніку з’явіліся тысячы перадавікоў вытворчасці, якія датэрмінова выконвалі вытворчыя планы і нават па некалькі гадавых норм. Актыўным удзельнікам гэтага руху была рабочая моладзь. На прадпрыемствах і будоўлях рэспублікі ў пачатку 1947 г. працавала 2 тыс. камсамольска-маладзёжных брыгад, з якіх  112 у папярэднім годзе выканалі   па  дзве–тры   гадавыя нормы.
    Дзякуючы  гераічнай працы народа, дапамозе, якая ішла з іншых рэспублік СССР, прамысловасць Беларусі перавысіла ў 1950 г. даваенны ўзровень на 15 %, а машынабудаванне  і металаапрацоўка — на 137 %. Выпуск валавой прадукцыі ў параўнанні з 1945 г. павялічыўся на 575 %13. У чэрвені 1947 г. далі прадукцыю Мінскі мотавелазавод і Мінскі тонкасуконны камбінат, у кастрычніку гэтага ж года выпусціў першую прадукцыю Мінскі аўтамабільны завод, у лістападзе была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга Віцебскага дывановага камбіната, у ліпені 1948 г. уступіла ў лік дзеючых адноўленая ў Віцебску панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ».
    Зробленае ў першай пасляваеннай пяцігодцы  забяспечыла далейшае развіццё прамысловасці. Як і ў пасляваенныя гады, прыярытэт тут належаў цяжкай прамысловасці, у першую чаргу — машынабудаванню. Гэта адмоўна адбівалася на тых галінах прамысловасці, якія выраблялі прадметы народнага спажывання. Нічога не рабілася і дзеля таго, каб перабудаваць заганную сістэму кіраўніцтва прамысловасцю, створаную ў 30-ых гадах і яшчэ больш бюракратызаваную ў пасляваенны час.
    У апараце міністэрстваў, ведамстваў і прадпрыемстваў існавала шмат лішніх, паралельных звенняў, адарваных  ад вытворчасці. Ведамасныя бар'еры  перашкаджалі кіраўніцтву прадпрыемствамі на месцах, спецыялізацыі і каапераванню прамысловых прадпрыемстваў розных галін у межах аднаго і таго ж эканамічнага раёна, тармазілі комплекснае развіццё народнай гаспадаркі. Гэта зніжала эфектыўнасць вытворчай дзейнасці, адмоўна адбівалася на жыццёвым узроўні працоўных. Тым не менш рабочыя і інжынерна-тэхнічны персанал прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі самааддана працавалі над выкананнем устаноўленых заданняў, прымалі ўдзел у спаборніцтве, дабіваліся высокіх норм выпрацоўкі. У прыватнасці, сотні рабочых аршанскага завода «Чырвоны змагар» у 1954 г. працавалі ў лік 1957–1958 гг. Сістэматычна перавыконвала нормы большасць рабочых Мінскага аўтамабільнага завода, а каля 1720 чалавек выконвалі звыш дзвюх норм.
    Для многіх былі характэрны творчыя адносіны да працы, імкненне павышаць яе механізацыю, удасканальваць вытворчыя працэсы. У 1954 г. ад рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі паступіла звыш 16 тыс. рацыяналізатарскіх прапаноў, з якіх больш 7,5 тыс. былі ўкаранёны ў вытворчасць і далі звыш   33   млн.   руб.   эканоміі.
    Самаадданай працай атрымалі вядомасць шматлікія  наватары вытворчасці: электразваршчык  М. Антонік, токар П. Арахоўскі, сталявар Д. Барашкін з Мінскага трактарнага  завода, токар Віцебскага завода заточных станкоў Г.     Клімаў.     Сталявар-наватар гомельскага машынабудаўнічага завода «Рухавік рэвалюцыі» Сайкоў за 4 гады і 4 месяцы выканаў 12 гадавых норм. Токар Мінскага аўтазавода Карашкоў за чатыры гады выканаў два пяцігадовыя заданні. На чыгунках Беларусі ініцыятарамі ваджэння цяжкавагавых цягнікоў выступілі машыністы Н. Баранаў, Н. Еўсікаў, Б. Каліванаў, Н. Трубчыкаў і іншыя. [2, c. 328]
    Аднак рух перадавікоў паспяхова развіваўся далёка не на ўсіх прадпрыемствах. На шэрагу заводаў і фабрык слаба ўкараняліся перадавая тэхніка, сродкі механізацыі і аўтаматызацыі, а іх прадукцыя нярэдка не адпавядала тэхнічным стандартам, шмат выкарыстоўвалася ручной працы. У вытворчасці кавалкавага торфу яе ўдзельная вага складала 50 %, а ў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — каля 80 %.
