На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


реферат Аграрная реформа 1557 г

Информация:

Тип работы: реферат. Добавлен: 11.08.2012. Сдан: 2011. Страниц: 3. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БелАрускІ ДЗЯРЖАЎНЫ экАнАмІчНЫ унІверсІтЭт 
 
 
 
 
 

Кафедра Гісторыі Беларусі 
 
 
 
 
 
 

РЭФЕРАТ
на тэму: Аграрная рэформа 1557г., яе змест і
ўплыў на гаспадарчае жыццё  Беларусі. 
 
 
 
 
 

Выканала
студэнтка ФМ, 1 курс, ДКТ
Зеньковіч Л.І. 
 
 
 
 
 
 
 

МIНСК, 2005
 

    Уводзіны
    ХVІ  стагоддзе адзначанае ў гісторыі Беларусі значным эканамічным росквітам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Сталы попыт  на збожжа ў краінах Заходняй Еўропы, адным з асноўных экспарцёраў якога было Вялікае Княства Літоўскае, вымушаў землеўласнікаў, і ў першую чаргу дзяржаву, стымуляваць сельскагаспадарчую вытворчасць.
    Дзеля гэтага яшчэ з канца ХV стагоддзя  была распачатая рэарганізацыя панскай  гаспадаркі. Прадугледжвалася як пашырэнне феадальных гаспадарак («двароў»), так і стварэнне «фальваркаў» – новых гаспадарак з таварным характарам вытворчасці, заснаваных на працы прыгонных сялян. Разам з тым, адсутнасць адзінае сістэмы вымярэння зямлі, а таксама абкладання павіннасцямі і падаткамі паставіла дзяржаву перад неабходнасцю больш шырокіх пераўтварэнняў.
    Дакладны  ўлік, размеркаванне зямлі ў дзяржаве, уніфікацыя павіннасцяў і былі мэтамі аграрнай рэформы, распачатай у сярэдзіне  ХVІ стагоддзя, якую ўзначаліў земскі падскарбі (г.зн. міністр фінансаў і эканомікі) Астафей Валовіч. Яна атрымала найменне валочнай памеры - ад найбольш вядомага дакумента рэформы «Устава на валокі», выдадзенага 1 красавіка 1557 года вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам. Гэты закон вызначыў шэраг захадаў: тэхнічных (перамер зямлі), сацыяльных (змены ў становішчы феадальна залежнага насельніцтва), эканамічных (стварэнне фальваркаў, змены ў сістэме павіннасцяў).
    У якасці меры плошчы і адначасова адзінкі  павіннаснага абкладання ўводзілася валока (30 маргоў, або 21,36 гектара). Кожная сялянская сям'я атрымлівала зямельны надзел велічынёю з валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна вызначаныя павіннасці (улічвалася таксама якасць глебы: грунт добры, сярэдні, дрэнны і вельмі дрэнны).
    У залежнасці ад характару павіннасцяў валокі падзяляліся на цяглыя - за карыстанне імі сяляне адраблялі паншчыну, асадныя - плацілі чынш, службовыя - выконвалі дваровую, рамесную або іншую службу. На апрацоўку аднае фальваркавай (панскай) валокі адводзілася сем сялянскіх валок.
 


