На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


реферат Працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоскага

Информация:

Тип работы: реферат. Добавлен: 11.09.2012. Сдан: 2012. Страниц: 5. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


?
 
Працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага
 
Уводзіны
1.     Традыйцыйная (лiтоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага ў дарэвалюцыйнай расiйскай i савецкай гiстарыяграфii
2.     Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага
3.     Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага ў працах беларускiх гiсторыкаў
4.     Канцэпцыя А.К.Краўцэвіча пра стварэнне Вялікага княства Літоўскага
Заключэнне
 

Уводзіны

Вялікае княства Літоўскае – дзяржава, у нетрах якой сфарміравалася беларуская народнасць. Невыпадкова яе поўная афіцыйная назва абавязкова ўключала слова Рускае: Вялікае княства Літоўскае і Рускае, з 1440-х гадоў – Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Назву ‘рускія’ мела праваслаўнае насельніцтва былой Кіеўскай Русі, і гэты тэрмін не трэба блытаць з этнонімам сучасных рускіх (велікаросаў). Так атрымалася, што сённяшняе імя беларускага этнасу замацавалася за ім параўнальна позна, канчаткова – толькі ў 19 ст.
Гісторыя ведае прыклады, калі адзін старажытны народ дае пачатак некалькім новым, якія наследуюць у тым ліку і яго імя. Так, сучасныя балгары і балкарцы ўзялі назву ад качэўнікаў-балгар, што зніклі шмат стагоддзяў назад. Імя румын пераклікаецца з іменем старажытных рымлян. Прыкладна ў такіх жа адносінах знаходзіцца сучасны этнонім ‘рускія’ з назвай супольнасці, што дала пачатак тром народам: беларусам, рускім, украінцам.
Доўгі час у афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі разглядалася толькі адна лінія развіцця: Кіеўская Русь—Маскоўская дзяржава—Расійская імперыя. Гісторыя ж той паловы Русі, што ўвайшла ў Вялікае княства Літоўскае, апынулася на задворках, а то і зусім знікла з полі зроку многіх вучоных. Для сучасніка Вялікае княства (а яго існаванне – гэта найбольш працяглы перыяд гісторыі Беларусі) найчасцей застаецца не проста ‘белай плямай’, а якімсьці неадкрытым кантынентам [5, с.4]. Так сталася таму, што яна не пакінула дзяржаўных утварэнняў, якія б прэтэндавалі на статус яго палітычных нашчадкаў. У выніку падзелаў  у 1772—1795 гадах Рэчы Паспалітай – федэратыўнай дзяржавы, што аб’ядноўвала Польшу (Карону) і Вялікае княства Літоўскае (Княства, або Літву) перастала існаваць як самастойнае адміністрацыйнае цэлае, а яго тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Тры спробы аднавіць незалежнасць (паўстанні 1794, 1830, 1863 гадоў) былі няўдалымі. Каб прадухіліць новыя, царскі ўрад разгарнуў палітыку русіфікацыі. Настойліва прапагандавалася наступная канцэпцыя: маўляў, беларусы, рускія і ўкраінцы – частка рускага, г.зн. велікарускага этнасу. Ад уласнай гісторыі ім пакінулі толькі байку пра адвечнае імкненне да ўз’яднання з Расіяй [5, с. 4].
Доўгае існаванне Вялікага княства Літоўскага ва ўмовах дзяржаўнай уніі з Польшчай (1569—1795 гады) спрыяла нараджэнню і супрацьлеглай канцэпцыі – быццам беларусы з’яўляюцца толькі ‘забруджанай’ расейскім уплывам часткай польскага этнасу. Усведамленне ж таго, што беларусы ўтвараюць самастойны народ прыйшло не адразу.
Дзяржавы пад назвай Вялікае княства Літоўскае не існуе ўжо больш за дзвесце гадоў. Але яна прысутнічае ў нашым штодзёным жыцці як з’ява гістарычная, культурная і, нарэшце, псіхалагіная. У межах ВКЛ нарадзіліся беларускі і літоўскі народ, Вялікае княства адыграла важную ролю ў фарміраванні народа ўкраінскага. У кожным гістарычным горадзе на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны засталося шмат матэрыяльных напамінкаў пра тую дзяржаву: ці то помнікі архітэктуры, ці то атрыбуты матэрыяльнай культуры ў музеях або проста пад нагамі ў раскапанай камунікацыйнай траншэі. Многія стэрэатыпы грамадскіх паводзін – так зван нацыянальны менталітэт – у цяперашніх нашчадкаў ВКЛ сягаюць карэннямі туды, у больш чым пяцісотгадовую традыцыю арганізацыі жыцця федэратыўнай поліэтнічнай дзяржавы. Нечаканую актуальнасць спадчына ВКЛ набыла ў апошняе дзесяцігоддзе 20 ст., калі на пераломе 80-х і 90-х гадоў пачаўся распад Саюза. Атрымаўшы незалежнасць, спадкаемцы Вялікага княства Літоўскага зноў пачалі аглядацца на свае вытокі.
