Здесь можно найти образцы любых учебных материалов, т.е. получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


контрольная работа Оккупационный режим на территории Беларуси в годы Великой отечественной войны

Информация:

Тип работы: контрольная работа. Добавлен: 26.08.2012. Сдан: 2012. Страниц: 14. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


                                                      Змест
Уводзіны…………………………………………………………………………...3
1. Фашысцкія акупацыйныя планы ў дачыненні Беларусі……………………..5
2. Адміністрацыйны  падзел Беларусі. Стварэнне акупацыйнага  цывільнага праўлення………………………………………………………………………….7
3. Эканамічная  палітыка фашысцкіх акупацыйных  улад, яе сутнасць і асноўныя  этапы…………………………………………………………………..10
4. Масавае знішчэнне насельніцтва Беларусі. Формы і метады……………...14
Заключэнне……………………………………………………………………….18
Выкарыстаныя  крыніцы і літаратура…………………………………………...20 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

УВОДЗІНЫ
     Завяршылася XX стагоддзе, якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно адзначалася, з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога  – страхамі дзвюх сусветных войн. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны, як сродка вырашэння праблем  паміж дзяржавамі. І ў XXI стагоддзі  ў розных рэгіёнах планеты ўспыхваюць лакальныя канфлікты, якія падтрымліваюцца  прыхільнікамі тых ці іншых рэжымаў.
     Гісторыя  Другой Сусветнай вайны – гэта не проста гісторыя чарговага ўзброенага канфлікту, гэта цэлая эпоха напоўненая радасцю перамог і горыччу паражэнняў. Гэта мужнасць і самаахвяраванне народа, масавая гераічнасць і ўстойлівасць на фронце і ў тыле ворага.
     66 год прайшло пасля заканчэння  Вялікай Айчыннай вайны. За  гэты час спецыялітсы розных  профіляў – ваенныя, гісторыкі, юрысты, палітолагі, эканамісты – шмат зрабілі, каб даследаваць пытанне пра тое, як мы перамаглі ворага. За апошнія дзесяцігоддзі мелі месца як воплескі ўвагі шырокай грамадскасці да праблем фашызму, так і некаторае зніжэнне такой увагі. Напрыклад, у першыя гады пасля вайны такая цікавасць была невялікай – бо яшчэ не сціх боль ад перажытага. Ды і людзей займалі іншыя праблемы, пакінутыя ваенным ліхалеццем. Але з цягам часу становішча змянілася. Новы грамадскі ўздым спрыяў і ажыўленню цікавасці да часоў мінулай вайны, што адлюстравалася ў імкненні асэнсаваць сутнасць “пяці праклятых гадоў” акупацыі і выняць з іх пэўныя ўрокі.
     У наш час усё часцей і часцей адзначаецца актывізацыя неофашысцкіх і прымыкаючых да іх сіл у шматлікіх краінах свету. У тым ліку і ў Заходняй Германіі. Неабходнасць выкаранення неофашызму, генацыду, апартэіду нацыянальнай і рэлігійнай дыскрымінацыі выклікана першым чынам тым, што яна знаходзіцца ў прамой залежнасці з забеспячэннем міжнароднай бяспекі і захаваннем міру на зямлі.
     Мэта  кантрольнай работы – раскрыць сутнасць фашызму, паказаць жахлівыя задумы імперыялізму па каланізацыі тэрыторыі СССР, рэальнае ажыццяўленне плану “Ост” на тэрыторыі Беларусі падчас акупацыі, раскрыць формы і метады ідэалагічнай апрацоўкі беларусаў на прыкладах масавага знішчэння савецкіх грамадзян.
     У адпаведнасці з пастўленай мэтай  былі выдзелены наступныя задачы:
    Разгледзець, якія планы фашысты ставілі ў дачыненні да Беларусі, як былі арганізаваны органы акупацыйнага праўлення на акупіраваных тэрыторыях;
    Якімі былі асноўнымі ідэі расавай тэорыі германскага нацызму, якія метады і формы прымянялісь для знішчэння насельніцтва акупіраваных тэрыторый Беларусі;
    Разгледзець, якія эканамічныя планы строілі нямецка-фашысцкія захопнікі ў дачыненні да акупіраваных тэрыторый.
