На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


реферат Беларуская лтаратура ХУ-ХУ стст

Информация:

Тип работы: реферат. Добавлен: 17.09.2012. Сдан: 2011. Страниц: 9. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


      Беларуская  літаратура ХУІІ-ХУІІІ стст. развівалася  ў вельмі неспрыяльных умовах узмацнення нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, палянізацыі вярхоў грамадства, звужэння сферы ўжывання беларускай мовы. Яны  стрымлівалі развіццё нацыянальнай літаратуры, якая стала, у асноўным, рукапіснай і ананімнай. Шмат з яе помнікаў да нашага часу не дайшлі або яшчэ не знойдзены, а вядомыя творы з цяжкасцю паддаюцца дакладнаму датаванню і лакалізацыі. Большасць мясцовых аўтараў пісалі на польскай, лацінскай, стараславянскай мовах, а з 70-х гг. ХУІІІ ст., калі беларускія земля ўвайшлі ў склад Расіі, таксама на рускай мове. З’явіліся творы двухмоўныя (беларуска-ўкраінскія, беларуска-польскія). У шматмоўнай літаратуры Беларусі ўласна беларуская літаратура складала толькі частку: больш значную ў часы барока, менш значную – у эпоху Асветніцтва.
      Беларуская  літаратура ХУІІ-ХУІІ стст. мела пераходны  характар. У ёй адбываўся складаны працэс пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Літаратура станавілася ўсё больш свецкай і дэмакратычнай. Адміралі адні жанры (летапісы, палемічная і жыційная проза, панегірычныя вершы) і нараджаліся іншыя (песенна-інтымная лірыка, гумарыстычныя і парадыйна-сатырычная проза, інтэрмедыя, камедыя). Кніжная старажытнабеларуская мова паступова змянялася новай літаратурнай мовай, якая ўжо абапіралася на жывую, гутарковую мову. Однак паколькі літаратура заставалася пераважна рукапіснай й ананімнай, выпрацоўка новых агульных формаў адбывалася доўга і пакутліва. Кожны аўтар абапіраўся на гаворку сваёй роднай мясцовасці, злоўжываў запазычаннямі. У выніку пераходны перыяд у беларусаў зацягнуўся прыкладна на паўтара стагоддзя.
      У развіцці беларускай літаратуры пераходнага  перыяду выразна выдзяляюцца  два этапы. На першым этапе (другая палова ХУІІ ст. – першая трэць ХУІІІ ст.) літаратура развівалася пераважна ў рэчышчы барока, а з 50-60-х гадоў ХУІІІ ст., у эпоху Асветніцтва (другі этап), у ёй пачалі праяўляцца класіцысцкія і сентыменталісцкія тэндэнцыі.
      Прадстаўнікі  стылю барока ў літаратуры Беларусі апелявалі не да розуму, а да пачуццяў чалавека, яго веры ў звышнатуральныя сілы. Для твораў перыяду барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантраснасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладненай і вычварнай. Герой барочнай літаратуры паказваецца ўунутрана раздвоеным і супярэчлівым. Містыка ў ім бярэ верх над розумом, анархізм – над пачуццем абавязку і грамадзянскасцю, песімізм – над верай у будучыню.
      Аднак для барока не былі чужыя таксама  гуманістычныя, асветніцкія тэндэнцыі. Пры ўсёй сваёй ідэалістычнасці  эстэтыка барока з’явілася крокам наперад у мастацкім развіцці Беларусі. Своеасаблівасцю беларускага  барока было тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на сумежнасці праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў – яно ўзмацніла сувязі паміж літаратурамі, абмен мастацкімі каштоўнасцямі.
      Беларускаму барока ўласцівы розныя ідэйныя і фармальна-стылявыя тэндэнцыі. Для “высокага” элітарнага, рэакцыйна-арыстакратычнага барока характэрны рытарычная прыўзнятасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць. Творы так званага “сярэдняга” стылю задавальнялі эстэтычныя патрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. На гэтым узроўні актыўна захоўваліся заходнееўрапейскія традыцыі, данак не гублялася сувязь і з народнай глебай. Урэшце існавала “нізкае” барока, народнае и напаўнароднае па сваім змесце. Яно было прадстаўлена інтымна-песеннай лірыкай, парадыйнымі калядкамі, інтэрмедыямі, батлеечнымі драмамі, якія ствараліся вандроўнымі шкалярамі і музыкамі.
