На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


курсовая работа Смволка беларускага народнага адзення

Информация:

Тип работы: курсовая работа. Добавлен: 24.10.2012. Сдан: 2011. Страниц: 6. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


Мінскі  Інстытут Кіравання
УФФ
Кафедра дызайну 
 
 
 
 
 
 
 
 

Дыстыпліна
«Тіорыя і мітадалогія дызайну» 
 
 
 
 

Курсавая  работа
Па тэме
«Сімволіка беларускага народнага адзення» 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                      2-гі курс, група 71404, студэнт Нікітко Павел 

                                                         Адзнака_______ 

                           Ст. выкладчык                       Лену Я.Ю. 
 
 
 
 

2009 г.
Уводзіны 

 Нашы  продкі былі людзі ўмелыя, практычна  ўсё для свайго карыстання рабілі сваімі рукамі. Вось як піша пра гэта Барыс Сачанка ў сваей   кнізе «Вечны   кругазварот»:    «Кожная   веска —  гэта асаблівая дзяржава, з усім сваім — моваю, звычаямі, норавамі i побытам. Ды дзе веска — кожны гаспадар, кожная гаспадыня імкнуліся быць ва yciм незалежнымі, самастойным, абыходзіцца без чыёй бы i якой бы там ні было дапамогі. Трэба былі саха, барана, плуг, серп, калёсы, сані, сякера, граблі, піла, каса, лыжка, міска, гаршчок, вядро, дзежка, бочка — рабілі; трэба былі хамут, церассядзёлак, боты, світка, кажух, шапка, сарочка, штаны, рукавіцы — шылі: трэба былі вяроука, атосы, лейцы, аборы — вілі; палатно, абрус, ручнік, коўдра, посцілка — ткалі... Самі, кожны сабе, будавалі хаты, хлявы, гумны, ёўні, лазні, самі лячыліся, калі каму-небудзь нядобрылася, нядужылася, навальвалася напасць — хвароба. На Палессі надта ж развіты былі рознага роду саматужніцтва, промыслы, рамёствы — цяслярства, ганчарства, бондарства, кавальства, ткацтва, рымарства... Арыгінальна, па-свойму пракладваліся дарогі, грэблі, масты, кладкі. Па-свойму, залежна ад умоў, развіваліся i паляводства, жывёлагадоуля, агародніцтва, садаводства... Лясы i балоты, што акружалі палешука з ycix бакоў з маленства да старасці, пакідалі свой адбітак на усім. Тут больш, чым дзе, немалое месца ў жыцці чалавека займалі рыбалоўства, паляванне, бортніцтва». Застаецца дадаць, што сказанае пісьменнікам можна аднесці не толькі да Палесся, a i да ўсёй Беларусь
 Аднак няўмольны час робіць сваё. Большасць традыцыйных самаробных прылад працы, прадметаў побыту, рэчаў хатняга ужытку адышлі ў нябыт, саступілі месца прамысловым вырабам. Ды нельга дапусціць, каб разам з iмi адышлі ў нябыт узоры народнай мастацкай творчасці. Гэта наш нацыянальны здабытак, аснова для развщця сучаснай культуры. Трэба рабіць усё, каб выявіць, сабраць, зберагчы тыя узоры народнай мастацкай творчасці, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце. 
 
 

