На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


курсовая работа Дзяржаунае права па статутах ВКЛ

Информация:

Тип работы: курсовая работа. Добавлен: 18.09.2012. Сдан: 2012. Страниц: 4. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА 1.   ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
Раздзел 1.1.   Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
Раздзел 1.2.   Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
ЧАСТКА 2.   ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
Раздзел 2.1.   Развіццё дзяржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
Раздзел 2.2.   Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
ЧАСТКА 3.   ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
Раздзел 3.1.   Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
Раздзел 3.2.   Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1588 года
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС  ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 
 
 
 
 
 
 
 
 

      УВОДЗІНЫ
      Дзяржаўнае  права вельмі цікавая і да канца  не даследаваная тэма. Бытуе многа  падыходаў да дзяленне развіцця канстытуцыйнага (дзяржаўнага) правы па гістарычных перыядах. Аднак больш поўнай з’яўляецца дзяленне прадстаўленнае ў кнізе Г.А. Василевича, Т.И. Довнар и И.А. Юхо «Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі»: “конституционные нормы в древних законодательных актах Беларуси «грамотах-привилеях» (XII-XYI вв.); развитие конституционного права в Статутах Великого княжества Литовского (1529,1566,1588 гг.); конституционное право периода Речи Посполитой; российское законодательство, касающееся Беларуси после присоединения ее к России; конституционное право в период восстановления белорусской государственности; белорусское советское конституционное право БССР в составе СССР; конституционное право Республики Беларусь” [2, с. 3, 4].
      Для таго, каб зразумець сутнасць раскрываемай тэмы звернемся да юрыдычнага слоўніка: “ДЗЯРЖАЎНАЕ ПРАВА - тэрмін, у асноўным аналагічны тэрміну "канстытуцыйнае права"; ўжываецца ў РФ, нямецкамоўных і некаторых іншых краінах для абазначэння галіны права, якая рэгулюе асновы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы, якая замацоўвае асноўныя правы і свабоды грамадзян і вызначае сістэму органаў дзяржаўнай улады дадзенай краіны” [5, с. 210].
      Аналізуя  дадзены тэрмін можна прыйсці да высновы, што дзяржаўнае права - гэта сукупнасць прававых нормаў, якія замацоўваюць асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу дадзенай краіны. Таксама мы ўбачылі, што тэрмін “дзяржаўнае права” аналагічны тэрміну “канстытуцыйнае права” і таму мы можам ужываць адразу два гэтыя тэрміны.
      У час напісання і выдання статутаў галіновая структура права толькі зараджалася і тэрміналагічны апарат знаходзіўся ў распрацоўкі, таму большасць артыкулаў уяўляюцца нам грувасткімі канструкцыямі. Артыкулам характэрна паўтарэнне адных і тых жа палажэнняў, шматслоўе і гд. Таксама “канстытуцыйныя нормы ўтрымліваюцца ў асноўным у першых трох раздзелах усіх трох Статутаў, але ўключаюцца і ў іншыя раздзелы” [3, с. 51]. Гэта сведчыць аб тым, што нормы дзяржаўнага права былі “раскіданы” па ўсім статуце, што таксама гаворыць нам пра неўсталяваўшуюся да канца галіновую структуру права.
      Развіцце  канстыуцыйнага феадальнага права  Беларусі праходзіла пад уздзеяннем унутраных і знешніх сацыяльна-эканамічных і палітычных працэсаў. Звычаёвае права, якое існавала ў старажытнасці на асобных землях Беларусі, было пазбаўлена адзінства, імела асаблівасці ў рэгуляванні праваадносін. Паступова, на працягу ХІУ-ХУІ стагоддзяў, паралельна с працэсам кансалідацыі асобных земляў-княстваў у складзе Вялікага княства Літоўскага праходзіў працэс уніфікацыі права з актыўнай распрацоўкай новых прававых нормаў, якія адпавядалі больш складаным умовам сацыяльна- эканамічнага развіцця дзяржавы. У гэты перыяд зараджаюцца асновы беларускага канстытуцыяналізму.
      Вывучэнне прававой спадчыны беларускага народа даволі доўга стрымлівалася шэрагам  фактараў. У невялікай колькасці  навуковых публікацый толькі закраналася  гэтая праблема, часцей за ўсе ў  выглядзе кароткай характарыстыкі асноўных палажэнняў інстытутаў права. Непасрэдна праблеме канстытуцыйнага права прысвечана некалькі  прац дарэвалюцыйных вучоных, аднак і ў гэтых даследаваннях аналізаваліся толькі асобныя прававыя нормы і інстытуты.
      Такім чынам у гэтай рабоце павінны быць вызначаны прынцыпы на якіх грунтуецца дзяржаўнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага, таксама павінен быць аналіз тых артыкулаў, у якіх утрымоўваюцца нормы дзяржаўнага права, таксама кароткая характарыстыка статутаў Вялікага княства Літоўскага з пункту гледжання дзяржаўнага права. 

      ЧАСТКА 1.      ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1529 ГОДА
      Раздзел 1.1.   Статут 1529 года – першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага
      Назапашаныя ў ХІУ-ХУІ стагоддзях у Вялікім  княстве Літоўскім заканадаўчыя акты запатрабавалі прывядзення іх у пэўную сістэму, таму ў пачатку XVI ст. ствараецца спецыяльная камісія для кадыфікацыі заканадаўства. Так и пачынаецца праца па падрыхтоўцы Статута 1529 года, а вялася гэта праца на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але яго не зацвердзілі і праца па яго складанню працягвалася. Толькі 29 верасня 1529 г. ён быў уведзены ў дзеянне.
      “Удзельнікаў падрыхтоўцы першага Статута, цяпер вызначыць немагчыма. 3 вядомых вучоных-юрыстаў, што жылі ў той час у Вільні, дзе вялася асноўная праца па яго складанню, можна назваць толькі аднаго беларускага вучонага-гуманіста Францыска Скарыну, які стварыў у той час першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў выдаваць кнігі на беларускай мове” [16, с. 204].
