На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


реферат Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг)

Информация:

Тип работы: реферат. Добавлен: 09.08.2012. Сдан: 2011. Страниц: 7. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


1. Нямецка-фашысцкi акупацыйны рэжым на Беларусi (1941-1944 гг).         
       22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступленне тры буйныя фашысцкія групоўкі -  «Поўнач», «Цэнтр» і «Поўдзень». Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала группа армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп , усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымліваў 2-й паветраны флот – 1600 баявых самалетаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3,4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.I.Кузняцова, генерал-маера К.Дз.Голубева, генерал-маера А.А.Карабкова – усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.
       У першыя часы вайны праціўнік  правеў масіраваны артылерыйскі абстрэл раенаў Беларусі. Магутныя бомбавыя ўдары былі нанесены на скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. У выніку гэтай аперацыі вораг знішчыў 528 самалетаў Заходняга фронту на аэрадроиах, 210 збіў ў паветраных баях.
       Чырвоная Армiя несла велiзарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлiвала своечасовага папаўнення, боепрыпасаў, зброi i вымушана была адступаць. У вынiку  хуткага прасоўвання варожых сiл значная колькасць савецкiх войскаў трапiла ў акружэнне, здалася ў палон, хавалася ў лясах.
       Нягледзячы на вельмi неспрыяльныя  ўмовы пасатку Вялiкай Айчыннай  вайны, воiны Чырвонай Армii мужна  i бясстрашна змагалiся з ворагам. Першыя ўдары прынялi на сябе пагранiчнiкi I воiны прыгранiчных гарнiзонаў. Да апошняга патрона абаранялi свае пазiцыi пагранiчнiкi 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта I.Г.Цiханава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераiзм праявiлi воiны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранатрада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якiя змагалiся ў раене Гродна. За дзесяць гадзiн бою яны адбiлi адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
       Мужнасцю вызначалiся i дзеяннi ваенных  летчыкаў Заходняга фронту. Ужо ўпершы дзень вайны яны зрабiлi больш за 1,9 тыс. вылетаў, нанеслi шэраг бомбавых удараў па аэрадромах працiўнiка. У паветраных баях было знiшчана  больш за 100 самалетаў працiўнiка. У першыя гадзiны вайны летчыкi П.С.Рабцаў, А.С.Данiлаў, С.М.Гудзiмаў таранiлi варожыя самалеты.
       Назаўседы застанецца ў памяцi  людской гераiзм абаронцаў Брэсцкай  крэпасцi. Невялiкi гарнiзон крэпасцi (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся  з першага дня вайны да канца  лiпеня. Абарону ўзначалiлi капiтан П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кiжаватаў i iнш. Нягледзячы на колькасную перавагу працiўнiка. абстрэлы, бесперапынныя ўдары авiяцыi, савецкiя воiны пастаянна контратакавалi ворага i наносiлi яму вялiкiя страты.
       Сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасцi былi прадстаўнiкi 30 нацыянальнасцяў СССР. За бессмяротны подзвiг, якi быў здзейснены iмi, крэпасцi прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».
       Прарваўшы абарону пагранiчных  войскаў, фашысты, нягледзячы  на ўпартае супрацiўленне з  боку асобных часцей Чырвонай Армii, даволi хутка рухалiся ў глыб тэррыторыi Беларусi.
       Сур'езная пагроза захопу ворагамi  навiсла над сталiцай Беларусi  Мiнскам. Становiшча ўскладнялася  тым, што Мiнскi ўмацаваны раен  быў фактычна не падрыхтаваны  да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту абароны горада была ўскладзена на войскi 44-га i 2-га стралковых карпусоў. Для дапамогi iм стваралiся добраахвотныя знiшчальныя атрады з жыхароў сталiцы. Яны ахоўвалi прадпрыемствы, вузлы i сродкi сувязi, масты. Бiтва за Мiнск была кароткай, але жорсткай. Гiтлераўцы страцiлi сотнi  салдат i афiцэраў, было спалена i падбiта больш за 300 танкаў, шмат iншай баявой тэхнiкi. Адчувальныя страты нанеслi працiўнiку летчыкi. Экiпажы савецкiх бамбардзiроўшчыкаў капiтана М.Ф.Гастэлы, капiтана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта I.З.Прасайзена накiравалi свае падбiтыя самалеты на вялiкую колькасць варожай баявой тэхнiкi/
       Ciлы былi няроўныя, i, нягледзячы на ўпартае супрацiўленне, савецкiм вайскам не ўдалося ўтрымаць сталiцу Беларусi. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкiя танкi ўварвалiся ў Мiнск.
       У гiганскiм катле на захад  ад Мiнска ў акружэннi апынулiся  амаль цалкам злучэннi 3-й i 10-й  армiй, а таксама частка сiл  4-й i 13-й армiй. Некаторыя з  iх прабiлiся з акружэння, частка  засталася ў лясах i перайшла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапiла ў палон. Вораг захапiў шмат баявой тэхнiкi, зброi i вайсковай маемасцi. Усе гэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы ў далейшай барацьбе з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi.