    Нягледзячы на поспехі ў прамысловым развіцці, у рэспубліцы былі сур'ёзныя недахопы. Адставала энергетыка і здабыча торфу, слаба выкарыстоўваліся сродкі, асігнаваныя на капітальнае будаўніцтва. Марудна развівалася вытворчасць тавараў народнага спажывання. Лёгкая прамысловасць у 1950 г. у параўнанні з даваенным узроўнем выпусціла баваўняных тканін толькі 17,7 %, панчошна-шкарпэткавых вырабаў— 33, бялізнавага трыкатажу—31,6 %. Значна ад ставала таксама прадукцыя народнага спажывання. За гэты перыяд мясаапрацоўчая прамысловасць дала прадукцыі толькі 65 % у параўнанні з 1940 г., вытворчасць макаронных вырабаў — 73, хлебабулачных—57,3 %. [2, c. 325]
    Тым не менш працоўныя намаганні рабочага класа прывялі да станоўчых вынікаў. Аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці за 1951–1955 гг. павялічыўся больш чым у 2 разы. Як і ў папярэдні час, забяспечваліся даволі высокія тэмпы росту галін цяжкай індустрыі. Калі сярэднегадавы прырост усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 16 %, то машынабудавання і металаапрацоўкі — 28 %.
    Прамысловасць рэспублікі пачала вытворчасць шэрага новых відаў прадукцыі. У тым  ліку 25-тонных самазвалаў, аўтамашын-лесавозаў, трактароў «Беларусь», унікальных металарэзных станкоў і іншых вырабаў. Далейшае    развіццё    атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Удасканальваўся транспарт, у першую чаргу чыгуначны. Рабіліся захады, каб паскорыць будаўніцтва шасейных дарог, павялічыць перавозкі грузаў і пасажыраў на рачным і аўтамабільным транспарце. У гады пятай пяцігодкі (1951—1955) была пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю аўтамабільная магістраль Мінск – Брэст. На 14 тыс. км, ці ў два разы, павялічылася працягласць аўтобусных ліній, што дазволіла значна палепшыць абслугоўванне насельніцтва і звязаць абласныя гарады з раённымі цэнтрамі.
    У цэлым развіццё прамысловасці ў  рэспубліцы ішло як па шляху аснашчэння новым абсталяваннем існуючых прадпрыемстваў, так і ў напрамку будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Але празмерная цэнтралізацыя кіравання эканомікай, ігнараванне гасразліку, выкарыстанне адміністрацыйна-камандных, загадавых метадаў вялі да адчужэння рабочых і ІТР ад сродкаў вытворчасці, рабілі грамадскую ўласнасць абязлічанай, перашкаджалі ёй эфектыўна функцыяніраваць.
    Становішча  ў вёсцы. З вялікімі цяжкасцямі ўставала з папялішчаў беларуская вёска. Па меры вызвалення рэспублікі ад акупантаў разгортваліся аднаўленчыя работы і тут. Але яны вельмі ўскладняліся панаваўшай паўсюдна разрухай, небывалым заняпадам вытворчасці ва ўсіх галінах     сельскай     гаспадаркі.
    Дзякуючы  напружанай працы вяскоўцаў у 1944 г. у рэспубліцы было адноўлена больш  як 9,5 тыс. калгасаў, своечасова сабраны  ўраджай, паспяхова праведзена сяўба азімых культур. Працоўны энтузіязм беларускага сялянства абапіраўся на матэрыяльную і фінансавую дапамогу дзяржавы і братніх народаў саюзных рэспублік.
