На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Усталяванне новых суадносн сл на сусветнай арэне пасля распаду СССР. Мжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублк Беларусь. Ея роль ва станаленн СНД. Месца краени у нтэграцыйных працэсах на постсавецкай еразйскай прасторы ва мовах глабалзацы.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Междун. отношения. Добавлен: 22.12.2010. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


19
Міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь
ЗМЕСТ
    1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля распаду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь
    2. Роля Беларусі ва ўсталяванні і станаўленні СНД
    3. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі
    4. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўра-зійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі
    5. Рэспубліка Беларусь роўнапраўны член сусветнай супольнасці
    Спіс выкарыстаных крыніц
    1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля распаду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь
    Пасля Другой сусветнай вайны сфарміраваўся геапалітычны па-дзел свету на тры вялікія групы краін: развітыя капіталістычныя дзяржавы (Заходняя Еўропа, ЗША, Японія), краіны сацыялістычнай садружнасці на чале з СССР і краіны «трэцяга свету» (Азія, Афрыка, Лацінская Амерыка), якія не адыгрывалі прыкметнай ролі ў міжнародным жыцці.
    Адносіны паміж капіталістычнымі і сацыялістычнымі дзяржавамі характарызаваліся вострым палітычным і ідэалагічным процістаян-нем, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «халодная вайна». Такую структуру міжнародных адносін прынята называць біпалярнай, бо ў свеце панавалі і супернічалі дзве грамадскія сістэмы на чале са звышдзяржавамі - СССР і ЗША. З развалам СССР біпалярны свет перастаў існаваць. «Халодная вайна» скончылася на карысць капіталістычнай сістэмы. Пасля краху Варшаўскага ваенна-палітычнага дагавора Паў-ночна-Атлантычны блок (NATO) стаў імкліва папаўняцца новымі кра-інамі. Біпалярная мадэль сусвету ператварылася ў аднапалярную на чале з адзінай звышдзяржавай - ЗША.
    Пасля распаду Савецкага Саюза і сусветнай сацыялістычнай сістэмы ў канцы 1980 - пачатку 1990-х гг. канфрантацыя дзвюх грамадскіх сістэм (капіталістычнай і сацыялістычнай) завяршылася. Некаторыя з былых краін сацыялістычнага лагеру (Чэхія, Славакія, Венгрыя, Польшча і інш.) паступова інтэграваліся ў супольнасць развітых краін з дэмакратычным рэжымам і рынкавай эканомікай. Іншыя (Румынія, Украіна, Таджыкістан) абвясцілі сябе краінамі, якія развіваюцца. У колішнім «трэцім свеце» вылучыліся краіны (Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Тайвань), якія па тэмпах эканамічнага росту наблізіліся да найбольш развітых краін. Найменш развітыя і эканамічна адсталыя краіны Цэнтральнай Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі атрымалі назву «чацвёртага свету».
    Распад СССР абумовіў фарміраванне новых прынцыпаў у адноснах паміж былымі саюзнымі рэспублікамі. Адны з дзяржаў (краіны Балтыі) адкрыта заявілі аб сваёй арыентацыі на заходнія краіны, другія яшчэ не вызначыліся ў сваім выбары далейшага шляху развіцця, трэція так ці інакш арыентуюцца на супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Сама ж Расія хоць і страціла статус звышдзяржавы, але, 25 сне-жня 1991 г. абвясціўшы сябе спадкаемцай СССР, заняла яго месца ў ААН, а зараз уваходзіць у лік вялікіх дзяржаў.
    Пасля дэнансацыі 8 снежня 1991 г. Саюзнага дагавора Рэспубліка Беларусь стала выходзіць на міжнародную арэну як еўрапейская краіна, з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі дзяржаўнасці. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца спадкаемцай дзяржаў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі: Полацкага і Тураўскага княстваў, ВКЛ, БНР і БССР.
    З абвяшчэннем суверэнітэту БССР у канцы 1990 г. і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве з Расіяй, Украінай і Ка-захстанам. Пасля распаду СССР, з апошніх дзён снежня 1991 г. па-чаўся працэс міжнароднага прызнання Рэспублікі Беларусь. Першымі дзяржавамі свету, якія прызналі незалежнасць Беларусі і ўстанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны, былі Ўкраіна і ЗША. На працягу 1992 г. новую незалежную дзяржаву Рэспубліка Беларусь прызналі 60 дзяр-жаў. Да канца 1994 г. іх колькасць узрасла да 123 дзяржавы, пры гэ-тым, 97 наладзілі з ёй дыпламатычныя адносіны. Да 1 студзеня 2009 г. Рэспубліка Беларусь прызнана 159 дзяржавамі свету, з якіх 157 ус-танавілі з ёй дыпламатычныя адносіны.
