На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Стуацыя Заходняй Беларус. Часопс Студэнцкая думка 1925 1935 гг., канца 90-х 2000-х. Феномен Перабудовы. Студэнцкая думка часо Перабудовы. Грамадска-палтычнае жыццё з 90-х да нашага часу. Папяровы часопс да 2005 года. Multimedia СМ CDMAG

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Журналистика. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


28
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Факультэт журналістыкі
Кафедра гісторыі журналістыкі і літаратуры
Канцэптуальны аналіз часопіса “Студэнцкая думка”

Курсавая праца па гісторыі журналістыкі
студэнткі 3 курса 3 групы
Безмацерных Кацярыны Аляксандраўны
Навуковы кіраўнік
прафесар Слука Алег Георгіевіч
Мінск 2008
Змест

Уводзіны…………………………………………………….………..……..3
1. Часопіс “Студэнцкая думка” 1925 - 1935 гг.
1.1. Сітуацыя ў Заходняй Беларусі…………………………...…………4-5
1.2. Віленская “Студэнцкая думка”……………………………………..6-9
2. “Студэнцкая думка” часоў Перабудовы
2.1. Феномен Перабудовы………………………………………….....10-11
2.2. “Студэнцкая думка” напрыканцы 80-х-пачатку 90-х…………..12-13
3. “Студэнцкая думка” канца 90-х - 2000-х
3.1. Грамадска-палітычнае жыццё з 90-х і да нашага часу…………14-15
3.2. Папяровы часопіс да 2005 года…………………………………..16-21
3.3. Multimedia СМІ CDMAG………………………………………....22-23
Заключэнне……………………………………………………………...…24
Дадатак 1…… ………………………………………………………...…..25
Дадатак 2…………………………………………………………….…26-29
Спіс літаратуры………………………………………………………..30-31
Уводзіны

Моладзевая прэса Беларусы - прэса надзвычай заняпалая і неразвітая. Дадзены факт мяне, маладую асобую і студэнтку журфака, не можа не кранаць. Мною было праведзена сацыялагічнае даследаванне на тэму “стаўленне студэнтаў г. Мінска да беларускіх моладзевых друкаваных і інтэрнэт (онлайн) СМІ” Вынікі сацыялагічнага даслядавання гл. у дадатку 1, у выніку якога высветлілася, што ў Беларусі няма НІВОДНАГА насамрэч уплывовага, насамрэч запатрабаванага і масавага выдання для моладзевай аўдыторыі.
Я студэнтка. Менавіта таму мной было абранае менавіта моладзевае СМІ “Студэнцкая думка”, якое, на мой погляд, адрозніваецца ад іншых студэнцкіх выданняў Беларусі, мае даволі цікавую гісторыю і выходзіла ў свет у розныя эпохі.
Аб'ект майго даследавання - “Студэнцкая думка” 1924 -1935 гг.; часоў Перабудовы; з 1998 і па наш час. Мэта - зрабіць канцэптуальны аналіз выдання. Задачы - адзначыць асноўныя адрозненні між рознымі перыядамі выдання; паназіраць, як рэаліі, характарыстыкі, патрэбы часу адлюстроўваліся на старонках часопіса, на ягоным лёсе; вызначыць, што цікава студэнцкай аўдыторыі ў розныя часы і на цяперашні момант; зрабіць пэўныя высновы для сваёй далейшай журналісцкай дзейнасці, якая, спадзяюся, будзе працягвацца.
1.Часопіс “Студэнцкая думка” 1924 -1935 гадоў.

