На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Беларуская лтаратурная перыёдыка. Часопсы Полымя, Маладняк, газета Лтаратура мастацтва. Узнкненне развццё друку моладз Беларус. Красная смена (Чырвоная змена), Юный пахарь (Малады араты).

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Журналистика. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


1
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра журналістыкі і літаратуры

РЭФЕРАТ
на тэму:
«БЕЛАРУСКАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА Ў ПЕРЫЯД АДНАЎЛЕННЯ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ І Ў ГАДЫ ПЕРШАЙ ПЯЦІГОДКІ (1921 -1932 гг.)»
МИНСК, 2008
Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы «Полымя», «Маладняк», газета «Літаратура і мастацтва»

Развіццё перыядычнага друку ў Беларусі аказала значны ўплыў на станаўленне літаратуры і мастацтва. У газетах друкаваліся творы выдатных беларускіх пісьменнікаў. Асобныя газеты выпускалі літаратурныя дадаткі. «Савецкая Беларусь» друкавала двухтыднёвы літаратурна-мастацкі часопіс «Радавая рунь» (1924 г.), «Беларуская вёска» - «Чырвоны сейбіт» (1926-1928 гг.). Сярод супрацоўнікаў рэдкалегій было нямала паэтаў і празаікаў.
Пасля грамадзянскай вайны паўстала праблема арганізацыйнага і прафесійнага аб'яднання «пралетарскіх пісьменнікаў», як тады называліся творцы слова. Тым больш, што ў літаратуру ішло новае пакаленне маладых ад «станка і плуга», якое хацела вучыцца і якому было ў каго вучыцца. Беларускую літаратуру «высокага мастацкага накірунку» прадстаўлялі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны. Пагэтаму выхад у снежні 1922 г. першага нумара «Полымя» - часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі (пазней «публіцыстыкі» заменена на «гісторыі»), стаў адметнай з'явай у культурным жыцці рэспублікі.
Выданне такога плану было першым у Беларусі. У артыкуле праграмнага характару «Нашы заданні» раскрывалася ідэалагічная канцэпцыя дзейнасці не толькі рэдкалегіі часопіса, але і ўсіх літаратурных сіл Савецкай Беларусі. Час патрабаваў ад мастака адлюстравання ў сваёй творчасці новага жыцця, паказу рэальнага чалавека, сучаснага героя. Менавіта гэта рэдкалегія лічыла сваёй творчай задачай, бо часопіс «пачынае выходзіць у свет толькі на шостым годзе савецкай улады і чатырох год яе існавання ў Беларусі..., пасля ўпартага змагання працоўных з шматлікімі ворагамі». Далей высноўвалася неабходнасць шырокага разгортвання культурнай працы, якая, па сцвярджэнню рэдакцыі, станавілася «дзяржаўнай палітыкай удзелу ў гаспадарчай рабоце». Зыходзячы з гэтага, на інтэлігенцыю, літаратараў і публіцыстаў ускладвалася задача распрацаваць ідэалогію супрацьдзеяння нэпманаўскаму буржуазнаму ўплыву, каб замацаваць сацыялістычныя асновы грамадства.
У той жа час рэдакцыя сцвярджала, што часопіс з'яўляецца органам рэвалюцыйнай марксісцкай думкі, але гэта не партыйнае выданне, таму дапускалася адносная свабода ў абмеркаванні нацыянальнага пытання і асноўных задач савецкай улады. Неабходна адразу адзначыць, што рэдакцыя вытрымлівала ў 20-я гады дэмакратычны стыль у сваёй дзейнасці і друкавала артыкулы з рознымі поглядамі на літаратурны працэс, што, зразумела, паспрыяла развіццю беларускай крытыкі.
Выдаўцы «Полымя» аб'явілі чытачам, што нацыянальнае адраджэнне - гэта не лозунг і не самамэта, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна служыць беларуская літаратура і мастацтва. Аб'яўленай праграме быў падабраны адпаведна і змест часопіса. «Полымя» адкрывалася вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні»: «Аб ёй адной няўмоўчна мы гаворым...». Для паэта лёс Беларусі - у канкрэтных праявах існавання свабоды народа, самастойнай дзяржавы і развіцця нацыянальнай культуры; усё гэта было сэнсам жыцця, а пагэтаму, як дзяржаўны дзеяч і як мастак, у той складаны час ён выступаў мудрым празарліўцам будучыні.