 
Як жа ўзнікла гэтае дзяржаўнае ўтварэнне пад назвай Вялікае княства Літоўскае?
На гэты конт існуюць розныя падходы, розныя канцэпцыі. Разгледзім іх больш падрабязна.
1. Традыйцыйная (лiтоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага ў дарэвалюцыйнай расiйскай i савецкай гiстарыяграфii
 
Гэта канцэпцыя характэрна для традыцыйнай гiстарыяграфii. Сутнасць яе у тым, што ўзнiкненне Вялiкага княства Лiтоўскага падавалася выключна як вынiк захопу лiтоўцамi заходнерускiх зямель i ix гвалтоўнага далучэння да лiтоўскай дзяржавы. Фактар знешняй лiтоўскай агрэсii ў гэтым працэсе абсалютызаваўся. Лiтва выступала ў якасцi варожай дзяржавы, якая сiлай зброi захапiла рускiя землi.
Ролю аб'яднальнага цэнтра рускiх княстваў традыцыйная гiстарыяграфiя замацоўвала за Маскоўскiм княствам. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступiць у барацьбу з варожай Лiтвой за старажытную спадчыну.
Далучэнне дробных княстваў да маскоўскiх уладанняў заўсёды лiчылася з'явай выключна прагрэсiўнай, своеасаблiвай праявай гiстарычнай заканамернасцi, перавагi цэнтралiзацыi над феадальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыi Вялiкага княства Лiтоўскага звычайна даследчыкаў засмучаў, таму што тым самым аддалялася здзяйсненне Масквой яе гiстарычнай Micii. Маскоўскiя князi падавалiся "збiральнiкамi", а лiтоўскiя чужынцамi-захопнiкамi, спусташальнiкамi Рускай зямлi.
Гэты падыход адлюстроўваў навуковы погляд, стан гiстарычных крынiц i ведаў i быў агульнапрынятым. Таму шмат хто i сёння здзiвiцца, калi дазнаецца, што для праваслаўных жыхароў Вялiкага княства Лiтоўскага русiнамi былi перш за ўсе яны самi i ўся Русь, паводле iх меркаванняў, аб'ядноўвалася менавiта ў Лiтоўска-Рускай дзяржаве. Аб гэтым сведчаць шматлiкiя помнiкi i летапiсы. Жыхароў паўночнага ўсходу, аб'яднаных вакол Масквы, прадстаўнiкi рускiх зямель Вялiкага княства Лiтоўскага называлi няйнакш як пскавiчамi, маскавiтамi, цверычамi, але не рускiмi [6, с.76].
Такое становiшча тлумачыцца тым, што ў перыяд свайго росквiту Вялiкае княства Лiтоўскае распасцiралася ад Балтыi да Чорнага мора ад межаў Польшчы i Венгрыi да Падмаскоўя. Яўнымi былi i рэальныя суадносiны ў iм лiтоўскага i славянскага элементаў. Уласна Лiтва займала ў iм усяго 1/12 краiны, 3/4 насельнiцтва складала тая частка старажытнарускай народнасцi, якая ўжо ў ВКЛ паступова трансфармiравалася ў беларускую, рускую i ўкраiнскую народнасцi. Лiтоўцы з'яўлялiся ў гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю.
 
2.     Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага
 
Некаторыя спрэчныя моманты традыцыйнай канцэпцыi спрыялi ўзнiкненню iншых канцэпцый утварэння ВКЛ, у прыватнасцi, тэорыя М.Ермаловiча, якога падтрымлiваюць некаторыя iншыя даследчыкi. Яна выступае супраць пераважнай ролi лiтоўскага кампанента ў працэсе заснавання Вялiкага княства Лiтоўскага. Асноўная яе iдэя заключаецца ў тым, што не лiтоўская знаць захапiла рускiя землi, як сцвярджалi лiтоўскiя хранiсты, а, наадварот, заходнерускiя княствы далучылi да сябе Лiтву i заснавалi ВКЛ. Тэта тэорыя была папулярнай сярод лiтаратурнай i мастацкай нацыянальнай iнтэлiгенцыi, некаторых палiтыкаў з моманту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасцi. Але большасць вучоных-спецыялiстаў не згодны з ёю.