      Першы звод законаў дзяржавы быў выкліканы  да жыцця шматлікімі прычынамі. Новыя  сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы ў Княстве патрабавалі  іх заканадаўчага рэгламентавання. Саслоўе шляхты, станаўленне якога яскрава праследжваецца ў папярэдніх заканадаўчых актах, патрабуе павелічэння і заканадаўчага замацавання сваіх правоў. У гэты перыяд завяршаецца працэс кансалідацыі тэрыторыі дзяржавы, цэнтральная ўлада набывае ўсе болыпую моц. Усе гэта і знайшло заканадаўчае увасабленне у першым зводзе законаў дзяржавы.
      Крыніцамі Статута 1529 года былі ўсе папярэднія заканадаўчыя акты Вялікага княства  Літоўскага, звычаёвае права, судова-адміністрацыйная практыка дзяржавы, у пэўнай ступені  рымскае і царкоўнае права. Аднак пры дакладным аналізе нормаў Статута Вялікага княства літоўскага 1529 можна вызначыць, што за асноўную крыніцу яго было ўзята звычаёвае права беларускіх земляў, якія складалі цэнтр Вялікага княства Літоўскага, а таксама нормы пісанага права, пгго былі ў раней выдадзеных прывілеях. У Статуце былі запісаны асноўныя прававыя ідэі таго часу, адлюстравана праваўсведамленне насельніцтва, акрэслена воля пануючага класа, накіраваная на ўсталяванне і замацаванне парадкаў, выгадных і пажаданых феадалам.
      Пры распрацоўцы Статута ўпершыню былі вырашаны вельмі складаныя тэарэтычныя і практычныя пытанні, такія, як размежаванне нормаў права паміж асобнымі галінамі, размяшчэнне іх у пэўнай сістэме. Было ўведзена шмат новых палажэнняў, раней невядомых праву Вялікага княства Літоўскага.
      Паводле свайго зместу, Статут 1529 г. не быў кодэксам, бо кодэкс - гэта заканадаўчы акт, у  якім сістэматызавана выкладзены нормы  права, што належаць да якой-небуцзь  адной яго галіны. У Статуце  ж сабраны і размеркаваны ў  пэўным парадку нормы дзяржаўнага, зямельнага, адміністрацыйнага, цывільнага, сямейнага, крымінальнага, працэсуальнага і іншых галін права, што ўласціва зводу законаў.
      “Статут 1529 г. складаецца з 13 раздзелаў, якія ў  сваю чаргу падзяляюцца на артыкулы. Першапачаткова ў Статуце было 244 або 245 артыкулаў. У 30-х гг. XVI ст. ён быў дапоўнены, у выніку чаго колькасць артыкулаў павялічылася да 283, а па Слуцкаму спісе - да 278. Розніца ў колькасці артыкулаў тлумачыцца тым, што афіцыйны тэкст Статута не быў надрукаваны і не ва ўсе спісы яго былі своечасова ўнесены дапаўненні” [16, с. 205].
      Статут  унёс шмат новага у развіццё сусветнай  прававой думкі. Самае галоўнае, што  яго адрознівала ад падобных заканадаўчых актаў іншых дзяржаў, гэта яго  канстытуцыйная накіраванасць і  ўласныя падставы кадыфікацыі. Першыя тры раздзелы Статута ўключалі ў асноўным нормы канстытуцыйнага характара, хаця яны змяшчаліся і у іншых раздзелах. “4 і 5 раздзелы змяшчалі ў асноўным нормы спадчыннага і шлюбна-сямейнага права, 6 - судова-працэсуальнага, 7 - крымінальнага, 8 - зямельнага, 9 - адміністрацыйнага (ляснога і паляўнічага), 10 - грамадзянскага, 11-13 - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права” [6, с. 5].
      Статут  замацаваў асновы грамадска-палітычнага  ладу дзяржавы, парадак утварэння, склад  і паўнамоцтвы некаторых дзяржаўных і судовых органаў, прававое становішча рознах катэгорый насельніцтва і іншае. У ім утрымліваліся шматлікія канстытуцыйныя нормы, аднымі з важнейшых сярод якіх былі тыя, якія абмяжоўвалі уладу вялікага князя. “Правовой статус монарха ВКЛ характеризовался концентрацией в его руках широких властных полномочий. Он командовал вооруженными силами, управлял внешней политикой, выдавал грамоты и другие правовые акты, осуществлял контроль за управлением финансово-хозяйственной деятельности. Но власть Великого князя не была абсолютной и ограничивалась верхами класса феодалов. Так, наиболее важные вопросы Великий князь должен был решать вместе с Радой ВКЛ” [1, с. 88]. Усе справы ў дзяржаве ён павінен быў вырашаць "дзеля агульнай карысці" са згоды паноў радных. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не даваць пасад чужаземцам, прытрымлівацца законаў і звычаяў дзяржавы, ахоўваць правапарадак. Па Статуту вялікі князь з'яўляўся вышэйшай службовай асобай дзяржавы, павінен быў падпарадкоўвацца дзяржаўным законам і пры рэалізацыі сваіх уладных паўнамоцтваў дзейнічаць толькі ў межах статутавых нормаў. Адзін з артыкулаў Статута прама гаворыць: " Также желаем и устанавливаем и на вечные времена должно быть сохранено, что все наши подданные, как бедные, так и богатые, какого бы сословия и положения они ни были, равно и одинаково должны быть судимы по этим писаным законам." (р.1, арт.9), г.зн. усталёўваецца прынцып адзінства права для ўсіх жыхароў дзяржавы. Увядзенне ў Статут гэтай нормы-прынцыпа было вельмі важным, бо садзейнічала фарміраванню суверэнітэта нацыі. Дзяржава забяспечвала свой суверэнітэт шляхам пашырэння юрысдыкцыі на ўсю сваю тэрыторыю, а аднолькавае дзеянне закона ў адносінах да усіх подданых садзейнічала рэлігійнай згодзе і ўтварэнню адзінай нацыі.