1.1. Сітуацыя ў Заходняй Беларусі

У 1921 годзе частка тэрыторыі Беларусі адыходзіць да Польшчы (Гэта былі наступныя паветы: Берасцейскі, Беластоцкі, Сакольскі, Гарадзенскі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Кобрынскі, Слонімскі, Баранавіцкі, Косаўскі, Пінскі, Стаўпецкі, Наваградскі, Нясвіжскі, Лідскі, Шчучынскі, Ашмянскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Браслаўскі, Пастаўскі, Дзіснейскі і Глыбоцкі). Палякі называюць Заходнюю Беларусь “усходнія крэсы (ускраіна) Польшчы” і ўспрымаюць беларускую тэрыторыю як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы і рынак збыту для польскай прамысловасці.
Вільня, аднак, была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавала беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцыі газет і часопісаў. Выходзілі сельскагаспадарчы часопіс “Саха”, дзіцячы часопісы “Заранка”, “Пралескі”, моладзевы “Шлях моладзі”, гумарыстычны “Авадзень” і інш.
У Вільні “сярод беларускай студэнцкай моладзі беларускую працу праводзіў Беларускі Студэнцкі Саюз і Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы. Яны ладзілі рэфераты, дыскусіі, канцэрты, прадстаўленні, экскурсіі”. [24; 192] Менавіта Беларускі Студэнцкі Саюз выдаваў часопіс “Студэнцкая думка”.
Але ж становішча Заходняй Беларусі ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай вайны колькасць культурна-асветніцкіх установаў у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася. Жорсткія захады робяць польскія ўлады па ліквідацыі беларускай мовы. Пачалося з забароны рабіць беларускія прадстаўленні, лекцыі, курсы. Далей - ліквідавалі гурткі і бібліятэкі. “Беларускаму Студэнцкаму Саюзу забаронена было ладзіць лекцыі на правінцыі і беларускія канцэрты ў Вільні, а ягоным сябрам насіць шапкі і значкі свае беларускае студэнцкае арганізацыі”. [24;193 ] За выпісванне і чытанне беларускіх газет даваліся штрафы альбо біццё, пошта папросту не аддавала перыядычныя выданні падпішчыкам.Часопіс “Студэнцкая думка” заўважае на сваіх старонках, што цяжка цяпер моладзі з яе крохкай, яшчэ не аформленай псіхікай. Тагачасную сітуацыю апісвае так: “Пасьля вайны і рэвалюцыі на Усходзе, пасьля падзелу Беларусі дужэйшымі суседзямі, пасьля патаптаньня імі найсьвяцейшага Ідэалу нашага народу - моладзь апынулася ў стане страшэннае духовае дэпрэсіі”, - [ 1; 4]
Такім чынам, у 20-я - 30-я гады на тэрыторыі Заходняй Беларусі панаваў прыгнёт над беларускай культурай, ініцыятывы беларусаў падаўляліся.
1.2. Віленская “Студэнцкая думка”