     Важнейшай дакументальнай базай пры напісанні  работы служылі матэрыялы кнігі “Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г.Барысава і Барысаўскага раёна”. У гэтай кнізе асаблівая ўвага нададзена ўвекавечанню памяці загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў – ахвяр фашысцкакга тэрору, воінаў-землякоў і воінаў Чырвонай Арміі, якія пахаваны на тэрыторыі раёна. Прыведзены таксама звесткі пра жыхароў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Таксама былі выкарыстаны матэрыялы энцыклапедыі “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945”. У гэтым выданні шырока адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі. Каля 3 тысяч артыкулаў змяшчаюць інфармацыю пра франты і арміі, што ўдзельнічалі ў абарончых баях і ў вызваленні рэспублікі, пра буйныя вайсковыя аперацыі і бітвы. Кніга знаёміць з біяграфіямі выдатных савецкіх ваеначальнікаў, камандзіраў і камісараў партызанскіх брыгад. Значнае месца ў ёй займаюць фотадакументы і ілюстрацыі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    ФАШЫСЦКІЯ АКУПАЦЫЙНЫЯ ПЛАНЫ
    Ў ДАЧЫНЕННІ  ДА БЕЛАРУСІ
     Акупацыйная палітыка ў адносінах да СССР была загадзя распрацавана гітлераўцамі. “Барбароса” (1940) , кодавая назва плана агрэсіўнай вайны фашысцкай Германіі супраць СССР, важнейшая праграмная задача германскага фашызму на шляху да сусветнага панавання. Названы па імені германскага караля і імператара “Свяшчэннай Рымскай імперыі” Фрыдрыха I Барабароса, які імкнуўся крывавымі войнамі падпарадкаваць сабе суседнія дзяржавы. Распрацоўка плана пачата па распараджэнню Гітлера ў ліпені 1940, канчатковы варыянт выкладзены ў дырэктыве вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі ад 18.12.1940. У аснову плана “Барбароса” пакладзены лжэнавуковыя авантурыстычная тэорыя “маланкавай вайны” і старыя імкненні германскага імперыялізму – “Паход на Усход”. Стратэгічная задача – у найкарацейшы тэрмін разграміць асноўныя сілы Чырвонай Арміі на Захадзе ад Дняпра і Заходняй Дзвіны, захапіць важнейшыя палітычныя і эканамічныя цэнтры – Маскву, Ленінград, Данбас і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань. План “Барбароса” ажыццяўляўся з надзвычайнай жорсткасцю. Праграма каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходней Еўропы бала прадстаўлена ў генеральным плане “Ост”. Заснаваны на расавай чалавеканенавісніцкай тэорыі, узведзенай германскім імперыялізмам у ранг дзяржаўнай палітыкі. Распрацаваны ў Імперскім упраўленні дзяржаўнай бяспекі. Першы варыянт плана “Ост”, аб існаванні якога ведала абмежаванае кола асоб, распрацаваны пад кіраўніцтвам рэйхсфюрэра СС Гімлера і датычаў у асноўным тэрыторыі Польшчы. Пасля нападу гітлераўскай Германіі на СССР былі распрацаваны асноўныя фундаментальныя палажэнні і прынцыпы каланізатарскай палітыкі нацыстаў на тэрыторыі СССР. Паводле плана “Ост” на Беларусі прадугледжвалася знішчыць ці выселіць на  Усход
75 % насельніцтва, непрыдатнага з пункту гледжання  гітлераўцаў па так званых  расавых і палітычных адзнаках, 25 % беларусаў падлягалі анаямечванню  і выкарыстанні ў якасці сельскагаспадарчых рабоў. Ва ўсіх крупных гарадах Беларусі немцы імкнуліся стварыць паселішчы для прывілеяваных слаёў нямецкага грамадства.У Мінску планавалася пасяліць 50 тысяч немцаў і часова пакінуць для выкарыстання ў якасці рабочай сілы 100 тысяч мясцовых жыхароў, у Гомелі адпаведна 30 тысяч і 50 тысяч, у Магілёве – 20 тысяч і 50 тысяч, у Віцебску – 20 тысяч і 40 тысяч, у Полацку – 10 тысяч і 25 тысяч, Гродне – 10 тысяч і 20 тысяч, Баранавічах – 10 тысяч і 20 тысяч, Барысаве – 5 тысяч і 15 тысяч. Паводле фашысцкага плана пасляваеннага ўпарадкавання ў Мінску прадугледжвалася будаўніцтва казарм для эсэсаўцаў, будынкаў ваенна-фашысцкга кіраўніцтва, жандармерыі і іншых карных органаў, турмы, крэматорыя з пляцоўкай для растрэлаў і спецыяльнымі пад’язнымі чыгуначнымі пуцямі і інш. Фашысты ставілі за мэту ліквідаваць нацыянальную дзяржаўнасць Беларусі, ператварыць яе ў аграрна-сыравінны прыдатак і калонію імперыялістычнай Германіі.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     2. АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ ПАДЗЕЛ БЕЛАРУСІ.