    Валочнаю  памераю завецца цэлы комплекс аграрных мерапрыемстваў, асноваю якіх з'яўляецца стварэнне стандартных зямельных  участкаў — валок памерам у 21,36 га (да рэвалюцыі - 20 дзесяцін). У дзяржаўных "добрых" на захадзе Беларусі на валокі пачалі мераць яшчэ ў XV ст.; у пачатку XVI ст. прыватны ўласнік — князь Астрожскі — дарыў царкве ў Смалявічах (цэнтральная Беларусь) зямлю валокамі. У сярэдзіне XVI ст. на валокі зямлю наразалі як у дзяржаўных "добрых", так і ва ўладаннях магнатаў і шляхты, але пад выразам "валочная памера" звычайна разумеюць толькі памеру, якая праводзілася на дзяржаўных землях.
    Другія  назвы, якія спрабавалі даць гэтаму мерапрыемству  асобныя даследчыкі, як "сялянская  рэформа" (М. Доўнар-Запольскі), "аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста" і "Землеўпарадкаваўчая палітыка Жыгімонта-Аўгуста" (У. Пічэта) ня набылі агульнага прызнання.
    Упяршыню  ў вялікім маштабе зямлю на валокі памералі ў Пінскім і Клецкім  княствах, якія тады (1552 — 1555 гг.) належалі каралеве Боне, жонцы вялікага князя літоўскага Жыгімонта I; валочная памера ў дзяржаўных маёмасцях Беларусі, Літвы і часткова Украіны пачала праводзіцца з 1557 г. пасля выхаду "Уставы на валокі" — палажэння, згодна з якім пачала праводзіцца памера.
    Да  памеры дакладная колькасць як той зямлі, што знайходзілася ў карыстанні сялян ці мяшчан, дык і той, якая была ў непасрэдным уладанні вялікага князя (ці наогул феадала), была невядома. Да таго ж ужытковыя землі былі раскіданы ў розных месцах і часта знаходзіліся далёка ад сялянскіх гаспадарак; якасць зямлі не была вызначана і павіннасці з гаспадаркі (дыму, дворышча) не былі ўзгоднены з якасцю і колькасцю зямлі. Пры такіх умовах буйным землеўласнікам, якія вялі сваю гаспадарку з дапамогаю штата адміністратараў, было не толькі цяжка ўстанавіць агульную суму прыбыткаў, якія яны маглі атрымаць са сваіх уладанняў, але і змагацца са злоўжываннямі адміністратараў.
    Намагаючыся павялічыць прыбыткі з "добраў", вялікі князь літоўскі, як і іншыя феадалы  Вялікага княства, пачалі наразаць свае землі на стандартныя па памерах участкі — валокі, вызначаць іх якасць і ў залежнасці ад якасці вызначаць з гэтых участкаў стандартныя павіннасці. Ведаючы, колькі ў той ці іншай эканоміі было валок і іх якасць, заўсёды можна бьіло ведаць, колькі гэты маёнтак павінен даваць прыбытку.
    Памера  праводзілася ў час значнага ўзросту  вытворчых сіл у краіне, калі шпарка пашыраліся як унутраны, так і знешні рынкі і цэны на збожжа і іншыя  сельскагаспадарчыя прадукты ўзрасталі. Пры такіх умовах феадалы лічылі, што ім будзе выгадней за ўсё заводзіць ці пашыраць уласную гаспадарку (фальваркі), прадукцыя з якіх павінна збывацца на рынку. Узросшы у XVI ст. выраб гарэлкі, а разам з тым і колькасць корчмаў, адчынялі магчымасць для найбольш выгаднага збыту збожжа — перарабіўшы яго на гарэлку. I таму, калі праводзілася памера, то самыя лепшыя землі, часта адбіраючы іх ад сялян, пачалі адводзіць пад фальваркі. Аднак трэба адзначыць, што на першым этапе іх было мала; значны узрост фальваркаў, а разам з тым і павіннасцяў сялян, пачаўся ў канцы ХVІ-пачатку XVII ст.
    Адным з самых важных мерапрыемстваў памеры была ліквідацыя церазпалоснасці, бо раней  сярод дзяржаўных знайходзіліся  землі магнатаў, шляхты, духавенства, як сярод зямель магнатаў бывалі дзяржаўныя. Пры памеры дзяржаўных уладанняў  усе прыватныя землі адбіраліся ў скарб, а былым уласнікам давалі ў абмен дзе-небудзь па-за межамі дзяржаўных. Такая адмена давалася аднак толькі пасля таго, як вялікакняскія рэвізоры ўпэўніваліся, што гэтыя ўласнікі мелі адпаведныя дакумэнты; у праціўным выпадку землі проста адбіралі ў скарб.
    Памера  праводзілася вельмі энергічна, асабліва прымаючы пад увагу прымітыўныя  тэхнічныя сродкі таго часу. У працягу  некалькіх год толькі ў вялікакняскіх  сталовых маёнтках (з якіх прыбыткі ішлі непасрэдна на спажыву вялікаму князю) Літвы было вымерана 57636 валок, або каля 1250 тыс. га.