“Студэнцкая думка”, грамадска-навуковы і літаратурны часопіс беларускага студэнцтва, выходзіў у Вільні. З 1924 па 1935 год з'яўляецца 15 нумароў. Сярэдні аб'ём выдання - 30 старонак.
У 20-я - 30-я гады студэнты Савецкай Беларусі навучаліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горы-Горках. Другім жа беларускім студэнскім асяродкам была Заходняя Беларусь - у прыватнасці, Вільня. За мяжой - Польшча (а ў першую чаргу Варшава); Прага, дзе утварылася славутае на той час “Аб'яднанне Беларускіх Студэнскіх Арганізацыяў”; Рыга.
“Студэнцкая думка” выходзіць нерэгулярна. У рубрыцы “Хроніка” у №3(4) чытаем: “Па загаду п.Камісара Ураду на м.Вільню сканфіскаваны №2(3) “Студэнцкая думка” ” [2 ; 31]. Акрамя гэтага, існуюць фінансавыя праблемы, часопіс падтрымліваецца ахвяраваннямі. У 25-26 гадах “Студэнцкая думка” друкуе рэкламу украінскіх СМІ.
№ 1 распачынаецца вершам В.Курачыцкага:
“Ідзі па дарозе і цернямі ўсланай;
І болю ня чуй, а ідзі бязустанна!
… Ідзі, ня спыняйся, - а дойдзеш да мэты,
Ня будуць ахвярай працоўныя леты
Твае! Так ідзі, Беларускі Народзе!
Да свету, свабоды! Бач! -
Сонца ўсходзе!..” [ 1;1]
Верш досыць паказальны для ўсіх далейшых нумароў “Студэнцкай думкі”. Як бачым, часопіс ставіць сваёй мэтай падштурхоўваць да развіцця, дзеяння беларускую моладзь, не забывацца пра нацыянальную свядомасць: “Так ідзі, Беларускі Народзе!” Насуперак правілам арфаграфіі, гэтыя словы аўтар піша з вялікай літары: маўляў, не забывайцеся на годнасць, гонар нацыянальныя!
Звернемся да праграмнага артыкула ў №1, які яшчэ больш
выразна акрэслівае пазіцыю, адлюстраваную ў вершы В. Курачыцкага.
“ … Значыцца ў нашай працы мы ня будзем кіравацца партыйнасьцяй…
… Студэнская думка прадстаўляе агульны ідэйны кірунак адраджэнскае беларускае моладзі, а дзеля гэтага пры яе пасярэдніцтве ўся сьвядомая беларуская моладзь, ад студэнта высокае школы да малапісьменнага вясковага хлопца ці дзяўчыны, мае прыняць учасьце ў нацыянальнай беларускай працы, ў асьведамленьні сваіх несьвядомых братоў і сёстраў, арганізацыі і г.д.” [ 1; 2-3]
“Студэнцкая думка” не здрадзіць сабе і гэтай пазіцыі будзе прытрымлівацца да самага апошняга нумару, 1935 года.
Гонар за сваю нацыянальнасць, адраджэнне Беларусі - гэтым прасякнуты шматлікія тэксты на самыя розныя тэмы. У артыкуле “Што чытаць па беларуску?” аўтар Язэп Сьветазар сцвярджае: “Наагул трэба адзначыць што, паміж славянамі мы не апошнія!” [1; 25] Альбо з'яўляецца такая навіна: “У Менску студэнты-беларусы выдалі часопісь “Белорусскій Студент” - парасейску! Шчыра пажадаем братом менскім наступныя № № выдаваць ужо на матчынай мове” [2; 31] Беларускі дзяржаўны універсітэт узгадваецца толькі аднойчы. Маючы цвёрдую нацыянальную пазіцыю, “Студэнцкая думка” не задаволеная БДУ. У №2 (9) ёсць артыкул “Труды Белорусского Государственного университета”: “Кожны, хто прачытае гэтыя вучоныя, універсітэцкія запіскі, прываблены й заінтрыгаваны іх галосным назовам, - будзе глыбока разачараваны: нідзе, ні ў адным артыкуле ён ня знойдзе тэмы, якая хоць чым-небудзь зачапіла-б Беларусь” [4; 27] І яшчэ адзіны цікавы факт у прыведзеным вышэй артыкуле: беларускіх студэнтаў у БДУ ў 1928 годзе было ўсяго 29 %.
Свой уклад унесла “Студэнцкая думка” у збор беларускіх народных твораў: часопіс не толькі грамадска-палітычны, але і літаратурны. У № 1 (2) чытаем: “Душа народу, яго погляды, перакананьні, яго мудрасьць, - вабліча ягонае, - як ведама, заўсёды найбольш ярка і поўна выліваецца ў яго запраўдных творах, г.зн. песьнях, казках, легэндах, байках, прыказках і г.п.” Па просьбе часопіса ў рэдакцыю прыходзіць сабраны чытачамі фальклор. Напрыклад, народныя песні са слоў Любы М. у № 3 (4)
У часопісе ёсць як крытычныя, літаратуразнаўчыя артыкулы, так і арыгінальныя літаратурныя творы. З арыгінальных - перклады А. Салагуба, Лермантава, вершы Арсеньевай, Каруся Каганца, Купалы, знакамітая паэма Міцкевіча “Дзяды” і невядомыя аўтары - М. Васілёк, М. Тулейка, NN. Літаратуразнаўчыя артыкулы - “Вільня ў беларускай літэратуры” у №5 (6), агляд творчасці М.Чарота у №1 (11)… Напрыканцы 20-х становіцца заўважна, што ў часопісе ўсе меней літаратуры, а болей месца аддаецца на асвятленне дзейнасці студэнцкіх суполак. Па нешматлікіх фота можна зрабіць выснову, што студэнты пачатку дваццатага стагоддзя значна адрозніваліся па ўзросце ад сённяшніх. Тыя студэнты - ўжо дарослыя мужчыны і жанчыны.
У часопісе закранаецца жыццё Віленскага універсітэта, беларускіх студэнтаў у Польшчы і Празе. Напрыканцы 20-х з'яўляецца рубрыка “Студэнцкае жыццё”, дзе друкуецца шэраг нататак пра падзеі ў студэнцкім руху. Унікальную гістарычную інфармацыю пра студэнцтва змяшчае артыкул Ст. Станкевіча “Гісторыя Беларускага Студэнцкага Руху” у № 3 (10) і нарыс “З жыцця беларускага студэнцтва на чужыне” А. Клімовіча у №1(8)
Студэнцкая тэма цесна пераплецена з тэмай эміграцыі. “Злая доля, што сотні цэлыя беларускай моладзі выгнала далёка ўпрочкі дзеля здабываньня асьветы…” [4; 18] У № 3 (4) ёсць верш аўтара пад псеўданімам Сумны (!) “Студэнт на чужыне” :
“ … І ён у чужыне апынуўся,
Ды шчасця ўжо і тут няма,
Бо ў Беларусі ён радзіўся,
А без яе ўвесь сьвет турма”. [3 ; 24]
Змяшчаліся ў “Студэнцкай думцы” і сур'ёзныя навуковыя тэксты: “Дыялектыка і лёгіка” Ю.Пляханава, “Паходжаньне, старадаўнія весткі і антрапалёгічныя адзнакі Беларусаў” Міколы Ільяшэвіча… У №4 (5) разбор артыкула прафесара Карскага пра беларускую мову, у якім сцвярджаецца, што беларуская мова, як “самародная, самастойная і незалежная” існуе. Яшчэ раз падкрэслім, што шматлікія тэксты часопіса прасякнуты ідэяй пра нацыянальную годнасць.
На пасадах галоўнага рэдактара-выдаўца знаходзіліся наступныя асобы - Адольф Зянюк, Ігнат Гаголінскі, Янка Шутовіч, Мікалай Шкілёнак, М. Якімец
З 1924 да 1935 год адбываецца заканамерная эвалюцыя часопіса. У апошніх нумарах размяшчаюцца карціны беларускага мастака П.Сергіевіча. У №1(12) упершыню вокладка становіцца ілюстраванай. Пачынаючы з №3(4), з'яўляецца фота. У №1(12) новы крок у шыхтоўцы: робяцца калонкі. У №3(14) назва часопіса і змест дублююцца на англійскай мове, у №1 (15) - на польскай. Як бачым, часопіс пашырыў сваю аўдыторыю.
“Студэнцкая думка” - унікальнае моладзевае выданне 20-х - 30-х гадоў, што ставіла сваёй мэтай развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Сапраўды беларускае, яно цвёрда прытрымлівалася сваёй пазіцыі да самага канца і, наперакор нялёгкай сітуацыі ў Заходняй Беларусі, смела выкрыквала: “Так ідзі, Беларускі Народзе!”
2.“Студэнцкая думка” часоў Перабудовы