Асноўнымi тэзiсамi новай (беларускай) канцэпцыi ўтварэння ВКЛ з'яўляюцца наступныя:
1.                 Нiводная гiстарычная крынiца не пацвярджае лiтоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншых беларускiх зямель, што нiбыта i паклала пачатак утварэнню Вялiкага княства Лiтоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнiкла ў сярэдзiне XVI ст., каб iдэалагiчна абгрунтаваць права Вялiкага княства Лiтоўскага на беларускiя землi, значная частка якiх тады часова была занята войскамi Iвана Грознага. Гэта версiя праз "Хронiку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многiя кнiгi па гiсторыi, пазней была некрытычна прынята шмат якiмi даследчыкамi i, стаўшы традыцыйнай, доўгi час не пераглядалася.
2.                 Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага з'яўляецца атаясамлiванне
летапiснай Лiтвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Лiтвы
(тагачаснай Аўкштайцiяй):  Лiтва -- гэта Аўкштайцiя.  Аднак гiстарычныя сведчаннi i тапанiмiка паказваюць, што пад уласна Лiтвой XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзiлася памiж Полацкай, Турава-Пiнскай i Новагародскай землямi i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гiстарычных абласцей Беларусi. Менавiта яна i была далучана да Новагародка спачатку у 50-х гадах XIII ст. лiтоўскiм перабежчыкам Мiндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзiлася летапiсная Лiтва, i пайшла назва новай дзяржавы як Лiтоўскай.
3.              Toe, што ўтварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-лiтоўскiх зямель (Лiтвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знiшчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхiляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнiкненне гэтай дзяржавы дыктавалася iнтарэсамi лiтоўскiх феадалаў. Паколькi ўтварэнне ВКЛ было найперш вынiкам эканамiчнага, палiтычнага i культурна-этнiчнага зблiжэння i аб'яднання беларускiх зямель, то дадзены гiстарычны працэс адпавядае iнтарэсам беларускiх феадалаў, што i характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становiцца зразумелым, чаму ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм пануючае месца заняла беларуская культура i дзяржаўнай стала беларуская мова [1, с.92].
У новай (беларускай) канцэпцыi, па-першае, лiтоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць ix ролю ва ўтварэннi ВКЛ: былi заваяваны, далучаны да Новагародка. Iншы раз дапускаецца, што лiтоўцы былi асiмiляваны, абеларушчаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палiтычнае ўтварэнне, сукупнасць палiтычных iнстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыi, мовы, этнiчных прыкмет: дзяржаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складае беларускi этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталiся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэрыторыя, не мова i культура, не этнас, а механiзм, машына, якая рэгулюе палiтычныя, сацыяльна-эканамiчныя, культурныя i мiждзяржаўныя адносiны.
М.Ермаловiч сцвярджаў, што летапiсная Лiтва знаходзiцца на тэрыторыi сучаснай Беларусi. На аснове першакрынiц ён удакладнiў межы старажытнай Лiтвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя i Дзяржынска (усходняя мяжа Лiтвы праходзiла прыблiзна ў 30 км ад Мiнска), далей да сучасных Баранавiч, Ляхавiч i Слонiма. Заходняя мяжа старажытнай Лiтвы праходзiла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьцi ў раёне Карэлiч. Па нёманскай Бярэзiне праходзiла мяжа памiж Лiтвой i Полацкiм княствам.
Што да ўсходняй часткi сучаснай Лiтвы, то ў XI-XIII стст. яна называлася Аўкштайцiяй. Пазней у сувязi з перанясеннем сталiцы дзяржавы з Новагародка ў Вiльню (каля 1323 — 1326) назва "Лiтва" з Верхняга Панямоння паступова пачала пераходзіць на ўсход сучаснай Лiтвы i замацоўвацца там. Але адначасова яна працягвала захоўвацца i на ранейшым месцы яшчэ стагоддзi. М.Ермаловiч у кнiзе "Па слядах аднаго мiфа" (с.28 - 29) прыводзiць доказы гэтага.
Прыкладна з XVI ст. тэрмiнам "Лiтва" пачынае абазначацца ўся тэрыторыя сучаснай Лiтвы (былыя Аўкштайцiя i Жэмайцiя), упершыню сустракаюцца ўпамiнаннi аб лiтоўскай мове, лiтоўскiм праве ў сённяшнiм разуменнi належнасцi да Лiтвы. Толькi ў пачатку XX ст. назва "Беларусь" замацавалася за Беларускiм Панямоннем, выцеснiўшы адтуль назву "Лiтва", якая з таго часу стала адносiцца толькi да сучаснай Лiтвы.
У якасцi доказаў сваёй тэорыi прыхiльнiкi новай (беларускай) канцэпцыi лiчаць, што нiякага аслаблення беларускiх зямель у XII -- пачатку XIII ст. не iснавала, мiжусобнай барацьбы таксама не было. Летапiсы i iншыя крыніцы не зарэгiстравалi такiх фактаў. Больш таго, крыжацкая навала яднала беларускiя княствы. У канцы XII ст. крыжакам удалося захапiць Нiжняе Падзвiнне -- Кукенойс i Герцыке -- i тым самым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сiл супрацьстаяць крыжакам у палачан не хапiла i гэта аслабiла Полацкае княства. Цэнтр грамадска-палiтычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвiння (Полацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).