       Адступаючы на ўсход, часцi Чырвонай  Армii вялi цяжкiя абарончыя баi. Увесь цяжар абароны радзiмы  быў  ускладзены на плечы  простых салдат. Толькi 29 чэрвеня  была абвешчана дырэктыва СНК  СССР i ЦК ВКП(б) партыйным i савецкiм арганiзацыям прыфрантавых абласцей, у адпаведнасцi з якой праводзiлася дадатковая мабiлiзацыя ў Чырвоную Армiю. У чэрвенi – жнiўнi ў яе рады было мабiлiзавана больш за 500 тыс. жыхароў рэспублiкi. Па агульнай партыйнай мабiлiзацыi ў дзеэчую армiю было прызвана 26,5 тыс. камунiстаў i больш за 130 тыс. камсамольцаў. Аднак з-за хуткага наступлення гiтлераўцаў не ўдалося выканаць планы мабiлiзацыi ў Заходнiх абласцях БССР.
       Для барацьбы з варожымi дыверсантамi i парашутыстамi стваралiся знiшчальныя  атрады. Ужо ў сярэдзiне лiпеня iснавала 78 знiшчальных батальенаў (больш за 13 тыс.чалавек). Для дапамогi армii фармiравалiся атрады i палкi народнага апалчэння. У Вiцебскай, Гомельскай, Магiлеўскай i Палескай абласцях было створана больш за 200 фармiраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс.чалавек). Яны ўдзельнiчалi ў будаўнiцтве абарончых аб'ектаў i ў баях з захопнiкамi. На прамысловых аб'ектах усходнiх абласцей Буларусi наладжвалася вытворчасць боепрыпасаў, праводзiўся рамонт узбраення i баявой тэхнiкi. Ва ўсходнiя раены СССР было эвакуiравана больш за 1,5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, больш за 17 тыс. адзiнак каштоўнага тэхналагiчнага абсталявання. Не менш важнае значэнне надавалася эвакуацыi сельскагаспадарчай тэхнiкi, грамадскай жывелы, сыравiны i матэрыялаў, прадуктаў харчавання. У глубокi тыл было адпраўлена каля 40 тыс. т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звыш 220 камбайнаў. З неакупiраваных раенаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывелы. Тое, што не змаглi вывезцi, было раздадзена насельнiцтву, воiнскiм часцям Чырвонай Армii. Усяго ў тылавыя раены было эвакуiравана больш 60% трактараў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывелы, 30% запасаў прадуктовага зерня.
       Значная ўвага ўдзялялася эвакуацыi ўстаноў навукi i культуры. Ва ўсходнiя раены эвакуiравалiся калектывы 60 навукова-даследчых iнстытутаў i лабараторый, 6 буйных тэатраў, больш за 20 вышэйшых i сярэднiх навучальных устаноў. У савецкiм тыле працавалi каля 100 акадэмiкаў, членаў-карэспандэнтаў АН БССР, дактароў i кандыдатаў навук, больш за 400 артыстаў, 500 мастакоў, 22 кампазiтары, значная колькасць пiсьменнiкаў i паэтаў.
       Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мерапрыемствы праводзiлiся ў вельмi кароткiя тэрмiны, у складпных умовах прыфрантавой абстаноўкi, пад артылерыйскiмi абстрэламi i налетамi варожай авiяцыi.
       У пачатку лiпеня 1941 г. савецкае  камандаванне зрабiла захады па  стварэннi лiнii абароны ўздоўж Заходняй  Дзвiны i Дняпра з мэтай не дапусцiць  прарыву гiтлераўцаў на маскоўскiм  напрамку. Тры днi iшлi баi ў Барысаве на шашы Мiнск-Масква. 8-9-га лiпеня г.п.Талачын двойчы пераходзiў з рук у рукi. 14 лiпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывiзiен рэактыўных мiнаметаў пад камандаваннем капiтана I.А.Флерава. Жорсткiя баi разгарнулiся ў раене Бабруйска за пераправу праз Бязэзiну, дзе ў адным з баеў фашысты страцiлi 20 танкаў.
        З 3 па 26 лiпеня працягвалася абарона  Магiлева. Яе ажыццяўлялi войскi 61-га  стралковага корпуса пад камандаваннем  генерала Ф.А.Бакунiна. Баi насiлi надзвычай напружаны характар. Гiтлераўцы страцiлi тут шмат жывой сiлы i баявой тэхнiкi. Толькi ў час 14-гадзiннага бою на Буйнiцкiм полi было знiшчана больш за батальен салдат i афiцэраў працiўнiка, 39 танкаў i бронетранспарцераў.