    Яшчэ  ў час вайны ўрад асігнаваў  на аднаўленне сельскай гаспадаркі рэспублікі 429 млн. руб. 27 снежня 1943 г. СНК СССР і ЦК УКП(б) прынялі пастанову аб аказанні дапамогі вызваленым раёнам Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей БССР у аднаўленні машынна-трактарных станцый і калгасаў. Дзеля гэтага сюды было завезена з усходніх раёнаў краіны 1542 трактары, 13 тыс. коней, 30 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 130 тыс. авечак, 50 тыс. свіней і 150 тыс. галоў птушкі. У 1945 г. у рэспубліку было дастаўлена больш 25 тыс. розных сельскагаспадарчых машын, 70 тыс. коней, 109 тыс. кароў, больш 3 тыс. аўтамашын. Чырвоная Армія перадала калгасам і саўгасам рэспублікі 30,8 тыс. коней. [5, c. 222]
    Дапамога  была вельмі неабходнай, бо становішча з працоўнай сілай і тэхнічным  аснашчэннем у сельскай гаспадарцы Беларусі з'яўлялася катастрафічным: звыш 800 тыс. насельніцтва рэспублікі, у тым ліку 180 тыс. партызан, адразу ж пасля вызвалення было мабілізавана ў дзеючую Чырвоную Армію, сотні тысяч   працоўных   уключыліся ў работу па аднаўленню чыгункі і шасейных дарог, мастоў і перапраў, сродкаў сувязі. У выніку ўся праца ў сельскай гаспадарцы ў асноўным выконвалася жанчынамі, старымі і падлеткамі. Асабліва востра адчуваўся недахоп працоўных рук у напружаныя перыяды сельскагаспадарчых работ. Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Дастаткова адзначыць, што ў 1944 г. у Беларусі засталося толькі 33,7 % коней, галоўным чынам старых, хворых і замардаваных. У пачатку 1945 г. 4024 калгасы (42 %) мелі ў сваім распараджэнні толькі ад 2 да 10 коней на гаспадарку.
    Калгасы, якія не мелі коней, вымушаны былі выкарыстоўваць у якасці цяглавай сілы кароў. Так, у Віцебскай вобласці на палявых работах скарыстоўвалася 3653 каровы, на якіх было ўзарана 9980 га зямлі, у васьмі раёнах Палескай вобласці — Лельчыцкім, Даманавіцкім, Брагінскім, Ельскім і іншых на сельскагаспадарчых работах было выкарыстана 4855 кароў. Многія тысячы гектараў калгасных палёў прыходзілася араць нават уручную.
    Востра  адчувалася нястача насення. У сувязі з гэтым ствараліся грамадскія насенныя фонды. У Ашмянскім раёне было сабрана 20 т зерня, у Радашковіцкім  створаны бязвыплатны фонд насеннай дапамогі з 19 т. бульбы і 7 т. збожжа. Акрамя таго, на сходах калгаснікаў было прынята рашэнне аказаць дапамогу ў апрацоўцы зямлі 226 гаспадаркам, якія не мелі коней. Такая ўзаемавыручка дазваляла пашырыць пасяўныя плошчы, якія за адзін толькі 1945 г. павялічыліся у рэспубліцы на 854 тыс. га, тым ліку ў калгасах на 488 тыс, а ўся пасяўная плошча склала 73,8 %  ад даваеннага ўзроўня. [2, c. 328]
    Пагалоўе  жывёлы ў калгаса і саўгасах БССР у першы час аднаўлялася за кошт вяртанне яе з эвакуацыі (у 1944 г. калгасам і саўгасам Беларусі была вернута 45 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы), а таксама шляхам яе закупкі ў глыбінных раёнах СССР. Так, вясной 1944 г. Наркамзем БССР закупіў у РСФСР 80 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 130 тыс. авечак і коз, 50 тыс. свіней, 11 тыс. коней.
    У выніку гэтага, а таксама ўзнаўлення мясцовага пагалоўя колькасць буйной рагатай жывёлы ў Беларусі павялічылася з 882,2 тыс. галоў на момант вызвалення да 1608,3 тыс. галоў у канцы 1945 г., свіней — адпаведна з 285,3 тыс. да 742,2 тыс, авечак і коз — з 567,5 тыс. да 875,7 тыс. Аднак пагалоўе грамадскага прадукцыйнага статка складала ад даваеннага ўзроўню ўсяго 30 %. Жывёлагадоўля рэспублікі па-ранейшаму знаходзілася ў цяжкім стане.