Шчаслівага лёсу жадаў чытачам М. Чарот сваім вершам «Плывём да прыгожай, светлай долі». Яна, гэтая «прыгожая доля», ужо была занатавана ў паэтычных вобразах паэтаў «рэвалюцыйнага прызыву». Светлае жыццё асэнсоўвалася ў канкрэтнай рэчаіснасці, і паэт клікаў людзей на гэты стваральны шлях. Такія ж светлыя матывы ў вершах А. Гурло, А. Александровіча, Я. Журбы і інш.
Шмат месца ў часопісе адводзілася публіцыстыцы. Былі надрукаваны артыкулы З. Жылуновіча «1 студзеня - рэвалюцыйна-гістарычнае свята Савецкай Беларусі», У. Ігнатоўскага «Сучасная вялікая рэвалюцыя і нацыянальнае пытанне», Я. Пятровіча «Чым выклікана эканамічнае аб'яднанне савецкіх рэспублік», З. Бядулі «Тэатр і выхаванне мас» (Этапы развіцця беларускага тэатра) і інш. Публіцыстыка абгрунтоўвала заканамернасці рэвалюцыйных пераўтварэнняў і была скіравана на асэнсаванне сутнасці НЭПа, пачатку гаспадарчага будаўніцтва, аналізу мірнай савецкай рэчаіснасці і шляхоў яе ўдасканалення, па-новаму асэнсоўвала напрамкі развіцця нацыянальнай літаратуры і мастацтва.
З першага нумара ў «Полымі» распачалася гаворка аб развіцці літаратуры, творчым метадзе, эстэтычных асаблівасцях розных мастакоў і асобных твораў. З. Жылуновіч апублікаваў артыкулы «Аб крытыцы», «Босыя на вогнішчы» і яшчэ аб саміх «Босых на вогнічшы» М. Чарота». Гэта вельмі сур'ёзны і рознабаковы аналіз вядомага твора з пункту гледжання ідэйнай, эстэтычнай пазіцый аўтара і яго пранікнення ў супярэчлівую рэчаіснасць. Высока ацэньваючы паэму, З. Жылуновіч-крытык адзначае, што ў асобных сцэнах «Босыя на вогнішчы» - гэта «поўны, выразны вобраз агідных крымінальнікаў, якія ў рэвалюцыі граюць ролю драпежных птушак, прялятаючы на збройнае поле, каб пажывіцца целамі забітых ваяк»(1922, № 1).
У 1923 г. выйшаў толькі адзін нумар «Полымя», а ў 1924 г. - ужо восем. У ім змяшчаліся найбольш буйныя творы беларускіх пісьменнікаў. З № 3 за 1924 г. часопіс рэдагавалі З. Жылуновіч, Л. Ліманоўскі, У. Шыпіла. Там была надрукавана п'еса Я. Купалы «Тутэйшыя», апавяданне К. Чорнага «Жалезны крык» і інш.
Асновай паспяховай дзейнасці «Полымя», несумненна, было тое, што рэдкалегія абапіралася на аўтарытэт і творчасць ужо вядомых у той час мастакоў слова Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага. Кніжкі часопіса знаёмілі чытача з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў, што станавілася яскравай падзеяў асабліва для маладога пакалення, якое хацела вучыцца і пазнаваць таямніцы мастацкай творчасці. Падкрэслім, што ва ўмовах вострага дэфіцыту кніжнай справы выхад літаратурнага часопіса ўзбагачаў бібліятэку беларускай літаратуры. Такім чынам, «Полымя» фактычна стала асновай стабільнага літаратурнага нацыянальнага працэсу.
Разам з гэтым несумненнай каштоўнасцю ў дзейнасці рэдкалегіі «Полымя» была актыўная праца па ўмацаванню нацыянальных каштоўнасцей, здзяйсненню ідэалогіі беларусізацыі, адраджэнню гісторыка-культурных традыцый беларускага народа. Увогуле часопіс і яго аўтары былі пачынальнікамі нацыянальнага руху ў пачатку 20-х гадоў. Гэта быў моцны ўздым з глыбінь народных сіл, які ўжо немагчыма будзе спыніць нават рэпрэсіўнымі мерамі. У працэс развіцця нацыянальнай культуры паступова ўліваецца стварэнне савецкай школы, навукі і народнага мастацтва.
