На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


доклад Тэатры Радзвла у Нясвжы Слуцку

Информация:

Тип работы: доклад. Добавлен: 18.11.2012. Сдан: 2012. Страниц: 47. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


?                        Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку
     У 40-я гады XVIII ст. Нясвіж быў цэнтрам усіх радзівілаўскіх латыфундый. Цэхі горада аб'ядноўвалі 69 прафесій, сярод якіх былі краўцы «французскай i нямецкай моды», каруначніцы, майстры па вырабу шаўковых i залататканых паясоў i габеленаў, кафельшчыкі, ткачы, а таксама скрыпачы, цымбалісты, габаісты, арфісты, бандурысты, капельмайстры, лірнікі, валтарністы, важатыя мядзведзяў. Цэхі музыкантаў былі і ў іншых уладаннях Радзівілаў – Слуцку і Міры. Капэла Нясвіжскага замка існавала з 1724 г., куды акрамя музыкантаў уваходзілі і спевакі. Тэатральныя паказы былі вядомы ў Нясвіжы і намнога раней, але гэта былі спектаклі школьнага тэатра пры езуіцкім калегіуме. Відаць, блізкай да школьных «дыялогаў» была і першая пастаноўкаў 1740 г. у Нясвіжскім замку п’есы «Узор справядлівасці». Ва ўсякім разе вядома, што ігралі яе іншаземцы, якія працавалі ў замку ў час панавання М. К. Радзівіла Рыбанькі, як пра гэта сведчыла праграма, апісаная А. Сайкоўскім.
     Пра тэатральнае жыццё Нясвіжа да 1746 г. матерыялаў не захавалася. Забавы ў замку ў гэты перыяд, відаць, традыцыйна складаліся з палявання, воінскіх каруселяў, банкетаў з «віватамі» і гарматнымі салютамі, маскарадаў з танцамі пад музыку княжацкай капэлы, ілюмінацый і феерверкаў.
     Ю. Кжыжаноўскі, аўтар фундаментальнага даследавання драматургіі У. Радзівіл, апісваючы культуру, якая вызначала літаратурнае і тэатраль­нае жыццё Нясвіжа 50—60-х гадоў ХУШ ст., ахарактарызаваў яе так: «Культура гэта, поўная супярэчнасцей, сфарміравалася на сумежжы счаплення двух светаў: чужога, заходнееўрапейскага, і мясцовага. Першы свет быў звязаны з Варшавай i Дрэздэнам, гарадамi, якія прыглядаліся да Версаля Людовікаў XIV і XV, ён вaбіў сваім мастацтвам, якое, між іншым, уключала ў сябе тэатральныя оперна-балетныя пастаноўкі... Другі адбіўся ў п’есах, напісаных пад уплывам мясцовай куль­туры i традыцый, якія бралі пачатак яшчэ ў Вішняўцы i Нясвіжы ад XVI ст. П’есы жылі на пансіённай школьнай сцэне, падтрымліваемыя выкладчыкамі паэтыкі, у асноўным езуітамі, якія скарачалі іх сюжэты да некаторых «сур'ёзных» прыкладаў і прымітыўных драматычных форм, напісаных у стылі свабоднай хронікі...»
     Характэрным узорам гэтай культуры была творчасць Уршулі Францыскі Радзівіл. Яе драматычная спадчына складае 16 твораў (камедыі, трагедыі і оперныя лібрэта) на польскай мове. Іх выданне, падрыхтаванае артыстам-аматарам Якубам Побугам Фрычынскім, камендантам нясвіжскай Рыцарскай школы, з’явілася пасля яе смерці.
     Зараджэнне нясвіжскай сцены пачалося на чыста аматарскай аснове. Яна выконвала не толькі пацяшальныя, але і дыдактычныя функцыі. Такім тэатр заставаўся да 1753 г. Спектаклі ставілі ў дні імянін, у гонар прыезду гасцей, у розныя святы. Тэатральныя прадстаўленні «ўводзілі ў жыццё новы тып забаў, якія паспяхова канкурыравалі з доўгімі банкетамі, напоўненымі абжорствам і п’янствам».