Сімволіка беларускага народнага  адзення 

  Традыцыйны касцюм насельнікаў Беларусі пачау складвацца ў канцы I — пачатку II тыс.н.э. Важнай крыніцай вывучэння традыцыйнага касцюма сялянак з'яуляюцца дадзеныя археалапчных раскопак, а таксама летатсы, вырабы дробнай пласткыкі перыяду X—XIII стст. На жаль, археалагічныя знаходы вельмі абмежаваныя. Яны не даюць поўнага уяўлення аб касцюме таму, што многія рэчы і тканіны дрэнна захоўваюцца. Першыя знаходкі археолагаў тычацца часоў Полацкага і Тураўскага княстваў X—XIII стст. На фарміраванне касцюма ў гэты перыяд наклала адбітак дзяржаўна-палпычная, культурная і канфесіянальная інтэграцыя ў межах старажытнарускай дзяржавы (Клеуская Русь), а таксама папярэднія кантакты з мясцовымі балцкімі плямёнамі.
  Знаході археолагамі ў розных мясцовасцях Беларусі рэшткаў тканін сведчаць аб тым, што адзенне шылі з шарсцяных, ільняных тканін, а таксама з ільняных тканін з прымессю мачала з лыка, з авечых шкур, якія вырабляліся ў асабістай гаспадарцы. Адным з найважнейшых заняткаў жанчын X— XIII стст. было прадзенне і ткацтва, пацвярджэннем якіх з'яуляюцца знаходкі ў Мінску, Витебску, Слоніме, Гародні дэталяў гарызантальных ткацкіх станкоў.
  Нашы продкі не толькі ведалі розныя тэхнікі ткацтва, але і шырока карысталіся прыроднымі фарбавальнікамі (кара, пупышкі дрэў, карані раслін, палявыя кветкі, ягады) для атрымання нітак рознага колеру. Шляхам чаргавання штак рознага колеру выраблялі клятчастыя тканіны, з якіх шылі спадніцы.
  Ужо ў старажытнарускія часы жанчыны валодалі майстэрствам вышыукі, якая мела не толькі дэкаратыунае, але і сакральнае значэнне. Узоры-сімвалы вышыўкі ў X—XIII стст.: квадраты ці ромбы, падзеленыя на чатыры часті з кропкай-семенем у цэнтры кожнай ячэйкі, а таксама трохкутнікі, крыжы, кольцы, знакі свастыкі, розныя пляцёнкі азначалі засеянае поле. Гэтыя ўзоры захаваліся ў вышыўцы XIX—XX стст. Сімволіка старажытнай вышыўкі адлюстроўвала язычніцкую міфалогію. Апатрапейную (засцерагальную) семантыку мелі разнастайныя выявы птушак, сімвалы вады (хвалепадобныя галінкі і інш.).
  Вышывалі льнянымі і шарсцянымі ніткамі, выкарыстанне якіх з'яуляецца характэрнай рысай старажытнарускай вышыукі. Аздабленне адзення вышыукай надавала самабытнасць і прыгажосць касцюму. Як і ў браным ткацтве, у вышыўцы таксама пераважаў геаметрычны арнамент.
  У старажытнарускі перыяд бытавала так званае «лицевое» шыццё, якое з'явілася з прыняццем хрысціянства і спачатку выкарыстоўвалася ва упрыгожанні інтэр'ераў храмаў, абразоў, харугваў, покрываў. Згодна з археалагічнымі звесткамі, у пахаванні жыхаркі в. Лісна Верхнядзвшскага раёна (XI — першая палавшаХП ст.) быў знойдзены фрагмент каўняра, дзе контур быў выкананы шаўковымі ніткамі чырвонага колеру, а арнамент — залотнымі ніткамі «у пракол». Асноўны ўзор складаўся з «птушак» у крузе, якія чаргаваліся з прамавугольнымі чатырохканцовымі крыжамі з сяродкрыжжам. Вобраз птушкі адносіцца да старажытных традыцыйных сімвалаў святла, сонца. Аднак асаблівасці відарысу птушкі часам увасаблялі бяду, няшчасце, смерць.
