На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Iмкненне да iнтэграцыi пасля сусветнай вайны. Погляды Вялiкабрытанi на праблему абяднання Еуропы. Першыя крок на шляху ваенна-палiтычнай кансалiдацыi заходнееурапейскiх дзяржау. Пачатак эканамiчнай iнтэграцыi. Каардынуючым органы Еурапейскага саюза.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Междун. отношения. Добавлен: 02.01.2011. Сдан: 2011. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


Рэферат
Развiццё еўрапейскай iнтэграцыi
Еyрапейскi кантынент на працягу стагоддзяy быy арэнай бясконцых войн памiж рознымi дзяржавамi цi каалiцыямi дзяржаy. У рэшце рэшт многiя палiтыкi, iнтэлектуалы сталi yсё больш праяyляць схiльнасць да кардынальных перамен у yзаемаадносiнах памiж дзяржавамi, якiя б выключылi цi звялi да мiнiмуму магчымасць новых войн. Галоyная iдэя гэтых перамен заключалася у аб'яднаннi еyрапейскiх краiн, зыходзячы з iх агульнай культурнай спадчыны. Ужо пасля першай сусветнай вайны даволi шырока разгарнуyся так званы пан'еyрапейскi грамадскi рух, якi ставiy мэтай адзiнства еyрапейцаy. Гэтая iдэя набыла i дзяржаyнае гучанне. У вераснi 1929г., выступаючы на Асамблеi Лiгi Нацый мiнiстр замежных спраy Францыi А.Брыян прапанаваy iдэю пан-Еyропы, г. зн. устанаyленне федэральных сувязяy памiж еyрапейскiмi краiнамi у мэтах вырашэння праблем эканамiчнага супрацоyнiцтва. Больш таго, А.Брыян афiцыйна звярнуyся да 27 еyрапейскiх краiн з прапановай стварэння еyрапейскага федэральнага саюза. Аднак французскi праект не быy падтрыманы Англiяй i Германiяй i застаyся нерэалiзаваным. Час для еyрапейскага адзiнства y перыяд памiж двумя сусветнымi войнамi яшчэ не паспеy.
Другая сусветная вайна, яе вынiкi i наступствы зрабiлi iдэю аб'яднання Еyропы яшчэ больш актуальнай. Ужо y вераснi 1945г., выступаючы y Цюрыху Уiнстон Чэрчыль заклiкаy да стварэння Злучаных Штатаy Еyропы, i ен быy не адзiн у гэтым iмкненнi сярод знакамiтых палiтыкаy таго часу.
Iмкненне да iнтэграцыi пасля другой сусветнай вайны тлумачылася жаданнем вырашыць дзве важнейшыя для Еyропы праблемы. Першая была звязана з Германiяй. Як вядома, Германiя з часоy Бiсмарка i да Гiтлера неаднаразова пагражала сваiм суседзям i вяла супраць iх войны. Як мацнейшая дзяржава, размешчаная y цэнтры Еyропы, яна была i заставалася пагрозай, асаблiва для малых краiн. Фармiраванне сiстэмы цi арганiзацыi еyрапейскiх дзяржаy, заснованнай на iх супрацоyнiцтве, магла бы садзейнiчаць эканамiчнаму i палiтычнаму развiццю Германіі не на базе агрэсіўнасці, а ва ўмовах узаемаразумення і агульных намаганняў для развіцця сацыяльна-эканамiчнага i палiтычнага прагрэсу. Нават Францыя, якая традыцыйна iмкнулася да раздзела Германii, да яе абмежавання y ваенна-палiтычных i эканамiчных адносiнах, у 1945г. у адрозненне ад 1919г., iмкнулася садзейнiчаць аднаyленню Германii y межах еyрапейскай супольнасцi.
З другога боку, прыхiльнiкi iдэi еyрапейскай Iнтэграцыi лiчылi, што аб'яднанне Еyропы будзе садзейнiчаць аднаyленню эканомiкi yсiх краін, яе дынамiчнаму i стабiльнаму развiццю, зробiць еyрапейцаy больш багатымi, а еyрапейскiя краiны больш уплывовымi y свеце.