     Творы У. Радзівіл, напісаныя нязграбнай рыфмаванай прозай, адлюстроўвалі, хутчэй, не запатрабаванні нясвіжскага гледача, які толькі далучаўся да тэатра як да віда мастацтва, а асабісты густ і настрой самога аўтара. Праблематыка «камедый і трагедый»  У. Радзівіл, жанравыя межы якіх былі даволі ўмоўныя, не выходзіла за кола пытанняў маралі, шлюбнай і васальнай вернасці, «пастаральнага» кахання, трываласці рэлігійных перакананняў, кары за зло і вераломства. На структуры і форме гэтых твораў адбіліся даволі прымітыўныя ўяўленні аўтара аб законах драматургіі: дзеянне магло будавацца па-за часам і прасторай. Сюжэты для сваіх «пастаральна-рамансавых» твораў і «свецкіх містэрый» У. Радзівіл брала з сярэдневяковых драм і народных казак, з антычнай міфалогіі, арабскіх і пярсідскіх гумарэсак.
     Асноўнымі выканаўцамі роляў у аматарскім тэатры У. Радзівіл спачатку былі дзеці князя, госці, прыдворныя, выкладчыкі танцаў і спеваў, служачыя. У масавых сцэнах удзельнічалі прыгонныя музыканты і спевакі з капэлы, слугі замка. Зрэдку да спектакляў прыцягвалі гараджан. Сярод удзельнікаў і гледачоў бывалі і рускія афіцэры.
     Першая камедыя У. Радзівіл «Дасціпнае каханне» была пастаўлена 13 чэрвеня 1746 г. З-за адсутнасці памяшкання, прыстасаванага для пастаноўкі, спектакль быў паказаны пад адкрытым небам у Альбе – загараднай рэзідэнцыі Радзівілаў побач з Нясвіжам. Паводле жанру «Дасціпнае каханне» - камедыя-пастараль з танцамі. Дзеянне гэтага аднаактовага твора адбывалася ў Старажытным Егіпце, дзе тузін пастушак, дачок хворага і набожнага пастуха Люцыдора наладжвае тайныя сустрэчы са сваімі пастухамі. Двойчы заспетыя сваім падслепаватым бацькам, яны знаходзяць даволі дасціпнае выйсце з няёмкага становішча: каханкаў ставяць на пастаменты і выдаюць іх бацьку за статуі. Каханне дасціпна! Для кахання няма перашкод.
     Мяркуючы па гравюры М. Жукоўскага, для спектакля была ўзведзена адзіная дэкарацыйная ўстаноўка – аркада, у плане – раўнабедраная трапецыя, якая замыкалася нішай. У арках (па шэсць з кожнага боку) былі пастаўлены пастаменты. Спектакаль іграўся ў бытавых і тэатралізаваных «пейзанскіх» касцюмах.
     У 1747 г. быў адкрыты ў Нясвіжы кадэцкі корпус – «Рыцарская школа», дзе было дванаццаць «элеваў» - кадэтаў, якія сталі прымаць удзел у нясвіжскіх пастаноўках. Навучанне, побач з ваеннымі «экзерцыцыямі», прадугледжвала даволі шырокую свецкую адукацыю: вывучаліся французская, нямецкая і руская мовы, а з 1749 г. была ўведзена падрыхтоўка сцэнічных выступленняў – драматычных і балетных. Якія былі даручаны Я. П. Фрычынскаму. Фактычна з гэтага часу – кадэты – частка аматарскай трупы У. Радзівіл, выканаўцы яе драматычных твораў.
     Драматургія У. Радзівіл мела некалькі напрамкаў. Так, да «антычна-арыентальна-пастаральных» твораў У. Радзівіл можа быць аднесена напісаная і пастаўленая ў 1750 г. камедыя «У вачах нараджаецца каханне» з даволі наінай любоўнай інтрыгай. Галоўны герой закахаўся спачатку ў выяву багіні Венеры, а потым у яе жывы двайнік пастушку. Пасля розных прыгод і непаразуменняў надыходзіў шчаслівы канец.