 Народнае  мастацкае ткацтва — адзін  з найбольш папулярных i пашыраных відаў народнага мастацтва. Між тым яно яшчэ слаба вывучана. Мы звыкла ацэньваем тканыя рэчы з пазіцыі прыгажосці, адмысловасці арнаментыкі, гармоніі каларыту. Але народнае ткацтва — яшчэ i бяздонная крыніца культурна-гістарычных звестак. Што нi узор — то сімвал. Сімвалы ураджаю: Спарыш, Рай, Багач. Яны вучаць любіць Маці-Зямлю, працу, дабівацца добрага ураджаю. Сімвалы святаў: Купала, Каляда, Масленіца, Вялікдзень. Тут — радасць, весялосць, гонар за вынікі сялянскай працы. Сімвалы памяці: Дзяды, Радаўніца, любоў i павага да продкаў. Усё, што захавана ў народным ткацтве, не пералічыць, але кожны узор сімвалізуе дабро, праўду, прыгажосць, любоў, гонар за чалавека i яго працу, кожны ўзор мае свае прызначэнне i сваю назву.
 Старажытная язычніцкая культура ў многім таямнічая i незразумелая для нас. Амаль усе забылася, сёння сэнс многіх з'яў i сімвалаў нам невядомы. Але яны захаваліся ў нашым жыцці: у абрадах, звычаях, сімвалах, матывах; мы i самі часам не падазраваем пра гэта.
 Сёння мы ведаем, што культура славянскіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, была досыць высокай. Нашы далёкія продкі стварылі багатую міфалогію, якая адлюстроўвае ix светапогляд i па cваім узроўні можа быць супастаўлена з міфалогіяй старажытнейшых зямных цывілізацый, напрыклад, грэчаскай. Вось некалькі параўнанняў: Зеўс-грамавержац, бог сонца Геліос, багіня-маці зямлі Гея, багіня кахання i прыгажосці Афрадыта, бог агню i рамёстваў Гефест, німфы — у грэчаскай; адпаведна Пярун, Сварог, Вялікая Багіня Маці-Зямля, Лада, Жыжаль, русалкі — у славянскай. Такія параўнанні можна множыць.
  3 прыняццем хрысціянства афіцыйная рэлгія yciмi сіламі змагалася з язычніцтвам. Знішчаліся капішчы i скульптуры язычніцкіх багоў, з народнай памяці выкараняліся старажытныя звычаі i абрады. Але, пераканаўшыся ў неўміручасці язычніцтва, царква праявіла дальнабачнасць: спалучыла язычніцтва з хрысціянствам. Так i дайшлі да нашых дзён Каляды, спалучаныя з Раством Хрыстовым, Вялікдзень (веснавое свята у гонар Ярылы) - з Уваскрэсеннем Хрыстовым (Пасхаю) i г.д.
 Своеасабліва такое спалучэнне праявілася ў народнай мастацкай творчасці. Думаецца, нездарма ў ткацтве мы часта бачым па два сімвалы. Адзін — у выглядзе разеткі ці ромба яўна язычніцкага паходжання, другi — жаночая фігурка, пэўна, звязаная з хрысщянскай іканаграфіяй.
  Язычніцтва нясе ў сабе ідэю цеснай сувязі з прыродай, пакланення яе сілам, Бацьку Сонцу i Маці Зямлі. Гэта iдэя, сэнс якой мы закладваем сёння ў паняцце экалогія, ідэя, якая процістаіць жорсткасці, насілію, знішчэнню. Такім чынам, праз тысячагоддзі да нас дайшлі вобразы i сімвалы любові да прыроды, працы, чалавека. Што i казаць пра ix надзённасць!
 Мы  часам i не ўсведамляем, што свядома ці несвядома абапіраемся на духоўныя каштоунасці, створаныя яшчэ ў язычніцкія часы. Да нашых дзён захавалася традыцыя адзначаць святы яшчэ язычніцкага паходжання. Гэта радасныя, светлыя святы, яны праслаўляюць жыццядайныя сілы прыроды. У ix шмат вясёлых песень, музыкі, танцаў, а такая жыццярадаснасць i аптымізм вельмі дарэчы ў наш цяжкі час.