Зразумела, што не yсе еyрапейскiя краiны з аднолькавым энтузiазмам аднеслiся да iдэi еyрапейскай iнтэграцыi. Яе актыyна падтрымалi невялiкiя краiны-суседзi Германii. Гэта y першую чаргу Бельгiя i Нiдэрланды. Цвердым прыхiльнiкам аб'яднання Еyропы была Францыя, якая захоyвала надзеi на лiдыруючую роль на кантыненце.
Зусiм iншыя погляды на праблему аб'яднання Еyропы мела Вялiкабрытанiя, асаблiва у 40-50-я гады. Не будучы кантынентальнай дзяржавай, яна заyседы iмкнулася y сваей еyрапейскай палiтыцы выкарыстоyваць супярэчнасцi еyрапейскiх дзяржаy, адыгрываючы ролю арбiтра. Планы федэралiзацыi Еyропы выклiкалi y Лондане пэyную занепакоеннасць. Галоyным вектарам знешняй палiтыкi Англіі пасля вайны быў саюз са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Многія англійскія палітыкі лiчылi, што гэты саюз можна будзе пры неабходнасцi супрацьпаставiць аб'яднанай Еyропе.
Разам з тым трэба мець на yвазе, што Вялiкабрытанiя не адмаyлялася ад супрацоyнiцтва з еyрапейскiмi краiнамi. У вядомай тэорыi У.Чэрчылля аб трох сферах брытанскай знешняй палiтыкi прысутнiчаy i еyрапейскi напрамак, хаця ен i займаy трэццяе месца пасля амерыканскага i iмперскага. Справа была y тым, што гэта супрацоyнiцтва не павiнна было нi y якiм разе абмяжоyваць брытанскi суверэнiтэт на карысць агульнаеyрапейскiх iнтэрэсаy. Такiм чынам Брытанiя была яшчэ не гатова да yдзелу y планах федэралiзацыi Еyропы.
Першым крокам на шляху ваенна-палiтычнай кансалiдацыi заходнееyрапейскiх дзяржаy было падпiсанне y сакавiку 1948г.. Бруссельскага дагавора, у вынiку чаго фактычна стварыyся так званы Заходнi саюз. Дагавор падпiсалi Англiя, Францыя, Бельгiя, Нiдэрланды i Люксембург. Галоyным у дагаворы быy абавязак гэтых краін аб сумесных дзеяннях у выпадку yзнiкнення вайны y Еyропе i ўцягвання y яе адной з краін, падпiсаyшых дагавор.
Крыху пазней, у маi 1949, па iнiцыятыве грамадскасцi i многiх еyрапейскiх палiтыкаy быy створаны Савет Еyропы (СЕ). У яго склад увайшлi пяць дзяржаy, падпiсаyшых Бруссельскi дагавор, а таксама Данiя, Iталiя, Iрландыя, Нарвегiя i Швецыя. Пазней далучылiся таксама Аyстрыя, Грэцыя, Iсландыя, Турцыя, ФРГ. У рэшце рэшт у склад Савета Еyропы yвайшлi практычна yсе еyрапейскiя краiны y тым лiку i краiны Цэнтральнай i Усходняй Еyропы пасля краху там камунiстычных рэжымаy. Галоyная yмова членства y Савеце Еўропы - забяспечанне y краiне верхавенства права i выкананне асноyных правоy чалавека. Гэта y прынцыпе i з'яyляецца сэнсам дзейнасцi СЕ. У Статуце галоyная мэта дзейнасцi СЕ вызначана, як «дасягненне большага адзiнства памiж яго членамi для абароны i ажяццяyлення iдэалаy i прынцыпаy, якiя з'яyляюцца iх агульнай спадчынай, i садзейнiчання iх эканамiчнаму i сацыальнаму прагрэссу».