     СТВАРЭННЕ АКУПАЦЫЙНАГА ЦЫВІЛЬНАГА ПРАЎЛЕННЯ 

     Беларусь  была акупіравана на працягу чэрвеня  – жніўня 1941 года. Фашысты ставілі  за мэту ліквідаваць нацыянальную дзяржаўнасць Беларусі, ператварыць яе ў аграрна-сыравінны  прыдатак і калонію імперыялістычнай Германіі. Яны расчлянілі тэрыторыю  Беларусі: паўночна-заходнія раёны  Брэсцкай вобласці і Беластоцкую  вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыск  далучылі да Усходняй Прусіі (бецырк Беласток), паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей –  да рэйхскамісарыята «Украіна», утварыўшы з іх 4 акругі – Мазырскую, Васілівецкую, Петрыкаўскую, Ельскую. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей – у зону армейскага тылу. У склад генеральнай акругі Беларусі («Генеральбецырк Беларутэнія», як гітлераўцы называлі Беларусь) увайшлі Баранавіцкія, Вілейскія, Мінскія (без усходніх раёнаў), паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, што складала 1/3 тэрыторыі БССР. Гэтая тэрыторыя была уключана ў склад рэйхскамісарыята «Остланд» з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую. Горад Барысаў быў поўнасцю акупіраваным 3-4 ліпеня 1941 года. Акупіраваўшы Барысаў, фашысты размясцілі ў ім шматтысячны гарнізон, вялікія склады з баепрыпасамі, нафтапрадуктамі, харчаваннем, абмундзіраванне. Летам 1941 года тут дыслацыраваўся штаб фронту групы армій “Цэнтр” на чале з генерал-фельдмаршалам Тэадорам фон Бокам.
     На  чале генеральнага камісарыята Беларусі з жніўня 1941 быў гаўляйтэр В.Кубэ (22.9.1943 знішчаны членамі Мінскага партыйнага падполля); яго замяніў начальнік СС і паліцыі на Беларусі групенфюрэр войск СС фон Готберг. На чале акруг стаялі гебітскамісары, гарадоў – штатскамісары, раёнаў – ортскамісары. Мясцовыя органы акупацыйных улад узначальвалі розныя шэфы, інспектары, зондэрфюрэры, сельгасфюрэры, раённыя ўпаўнаважаныя (крайсландвірты), “сельскагаспадарчыя спецыялісты”, “ваенныя аграномы”. У зоне армейскага тылу ўлада належала камандаванню армейскіх часцей, ваеннапалавым і мясцовым камендатурам (фельдкамендатурам і ортскамендатурам). Уся сістэма адміністрацыйнага кіравання будавалася паводле прынцыпу “фюрэрства”, што давала неабмежаваную ўладу акупантам у дачыненні да цывільнага насельніцтва. Каб замаскіраваць грабежную палітыку, зрабіць выгляд самакіравання і ўзмацніць уплыў на насельніцтва, акупанты стварылі мясцовыя дапаможныя ўстанолвы – управы. На чале гарадской, раённай або павятовай управы стаяў прызначаны гітлераўцамі бургамістр, валасной управы – валасны старшыня. У вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты. Нярэдка знаходзіліся бургамітсры сярод мясцовых жыхароў, якія рабілі кар’еру, прыняўшы старану фашыстаў, на крыві савецкіх людзей, ўстанаўлівалі свае парадкі, каб выслужыцца перад карнікамі. “…Бургамістр Барысаўскага раёна Станкевіч 18 літапада 1941 года даносіў у палявую камендатуру наступнае: “У апошні час у раёне Барысава з’явіліся партызанскія банды, якія прыносяць шкоду нямецкім узброеным сілам. Неабходна правесці акупацыю, каб знішчыць партызан у гэтым раёне.