 У народным мастацкім ткацтве вельмі шмат узорау падобных па характеры i малюнку, таму ix часта блытаюць. Вось, напрыклад, узор «зорка».   Яна   пакладзена   ў  аснову   вобраза маці,   чалавека,   сімвала ураджаю. Тым не меньш ёсць між iмi пэўная розніца. Вобраз маці — гэта зорка, аблямаваная пышным вянком i гірляндай з кветак, прычым аблямоўка можа быць квадратнай ці васьмівугольнай. Вобраз чалавека — таксама зорка, але яе чатырохвугольная аблямоўка значна прасцейшая, ланцужковая. Сімвал ураджаю Спарыш — гэта ужо не зорка, а разетка, скампанаваная з чатырох жытнёвых каласкоў, размешчаных пад прамым вуглом, адзін да аднаго.
 Некаторыя з гэтых узораў былі добра вядомыя ў народным ткацтве. Так, агонь-Жыжаль меў выгляд разеткі. Вада таксама адлюстроўвалася характэрным узорам у выглядзе разеткі з маленькіх i вялікіх квадратаў. Узор папараці, якая цвіце ў поўнач, нагадваў разетку з яе галінак. Падобныя творы вызначаюцца i пазнавальнасцю, i займальнасцю.
  Узор, які спалучае сімвалы зямлі i сонца, шырока вядомы ў беларускім ткацтве. Калісьці яго можна было бачыць у кожнай сялянскай хаце, паколькі ён лічыўся цудадзейным. Называюць яго па-рознаму: Жыдцё, Вясна, Ярыла. Гэта адзін з найстаражытных сімвалаў, у якім зашыфравана вялшая таямніца жыцця.
 У свеце  шмат таямніц. Некаторыя з ix разгадваюцца, расшыфроуваюцца. Раскрыта таямніца іерогліфау Егіпта, пісьмёнау старажытных Aсірыі, Ваілона, Кітая, Індыі. Гэткая ж таямніца — i у арнаментыцы тканых i вышываных вырабауў беларускіх сялянак. Яны ж i дапамаглі ў расшыфроўцы некаторых узораў.
 У непасрэднай  сувязі з узорам дажджу знаходзіцца  i узор Вялікага (Складанага) Сонца, які раскрывае узаемаадносіны паміж Сонцам, Перуном i Дажджом.  Так яно i ёсць у прыродзе. Сонца награвае паветра, у iм канцэнтруецца вадзная пара, кандэнсуецца электрычнасць, б'е пярун, грыміць гром, нарэшце, льецца дождж. Зразумела, што ў народнай свядомасці усё гэта звязвалася ў адзін працэс, i гэта атрымала адлюстраванне у дэкоры вырабаў.
 На  тканых вырабах у розных кутках Беларуси i за яе межамі можна бачыць ужо вядомы нам узор зорку, змешчаную ў падобную зорку большага памеру, а потым — у васьмівугольную аблямоуку. Ткачыхі называюць гэты матыу сімвалам роднай Маці, што увасабляе самую вялікую i бескарыслівую любоў, якая толькі можа быць на свеце.
 Нацыянальна-культурнае адраджэнне на Беларусі абудзіла у  шырокай грамадскасці цікавасць  да гісторыі, культуры, мастацтва. Кожнаму  хочацца ведаць, чым вызначаюцца мастацкія дасягненні нашай рэспублікі, на якой аснове развіваецца сучаснае прафесійнае мастацтва. Багаты матэрыял для гэтага дае традыцыйная народная мастацкая культура, якая ў кожнага народа, у тым ліку і ў беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю.
 Арнамент - самая распаўсюджаная форма з  прасторавых мастацтваў, суправаджае  чалавества на ўсіх этапах яго культуры. Ён глыбока укаранёны у быце, штодзённа  сустракаецца ў жыллі, у рэчах, у  адзенні. І ў кожнага - ад вясковай старухі да сапраўднага члена Акадэміі мастацтваў - ёсць уласныя цвёрдыя крытэрыі яго выбара, прымянення і ацэнкі, сваі "падабаецца" і "не падабаецца", "ідзе" або "не ідзе". Магчыма смела сказаць, што арнамент - папулярнейшее з мастацтваў, усім дасціпнае, зразумелае без асаблівых тлумачэнняў. Арнамент зварочаны перш за ўсё да нашай інтуіцыі, да падсвядомага адчування выразнасці рытма, колера і формы. Яго разуменне (а выразней сказаць - інтуітыўнае, густавае паняцце) атрымліваецца на якім-та іным узроўні свядомасці, чым тый, на якім мы разумеем літаратуру, тэатр, кіно, нават жывапіс, адным словам, мастацтва павествавальныя.