У 1923 г. (жнівень) пачаў выдавацца часопіс «Маладняк». Гэта яшчэ адна цікавая старонка ў беларускай літаратуры і гісторыі перыядычнага друку. Часопіс стаў цэнтрам аднаіменнага літаратурнага грамадскага аб'яднання, якое аформілася ў канцы 1923 г. як арганізацыя маладых пралетарскіх пісьменнікаў. Праз гэты літаратурны універсітэт прайшлі амаль усе вядомыя літаратары Беларусі, творчая маладосць якіх прыйшлася на 20-я гады.
Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Платон Галавач, Уладзімір Дубоўка, Алесь Гурло, Андрэй Александровіч, Міхась Чарот і многія іншыя маладыя таленты. Ідэйнай платформай маладой пісьменніцкай арганізацыі былі абвешчаныя ідэалы Кастрычніцкай рэвалюцыі аб стварэнні грамадства сацыяльнай справядлівасці - на пазіцыях бальшавіцкай партыі і камсамола ўздзельнічаць у будаўніцтве сацыялізму. З гэтым была звязана мастацкая платформа арганізацыі і яе часопіса: адлюстроўваць ў творах новае жыццё і паказаць галоўнага героя - працоўнага чалавека.
Газета «Савецкая Беларусь» надрукавала дэкларацыю «Маладняка». «Маладняк» - гэта ўсебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў, якія згуртаваліся дзеля таго, каб ідэі матэрыялізму, марксізму і ленінізму ажжыцявіць ў беларускай мастацкай творчасці... Асноваю нашай мастацкай формы, у якой мы ажжыцяўляем нашы ідэі, з'яўляецца мастацка-праўдзівы вобраз, аб'ектыўна адпавядаючы рэальнасці. На розныя сучасныя мастацка-фармальныя напрамкі мы глядзім, як на тэхніку мастацкай творчасці. Наш асноўны прынцып: форма павінна адпавядаць зместу, выкладанне - тэме»(1924, 20 снежня).
На гэтай падставе «Маладняк» вельмі хутка і аўтарытэтна заявіў аб сваёй дзейнасці па ўсёй Беларусі. Філіялы пісьменніцкай арганізацыі былі створаны ва ўсіх гарадах рэспублікі, а таксама ў Маскве, Смаленску, Ленінградзе, Празе, дзе арганізаваўся Саюз беларускіх студэнтаў. Па сведчанню розных крыніц, да 1926 г. у «Маладняку» налічвалася каля пяцісот паэтаў і празаікаў. Гэта быў саюз маладых пісьменнікаў Беларусі, ва ўсялякім разе па колькаснаму складу. Хаця і ў творчых адносінах маладыя пісьменнікі прадстаўлялі вельмі моцную сілу.
Кожны філіял «Маладняка» выдаваў свой часопіс або альманах. Гэта давала магчымасць пачаткоўцам у літаратуры друкаваць свае творы, назапашваць майстэрства, пачуць добразычлівыя, іншы раз і сур'ёзныя заўвагі, парады сяброў і праніклівых чытачоў. Акрамя таго, маладнякоўцы вельмі актыўна супрацоўнічалі з газетамі і друкавалі там не толькі вершы, апавяданні, але і дасылалі ў рэдакцыю інфармацыю і заметкі, былі рабселькорамі, пастаяннымі іх аўтарамі. Такім чынам многія маладнякоўцы станавіліся пазней вядомымі журналістамі і публіцыстамі.
Першы нумар «Маладняка» адкрываўся прывітальным словам А. Чарвякова «Камсамол стварае свой часопіс, каб рыхтаваць новую змену змагароў за шчаслівае жыццё», - пісаў ён. Падкрэслівалі важнасць новага выдання вядомыя аўтары: Я. Купала, які прапанаваў чытачам верш «Арлянятам», былі надрукаваны творы М. Чарота і А. Вольнага - рэдактараў часопіса, Ц. Гартнага, З. Бядулі, Я. Пушчы, А. Якімовіча, У. Дубоўкі, А. Александровіча.
«Маладняк» выходзіў значным тыражом - 2500 экземляраў. Кніжка была прыгожа аформлена. Змешчаны здымкі аўтараў, шмат малюнкаў, клішэ, высокаякасная папера, каляровая вокладка прыцягвалі ўвагу чытачоў. Планавалася выпускаць часопіс штомесячна. Аднак ў 1923 г. выйшаў толькі адзін нумар, у 1924 г. - чатыры і толькі ў 1928 г. - 12 кніжак.