      Прыкметны асобныя рысы новага мастацкага напрамку барока у творах “Прамова Мяляшкі” і “Ліст да Абуховіча” – празаічных помніках пісьменства першай паловы ХУІІ ст., характэрнай асаблівасцю якіх былі вострая палітычная накіраванасць і каларытная народная мова.
      У свой час яны карысталіся шырокай  папулярнасцю, аб чым сведчаць тыя  спісы, якія захаваліся да нашага часу. “Прамова Мялешкі” накіравана супраць  таго становішча, у якім апынулася Вялікае княства Літаўскае пасля нераўнапраўнага палітычнага саюзу з Польшчай у 1569 г.: польскія магнаты пачалі ўмацоўваць свае эканамічныя і палітычныя пазіцыі на беларускіх землях, з дапамогай мясцовых вернападданых, што адмовіліся ад усяго свайго, пачалі разгорнутае наступленне на беларускую культуру. Аўтар “Прамовы Мялешкі” гэта добра разумеў, а таму супраць гэтых лакеяў і здраднікаў ён накіраўвае свой гнеў і нянавісць, бязлітасна іх крытыкуе. Пісьменнік ганьбіць сляпое перайманне беларускай шляхтай польскіх звачаяў і нораваў, пагоню за ўсім іншаземным. Крытыка ў творы вядзецца ў большасці выпадкаў тонка і дасціпна. Твор насычана вобразнымі параўнаннямі, яркімі і трапнымі прыказкамі і прымаўкамі, сакавітымі фразеалагізмамі.
      Вельмі блізкім па сваёй ідэйнай накіраванасці і мастацкіх прыёмах да “Прамовы Мялешкі” з’яўляецца “Ліст да Абуховіча”, напісаны ў 1655 г. і адрасаваны смаленскаму ваяводу П.К. Абуховічу, які ў 1654 г. здаў горад расійскім войскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. Аўтарам твора называюць Цыпрыяна Камуняку. У гэтым памфлеце, напісаным у форме прыватнага ліста да былога смаленскага ваяводы, аўтар з’едліва высмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якой быў Піліп Абуховіч, паказвае яе бездарнасць у ваеннай справе і палітыцы, хцівасць і зайздрасць. “Ліст да Абуховіча” стаў не толькі выдатным для свайго часу ўзорам вострай палітычнай сатыры, але і бліскучым літаратурным помнікам, напісаным добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці. Аўтарская мова густа перасыпана трапнымі параўнаннямі, каларытнымі фразеалагізмамі, народнымі прыказкамі і прымаўкамі, прасякнута з’едлівай іроніяй.   
      “Прамова  Мялешні” і “Ліст да Абуховіча” – творы свайго часу, у якіх найбольш поўна выявілася ідэалогія народных мас і якія напісаны дакладна і  лаканічна, па-народнаму. Аўтары карыстаюцца  жывой народнай мовай., развіваюць далей  тыя моўныя традыцыі, якія яшчэ ў ХІУ-ХУ стст. былі закладзены ў юрыдычных помніках. Гэтыя творы сталі этапнай з’явай у гісторыі развіцця беларускай літаратуры ХУІІ ст. Яны з’яўляюцца яркім сведчаннем таго, што літаратурныя творы ўжо самі па сабе становяцца прадуктам мастацкай творчасці.
      Найбольш  цікавымі помнікамі парадыйна-сатырычнай прозы другой паловы ХУІІ – першай паловы ХУІІІ ст. з’яўляюцца “Грамата, пісаная да святога Пятра”, “Казанне рускае”, Прамова русіна”, “Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста”, “Казанне рускае схізматычнае”. Гэтыя творы парадзіравалі кананічную літаратуру, у першую чаргу Біблію, пазбаўляючы яе арэолу святасці.
      У пачатку ХУІІ ст. на Беларусі вельмі развівалася палемічная літаратура – разнастайная па форме і жанрах рэлігійна-палітычная публіцыстыка. Яна  карысталася такой шырокай папулярнасцю, якой не карыстаўся ні адзін з іншых відаў і жанраў літаратурнай творчасці. Палемічная літаратура была дзецішчам вострай грамадска-палітычнай і класавай барацьбы. Ёсць у ёй і адбітак тагачаснага быту, бо палемісты стараліся вышукаць у жыцці ворагаў адмоўныя бакі і выставіць іх у сваіх творах напаказ, а часам апісвалі і вонкавыя адзнакі самога працэсу змагання, як бойкі ў цэрквах, выкіданне людзьмі аднаго веравызнання людзей другога веравызнання з манастароў, цэркваў, манастырскіх і царкоўных будынкаў і двароў і г.д. Таму яе нельга разглядаць як штосьці адзінае ў ідэйна-палітычных і мастацкіх адносінах. У адных творах палемічнай літаратуры выражаліся інтарэсы пануючых класаў, другія былі накіраваны супраць нацыянальна-рэлігійнага і палітычнага курса Рэчы Паспалітай.