Лiтва, перш чым прыступiць да заваявання зямель заходнерусаў, рабiла паходы супраць Наўгародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапiсы. Усе паходы, акрамя двух, закончылiся няўдачай для лiтоўцаў. Аб гэтым нiчога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай i савецкай гiстарыяграфii, таму што лiтоўцы быццам мелi больш дасканалую ваенную арганiзацыю, чым заходнерусы; яны апошнiх заваёўвалi, i нi ў якiм разе не наадварот.
М.Ермаловiч лiчыць, што галоўным пытаннем, якое паставiла ўсё з ног на галаву, было атаясамленне сучаснай Лiтвы са старажытнай Лiтвой. Апошняя была гiстарычнай вобласцю Беларусi, i яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пiнскай i Новагародскай землямi. Старажытная Лiтва пакiнула на тэрыторыi Беларусi "аўтографы" у выглядзе назваў вёсак "Лiтва" у Слонiмскiм (Гродзенская вобл.), Ляхавiцкiм (Брэсцкая вобл.), Уздзенскiм, Стаўбцоўскiм, Маладзечанскiм (Мiнская вобл.) раёнах. Гэтыя назвы (тапонiм "Лiтва") супадаюць з летапiснымi.
Пачатак утварэння ВКЛ М.Ермаловiч звязвае з дзейнасцю лiтоўскага князя Мiндоўга. У мiжусобнай барацьбе Мiндоўг пацярпеў паражэнне i быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ён дзесьцi ў канцы 1246 - пачатку 1247 г. прымае "веру хрiстiанскую от Востока со многiмi своiмi бояры" [1, с.28—29], што сведчыць аб тым, што Мiндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем. Калi б Мiндоўг быў заваёўнiкам, яму не трэба было б прымаць праваслаўе. Значыць, Мiндоўг з'явiўся ў Новагародку як перабежчык, якi ўцёк з Лiтвы.
М.Ермаловiч робiць вывад, што ўтварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага пачалося не з заваявання Новагародскай зямлi Лiтвой, а, наадварот, з заваявання Новагародскай зямлёй Лiтвы. Гэту заваёву новагародскiя феадалы ажыццявiлi сваiмi сiламi пры дапамозе Мiндоўга. На працягу 1248 - 1254 гг. Новагародская зямля стала арэнай жорсткiх баявых дзеянняў. Першая спроба заваявання Лiтвы Новагародскай зямлёй закончылася няўдачай.
М.Ермаловiч сцвярджае, што роля Мiндоўга ў гiсторыi яўна перабольшваецца. Ён фактычна не быў стваральнiкам Вялiкага княства Лiтоўскага, не ён зрабiў сваёй сталiцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваiм князем. Не лiтоўскую ўладу ажыццяўляў тут Мiндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных iмкненняў Новагародка. Таму, не апраўдаўшы надзей навагародскiх феадалаў, ён i страцiў новагародскi пасад.
Асноўную ролю ў сабiральнiцтве зямель вакол Новаграродка Ермаловiч адводзiць Войшалку.
На аснове аналiзу вялiкага фактычнага матэрыялу М.Ермаловiч робiць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам зямель у адзiную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага. Але калi далучэнне балцкiх зямель Лiтвы, Нальшчанаў i Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пiнска, Полацка i Вiцебска праходзiла добраахвотна. Таксама пазней да Вялiкага княства Лiтоўскага далучалiся i iншыя беларускiя землi. Вырашальную аб'яднальную ролю ў складваннi i пачатковай гiсторыi Вялiкага княства Лiтоўскага меў найперш Новагародак.
Прыхiльнiкi новай (беларускай) канцэпцыi растлумачваюць, чаму iмем заваяванай зямлi - Лiтвы - краiна стала называцца Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, а не Новагародскай дзяржавай. Яны прыводзяць гiстарычныя аналагi, выключэннi з правiла, калi дзяржава не называецца iмем дамiнуючай часткi.
Назва "Лiтва" з'явiлася такой трывалай i яе iмем стала называцца вялiкая дзяржава ў Еўропе таму, што знаходзiлася ў цэнтры краiны (старажытная Лiтва), альбо таму, што насельнцiтва захавала назву, якая тут была з часоў балцкай каланiзацыi тэрыторыi сучаснай Беларусi, магчыма, паўплывалi балцкiя каранi (субстрат) славян-беларусаў.