       Цяжкiя баi супраць сiл 2-й нямецкай армii iшлi 12-19 жнiўня за Гомель. Страцiўшы больш як 5200 салдат i афiцэраў, гiтлераўцы захапiлi горад.
       Да пачатку верасня 1941 г. уся  тэрыторыя Беларусi была акупiравана нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi. Няўдачы Чырвонай Армii ў пачатку вайны мелi свае рэальныя прычыны. сур'езныя памылкi сталiнскага кiраўнiцтва напярэдаднi вайны ў знешняй палiтыцы, масавае рэпрэсiраванне вышэйшага каманднага саставу Чырвонай Армii, непрыняцце належных мер па ўмацаваннi абараназдольнасцi краiны не дазволiлi рэалiзаваць ваенны i эканамiчны патэнцыял у першыя месяцы вайны, правялi да вялiкiх матэрыяльных i людскiх страт.
       Апраўдваючы няўдачы i страты  ў пачатковы перыяд вайны, I.В.Сталiн абвiнавацiў у гэтым камандаванне Заходняга фронту. Яго камандуючы Дз.Р.Паўлаў i некаторыя iншыя военачальнiкi, былi асуджаны i расстраляны.
       Нягледзячы на цяжкае становiшча,  Чырвоная Армiя аказала ўпартае  супрацiўленне моцнай ваеннай  гiтлераўскай групоўцы, сваiмi гераiчнымi дзеяннямi садзейнiчала зрыву фашысцкага плана «маланкавай вайны».
       На працягу чэрвеня-жнiўня 1941 г.  на тэрыторыi Беларусi быў усталяваны  жорсткi акупацыйны рэжым. Асноўнай  яго мэтай была татальная эканамiчная  эксплуатацыя Беларусi дзеля патрэб Германii, паступовая каланiзацыя яе тэрыторый, германiзацыя, высяленне i ў значнай ступенi знiшчэнне карэннага насельнiцтва. У плане аператыўнага кiравання тэрыторыя Беларусi была раздзелена. Паўночна-заходнiя раены Брэсцкай вобласцi i Беластоцкую вобласць з гарадамi Гродна i Ваўкавыскам акупанты далучылi да Усходняй Прусii: паўдневыя раены Брэсцкай, Пiнскай, Палескай i Гомельскай абласцей па лiнii 20 км на поўнач ад чыгуначнай лiнii Брэст-Гомель адышлi да рэйхскамiсарыята «Украiна»: паўночна-заходнiя раены Вiлейскай вобласцi ўключылi ў генеральскую акругу Лiтвы, Вiцебскую, Магiлеўскую, большую частку Гомельскай i ўсходнiя раены Мiнскай абласцей перадалi ў зону аператыўнага тылу групы армiй «Цэнтр». У склад генеральнай акругi Беларусi ўвайшлi Баранавiцкая, частка Вiлейскай, Мiнскай, Брэсцкай, Пiнскай i Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыi БССР. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамiсарыята Остланд i падзелена на 10 акруг: Баранавiцкую, Барысаўскую, Вiлейскую, Ганцавiцкую, Глыбоцкую, Лiдскую, Мiнскую, Навагрудскую, Слонiмскую, Слуцкую.
       Да верасня 1941 г. тэрыторыя  Беларусi была падпарадкавана  вайсковай адмiнiстрацыi, яе кiраванне  захавалася пазней на значнай  частцы Усходняй i Цэнтральнай Беларусi. З 1 верасня 1941 г. у межах генеральнай акругi Беларуci была ўсталявана ўлада цывiльнай адмiнiстрацыi  на чале з В. фон Кубэ. Аднак функцыi цывiльнай улады былi абмежаваны дзейнасцю сiл палiцыi i СС, якiя вырашалi пытаннi бяспекi i барацьбы з антыфашысцкiм рухам. На акупiраванай тэрыторыi дзейнiчала мноства будаўнiчых, дарожных арганiзацый, гаспадарчых службаў, якiя займалiся арганiзацыяй харчовых i фуражных паставак i мабiлiзацыяй мясцовага несельнiцтва на выкананне неабходных вайсковых работ. Была закладзена сiстэма паралельнага кiраўнiцтва, якая часам не дазваляла органам акупацыйнай улады працаваць скаардынавана.
       Палiтычныя планы Германii ў дачыненнi да Беларусi, нягледзячы на спробы iх абмеркавання, засталiся нявызначанымi. Нямецкае кiраўнiцтва вельмi спадзявалася  на хуткую перамогу ў вайне  i песiмiстычна ўспрымала здольнасцi беларускага насельнiцтва да нацыянальна-дзяржаўнага будаўнiцтва з-за слабасцi этнiчнай самасвядомасцi, у сувязi с чым быў распрацаваны генеральны план «Ост», якi прадугледжваў праграму каланiзацыi акупiраваных тэрыторый, германiзацыi, высялення i знiшчэння зняволенага насельнiцтва. У прыватнасцi, планавалася выселiць i знiшчыць 75 % беларусаў.