Паэзія «Маладняка» хутка разышлася па ўсёй Беларусі. Паэтызацыя новага жыцця, услаўленне чалавека стваральнай працы, героіка рэвалюцыі і грамадзянскай вайны былі жыватворнай крыніцай, якая напаўняла іх творчасць. Яркім прыкладам распрацоўкі рэвалюцыйнай тэматыкі стала згадваемая раней паэма М. Чарота «Босыя на вогнішчы». Літаратурная моладзь, якая ўзыходзіла на першыя прыступкі мастацтва, імкнулася ў сілу сваіх магчымасцей адлюстроўваць рэвалюцыйныя перамены.
На старонках газет і часопісаў друкавалася шмат артыкулаў маладнякоўцаў, у якіх абмяркоўваліся праблемы гаспадарчага і культурнага жыцця. Маладнякоўцы былі аўтарамі п'ес, літаратурных кампазіцый, вершаў, якія, нягледзячы на спрошчанасць, іншы раз невысокі мастацкі ўзровень, з'яўляліся добрым метадычным матэрыялам для працы пярвічных камсамольскіх арганізацый. Акрамя таго, моладзь, якая ішла ў літаратуру, была лепш адукаванай за сваіх равеснікаў, пагэтаму вакол маладнякоўцаў аб'ядноўваліся юнакі і дзяўчаты, якія затым уступалі ў камсамол, станавіліся рабселькорамі, а потым і самі ўступалі ў «Маладняк».
У 1925 г. на правах секцый у «Маладняк» увайшлі руская, польская і яўрэйская групы маладых пісьменнікаў. Тады ж было вырашана выдаваць маладнякоўскую бібліятэчку. У 1925-1926 гг. было выпушчана 28 кніг.
Рост маладнякоўскіх шэрагаў быў такі імклівы, што стала неабходна, як указвалася вышэй, стварыць філіялы арганізацыі, якія наладзілі выпуск сваіх часопісаў. З 1924 г. па 1926 г. у Клімавічах выходзіў «Маладняк Калініншчыны», дзе друкаваліся З. Астапенка, Ю. Таўбін, З. Півавараў. У Барысаве выдаваўся «Маладняк Барысаўшчыны» (1926 г.), дзе аўтарамі былі Р. Мурашка і М. Аляхновіч; у Оршы - «Аршанскі маладняк» (1925-1928 гг.), у ім выступалі М. Гаўрук, У. Каваль, У. Сташэўскі, Т. Кляшторны. Выдаваліся альманахі і часопісы ў Полацку, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Мінску.
Камсамольскія альманахі, асабліва ў першы перыяд, выходзілі ў выглядзе невялікіх кніжак. Яны былі цікава аформлены, надрукаваны на добрай паперы. Разам з паэзіяй і прозай часопісы пісалі пра жыццё і дзейнасць камсамольскіх ячэек, працу моладзі ў горадзе і вёсцы.
Сапраўды, дзейнасць «Маладняка», а з 1924 г. «Усебеларускага аб'яднання пісьменнікаў і паэтаў» адыграла сваю значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры, культуры выхавання творчай інтэлігенцыі ў асяроддзі беларускай моладзі даваеннай пары.
Чым больш пашыралася маладнякоўскае аб'яднанне, тым значней праяўляліся недахопы творчай арганізацыі. Яна не паспявала «пераварыць» новых членаў, адукаваць іх не толькі з боку літаратурнага майстэрства, але і маральна-этычных адносін. Некаторыя маладнякоўцы не хацелі вучыцца, адмаўлялі вопыт класічнай літаратуры і імкнуліся не заўважаць бяспрэчнага майстэрства Я. Куплы, Я. Коласа і іншых вопытных пісьменнікаў. У шэрагах маладых даволі значна прарос нігілістычны анархізм.