    Вялікая ўвага звярталася на працу механізатараў. У пачатку чацвёртай пяцігодкі 352 маладзёжныя трактарныя брыгады выканалі план трактарных работ датэрмінова. 40 тыс. аратых спаборнічалі за лепшыя вытворчыя паказчыкі. [5, c. 225]
    Паступова калгасы дабіваліся некаторых зрухаў у вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў. У прыватнасці, калгас, што быў у пасёлку Васілевічы Васілевіцкага раёна, у 1947 г. атрымаў ураджай азімага жыта па 160 пудоў з гектара на плошчы 46 га. Стопудовых ураджаяў і вышэй дабіліся калгасы «Чырвоны сад» Аршанскага раёна, «Камінтэрн» Магілёўскага і інш. За атрыманне высокіх ураджаяў 620 перадавікоў сельскай гаспадаркі рэспублікі ў 1947 г. былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а звеннявыя калгаса «Чырвоная ніва» Брагінскага раёна Т. Шкурко, пасёлка Васілевічы Васілевіцкага раёна Е. Кухарава, працаўнікі саўгаса імя 10-годдзя БССР Любанскага раёна П. Калыска, У. Пайграй, Ф. Саўчык, А. Стыкут былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. [2, c. 328]
    Некаторых поспехаў дасягнулі саўгасы. Да канца 1950 г. іх налічвалася 122 (супраць 92 у 1940 г.). Саўгасам належала 197,5 тыс. га зямельнай плошчы. У 1950 г. валавы збор збожжавых склаў амаль 59 тыс. т., або на 8 тыс. т. больш, чым у 1940 г. Саўгасы перавысілі даваенны ўзровень і па вытворчасці асноўных прадуктаў жывёлагадоўлі. Аднак тэмпы іх эканамічнага росту былі невысокімі. Саўгасы ў сваёй большасці па ранейшаму прыбытку не давалі.
    Прымусовая  калектывізацыя ў  Заходняй Беларусі. У пасляваенныя гады карэнныя сацыяльна-эканамічныя перамены адбыліся ў сельскай гаспадарцы заходніх абласцей БССР. Тут усё большая колькасць сялянскіх гаспадарак уцягвалася ў грамадскую вытворчасць. Калектывізацыя ажыццяўлялася пераважна ў тых жа формах, што і ва ўсходняй Беларусі ў канцы 20-ых і пачатку 30-ых гадоў.
    Рост  калектыўных гаспадарак адбываўся  галоўным чынам у форме сельскагаспадарчай арцелі. У 1946 г. у заходніх абласцях налічвалася 133 калгасы, якія аб'ядноўвалі 3253 гаспадаркі, а таксама 35 саўгасаў, болыпасць з якіх была створана на базе былых памешчыцкіх маёнткаў. У адрозненне ад калектывізацыі ў канцы 20-ых — пачатку 30-ых гадоў пераход гаспадарак на новы шлях развіцця ў заходняй частцы БССР ажыццяўляўся пасля некаторых мерапрыемстваў   падрыхтоўчага   характару.
    Створаным калгасам, саўгасам і МТС пастаўлялася сельска-гаспадарчая тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выдаткоўваліся грашовыя крэдыты. Толькі ў Баранавіцкай вобласці ў 1950 г. на развіццё жывёлагадоўлі, электрыфікацыю, набыццё сельска-гаспадарчых машын і іншыя патрэбы было выдаткавана крэдыту ў суме  12 млн.  рублёў.
    Да канца 1949 г. у заходніх абласцях рэспублікі налічвалася 78 МТС, у якіх было 858 трактароў, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Яна адыграла пэўную ролю ў рэканструкцыі сельскай гаспадаркі   заходніх   абласцей. [2, c. 330]
    У пачатку 1950 г. у заходняй частцы БССР былі створаны надзвычайныя органы — палітычныя аддзелы МТС. Ім было даручана весці работу па арганізацыйна-гаспадарчаму ўмацаванню калгасаў, стварэнню ў іх пярвічных партыйных і камсамольскіх арганізацый, выхаванню вясковага актыву, умацаванню працоўнай дысцыпліны.