  Арнаментам (ад лацінскага ornamentum - упрыгожванне) называецца ўзор, які характарызуюцца рытмічным раскладам элементаў. Чалавек з даўніх часоў упрыгожвае арнаментамі розныя прадметы: посуд, прылады і зброю, тэкстыльныя вырабы, меблю, кнігі, архітэктурныя будаванні як у інтэр'еры, так і звонку. Усё тое, што людзі бачаць, а майстры робяць сваімі рукамі, павінна адказваць не толькі свайму функцыянальнаму, утылітарнаму назначэнню, але і радаваць вока прыгажосцю. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі арнамент традыцыйна нясе інфармацыю аб уладальніке, а раней выконваў і ролю талісмана, напрыклад, аберега ад злых сіл. Таму пры стварэнні ўзораў у народным стыле неабходна ўлічваць сэнсавае значэнне іх асобных матываў.
  У самых элементарных узорах магчыма  прапанаваць i выявiць складаную шматступенчатую  структуру з неадназначнымi ўнутранымi сувязямi. Сухая схема ўзора - гэта яшчэ не арнамент, а яе рэалiзацыя  ў канкрэтным творы заўсёды ёсць творчы працэс, якi надзяляе форму шматлікімі новымi сэнсамі.
  Калi разглядаецца арнамент як з'ява мастацтва, а не толькi як геаметрычная форма, у яго аналiзе неабходна ўлiчваць i абставiны, якiя ляжаць за межамі гэтай формы: адносiны арнамента да традыцыi i да сучасных тэндэнцый мастацкага развiцця, меры арыгiнальнасцi рашэння (каляровага i маштабнага).
  Каб разабрацца ў мастацкiм сэнсе арнамента, неабходна сiстэматызаваць усе ўзроўнi гэтай складанай структуры.
  Перш  за ўсё, узровень парадку, разбіцця i арганізацыі паверхнi пры дапамозе заканамернага раскладу i суадносіны аднаго з другім тых або iншых арнаментальных матываў. Упарадкаванасць гэтых матываў вызначаецца законамi сiметрыi. Групы сiметрыi граюць у пабудове арнамента ролю, якая аналагiчна ролi вершатворных памераў у паэзii.
  Сiметрыя нярэдка ажыццяўляецца ў арнаменце са строгай матэматычнай палнатой. У асобных выпадках арнаментальнае мастацтва дазваляе варыяцыi. Адлегласці памiж вузламi арнаментальнай сетцы могуць быць не роўнымі, сiметрыя часцей - прыблiзнай, а матывы, якія размяшчаюцца сiметрычна - не аднолькавымi. Замест матэматычнай роўнасці ўзнiкае ўмоўнае прыраўнаванне аднаго элемента да другога, iх узаемазамяняльнасць, эквiвалентнасць. У кветкавым арнаменце, напрыклад, якому-небудзь бутону можа адказваць венчык iншага малюнка цi колеру, згіб галінкі можа паўтарацца толькі прыблiзна, адлегласць памiж сiметрычнымi матывамi - вар'іравацца.
  Дзякуючы  гэтым парушенням парадку, пабудова ўзора пазбаўляецца сваёй аўтаматычнасцi, становіцца вынікам пэўнага выбара.
  Так, у двух розных спосабах арганiзацыi ўзора ўвасабляюць сабе разнастайныя адносiны да iдэi парадку - дагматычна жорсткае, якое адхіляе свабодную волю, i больш шырокае "лiберальнае", якое дапушчае пры яго выкананні частку свабоды.
  Матэматычна "правільны" арнамент можа быць развiты з яго элементарнай клетачкі, можа быць адноўлены па невялікаму фрагменту, адразу прасочваецца нязменны закон яго будовы.
  Арнамент, якi дапушчае варыянты, - стуктура больш складаная, яна адрозніваецца няпоўнай прадказальнасцю ў развiццi свайго матыва. Пры гэтым мера i сам характар гэтай свабоды могуць быць даволi разнастайнымi. Iснуюць арнаменты, дзе зусiм няма фiксаванага мэтра, дзе матывы паўтараюцца нерэгулярна, выконваецца толькі адзiная шчыльнасць iх размяшчэння па паверхнi.
