На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


творческая работа Белорусская батлейка

Информация:

Тип работы: творческая работа. Добавлен: 11.09.2012. Сдан: 2012. Страниц: 7. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


Министерств образования Республики Беларусь
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ  ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ  МАКСИМА ТАНКА»
 
реферат
Белорусская батлейка
 
 
 
 
 
 
Работу выполнила:
студентка 3-его курса 310 группы
заочного отделения
факультета эстетического образования
Строк  Т. Н.
 
Преподователь:
Приймова М.Ю.
 
 
 
МИНСК 2010
Беларускi народны тэатр  батлейка з’яўляецца адным са старажытных  відаў беларускага мастацтва. Назва  батлейка (Bethleem) паходзiць ад горада Вiфлеем, дзе, згодна бiблейскай легендзе, нарадзiўся Iсус Хрыстос1. Пра сувязь паходжання батлейкi з бiблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкi "Цар Iрад". Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра — вяртэп (лялечнае прадстаўленне), батлеемка, астмейка цi жлоб. Канструкцыйным правобразам батлейкi была панарама-скрыня невялiкага памеру з нерухомымi лялькамi. Аб’яднанне панарамы з прынцыпам "ажыўлення" лялек прывяло да ўзнiкнення ў  Заходняй Еўропе ў XV ст. тэатра батлеечнага  тыпу. Для лялечнага беларускага тэатра характэрны тыя ж элементы, што i для заходне-еўрапейскага тэатра эпохi сярэднявечча. Батлейка як жанр мастацтва сваiм рэпертуарам адлюстроўвае сацыяльныя i рэлiгiйныя працэсы, а таксама культурныя патрэбы людзей. Па-першае, гэта праяўляецца ў сцэнаграфii, таму што сярэдневяковыя мiстэрыi былi ўласцiвы для рэпертуару батлейкi. Па-другое, характэрнай асаблiвасцю рэпертуару батлейкi было тое, што ён падзяляўся на "высокi" жанр — рэлігійная тэматыка — i "нiзкi" — сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. У адпаведнасці з гэтым будавалася канструкцыйная аснова батлейкі — падзел скрынi на "неба" i "зямлю": "рай" знаходзіўся з левага боку верхняга яруса, а "пекла" з правага боку нiжняга. "Пекла" паказваецца ў выглядзе галавы д’ябла. З цягам часу ў большасцi батлеечных скрынь замест галавы д’ябла уваход у пекла сімвалізуюць дзверы з правага боку ў ніжнім ярусе2.
Гiстарычнае развiццё беларускай батлейкi знаходзiцца ў пэўнай сувязi з польскiм лялечным тэатрам шопка. У часы сярэднявечча манахi-францысканцы прынеслi з Iталii на польскія землі традыцыю выстаўлення ў касцёле падчас Ражаства невялiкiх фiгурак Хрыста, Марыi, Iосiфа, пастухоў, авечак, быкоў. Гэта група герояў, якая прадстаўляла Ражаство Хрыстова, i атрымала назву яселка. Яселка была асновай для развiцця шопак3. Яселка (ад польскага слова Jaselka —  кармушка, яслі) адносiцца да ХIII—ХV стст. i вядзе пачатак ад касцельных мiстэрый, якiя ў ХIII ст. распаўсюдзiлiся ў Еўропе. Аднак гаварыць пра ўплыў  польскага тэатра шопкi на батлейку няма падстаў. Вядома, што з-за дамiнавання  каталiцкай царквы ў Польшчы шопка  мела больш кананiчную форму прадстаўленняў. Батлейка ж дастаткова хутка выходзiць з-пад уплыву як каталiцкай, так i праваслаўнай царквы, становiцца адгалiнаваннем народнага  тэатра "жывога актора". Выкарыстанне польскай мовы ў пастаноўках батлейкi нельга аднесцi да таго, што шопка  аказала значны ўплыў на батлейку, па двух прычынах. Па-першае, пастаноўкі двух тыпаў тэатраў не супадалi па жанру. Па-другое, польская мова выкарыстоўвалася ў батлеечных спектаклях для характарыстыкi саслоўнай і этнічнай прыналежнасцi герояў.Прадстаўленні з выкарыстаннем  шопак па народнай традыцыi праходзiлi з 25 снежня па 6 студзеня (на каталіцкія Каляды), а батлеечныя спектаклi арганiзоўвалiся па грыгарыянскаму календару, у перыяд з 7 па 19 студзеня4 (на праваслаўныя Каляды).Сувязь з пэўнай канфесіяй існуе і  ў афармленнi лялечных тэатраў, якія знаходзiлiся пад уплывам царквы. Польская шопка арганiзавана па вобразу  каталiцкiх касцёлаў i манастыроў, з  багатым упрыгожаннем царкоўных  рэчаў. У батлейцы праяўляецца строгасць i стылiзацыя рыс праваслаўнай царквы. Польскi народны тэатр лялек шопка  паўплываў на калядаванне, асаблiва ў паўднёвых рэгiёнах Беларусi —  у некаторай ступенi былi зменены  сцэнаграфiя i драматургiя гэтага свята.