    Разам з арганізацыйна-палітычнай працай прымяняліся і адміністрацыйна-загадныя, націскныя метады. Яны нярэдка  былі асноўнымі. У выніку да канца 1950 г. пераважная частка сялян заходніх абласцей была ўцягнута ў калгасы. Тэмпы  калектывізацыі з'яўляліся вельмі высокімі, значна большымі, чым у 30-ыя гады ва ўсходняй Беларусі. Калі на пачатак 1949 г. у заходніх абласцях рэспублікі налічвалася 909 калгасаў, то на 1 студзеня 1951 г.— 6054. Яны аб'ядноўвалі 83,7 % гаспадарак. Да канца 1952 г. у заходніх абласцях у калгасах налічвалася 540,3 тыс, ці 95 % сялянскіх гаспадарак. Пры гэтым магчымасці індывідуальнага гаспадарання далёка не былі выкарыстаны.   Іх   зусім   праігнаравалі.
    У правядзенні калектывізацыі былі дапушчаны  грубыя памылкі і перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-ых гадоў не быў улічаны. Сялянства заходніх абласцей Беларусі было гвалтоўна пазбаўлена зямлі і сродкаў вытворчасці, адзяржаўленых у форме калгаснай уласнасці. Многія сем'і заможных сялян былі рэпрэсіраваны і сасланы ў аддаленыя раёны Савецкага Саюза.
    У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў спецыяльную пастанову «Аб высяленні    кулакоў    з    Беларускай ССР», у выніку ажыццяўлення якой толькі ў 1952 г. за межы рэспублікі былі высланы 4431 «кулацкая» сям’я. Сасланых рассялялі ў Казахстане, Якуціі, Кіргізіі, іншых аддаленых раёнах краіны — своеасаблівых рэзервацыях-спецпасяленнях, дзе людзі былі аддадзены на пакуты, голад і выміранне. У тым жа годзе іх горкі лёс падзялілі яшчэ 5592 чалавекі, выгнаныя з заходніх абласцей Украіны і Беларусі. Толькі пасля смерці «правадыра народаў» большасць з іх была рэабілітавана і вярнулася    на    Бацькаўшчыну. [2, c. 332]
    Сельская  гаспадарка заходняй часткі БССР стала  развівацца на аснове, характэрнай  для ўсёй таталітарнай дзяржавы.
    Калгасна-саўгасны рэжым. Гэта быў час, калі калгасы і саўгасы разглядаліся не як самастойныя гаспадарчыя калектывы, а як вытворчыя арганізацыі, якім зверху плануюць асноўныя заданні і цвёрдыя цэны на прадукцыю, нярэдка значна ніжэйшыя яе сабекошту. Калгаснікі і рабочыя саўгасаў. атрымоўвалі ад грамадскай гаспадаркі меншыя выплаты, чым жыхары гарадоў, а даходы ад: прысядзібных участкаў абкладваліся вялікімі падаткамі. Але нават у такіх умовах многія сяляне сумленна працавалі на фермах і палетках. Яны паказвалі цуды працоўнага гераізму, што заахвочвалася дзяржавай, якая адначасова ігнаравала эканамічныя метады ў гаспадарцы і кіравалася законамі, што базіраваліся на прымусе, на страху пакарання за невыкананне загаду.
    Аграрная  палітыка сталінскага рэжыму, скіраваная на выцягванне ўсіх рэсурсаў і сродкаў  з вёскі, разбурала вытворчыя  сілы сельскай гаспадаркі, вяла да нізкай прадукцыйнасці працы, скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарыхтоўкі для патрэб дзяржавы ажыццяўляліся як пры харчовай развёрстцы ў першыя гады савецкай улады: забіралі амаль усё. Для размеркавання па працаднях, на патрэбы жывёлагадоўлі і для продажу на рынку ў калгасаў заставалася вельмі мала. Праца калгаснікаў набывала характар паднявольнай.
    Тормазам  у развіцці калгаснай вытворчасці  былі таксама няправільнае планаванне і антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належалі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны на гародніну, садавіну, прадукты жывёлагадоўлі. Яны далёка не адпавядалі працоўным і матэрыяльным выдаткам, у выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка.