      Палемічная  літаратура дужа багатая. Яна ўключала адкрытыя лісты, звороты, памфлеты, палемічныя трактаты і іншыя віды творчасці. За час свайго існавання прайшла  складаны і супярэчлівы шлях развіцця. У ёй наглядаліся ўзлёты і спады, ідэйна-мастацкі рост і таптанне на месцы вакол одных і тых жа багаслоўска-дагматычных пытанняў. У выніку настойлівых змаганняў адбыўся паступовы, яле няўхільны рост і развіццё адукаванасці. Пашыраліся і ўзбагачаліся веды не толькі багаслоўскага, царкоўна-кананічнага, але гістарычнага, філалагічнага і прававога профілю. Таму даволі часта палемічныя творы выходзілі за рамкі адных багаслоўскіх праблем. Носьбітамі новых ведаў у большасці выпадкаў былі дзеячы царкоўна-рэлігійнай палемічнай публіцыстыкі Хрыстафор Філалет, Малецій Сматрыцкі, Захарый Капысценскі, Пётр Магіла.
      Адно  з вядучых месц у літаратурным працэсе Беларусі першай паловы ХУІІ ст. займае творчасць Мялеція Сматрыцкага.
      М. Сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімовіч) (1575-1633) нарадзіўся ў мястэчку Смотрыч на Падоллі. Пачатковую адукацыю Мялецій атрымаў пад непасрэдным кіраўніцтвам бацькі, які быў для свайго часу чалавекам вельмі адукаваным, ведаў некалькі замежных моў, і грэка Кірылы Лукарыса, які скончыў Падуанскі універсітэт, быў выдатным грамадскім і рэлігійным дзеячам, а з 1612 г. – канстанцінопальскім патрыярхам. Мялецій атрымаў добрую адукацыю на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкай акадэміі, а потым у Лейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах. Пасля вяртання з-за мяжы жыў у маёнтку князя Саламарэцкага пад Мінскам, а ў хуткім часе Мялецій накіроўваецца ў віленскае праваслаўнае брацтва, дзе знаёміцца з выдатным дзеячам беларускай культуры, пісьменнікам-палемістам Лявонціем Карповічам. Цяжкае ўражанне на М. Сматрыцкага зрабіла езуіцка-уніяцкая нецярпімасць, беззаконне і разгул фанатызму ў адносінах да мясцовага насельніцтва "русінаў". Уключывшысь ў палеміку, ён напісаў шэраг брашур, у якіх не прызнаваў правамоцнасць уніі, даваў парады пра спосабы супраціўлення распаўсюджванню уніяцкага веравызнання, наладжваў сувязі з іншымі цэнтрамі праваслаўя (Вільня, Львоў), садзейнічаў стварэнню ў Мінску праваслаўнага брацтва.
      Найбольш  значным літаратурным творам М. Сматрыцкага  па змесце, форме і перадачы пачуццяў стаў “Трэнас, альбо Лямант усходняй царквы” (1610 г.), які выйшоў на польскай мове пад псеўданімам Тэафіл Арталог (Багалюб Праўдаслоў). У цэнтры – вобраз праваслаўнай маці-царквы, якая плача і пакутуе: “Гора мне няшчаснай… з усіх бакоў абрабаванай… выстаўленай на ўсеагульную знявагу… Рукі ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, двухбаковавостры меч над галавой, глыбокая вада пад нагамі, нязгасны агонь па баках. Адусюль крыкі, адусюль страх, адусюль ганенне”. У ім адлюстраваны трагічны лёс народа, разбурэнне жыцця грамадства, смута і спусташэнне ў краі. Галоўная тэма “Трэнаса…” – усебаковая крытыка каталіцкай царквы ад яе дагматаў да маральнага аблічча яе святароў.             М. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам, якія сваімі ўчынкамі не апраўдвалі прызванне настаўніка, паказвае сапраўдны твар невукаў-святароў і робіць вынік: “…хто вас пераймае і ідзе за вамі, загінуць”. Такая крытыка сведчыць смеласць М. Сматрыцкага, яго глыбокія веды гісторыі і здольнасць паказаць яе, бо менавіта на фактах гісторыі раскрываў ён імкненне каталіцкай курыі ўсталяваць сваю ўладу ў свеце. Нездарма больш як праз паўстагоддзе доктар філасофіі і тэалогііі Якуб Суша пісаў пра аўтара “Трэнаса…”: “Ніколі ніхто з ерэтыкоў не рабіў на святы апостальскі сталец такіх злосных нападкаў, якімі напоўнены Плач. Тут, што ні слова – то язва, што ні думка – то атрута, тым больш пагібельная, што аўтар растварыў яе прыгожасцю стылю, як салодкаю прынадаю”.