      “У Статуце не мае яшчэ свайго юрыдычнага замацавання падзел уладаў у выглядзе нормы-прынцыпа, аднак існуе як ідэя, якая пранізвае ўвесь гэты заканадаўчы акт” [6, с. 6]. Аб гэтым сведчыць шэраг нормаў. Так, вялікі князь абавязваецца прымаць законы з панамі-радай, а ў некаторых выпадках патрабуецца "ухвала земская" - скліканне сойма, напрыклад, пры вызначэнні колькасці прадстаўлення ратнікаў. У Статуце ўдакладняецца норма аб недатыкальнасці асобы. Мелася на ўвазе перш за ўсе шляхта, правы якой дастаткова поўна рэгламентаваліся гэтым законам (р.З і інш.). Статут таксама ўдакладняе палажэнні, выкладзеныя ў агульназемскіх граматах, аб ахове тэрыторыі дзяржавы, вайсковай службе і інш.
      Шмат  увагі надаваў Статут 1529 года судовай уладзе, якая яшчэ выразна не аддзелена ад адміністрацыйнай, аднак суддзі абавязваюцца законам судзіць правільна, справядліва, у адпаведнасці з законам (р.6, арт.1). Гарантыямі справядлівасці судовых рашэнняў з'яўляецца права на абскарджанне судовых пастаноў, наяўнасць інстытута адвакатуры, а таксама замацаванне такіх важных прынцыпаў, як адказнасць кожнага за сваю віну, у адпаведнасці з законам і ў судовым парадку (р.1, арт.7). Гэтыя палажэнні ўтрымліваюць ужо элементы прэзумпцыі невінаватасці. Статут рэгламентуе нават тэрмін даўнасці крымінальнага пераследавання: у адносінах цяжкіх злачынстваў - 10 гадоў, менш цяжкіх - 3 гады (р.7, арт.27). Аб прагрэсіўным накірунку развіцця крымінальнага права сведчыць артыкул, які забараняе аддаваць у вечную няволю свабоднага чалавека за здзейсненнае ім злачынства. У выніку ўзнікнення юрыдычнага канфлікту закон абавязвае прымяняць толькі статутавыя нормы. Адмова ў ажыццяўленні правасуддзя па прычыне адсутнасці ў Статуце адпаведнай прававой нормы забараняецца. У гэтым выпадку дазвалялася прымяняць звычаёвае права. Законам ахоўваўся аўтарытэт суда. Так, за праяўленне непавагі да суддзяў прадугледжавалася крымінальная адказнасць. Нормы Статута сведчаць аб дастатковай моцы і аўтарытэце судовай улады ў дзяржаве. Пры ажыццяўленні правасудддзя суддзі нікога не павінны былі ганьбаваць. Яны таксама неслі адказнасць за свае неправамерныя дзеянні.
      Статут 1529 года шмат увагі надае нормам, якія забяспечвалі правы феадалаў (у  тым ліку права ўласнасці на зямлю), рэгламентуе маёмасныя праваадносіны, пытанні спадчыны і апекі, клапоціцца аб маёмасных правах жанчын, дэкларуе права жанчын свабодна выходзіць замуж і шмат іншага. Ён нават утрымлівае прыродаахоўчыя нормы. Значэнне Статута пераацаніць нельга, тым болыш, што ён быў напісаны на беларускай мове і быў даступным народу. Шматлікія вучоныя і палітычныя дзеячы адзначаюць, што такога закона ў той час яшчэ не мела феадальная Еўропа. Статут меў галоўнай мэтай - умацаванне адзінства дзяржавы і яе суверэнітэту. Палажэнні Статута сведчаць аб багатай прававой культуры беларускага народа, якая развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай культуры.
      Раздзел 1.2.Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1529 года
      У першым раздзеле Статута падкрэсліваецца аб адказнасці кожнага чалавека індывідуальна за ўласныя правапарушэнні (арт.1), аб падпадрадкаванасці ўсіх людзей, як багатых так і бедных, законам дзяржавы (арт.2), аб абавязковым і неадкладным разглядзе, з удзелам паноў радных, тых судовых спраў, якія былі ўзбуджаны пры папярэдніх князях (арт.14) і інш.
      “Пацвярджаюцца вялікім князем падараванні (пажалаванні) феадалам зямель, здзейсненныя папярэднімі князямі” [6, с. 22].
      Князь абяцае ў заканадаўча рэгламентаваны тэрмін разглядаць судовыя справы, якія тычацца гонару і годнасці асобы. У тым выпадку, калі б хто не дачакаўся разгляду сваёй справы і памёр, гэта не павінна было шкодзіць яго нашчадкам.
      Таксама у раздзеле ідзе гаворка аб вызваленні жыхароў дзяржавы ад шэрагу павіннасцей “Желаем, чтобы все простые люди, подданные княжат и панов хоруговных, шляхтичей, бояр и мещан тех земель Великого княжества Литовского, были полностью освобождены от уплаты всякой дани и подати, называемой серебщизной, а также от дякол и от всех повинностей по перевозкам, которые называют подводами, от возки камня, дерева или дров для обжига кирпича и извести на наши замки, от кошения сена и от других неостановленных работ” [9, с. 140, 141] і аб захаванні некаторых іх абавязкаў адпаведна звычаёваму праву.
        Пад пагрозай крымінальнага пакарання  павінны выконвацца пастановы  вялікага князя, якія ён прымае сумесна з радай.
      Калі князем быў выдадзены пісьмовы дакумент (грамата) адносна маёмасных правоў адной асобе, а потым на гэту ж маёмасць ён выдаў іншай асобе грамату, то лічыцца законным першы дакумент. Акрамя выпадкаў не ўступлення ў валоданне маёмасцю на працягу дзесяці гадоў.
        Мае вельмі важны характар у сувязі з тым, што Вялікае княства Літоўскае знаходілася ў стане уніі з Польшчай. Закон забараняе вялікаму князю, які адначасова з'яўляўся і каралём Польшчы, нікому нічога на тэрыторыі Княства не дараваць у той час, калі ён знаходзіўся ў Польшчы. Удакладняецца, што граматы на валоданне нерухомасцю ў дзяржаве павінны прымацца толькі разам з панамі раднымі на вальным сойме.
        Забараняецца падданым Вялікага  княства станавіцца на пастой  і браць з княжацкіх двароў пракорм для сябе і коней, акрамя двароў, якія былі размешчаны ў пушчах.
      У другім раздзеле, які прысвечаны воінскаму абавязку жыхароў Вялікага княства Літоўскага, важнымі з'яўляюцца палажэнні, якія рэгламентуюць абавязак усіх ваеннаабавязаных людзей пад час вайны выконваць воінскую службу паводле спецыяльнай пастановы, а таксама парадак з'яўлення ў дзеючую армію (арт.1).