    Практыка  планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў, прыводзіла да безгаспадарчасці, безадказнасці і абыякавасці. Працягвалі дзейнічаць жорсткія законы аб крадзяжах грамадскай уласнасці і спекуляцыі. 4 чэрвеня 1947 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў указ «Аб крымінальнай адказнасці за крадзеж дзяржаўнай  і  грамадскай  маёмасці», які прадугледжваў за гэта пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 20 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Раскрадальнікі грамадскай уласнасці абвяшчаліся «ворагамі народа» — такой была безапеляцыйная афіцыйная ўстаноўка.
    Але карэнных змен у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі, як і ўсёй краіны, не адбылося. У рабоце партыйных і дзяржаўных органаў пераважалі метады цэнтралізацыі, планавання зверху, сілавога загадна-бюракратычнага націску. Яны засталіся вядучымі ў кіраванні эканомікай, у тым ліку сельскай гаспадаркай. Гэта зніжала эфектыўнасць гераічных. працоўных намаганняў калгаснага сялянства, усіх працаўнікоў беларускай вёскі, вяло да хранічнага адставання сельскагаспадарчай вытворчасці.
    Такім чынам, у разглядаемы перыяд беларускі  народ пераадолеў цяжкасці і нягоды, у найкарацейшы тэрмін аднавіў народную гаспадарку, стварыў умовы для яе далейшага развіцця. Разам з тым у пасляваенныя гады больш выразна сталі праяўляцца прыкметы крызісу сістэмы кіраўніцтва грамадствам і народнай гаспадаркай. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    Матэрыяльнае  становішча народа. 
     

    Вастрыня  жыллёвай праблемы. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў жыллёвыя і камунальнабытавыя ўмовы жыцця насельніцтва былі катастрафічнымі. Акупанты знішчылі на Беларусі 70 тыс. жылых дамоў, якія належалі дзяржаве, і звыш 391 тыс. дамоў, што належалі да асабістай уласнасці грамадзян. У дрэнным становішчы знаходзілася і тая частка жылфонду, што захавалася, бо ў перыяд акупацыі жыллё не ведала рамонту і належнага дагляду. За гады вайны дах над галавой у рэспубліцы страцілі каля 3 млн. чалавек. У гарадах і пасёлках амаль нічога не засталося ад камунальна-бытавых устаноў, быў знішчаны гарадскі транспарт. Агульныя страты жыллёвіа-камунальнай гаспадаркі БССР склалі 4,7 млрд. рублёў. [2, c. 350]
    Аб  тым, што ўяўляў сабою Мінск пасля  выгнання акупантаў, маршал Г. К. Жукаў пісаў: «Сталіцу Беларусі нельга было пазнаць. Сем гадоў я камандаваў палком у Мінску, добра ведаў кожную вуліцу, усе важнейшыя збудаванні, масты, паркі  стадыёны  і  тэатры.   Цяпер усё ляжала ў руінах, і на месцы жылых кварталаў засталіся пустэчы, пакрытыя кучамі пабітай цэглы і абломкаў». Не лепшым было становішча і ў іншых гарадах Беларусі. Велізарныя разбурэнні зведалі вёскі, а многія з іх зусім былі знішчаны. [2, c. 351]
    З першых дзён вызвалення ў вялікіх і малых населеных пунктах Беларусі пачалі ажыццяўляцца захады па аднаўленню жыллёвага фону, прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі. Задача заключалася ў тым, каб забяспечыць жыллём і першараднымі паслугамі сотні тысяч людзей, якія вымушаны былі туліцца ў зямлянках, бараках, паўразбураных дамах ці на падсяленні ў кватэрах. Мясцовыя Саветы вялі ўлік насельніцтва, якое засталося без даху над галавой, вышуквалі магчымасці для хутчэйшага паляпшэння яго жыллёвых умоў. У сувязі з гэтым будаваліся дамы барачнага тыпу і інтэрнаты, выкарыстоўваліся ўцалелыя памяшканні. Для паскарэння аднаўленчых работ шырока прыцягвалася гарадское насельніцтва — рабочыя і служачыя, студэнты, навучэнцы. Мясцовыя Саветы разам з партыйнымі камітэтамі праводзілі масавыя нядзельнікі, у час якіх гараджане расчышчалі вуліцы, разбіралі завалы, назапашвалі будматэрыялы, рыхтавалі пляцоўкі пад карпусы прадпрыемстваў і пад жылыя дамы.