      Сіла  довадаў, логікі і пачуццяў “Трэнаса…” была такая, што яго прыцягальная моц не страціла свайго значэння на працягу ўсяго ХУІІ ст., пазначанага супраціўленнем нацыянальна-рэлігійнаму насіллю. Твор захоўвалі, перадавалі як святыню з пакалення ў пакаленне, перапісвалі ад рукі.
      Сваімі  творамі М. Сматрыцкі ўвайшоў  у гісторыю старажытнай беларускай літаратуры як адзін з заснавальнікаў новага літаратурнага стылю – барока.
      Яркім прадстаўніком дэмакратычнага напрамку ў царкоўна-палемічнай публіцыстыцы быў Афанасій Філіповіч (каля 1597-1648). Нарадзіўся ён на Брэстчыне ў сям’і  рамесніка. Атрымаў добрую адукацыю, што пазней дало яму магчымасць працаваць хатнім настаўнікам. З 1620 г. працаваў пры двары князя Льва Сапегі настаўнікам Я. Лубы, якога польскія прыдворныя колы выдавалі за рускага царэвіча. У 1627 г. Філіповіч покінуў магнацкі двор Сапегі і пастрыгся ў манахі, а потым жыў у розных манастырах.
      А. Філіповіч увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар яркіх  артыкулаў, аб’яднаных ім пазней у  адзіны твор пад назвай “Дыярыуш” (1646).    У сваім публіцыстычна-палемічным “Дыярыушы” (дзённіку) аўтар імкнуўся праўдзіва апісаць жыццё абяздоленых народных мас і на канкрэтных прыкладах паказаць, хто і ў чым вінаваты за шкодны курс дзяржаўнай палітыкі. Для яго важней за ўсё былі не абстрактна-схаластычныя багаслоўскія спрэчкі, а пытанні грамадска-палітычнага и рэлігійнага жыцця народа. Вось чаму ў яго творах няма штучнай кніжнай рыторыкі, якая характэрна для творчасці Ю. Сматрыцкага.
      “Дыярыуш” А. Філіповіча аб’ядноўвае ў адно цэлае дарожныя і тлумачальныя запіскі  аўтара, яго ўспаміны, дзённікі і  аўтабіяграфічны нарыс аб пражытым і перажытым, легенды і містычныя прывіды, пасланні і пісьмы, яго выкрывальныя прамовы і інш. У жанравых адносінах ён ўяўляе сабой своеасаблівае спалучэнне твораў гісторыка-мемуарнай літаратуры і помнікаў палемічнай публіцыстыкі. Раскрываючы сутнасць царкоўнай уніі, пісьменнік звяртаў асаблівую ўвагу на тое шкоднае, што прынесла гвалтоўнае насаджэнне уніі праваслаўнаму насельніцтву Беларусі, паказваў, каму выгадна гэта унія і хто асабіста павінен несці за яе адказнасць. Паўвекавую гісторыю існавання царкоўнай уніі паказвае як страшэнную гісторыю ганенняў і здзекаў над сумленнем і духоўным жыццём беларускага народа. Асабліва небяспечнымі ворагамі беларускага народа называе езуітаў, каталіцкіх капланаў, уніяцкіх верхаводаў і апалячаных мясцовых веадалаў. Не абмінуў суровай крытыкай і дзейнасць вышэйшага праваслаўнага духавенства, якое адзначалася абыякавасцю да лёсу простага праваслаўнага люду і якое абурала імкненне да асабістай славы, раскошы і багацця.
      У “Дыярыушу” ўсё заснавана на ўласных  назіраннях пісьменніка над рэальным жыццём і пададзена з уласцівай толькі Філіповічу манерай пісьма, у якой надзвычай ярка адлюстраваліся яго перакананні, меркаванні і ў пэўнай ступені нават сам характар яго душэўнага стану. Для стылю Філіповіча характэрныя народныя прымаўкі, паўторы і воклічы, шырокае выкарыстанне дыялога, разгорнутыя параўнанні і інш.