       Да правядзення канкрэтных акупацыйных  мерапрыемстваў на тэрыторыi Беларусi  праявiлiся два падыходы, прадстаўленыя  цывiльнай адмiнiстрацыяй, з аднаго боку, i сiламi СС i палiцыi – з другога. Агульным для iх было тое, што яны аддана служылi iнтарэсам Германii. Але В. фон Кубэ рабiў стаўку на мясцовы нацыянальна-патрыятычны рух, не цураўся пэўных папулiсцкiх крокаў з мэтай аслаблення сацыяльнай базы для разгортвання антыфашысцкай барацьбы i ўмацавання яго пазiцый, стварэння пэўнага аўтарытэту акупацыйных органаў для больш эфектыўнай эксплуатацыi Беларусi. Эсэсаўскае кiраўнiцтва безразважлiва арыентавала свае войскi выключна на жорсткае масавае вынiшчэнне партызан i мiрных жыхароў.
       Вясной 1942 г. на тэрыторыi генеральнай  акругi Беларусi была праведзена  зямельная рэформа. Усе калгасы  былi распарцэляваны, а iх зямля i iнвентар перайшлi ў сямейны ўжытак сялян у рамках так званых зямельных кааператываў. На тэрыторыi ўсходняй часткi Беларусi калгасы яшчэ доўгi час захоўвалiся як эфектыўны сродак задавальнення гаспадарчых патрэб Германii. Наладжвалася работа прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, якiя павiнны былi працаваць на карысць нямецкiх войскаў. Заработная плата на iх была мiзэрная. Кiраўнiкi прадпрыумстваў мелi права неабмежавана павялiчваць рабочы дзень, западозраных у сабатажах высылаць у канцлагеры, саджаць у турмы.
       В. фон Кубэ меў намер прыцягнуць  да супрацоўнiцтва з акупацыйным рэжымам мясцовых жыхароў у рамках дапаможных органаў улады i палiцыi. Але большасць насельнiцтва гэтыя мерапрыемствы ўспрыняла абыякава, затое польскае насельнiцтва на тэрыторыi Заходняй Беларусi да часу правядзення антыпольскай аперацыi ў пачатку 1942 г. заняло асноўную частку выдзеленых месцаў у складзе акупацыйных органаў.
       З лiку беларускiх нацыянальных  дзеячаў, якiя звязвалi свае  надзеi з фашысцкай Германiяй, 22 кастрычнiка 1941 г. была створана  Беларуская народная самапомач  (БНС). Кiраўнiком гэтай калабарацыянiсцкай арганiзацыi быў прызначаны I.Ермачэнка. Адзiнай мэтай яе iснавання абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя i грамадская апека. Пазней да лiку функцый Беларускай народнай самапомачы былi далучаны пытаннi адукацыi i культуры. Быў дадзены дазвол на адкрыцце пачатковых школ, дамоў культуры, чытальняў, i г.д. Рабiлiся таксама крокi па беларусiзацыi царкоўнага жыцця, выдавалiся чатыры беларускiя часопiсы, былi арганiзаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, Жаночая Лiга, дадзены дазвол на ўжыванне беларускiх нацыянальных сiмвалаў i г.д. Паступова быў створаны цэнтральны i мясцовы аппарат Беларускай народнай самапомачы. 29 чэрвеня 1942 г. было абвешчана фармiраванне беларускага Вольнага корпуса самааховы з мэтай барацьбы з узмацнiўшымiся партызанскiмi сiламi. Аднак яго арганiзацыя засталася незавершанай па прычыне супрацiўлення з боку кiраўнiцтва СС, якое не жадала ствараць нацыянальныя фармiраваннi. У вынiку супрацiўлення з боку сiл бяспекi Беларуская самаахова была распушчана, а дзейнасць БНС абмежавана ранейшымi функцыямi.
