Здесь можно найти учебные материалы, которые помогут вам в написании курсовых работ, дипломов, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.
Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение оригинальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения оригинальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, РУКОНТЕКСТ, etxt.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии так, что на внешний вид, файл с повышенной оригинальностью не отличается от исходного.
Работа № 104006
Наименование:
Курсовик Асоба Генадзя Буракна беларускай лтаратуры
Информация:
Тип работы: Курсовик.
Добавлен: 16.02.2017.
Год: 2013.
Страниц: 26.
Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%
Описание (план):
Змест Уводзіны………………………………………………………………...............3-4 1 Асоба Генадзя Бураўкіна ў беларускай літаратуры…………………...5-6 2 Тэматыка і праблематыка паэзіі Г. Бураўкіна………………………....7-8 2.1 Тэма вайны………………………………………………………...........9-11 2.2 Радзіма і мова ў паэзіі Г. Бураўкіна………………………………….12-15 2.3 Лірыка кахання………………………………………………………..16-18 2.4 Пейзажная лірыка ……………………………………….....................19-21 2.5 Тэма рэвалюцыі..…………………………………………...................22-24 Заключэнне……………………………………………...…………………...25-26 Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………………….27
Уводзіны Філалагічнае пакаленне - пакаленне канца 50-60-х гг. ХХ стагоддзя, пасляваеннае, шасцідзесятнікаў, пакаленне няспраўджаных надзей, расчараваных рамантыкаў, якое не змагло (па гарамадска-гістарычных прычынах) да канца самарэалізавацца, засталося «на ростанях» са сва?й рамантычнай праўдай. У беларускай літаратуры - А. Вярцiнскі, Р. Барадулiн, Я. Сiпакоў, П. Макаль, Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, I. Пташнiкаў, В. Адамчык, Б.Сачанка ды другія. Прадстаўнікі філалагічнага пакалення арыентаваліся ў сва?й творчасці не толькі на фальклор, але і, як трапна заўважыў М. Тычына, «на нацыянальную і сусветную класіку, маўкліва абмінаючы вопыт савецкай літаратуры, хоць і не ігнаруючы яго цалкам» [1, с.197]. Адзін з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў гэтага пакалення - паэт Генадзь Бураўкін. З яго імем звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт вельмі добра ведае жыццё свайго народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цэніць жывое слова, умее яго паставіць у вершы так, што яно заўсёды гучыць свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць такія творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны як правіла, і найбольш вядомыя. Крытыкі называюць пакаленне Г. Бураўкіна пакаленнем, апаленым вайной. Таксама крытыка называе пакаленне Генадзя Бураўкіна філалагічным, бо ў асноўным, усе прадстаўнікі гэтага перыяду ў літаратуры маюць гуманітарную адукацыю. Але гэтаму пакаленню не столькі філфак універсітэтаў і педінстытутаў далі веданне слова, прышчапілі любоў да роднага слова, колькі веска і пасёлак, маці і суседзі перадалі дапытлівым нашчадкам праз вякі пранесенае і затуленае ад лютавеяў часу слова, - каб бераглі, каб шанавалі. Беларускае слова прыйшло да пакалення Генадзя Бураўкіна не з газеты і радыё, не з фальклорных запісаў , а з першых вуснаў тых, каму слова роднае гучыць натуральна, адзіна правільна, адзіна магчыма [2, с.3]. Наша паэзія перажыла не адзін “ледніковы перыяд”, ды ўсе ж неяк ратавалася ад вечнай мерзлаты маўчання [3, с.36]. Генадзь Бураўкін дружна прызнананы крытыкай і літаратуразнаўствам паэтам грамадзянскага, публіцыстычнага таленту, ён адачасова прапісаны імі ж і сярод тонкіх, светлых, “ціхіх” лірыкаў . Вядомы ўкраінскі пісьменнік Барыс Алейнік, які адзначыў, што з усіх беларускіх паэтаў яго сэрцу найбліжэй Г. Бураўкін, правільна заўважыў адну вельмі істотную рысу бураўкінскай паэзіі: “У Генадзя Бураўкіна, напэўна, куды больш выразна, чым у іншых гучыць у голасе метал. Ён бывае рэзкім і бязлітасным у сваіх вершах, калі гаворыць пра ўсё чужое нашаму ладу жыцця. Яго творы … б`юць па мішэнях трапна і безадказна” [3, с.710 ]. Паэты-пасляваенцы, у адрозненне ад сваiх папярэднiкаў XIX і першай паловы ХХ стагоддзяў, знайшлi шлях да паяднання «дзяржаўнага» i «пазадзяржаўнага» (Г. Гачаў), адчуўшы адзiнства свайго i агульнанароднага клопату, максiмальна наблiзiлiся да спрадвечнага гуманiстычнага разумення крытэрыяў сацыяльнай i маральнай праўды i справядлiвасцi. На наш погляд творчасць Г. Бураўкіна даволі цікавая і актуальная у наш час. Творчасць Генадзя Бураўкіна разглядалася ў артыкулах, працах іншых даследчыкаў, крытыкаў і літаратуразнаўцаў. На сённяшні дзень мы маем значную колькасць артыкулаў па творчасці Г. Бураўкіна. Але многія аспекты творчай дзейнасці аўтара патрабуюць больш глыбокага асэнсавання і разгляду. Даследаванні па творчасці Генадзя Бураўкіна - плённая і карысная праца. Усе гэтыя звесткі па творчасці пісьменніка з’яўляюцца ўзнёскам у развіццё і станаўленне беларускай літаратуры. Менавіта таму асноўнай мэтай дадзенага даследавання выступае вызначэнне тэматычных і праблематычных адметнасцей паэзіі Генадзя Бураўкіна. Аб’ектам даследавання з’яўляецца творчасць Генадзя Буракіна. Прадметам даследавання - філалагічнае пакаленне і асоба Генадзя Бураўкіна.