    Да твораў гэтага напрамку адносяцца створаныя ў 1750 г. камедыі У. Радзівіл
«Суцяшэнне ў клопатах» і «Гульня Фартуны», сюжэты якіх мудрагелістыя і заблытаныя, а дзеянне адбываецца або на Кіпры, або ў Егіпце, а таксама камедыя «Каханне – дасканалы майстра», якая ўбачыла свет у 1753 г.
     Некалькі раней У. Радзівіл была напісана камедыя «антычнага» напрамку – «Каханенне – зацікаўлены суддзя», якая была пастаўлена ў тэатры парка «Кансаляцыя» ў Альбе 3 жніўня 1747 г. У аснове камедыі – гісторыя антычнага Парыса, якая была пададзена У. Радзівіл як драматычная хроніка з эпічнай паслядоўнасцю падзей. У канцы спектакля быў дадзены балет, у якім упершыню выступілі нясвіжскія прыгонныя «балетнікі» і «балетніцы».
     Дзе адбываліся спектаклі тэатра У. Радзівіл? Спачатку – гэта былі пляцоўкі на адкрытым паветры ў Альбе і каля нясвіжскага замка («на рву») і зялены тэатр у парку «Кансаляцыя», затым прыстасаваныя залы ў замку і будынку кадэцкага корпуса.
     У 1748 г. архітэктар К. Ждановіч закончыў  работу па перабудове княжацкага манежа ў Нясвіжы ў «камедыхаўз». Гэта было першае стацыянарнае тэатральнае памяшканне на тэрыторыі Беларусі, якое змяшчала да 1000 чалавек. Тэатр меў дванаццаць акон і два ярусы ложаў. Гараджане стаялі ў партэры на працягу ўсяго дзеяння. З адкрыццём гэтага памяшкання на спектаклі акрамя шляхты сталі дапускаць гарадское насельніцтва. У аздабленні тэатра прымалі ўдзел мясцовыя мастакі К. Д. Гескі, М. Скжыцкі, Мікалаеўскі, магчыма, яны мелі дачыненне і да стварэння дэкарацый. Сцэна яго «магла падымацца і асвятлялася знізу». Ва ўсякім разе, вядома, што 14 ліпеня 1748 г. усё было гатова ў новападрыхтаванай зале для камедый, якая зпершыню для пробы была ілюмінавана. Спачатку сцэна, відаць, была абсталявана толькі тэларыямі. Кулісныя дэкарацыі і прыстасаванні («махіны») для іх змены ў флігелях, прылеглых да сцэны, з’явіліся толькі ў 1750 г.
     На сцэне нясвіжскага гарадскога тэатра ставіліся і іншыя папулярныя ў радзівілаўскім асяродзі творы княгіні уршулі. Гэта камедыя «Справа боскай наканаванасці», якая была створна на аснове казкі «Аб каралеўне Снягурачцы», і 5-актовая камедыя « Золата ў агні» - драматычная «Гісторыя аб Пшэмыславе, князю Асвенцімскім, і аб Цэцыліі, дзіўна цярплівай яго жонцы».
     Сюжэт быў узяты Я. Морштынам з навелы Бакачыо пра цярплівую італьянскую князёўну Грызельду, якую муж падвяргае жорсткім выпрабаванням і якіх тая выходзіць з гонарам, і перанесены на польскую глебу.
     У. Радзівіл  займалася таксама перекладамі-пераробкамі твораў французскай класікі. У 1749 г. у «Дыярушы» Рыбанькі з’явіўся запіс: «…15 чэрвеня. Пасля абеду мае кадэты сыгралі французскую камедыю, добра ў іх атрымалася». Тут гаворка ідзе пра значную падзею – першую спробу паказу Мальера не толькі на нясвіжскай сцэне. Але і на тэрыторыі Беларусі. Першай была паказана камедыя «Цудоўныя каханкі», якая ў перапрацоўцы У. Радзівіл называлася «Убачанае не мінае». Прэм’ера адбылася 14 чэрвеня 1749 г. у зялёным тэатры парка «Кансаляцыя». Спектакль ішоў у абрамленні куліс-баскетаў.