       22 чэрвеня 1943 г. быў створаны  Саюз беларускай моладзi (СБМ). Гэтую  арганiзацыю ўзначалiлi М.Ганько i Н.Абрамава. СБМ займаўся шырокай  выхаваўчай работай у беларускiм  нацыянальным духу, але рэалiзацыя  яго iдэй была ўтапiчнай ва ўмовах акупацыйнага рэжыму. Па iнiцыятыве В. фон Кубэ 27 чэрвеня 1943 г. было абвешчана аб склiканнi Рады даверу пры Генеральным камiсарыяце Беларусi. Гэты орган быў накшталт адмiнiстрацыйнай камiсii. Адзiнай яго задачай стала апрацоўка i прадстаўленне акупацыйным уладам пажаданняў i прапаноў ад насельнiцтва. 21 снежня 1943 г. замест Рады даверу было абвешчана аб стварэннi Беларускай цэнтральнай рады (БЦР). Гэта было зроблена К.Готбэргам, якi заняў пасаду генеральнага камiсара Беларусi пасля забойства партызанамi ў ноч з 21 на 22 чэрвеня 1943 г. В.фон Кубэ. Прэзiдэнтам БЦР быў прызначаны Р.Астроўскi – фiгура вельмi адыезная i беспрынцыповая ў беларускiм руху. Рада таксама стала дарадчым органам, аднак у пытаннях сацыяльнай апекi, культуры i школьнiцтва мела права на адносна самастойныя рашэннi. 23 лютага 1944 г. Готбэрг выдаў загад аб стварэннi Беларускай краявой абароны (БКА) i даручыў БЦР правесцi вайсковую мабiлiзацыю. Сфармiраваныя да канца сакавiка 45 батальенаў БКА былi кепска ўзброенымi. Паступова знiжалася iх дысцыплiна, не хапала афiцэраў. Пад канец акупацыi БКА па загадзе немцаў стала выкарыстоўвацца для барацьбы з партызанамi. Апошнiм мерапрыемствам БЦР на Беларусi стала правядзенне 27 чэрвеня 1944 г. у Мiнску II Усебеларускага кангрэса, якi намiнальна абвясцiў раду адзiным законным прадстаўнiком беларускага народа.
       Акупацыйны рэжым прынес Беларусi  незлiчоныя беды. У вынiку вайны  загiнула звыш за 2 млн 200 тыс.  жыхароў Бацькаўшчыны, 380 тыс. чалавек  вывезена на працу ў Германiю. З-за людскiх страт насельнiцтва Беларусi ў 1945 г. складала толькi 6,2 млн чалавек. За час акупацыi ў рэспублiцы было знiшчана каля 9200 населеных пунктаў, з iх 627 весак раздзялiлi лес Хатынi, 186 так i не былi адноўлены пасля завяршэння вайны. Некаторыя вескi палiлi двойчы, тройчы.
       З першых дзен свайго гаспадарання  акупанты праводзiлi карныя аперацыi  супраць партызан i мiрных жыхароў.  Не шкадавалi нават старых, жанчын i дзяцей. За ўвесь перыяд акупацыi  на тэрыторыi Беларусi было спланавана i здзейснена больш за 140 буйных карных экспедыцый. Па няпоўных звестках, падчас 28 падобных аперацый у 1942-1943 гг. ад рук карнiкаў загiнула больш за 70 тыс. чалавек. Так, у жнiўнi – вераснi 1942 г. акупанты правялi серыю аперацый пад назвай «Зумпфiбэр» («Балотная лiхаманка»). Яна праводзiлася на тэрыторыi Генеральнага камiсарыята Беларусi. У час яе правядзення ў баях было забiта 389 партызан i 9624 цывiльныя жыхары, 1217 чалавек захоплены для вывазу на працу ў Германiю. Вялiкiмi знiшчэннямi суправаджалася правядзенне аперацый «Горнунг», «Котбус», «Герман» i iнш.
       За час акупацыi на тэрыторыi Беларусi было створана звыш  за 260 лагераў смерцi i iх фiлiялаў. Лагер смерцi ў Трасцянцы, што  пад Мiнскам, па колькасцi знiшчаных  людзей знаходзiцца на трэцiм  месцы пасля Асвенцыма i Майданэка. У iм было знiшчана 206500 чалавек. Акрамя таго, у сталiцы Беларусi i яе ваколiцах знаходзiлася яшчэ некалькi лагераў смерцi. У лагерах над зняволенымi праводзiлiся доследы з заразнымi хваробамi, газамi i г.д., iх труцiлi ў душагубках. Жудасным становiшчам вызначалiся яўрэйскiя гета. Адным з найбольш буйных з'яўлялася Мiнскае гета. Яно пачало дзейнiчаць у жнiўнi 1941 г. У iм было загублена каля 100 тыс.яўрэяў. Усяго на Беларусi было створана 70 гетаю
       У гады вайны з Беларусi ў Германiю было адпраўлена шмат матэрыяльных i гiстарычных каштоўнасцяў, знiшчана каля 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, вывезена 90 % станочнага i тэхнiчнага абсталявання, кнiгi, карцiны, выдатныя помнiкi старажытнасцi з беларускiх бiблiятэк, музеяў i многае iншае. Па ацэнках спецыялiстаў, Беларусь больш чым якая-небудзь iншая краiна Еўропы пацярпела ад вайны.