Прыхiльнiкi новай (беларускай) канцэпцыi Вялiкае княства Лiтоўскае называюць дзяржавай беларускай таму, што яе асновай з'явiлася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку i таму, што рашаючую ролю ў яе стварэннi адыгралi беларускiя феадалы, бо пануючымi былi беларуская культура i беларуская мова.
 
 
3.     Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага ў працах беларускiх гiсторыкаў
 
Традыцыйная (лiтоўская) i новая (беларуская) канцэпцыi ўтварэння ВКЛ   - дзве крайнiя канцэпцыi, якiя выключаюць адна другую. Ёсць яшчэ i "памяркоўная" канцэпцыя – цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння  Вялiкага княства Лiтоўскага. Яе сутнасць зводзiцца да наступнага: Вялiкае княства Лiтоўскае ўзнiкла на працягу цэлага гiстарычнага перыяду: XIII ст. - 70-я гады ХIУст.,
Для заходнiх зямель Pyci XII - XIII стст. былi перыядам феадальнай раздробленасцi. У гiсторыi працэсы цэнтралiзацыi i дэцэнтралiзацыi мяняюць адзiн аднаго. Тыя фактары, штo прымусiлi калiсьцi князёў аб'яднацца ў старажытнарускую дзяржаву (знешняя небяспека i неабходнасць стварэння прававога рэгулявання узнiкаючых феадальных адносiн), выканалi сваю мiсiю. Наступiў новы этап — паглыблення i развiцця феадальных адносiн. Умацаванне класа феадалаў дазволiла ажыццяўляць уладу над феадальна залежным насельніцтвам без дапамогi кiеўскага князя i яго дружыны. На месцах узнiклi моцныя эканамiчныя i палiтычныя цэнтры. Княствы сталi драбiцца на ўдзелы. Таму XII — XIII стст. прайшлi ў бесперапынных мiжусобных войнах. У вынiку полацкiя князi страцiлi шэраг гарадоў. Так, да Смаленскага княства адышлi Друцк i Орша.
Аднак, страцiўшы некаторыя землi на ўсходзе, полацкiя князi пашырылi свае ўладаннi на паўночным захадзе за кошт суседнiх прыбалтыйскiх зямель. У нiжнiм цячэннi Заходняй Дзвiны яны заснавалi гарады-крэпасцi Кукенойс i Герцыке. Плямёны лiваў абавязаны былi плацiць полацкiм князям данiну. Але знясiленае бясконцымi войнамi i мiжусобiцамi, полацкае княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталi знешнiя ворагi.
У 12 ст. нямецкiя феадалы пачалi пранiкаць у Прыбалтыку, плямёны якой не паспелi яшчэ стварыць сваю дзяржаўнасць. За каталiцкiмi мiсiянерамi iшлi нямецкiя рыцары. Пасля абарачэння мясцовага язычнiцкага насельнiцтва ў хрысцiянскую веру яны сталi пашыраць свае панаванне на ўсё большую тэрыторыю i стварылi ў Прыбалтыцы моцную феадальна-рэлiгiйную арганiзацыю - Ордэн мечаносцаў. Невялiкiя, добра ўмацаваныя замкi, узведзеныя па ўсёй Прыбалтыцы, сталi апорай улады мечаносцаў. Захопленыя землi Ордэн мечаносцаў назваў Лiвонiяй. Яшчэ большая небяспека навiсла над княствам, калi напачатку XIII ст. у Прывiслiннi быў заснаваны Тэўтонскi ордэн.
Не толькi балцкiм плямёнам, але i заходнерускiм княствам даводзiлася ўступаць у барацьбу з ордэнам. Ордэн захапiў у Полацка гарады Кукенойс i Герцыке, Полацк страцiў права кантролю i збору данiны з воднага шляху ў Балтыйскае мора. Нават перад пагрозай вялiкай небяспекi полацкiя князi не спынiлi мiжусобiц, не аб'ядналiся, каб даць адпор нямецкiм рыцарам.
Крыжакi ўпарта спрабавалi захапiць Панямонне. Хаця сумеснымi намаганнямi лiтоўскiх i заходнерускiх княстваў i ўдалося адкiнуць немцаў ад Лiтвы, перапынiць рух крыжакоў на Русь, упартая барацьба з ордэнам працягвалася i далей.
Яшчэ адным фактарам аслаблення заходнерускiх зямель стала татара-мангольскае нашэсце. У 30 - 40-я гады XIII ст. Русь, расколатая на княствы i ўдзелы, не здолела даць арганiзаваны адпор татара-манголам. Да 50-х гадоў XIII ст. была канчаткова ўстаноўлена ўлада татара-мангольскiх ханаў над Паўночна-ўсходняй Руссю. Спыненыя у Польшчы, Чэхii i Венгрыi, татары вярнулiся на Русь i стварылi ў нiзоўях Волгi сваю дзяржаву — Арду i працягвалі пагражаць заходнерускiм землям.