Галоyнымi органамi СЕ з'яyляюцца Парламенцкая Ассамблея Савета Еуропы (ПАСЕ) i Камiтэт Мiнiстрау. ПАСЕ складаецца з прадстаyнiкоy нацыянальных парламентаy у адпаведнасцi з прадстаyнiцтвам партый y кожным парламенце. У склад Камiтэта мiнiстраy уваходзяць мiнiстры замежных спраy. ПАСЕ прымае рашэнне большасцю галасоy. Гэтыя рашэннi носяць характар рэкамендацый для Камiтэта мiнiстраy. Камiтэт мiнiстраy прымае рашэннi па палiтычных пытаннях на аснове прынцыпа аднагалосся. Яго рашэнне з'яyляюцца рэкамендацыямi для нацыянальных урадаy. Сярод многiх дакументаy, прынятых СЕ галоyнымi з'яyляюцца Еyрапейская канвенцыя аб абароне правоy i асноyных свабод чалавека i Еyрапейская сацыяльная хартыя, прынятая y 1961г. i карэнным чынам абноyленая y 1996г.
Савет Еyропы з'яyляецца такiм чынам арганiзацыяй кансультатыyнага характара i не абмяжоyвае нацыянальны суверэнiтэт. Яна не магла прымусова дабiвацца рэалiзацыi сваiх рашэнняy. Яны носяць у асноyным характар маральнага yздзеяння. Аднак краiны-yдзельнiкi, як правiла, прытрымлiваюцца гэтых рашэнняy. Тыя ж краiны, урады якiх парушаюць правы чалавека i свабоды, могуць быць выключаны са складу СЕ. Кiруючыя органы СЕ размяшчаюцца y Страсбургу. Савет Еyропы да сенняшняга дня выконвае важную работу y галiне аховы правоy чалавека.
У самым пачатку 50-х гадоy у Еyропе актыyна абмяркоyваецца iдэя ваеннай iнтэграцыi. У кастрычнiку 1950г. прым'ер мiнiстр Францыi Р.Плевен выступiy з прапановай стварыць еyрапейскi камiтэт мiнiстраy абароны, якi б распачаy работу па фармiраванню еyрапейскай армii. На нарадзе мiнiстраy замежных спраy Англii, Францыi i ЗША у Вашынгтоне ў вераснi 1951г. прапанова была падтрымана. Пры гэтым спецыяльна падкрэслiвалася, што y плануемую ваенную супольнасць мяркуецца ўключыць і ФРГ, а сама супольнасць будзе уваходзiць у НАТО. 27 мая 1952г. мiнiстры замежных спраy Бельгii, Галландыi, Iталii, Люксембурга, Францы i ФРГ падпiсалi y Парыжы дагавор аб стварэннi Еyрапейскай абарончай супольнасцi (ЕАС). ЕАС разглядалася як наднацыянальная ваенная арганізацыя. Аднак у жніўні 1954 года парламент Францыі не ратыфікаваў дагавор. Супраць выступілі як левыя (камунiсты), якiя былi супраць рэмiлiтарызацыi ФРГ, так i правыя (галлiсты), якiя лiчылi, што французская армiя y супольнасцi можа страцiць нацыянальны характар, а французскiмi салдатамi могуць камандаваць нямецкiя афiцэры i генералы. У сувязi з гэтым праект стварэння ЕАС не быy рэалiзаваны.