Беларуская батлейка канца  ХIХ—ХХ стст. займае вялiкае месца  ў культуры Беларусi. Менавiта ў канцы  ХIХ ст. шэраг майстроў вырабляе батлейкi па замалёўках і фотаздымках. Больш  выразна фармiруецца тыпалогiя батлеечнага  тэатра, яго канструкцыйныя асаблiвасцi i сiстэмы ўладкавання лялек-герояў. Цікавая і вельмі змястоўная калекцыя беларускай батлейкi, вяртэпа i калядных зорак, а таксама лялек знаходзiцца  ў Музеi старажытна-беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору НАН Беларусi (далей  — МСБК ІМЭФ НАН Беларусі). Яна  сведчыць пра тыпалагiчныя i канструкцыйныя асаблiвасцi гэтага тэатра. Аснову калекцыі складаюць батлейка, якая датуецца пачаткам ХХ ст., вяртэп, рэканструяваны ў 1981 г., шасцiканцовая зорка 1978 г.
У Беларусi бытавала некалькi вiдаў батлеечнага тэатра. Вядомыя  тэатразнаўцы Г.Барышаў i А.Саннiкаў  налiчваюць 6 яго асноўных вiдаў:
— аднапавярховыя (панарамныя);
— двухпавярховыя з лялькамi, якiя рухалiся;
— двухпавярховыя з вежай;
— батлейкi па прынцыпу ценявога тэатра;
— батлейкi з празрыстымi дэкарацыямi, якiя мянялiся падчас спектакля;
— батлейкi-"зоркi"5.
Аднапавярховая скрыня, цi панарамная батлейка, па сваёй канструкцыi нагадвала жыллё беларускага  селянiна. Пярэдняя яе сценка была з  палатна, якое апускалася i падымалася, як заслона ў тэатры. У рэпертуары такой батлейкі пераважалi мiстэрыяльныя  сюжэты, звязаныя з нараджэннем Хрыста i пакланеннем валхвоў. Скрыня ўяўляе сабой вяртэп, дзе на працягу ўсяго  прадстаўлення знаходзiлася група  герояў: Марыя, Iосiф, Iсус. Да скрынi прыстасоўвалася  адна цi некалькi зорак, якiя з’яўлялiся сiмвалам Ражаства. Батлейку, якая прадстаўлена ў калекцыi МСБК IМЭФ НАН Беларусi, можна аднесцi да гэтага вiду6. Гэта скрыня з двухсхiльным дахам, з абодвух  бакоў яе знаходзяцца дзве вежы, якiя ўверсе ўпрыгожаны рознакаляровай паперай, нарэзанай i скручанай у  факел. Батлейка мае просты выгляд: адсутнiчае пышны дэкор, размалёўка i роспiс на бiблейскiя тэмы. Уся  ўвага накiравана на ляльку i яе вобраз.
Двухпавярховыя батлейкi з рухомымi лялькамi i кананiчным афармленнем  бытавалi на Палессi (Мазыры, Бабруйску, Капаткевiчах, Парычах, Бярэзiне). Батлейка гэтага тыпу прадстаўляла сабой вялiкую, больш за два метры, скрыню, якая мела два паверхi. Канструкцыя гэтай  скрынi нагадвала царкву, якая мела ад аднаго да трох купалаў. Верхнi ярус — "неба" — сімвалізуе месца, дзе  нарадзiўся Iсус, тут праходзiлi сцэны  на бiблейскiя тэмы. У цэнтры верхняга яруса размяшчалася нiша з яслямi, дзе знаходзiўся Iсус7. Нiжнi ярус, так  званая "зямля", уяўляў сабой палац  цара Iрада, дзе дэманстравалiся сцэны  бытавога характару. Афармляўся гэты ярус сцiпла, проста, багаты роспiс, якi быў  характэрны для "неба", адсутнічаў. На нiжнiм ярусе былі нiша, дзверы і трон цара Iрада, абклеены "залатой" паперай, а таксама драўляная  галава д’ябла, якая знаходзiлася над  уваходам у пекла, куды цягнулi Iрада8.
На Міншчыне ў канцы  ХIХ ст. была распаўсюджана двухпавярховая батлейка са спецыяльнай вежай. Такая  батлейка мела круглую, квадратную цi шасцiвугольную  вежу, дзе знаходзiлiся дзверы. Стол быў зроблены ў выглядзе дыска, якi рухаўся па вертыкалi, па краях яго  былi фiгуркi жанчын i мужчын, якiя трымалiся за рукi.
Батлейка па прынцыпу ценявога тэатра была знойдзена вядомым этнографам, фалькларыстам, гiсторыкам Е.Раманавым  у 1889 г. у г. Сураж Вiцебскай губернi9. Гэты вiд тэатра аб’ядноўваў у  сабе рысы панарамнай батлейкi i ценявога тэатра, ён меў выгляд трохкупальнай  царквы. Сцены яе былi з прамасленай  паперы. Унутры купала размяшчалiся металiчныя кольцы з фiгурамi герояў, якiя ўдзельнiчалi ў спектаклi, а таксама свечка. Батлеечнiк адчыняў дзверы, запальваў  свечку i круцiў кольцы адпаведна  дзеянням спектакля.
 