     У 1752 г. тэатр яшчэ двойчы вяртаўся да перакладаў Мальера. Ён ставіў «Доктара па прымусу» і «Камедыю вытанчаных і смешных дзяўчат» («Смешных манерніц»).
     Пераклад і пастаноўка твораў Мальера ў Нясвіжскім тэатры супадаюць з такім жа працэсам у рускім тэатры. Там былі перакладзены «Смешные манерніцы», «Жорж Дандэн» і пастаўлення таксама ў першай палавіне XVIIIст.У Пецярбургу, але на 5-7 гадоў пазней за нясвіжскіх. Мальер у Нясвіжы іграўся часцей і больш на французскай мове.
     У нясвіжскім тэатреы за перыяд з 1751 па 1753 г. спектаклі даваліся 26 разоў. У гэты час пачала працаваць і нясвіжская балетная прыгонная трупа. Для яе кіравання і падрыхтоўкі балетных нумароў у 1750 г. быў запрошаны французскі балетмайстар Любе Мацье, з якім князь Рыбанька заключыў дагавор на тры гады па 160 чырвонных злотых на год таксама з умовай навучыць танцам і дзяцей князя і прыдворных. Праз год у Нясвіжы адкрыласямузыччная школа для падрыхтоўкі ўласных музыкантаў і спевакоў з дзяцей прыгонных сялян з навакольных вёсак. Яны папоўнілі капэлу, у якой нядойга славіўся сваімі здольнасцямі прыгонны скрыпач Мацей з Карэліч. Аб ім, пасля яго смерці, князь успомніў толькі ў сувязі з тым, што выдаткаў многа грошай на яго навуку.
     У 1753 г. са смерцю У. Радзівіл закончыўся першы перыяд развіцця нясвіжскага тэатра, тэатра пераважна аматарскага, з архаічнай па форме драматургіяй, якая стаяла адасоблена ад шляхоў развіцця тэатра таго часу і ў сваёй будове мела цягу да містэрыі і казкі, да арыенталізму, міфалагічных сюжэтаў і вобразаў масак камедыі «дэль артэ», драматургіяй, якая выклікала цікавасць сваёй раблематыкай, бадай, толькі ў вузкім коле радзівілаўскага акружэння, а потым, пасля запрашэння парфесійных акцёраў і стварэння прыдворнага тэатра з новым рэпертуарам, паступова сышла на нішто.
     З таго часу пры нясвіжскім тэатры сфарміраваліся дзве трупы – італьянская з нанятых артыстаў і свая ўласная з прыгонных. Яны зліліся з балетнай трупай слуцкага тэатра і вызначылі своеасаблівасць нясвіжскай сцены ў далейшы перыяд яе існавання.
    Слуцкі тэатр існаваў адначасова з нясвіжскім. Яго ўладальнікам быў Геранім Фларыян, брат Рыбанькі, харунжы літоўскі, бязлітасны прыгоннік балетаман, уладар цудоўнай капэлы з прафесійных музыкантаў, якая выступала на святы не толькі ў Слуцку, але і ў іншых яго маёнтках, перш за ўсе ў Белай (цяпер Бяла-Падляска, ПНР)
     Пачаткам тэатральных паказаў у Слуцку лічаць 1751 г. Менавіта ў гэты час прыстасоўваліся для тэатральных патрэб то манеж, то даволі цеснае памяшканне збройнай палаты слуцкага замка. У 1752 г. пад тэатр перабудавалі памяшканне былога «суднага дома» на тэрыторыі Старога замка, дзе спектаклі ішлі да 1756 г.    Фарміраванне першай трупы сутыкалася з пэўнымі цяжкасцямі: акцёры, пачуўшы пра дэспатычны нораў князя, які мог хворых артыстаў і музыкантаў падымаць з пасцелі і гнаць на спектаклі, саджаць на гаўптвахту, гвалтам прымушаць да прадаўжэння кантракта, не жадалі ехаць у Слуцк. Ва ўсякім разе, спроба Л. Шылінга, паверанага князя, наняць у 1751 г. акцёраў у Кёнігсбергу не завяршылася поспехам.