    У Гомелі толькі за першыя месяцы пасля  вызвалення было праведзена шэсць нядзельнікаў, на вуліцах і плошчах бясплатна працавалі многія тысячы жыхароў горада. У Мінску з кастрычніка 1944 г. па май 1945 г. рабочыя, служачыя і навучэнцы адпрацавалі 1200 тыс. чалавека-гадзін і нарыхтавалі 12 млн. штук цэглы, 13 тыс. куб. м. шчэбню, 1100 т. іншых будматэрыялаў. Да гадавіны вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе было адноўлена 52 тыс. кв. м. жылой плошчы. Такія нядзельнікі праводзіліся ў рэспубліцы паўсюдна ў іх праяўляўся энтузіязм насельніцтва, якое імкнулася як мага хутчэй палепшыць свае бытавыя ўмовы. [2, c. 352]
    Аднаўленне  разбуранага і будаўніцтва новага жылля пачыналася ў вельмі складаных умовах, калі яшчэ працягвалася вайна рабіліся першыя захады па аднаўленню народнай гаспадаркі. Не хапала будаўнічых матэрыя лаў, сродкаў механізацыі, рабочай сілы. У выніку план падрадных работ Наркамата жыллёва-грамадзянскага  будаўніцтва БССР у 1945 г. быў выкананы толькі на 31,5 %.
    Тым не менш за 1944-1945 шмат   тысяч   сямей  здолелі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Дзяржаўнымі і кааператыўнымі арганізцыямі было адноўлена і здадзена ў эксплуатацыю 1035 тыс. кв. м. жыллёвай плошчы. Апрача таго, насельніцтва гарадоў за свае сродкі пабудавала 350 тыс. кв. м жылля. Тым, хто ўзводзіў асабістыя жылыя дамы, дзяржава давала грашовыя крэдыты.
    Жыллёвае  будаўніцтва вялося і на вёсцы. Калгаснікі і работнікі саўгасаў, сяляне-аднаасобнікі атрымлівалі з дзяржаўных фондаў лес, будаўнічыя матэрыялы, інструменты, хоць рэсурсы былі абмежаванымі. Вырашэнню складанай праблемы жылля спрыяла ў пэўнай ступені шэфская дапамога горада вёсцы, у першую чаргу раёнам, якія асабліва пацярпелі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Так, калектывы прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў Мінска ўзялі шэфства над вельмі пацярпеўшымі Бягомльскім, Лагойскім і Плешчаніцкім раёнамі, дзе пабудавалі сотні жылых дамоў для сем'яў загінуўшых воінаў, сірот, інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, састарэлых.
    Але, нягледзячы на гэта, жыллёвыя ўмовы  як гарадскога, так і сельскага  насельніцтва Беларусі заставаліся  надзвычай цяжкімі. Усё яшчэ шмат сем'яў пражывала ў зямлянках, падвальных памяшканнях, розных часовых збудаваннях, якія не мелі ніякага добраўпарадкавання. Жылыя дамы былі перанаселены.
    Праўда, заканчэнне вайны дало дзяржаве магчымасць павялічыць капіталаўкладанні ў жыллёвае будаўніцтва, а таксама выдачу крэдытаў насельніцтву на гэтыя мэты. У чацвёртай пяцігодцы даныя капіталаўкладанні склалі 128 млн. рублёў. Прамысловасць павялічвала выпуск будаўнічых матэрыялаў, будаўнічым арганізацыям паступалі сродкі механізацыі, іншая тэхніка. Іх кадры папаўняліся дэмабілізаванымі воінамі Савецкай Арміі і былымі партызанамі, вясковай моладдзю. I усё ж становішча ў будаўніцтве паляпшалася марудна. Вялікай была цякучасць рабочай сілы. Узровень механізацыі будаўнічых работ заставаўся нізкім, у большасці яны выконваліся ўручную, што стрымлівала рост прадукцыйнасці працы. Звычайным лічылася становішча, калі будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома расцягвалася на 3–4 і больш гадоў.