Батлеечны тэатр жлоб быў  распаўсюджаны на Вiцебшчыне ў ХVIII—ХIХ  стст. Ён меў выгляд двух’яруснай трохкупальнай  царквы. Першы паверх складаўся з  трох аддзелаў. За шклом пасярэдзiне знаходзiлiся нерухомыя лялькi (сцэна  пакланення валхвоў), сiлуэты iх ад святла свечкi адбiвалiся на задняй сценцы. Сценкі двух другіх аддзелаў былi заклеены прамасленай  паперай-экранам і выкарыстоўвалiся для паказу сцэны нараджэння Хрыста. У гэтых аддзелах былi вяртушкi, кожная з iх складалася з прапелера ў  выглядзе дыска i абруча, замацаваных  памiж сабой вертыкальнымi пласцiнкамi. Па краях абруча прымацоўвалiся металiчныя цi папяровыя фiгуркi, якiя прадстаўлялi сабой кампазiцыю на адну з бiблейскiх  тэм. Уся канструкцыя размяшчалася на вострым шпiлi, пасярэдзiне якога  знаходзiлася свечка. Паветра, якое награвалася  свечкай, падымалася ўверх да вежы i такiм чынам дапамагала рухацца  абручу разам з прымацаванымi да яго фiгуркамi герояў. Уся гэта секцыя закрывалася прамасленай паперай. Батлеечнiк да экрана прымацоўваў  надпiс, якi растлумачваў характар i дзеянне  сюжэта. Да найбольш цiкавага вiду адносiцца  батлеечны тэатр з празрыстымi дэкарацыямi. Такая батлейка была распаўсюджана  на тэрыторыi Беларусi ў канцы ХIХ—пачатку  ХХ стст. Тэатр такога тыпу быў у  Патупчыка — батлеечнiка з Докшыц. Гэта была простая двухпавярховая скрыня з двума аддзеламi. Памеры яе былi прыблiзна каля 1,5х1,5 м. У верхняй  частцы скрынi знаходзiлiся два пеўні. Прадстаўленне пачыналася бойкай пеўняў, пасля на сцэну выходзiлi iншыя персанажы. Часта лялькi сваiм выглядам нагадвалi мясцовых жыхароў, а лялькi апосталаў i вешчуноў — служыцеляў культу. Сама скрыня iлюмiнавалася васковымi свечкамi, якiя знаходзiлiся па баках батлейкi. Другi аддзел, дзе знаходзiлiся лялькi, вырабляўся са шкла, абклейваўся тонкай паперай. У адтулiны, дзе гарэлi свечкi, уверсе ўстаўлялiся вузкiя люстэркi, якiя падавалi i рэгулявалi святло. Пастаноўкi Патупчыка складалiся галоўным чынам  з двух актаў. Дэкарацыi былi празрыстыя, iх малявалi на папяроснай паперы i прымацоўвалi па баках скрынi. Яны па ходу прадстаўлення  мянялiся два разы10. Паказы Патупчыка  ў 1909—1916 гг. карысталiся папулярнасцю ва ўсiм Барысаўскiм павеце.
Вяртэп, якi знаходзiцца ў  калекцыi МСБК ІМЭФ НАН Беларусі і  адносiцца да 1981 г., быў зроблены майстрам С.М.Пучко з в. Бездзеж Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi11. Ён адносiцца  да тыпу батлейкi з празрыстымi дэкарацыямi. Скрыня iлюмiнавалася свечкамi, якiя  мацавалiся на ўстаўных планках па баках  батлейкi цi па цэнтру. Аддзяленне, што  было больш блiзкае да месца дзеяння  лялек, было выраблена са шкла. Празрыстыя дэкарацыi малявалiся на паперы i прымацоўвалiся на спецыяльныя падстаўкi. Сама скрыня нагадвала хату з двухсхiльным  дахам, які быў абклеены сiняй  паперай з сярэбранымi месяцам i зоркамi. Па краях скрыня ўпрыгожвалася ружовай  паперай, якая была нарэзана ў выглядзе махроў. У цэнтры даху знаходзiўся  драўляны крыж.
Апiсанне шостага віду, батлейкi-"зоркi", прадстаўлена ў  матэрыялах Г.Барышава. Ён спасылаецца  на этнаграфiчныя запiсы Ю.Ф.Крачкоўскага "Быт западнорусского селянина"12. Гэты від батлейкi ўяўляе сабой зорку, якую з песнямi насiлi калядоўшчыкi. На раму ад рэшата цi сiта наклейвалi прамасленую  паперу, i батлейку прымацоўвалi да жэрдкi, каб было лягчэй пераносiць з аднаго месца на другое. На зорку з чатырох  цi шасцi канцоў прымацоўвалiся рознакаляровыя пiрамiдальныя "рогi". Затым рабiлася другое невялiкае кола, па акружнасцi якога наклейвалi выразаных з  паперы салдацiкаў на конях цi пяхоту, i кола прымацоўвалi да кiя. Затым у  рамку зоркi ўстаўлялася свечка (у  памяшканні не павiнна было быць святла), i кола з фiгуркамi пачынала рухацца.
Калядныя зоркi мелі 5, 6, 8, 16 канцоў. Яны былi нерухомыя (на кii) i рухомыя (механiчныя), проста ўпрыгожаныя i аформленыя па прынцыпу ценявога тэатра13.
 