      Каларытнасць  і разнастайнасць стылявых адценняў, багацце апавядальных сродкаў і  мастацкіх прыёмаў робяць “Дыярыуш”  А. Філіповіча адным з яркіх помнікаў палемічнай літаратуры, у якім знайшлі адлюстраванне пэўныя грані гераічнай барацьбы беларускага народа супраць феадальна-каталіцкай агрэсіі за свае нацыянальна-рэлігійныя правы, культуру, звычаі і традыцыі напярэдадні шырокага вызваленчага руху сярэдзіны ХУІІ ст.
      З пераходным перыядам звязаны першыя прыкметныя крокі бкларускай драматургіі. Яна была прадстахлена камічнымі інтэрмедыямі (інтэрлюдыямі) да школьных драм, якія ставіліся на сцэнах мясцовых іезуіцкіх калегій (Гародня, Полацк, Орша). Ставараліся гэтыя драмы выкладчыкамі ў адпаведнасці з канонамі паэтыкі і выконваліся вучнямі з нагоды рэлігійных святаў, публічных экзаменаў і прыезду знакамітых асоб. У ролі гледачоў выступалі тыя ж вучні, іх бацькі, мясцовая шляхта, зрэдку простыя гараджане. Прадстаўленні служылі ўцілітарным, дыдактычным мэтам – лепшаму засваенню вучэбнага матэрыялу.
      Школьныя  драмы пісалі на лацінскай мове (радзей – на польскай і стараславянскай). Сюжэты для іх браліся з Бібліі (стварэнне свету, нараджэнне, мукі і ўваскрэсенне Хрыста), жыцій святых, антычнай і славянскай гісторыі.
      Больш дэмакратычнымі былі інтэрмедыі, якія ўключаліся ў школьныя драмы “для разрадкі”. Яны напісаны на больш  зразумелай гледачу беларускай (ці польскай) мове. Сюжэты інтэрмедый браліся  пераважна з навакольнай рэчаіснасці (“Размова Івана са слугой”, “Схізматык і уніят-католік” и інш.). Усяго ад езуіцкага школьнага тэатра захавалася больш як 20 беларускіх і польска-беларускіх празаічных і вершаваных інтэрмедый. Іх дзеючыя асобы – селянін, польскі пан, яўрэй, казак, цыган, поп, слуга. Асаблівасцю інтэрмедый з’яўляецца тое, што яны былі разлічаны на менш адукаванага гледача.
      Значнага  развіцця ў часы барока дасягнула  беларуская лірычная паэзія – духоўная і свецкая. Духоўная лірыка была прадстаўлена рэлігійнымі, пераважна уніяцкімі  гімнамі, псалмамі, дыдактычнымі вершамі. Крыніамі для іх з’яўлялася Біблія, жыцця святых, апакрыфічныя і царкоўна-рэлігійная літаратура.
      Найбольш  значнымі прадстаўнікамі высокага стылю  з’яўляліся Сімяон Полацкі і Андрэй Белабоцкі, літаратурная спадчына якіх адначасова належыць беларускай і рускай літаратурам.
      Сімяон  Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч) (1629-1680) быў родам з Полацка. Адукаваўся спачатку ў брацкай школе, а скончыўшы  акадэмію і пастрыгшыся ў манахі – сам быў настаўнікам у  брацкай школе ў Полацку. На свой час гэта быў выдатны вучоны, філосаф-асветнік, педагог і пісьменнік – у вершах, прозе і драме. Акрамя роднай беларускай мовы ён дасканала ведаў лацінскую, польскую і царкоўнаславянскую мовы, пісаў на гэтых мовах вершы, прамовы, навуковыя трактаты. Як высокаадукаваны настаўнік і пісьменнік, С. Полацкі аднолькава добра ведаў славянскую і заходнееўрапейскую культуры і імкнуўся да іх сінтэзу.
      С. Полацкі распрацоўвае новы для старажытнай  беларускай літаратуры публіцыстычны  жанр дэкламацыі. Найбольш раннім яго ўзорам з’яўляюцца “Метры”, прысвечаны прыезду цара Яляксея Міхайлавіча ў Полацк (1656 г.). З услаўленнем рускага цара як вызваліцеля Беларусі звязаны многія дэкламацыі С. Полацкага. Гэта не было выпадковым. Пасля падзей, звязаных з ваенным “патопам” 1650-1660 гг., казацка-сялянскіх паўстанняў, а таксама пагрозай захопу шведамі Беларусі і Літвы, С. Полацкі пачаў ускладаць надзеі, што яго Радзіму выратуе палітычны саюз з Расіяй. Вось таму і былі напісаны хвалебныя “метры”  – тэатралізованыя сілабічныя вершы.