    Пачынаючы такое вялізнае мерапрыемства, урад Вялікага княства Літоўскага выпрацаваў дакумент, якім павінны былі кіравацца асобы, праводзіўшыя памеру на практыцы. Дакумент гэты – "Устава на волоки"; датаваны ён 1557 годам. Пазней, у дадатках да Уставы былі выпрацаваны яшчэ некалькі інструкцый рэвізорам і мернікам, а таксама некалькі Уставаў — як праводзіць памеру ва ўсходніх валасцях Беларусі, наогул цэлы комплекс дадатковых матэрыялаў. Гэта было тым больш неабходна, што памера на ўсходзе Беларусі праводзілася значна пазней, чым на захадзе і што гаспадарчыя ўмовы на ўсходзе і захадзе былі розныя.
    Устава 1557 г. складаецца з 49 артыкулаў. Аўтары Уставы, відаць, хацелі сістэматызаваць  артыкулы па пэўных групах, але вытрымаць гэты прынцып яны не змаглі. Так, у першых 6 артыкулах гаворыцца пра вялікакняскіх служачых, якія атрымлівалі па 2 валокі зямлі; арт. 9—14 прысвечаны гарадам; 19 — 25 — арганізацыі вялікакняскіх фальваркаў. Аднак часам у адным і тым самым артыкуле гаворыцца пра зусім розныя рэчы, а ў розных пра адно і тое ж. Галоўнымі ва Уставе з'яўляюцца артыкулы 29 ("О ревиэорех, мерникох, о померы волочной и о селидбах подданых") і 32 ("О судеревных лесох и пущах"), у якіх вызначана, хто павінен праводзіць памеру, якую зямлю мераць на валокі, які памер і форму павінна мець валока, колькі і каму даваць зямлі ў адмену і г.д. Вялікую ўвагу Устава аддавала арганізацыі фальваркаў. Варта адзначыць, што Устава з'яўляецца, пэўна, першым у нас законам аб ахове прыроды: артыкул 33 забараняў у красавіку — чэрвені лавіць рыбу у азёрах "для множнья их", а таксама забіваць езы (платы ўпоперак ракі).
    Памеру  праводзілі рэвізоры і мернікі. Дзейнасць  мернікаў была простая: яны вымервалі  зямлю на валокі і, пэўна, давалі першапачатковую ацэнку якасці грунта; прызначаў іх на гэту пасаду рэвізор. Дзейнасць рэвізораў была непараўнана больш шырокаю і адказнаю, і на гэтыя пасады прызначаліся асобы не толькі высокай агульнай кваліфікацыі, але звычайна з вядомых шляхецкіх родаў (памеру ў некалькіх дзяржаўных эканоміях праводзіў, напрыклад, Сапега). Рэвізоры павінны былі дасканала ведаць усё, што мела дачыненне да памеры, а паколькі ім трэба было ў шмат каго правяраць правы на зямлю, адбіраць наогул ці даваць у адмен участкі, то гэта пасада вымагала і вялікага такту, бо тыя, у каго адбіралася зямля, засыпалі урад сваімі крыўдамі. Рэвізоры правяралі дзейнасць мернікаў, назіралі, каб месцы для пабудовы новых вёсак выбіраліся згодна з намаганнямі Уставы, давалі адмены, вызначалі месцы, дзе павінны былі ўтварацца новыя фальваркі, кантралявалі дзейнасць мясцовай адміністрацыі і г.д. З другога боку, пры памеры павінна была прысутнічаць мясцовая адміністрацыя, якая, заўважыўшы што-небудзь неправамоцнае ў дзейнасці рэвізораў была абавязана паведамляць аб гэтым урад. Насельніцтва пры памеры мусіла даваць мернікам падводы і валоў з сохамі — адзначаць сохамі межы намераных валок. Пры памеры тэрмін "валока" меў два значанні. Па-першае, гэта зусім пэўная мерка зямлі, у якой было заўсёды 30 маргоў. Па-другое, валокаю звалася дакладная адзінка, у якой маргоў (морг быў меркаю сталаю) магло быць значна больш (да 46). Пазней, у XVII - XX ст. у валоцы звычайна лічылася толькі 30 маргоў. Наразаючы зямлю на валокі і саджаючы на іх людзей, рэвізоры павінны былі адзначаць якасць зямлі па 4-х катэгорыях: добрая ("предни фунт"), сярэдняя, кепская (грунт "злы" ці "подлы") і зусім кепская (фунт "наддар подлы"). У першую чаргу на валокі мералі (ва ўсякім разе павінны былі так рабіць згодна з Уставаю) землі ворныя, як сялянскія, так і вялікакняскія, а пасля тыя часткі пушчы, дзе зямля была добрая (не багна і не пяскі), якія можна было расчысціць і пусціць ва ўжытак. У тым выпадку, калі ў пушчы зямлі, годнай на ворыва было меньш, чым на тры валокі, яе вымервалі і прызначалі для апрацоўкі, але вёску ці, кажучы больш дакладна, маленькі пасёлак ствараць там забаранялася, каб, жывучы сярод пушчы, жыхары паціху не псавалі дрэва і, пэўна, каб не білі дарагой дзічыны. Калі ж лясы былі занадта вялікія, а глеба няўрадліная, то рэвізоры павінны былі абмераць лес навокал, адзначыць яго межы і вылічыць, колькі там было маргоў ці валок, але участкаў – валок не наразаць. Лясоў на Беларусі ў той час было так многа, што, відаць, валок "не праганялі" ў пушчах не толькі там, дзе зямля была зусім дрэнная, але і дзе яна была не кепская. Аднак на якасць зямлі ў XVI ст. і ў наш час глядзяць па рознаму, бо на Кобрыншчыне, дзе ў наш час зямля лічыцца добраю, у час рэвізіі добраю прызналі толькі 1,2% намеранай зямлі.