     За  подпісам Станкевіча ў горадзе Барысаве і ў раёне ў сакавіку 1942 года былі вывешаны аб’явы, у якіх гаварылася наступнае: “Пачэсным абавязкам  кожнага грамадзяніна з’яўляецца аказанне дапамогі ў барацьбе з партызанамі. За прадстаўленую мне праўдзівую інфармацыю, якая дасць магчымасць знайсці і затрымаць партызан, будзе выплачана высокая ўзнагарода і гарантавана тайна. Калі ж акажацца, што хто-небудзь ведае аб партызанах і не паведамляе аб гэтым, той будзе сурова пакараны”1.
     Для ажыццяўлення тэрору былі створаны войскі СС (ахоўныя атрады) і СА (штурмавыя  атрады), паліцыя бяспекі і служба бяспекі СД, ГФП – тайная палявая паліцыя, ахоўная паліцыя, паліцыя падтрымання парадку, крымінальная паліцыя, контрразведвальныя органы “Абвецыя”, жандармерыя, спецыяльныя паліцэйскія падраздзяленні, а таксама ўзброеныя сілды вермахта, ахоўныя войскі. У цыркуляры Гітлера ад 27.06.2941 акупацыйным уладам забаранялася займацца судаводствам і ставілася задача навесці жах на насельніцтва усемагчымымі сродкамі. З членаў СС, СА, СД, ГФП, гестапа, крымінальнай і ахоўнай паліцыі былі створаны асобныя аператыўныя групы, якія падзяляліся на спецыяльныя каманды і аператыўныя каманды, перад якімі ставілася задача скарачэння колькасці насельніцтва шляхам масавага чго знішчэння.
     Згодна  з дырэктывай Герынга ад 27 ліпеня 1941 года, Барысаў выбралі адным  з галоўных цэнтраў размяшчэння  нямецкага гандлёвага таварыства “Ост”. Горад быў цэнтрам Барысаўскай акругі – адной з тых 10, на якія гітлераўцы падзялілі Беларусь. “…Барысаў быў другім па велічыні і прамысловаму значэнню горадам Мінскай вобласці, які размяшчаўся на перакрыжаванні трох важных дарог. Гэта была чыгунка і шаша, якая злучала Маскву і Мінск, а таксама вадзяны шлях з поўначы на поўдзень па рацэ Бярэзіне. Гітлераўцы разумелі значэнне гэтага транспартнага вузла і трымалі ў горадзе вялікі гарнізон…”2. Прыдаўшы Барысаву стратэгічнае значэнне, яны размясцілі тут гебітскамісарыят, эсэсаўскія войскі, паліцыю бяспекі, акруговую жандармерыю, палявую і гарадскую камендатуры, СД (служба бяспекі), паліцэйскія ахоўныя атрады, атрады дапаможнай паліцыі, якія складаліся са здраднікаў на акупіраванай тэрыторыі, тайную палявую паліцыю (ГФП), абвергрупы для барацьбы з савецкімі разведчыкамі, школу абвера “Сатурн”, дзе рыхтавалі дыверсантаў для ўкаранення ў партызанскія атрады і ў савецкі тыл.
     Чыгункі і аўтамабільныя дарогі гітлераўцы імкнуліся ператварыць у непрыступныя аб’екты. Яны паўсюдна зрабілі шмат дзотаў, дотаў, бункераў. Паабапал дарог  на 500 м высеклі не толькі лес, але  і кусты. На узвышшах усталявалі пражэктары, падыходы да пуцей замініравалі. Усё  гэта ўскладняла абставіны ў горадзе  і акрузе.
     Пасля вайны фашысты збіраліся пасяліць у горадзе 5 тысяч немцаў – каланістаў, пакінуўшы пры іх у якасці рабочай  сілы 15 тысяч мясцовых жыхароў. Астатніх намячалася фізічна знішчыць, асабліва дзяцей як сацыяльна-біялагічную аснову народа. Ажыццяўляючы гэтыя планы, акупанты рабавалі, растрэльвалі жыхароў горада і раёна. Былі закрыты школы, бібліятэкі, кінатэатры, устаноўлена каменданцкая гадзіна.