Тым не менш праблемы ваеннай iнтэграцыi заставалiся прадметам абмеркавання, як i далучэнне да яе Iталii i ФРГ. Пасля правалу са стварэннем ЕАС было вырашана рэарганiзаваць Заходнi саюз i на яго базе стварыць Заходнееyрапейскi саюз (ЗЕС), якi i быy аформлены y маi 1955г. ЗЕС прадстаyляy сабой ваенна-палiтычны саюз сямi заходнееyрапейскiх дзяржаy: Англii, Бельгii, Галландыi, Iталii, Люксембурга, Францыi i ФРГ. Такiм чынам у адрозненне ад Заходняга саюза, членамi новага аб'яднання былi таксама ФРГ i Iталiя - краiны, пераможаныя y вайне. ФРГ атрымоyвала магчымасць стварыць сваю армiю, якая павiнна была стаць часткай узброенных сiлаў ЗЕС. Калi y Бруссельскiм дагаворы гаварылася яшчэ аб неабходнасцi супрацьстаяць магчымаму адраджэнню германскай агрэсiyнасцi, то y дагаворы аб ЗЕС аб гэтым не была нават упамiну. Затое было падкрэслена, што ЗЕС будзе працаваць y цесным супрацоyнiцтве з арганiзацыяй Паyночнаатлантычнага дагавора. Такiм чынам ЗЕС стаy як бы фiлiялам цi y нейкiм сэнсе аyтаномнай арганiзацыяй НАТО y Еyропе. Коратка асноyныя задачы ЗЕС можна сфармуляваць наступным чынам: абарончыя праблемы y Еyропе i супрацоyнiцтва з НАТО. Разам з тым патрэбна мець на yвазе, што пасля падпiсання Маастрыхтскага дагавора, якi прадугледжвае i супрацоyнiцтва y ваенный галiне, ЗЕС страчвае свае значэнне. Афiцыйна ен быy створаны на 50 гадоy i тэрмiн яго дзеяння заканчваецца y 2005 годзе. Аднак ужо 1999г. пры Еyрапейскiм Саюзе быy створаны Савет па каардынацыi знешняй палiтыкi i бяспекi, да якога фактычна перайшлi функцыi ЗЕС. Узначалiy новы орган былы генеральны сакратар НАТО Хавьер Салана.
У пачатку 50-х г. былi зроблены першыя крокi i y напрамку эканамiчнай iнтэграцыi. У маi 1950г. мiнiстр замежных спраy Францыi Робер Шуман выступiy з прапановай стварыць Еyрапейскае аб'яднанне вугля i сталi (ЕАВС). Мелася на yвазе аб'яднанне вугальнай i металургiчнай пармысловасцi Заходнееyрапейскiх краiн, i y першую чаргу Францыi i ФРГ, якiя y гэтай сферы займалi дамiнуючыя пазiцыi. Больш таго, стварэнне ЕАВС павiнна было пакласцi пачатак пераходу Францыi ад дзесяцiгоддзяy канфрантацыi з Германiяй да супрацоyнiцтва i партнерства з ей. Дагавор аб стварэннi Еурапейскага аб'яднання вугля i cталi быy падпiсаны 18 сакавiка 1951г. у Парыжы на 50 гадоy. Уступiy у сiлу y лiпенi 1952г. У склад ЕАВС увайшлi Бельгiя, Iталiя, Люксембург, Нiдэрланды, Францыя i ФРГ. Вугальная i металургiчная прамысловасць гэтых краін была пастаyлена пад сумесны мiжнародны кантроль. Дагавор аб стварэннi ЕАВС прадугледжвае фармiраванне кiруючых органаy гэтага аб'яднання.
Англiя не падтрымала гэтую iдэю. Яна лiчыла, што англiйская сталь будзе больш таннай, чым еyрапейская. З другога боку y Брытанii iснавала занепакоенасць, што yдзел y еyрапейскай iнтэграцыi негатыyна паyплывае на гандлева-эканамiчныя адносiны y межах Садружнасцi нацый. Па гэтых i другiх прычынах Англiя не далучылася да ЕАВС.
Стварэнне ЕАВС было толькi пачаткам iнтэграцыйных працэссаy у Еyропе. Краiны шасцеркi, хаця i кожная па-рознаму, былi настроены на пашырэнне i паглыбленне гэтага працэсса. Сабраyшыся y 1955г. у Мессiне iх прадстаyнiкi дамовiлiся зрабiць новыя крокi наперад. Было вырашана стварыць Еyрапейскую эканамiчную супольнасць (ЕЭС) i Еyрапейскую супольнасць па атамнай энергii (Еyратам). Вялiкабрытанiя як i раней адносiлася да гэтых працэсаy насцярожана. Яна не лiчыла сябе еyрапейскай (кантынентальнай) дзяржавай i не гатова была да yдзелу у маштабных iнтэграцыйных працэсах. Пагэтаму у Мессiне яна была прадстаyлена першапачаткова y якасцi назiральнiка, а потым i навогул пакiнула нараду. Англiчане пры некаторых умовах маглi пагадзiцца толькi са стварэннем зоны свабоднага гандлю i не больш таго. Нi аб якiм абмежаваннi суверэнiтэтаy на карысць агульнаеyрапейскiх органаy яны i думаць y гэты час не хацелi.