У Мінску ў Доме асветы 2 студзеня 1925 г. адбылася літаратурная вечарына «Маладняка» пад недарэчным лозунгам «У рожкі са старымі», на якой і праявіліся розныя падыходы да асэнсавання літаратурнай спадчыны. Супрацьстаянне юнага «бунтарства» было перанесена на старонкі газет, што прынесла шкоду і нацыянальнаму творчаму працэсу, і самому «Маладняку». З яго шэрагаў пачалі выходзіць найбольш вядомыя празаікі і паэты - адразу К. Крапіва, П. Глебка, К. Чорны, М. Лужанін, а пазней М. Чарот, А. Дудар, М. Зарэцкі і інш., што яшчэ больш аслабіла пазіцыі арганізацыі.
Кіраўніцтва «Маладняка» бачыла недахопы і памылкі сваёй арганізацыі, імкнулася лакалізаваць іх і накіраваць літаратурную энергію маладых на глыбокае адлюстраванне жыцця і творчых сакрэтаў. У 1926 г. нават быў падрыхтаваны зварот «Ад Усебеларускага аб'яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк», у якім на падставе аналізу дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі адзначалася «нядбаласць у мастацкай апрацоўцы твораў, тэматычная беднасць, слабасць сюжэтаў, канструкцыі, абсалютная пераважнасць лірыкі перад эпасам і драмай, пагоня за эфектным і экстравагантным, адмаўленне на словах ад фармальнай спадчыны класічнай літаратуры і інш» (1926, № 9). Гэта была прынцыповая і ў многім справядлівая ацэнка дзейнасці «Маладняка». Аднак яна была зроблена пад уплывам рэзалюцыі ЦК РКП(б) ад 18 чэрвеня 1925 г. «Аб праблемах мастацкай літаратуры», а значыць, адпавядала «партыйным патрабаванням». Маладая аргнаізацыя і яе члены толькі вучыліся, ці толькі пачыналі вучыцца, і патрабаваць ад іх «эпічных твораў і драмы» было заўчасна.
З гадамі арганізацыя і часопіс «Маладняк» набіраліся вопыту, сталелі грамадска-палітычна і прафесійна. У першым нумары за 1930 г. рэдкалегія часопіса адзначала, што ў краіне ідзе карэнная перабудова народнай гаспадаркі і аднаўленне нацыянальнай культуры. Другі год пяцігодкі ставіць перад рэдакцыяй складаныя задачы выхавання марксісцка-ленінскай свядомасці, умацавання сувязей з чытачамі, выступлення супраць нацыяналізму, імкнення даць такія высокамаштабныя творы, якія будуць дапамагаць працоўным у будаўніцтве сацыялізму. Былі пашыраны аддзелы часопіса: проза і паэзія, крытыка, кнігу - масам, публіцыстыка, хроніка, бібліяграфія, кіно, гумар і г.д. Зразумела, што аддзелы часопіса прываблівалі матэрыяламі, якія там друкаваліся. Аўтарамі «Маладняка» выступалі П. Галавач, У. Гурскі, А. Куляшоў, П. Броўка, М. Чарот, А. Александровіч, Ц. Гартны, ужо тады вядомыя літаратары, пагэтаму часопіс быў цікавы для чытачоў.
Акрамя таго, у «Маладняку» друкаваліся вострыя і спрэчныя артыкулы, якія таксама прыцягвалі ўвагу. Напрыклад,рэцэнзія А. Кучара «Пра адну рэакцыйную аповесць». Лявон Бушмар» К. Чорнага. Аўтар артыкула сцвярджаў: «Лявон Бушмар не толькі не з'яўляецца пралетарскім творам, а выражае погляды процілеглыя пралетарскаму разуменню той рэчаіснасці, якую яна падае і аб'ектыўна служыць на руку класаваму ворагу... Гэта мае глыбокія карэнні ў самой творчасці К. Чорнага...»(1931, № 1).
Такія артыкулы атрымліваліся іншы раз у «братоў па пяру». У той час яны часта былі падставай для арышту і пакарання аж да расстрэлу. Так, у «класавай варожасці» абвінавацілі Кузьму Чорнага, аднаго з найбольш таленавітых пісьменнікаў, удумлівага філосафа і тонкага знаўцу сялянскага жыцця.
У 1928 г. «Маладняк» быў рэарганізаваны ў Беларускую арганізацыю пралетарскіх пісьменнікаў, а часопіс «Маладняк», як яе орган, выходзіў да 1932 г.