       Водгукам на акупацыйны рэжым  сталi масавы антыфашысцкi рух,  дзейнасць партызан i падпольшчыкаў. У заходнiх абласцях Беларусi ў 1942-1944 гг. змагалася з ворагам Армiя Краева (АК). Найбольш буйныя яе фармiраваннi на тэрыторыi Беларусi былi сканцэнтраваны ў Навагрудскай акрузе. Тут налiчвалася звыш 7 тыс. байцоў АК. Акрамя таго, iснавалi Палеская, Вiлейская i Валынская акругi АК. Армiя Краева iмкнулася ўзброеным шляхам вярнуць Польшчы дзяржаўныя межы, якiя iснавалi да 1939г. У сувязi з гэтым атрады АК нярэдка праводзiлi акцыi супраць той часткi буларускага насельнiцтва, якая не падтрымлiвала iдэю ўзнаўлення Польшчы ў даваенных межах. Самых вялiкiх памераў антыбеларускi тэрор дасягнуў у Лiдскай акрузе. Тут было забiта каля 1200 чалавек. У кастрычнiку 1943 г. камандаванне АК зацвердзiла план аперацыi «Бура», якая прадугледжвала захоп Заходняй Беларусi, Заходняй Украiны i Вiленшчыны ў момант адступлення нямецка-фашысцкiх войскаў. Здзяйсняючы гэты план, часцi АК спрабавалi авалодаць Вiльнюсам. У гiсторыi Армii Краевай на Беларусi былi i дзерзкiя напады на нямецкiя гарнiзоны i камунiкацыi, i прыкрыя выпадкi супрацоўнiцтва асобных камандзiраў АК з акупацыйнымi ўладамi. Савецкiя партызаны да вясны 1943 г. падтрымлiвалi саюзнiцкiя адносiны з атрадамi АК. Пасля разрыву дыпламатычных адносiн памiж СССР i польскiм эмiгранцкiм урадам у Лондане нярэдкiмi сталi ўзброеныя сутычкi партызан з атрадамi АК.
       У час акупацыi iснавала нешматлiкае беларускае нацыянальнае антыфашысцкае падполле. Палiтычна яно было прадстаўлена Партыяй беларускiх нацыяналiстаў на чале з Я.Станкевiчам i В.Iваноўскiм, а ў сваiх спадзяваннях арыентавалася на заходнiя дзяржавы.
       Найбольш масавай i дзейснай сiлай у змаганнi з акупантамi быў савецкi партызанскi i падпольны рух. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

2. Партызанская i падпольная барацьба ва ?мовах акупацыi.
       Ва ўмовах акупацыi захопнiкi  не мелi магчымасцi расслабiцца  нi на iмгненне. Шырокае развiцце атрымала на Беларусi супрацiўленне – партызанскi рух i дзейнасць падпольных арганiзацый у гарадах. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК КПБ выдала дырэктыву аб пераходзе на падпольную работу раенных партыйных арганiзацый. Да поўнай акупацыi Беларусi ўжо дзейнiчала 89 падпольных райкамаў i «троек». У Гомельскай, Магiлеўскай, Мiнскай i Пiнскай абласцях былi створаны абласныя падпольныя партарганiзацыi. На нелегальнай рабоце ў Беларусi засталося каля 8500 камунiстаў. Было арганiзавана 1400 камсамольскiх ячэек, якiя аб'ядналi каля 5 тыс. чалавек. Асноўнымi накiрункамi дзейнасцi былi баявая – дыверсiйная i палiтычная – агiтацыйная.
       У другой палове 1941 г. было створана  Мiнскае гарадское падполле, члены  якога ўжо ў снежнi здзейснiлi  першыя буйныя дыверсii на чыгуначным вузле. Дыверсii адбылiся на чыгунцы ў Брэсце, Гродна, Мазыры, Вiцебску i iншых гарадах. У снежнi 1941 г. у Гомелi падпольшчыкi Ц.Барадзiн, Р.Цiмафеенка ўчынiлi дыверсiю ў рэстаране, падчас якой загiнула штат афiцэраў i генералаў германскай армii. У Оршы К.Заслонаў арганiзаваў падрыў цягнiкоў з дапамогай «вугальных мiн». У Магiлеве медыцынскiя работнiкi У.Кузняцоў i Ф.Пашанiн з дапамогай падробленых медыцынскiх картак выратавалi параненых чырвонаармейцаў ад лагераў. У 1942 г.падпольныя цэнтры наладзiлi сувязь з партызанамi i «вялiкай зямлей». Аднак неўзабаве падполле панесла цяжкiя страты. У сакавiку-красавiку 1942 г., падчас першага ўдару, было разгромлена Мiнскае падполле, арыштаваны яго кiраўнiкi С.Заяц, I.Казiнец, Г.Сяменаў, расстраляны каля 300 чалавек. Аднак падполле хутка аднавiла дзейнасць. У маi 1942 г. на нарадзе была створана структура падполля, абраны новыя кiраўнiкi – I.Кавалеў, Дз.Караткевiч. Другi ўдар адбыўся ў вераснi – кастрычнiку. Былi арыштаваны сотнi чалавек, у тым лiку кiраўнiцтва, немцы правялi аперацыю па дыскрэдытацыi I.Кавалева, у вынiку чаго давер Масквы да Мiнскага падполля знiзiўся. Аднак у 1943 г. падполле зноў актыўна змагалася, налiчвала ў сваiх радах каля 9 тыс. чалавек. Было праведзена каля 1500 дыверсiй, 22 верасня 1943 г. ажыццеўлены ўдалы замах на гаўляйтара В.Кубэ. А.Мазанiк, М. Осiпава, Н.Траян атрымалi за гэту аперацыю званне Герой Савецкага Саюза.