    Знешняй праявай міжнароднага прызнання стала адкрыццё дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі. Першае пасольства ў Мінску было адчынена ЗША. У 1992 г. разгарнулі дзейнасць 4 вышэйшыя ды-пламатычныя прадстаўніцтвы; у 1994 г. іх стала 21; у 2000 г. усяго налічвалася 50 прадстаўніцтваў, у тым ліку, 29 пасольстваў, 2 генконсульствы, 8 консульстваў, 9 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, а таксама Выканаўчы камітэт і Эканамічны Суд СНД.
    За мяжой Беларусь прадстаўляюць 52 дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў у 46 краінах свету, у тым ліку 44 пасольствы, 2 пастаянныя прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 6 генеральных кольсунстваў. Палітычную і прававую базу знешняй палітыкі дзяржавы складаюць: Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР «Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» ад 27 ліпеня 1990 г., Заява Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь» ад 3 кастрычніка 1991 г.; Канстытуцыя Рэспуб-лікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 г., змененая і дапоўненая ў 1996 і 2004 гг.; Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, зацверджаная ў ліпені 2001 г.; ваенная дактрына, зацверджаная ў студзені 2002 г., ін-шыя дакументы, прынятыя Вярхоўным Саветам, Нацыянальным схо-дам і Прэзідэнтам, якія рэгулююць дзейнасць дзяржаўных органаў улады ў галіне знешняй палітыкі, і таксама агульнапрызнаныя прын-цыпы і нормы міжнароднага права, зафіксаваныя ў Статуце ААН, Хельсінскім Заключным акце, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і іншых дакументах АБСЕ.
    У пачатку ХХІ ст. сфарміраваліся асноўныя прынцыпы беларускай знешняй палітыкі: адпаведнасць знешнепалітычных мэт нацыянальным рэсурсам; развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, добраахвотнасць уваходжання і ўдзелу ў міждзяржаўных утварэннях і неад'емнае права дзяржавы на выхад з іх; адданасць палітыцы паслядоўнай дэмілітарызацыі міжнародных адносін; адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій да памежных дзяржаў. Стратэгічнымі мэтамі знешняй палітыкі Беларусі з'яўляюцца: абарона суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы; захаванне без'ядзернага стату-су і абвешчанага ў Канстытуцыі нейтральнага статусу.
    Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца: развіццё ўзаемавыгадных адносін з Расійскай Федэрацыяй і з Еўрапейскім Саюзам; умацаванне супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД; удзел у Еўразійскім эканамічным супольніцтве; развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі Азіі (у пер-шую чаргу з Кітаем, Індыяй, Японіяй), арабскага свету, Афрыкі, з кра-інамі Лацінскай Амерыкі; садзейнічанне ўмацаванню кансалідуючай ролі ААН на глабальным і рэгіянальным узроўнях; падтрыманне ас-ноўных падыходаў Руху недалучэння да праблем усеагульнай і рэгія-нальнай бяспекі; развіццё шматбаковага супрацоўніцтва па пытаннях разбраення, прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, лікві-дацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС і інш.
    2. Роля Беларусі ва ўсталяванні і станаўленні СНД
    Важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з краі-намі СНД. Гэта аб'яднанне было абвешчана 8 снежня 1991 г., калі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі (С. Шуш-кевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У іх заяве было ад-значана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі ў тупік, аб'ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. У пагадненні аб-вяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў сваё іс-наванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Са-дружнасць новыя дзяржавы былога СССР. Афіцыйным месцам знахо-джання кардынацыйных органаў Садружнасці быў вызначаны Мінск.
    10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў па-гадненне аб стварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня ў Алма-Аце незалежныя дзяржавы - Азер-байджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расій-ская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Ўкраіна пад-пісалі Пратакол да Пагаднення і Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з'яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структу-рай. Дэкларацыя пацвердзіла прыхільнасць гэтых дзяржаў да супра-цоўніцтва ў розных сферах знешняй і ўнутранай палітыкі, абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога СССР. У сувязі з гэтым 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы.
    30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін у Мінску абмеркавалі фінан-сава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні СНД. 1992 г. яны падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве, узгодненых дзеяннях у правядзенні рэформ, вяртанні культурных і гістарычных каштоўнас-цяў і інш. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія.
    У 1993 г. быў абмеркаваны і прыняты Саветам кіраўнікоў дзяр-жаў Статут СНД, у якім падкрэслівалася, што Садружнасць заснавана на пачатках суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, якія з'яўляюцца са-мастойнымі суб'ектамі міжнароднага права. У верасні 1993 г. кіраў-нікі дзяржаў СНД падпісалі Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза.
    У Мінску сталі рэгулярна адбывацца пасяджэнні кіраўнікоў ура-даў, міністэрстваў і ведамстваў СНД. З 1993 г. у Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД - пастаянна дзеючы адміністрацыйны і каардынуючы орган садружнасці. Ён забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міні-страў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў. Выка-наўчы камітэт распрацоўвае праекты дакументаў, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Мінску знаходзіцца створаны ў 1994 г. Эканамічны суд СНД. Такім чынам, Мінск стано-віцца сталіцай СНД.