    Устава  вымагала, каб як самі валокі, так і наогул уся тая плошча, якую вымяралі, мелі форму простакутніка ды і памер плошчы звычайна атрымлівалі, памнажаючы лічбы даўжыні ўчастка на лічбы шырыні. Граніцы гэтага простакутніка (якія рэвізоры павінны былі адзначыць вельмі выразна) зваліся сценамі ці сценкамі, а прыгодная для сельскаспадарчай эксплуатацыі зямля, што знайходзілася па за гэтымі "сценкамі", звалася засценкам. Кожная валока мусіла наразацца трымя роўнымі кавалкамі, на сярэднім з якіх павінна была знайходзіцца сядзіба таго, хто карыстаўся валокаю. Наогул, колькі б валок не наразалася для вёскі, усе валокі дзяліліся на 3 полі і вёска павінна была знайходзіцца на сярэднім.
    Ваколічныя  сяляне, зямлю якіх вымервалі на валокі, ссяляліся ў вёску і  свае будынкі на новым месцы яны павінны былі ставіць па пэўнаму плану: на адным баку вуліцы ставіць хаты, на другім гумна, хлявы і г.д. У некаторых выпадках, калі вёскі стаялі там, дзе і павінны былі знайходзіцца згодна з правіламі Уставы, яны заставаліся на старых месцах.
    Калі  ворная зямля ці такая, якая прызнавалася годнаю пад ворыва, сустракалася невялікімі кавалкамі (сярод багнаў) і наразаць валокі квадратамі ня выпадала, то рэвізоры павінны былі вылічыць, колькі там было зямлі, якой яна якасці і заставіць усё, як было раней, не дзелячы зямлі на тры палі і не ссяляючы людзей у адно месца.
    Пры наяўнасці ў Беларусі вялікай  колькасці балот (у XVIст. іх было значна больш, чым зараз) нават у тым  выпадку, калі ўробленая зямля спатыкалася  вялікім масівам, ворыва перапынялася багнамі ці пясчанымі выспамі. У такім выпадку валокі "праганяліся", як па полі, так і па багнах, у выніку чаго сярод ворнай зямлі траплялі больш ці меньш значныя кавалкі няўжыткаў. Па думцы Д.Л. Пахілевіча, няроўныя (па колькасці маргоў) валокі і атрымліваліся з-за таго, што рэвізоры ўлічвалі толькі вартыя для апрацоўкі землі, а няўжыткі адкідалі і таму, калі ў валоцы было, напрыклад, 40 маргоў, то 30 з іх урабляліся, а 10 лічыліся няўжыткамі.
    Наразаючы няроўныя (па колькасці маргоў) валокі, урад часта дадаваў да іх яшчэ бясплатныя наддаўкі; якасць наддаўкаў звычайна была нізкаю. Чаму рабілася так, калі валокі былі розныя па памерах, да гэтага часу няма агульнапрынятага погляду.
    Зводзячы  вясковае насельніцтва ў сёла, урад уводзіў новы адміністрацыйны падзел: некалькі сёл стваралі войтаўства, некалькі войтаўстваў — воласць. Цэнтрамі войтаўстваў рабілі самыя большыя сёла, а цэнтрамі валасцей — гаспадарскія двары (фальваркі), калі ж двара ў воласці ня было, то цэнтрам прызначалі найбольшае сяло. Усяго ў войтаўстве павінна было знайходзіцца 300 –- 400 валок ці прыблізна столькі ж гаспадарак.
    Праводзячы  памеру, урад стараўся, каб на кожную валоку садзілася адна сям'я. Паколькі акладною адзінкаю лічылася валока, незалежна  ад таго колькі чалавек ёю карысталася, ураду было выгадна, каб як мага больш валок бралі асобныя сем'і. Аднак пры тэхніцы таго часу абрабіць 20 –  25 га зямлі адной сям'і было цяжка нават у тым выпадку, калі яна не адбывала паншчыны, пры паншчыне ж гэта наогул было немагчыма і таму ў большасці валоку бралі па 2 сям'і ці блізкіх сваякоў (бацька з дарослым сынам, два браты), ці чужых. Значна радзей на валоку садзілася 3 сям'і, па адной і па чатыры бралі яшчэ меньш, і зусім рэдка, калі адна сялянская сям'я брала 2 валокі.
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.