     Такім чынам, агрэсары, усталёўваючы свой апарат кіравання, імкнуліся стварыць на захопленых тэрыторыях добра наладжаную структуру  органаў кіравання, якія павінны  былі садзейнічаць найболей эфектыўнаму  ваенна-палітычнаму прысваенню прыродна-сыравінных і харчовых багаццяў краіны, ажыццяўленню татальнага ваенна-паліцэйскага кантролю, падтрымцы жорсткага парадку  і насаджэнню нацыянальна-ідэалістычнай  ідэалогіі. Сістэма нямецка-фашысцкіх  акупацыйных органаў характарызавалася  надзвычайнай разнастайнасцю і з'яўлялася прыладай гвалту над мільёнамі заняволеных  народаў.  
 
 
 

3. ЭКАНАМІЧНАЯ ПАЛІТЫКА ФАШЫСЦКІХ АКУПАЦЫЙНЫХ УЛАД,
ЯЕ СУТНАСЦЬ І АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ
     У войнах мінулага чужое багацце заўсёды  было прынадным кавалкам для захопнікаў, дзеля якога яны пасылалі на смерць шматлікія войскі і здзяйснялі масавыя  забойствы насельніцтва заваяванай краіны. Таму чалавецтва не магло не прыняць мер для вызначанай рэгламентацыі выкарыстання эканомікі пераможанай краіны ў інтарэсах пераможца.
     Бязлітаснае эканамічнае рабаванне акупіраваных і залежных краін з'яўлялася важнай састаўной часткай нямецка-фашысцкага "новага парадку" і мела вырашальнае значэнне для нямецкага ваеннага патэнцыялу першым чынам у двух аспектах - выкарыстанне сыравінных рэсурсаў (вугаль, жалезная руда, баксіты, медзь, нафта) і працоўнай сілы.
     Маючы абмежаваныя запасы шматлікіх выглядаў каштоўнай стратэгічнай сыравіны, гітлераўская Германія не магла разлічваць у вайне без максімальнага выкарыстання сыравінных і вытворчых рэсурсаў акупіраваных ці залежных краін. На рашэнне гэтай задачы і была накіравана знешняя эканамічная палітыка гітлераўцаў, якая з'яўлялася важнай састаўной часткай іх акупацыйнай палітыкі.
     Адной з асноўных мэт эканамічнага заняволення  капіталістычных краін Еўропы складалася і ў тым, каб падарваць эканамічную  моц супернікаў германскіх манаполій  і надоўга, калі не назаўжды, вывесці  з гульні сваіх канкурэнтаў на сусветных рынках. Нарэшце, адной  з мэт эканамічнага рабавання, якая менш усяго рэкламавалася, але прама  выцякала з расісцкай тэорыі фашызму, была ліквідацыя матэрыяльнай асновы звычайнай жыццядзейнасці цэлых  народаў, якія належалі, па фашысцкай  тэрміналогіі, да "найніжэйшых" рас. Асабліва гэта дакраналася славянскіх народаў.
     Планы эканамічнага заняволення ахвяр  будучай агрэсіі распрацоўваліся  ў Берліне задаўга да пачатку  ваенных дзеянняў. Тады ж пачалі фармавацца і адпаведныя эканамічныя  органы і  ўстановы. Найважнейшым вярхоўным органам кіраўніцтва эканамічнай падрыхтоўкі вайны і ў далейшым органам выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў акупіраваных краін стала кіраванне імперскага ўпаўнаважанага па так званым "чатырохгадовым плане" на чале з Г. Герынгам. Грабяжом захопленых краін кіравалі таксама міністэрства народнай гаспадаркі на чале з Функам, міністэрства ўзбраення і боепрыпасаў на чале з Ф. Тодтам (з лютага 1942 гада міністрам стаў А. Шпеер, а з верасня 1943 гады гэта міністэрства стала называцца "міністэрствам узбраення і ваеннай вытворчасці") і эканамічны штаб вярхоўнага камандавання вермахта на чале з генералам Г. Томасам.   Акрамя таго, у кожнай з акупіраваных краін існавалі спецыяльныя эканамічныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся непасрэдна Герынгу. Яму ж указам Гітлера ад 29 чэрвеня 1941 года была прадстаўлена вышэйшая ваенна-эканамічная ўлада на акупіраваных тэрыторыях Савецкага Саюза. Працоўным органам Герынга на Ўсходзе быў "Усходні штаб эканамічнага кіраўніцтва", створаны на базе штаба "Альдэнбург".