Такiм чынам, на заходнерускiя землi, што пазней склалi тэрыторыю Беларусi, у XIII ст. узмацнiўся ўцiск знешнепалiтычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдня i ўсходу - ад татара-манголаў адрадзiла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.
Тэндэнцыя да аб'яднання старажытнарускіх зямель стала ўсеагульнай i праявiлася ранней на заходнiх землях. Гэта было абумоўлена iх размяшчэннем на гандлёвых шляхах; гэтыя землi не былi пад мангола-татарскiм iгам, на заходнiя землi Русi ў большай ступенi ўплываў знешнепалiтычны фактар (у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў i мангола-татараў).
Але самая важная прычына адраджэння аб'яднальнай тэндэнцыi Русi - унутрыпалiтычная. Развiваюцца прадукцыйныя сiлы, iдуць працэсы экстэнсiўнага i iнтэнсiўнага развцiця земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамёствы. У плынь феадальнай эксплуатацыi ўцягваюцца новыя катэгорыi насельнiцтва. Расце сiла i моц баярства за кошт князёў. Паказчыкам гэтага з'яўляецца ўзнiкненне вечавога кiравання ў шэрагу гарадоў.
Далейшае развіццё феадальных адносiн непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, а класавая барацьба ў феадальным грамадстве заўсёды з'яўлялася фактарам аб'яднальных працэсаў.
Такiм чынам, сукупнасць унутраных i знешнiх фактараў адрадзiла iмкненне заходнерускiх княстваў да кансалiдацыi. Як палiтычная сiла Рурыкавiчы былi аслаблены татара-манголамi. Заходнiя землi Pyci, што не падпалi пад татара-мангольскае ira i мелi прагрэс у развіццi феадальных адносiн, таксама не змаглi знайсцi ў сваiм асяроддзi палiтычнага лiдэра. Аб'яднальнай сiлай заходнерускiх княстваў выступiла ўлада вялiкiх князёў лiтоўскiх.
Прычынай гэтага стала з'яўленне ў Прыбалтыцы крыжакоў. Гэта пагроза падштурхнула лiтоўцаў i заходнерускiя княствы адзiн да аднаго. Крынiцы сведчаць аб многiх iх сумесных паходах супраць нямецкiх ордэнаў, што ўмацавала сувязi двух народаў. 3 працэсам фармiравання палiтычнага адзiнства Лiтвы, з барацьбой за ўмацаванне цэнтральнай улады i ўсталявання феадальнай манархii цесна звязана iмкненне да тэрытарыяльнага пашырэння.
Такiм чынам, у XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнiкнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння - ВКЛ. Велiзарную ролю ў працэсе аб'яднання лiтоўскiх i заходнерускiх зямель у адзiную дзяржаву адыграў фактар узаемнага iмкнення. У Заходняй Русi, дзякуючы шматлiкiм вышэйназваным прычынам, усё больш акрэслiвалася тэндэнцыя переходу ад раздробленасцi да кансалiдацыi, але не было аб'яднальнага палiтычнага ядра. Лiтоўцы, нягледзячы на тое, што знаходзiлiся на больш нiзкай ступенi развцiця, у стадыi фармiравання дзяржавы, дапамаглi знайсцi страчаны палiтычны аб'яднальны цэнтр. Улада вялiкiх князёў лiтоўскiх, якая ўмацавалася ў барацьбе за аб'яднанне лiтоўскiх зямель, стала своеасаблiвым фундаментам у гэтым працэсе. Велiзарную ролю у аб'яднаннi лiтоўскiх i заходнерускiх княстваў адыграў фактар знешняй небяспекi.
Працэс аб'яднання ў ВКЛ быў працяглы i складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе –з  другой чвэрцi XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзiла рознымi шляхамi, у тым лiку i шляхам захопу, але ён не быў галоўным. У аб'яднаннi лiтоўскага i заходнерускага народаў у адзiную дзяржаву адыграў ролю ўзаемны палiтычны iнтарэс. Аблегчыла сiтуацыю i адсутнасць у той час акрэсленай палiтычнай мяжы памiж двума рэгiёнамi. Глыбокае ўзаемапранiкненне абодвух этнiчных элементаў зблiжала суседнiя народы, асаблiва ў эканамiчных i культурных адносiнах. Поспеху спрыяла i тое, што спачатку лiтоўскiя князi давалi абяцанне "не рухаць старыны" i не "ўводзiць навiны" на заходнерускiх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалi эканамiчны, палiтычны, прававы фундамент, пiсьменнасць (якой самi не мелi) больш развiтога народа. Уваходжанне ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага не ўспрымалася заходнерускiмi княствамi як выклiк лiтоўскай агрэсii.