  Узроўнем  парадка не вычэрпваюцца выразныя магчымасцi арнаментальнага мастацтва. Адна i тая  ж група сiметрыi, адна рытмiчная схема  могуць ляжаць у аснове надзвычайна  розных па ўражанню арнаментаў. Адна з  найбольш важных нараду з рытмiкай характарыстык узора - структура ўтворанай ім паверхнi, мера яе разбіцця і звязанасці.
  На  адным полюсе тут пабудова ласкутнай  коўдры, дзе кожны элемент арнамента, якi прыроўнены да суседнiх па памеру, форме i размяшчэнню, супрацьстаіць астатнім як асаблiвы па фактуры, колеру цi дэкаратыўнай апрацоўцы паверхнi. На iншым полюсе - нешта накшталт карункаў - спляценне ніцей, бясконца перацякаючы злітны ўзор, у якiм адзiн матыў узнікае з iншага i не адзелены ад яго яўнай мяжой. Абодва гэтыя тыпы арнаменту могуць вырабляцца ў розных тэхнiках i на адзiнай па матэр'ялу цэльнай паверхнi - на тулаве сасуда, у набіванке i г.д.
  Арнамент  з палос - прамых, зубчатых або хвалістых - дэманструе злітнасць у напрамку ўздоўж паласы i расчлянёнасць, дыскрэтнасць у папярэчным. Узор з iзаляванымi арнаментальнымi пятнамi на гладкім фоне дыскрэтны, але ён ляжыць на злітнай паверхнi i таму некалькi аддзяляецца, адслойваецца ад яе. Фон з яго колерам i фактурай - безумоўна, неад'емная, значная частка арнамента. Але яго роля ў успрыманні некалькi iншая, чым у самога ўзора. Ён адчуваецца як некалькi адносная пустата, малюнак жа нясе сэнс. Арнамент з раздзеленых фонам i звязаных памiж сабой толькi рытмiчна раппортаў успрымаецца таму як расчлянёны. Тым самым фон, якi нясе арнаментальныя раппорты, аказваецца не нейтральнай паверхняй, а полем скрытнага напружання, якi пранiзаны нябачнымі моцнымі стужкамі рытмiчных сувязей. Дзякуючы гэтаму, менавіта вузор з раздзеленых клеймаў аказваецца нярэдка адной з самых напружаных па свайму гучанню арнаментальных структур.
  Iншую  структуру абразуе злітны, ажурны "карункавы" узор, якi накладзены  паверх гладкага фона. Фон рэжацца  гэтым малюнкам на часткi, але  прасочаны пад iм як цэласная  паверхня. Асобныя пятны фона  лёгка аб'ядноўваюцца вокам гледача ў нешта злітое. У гэтым выпадку фон найменш актыўны, чым у папярэднім варыянце - звязанасць узора выкарыстоўваецца "паверх" яго, у самой сiстэме ягоных стужак. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што ў адносiнах да паверхнi арнамент можа выступаць зрокава як структура слаiстая, дзе адно як бы ляжыць пад iншым, i гэтых слаёў часам бывае больш, чым два (не толькi ўзор i фон). Пры гэтым малюнак можа другі раз успрымацца не над, а пад фонам, як бы "дзіравячы" яго паверхню.
  Існуюць iншыя складаныя выпадкi, калi адна i тая ж стужка можа чытацца і як матыў узора (злітнасць), і як мяжа паверхней (дыскрэтнасць).
  Асобы характэрны тып арнаментальнай паверхнi - пляцёнка, структура расчлянёная i звязаная, якая сашчэплена папераменным узаемным накладаннем палос або стужак, якія перасякаюцца. Прымяняючы палосы рознай шырыні, разнастайнай фактуры і колера, ускладняючы парадак пляцення, лёгка атрымаць узоры, якiя арганiчна злiты з паверхняй i ўкаранёныя ў яе матэрыяле i канструкцыi. Пляценне вельмi добра выяўляе свой метрычны склад - паверхня яго разбітая на элементарныя прамавугольнiчкi - аснову арнаментальнага рытма.