     У складзе ўсходняга міністэрства мелася спецыяльнае эканамічнае кіраванне, у рэйхскамісарыятах - аддзелы па выкарыстанні працоўнай сілы, земляробства і харчавання і галоўная эканамічная палата.
     Важнае  месца ў эканамічным рабаванні  гітлераўскай Германіяй акупіраваных краін займала прысваенне іх прамысловых і сельскагаспадарчых рэсурсаў, бязвыплатнае выкарыстанне вытворчых магутнасцяў, а таксама рабаванне банкаў і дыскрымінацыйныя меры ў вобласці крэдыту, грашовага звароту і гандлю.
     На падставе ўказу пра грамадскае кіраванне сельскагаспадарчымі і ляснымі гаспадаркамі і ўгоддзямі было створана так званае Акцыянернае грамадства па кіраванні ўсходнегерманскай сельскай гаспадаркай - "Остланд", якое павінна было ўзяць на сябе кіраванне і эксплуатацыю сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў і гаспадарак. Для кіравання вялікай, звыш 100 га, гаспадаркай ці адразу 2-3 гаспадаркамі прызначаўся адмысловы бетрыбсляйтэр, які здзяйсняў кіраўніцтва сельскагаспадарчай вытворчасцю ў адпаведнасці з інструкцыямі "Остланд". Ужо ў першы год вайны германскія войскі забяспечваліся з мясцовых рэсурсаў акупіраваных краін у   хлебе на
80 %, мясе - на 83 %, тлушчах - на 77 %, бульбе - на   70 %3.
     Важнай  формай эканамічнага рабавання акупаваных краін было шырокае выкарыстанне іх бягучай вытворчасці, асабліва ў  вобласці ваеннай тэхнікі. Толькі ў 1941 году ваенныя заказы гітлераўскай Германіі выконвалі каля 5 тыс. заводаў і фабрыкаў, у тым ліку ў Францыі і Бельгіі - 3422, у Нідэрландах - 640, Нарвегіі - 265, Польшчы - 271 і Даніі - 268 заводаў.
     Да 1942 года ўся буйная і сярэдняя прамысловасць Беларусі знаходзілася ва ўласнасці акупантаў ці пад іх кантролем. У цэлым да гэтага часу ў іх руках, па некаторых дадзеных, знаходзілася 35 тысяч заводаў, фабрыкаў, майстэрскіх і гандлёвых устаноў. Акрамя таго, яны канфіскавалі да канца 1942 гады да тысячы буйных зямельных уладанняў.
     Разлічваючы на поспех маланкавай вайны, акупанты аднаўлялі толькі тыя галіны вытворчасці, якія патрэбныя былі для неадкладнага забеспячэння патрабаванняў фронта. Але з 1942 гады, калі крах такіх планаў стаў відавочным, былі прыняты тэрміновыя меры па правядзенні шырокіх аднаўленчых прац.
     У агульнай сістэме эканамічнага рабавання  захопленых краін важнае значэнне для  гітлераўскай Германіі мела фінансавае рабаванне. Ён выяўляўся першым чынам у вынятку банкаўскіх каштоўнасцяў. Па некаторых дадзеных, толькі ў цэнтральных эмісійных слоіках еўрапейскіх краін акупанты прысвоілі золата больш за 1,5 млрд. даляраў. Важнае значэнне для фінансавання вайны мела валюта, захопленая ў акупіраваных краінах. Да 31 жніўня 1943 гады яна склала 130,6 млн. марак, у тым ліку з краін Паўднёвага ўсходу - 33,4 млн., з Савецкага Саюза - 17,8 млн.
     Акупацыйныя ўлады ў шырокіх маштабах практыкавалі блакіраванне існуючых грашовых сродкаў і бескантрольны выпуск папяровых грошай ("ваенных грошай") у адпаведнасці са сваімі патрабаваннямі і не лічачыся з інтарэсамі акупіраваных краін. У шэрагу акупіраваных краін ваенныя грошы выпускаліся ў выглядзе акупацыйных марак. Курс гэтых марак у адносінах да нацыянальнай валюты і да валюты Германіі ўсталёўваўся адвольна і затым пацвярджаўся марыянеткавымі ўрадамі ў той ці іншай краіне. Агульны аб'ём выпушчаных ваенных грошай да канца 1943 года склаў 7122 млн. акупацыйных марак.