    У 1995 г. былі наладжаны дзелавыя кантакты з Міжнароднай ар-ганізацыяй працы, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Упраўлен-нем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Прадстаўнікі Вы-канаўчага камітэта ўдзельнічаюць у нарадах і форумах, якія право-дзяцца па лініі ААН, ЕС, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый.
    Разам з тым СНД пакуль займае даволі нізкае месца ў міжнароднай іерархіі: на яе долю прыпадае толькі 3% сусветнага валавога ўну-транага прадукту. Па гэтых паказчыках Садружнасць саступае ЕС, эканамічным блокам новых індустрыяльных краін Паўднёва-Усход-няй Азіі і Паўночнай Амерыкі. Крызісны стан Садружнасці выявіўся ў канцы 1990-х гг., што было засведчана шэрагам нарад кіраўнікоў дзяржаў СНД. Спецыяльны міжнародны форум, праведзены на аснове іх рашэнняў, выпрацаваў канкрэтныя прапановы і прававыя акты, скіраваныя на ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва шляхам стварэн-ня зоны свабоднага гандлю і карэннага рэфармавання выканаўчых структур СНД. Асноўнымі прычынамі такога негатыўнага працэсу з'яўляюцца: розныя падыходы дзяржаў СНД да праблем рэфармаван- ня органаў Садружнасці, вызначэння іх структуры і функцый; розна-галоссі ў выпрацоўцы агульнай эканамічнай канцэпцыі на макра- і мікраўзроўні і агульнай палітыкі ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі; неэфектыўнасць дагавораў і пагадненняў у рамках СНД; разыхо-джанні ў сферы інтарэсаў і мэтаў знешняй палітыкі краін-удзельніц.
    Невысокую эфектыўнасць дэманструюць органы Садружнасці ва ўрэгуляванні канфліктаў на тэрыторыі СНД. Не выконваюцца многія палажэнні Дагавора аб калектыўнай бяспецы (1992 г.). У жніўні 2009 г. Грузія, незадаволеная палітыкай Расіі ў адносінах да Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіла аб сваім выхадзе з СНД.
    Рэспубліка Беларусь выступае за захаванне СНД, больш цесныя эканамічныя, палітычныя і ваенныя супрацоўніцтва і інтэграцыю і лічыць, што Садружнасць па свайму патэнцыялу можа заняць важкае месца ў шэрагу іншых рэгіянальных арганізацый. Беларусь была ад-ным з ініцыятараў падпісання дагавораў і пагадненняў аб Мытным саюзе, адзінай эканамічнай прасторы, калектыўнай бяспецы і фарміра-ванні зоны свабоднага гандлю.
    3. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі
    З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту яе асноўным міжнародным партнёрам заставалася Расійская Федэрацыя. Адносіны паміж абедзвюма краінамі актывізавалася з абраннем А. Лукашэнкі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. На майскім рэферэндуме 1995 г. 82% яго ўдзельнікаў падтрымалі ідэю аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Развіццё беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства адбываецца шляхам палітычнай, эканамічнай і ваеннай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй.
    21 лютага 1995 г. у Мінску Прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі беларуска-расійскі дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 2 красавіка 1996 г. у Маскве кіраўнікі дзяржаў падпісалі дагавор аб стварэнні суполь-насці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. У адпаведнасці з дагаворам былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі.
    2 красавіка 1997 г. абедзве дзяржавы прыйшлі да Дагавору аб Саюзе, у якім падцвярджалася, што кожная краіна захоўвае дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. У якасці асноўных мэт абвяшчалася ўмацаванне адносін братэрства і ўсебаковага супрацоўніцтва па-між дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай, ваенннай і іншых галінах. 10 чэрвеня дагавор аб Саюзе быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве. У снежні 1998 г. Прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын заявілі ў Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі аб намеры стварыць адзіную саюзную дзяржаву.
    8 снежня 1999 г. А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у сілу ў студзені 2000 г. Састаўной часткай Дагавора з'яўлялася Праграма мерапрыемстваў па развіцці Саюза Беларусі і Расіі да 2005 г. Была прынята таксама Праграма эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін на 1999-2008 гг. Старшынёй Вышэйшага Дзяржаўнага Савета быў абраны А. Лукашэнка.
    Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя зафіскавалі намер дабрахвотна перадаць Саюзнай дзяржаве шэраг сваіх паўнамоцтваў з мэтай ажыццяўлення адзінай палітыкі, у першую чаргу, у пытаннях стварэння адзінай эканамічнай прасторы і прававых асноў агульнага рынка. Разам з тым непахіснымі застаюцца асновы канстытуцыйнага ладу, а таксама захоўваюцца и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.