     У драматычных спектаклях прымалі ўдзел кадэты, спектакль з іх удзелам адбыўся 2 красавіка 1752 г. Потым пастаноўкі «нямецкіх» камедый сталі з’явай рэгулярнай. Да спектакляў прыцягваліся музыканты, а таксама педагогі кадэцкага корпуса. Напрыклад, «шпрахмістар» Вебер выканаў ролю візіра ў спектаклі, які адбыўся 13 чэрвеня 1753 г., а за год да гэтага капельмайстар Вітман выступіў у ролі «багацея», а спявачка (італьянская «кантатрыча») - «галандскай прастытуткі». Сярод акцёраў, што ігралі ролі герояў, часта ўпамінаюцца прозвішчы Мараўскага і Ажэльскага. К. Вендорф у лісце да Гераніма Радзівіла ад 28 красавіка 1752 г. паведаміў, што гэтым акцёрам даручаны ролі князёў і што «пан Мараўскі так цудоўна валодае нямецкай мовай, што цяжка адрозніць яго ад немца». Салдаты гарнізона - «гранд-мушкецёры» — абавязковыя ўдзельнікі ўсіх масавых сцэн. Яны ж, у параднай форме, са зброяй служылі «ўпрыгожаннем» залы: іх ставілі навыцяжку каля ложаў у час спектакляў.
     Дух прускай казармы лунаў у тэатры, вызначаў яго густ. Геранім Радзівіл захапляўся і «шатэншпілем» — ценявым тэатрам, удзельнічаць у якім ён загадваў усім акцёрам. Ён лічыў, што такія спектаклі больш даходзяць да публікі, якая не ведала нямецкай мовы. У 1756 г. ён захапіўся і марыянеткамі, якіх паказваў акцёр Гельман са сваёй жонкай. Гэтыя спектаклі спалучаліся з паказамі камедый «дэль артэ» і «турэцкіх камедый». Оперныя спектаклі на нямецкай і італьянскай мовах ставіліся, відаць, і раней. Яны выконваліся трупай акцёраў, якіх восенню 1753 г. прывёз у Белую з Вены рэгент П. Марахоўскі. Сярод іх былі балетмайстар, італьянка-«кантатрыча», музыканты — арфіст, лютніст, клавіцымбаліст, а таксама архітэктар і механік для стварэння тэатральных машын. Пазней нанятыя акцёры пераехалі ў Слуцк, дзе ўжо было завершана тэхнічнае абсталяванне новага тэатра. Верагодна, гэтыя акцёры былі ўдзельнікамі спектакля, які глядзеў М. Матушэвіч у Слуцку ў 1755 г. і які ён апісаў такім чынам: «Там ставілі вельмі цудоўную камедыю, яна ж аперэта, — таму што ў ёй спявалі і яна была вельмі доўгай».
     Шматлікія кантракты з акцёрамі прыпадаюць на 1756—1758 гг. Верагодна, у гэты перыяд на сцэне ішлі ўсе віды паказаў. У дагаворы 1756 г. з акцёрам І. Пуцам гаворыцца, што ён павінен «...прафесію сваю выконваць выдатна, без усякіх выкрутак, у час камедый, опер і балетаў, а таксама ва ўсіх выпадках, калі будзе загадана». Разам з Пуцам працавала яго жонка.
     У 1756 г. у Слуцк прыбыла новая партыя акцёраў, якіх наняў Шылінг у Гданьску і Вене. Каб суправаджаць іх у свае ўладанні, Геранім Радзівіл выслаў конны эскорт на чале з генералам Я. Вольскім, які на вазах вёз трупу ў Слуцк разам са звярынцам, рабамі-неграмі і нейкімі «цэсарскімі галовамі», закупленымі ў Вене. А. Сайкоўскі прыводзіць каларытны дакумент — ліст Я. Вольскага ад 9 красавіка 1756 г., у якім характарызуецца трупа такім чынам: «Даводжу да ведама, што прыняў цэ
и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть полный текст работы бесплатно


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.