     Такім чынам, эканамічнае рабаванне акупіраваных краін мела важнае значэнне для забеспячэння вайны. У цэлым з ліпеня 1940 гада па верасень 1944 года нямецка-фашысцкія захопнікі выпампавалі з акупіраваных краін (уключваючы абавязкі па клірынгу) матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 124,6 млрд. марак. З улікам інтэнсіўнага рабавання, які працягваўся і пасля верасня 1944 гады, агульная сума нарабаваных Германіяй каштоўнасцяў складае не меней 160-170 млрд. марак4.
     Нястрыманая эксплуатацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рабаванне і вываз у Германію матэрыяльных каштоўнасцяў былі толькі адным бокам злачыннай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі гітлераўцаў у акупіраваных краінах. Іншым важным яе бокам было, у прыватнасці, бязлітаснае знішчэнне шляхам паветраных бамбаванняў усяго таго, у чым акупанты не мелі патрэбы для працягу вайны. Гэта была практычна рэалізацыя тых чалавеканянавісных установак, якія сфармуляваны Гітлерам яшчэ ў 1943 году.   Пад відам барацьбы з партызанамі фашысцкія карнікі спальвалі цэлыя вёскі, выкарчоўвалі вялікія ўчасткі лесу, знішчалі пасевы.
     Такім чынам, не меней  цяжкім наступствам  гітлераўскай акупацыі краін Еўропы ў эканамічных адносінах было тое, што захопнікі разбурылі нацыянальную гаспадарчую структуру гэтых краін, на шматлікія гады адкінулі назад развіццё гаспадаркі і прычынілі ёй такую шкоду, ад якой яна не магла акрыяць на працягу некалькіх пасляваенных гадоў. Мэты эканамічнага рабавання выцякалі з самой прыроды фашызму і з'яўляліся абуральным парушэннем агульнапрынятых нормаў міжнароднага права, замацаваных у шматлікіх міжнародных актах. Эканамічнае рабаванне Германіяй акупіраваных краін кваліфіцыруецца як супрацьпраўнае дзеянне. Мэты эканамічнага рабавання мелі такі ж авантурысцкі характар, як палітычныя і ваенныя мэты фашызму, бо яны выходзілі далёка за рамкі магчымасцей самой Гітлераўскай Германіі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    4. МАСАВАЕ ЗНІШЧЭННЕ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ.
    ФОРМЫ І МЕТАДЫ
     22 чэрвеня 1942г. мірная праца савецкіх людзей была спынена. Вераломна парушыўшы дамову пра ненапад, гітлераўцы раптам здзейснілі магутны бомбавы ўдар па чыгуначных вузлах, аэрадромах і групоўках савецкіх войскаў, размешчаных у раёнах мяжы. На савецкую зямлю рынуліся загадзя падрыхтаваныя танкавыя і матарызаваныя дывізіі фашыстаў. Тысячы варожых самалётаў падверглі варварскаму бамбаванню мірныя гарады і вёскі, важныя жыццёвыя цэнтры краіны. Разам з фашысцкай нямеччынай супраць СССР выступілі яе сатэліты - Вугоршчына, Італія, Румынія, Фінляндыя, якія ўзначальваюцца рэакцыйнымі марыянеткавымі ўрадамі. Пачалася самая цяжкая і самая жорсткая вайна ў гісторыі нашай Радзімы.
     План  разбойніцкага нападу на Савецкі  Саюз з мэтай яго знішчэння  выношваўся фашысцкімі кіраўнікамі  Германіі фактычна з першых дзён прыходу іх да ўлады. Германскі фашызм, быўшы найболей рэакцыйнай і агрэсіўнай сілай монапалітычнага капіталу, паставіў сваёй мэтай карэнны перадзел свету, а ў канчатковым выніку - заваёва сусветнага панавання. Галоўнай перашкодай на шляху ажыццяўлення гэтых антычалавечых задум уставаў Савецкі Саюз - паслядоўны і ўстойлівы барацьбіт за волю народаў, за свет, дэмакратыю, супраць агрэсіі і сусветнай рэакцыі. Гітлераўскія кіраўнікі, падпісаўшы сумесна з фашысцкай Італіяй і мілітарысцкай Японіяй, так званы анцікамінтэраўскі пакт, адкрыта вызначылі аб'ект сваёй агрэсіі - першая ў свеце сацыялістычная дзяржава. У чатыры гадзіны раніцы 22 чэрвеня полымя вайны запалыхала ўздоўж усёй заходняй мяжы  СССР.