        Вялікі князь грозна прыказвае  збірацца ўсім ваеннаабавязаным  асобам пад павятовымі сцягамі,  акрамя асаблівых гетманскіх прадпісанняў і інш.
        Забараняецца на вайне рабіць  шкоду мясцоваму насельніцтву, браць  у яго розныя рэчы і харч. Пры неадкладнай жа патрэбе  - закон абавязвае кампенсаваць  узятае ў насельніцтва адпаведна  спецыяльнай уставы і інш.
      “Раздзел тры прысвечаны правам і вольнасцям шляхты” [6, с. 23]. Перш за ўсе вялікі князь абавязваецца ў выпадку набыцця права кіравання яшчэ якой-небудзь дзяржавай, не прыносіць шкоды Вялікаму княству Літоўскаму і панам радным (арт.1), не памяншаць тэрыторыю дзяржавы (арт.2), не даваць чужаземцам пасад і земляў у дзяржаве (арт.З), захоўваць папярэдне вызначаныя і дадзеныя пасады ў Княстве і дазваляць службовым асобам дзейнічаць адпаведна старым звычаям, аднак выкарыстоўваць пры гэтым Статут (арт.4).
      Закон:
      забараняе па завочнаму абвінавачванню адбіраць пасады і землі, а караць абвінавачаных патрабуе толькі за віну і ў судовым парадку.
      пацвярджае папярэднія заканадаўчыя акты, а новыя абяцае прымаць з мэтай карысці для дзяржавы і толькі з дазволу паноў рады, абяцае ўсіх феадалаў, мяшчан і іх людзей захоўваць пры свабодах і вольнасцях, дадзеных ім гаспадаром і яго папярэднікамі.
      замацоўвае права ўсіх феадалаў свабодна выязджаць за межы дзяржавы для пошуку лепшай долі, або навучанню рыцарскай справе, выключаючы землі непрыяцельскія.
      усталёўвае аб праве феадалаў і мяшчан свабодна наследаваць маёмасць уласных бацькоў.
      забараняе ўзвышать простых людзей над шляхтай. Шляхту ж закон патрабуе заўсёды захоўваць пры свабодах і вольнасцях.
    абавязвае ўсіх падданых дзяржавы выконваць пастановы мясцовай адміністрацыі.
      У шостым раздзеле “четко проводится мысль, что местные врадники (подвоевода, подстароста и др.) судебные функции должны осуществлять с участием избранных «двух земянинов, людей добрых а годных веры», «а без тых панов земян присяжных, естли бы обеих небыло, тыды не мають намес- тникове ани маршалкове судити» (арт. 2 разд. VI). Таким образом, принципы коллегиальности и участия населения в работе судов в качестве присяжных заседателей становятся в XVI в. основными общими принципами организации судебной власти” [7, с. 52].
      Законам:
    замацоўваецца прынцып усеагульнасці права. Службовыя асобы дзяржавы і суддзі абавязваюцца ў сваёй дзейнасці карыстацца толькі пісаным законам. У выпадку неўрэгуляванасці нормамі Статута тых ці іншых грамадскіх адносін, дазваляецца дзейнічаць у адпаведнасці са звычаямі, аднак з умовай, што пазней на сойме новая норма павінна быць прынята.
    замацоўваецца правіла адносна таго, што ў Вялікім княстве Літоўскім чужаземцы не маюць права быць адвакатамі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
      ЧАСТКА 2.        ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1566 ГОДА
      Раздзел 2.1.    Развіццё дзаржаўных (канстытуцыйных) нормаў у статуце 1566 года
      Прыняцце  Статута 1529 года вызначыла мяжу паміж  партыкулярным сярэдневечным правам і новым сістэматызаваным і уніфікаваным заканадаўствам. Пасля ўвядзенне яго ў дзеянне суддзі ўжо спасылаюцца не на звычай, а выносяць судовыя рашэнні "водлуг обычая права и Статута земского", "яко в статуте господарском описуеть". У складаных выпадках, пры неўрэгуляванасці законам грамадскіх адносін суддзі звярталіся "за навукай" да вялікага князя, або часам да княжацкіх службовых асоб (ў асноўным да віленскага ці трокскага ваяводаў). Першы Статут заклаў трывалую аснову для далейшага развіцця заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. Аднак новыя сацыяльна-эканамічныя з'явы ў дзяржаве, актыўнае развіццё гарадоў, актывізацыя таварна-грашовых адносін і інш. запатрабавалі ўдасканалення права. Недахопы права адчуваў і сам урад, таму ён неаднойчы спрабаваў абнавіць заканадаўства. Найбольш істотныя захады па падрыхтоўцы праекта новага Статута былі зроблены ў 1551 г., калі была створана адпаведная камісія. Меркавалася, што камісія будзе складацца з дзесяці чалавек - пяці католікаў і пяці праваслаўных, але дакладна сказаць, які сапраўды быў яе склад і ў вогуле ці была яна створана, нельга.
      Статутавая  камісія ўлічыла і перапрацавала  ўвесь сярэдневечны прававы вопыт, як уласны (бо юрыдычная навука і  высокі ўзровень падрыхтоўкі асноўных судовых кадраў уносілі ў судовую  практыку элементы навукі права), так і сусветны. У склад камісіі уваходзілі "асобы певные, рады ... маршалкове, врядники земские, хоружие н нные особы роду и народу шляхецкого, доктори прав чужоземскнх".  “Працай па складанню Статута 1566 г. кіраваў выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч ваявода віленскі, канцлер Вялікага княства Літоўскага, маршалак земскі, староста берасцейскі Мікалай Янавіч Радзівіл Чорны. Яго памочнікам у гэтай справе быў маршалак дворны, пісар (потым падканцлер і пазней канцлер), староста магілёўскі Астафей Багданавіч Валовіч” [16, c. 207]. У камісіі працавалі, як мяркуюць даследчыкі прававой гісторыі, такія выдатныя правазнаўцы таго часу, як Павел Астравіцкі, Марцін Валадковіч, Станіслаў Нажускі і іншыя. У працы па складанню Статута бралі ўдзел два «докторы прав чужоземскіх» - Петр Раізій «гішпан з Арагона» і Аўгусцін Ратондус Мялецкі з Вільні, якія былі прыхільнікамі гуманістычнага накірунку развіцця права і садзейнічалі саступленню схаластычнага метаду трактавання права сістэматычнаму і сінтэтычнаму. Значную працу зрабілі ўдзельнікі соймаў і службовыя асобы органаў дзяржаўнага кіравання. Яны выконвалі і ўсе арганізацыйныя справы. Знайшла шмат прыхільнікаў на Беларусі прававая культура эпохі Адраджэння, што знайшло адлюстраванне, напрыклад, у тэндэнцыі развіцця інстытута буржуазнай уласнасці. Той факт, што праект Статута абмяркоўваўся на соймах пачынаючы з 1561 г., сведчыць пра актыўны удзел шляхты ў яго падрыхтоўцы.