Шляхi аб'яднанне лiтоўскiх i заходнерускiх зямель, спосабы i акалiчнасцi далучэння асобных зямель да Вялiкага княства Лiтоўскага былi розныя. У адных выпадках тэрыторыi далучалiся пры дапамозе ваеннай сiлы, у другiх — шляхам дынастычных шлюбаў, у трэцiх - на аснове пагадненняў памiж лiтоўскiмi i Рускiмi князямi. Усё залежала ад узроўню развiцця, ступенi палiтычнай кансалiдацыi той цi iншай зямлi. Адыгрывалi ролю геапалiтычныя, геаграфiчныя i часавыя фактары. Так паступова iшоў працэс уключэння заходнерускiх зямель у палiтычнае жыццё Лiтоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту пераўтваралася ў Вялiкае княства Лiтоўскае.
Ля вытокау гэтага працэсу ставяць славутага лiтоўскага князя Мiндоўга. Першымi ў Вялiкае княства Лiтоўскае трапляюць землi Верхняга Панямоння, Чорная Русь, цi Новагародчына, што ўваходзiла ў склад Галіцка-Валынскага княства. Мiндоўг выкарыстаў спусташэнне, прынесенае мангола-татарамi Галiцка-Валынскаму княству, даволi лёгка пранiк на тэрыторыю Панямоння i далей на поўдзень да самага Kieвa. Залежнасць Чорнай Pyci ад Лiтвы Мiндоўга была ўстаноўлена не адразу. Спачатку памiж iмi ўсталявалiся паважлiвыя адносiны саюзнiкаў.
Аднак у хуткiм часе ў Лiтве ўзмацнiлiся цэнтралiзатарскiя тэндэнцыi. Мiндоўг пачаў наступленне на правы i ўласнасць буйных феадалаў. Спачатку Мiндоўг зрабiўся поўным гаспадаром у Лiтве.
У вынiку працяглай вайны, што праходзiла з пераменным поспехам, Мiндоў умацаваўся на ўсёй зямлi Новагародскай. Новагародак стаў сталiцай Вялiкага княства Лiтоўскага. Язычнiцкая Лiтва i праваслаўная Новагародчына мiрна суiснавалi пад адной уладай, але заўважалася тэндэнцыя да славянiзацыi кiруючай балцкай дынастыi. Так, хрысцiўся ў праваслаўе сын Мiндоўга Войшалк, якому бацька перадае новагародскае княжанне.
Паступова Вялiкае княства Лiтоўскае абрастала заходнерускiмi землямi на ўсходзе i поўднi, пашыралася i за кошт Полацкай зямлi, якая блiжэй за iншыя прымыкала да Лiтвы, была цесна звязана з ёй гiстарычна i геаграфiчна. У другой палове XII ст. Полацкае княства распалася на ўдзелы. Спадчыннае права на княжацкiя прастолы тут амаль не дзейнiчала. Яны заменьвалiся або пры дапамозе сiлы, або па дамоўленасцi з насельнцiтвам. Князi часта пераманьвалi на свой бок лiтоўцаў. Сябраваць з лiтоўцамi полацкiх князёў прымушала нямецкая пагроза. Сувязi з iмi ўмацоўвалiся шлюбамi.
Аднак з другой паловы XII ст. лiтоўцы сталi з'яўляцца на Полацкай зямлi як заваёўнiкi. Полацкiя князi, знясiленыя мiжусобiцамi, ужо не маглi абараняцца. Ужо на пачатку 50-х гадоў XIII ст. на прастолах Полацкага княства з'яўляюцца родныя Мiндоўга: у Полацку - Таўцiвiл, у Друцку - Едзiвiл. Пасля смерцi Таўцiвiла ў Полацку сядзелi таксама стаўленiкi лiтоўскiх князёў. У канцы XIII ст. на полацкiм прастоле з'явiўся лiтоўскi князь, якi прыняў каталіцтва i, не маючы нашчадкаў, завяшчаў княства Рыжскай архiепiскапii.
Адсутнасць князя ў Полацку спрыяла пранiкненню ў горад нямецкiх рыцараў i каталiцкiх мiсiянераў, што навязвалi свае веравызнанне. Абураныя палачане звярнулiся ў Лiтву за дапамогай. Вялiкi князь лiтоўскi Вiцень у 1307 г. выгнаў нямецкiх рыцараў з Полацка i заняў горад. А памiж 1307 i 1309 гг. Вiцень, каб легалiзаваць свае правы на Полацкае княства, выкупiў яго землi ў ордэна. Так полацкая зямля канчаткова апынулася ў складзе ВКЛ.