      У творчасці С. Полацкага на першы  план вылучаецца гістарычны лёс народа, абарона яго культурных і бытавых  традыцый, ідэя ўз’яднання з Расіяй. 
      Часам росквіту паэтычных здольнасцей  С. Полацкага стаў перыяд яго жыцця  ў Маскве, ў якую ён пераехаў па запрашэнню зімой 1664 г. Амаль кожны дзень ён пісаў палову сшытка вершаў, п’ес, твораў прамоўніцкай прозы. За шаснаццаць гадоў жыцця ў Маскве паэт напісаў вялікую колькасць вершаў, дзве п’есы, некалькі твораў царкоўна-рэлігійнага характару. Свае вершы маскоўскага перыяду С. Полацкі аб’яднаў у два зборнікі – “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”. У першым з іх паэт каля паўтары тысячы вершаў размасціў у алфавітным парадку. Найбольш значнымі з іх з’яўляюцца тыя, якія прысвечаны крытыцы сацыяльных заган. У такіх вершах, як “Купецтво”, “Монах”, “Клеветник” і інш., паэт узнімаецца да шырокых грамадскіх абагульненняў. Іншы характар носіць зборнік “Рифмологион”, у якім сабраны творы панегірычнага характару.
      Значную з’яву складаюць таксама п’есы  С. Полацкага “Комедия притчи о блудном сыне” і “Трагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных”, якія грунтуюцца на вядомых біблейскіх сюжэтах.. Першая з іх прысвечана праблеме выхавання маладога пакалення, яго адносін да старэйшых, жыццёвых паводзн, другая – услаўляе асвечанага і гуманнага манарха. У структурных адносінах абедзве п’есы даволі паслядоўныя, у іх захаваны ўсе асноўныя кампаненты жанру. Вось чаму,нягледзячы на дыдактычную накіраванасць, рытарызм і дэкларацыйнасць, п’есы С. Полацкага з’явіліся асновай далейшага развіцця жанру драматургіі ў старажытнарускай літаратуры трох усходнеславянскіх народаў.
      У шматжанравай літаратурнай спадчыне С. Полацкага ёсць нямала твораў і фрагментаў з іх, дзе разглядаюцца ідэйна-філасофскія і эстэтычныя праблемы мастацкай творчасці – літаратуры, музыкі, жывапісу. Прыгожасць, пераконваў С. Полацкі, ёсць духоўная і душэўная “карысць” для людзей. Няма паэзіі без “красногласия”, няма жывапісу, музыкі, разьбярства і дойлідства без гармоніі, прапорцыі і рытму. Паэзію ён параўноўваў з прыгожым садам, філасофію – з пчалой, іто збірае “мёд мудрасці”. Праз музыку і слова незадаволеныя становяцца цярплівымі, гультаяватыя – працавітымі, гняўліўцы – лагоднымі, неразумныя – мудрымі, блудлівыя – чыстымі сэрцам.
      Такім чынам, літаратурная і філасофска-асветніцкая  дзейнасць С. Полацкага, яго выдатныя здабыткі ў галіне распрацоўкі новых  паэтычных форм і жанраў у значнай  ступені вызначылі развіццё беларускай і рускай літаратур амаль на цэлае  стагоддзе. Творчасць і шматгранная асветніцкая дзейнасць Полацкага і была накіравана на культурнае збліжэнне з еўрапейскай культурай.
      Белабоцкі Андрэй (Ян) Хрыстафоравіч, усходнеславянскі філосаф і паэт другой паловы ХУІІ – пачатку ХУІІІ ст., скончыў  Слуцкую кальвінісцкую гімназію, вучыўся ва універсітэтах Заходняй Еўропы. Быў кальвінісцкім прапаведнікам у Слуцку, настаўнікам у Магілёве. Ганенні езуітаў вымусілі яго пераехаць у Смаленск, а потым у Маскву, дзе ён прыняў праваслаўе і імя Андрэй. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека. Галоўным паэтычным творам А. Белабоцкага стала паэма “Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх…” (“Пяцікніжжа”). Яна напісана стараславянскай мовай, у якой адчуваецца ўплыў беларускай мовы. У паэме сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, падрабязна апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету. Паэма “Пентатэугум” напоўнена глыбокім трагізмам, мусным розумам аб смерці і пякельных пакутах. Трагічныя ноткі аб непазбежнасці смерці нярэдка спалучаюцца ў Белабоцкага з бытавымі малюнкамі штодзённага жыцця.