      Асноўнымі крыніцамі новага звода законаў  сталі папярэднія заканадаўчыя акты (вядома, у першую чаргу Статут 1529 года), судова-адміністрацыйная практыка, а таксама рымскае права (класічнае і перапрацаванае), кананічнае і царкоўнае права.
      Канчаткова  Статут быў ухвалены на Бельскім сойме 1564 гд. Спачатку меркавалі ўвесці новы Статут у дзеянне з 11 лістапада 1564 г., але справа зацягнулася і ён пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка 1566 г. Выдадзены ён быў з дадаткам да яго прывілеяў 1563,1564 і 1565 гг.
      Статут  падзяляўся на раздзелы і артыкулы. Усяго было 14 раздзелаў і 367 артыкулаў.
      “У  першым раздзеле былі сабраны артыкулы, што абвяшчаюць асноўныя прынцыпы права Вялікага княства, а таксама нормы, што належаць да дзяржаўнага права і дзяржаўных злачынстваў. У другім раздзеле змешчаны нормы, якія рэгулююць абарону земскую. У трэцім выкладзены правы шляхты і, ў прыватнасці, арт. 12 абавязвае вялікага князя не прымаць новых законаў без сойма. У чацвёртым гаворыцца пра суддзяў і суды, асноўныя нормы працэсуальнага права; у пятым - нормы шлюбна-сямейнага права; у шостым - аб апеках; у сёмым - аб запісах і продажах, г. зн.  аб праве адчужэння маёнткаў пад умовай закладу і продажу; у восьмым - аб тэстаментах (завяшчаннях); у дзевятым - аб зямельных спрэчках; у дзесятым - аб лясных промыслах. У адзінаццатым, дванаццатым, трынаццатым і чатырнаццатым раздзелах выкладзены нормы крымінальнага права аб гвалтоўніцтвах і злачынствах супраць шляхты, аб злачынствах супраць простых людзей, аб маёмасных злачынствах і іншых злачынствах, - у прыватнасці аб дапамозе збеглым феадальна-залежным сялянам або чэлядзі нявольнай” [16, с. 208].
      Ён  ўтрымліваў нормы ўсіх галін тагачаснага права: канстытуцыйнага, грамадзянскага (у тым ліку абавязацельнага, залогавага, зямельнага, апякунскага, спадчыннага), шлюбна-сямейнага, адміністрацыйнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. Самыя важные, новыя палажэнні Статута тычыліся канстытуцыйнага, грамадзянскага, судова-працэсуальнага і крымінальнага права. Як і ў Статуце 1529 года, канстытуцыйнаму праву былі прысвечаны першыя тры раздзелы новага звода законаў дзяржавы, хаця канстытуцыйныя нормы ўтрымліваліся і ў іншых раздзелах.
      Ад  імя вялікага князя Статут 1566 года забараніў карыстанне звычаёвым  правам і патрабаваў з гэтага часу карыстацца толькі статутавымі нормамі; Ён не толькі больш дакладна і поўна  рэгламентаваў дзейнасць такіх  вышэйшых органаў дзяржаваы, як вялікі князь і рада, але канчаткова замацаваў заканадаўчую функцыю сойма. Закон гаварыў аб складзе і кампетэнцыі сойма, аб парадку абрання павятовых дэпутатаў на сойм, аб дзейнасці павятовых соймікаў - органаў т.зв. шляхецкай дэмакратыі і інш. Улада князя абмяжоўвалася не толькі радай, але і соймам, без згоды якога ён не меў права пачынаць вайну, уводзіць новыя падаткі, прымаць новыя законы (р.2, арт.2)., Закон абавязваў вялікага князя ўсіх князёў, паноў радных, феадалаў, службоўцаў, шляхту, мяшчан і "всих людей посполитых... заховатя при свободах и вольностях" (р.З, арт.2).
      “Упершыню ў статутавых нормах праяўляецца тэндэнцыя аддзялення судовай улады ад выканаўчай. Рэгламентавалася дзейнасць новых — падкаморскіх і земскіх судоў, апошнія з якіх з'яўляліся выбарнымі, аддзеленымі ад адміністрацыі. Суддзі, да якіх прад'яўляўся шэраг патрабаванняў і якія прыносілі пры ўступленні на пасаду прысягу аб сумленным выкананні сваіх службовых абавязкаў, выбіраліся на пасады пажыццёва. Гэтым нормы Статута сведчаць аб зараджэнні новых, больш прагрэсіўных праваадносін у дзяржаве” [6, с. 9].
      Аб  зараджэнні буржуазных праваадносін сведчыць і першы артыкул сёмага раздзелу, які дазволіў усім феадалам свабодна распараджацца сваёй нерухомасцю (у адрозненне ад Статута 1529 года, які дазваляў распараджацца толькі 1/3 часткай нёрухомай маёмасці). Тым самым акрэсліўся пераход ад феадальнага права уласнасці да буржуазнага.У гэтым жа накірунку былі ўнесены значныя змены ў спадчынныя праваадносіны. Цэлы новы раздзел быў прысвечаны парадку наследавання маёмасці і афармленню завяшчальныных запісаў (тэстаментаў). Статут нават утрымліваў узоры некаторых юрыдычных дакументаў.