Зорка, прадстаўленая ў  фондах МСБК IМЭФ НАН Беларусi, адносiцца  да 1978 г. Гэта шасцiканцовая зорка нерухомай  канструкцыi выраблена з дрэва i паперы. Простая ў афармленнi, яна ўпрыгожана блiскаўкамі і дожджыкам14.
Акрамя пералiчаных 6 відаў  на тэрыторыi Беларусi ў ХIХ—пачатку  ХХ стст. бытавалi i iншыя вiды батлеечнага  тэатра. Так, магiлёўская батлейка была трох’яруснай па сваёй канструкцыi. Апiсанне яе батлеечнiкам Васiлём  Бутомай у 1905 г. запiсаў Е.Раманаў15. Акрамя гэтага, iснавалi батлейкi ў выглядзе куфраў, а таксама батлейкi па прынцыпу тэатра марыянетак i пальчаткавых лялек.
Цiкавая батлейка пад назвай "Ягорый"была апiсана П.Шэйнам у  ХIХ ст., iнфармацыя пра яе знаходзiцца  ў матэрыялах Г.Барышава16. Скрыня гэтай  батлейкi мела спецыяльны механiзм, якi рухаў фiгуркi коней, а пасярэдзiне на белым канi ўзвышаўся Ягорый (св. Юрый). Тэатралiзаваныя паказы праходзiлi на Юр’еў дзень i суправаджалiся абрадавымi песнямi ў гонар мiфалагiчнага  апекуна жывёлагадоўлi i земляробства.
На тэрыторыi Беларусi самай  распаўсюджанай была двух’ярусная батлейка з простымi дэкарацыямi. Сустракалiся батлейкi, якiя нагадвалi царкву. Але  ў большасцi выпадкаў батлейкi ў асноўным былi падобныя на шафу з дзвярыма ў  выглядзе хаткi цi царквы з дахам, на якім быў купал з крыжам. Батлейка мела гарызантальныя ярусысцэны, кожная з якой мела прастору для ваджэння лялек.
Афармленню батлейкi надавалася вялiкае значэнне. З даўнiх часоў  захавалiся яго характэрныя рысы. Батлейка ўпрыгожвалася каляровай  паперай, геаметрычнымi фiгурамi з саломы, паперы, разьбой i вышыўкай. Сама батлеечная скрыня выраблялася з фанеры таўшчынёй 3 мм i драўляных рэек (2,5х2,5 цi 3,0х3,0 мм). Перакладзiна ўстаўлялася ў адпаведныя адтулiны бакавых рам. Яна служыла  для ўмацавання шырмы з матэрыялу. Затым ўстаўлялiся полачкi, якiя служылi нiжнiм i верхнiм ярусамi. На нiжняй полцы  можна было асобна ладзіць лялечныя спектаклi, вадзiць марыянетак i iншых лялек. Да пярэдняй рамы часта прымацоўвалiся спецыяльныя рамкi для ценявога тэатра i лялечнай эстрады. У нiжнiм ярусе  тэатра была спецыяльная скрыня для  лялек.
На верхнiм ярусе двух’яруснай батлейкі паказвалi бiблейскiя сцэны, звязаныя з нараджэннем Хрыста. Упрыгожанне  гэтага яруса было багатым, з элементамi царкоўнай атрыбутыкi. На заднiх сценках  размяшчаліся абразы, зоркi, крыжы i кампазiцыi на бiблейскую тэматыку. У цэнтры знаходзiлася высокая, абклееная "залатой" паперай  арка, у глыбiнi якой быў алтар. Па баках рабiлiся дзве меншыя аркi, якiя  служылі для ўваходу i выхаду лялек. Столь абсыпалася зоркамi, для гэтага драбiлiся каляровае шкло i люстэрка. Нiжнi ярус афармляўся як палац цара Iрада, у iм праходзiлi бытавыя сцэны. У цэнтры ўстанаўлiваўся трон, уваход у пекла быў у выглядзе галавы д’ябла17.
Докшыцкая батлейка Патупчыка  мела дзве вышытыя шырмы. Дэкаратыўнае афармленне, якое мянялася, малявалася на празрыстай паперы, некаторыя ўпрыгожаннi (дрэвы, кусцiкi i г. д.) прымацоўвалiся пры  дапамозе воску. З вялiкай фантазiяй афармлялiся дзверы батлейкi. У арнамент уводзiлiся народныя матывы, узятыя з  ткацтва, вышыўкi, разьбы па дрэве, iнкрустацыi, пляцення з саломкi. Акрамя пералiчаных  вiдаў мастацтва пры афармленнi выкарыстоўвалiся спецыяльна падабраная тканiна цi шпалеры. У большасцi выпадкаў для дэкарацыi дзвярэй i вонкавай часткі батлеечнай скрынi выкарыстоўвалася саломапляценне. Тугiя вiтыя жгуты абрамлялi абразы, якiя знаходзiлiся на задняй сценцы батлейкi. Паверх жгутоў было пляценне з ланцужкоў, маленькiх ромбiкаў, у кожным з iх  — каляровы каменьчык. Прамавугольныя ажурныя створкi зверху заканчваліся паўкруглымi навершшамi18.
 