  Усякая  тканіна ёсць таксама варыянт  пляцёнкi, i тканы ўзор утвараецца па законам пляцёнага, з той лiшь рознiцай, што малы дыяметр ніцей робiць амаль непрыкметнай метрычную аснову, "крок" пляцення. Таму i паверхня тканi ўспрымаецца як больш злiтная.
  Але разам з пляценнем з прамых палос, якiя утвараюць суцэльную паверхню, магчыма i пляценне ажурнае, утворанае згібамі пераплеценых стужак або ніцей. Яны самi становяцца стужкамі ўзора, iх згібы абразуюць яго малюнак. Патрабавальна-свабодныя, багатыя варыянтамi, такiя арнаменты не патрабуюць сiметрыі, каб выглядаць рытмiчнымi, стройнымі i цэльнымі. Сам прынцып пляцення - заканамернае чаргаванне "верхніх" i "ніжніх" перасячэнняў кожнай стужкі з iншымi - стварае рытмiчную аснову, якой дастаткова для арганiзацыi арнамента.
"Расчленёнасць  i цэльнасць".
  У гэтым выпадку прынцып пабудовы арнамента аказваецца ўвасабленнем уяўленняў аб будове навакольнага свету, аб якасці рэчаў - iх блізкасці i адасобленасці.
  Гэта  антытэза вызначае дыяпазон выразнасцi арнаментальнага мастацтва: прастата i складанасць (або, яснасць i няяснасць  склада).
  Iснуюць  арнаменты, пабудаваныя з прасцейшых  па малюнку i выразна разнесенных  па паверхнi матываў. Сустракаюцца пад прамымi вугламi розныя па шырыні палосы клетчатай тканiны. У строгім парадку разнесены па паверхнi дакладныя, выразна абведзеныя матывы ўзора. У абодвах выпадках перад намi дакладна ясны арнамент. Мы адразу ўключаемся ў яго рытм, лёгка чытаем малюнак. Тут нічога на заблытвае, не застаўляе шукаць канцы і пачаткі. Пры крайняй прастаце падобны ўзор можа быць сколь угодна выразным i моцным, вытачана артыстычным i стройным. Ён дапамагае заражаць сваiм рытмам i надаваць адчуванне арганізацыйнасці i канструктыўнасцi. Сама прастата яго i сквапнасць - не сведчанне беднасці фантазіі, а асобая мастацкая задача - увасабленне iдэi лаканiчнага, стройнага парадку.
  У iншым узоры стужкі пераплецяныя i зблытаныя, адзін матыў непрыкметна перарастае ў іншы, межы памiж iмi не выяўлены. Гэты арнамент падначалены тым жа законам сiметрыi, у iм ёсць паўторы форм i колеру, рытм яго пазбаўлены выразнасці, здаецца неазначаным i цякучым. Перенасычанасць малюнка часам зусiм выцясняе фон, усё яго поле запаўняецца ўсутыч прыцiснутымi адзін да аднаго кветкамi, каляровымi пятнышкамi i г.д. Узор гэты дыскрэтны, дэмаструе дастаткова высокую ступень расчлянёнасці. Аднак пры яго неазначанай рытмiке i дробным маштабе малюнка ён утварае нечаканае адчуванне злiтнасцi, звязанай, некалькi вібрыраванай массы. Асобныя матывы ўтвараюць кожны сваю рытмiчную сiстэму, паўтараюцца па іншым законам, чым суседнiя. Але кожны з iх тоне ў агульнай масе, не мае магчымасцi вылучыцца з яе.
  Такi ўзор вызывае аналогii з жывапiсам, з яго цэльнай, цякучай i шматвобразна распрацаванай каляровай паверхняй. 
Калi ў першым тыпе арнаментаў, якi арыянтаваны на "прастату", матэматычная "правiльнасць", рытмiчны закон пануе, спрашчае i абмяжоўвае рэальную прастору жыццёвых форм, то ў iншым, "складаным", сцвяржае сабе разнастайнасць форм i колераў свету i "натуральныя" рытмы самой прыроды. Памiж гэтымi крайнімі выразамі прастаты i складанасцi ёсць яшчэ шмат прамежкавых, сярэдніх выпадкаў.