Вiтаўт далучыў да Вялiкага княства Смаленскую зямлю, а ў пачатку XIV ст. да Вялiкага княства Лiтоўскага было далучана i Турава-Пiнскае Палессе, г. зн. басейн Прыпяцi. Пры якiх абставiнах гэта адбылося, дакладна невядома. У iншых гарадах яшчэ нейкi час сустракалiся рускiя князi, але вядома, што яны ўжо знаходзiлiся пад вярхоўнай уладай Вялiкага князя Лiтоўскага. З умацаваннем у Пiнску Нарымунта паступова амаль усё Палессе перайшло пад уладу Лiтвы.
Асаблiвых поспехаў аб'яднальны працэс дасягнуў пры вялiкiм князi Гедымiне, якi, як сцвярджаюць крынiцы, быў умелым палiтыкам i здолеў заваяваць давер нанова далучаных зямель "разумным кiраваннем" [7, с. 89]. Ён нават аддаваў перавагу ў кiраўніцтве дзяржавай рускаму пачатку.
Лiтоўскiя князi вымушаны былi лiчыцца з колькаснай i тэрытарыяльнай перавагай рускага насельнiцтва ў адносiнах да лiтоўскага, больш высокiм эканамiчным, палiтычным i культурным узроўнем развіцця  далучаных зямель. I абяцалi "не рухаць старыны" i не "ўводзіць навiны" на гэтых землях. Язычнiцкая Лiтва памяркоўна адносiлася да хрысцiянскай рэлiгii i славянскага насельнiцтва. Шмат хто з лiтоўскiх князёў прыняў праваслаўе. Гедымiн жа, хоць сам i заставаўся язычнiкам, меў рускiх праваслаўных жонак (Вольгу i Еву) i дзецям сваiм наладжваў хрысцiянскiя шлюбы, не пярэчыў прымаць хрышчэнне. Вялiкае значэнне ў сваёй палiтыцы ён надаваў пашырэнню роднасных сувязей са славянскiм насельнiцтвам. Так, дзякуючы дынастычным шлюбам, Гедымiн атрымаў Вiцебскi надзел i Валынь (1325).
Поспеху аб'яднання спрыяла i тое, што ў першыя часы розныя пласты насельніцтва далучаных зямель практычна не прынiжалiся ў правах. З iмi заключалiся дагаворы, што ахоўвалi ix правы i прывiлеi на гарантаванне цэласнасцi тэрыторыi i манапольнае права мясцовых феадалаў на свае землi.
Гедымiнам была перанесена на ўсё Вялiкае княства Лiтоўскае стараруская мадэль дзяржаўнага кiравання. Неўпарадкаваныя лiтоўскiя апалчэннi змянялiся палкамi, якiя маглi пераносіць працяглыя паходы, былi добра ўзброены. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў. Яна распаўсюдзiлася ў асяроддзi лiтоўскiх феадалаў. Але простыя лiтоўцы гэтай мовы не ведалi. Дзяржаўныя дакументы пiсалiся на старабеларускай мове з той прычыны, што лiтоўцы не мелi сваёй уласнай пiсьменнасцi.
Распаўсюджанне ўлады лiтоўскiх князёў на землi Заходняй Pyci не знаходзiла энергiчнага адпору i не ўспрымалася як агрэсiя. Цяжка сказаць, якi фактар стаў вырашальным у далучэннi той цi iншай тэрыторыi да ВКЛ: моц лiтоўскай зброi цi добраахвотнае падпарадкаванне. Таму аб'яднанне заходнерускiх зямель вакол Лiтвы было па сутнасцi аднаўленнем разбуранага палiтычнага адзiнства кiеўскiх часоў, знаходжаннем страчанага палiтычнага засяроджання. Рознiца была толькi ў тым, што засяроджанне гэта перамясцiлася ў вынiку гiстарычных абставiн з Кiева ў Новагародак, потым у Вiльню, куды Гедымiн перанёс сваю сталiцу. Iмкненне лiтоўскiх князёў пашыраць свае ўладаннi аб'ектыўна адпавядала рэальнаму iмкненню ўсходнеславянскiх зямель да аб'яднання. Таму ў гэтым рэгiёне лiтоўскiя князi ўзялi на сябе функцыю, якая ў iншых частках Pyci выконвалася тутэйшымi Рурыкавiчамi. На працяту XIII - XIV стст. утварылася Вялiкае княства Лiтоўскае — феадальная дзяржава ў Цэнтральнай i Усходняй Еўропе.
Унутрыпалітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем супярэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі.
Прыярытэты знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV- XVI стст. змяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV - XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай. Умацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага вымусілі апошняе да больш цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай.
У XIV - XVI стст. у Вялікім княстве Літоўскім склалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. Склалiся асноўныя класы насельнiцтва, адбылося канчатковае запрыгоньванне сялян.
Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастала. Гарады пашыраліся за кошт прытоку сельскага насельніцт
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.