    Пераадольваючы  цяжкасці, будаўнікі настойліва працавалі  над выкананнем вытворчых заданняў. Іх намаганнямі ў гарадах на месцы руін і папялішчаў аднаўляліся разбураныя і ўзводзіліся кварталы новых жылых дамоў, а таксама камунальна-бытавыя прадпрыемствы, установы аховы здароўя, культуры; пракладваліся вуліцы, разбіваліся паркі і скверы. Разгарнулася работа па распрацоўцы і рэалізацыі планаў аднаўлення і рэканструкцыі шэрагу буйных гарадоў рэспублікі.
    У 1946 г. быў прыняты генеральны план аднаўлення і рэканструкцыі Мінска, у распрацоўцы якога ўдзельнічалі вядомыя архітэктары краіны. Аднак  гэты план меў і сур'ёзныя недахопы, ім не было прадугледжана аднаўленне і захаванне шэрагу помнікаў гісторыі і культуры, слаба распрацаваны перспектывы развіцця цэнтральнай магістралі горада. У красавіку 1946 г. урад СССР прыняў пастанову аб мерах дапамогі Мінску, асігнаваўшы на гэтыя патрэбы 86 млн. руб., амаль у 2,5 раза больш у параўнанні з папярэднім годам. 3 мая 1945 г. да студзеня 1950 г. жыллёвы фонд Мінска павялічыўся з 408 тыс. да 1105,9 тыс кв. м. Буйныя жылыя масівы выраслі ў раёнах аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў. Насельніцтва сталіцы перавысіла даваенны ўзровень і склала ў 1950 г. 273,6 тыс. чалавек. Ужо ў пачатку 1952 г. 80 % жыллёвага фонду горада належала пасляваенным забудовам. [2, c. 354]
    Паступова з руін і папялішчаў узнімаліся Гомель, Віцебск, Магілёў, Брэст, Гродна, Жлобін, Баранавічы, Орша, іншыя гарады, а таксама тысячы вёсак Беларусі. 3 дапамогай гараджан да пачатку 50-ых гадоў удалося ў асноўным завяршыць перасяленне з зямлянак ва ўласныя дамы сельскіх жыхароў. За чатыры гады пасля вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў на вёсцы было пабудавана больш як 369 тыс. дамоў, у якія перасялілася звыш 2 млн. чалавек, страціўшых сваё жыллё ў гады вайны.
    Шмат  сем’яў рабочых і служачых у той час яшчэ жыло ў памяшканнях, што падлягалі зносу ці капітальнаму рамонту, у бараках і інтэрнатах, дзе адсутнічалі неабходныя бытавыя ўмовы. На вырашэнне жыллёвай праблемы негатыўна ўплывалі шматлікія недахопы, якія мелі месца ў будаўніцтве, яго матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, арганізацыі працы. Часта будаўніцтва жылых дамоў моцна зацягвалася, далёка не заўсёды на належным узроўні была іх якасць.
    Аднак развіццё камунальнай гаспадаркі значна адставала ад запатрабаванняў насельніцтва. У 1950 г. толькі 26 % гарадскога грамадскага  жыллёвага фонду было абсталявана  водаправодам, 16% — каналізацыяй, 11% —цэнтральным ацяпленнем. Мала што было зроблена для добраўпарадкавання раённых цэнтраў, не кажучы ўжо аб рабочых пасёлках. Вельмі слаба было забяспечана камунальнымі паслугамі насельніцтва вёсак. У дрэнным становішчы знаходзілася дарожная гаспадарка, дарогі з асфальтавым пакрыццём у сельскай мясцовасці былі рэдкай з'явай.
    22 жніўня 1944 г. СНК СССР прыняў  пастанову «Аб аказанні дапамогі  Беларускай ССР па забеспячэнню  насельніцтва харчовымі і прамысловымі  таварамі». У 1944 г. рэспубліка атрымала амаль на 485 млн. рублёў харчовых і прамысловых тавараў . Гэта былі ў асноўным мука, крупы, тлушчы, цукар, соль, кандытарскія вырабы, а таксама абутак, адзенне, тканіна, бялізна. Матэрыяльная дапамога ў першую чаргу аказвалася сем’ям ваеннаслужачых,  партызан, інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, дзецям-сіратам.
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.