       У Вiцебску ў 1941-1942 гг. дзейнiчала 56 падпольных групп, аднак страты  адбывалiся i тут: 13 лiстапада 1942 г. у вынiку масавых арыштаў была схоплена В.Харужая – адзiн з кiраўнiкоў падполля. Асаблiвы iнтарэс змагароў з акупантамi прыцягвала цыгунка. Член падполля Е.Зянькова арганiзавала ў Обалi группу з 40 юнакоў i дзяўчат «Юныя мсцiўцы», якая ўчынiла вясной 1942 г. 21 дыверсiю.
       У Брэсцкай вобласцi ў маi 1942 г. члены былой КПЗБ I.Урбановiч  i М.Крыштафовiч стварылi «Камiтэт  барацьбы з нямецкiмi акупантамi». 30 лiпеня 1943 г. на чыгуначным вузле  ў Асiповiчах была здзейснена  адна з буйнейшых дыверсiй Другой сусветнай вайны. Ф.Крыловiч з дапамогай магнiтнай мiны падарваў 4 эшалоны з гаручым, некалькi эшалонаў з тэхнiкай i найноўшымi танкамi «тыгр».
       Падпольная барацьба набыла масавы  характар – праз беларускiя  падпольныя арганiзацыi прайшло каля 70 тыс. чалавек.
       У сельскай мясцовасцi падчас  акупацыi выявiлiся дзве формы  супрацiўлення – гэта невыкананне загадаў, па сутнасцi, сабатаж (пасiўнае супрацiўленне) i прамая ўзброеная барацьба, цi партызанка (актыўнае супрацiўленне). Першыя партызанскiя атрады стваралiся як з мясцовых жыхароў, так i з акружэнцаў – салдат Чырвонай Армii. Аднымi з першых былi створаны атрад у Пiнскiм раене, якi ўзначальваў В.З.Корж, а таксама атрад «Чырвоны Кастрычнiк» пад кiраўнiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паўлоўскага.
       У другой палове 1941 г. на Беларусi  дзейнiчала 60 атрадаў i груп, што ўзнiклi стыхiйна. Асноўная частка атрадаў  – каля 430 – была створана партыйнымi i савецкiмi дзеячамi, якiя прайшлi iнструктаж i кароткiя курсы у першыя тыднi вайны. У атрадах налiчвалася каля 8300 чалавек.
       Камандаванне групай армiй «Цэнтр»  было вельмi заклапочана актыўнай  дзейнасцю партызан. У лiпенi – жнiўнi 1941 г. была праведзена першая буйная антыпартызанская аперацыя «Прыпяцкiя балоты», падчас якой гiтлераўцы знiшчылi 13788 мiрных жыхароў.
       Пасля бiтвы пад Масквой пачаўся новы этап у развiццi партызанскага руху. Бiтва паказала, што вайна будзе доўгай, а немцаў можна перамагчы. Гэта вызвала прыток да партызан мясцовых жыхароў, вельмi незадаволеных палiтыкай адкрытага рабаўнiцтва з боку акупантаў.
       Вясной-летам у вынiку росту колькасцi паттызанскiх атрадаў была вызначана iх арганiзацыйная структура. Партызанскiя атрады аб'ядналiся ў брыгады, якiя, у сваю чаргу, стваралi ваенна-аператыўныя группы. Кiраваць партызанскiм рухам 30 мая 1942 г. быў прызначаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (узначалiў П.Панамарэнка). характэрнай рысай гэтага перыяду стала стварэнне партызанскiх зон. У студзенi-лютым 1942 г.у Кастрычнiчкiм раене Палескай вобласцi быў створаны «гарнiзон» Паўлоўскага, якi аб'яднаў 13 атрадаў колькасцю 1300 актыўных партызан. А ў Магiлеўскай  вобласцi Клiчаўскае партызанскае злучэнне, якое налiчвала 17 атрадаў i каля 3000 чалавек, 20 сакавiка 1942 г. адбiла райцэнтр Клiчаў. Хутка партызанскiя зоны ўтварылiся на ўсей тэрыторыi Беларусi.
       У Вiцебскай вобласцi ў перыяд з лютага па верасень 1942 г. удалося стварыць пралом у лiнii фронта даўжыней 40 км («Суражскiя вароты»), праз якi на захопленую тэрыторыю, па сутнасцi, у тыл немцаў, бесперапынна паступалi зброя i абсталяванне для партызанскiх атрадаў, праходзiлi дыверсiйныя группы.