      Аднак пры ўсёй містычнасці аўтар не раціў сувязей з рэальнсцю, рэзка  крытыкаваў несправядлівы падзел багаццяў пры феадальным ладзе, паразітызм пануючага  класа.
      У асобе А. Белабоцкага –  аднага з найбольш адукаваных людзей свайго часу – мы маем арыгінальнага паэта і мысліцеля ХУІІ ст.
      У першай палове ХУІІІ ст. адбываецца паступовае адміранне духоўнай паэзіі.
      У свецкай лірыцы другой паловы ХУІІ – першай паловы ХУІІІ ст. знайшлі  адлюстраванне злабадзённыя пытанні  часу: сацыяльная няроўнасць, бесчалавечнасць феадальнага грамадства, злоўжыванне мясцовых улад. Аб’ектам крытыкі, асмяяння з’яўляліся таксама розныя чалавечыя парокі.
      “Сярэдняя”  і “нізкае” барока прадстаўлена ў  паэзіі пераважна песенна-інтымнай лірыкай. Больш масавая па ўзнікненню і распаўсюджванн., гэтая лірыка ў адрозненне ад “высокай” паэзіі была трывала звязана з народнай творчасцю, з жывой, гутарковай мовай.
      Беларуская  любоўная лірыка – спецыфічная, характэрная  з’ява другой паловы ХУІІ – першай паловы ХУІІІ ст. Яна нараджалася  і развівалася ў асяроддзі мяшчанства, збяднелай шляхты. Яе аўтарамі былі шкаляры і бакаляры, напаўпрафесійныя акцёры і музыканты – ўсе тыя, хто, вандруючы ў пошуках ведаў і ўражанняў, зарабляў сабе на хлеб вершам і песняй. У тагачаснай інтымнай паэзіі прысутнічае народны погляд на каханне, які далёкі ад рэлігійнага кансерватыўнага меркавання, вызначаецца жыццёвай мудрасцю. Лірычныя героі – пераважна людзі дзеяння, актыўна змагаюцца за сваё шчасце. Асуджаецца шлюб, заснаваны на разліку, сацыяльнай няроўнасці. Пачуццёвае каханне трактуецца як натуральнае права чалавека, у тым ліку і жанчыны. Урэшце, для любоўнай лірыкі характэрна шырокае выкарыстанне народных выяўленча-стылявых сродкаў. Часта сустракаюцца фальклорныя параўнанні, звароты, метафары, эпітэты, памяншальныя формы.
      Лепшыя  творы беларускай песенна-інтымнай лірыкі (іх сёння вядома прыкладна 150, якія захаваліся ў рукапісных зборніках  таго часу) з’яўляюцца значным укладам  у паэзію славянскага барока. Яны  і сёння хвалююць глыбінёй, сілай  і непасрэднасцю пачуццяў.
      Нарэшце, да “нізкага”, напаўфальклорнага барока належыць гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, якая высмейвала розныя заганы тагачаснага грамадства. Часам парадзіраваліся  рэлігійныя творы, афіцыйныя дакументы. Найбольш цікавыя творы беларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзіі часоў барока – так званыя “звярыныя гратэскі”: “Птушыны баль”, “Апісанне птушынай хворасці”, “Камара цяжкі з дуба ўпадак”.
      Побач з песенна-інтымнай лірыкай беларуская гумарыстычна-сатырыяная паэзія аказалася  найбольш плённай і перспектыўнай для далейшага развіцця новай беларускай паэзіі.
      Выцясненне  духоўнага зместу свецкім, зямным асабліва адчувальна ў жанры каляднай песні (калядкі). У калядках “Того дня  вельмі слаўного”, “У Бэлегэме, доме ўбогім”, “нова радасць стала” і інш. знайшло адлюстраванне рэальнае жыццё сялян-пастухоў, іх паўсядзённы быт. У калядках чулліва расказваецца аб з’яўленні на свет дзіцяці, праслаўляецца мацярынства. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі пастухі прыносяць сціплыя дары, іграюць на музычных інструментах. 