      Як  і папярэднія законы, Статут 1566 года перш за ўсе клапаціўся аб шляхце, заканадаўча  замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве і іх прывілеі. Менавіта ў гэтым і праявілася супярэчнасць Статута: з аднаго боку ён абвяшчаў самыя прагрэсіўныя ідэі і прынцыпы, звяртаючыся да ўсяго насельніцтва, і удакладняючы: як да багатых, так і да бедных, як да людзей вышэйшага стану, так і да людзей ніжэйшага стану, а з другога боку - перш за ўсё клапаціўся аб феадалах.
        “У Статут увайшлі некаторыя ўстарэлыя нормы, якія не адпавядалі новым эканамічным і палітычным адносінам. Яны былі своеасаблівай данінай мінуўшчыне, таму адразу ж пасля ўвядзення Статута ў дзеянне давялося ўносіць у яго некаторыя змены. Так, ужо ў чэрвені 1566 г. быў зменены арт. 1 раздз. 7. Паводле старой рэдакцыі гэтага артыкула права землеўладальніка-шляхціца распараджацца сваімі маёнткамі было абмежавана ў адносінах спадчынных (фамільных) маёнткаў. Уладальнік такога маёнтка меў права адчужаць, мінаючы сваіх родзічаў, толькі адну трэцюю частку сваіх маёнткаў, астатнія ж дзве трэція часткі можна было перадаць у заклад за суму, што не перавьппала іх кошту, з правам выкупіць родзічам. Згодна ж з новай рэдакцыяй землеўладальнікі атрымалі поўнае права вольна распараджацца сваімі маёнткамі” [16, с. 212].
      Наяўнасць некаторых архаічных нормаў у  першапачатковай рэдакцыі Статута 1566 г. ніколькі не паніжала значэння гэтага гістарычнага помніка права.
      Канстытуцыйныя  нормы Статута былі накіраваны на абарону суверэнных правоў дзяржавы і інтарэсаў буйных феадалаў, гарантавалі  ім правы і перавагі ў дзяржаўным кіраванні, садзейнічалі ўмацаванню іх становішча ў адносінах з феадаламі Польшчы, якія ўвесь час імкнуліся захапіць беларускія і ўкраінскія землі.
      Пасля прыняцця Статута 1566 г. кадыфікацыя  і сістэматызацыя ўласнага заканадаўства, заснаванага на звычабвым праве, нашмат апярэдзіла падобную працу ў  іншых феадальных дзяржавах. Гэта таксама сведчыць аб тым, што ў Вялікім княстве Літоўскім у той час грамадскія адносіны стаялі на даволі высокім узроўні і былі юрысты, падрыхтаваныя тэарэтычна і практычна, каб адлюстраваць і замацаваць гэтыя адносіны ў заканадаўстве, стварыўшы другі звод законаў.
      Раздзел 2.2.    Аналіз дзяржаўных (канстытуцыйных) норм статута 1566 года
      У раздзеле першым закон забараняе ўстанаўліваць у Вялікім княстве Літоўскім новыя мытні. Дзейнічаюць толькі мытні, якія існавалі са старажытных часоў і на якія існавалі спецыяльныя граматы, выдадзеныя папярэднімі вялікімі князямі. Мясцовая адміністрацыя павінна была наглядаць за парадкам збору мытных падаткаў, за парадкам на судаходных рэках.
      Шляхта  можа свабодна перамяшчацца па тэрыторыі  дзяржавы, як па сушы, так і па вадзе, з мэтай продажу ўласнага збожжа (не купленага). Шляхта пры гэтым вызвалялася ад мытнага і маставога збору.
        У раздзеле другім гаворыцца што, пры дасягненні паўналецця паводле пастановы сойма кола асоб павінны несці воінскую службу.
      У гэтым раздзеле гаварылася, што гаспадар ні сам, ні сумесна з Радай не правамоцны вырашаць пытанні аб вайне і падатках. Іх мог вырашаць толькі сойм. Потым вызначаўся і склад сойма, а таксама абавязак усіх падданых дзяржавы без пастановы сойма, а ў адпаведнасці з вялікакняжацкім лістом ехаць на вайну ў выпадку раптоўнага нападу непрыяцеля.
        Ад воінскай службы Вялікі  князь абавязваецца нікога не  вызваляць.
      Духоўныя  асобы таксама нясуць воінскую службу па пастанове сойма дзяржавы.
      У раздзеле трэццім “дапаўняюцца і развіваюцца палажэнні арт.1 трэцяга раздзела Статута 1529 года. Вялікі князь абяцае пад прысягай, якую даў усім жыхарам дзяржавы, клапаціцца аб захаванні іх правоў, імкнуцца к павелічэнню правоў усіх станаў, а таксама аберагаць суверэнітэт дзяржавы і клапаціцца аб яе узвышэнні” [6, с. 40].
        Гаспадар абяцае ад свайго  імя і ад імя папярэдніх  вялікіх князёў усіх феадалаў (духоўных і свецкіх), усіх службоўцаў, шляхту, гараджан і усіх людзей "паспалітых" захоўваць пры  свабодах і вольнасцях хрысціянскіх. “Тежъ мы Господаръ обЂцуемъ словомъ нашимъ за насъ и за потомки наши Великіе Князи Литовскіе подъ такимъ же обовязкомъ нашимъ, яко вышей у первомъ артыкулЂ естъ описано, ижъ всихъ князеи и пановъ радъ, якъ духовныхъ, такъ и свЂцскихъ, и всЂхъ врядниковъ земскихъ и дворныхъ, пановъ хоруговныхъ, шляхту, рыцарство, мЂщане и всихъ людей посполитыхъ у Великомъ Князст†Литовскомъ и во всихъ земляхъ того панства намъ заховати при свободахъ и вольностяхъ хрестіянскихъ” [10, с. 133].
      Развіваюцца і дапаўняюцца палажэнні арт.2 трэцяга раздзела Статута 1529 года. Гаспадар абяцае не толькі захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, але і удакладняе, з якіх дзяржаў (з Польшчы, Мазовіі, Прусіі, Інфляндыі) неабходна вярнуць "упрошаныя" раней землі Вялікага княства Літоўскага.
      Вялікі князь абяцае ўсім жыхарам дзяржавы захоўваць іх пры свабодах і вольнасцях, не адымаць у іх зямель, пасад, правоў, дарчых грамат і інш.