       У студзенi 1943 г. на Беларусi ўжо налiчвалася 56 брыгад, якiя аб'ядналi 220 атрадаў, i 292 самастойных атрады. Гэта былi значныя сiлы, таму яшчэ ў вераснi 1942 г. быў створаны Беларускi штаб партызанскага руху (узначалiў П.Калiнiн), якi працаваў пал кiраўнiцтвам Цэнтральнага штаба партызанскага руху.
       Асноўныя дзеяннi, якiя праводзiлi атрады, - гэта разгром гарнiзонаў, удары па камунiкацыях, тэракты супраць прадстаўнiкоў улад, рэйды па акупiраванай тэрыторыi, а таксама стварэнне i абарона партызанскiх зон. У канцы 1942 г. iснавала самая буйная партызанская зона – Любаньска-Кастрычнiчкая, на чале з сакратарамi Мiнскага падпольнага абкама партыi В.Казловым i Р.Мачульскiм. Iснавалi яшчэ дзесяткi зон, якiя ўтрымлiвалi абласныя злучэннi партызан. Актуальнасць партызан вызвала рэпрэсii акупантаў – толькi за май-лiстапад 1942 г. яны правялi 40 карных аперацый.
       У 1943 г., калi фронт наблiзiўся да Беларусi, колькасць партызанскiх атрадаў i ўступiўшых у рады партызан рэзка павялiчылася – з 56 тыс. чалавек да 154 тыс., рост склаў 2,7 раза. Актыўна пераходзiлi да партызан удзельнiкi вайсковых частак, створаных калабарацыянiстамi, - такiх было каля 12 тыс. чалавек. Адначасова наглядалася перадыслакацыя атрадаў i брыгад з усходнiх рэгiенаў Беларусi ў заходнiя, дзе колькасць партызан была меншай. Да зiмы 1943-1944 гг. былi перадыслацыраваны 12 брыгад i 14 асобных атрадаў. Гэта наддало новы iмпульс для разгортвання партызанскага руху на захадзе Беларусi – колькасць атрадаў тут павялiчылася з 60 да 282, колькасць партызан склала 37 тыс. актыўных удзельнiкаў.
       У 1943 г. партызаны атрымалi значную дапамогу з «вялiкай зямлi»: каля 20 тыс. вiнтовак i 11 тыс. аўтаматаў, 1250 куляметаў, каля 390 т толу, 100 тыс. дыверсiйных мiн i г.д. Аднак гэта была толькi невялiкая частка неабходнага, i задавальнялi свае патрэбы партызаны галоўным чанам за кошт мясцовых рэсурсаў.
       У 1943-1944 гг. адбылася аперацыя  «рэйкавая вайна», у якой удзельнiчалi ўсе партызанскiя атрады i злучэннi. Гэтая аперацыя, распрацаваная ў Маскве, была прызвана паралiзаваць камунiкацыi германскай армii падчас бiтвы пад Курскам i далейшага наступлення Чырвонай Армii. У ходзе правядзння «рэйкавай вайны» вылучаюцца тры этапы. Першы этап (3 жнiўня – сярэдзiна верасня 1943 г.) быў звязаны з бiтвай пад Курскам, другi – так званы «Канцэрт» (19 верасня – пачатак лiстапада 1943 г.) – з наступленнем Чырвонай Армii i пачаткам вызвалення Беларусi, а трэцi, якi пачаўся з 20 чэрвеня, быў прымеркаваны да аперацыi «Баграцiен» па канчатковым вызваленнi Беларусi. У вынiку толькi першых двух этапаў было ўзарвана 200 тыс. рэек, цалкам разбурана некалькi чыгуначных лiнiй. Падчас правядзення «рэйкавай вайны» партызаны ўжо кантралявалi большую палову тэрыторыi рэспублiкi.
       Але акупанты iмкнулiся пераламiць сiтуыцыю на сваю карысць i арганiзавалi шматлiкiя карныя экспедыцыi, якiя адрознiвалiся асаблiвай жорсткасцю. На працягу 1943 г. iмi было праведзена каля 60 буйных карных экспедыцый, у ходзе якiх былi знiшчаны дзесяткi тысяч мiрных жыхароў. Усяго падчас акупацыi гiтлераўцы правялi 140 буйных карных аперацый, у вынiку чаго было спалена 627 весак, 186 з iх – разам з жыхарамi. У сваю чаргу, партызаны наносiлi акупантам усе новыя ўдары, страты ад якiх склалi каля 500 тыс. чалавек забiтымi i параненымi.
       У ходзе вызвалення Беларусi партызанскiя атрады былi расфармiраваны, а каля 147 тыс. чалавек былi ўключаны ў састаў рэгулярных частак Чырвонай Армii. Каля 140 тыс. партызан i падпольшчыкаў былi ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi, 83 з iх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 
 

3. Калабарацыянiзм на акупацыйнай тэрыторыi Беларусi. Дзейнасць «Армii Краевай» у Заходняй Беларусi.
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.