Пастаўленая мэта рэалізуецца праз наступныя задачы: 1 Прааналізаваць творчую спадчыну пісьменніка. 2 Спрыяць фарміраванню грамадзянскай, маральна-этычнай пазіцыі. 3 Развіваць літаратурна-творчыя здольнасці. 4 Стымуляваць цікавасць да самастойнай даследчай дзейнасці.??
1 Асоба Генадзя Бураўкіна ў беларускай літаратуры Сучаснае паэтычнае мысленне - з’ява шматслойнае, шматнакірункавая. Постаць Генадзя Бураўкіна ў агульным рэчышчы сучаснай беларускай паэзіі досыць прыкметная і адметная па выяўленню. Выразнасць і адшліфаванасць кожнага радка, глыбокая метафарычнасць, асацыятыўнаць, вобразнасць - прывабныя рысы паэзіі Генадзя Бураўкіна. Нарадзіўся Генадзь Мікалаевіч Бураўкін 28 жніўня 1936 г. у весцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага Шуляцінскага льнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Дзяцінства яго было цяжкім і змрочным, яно супала з пачаткам вайны. У 1954 г. закончыў у Полацку сярэднюю школу № 1 (да 8 класа вучыўся ў Расонскай школе) і паступіў на аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна. Скончыўшы універсітэт , працаваў у рэдакцыі часопіса “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам адзела літаратуры , а потым - намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і мастацтва”. У 1968 - 1972 гг. З’ўляўся карэспандэнтам газеты “Правда” , у 1972 - 1978 гг. - галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”. З 1978 - старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню. У 1980 - 1990 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Быў членам праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. - пастаянны прадстаўнік рэспублікі пры ААН, амаль чатыры гады жыў у Нью-Йорку. Пасля вяртання на Радзіму некаторы час працаваў намеснікам міністра культуры і інфармацыі Рэспублікі Беларусь , а ў 1995 г. вярнуўся да журналісцкай дзейнасці - стаў супрацоўнікам рэдакцыі часопіса “Вожык” [3, с.710 ]. Яшчэ трэба дабавіць тое, што Радзімай Генадзя Бураўкіна была Полаччына, якая была тры гады (ліпень 1941 - 12 ліпеня 1944 г.) пад акупацыяй, як і ўвесь Расонскі раён. Там была створана падпольная арганізацыя, якую ўзначальваў настаўнік Расонскай Сярэдняй школы П. М. Машэраў, дзейнічала і камуністычнае падполле. Зараз на тым месцы пабудаваны Музей народнай славы, устаноўлены помнікі ў памяць савецкіх людзей, якія былі загублены фашыстамі. Своеасаблівым помнікам барацьбістам раёна - жанчынам- партызанкам з’яўляецца паэма ўкраінскага паэта М. Нагнібеды “Матулям з Расонаў”, якая прысвечана маці-патрыёткам і сярод іх Дар’і Пятроўне Машэравай, закатаванай фашыстамі ў красавіку 1942 г. услаўлены стойкасць усіх партызанскіх мацярок, іх вера ў перамогу над акупантамі. [1, с.7]. Пасляваеннае пакаленне пісьменнікаў рознымі шляхамі ішло ў літаратуру, да сваёй чалавечай і пісьменніцкай сталасці, але было ў ім і шмат агульнага: прага да вучобы і ведаў, спасціжэння свайго - пасляваеннага часу, якім жыць і дзейнічаць, жаданне “рухацца разам з зямлёю ад руінаў і ад успамінаў далей і далей…”(А. Куляшоў ). Асоба Генадзя Бураўкіна даволі цікавая і багатая на біяграфічныя звесткі. Трэба яшчэ дабавіць тое, што ён быў: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 і 11 склікання (1980-1990), быў адным з ініцыятараў прыняцця Закона аб мовах. Быў старшынёй ТБМ імя Ф. Скарыны. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Ку........
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1 Тычына, М. Асцярожна: гняздо жаўранка // Полымя. - 1984. - № 4 с. 197 2 Бураўкін, Г. Выбраныя творы: У 2 т. Т. 1: Вершы. Т. 2: Паэмы. - Мінск: Маст. літ., 1986. с. 3-117. 3 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. : у 4 т. Т.4, кн.1: 1966 - 1985 / У. В. Гніламедаў [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы .- Мінск : Беларуская навука, 2004 .- с. 710-729. 4 Барсток, Марына Мікітаўна. Руплівы поўдзень : нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна / Барсток, Марына Мікітаўна .- Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1984 .- 173 c. 5 Пра час і пра сябе: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. - Мн., 1966. - 52 с. 6 Гніламёдаў У. В. Споведзь пакалення: (Генадзь Бураўкін) / Уладзімір Гніламёдаў // Ля аднаго вогнішча: літаратурна-крытычныя артыкулы / Уладзімір Гніламёдаў. Мінск, 1984. с. 104-125. 7 Бураўкін, Г. Гняздо для птушкі радасці. Мн., 1986. с. 31 8 Бураўкін, Г. Узмах крыла. Мн., 1995. с. 16 9 Бураўкін, Г. Пяшчота. Мн., 1985. с. 81 10 Бураўкін, Г. Варта вернасці. Мн., 1978. с. 8-96 11 Бугаёў, Д. “Матчына слова дапамагала мне…”: [Г.Бураўкін] // Полымя. - 2001. - № 8. - с. 206. 12 Бельскі, А. Краса і смутак: дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. - Мн. : Маст. літ., 2000. - 139 с. 13 Бураўкін, Г. Дыханне. Мн., 1966. с. 104
Смотреть похожие работы * Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.