  Яшчэ  адна антытыза - "дынамiка" - "статыка" - набывае сваё ўвасабленне ў арнаменце. Можа здацца, што арнаментальнае мастацтва - вобласць абсалютнага спакою. Гэта размеркаванне выяў або знакаў на матэрыяльнай паверхнi, вызначэнне вузлов нейкай геаметрычнай сеткi. Тым не менш арнаменту ўласцівы пэўныя дынамiчныя якасці.
 I нарэшце - дынамiка самой арнаментальнай формы, якая задае накiрунак i рытм руху нашага позiрка па паверхнi, рытмiчны рэзананс гэтага руху, з бегам узора. Арнамент прапануецца нашаму позiрку ўвесь адразу, аднамаментна. I тым не менш ён нязбежна "счытваецца" у некаторай паслядоўнасцi, элемент за элементам.
 Вывучэнне беларускага народнага арнамента  мае багатую і працяглую гісторыю, якая пачынаецца з другой паловы ХІХ  стагоддзя. З той пары гэта тэма выклікае ўстойлівы інтарэс у даследчыкаў і тлумачыцца гэта тым, што поруч са змяненнямі разнастайных форм матэрыяльнай культуры народа (адзення, рэчаў побыту, звычаяў) арнаментальныя сімвалы захоўваюцца, перажываючы толькі некаторую трансфармацыю, або зусім застаюцца без змяненняў. Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве народа сведчаць аб яго далёкіх продках. Такім чынам, вывучэнне гэтых старажытных сімвалаў дапамагае зразуменню тых гістарычных эпох, аб якіх няма пісьмовых дадзеных і магчыма судзіць толькі па дашэдшым да нас матэрыяльным рэшткам.
  Першыя  даследчыкі матэрыяльнай культуры беларусаў  М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў і іншыя імкнуліся зафіксаваць  асаблівасці вышытых узораў і  святочнага адзення. Яны справядліва  лічылі іх адлюстраваннем сваеасаблівасці народнай культуры. З той пары ў гэтай вобласці былі дасягнуты значныя вынікі. Першы, даваенны этап вывучэння беларускага народнага арнамента прысвечаны, у асноўным, набыванню і збору факталагічнага матэрыяла. У пасляваенныя гады айчынная навука імкнулася да больш глыбокай сістэматызацыі і ўсведамленню яго. Да сучаснага моманту нам дакладна вядомы асноўны круг матываў і асаблівасцей іх існавання, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім народным арнаменце, некаторыя аспекты гістарычнага развіцця характэрных для разнастайных тэхнік вышыўкі і ткацтва. Акрамя таго, шчыра даследаваны асноўныя спосабы размяшчэння арнаментальных комплексаў на рэчах. Вылучаны адметныя рэгіянальныя асаблівасці, прааналізавана функцыянальнае і абрадавае назначэнне дэкарыраваных рэчаў. Але ж інтарэс да гэтай тэмы не спадае, наадварот, усё часцей у друку з'яўляюцца артыкулы, якія прысвечаны дэталізацыям і больш канкрэтным характарыстыкам азначаных аспектаў. І гэта тлумачыцца станам нашага грамадства: імкненне адрадзіць сваю нацыянальную самасвядомасць праз пошук зразумення свайго гістарычнага мінулага. Арнамент жа з'яўляецца прамым і наглядным увасабленнем сутнасці любога мастацкага стыля. Пералічаныя дасягненні нашай навукі ў гэтай вобласці ўяўляюць несумненную і значную каштоўнасць, як гістарычныя і этнаграфічныя крыніцы, але яны не могуць растлумачыць, чаму састаўленыя разам апісаныя матывы ў вядомых традыцыйных кампазіцыйных схемах аказваюць такое грунтоўнае эстэтычнае ўздзеянне, а рэчы, якія ўпрыгожаны імі, з'яўляюцца несумненнымі высокамастацкімі творамі.
Па віду выяўленчага элемента, або матыва, які выкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на:
1. геаметрычны (кропкі, стужкі - ламаныя, прамыя і зігзагападобныя, кругі, ромбы, шматгранікі, зоркі, крыжы і г.д.)
2. раслінны (які стылізуе лісці, кветкі, плады, у прыватнасці лотас, акант, лілія, гронка вінаграда і г.д.)
3. анімалістычны,  які стылізуе фігуры або часткі  фігур рэальных або фантастычных  жывёл (леў, л'віныя лапы, арол, паўлін, рыба і дэльфін, змяя, матылёк,  сфінкс і г.д.)
4. прыродны  або касмаганічны, які стылізуе  з'явы прыроды (маланкі, арэол  пламені, сонца, месяц, зоркі  і г.д.)
  У якасці выяўленчых элементаў выкарыстоўваюцца таксама так званыя комплексныя  матывы, - матывы з двайным назначэннем: утылітарным і дэкаратыўным, выяўленчым. Да іх адносяцца мастацкія або арнаментальныя надпісы, напрыклад, арабская або старажытнаруская вязь, стылізаваныя кітайскія іерогліфы. У гэтых выпадках надпіс нясе сэнсавую нагрузку і адначасова з'яўляецца ўпрыгожваннем.
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.