 

      У 50-60-я гады ХУІІ ст. літаратура Беларусі ўступіла ў новы перыяд свайго развіцця. Дабратворны ўплыў на яе зрабілі  ідэі Асветніцтва. Асноўнымі літаратурнымі  напрамкамі эпохі Асветніцтва з’яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы  з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі – да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты, і сентыменталісты былі перакананыя ў дзейнасці мастацкага слова, у тым, што пісьменнік – гэта настаўнік грамадства.
      Як  класіцызм, так і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі. Беларускія творы, на жаль, займалі ў ёй яшчэ меншае месца, чым у часы барока. Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі з’яўлялася польская. Тут нарадзіліся або жылі класікі польскай літаратуры Ю. Нямцевіч, А. Нарушэвіч, Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін, Ф. Багамолец, інш. У канцы ХУІІІ ст. узнікла руская літаратура Беларусі (І. Сакольскі, Г. Дабрынін, Л. Энгельгарт). У Мінску працаваў выдатны паэт-лацініст, аўтар паэмы “Птушыны збор” Міхаіл Карыцкі. У дварах магнатаў і шляхты пашырыліся французская і нямецкая мовы, на якіх пісаліся панегірычныя оды і чуллівыя ідыліі. На такім шматмоўным фоне даволі сціпла выглядаюць колькасныя і мастацкія здабыткі тагачаснай беларускай літаратуры, якая была пераважна “плебейскай”, сатырычна-парадыйнай, рукапіснай, пазбаўленай права друкавацца, і ананімнай. Тады лічылася, што беларускай прозе і паэзіі наканавана толькі ніжэйшая роля: смяшыць, парадзіраваць. Як гэта ні парадаксальна, якраз на эпоху Асветніцтва, калі ўстанавіўся культ розуму, прыпадае найбольшы крызіс беларускай паэзіі, драматургіі і асабліва прозы. Апошняя была па сутнасці прадстаўлена толькі беларуска-польскім зборнікам анекдотаў “Торба смеху”, складзеным К. Жэрам.
      Прычыны гэтага крызісу – як ва ўзмоцненай паланізацыі мясцовага насельніцтва, так і ў пашырэнні нарматыўнай эстэтыкі класіцызму, якая дапускала беларускае “прастамоўе” толькі ў “нізкіх”, парадыйных жанрах. Для “высокіх” жанраў (трагеды, ода) патрабавалася “высокая” польская, лацінская або стараславянская мова. Моўнае “раздваенне” назіраецца нават у творчасці аднага і таго ж аўтара: у камедыйных творах К. Марашэўскага і М. Цяцерскага ўжываецца беларуская мова, а хі трагедыі на антычныя сюжэты ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму напісаны па-польску.
      Развіццё  літаратуры ў другой палове ХУІІІ ст. адбываецца пераважна на свецкай аснове. Літаратура ўсё больш вызваляецца ад сярэдневяковых канонаў. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы гэтага часу сведчаць, што затяжны крызіс беларускай літаратуры паспяхова пераадольваўся. У эпоху Асветніцтва створаны помнікі, якія па сваім зместце і мове ўжо цалкам належаць да новага часу.
      Цікавым помнікам беларускай літаратуры другой паловы ХУІІІ ст. з’яўляецца згаданая “Торба смеху”. Гэты зборнік беларускіх і польскіх анекдотаў і быляў, пераважна антыклерыкальных па змесце. Некаторыя з іх перарастаюць у расказы.
      Цікавыя з’явы адбываюцца ў паэзіі другой паловы ХУІІІ ст. Знікаюць адны паэтычныя жанры і ўзнікаюць іншыя. Прыпыняецца развіццё духоўнага і панегірычнага вершаскладання, маральна-назідальнай паэзіі. За рэдкім выключэннем, у рукапісных зборніках ужо не сустракаецца і песенна-інтымная лірыка. Затое нараджаецца палітычная паэзія.
      Адным з найбольш значных твораў беларускай паэзіі эпохі Асветніцтва з’яўляецца “Песня беларускіх жаўнераў 1794 г.”, напісаная ў сувязі з паўстаннем     Т. Касцюшкі. Невядомы аўтар заклікае ўзняцца на барацьбу з царскім самаўладдзем. “Песня…” напісана ў цэлым з пазіцый шляхецкай рэвалюцыйнасці. Гэта першы ў беларускай літаратуры непасрэдны зкалік да народных мас узяць у рукі зброю (“косы ды янчаркі”), каб самім “вырашыць л1с радзімы”, “гордыя гнуць каркі” знешніх ворагаў і ўнутраных здраднікаў. Народ абвяшчаецца вяршыцелем лёсу сваёй краіны.
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.