     На  захопленай тэрыторыі СССР, у тым  ліку і БССР, фашысты адкінулі ўсе  міжнародныя прававыя нормы акупацыі і ўстанавілі так званы «новы парадак» - жорсткі каланіяльны рэжым беззаконня, гвалту, грабяжу і крывавага тэрору.
     Акупацыйны  рэжым, усталяваны гітлераўцамі ў захопленых раёнах Савецкага Саюза, быў сродкам  ажыццяўлення злачыннай палітыкі германскага  імперыялізму ў адносінах да першай ў свеце сацыялістычнай дзяржавы. Генеральны камісар Вільгельм Кубэ казаў: "Беларутэны стануцца "нацыяй" роўна столькі, каб стаць сцяною пекла ад Масковіі і ўсходняга стэпу"5.
     Мэтай акупацыйнай палітыкі гітлераўцаў  было планамернае знішчэнне народаў. Паводле плана “Ост” на беларусі прадугледжвалася знішчыць і выселіць на Усход 75% насельніцтва, непрыдатнага з пункту гледжання гітлераўцаў па так званых расавых і палітычных адзнаках, 25% беларусаў падлягалі анямечванню і выкарыстанню ў якасці сельскагаспадарчых рабоў. План быў разлічаны на 30 гадоў. Каб скараціць гэты тэрмін, фашысты імкнуліся як мага болей знішчыць людзей у ходзе вайны. Гэтаму служыла сістэма лагераў смерці, турмы, карныя аперацыі. За час акупацыі гітлераўцы правялі больш чым 140 карных аперацый. Больш жорсткія з іх: "Арол", "Балотная ліхаманка ", "Веснавое свята", "Герман", “Горнунг”, “Котбус”, “Нюрнберг”, “Ота”, “Трохвугольнік”, “Франц”, “Хрушч”. Раёны карных аперацый ператвараліся ў пустыні. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі больш за 260 лагераў смерці. Толькі на тэрыторыі Барысава фашысты стварылі 6 лагераў смерці. Каб паскорыць «натуральнае выміранне», вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, проымушалі працаваць да знясілення, па зверску катавалі, наўмысна заражалі інфекцыйнымі хваробамі, праводзілі на людзях забароненыя міжнароднымі законамі медыцынскія доследы. Цудам засталіся жыць адзінкі. Яны і данеслі тую жудасную праўду аб вайне. З успамінаў вязні Д.Р.Мірука: «…У канцы 1943 г. за сувязь з партызанамі я быў зняволены у турму, дзе бачыў здзекі над арыштаванымі. Зняволеных кармілі вельмі дрэнна, 1,5 л вады і столькі ж нейкай баўтухі ў дзень. Камеры былі перапоўнены. Кожны дзень частку людзей вывозілі, куды – не ведаю, але назад яны не вярталіся. Іх месца займалі новыя вязні. Катаванні былі і днём, і ноччу. Вязняў лагера ганялі на фабрыкі “Камінтэрн” і “Прафінтэрн”, на будаўніцтва ўмацаванняў. Праца была цяжкай.
     28 чэрвеня 1944 г. прыкладна ў 12 гадзін усе мужчыны былі сгнаны  ў адзін барак, а жанчыны  і дзеці – у другі. Канвой  у лагеры быў павялічаны. Хутка  зноў усіх выгналі ў двор, жанчын  некуды павезлі, а мужчын, больш  як 600 чалавек, ачапілі аўтаматчыкі  і пачалі стралаць. Паранены ў  грудзі і ў нагу, я ўпаў, на  мяне зверху падалі забітыя.  Калі я апрытомнеў, то  ўбачыў
з-пад  трупаў, што ляжу недалёка ад хлява. Сабраўшы ўсе сілы, якія засталіся, я залез праз дзірку ў хлеў, прыкрыўся дошкай і назіраў, што рабілася на двары, якія дабівалі ні ў чым не павінных мірных грамадзян, жахароў Барысава. Потым фашысты сталі прачэсваць балота, дамы, якія былі паблізу, і тых, каго знаходзілі, прыводзілі ў лагер і расстрэльвалі. На трупы забітых яны кідалі гранаты і ўзрывалі іх.
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.