Унутраныя супярэчнасці ў «Маладняку», як вядома, прыводзілі да выхаду з яго асобных празаікаў і паэтаў. Да заканчэння 1926 г. перасталі лічыць сябе маладнякоўцамі К. Крапіва, П. Глебка, К. Чорны, М. Лужанін, Я. Пушча і інш., якія заявілі аб стварэнні новай пісьменніцкай арганізацыі «Узвышша».
У статуце арганізацыі было запісана, што «беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» мае на мэце развіццё беларускай літаратуры на падставе прынцыпаў, якія вызначаны ў рэзалюцыі ЦК КП(б)Б ад 1 ліпеня 1925 г. «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры». «Патрэбна такое мастацтва, якое б замяніла сабой рэлігію і якое б арганізавала рытм жыцця на сацыялістычных пачатках. Гэта мастацтва павінна быць работніцкім і сялянскім па матэрыялу, культурным па спосабу апрацоўкі і класава-пралетарскім па ідэйнасці. Яго «форма» нацыянальная, «змест» - пралетарскі», - гаварылася ў праграме аб'яднання .
Узвышанцы лічылі, што погляды маладнякоўцаў і «адраджаністаў» (пісьменнікаў старэйшага пакалення) не адпавядалі такім эстэтычным прынцыпам і не маглі выканаць задач пралетарскага мастацтва. Статут быў надрукаваны ў рэспубліканскай прэсе і ў першым нумары часопіса «Узвышша», які пачаў выходзіць у сакавіку 1927 г. як орган аднаіменнай арганізацыі.
З'яўленне новай пісьменніцкай арганізацыі і літаратурнага выдання можна лічыць далейшым пошукам мастацкага ўвасаблення беларускіх творчых сіл. У асноўным узвышанцы будавалі сваю платформу на крытыцы пазіцый «Маладняка» і спрабавалі сфармуляваць сваю тэорыю «узвышанага мастацтва», што адмяжоўвала іх ад усяго літаратурнага працэсу. Гэту пазіцыю крытыкаваў К. Крапіва: «... атмасфера ва «Узвышшы» не спрыяла творчаму росту. Даваў сябе адчуваць налёт фальшывага акадэмізму, што мне асабліва не спадабалася, адарванасць ад масавага культурнага руху, ад надзённых задач сацыялістычнага будаўніцтва» («Звязда», 1933, 20 снежня).
Аднак гэта ў меншай меры адносіцца да дзейнасці часопіса «Узвышша», дзе друкаваліся творы ўжо вядомых у той час К. Крапівы, К. Чорнага, У. Дубоўкі, У. Жылкі і іншых пісьменнікаў, што, несумненна, стала важнай вехай развіцця беларускай літаратуры.
Патрэбна заўважыць, што «авангардысцкая» філасофія ўзвышанцаў даволі слаба праяўлялася ў змесце часопіса. Тым больш, што ва ўсіх рэспубліканскіх літаратурных часопісах можна было чытаць творы адных і тых жа пісьменнікаў. Напрыклад, К. Чорны, З. Бядуля, Я. Купала, У. Дубоўка і інш. друкаваліся ў «Маладняку», «Полымі», а таксама і ва «Узвышшы». К. Чорны з № 2 «Узвышша» за 1927 г. пачаў друкаваць там свой раман «Сястра». Можна сказаць, што аб'яднанне і часопіс «Узвышша», якія спынілі сваю дзейнасць у 1931 г., былі яшчэ адным крокам насустрач чытачу беларускай літаратуры і наблізілі пісьменнікаў рэспублікі да стварэння адзінай арганізацыі - Саюза пісьменнікаў БССР.
Працэс збірання літаратурных сіл прадоўжыла аб'яднанне «Пробліск» - пралетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка, створаная ў ліпені 1927 г. Сярод яе заснавальнікаў былі А. Гурло, А. Звонак, М. Хведаровіч. Аднак шырокай дзейнасці новае аб'яднанне разгарнуць не змагло і далучылася да «Маладняка»(Звязда, 1928, 29 студзеня).
У верасні 1927 г. была арганізавана «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (адным з заснавальнікаў быў Я. Скрыган). У наступным годзе камуна была распушчана і члены арганізацыі зноў-такі ўвайшлі ў склад «Маладняка».