Беларуская батлейка канца  ХIХ—пачатку ХХ стст. як вiд тэатральнага мастацтва мела сямейныя традыцыi. У  склад хору ўваходзiлi i дзецi i дарослыя. У пастаноўках прымаў удзел невялiкi iнструментальны ансамбль, якi складаўся  звычайна з членаў сям’і батлеечнiка. Выкарыстоўваліся ў асноўным скрыпка, цымбалы, дудка, бубен, гармонік. Спектаклі  батлейкі суправаджаліся музыкальным  трыо — «траістай музыкай». Звычайна група батлеечнiкаў прыязджала ў цэнтр горада, мястэчка, вёскі i размяшчалася ў людным месцы. Пасля хто-небудзь клікаў батлейку ў хату. Батлеечную скрыню ставiлi на стол, запальвалi свечкi i прымацоўвалi iх па баках батлейкi. Музыканты ігралi марш, а лялькаводы даставалi са скрынь лялькi i размяшчалi iх у батлейцы адпаведна будучаму прадстаўленню. Калi ўсё было гатова, пачынаўся спектакль.
Галоўнай асобай батлейкi з’яўляўся лялечнiк i яго трупа. Яны  заўсёды знаходзiлiся за батлейкай, кіравалі і агучвалі лялькі. Асаблівасцю  беларускай батлейкі было тое, што не было пастаяннага аўтарскага тэксту. Імправiзацыя ў творчасцi батлеечнiка з’яўлялася адной з характэрных  рыс яго мастацтва.Дл
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.