      Упёршыню  у статутавым заканадаўстве гаворыцца  аб дзейнасці павятовых соймікаў — агульных сходаў павятовай шляхты, якія склікаліся за чатыры тыдні перед пачаткам працы вальнага сойма. Соймікі сведчылі аб новых дэмакратычных тэндэнцыях у дзяржаве. На іх павятовая шляхта выбірала са свайго асяроддзя па два дэпутаты на сойм, абмяркоўвала розныя мясцовыя пытанні. а таксама тыя пытанні, якія павінны былі разглядацца на сойме, давала наказы дэпутатам і інш.
      Больш поўна і выразна была паўторана норма, раней выкладзеная ў Статуце 1529 г., якая забараняла даваць маёнткі і пасады «чужаземцам» і суседзям Вялікага княства Літоўскага. Вядома, гэтыя артыкулы былі ўнесены ў Статут 1566 г. насуперак волі польскіх феадалаў і самога караля, які ўсімі сіламі імкнуўся да ліквідацыі самастойнага існавання княства Літоўскага.
      Князь абяцае захоўваць вышэйшых службовых  асоб дзяржавы пры іх пасадах і ў павазе, іх дзейнасць павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці са статутавымі нормамі.
      Вялікі  князь па завочному абвінавачванню не будзе нікога судзіць і пазбаўляць пасад.
      Упершыню  статутавая норма прама замацоўвае заканадаўчую функцыю сойма і  гаворыць, што новыя законы прымаюцца толькі на вальным сойме.
      Паўтараючы  і развіваючы палажэнні папярэдніх заканадаўчых актаў (граматы Казіміра 1447 года, Полацкай граматы 1511 года і  інш., а таксама Статута 1529 года), дазваляецца ўсім жыхарам Вялікага княства Літоўскага свабодна выязджаць за межы дзяржавы, акарамя непрыяцельскіх зямель, з якімі Княства знаходзілася у стане вайны.
      Сыны  шляхціц, якія займаліся рамяством  і гандлем, калі не займаліся гэтым, павінны былі прызнавацца сапраўднымі  шляхціцамі, а іх бацькі пазбаўляліся шляхецкага стану.
      Вызначалася, што ніхто самавольна не можа прысвоіць сабе шляхецкае званне.
      У больш дакладнай юрыдычнай форме  паўтараюцца палажэнні папярэдніх заканадаўчых актаў. Гаворыцца, што  жанчыны ў Вялікім княстве  Літоўскім (у параўнанні з папяпярэднімі законамі дадаецца: "усякага стану") захоўваюцца пры іх вольнасцях і маюць права свабодна, па свайму жаданню выходзіць замуж.
      Упершыню  закон рэгламентуе права ўсіх людзей, належачых да сасло'ўя шляхты, свабодна распараджацца зямлей. Артыкул  сведчыць аб зараджэнні буржуазных праваадносін у дзяржаве.
      “Удакладняюцца папярэднія палажэнні Статута, абвяшчаюцца прынцыпы справядлівасці і неадкладнасці разгляду судовых спраў адносна ўсіх падданых дзяржавы” [6, с. 42].
      Забараняецца  вывозіць зброю з тэрыторыі дзяржавы.
      У раздзеле чацвертым упершыню статутавымі нормамі рэгламентуюцца прынцыпы выбарнасці суддзяў і аддзялення судовай улады ад выканаўчай (упершыню гэта было замацавана на Бельскім сойме прывілеям 1564 года). Вызначаецца парадак прыняцця судовай пасады. Прыводзіцца тэкст прысягі суддзяў, якую яны прыносілі на першай судовай сесіі пры ўступленні на пасаду і ў якой гаварылася, што суддзі павінны дзейнічаць у межах закона, судзіць сумленна і справядліва, нікога не баючыся і не звяртаючы ўвагі на тытулы, пасады, багацце тых ці іншых асоб і інш.
      Прадстаўнікоў духавснства і службовых асоб мясцовай адміністрацыі забараняецца выбіраць суддзямі ў земскія суды.
      Замацоўваецца права чалавека на абарону сваіх  правоў у судовым парадку з дапамогай адваката. Закон удакладняе, што кожная асоба можа патрабаваць ад суда прызначыць адваката, а бедным людзям, сіратам і ўдовам адвакаты павінны прызначацца бясплатна.
      Закон клапаціўся аб ахове судовай улады  і патрабаваў яе паважаць. Усялякімі сродкамі стрымліваліся намеры на замах на яе: забаранялася ўваходзіць узброеным у судовую залу (за выключэннем халоднай зброі, якую меў кожны шляхціц). Аб абароне судовай улады, ахове суддзяў сведчаць шматлікія артыкулы гэтага раздзела (39-43 і інш.).
      У раздзеле пятым закон клапаціўся аб абароне правоў жанчын. Раздзел сведчыць аб матэрыяльным забеспячэнні жанчыны. Перш чым аддаць дачку замуж бацька павінен быў патрабаваць ад зяця аформіць спецыяльным лістом на карысць сваёй дачкі пэўную частку нерухомай маёмасці (т.зв. вена, як правіла афармлялася на 1/3 частку маёмасці). Гэта маёмасць заставалася жанчыне і ў выпадку смерці мужа.
      Раздзел восьмы замацоўвае права кожнага чалавека свабодна завяшчаць маёмасць. Выключэнне складалі непаўналетнія асобы, псіхічна хворыя і некаторыя іншыя.
      Заканадаўца адмоўна ставіцца да самога паняцця "няволя". Законам дазваляецца  нават завяшчаць нявольнікам  маёмасць, аднак папярэдне патрэбна было аформіць вольную. 