Для паўнаты карціны літаратурных пошукаў на Беларусі патрэбна дадаць, што ў той час было створана яўрэйскае пісьменніцкае аб'яднанне «Дэр Юнгер арбэтэр» («Малады рабочы»), якое арганізавала свае групы ў Вілейцы, Полацку, Магілёве, Мазыры, Гомелі, Оршы. Яўрэйскія празаікі і паэты групаваліся вакол літаратурна-мастацкага, палітычна-навуковага часопіса «Штэрн» («Зорка») - органа Саюза пісьменнікаў БССР, які друкаваўся з 1921 па 1941 гг., а таксама змяшчалі свае творы ў мясцовых яўрэйскіх газетах.
Арганізавалася і дзейнічала таксама невялікая групоўка рускіх пісьменнікаў «Звенья», якая друкавалася ў асноўным у «Звяздзе» і мела свае аб'яднанні ў Віцебску і Бабруйску.
Такое становішча ў пісьменніцкіх шэрагах не задавальняла літаратараў. Пошукі мастацкага «крэда» драбнілі сілы, перашкаджалі вучобе маладых, аслаблялі эстэтычныя і ідэйныя пазіцыі літаратуры ўвогуле, асобных пісьменнікаў і паэтаў. Акрамя таго, авангардысцкія ўхілы членаў маладнякоўскай арганізацыі «засмечвалі» літаратурнае асяроддзе, імкнуліся ўзвысіцца над рэчаіснасцю, а частка зусім адрывалася ад яе, не прыслухоўваючыся да класічных матываў у паэзіі і прозе. ЦК КП(б)Б і ўрад рэспублікі таксама неаднаразова звярталі ўвагу на становішча ў пісьменніцкім асяроддзі і патрабавалі больш мэтанакіраванай працы па адлюстраванню сацыялістычнай рэчаіснасці.
Нарэшце, у снежні 1927 г. было аб'яўлена аб стварэнні літаратурнага аб'яднання «Полымя», у арганізацыйную групу якога ўваходзілі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Александровіч і інш. Гэта было найбольш прадстаўнічае аб'яднанне літаратараў і па свайму складу, і па абвешчанай праграме. У статуце літаратурнага аб'яднання ставілася задача развіцця творчай працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным будаўніцтвам; умацавання ў беларускай літаратуры пралетарскай ідэалогіі ў арганічным адзінстве з нацыянальнай формай; усталявання супрацоўніцтва з усімі суполкамі, калі гэта не пярэчыць прынцыпам аб'яднання, і абвяшчэння барацьбы са шкоднымі ўхіламі на шляху развіцця беларускай пралетарскай літаратуры. Асноўным друкаваным органам новага аб'яднання быў часопіс «Полымя», які ў 1932 г. стаў выходзіць пад назвай «Полымя рэвалюцыі».
У той жа час патрэбна падкрэсліць, што кожная літаратурная групоўка выпускала свае часопісы, зборнікі, ажыццяўляла асветную працу сярод моладзі ў школах, прцоўных калектывах. Гэта мела вялікую грамадскую каштоўнасць: з насельніцтвам рэспублікі творчая моладзь вяла высокаінтэлектуальны дыялог на роднай мове.
Прадоўжыла справу згуртавання творчых сіл газета «Літаратура і мастацтва» - орган федэрацыі аб'яднанняў савецкіх пісьменнікаў і Галоўмастацтва БССР, першы нумар якой выйшаў 26 лютага 1932 г. Гэта важная з'ява ў грамадскім жыцці рэспублікі. Факт выдання газеты сведчыў аб высокім узроўні развіцця беларускай культуры: літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва і г.д. Паліграфічная культура друку адбілася і на выглядзе новай газеты. Яна выйшла фарматам А-2 на 4 палосах, звярстана па тагачасных правілах газетнага дызайну, змяшчала ў кожным нумары малюнкі і фотаздымкі.
Галоўнае, у газеты быў цікавы змест. Рэдакцыя, у якую ўваходзілі А. Александровіч, В. Вольскі, І. Гурскі, М. Лынькоў, К. Чорны і інш., у той час ўжо вядомыя пісьменнікі, вопытныя публіцысты і рэдактары, сфармулявала свае задачы ў перадавым артыкуле. У ім гаварылася, што па ўсёй краіне разгарнулася сацыялістычнае будаўніцтва, пачынаецца новы яго этап - другая пяцігодка. У гэтым працэсе вельмі значную ролю адыгрывае савецкае мастацтва, на якое грамадства ўскладвае асаблівую місію: вобразнымі сродкамі паказаць героіку стваральнай працы ўдзельнікаў працэсаў індустрыялізацыі і калектывізацыі.