Тым часам краiны шасцеркi, сабраyшыся y сакавiку 1957г. у Рыме падпiсалi дамоyленасцi аб стварэннi як ЕЭС так i Еуратама. Пагадненне аб стварэннi Еyраатама прадугледжвала супрацоyнiцтва краін у галiне мiрнага выкарыстоyвання ядзернай энергii. Мелася на yвазе правядзенне сумесных ядзерных даследванняў, стварэнне ядзерных аб'ектаў, распрацоўка кодэкса бяспекі пры ядзерных даследваннях i другiх работах у гэтай сферы, стварэнне органа, якi быy бы надзелены пераважнымi правамi на ядзерную сыравiну. Такiм чынам Еyратам як i ЕАВС стаy арганiзацыяй галiновай iнтэграцыi.
Зусiм iншы характар мела Еyрапейская эканамiчная супольнасць, якая з самага пачатку адыгрывала галоyную ролю y еyрапейскiх iнтэграцыйных працэсах. Дагавор аб стварэннi ЕЭС прадугледжваy фармiраванне агульнага рынка краін-удзельнiц. (Гэта стала прычынай для таго, што ЕЭС звычайна называлi проста «агульны рынак»). Мелася на yвазе адмена iмi мытных пошлiн, i колькасных абмежаванняy для yвоза i вываза тавараy, устанаyленя агульнага тарыфа i агульнай гандлевай палiтыкi y галiне сельскай гаспадаркi i транспарта, зблiжэнне заканадаyства, стварэнне Еyрапейскага iнвестыцыйнага банка i г.д.
Усе iнтэграцыйныя аб'яднаннi мелi свае кiруючыя органы, якiя аднак не мелi паyнамоцтваy значна абмяжоyваць суверэнiтэт краін-удзельнiц. Апошнiя перадалi супольнасцям толькi пэyную частку дзяржаyных паyнамоцтваy у эканамiчнай сферы i нават не планавалi ствараць нейкi «еyрапейскi суверэнiтэт», захоyваючы свой, нацыянальны. З сярэдзiны 60-х гадоy адбываецца паступовае аб'яднанне цi злiцце кiруючых iнстытутаy трох супольнасцяy, аднак кожнае з iх захоyвае сваю правасуб'ектнасць i застаецца юрыдычнай асобай.
У дагаворы аб стварэннi ЕЭС прадугледжвалася, што агульны рынак павiнен фармiравацца паступова на працягу пераходнага перыяда y 12 гадоy. Аднак ужо з 1 лiпеня 1968г., гэта значыць на паyтара года раней устаноyленага тэрмiна краiны-члены ЕЭС ажыццявiлi памiж сабой мытны саюз, былi адменены мытныя тарыфы, устаноyлен агульны знешнi тарыф. Краiны-удзельнiцы дамовiлiся таксама аб асноyных прынцыпах правядзення агульнай сельскагаспадарчай палiтыкi. На наступны этап планавалася пашырыць эканамiчны саюз, ажыццявiць свабоднае перамяшчэнне рабочай сiлы i капiтала, узгаднанне сацыяльнай палiтыкi, стварэнне валютнага саюза з адзiным цэнтральным банкам.
Ва yмовах актыyнага развiцця iнтэграцыйных працэсаy на еyрапейскiм кантыненце Вялiкабрытанiя iмкнецца yмацаваць свае пазiцыi. Яна не магла пайсцi так далека y справе iнтэграцыi, як краiны шасцеркi, але i не хацела заставацца адной y Еyропе перад аб'яднаным фронтам еyрапейкiх дзяржаy. У 1960г. па яе iнiцыятыве ствараецца яшчэ адно iнтэграцыйнае аб'яднанне пад назвай Еурапейская асацыяцыя свабоднага гандлю. (ЕАСГ). Пагаднанне аб стварэннi ЕАСГ было падпiсана y Стакгольме 4 студзеня 196 и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.