 
 

      ЧАСТКА 3.       ДЗЯРЖАЎНАЕ (КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ) ПРАВА ПА СТАТУЦЕ 1588 ГОДА
      Раздзел 3.1.    Статут 1588 года – асноўная крыніца дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў
      Пасля прыняцця Статута 1566 года ў Вялікім  княстве Літоўскім адбыліся значныя  змены у палітычным і сацыяльна-эканамічным  ладзе. У дзяржаве актыўна праводзіліся рэформы (прававая, адміністрацыйна- тэрытарыяльная, судовая, зямельная, ваенная і інш.), Вялікае княства Літоўскае і Польшча аб'ядналіся ў канфедэрацыю - Рэч Паспалітую. У сувязі з гэтым патрабавалася ўнесці змены ў заканадаўства. Зноў утвараецца статутавая камісія з паноў-рады, павятовай шляхты, духавенства (па пяць ад каталіцкага і праваслаўнага), службовых асоб і юрыстаў. Многія члены камісіі дакладна вядомы, у тым ліку знакамітыя юрысты (практыкі і навукоўцы таго часу). Праект Статута рыхтаваўся доўга, таму ў складзе камісіі адбываліся змены. Да таго ж існуе меркаванне, што з 1588 года галоўная роля ў падрыхтоўцы Статута перайшла да павятовых соймікаў. Работу камісіі ўзначальвалі высокакваліфікаваныя правазнаўцы - канцлер Вялікага княства Літоўскага А.Б. Валовіч і падканцлер Л.І. Сапега. “У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі)” [12].
      “Сістэма Статута была складзена так разумна, што ў яго былі ўключаны нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго ў той час не было ні ў адной еўрапейскай дзяржаве, адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, цывільнага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага” [16, с. 215].
      Зацвярджэнне  Статута адбылося пры незвычайных  абставінах. Пасля смерці караля і  вялікага князя Стэфана Баторыя, які памёр 12 снежня 1586 г., кандыдатамі на прастол у Рэчы Паспалітай былі рускі цар Фёдар Іаанавіч, якога падтрымлівалі праваслаўная шляхта Беларусі і Украіны, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза, за якога стаялі каталіцкае духавенства і значная частка феадалаў-католікаў, і аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян. Але рускі цар хутка адмовіўся ад вылучэння сваёй кандыдатуры на трон, і галоўная барацьба разгарнулася паміж прыхільнікамі Жыгімонта Вазы і Максіміліяна. Прадстаўнікі Вялікага княства, скарыстаўшы гэтую барацьбу і першымі даведаўшыся аб перамозе прыхільнікаў Жыгімонта, прапанавалі сваю падтрымку, калі толькі ён зацвердзіць Статут, на што Жыгімонт згадзіўся. 28 студзеня 1588 г., не ведаючы яшчэ аб перамозе сваіх прыхільнікаў, Жыгімонт сваёй граматай зацвердзіў Статут і абавязаўсяобязаны права, вольности и свободы их не только в целости и нерушимо соблюдать, но как можно более приумножать, справедливость и защиту осуществлять, помня также и то, как те оба славных народа, польский и литовский, отвергнув много иных славных и знаменитых панов, которые стремились в те государства с большими обещаниями, не только приумножать права, свободы и вольности шляхетские, но расширять те государства и прибавлять им многие выгоды, к нам желание и волю свою склонив, нас, государя, верховным господином себе на Корону польскую и на Великое княжество Литовское взять пожелали, за что мы, благодарны будучи им и желая им всегда права, вольности и свободы всякие, по примеру предков наших, прибавлять и умножать, на то время, с обязанности нашей государевой, посоветовавшись об этом с панами-радами нашими и со всеми сословиями обоих народов на сейме общем, коронации нашей бывшими, тот статут права Великого княжества Литовского новопоправленный этим привилеем нашим утверждаем и всем сословиям Великого княжества Литовского к употреблению на все будущее время выдаем, согласно которому уже как мы, государь, так и все иные сословия, жители Великого княжества Литовского должны поступать. [11, с. 14]. Гэтай жа граматай Статут уводзіўся ў дзеянне з 6 студзеня 1589 г. А для таго, каб хутчэй можна было ім карыстацца, было загадана яго «письмом польским и русским друковать» з прыкладаннем да яго агульнадзяржаўных прывілеяў.
        “Трэці Статут у параўнанні з двума першымі меў не толькі больш значны аб'ем (487 артыкулаў, 14 раздзелаў), але і больш дасканалую сістэму размяшчэння прававога матэрыялу. Кадыфікатары дзяржавы распрацавалі і ў гэтым Статуце удасканалілі ўласную сістэму права, якая адрознівалася ад традыцыйнай рымскай сістемы права і грунтавалася на новых прынцыпах, уласцівых пераходнаму перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу. Увесь Статут пранізвала ідэя прававой дзяржавы, адной з падстаў якой быў замацаваны ім прынцып падзелу ўладаў: заканадаўчая улада належыла сойму, выканаўчая - вялікаму князю і радзе, судовая — новым, створаным у выніку судовай рэформы, судовым органам.” [6, с. 11]
      Больш дакладна ў Статуце 1588 года былі выкладзены прынцыпы абмежавання ўлады гаспадара, адзінства права на ўсей тэрыторыі  дзяржавы і адносна ўсіх свабодных людзей, прыярытэт пісанага права і шмат іншае. Менавіта ў замацаванні гэтых прынцыпаў знайшла адлюстраванне тэндэнцыя фарміравання новай, буржуазнай правасвядомасці. У Статуце мы знаходзім шмат нормаў, якія сведчаць аб тым, што заканадаўца імкнецца прытрымлівацца прынцыпу справядлівасці ва ўсіх праваадносінах. Закон імкнецца абараняць не толькі саслоўныя правы асобы, але і асабістыя правы і інтарэсы кожнага свабоднага чалавека. Невыпадкова ў яго артыкулах вельмі часта ўтрымліваецца зварот: "як к багатым, так і к бедным".
      Статут 1588 года пераўзыходзіў папярэднія законы шырыней прававой рэгламентацыі  амаль усіх, маючых месца у феадальнай дзяржаве, праваадносін. Па сутнасці Статут з'яўляўся Канстытуцыяй дзяржавы. Першыя тры раздзелы яго ў асноўным былі прысвечаны нормам канстытуцыйнага права, утрымлівалі гэтыя нормы і іншыя раздзелы Статута. Закон замацавоўваў такія важныя канстытуцыйныя прынцыпы, як суверэнітэт дзяржавы і народа, роўнасць усіх свабодных людзей перад законам, права чалавека на ўласнасць, на ахову яго жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону і іншае. Для шляхты абвяшчалася права свабоднага выязду за межы дзяржавы, права прадстаўніцтва ў органах дзяржаўнай улады і кіравання.
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.