Газета лічыла, што пісьменнікі павінны сваю творчасць будаваць на фактах і з'явах сацыялістычнай рэчаіснасці. На актыве Мінскай арганізацыі пісьменнікаў М. Лынькоў у сваім дакладзе абгрунтоўваў наступныя тэзісы: ваяўнічай партыйнасці пралетарскай літаратуры; як не трэба пісаць пра камсамол. У другім нумары змешчаны артыкул з характэрным загалоўкам: «Задачы фронту літаратуры і мастацтва ў веснавой пасяўной кампаніі»(1934, 1 сакавіка). Такім чынам, выданне набліжала творчы працэс, мастакоў да сацыялістычнай рэчаіснасці, да стварэння твораў «пралетарскай літаратуры».
У газеце шмат месца адводзілася аналізу літаратурнага жыцця, крытычным артыкулам аб творчасці асобных пісьменнікаў, разгляду новых твораў. Такім чынам развівалася крытыка і самакрытыка. Гэта ўжо быў пачатак 30-х гадоў і наступаў час рэпрэсій. Танальнасць крытыкі іншы раз была залішне эмацыянальная, ужо прадчуваліся ноткі абвінавачанняў у журналісцкім стылі.
Аднак «ЛІМ» друкаваў дыскусійныя матэрыялы, у якіх аналізаваліся розныя бакі мастацкай творчасці. Напрыклад, пад шапкай «На сходзе бальшавіцкай самакрытыкі разгорнем творчую дыскусію» былі змешчаны артыкулы П. Галавача «Слова ў творчай дыскусіі» і К. Чорнага «Рэальная шматграннасць і філасофскае адзінства» (1934, 1 сакавіка). Падобныя матэрыялы газета друкавала пастаянна. Такім чынам, са з'яўленнем «ЛІМа» асвятленне працэсу развіцця культуры набыло сістэмнасць і паслядоўнасць.
У першы час выхаду газеты перад рэдакцыяй была пастаўлена яшчэ адна важная задача - падрыхтаваць і правесці І з'езд пісьменнікаў Беларусі, які і адбыўся ў чэрвені 1934 г.
Літаратурная беларускай перыёдыка 20 - 30-х гадоў - гэта культурная з'ява нацыянальнага значэння. Можа быць, самая галоўная каштоўнасць яе ў тым, што тады быў закладзены моцны падмурак самасвядомасці беларускага народа.
Важнейшыя праблемы нацыянальнага адраджэння: беларуская мова, адукацыя, усе праявы культуры даходзілі да насельніцтва праз мастацкае слова. Гэта літаратурнае слова вельмі хутка замацавалася ў высокамастацкіх вобразах лепшых твораў вядомых і прызнаных беларускіх пісьменнікаў.
Разам з імі вырасла новае пакаленне мастакоў, якое магло б і не нарадзіцца ў іншых умовах. Толькі спрыяльныя абставіны вольнай народнай творчасці вылучылі са сваёй глыбіні маладнякоўскія таленты, што з'яўляецца бясспрэчным фактам рэвалюцыйнага развіцця нашай нацыянальнай культуры.
Літаратурныя газеты і часопісы ў той час былі галоўнай масавай кнігай адлюстравання вобразаў савецкай рэчаіснасці.
Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. «Красная смена» («Чырвоная змена»), «Юный пахарь» («Малады араты»)
Сістэмнасць у арганізацыі маладзёжнага друку наступіла пасля таго, як актывізавалася праца па стварэнню камсамольскіх арганізацый. У Беларусі гэты пачатак ідзе ад першага абласнога з'езда РКСМ Заходняй камуны 25 снежня 1918 г. у Смаленску. Тады было вырашана стварыць часопіс «Факел коммунизма», які выйшаў у Вільні толькі 2 сакавіка 1919 г. як орган ЦК камсамола Літвы і Беларусі. Нумар быў прысвечаны памяці К. Лібкнехта і Р. Люксембург і змяшчаў матэрыялы аб удзеле моладзі ў грамадзянскай вайне. У звароце рэдакцыі да чытачоў гаварылася: «У эпоху міжнароднай рэвалюцыі, у эпоху страшэннай барацьбы рабочага класа са сваімі прыгнятальнікамі мы и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.