2.1. Феномен Перабудовы

“Перабудова. Галоснасьць. Праўда пра Леніна й Сталіна, Курапаты й Чарнобыль. Гісторыя й экалёгія…
70-гадовы камуністычны міт у сьвядомасьці юнага пакаленьня рухнуў за лічаныя месяцы. Яшчэ ў разгар перабудовы, у 1988, больш за 75% падлеткаў былі ўпэўненыя, што “Ленін - самы выбітны чалавек усіх часоў і народаў”, - але ўжо напрыканцы 1989 г. “савецкімі людзьмі” сябе лічылі толькі 20% зь іх.
… Нацыянальныя пачуцьці, якія ўвесь час праблісквалі ў фаерверках канца 80-х, натуральна ўпісваліся ў кантэкст пераменаў, і таксама ўспрымаліся юнай хваляй як належнае. Калі напачатку зьявы беларускага руху выглядалі хіба што мілымі дробязямі, дык чым далей, тым усё важней для гэтых дзяцей рабілася незалежнасьць і беларушчына”. [25; 16 ] Вось такі погляд у палітыка Павала Севярынца, не пазбаўлены, вядома, пэўнай суб'ектыўнасці.
Апытанне, праведзенае ў сярэдзіне 1993 года Інстытутам Працы і беларускай службай “Грамадская думка”, высветліла, што галоўнымі эмоцыямі моладзі першай паловы 90-х былі наступныя:
- надзея (36,7 %)
- спакой (22%)
- упэўненасць (13%)
- абыякавасць (10,3 %)
- крыўда (7,2 %)
- безвыходнасць (5,2 %)
Рэформа палітычнай сістэмы распачалася ў 1988 годзе. Каб пашырыць унутрыпартыйную дэмакратыю, уводзяцца выбары на альтэрнатыўнай аснове. Аднак падчас жнівеньскага путчу КПБ паказвае, што ўжо няздольная падтрымліваць прагрэсіўныя пераўтварэнні ў грамадстве. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прыпыніў дзейнасць партыі.
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці ператварылася ў канстытуцыйны закон. У Беларусі распачаўся новы этап развіцця.
Яшчэ ў 1990 годзе быў прыняты закон СССР аб грамадскіх арганізацыях. Згодна з ім, грамадзяне малі права засноўваць суполкі і партыі. Аднак закон спазніўся, бо гурткі па вывучэнні культуры, спадчыны і інш. пачалі стварацца значна раней. Палітычная партыя Народны фронт “Адраджэнне” быў заснаваны ў 1989 годзе. А вось некаторыя прыклады моладзевых суполак, колькасць якіх павялічвалася хуткасна (вядома, моладзі ўласціва злучацца па інтарэсах!): “Зьніч”, культурна-асветніцкая суполка пры Мінскім інстытуце культуры; Канфедэрацыя беларускіх суполак, незалежнае, грамадска-палітычнае згуртаванне моладзі; Задзіночанне беларускіх студэнтаў, створанае пры Сацыял-Дэмакратычнай Грамадзе; “Чырвоны Жонд”, анархісцкая суполка, што ператварала палітыку ў гумарыстычны перформанс, Партыя Аматараў Піва, сугучная “Жонду”…
Факт стварэння суполак і аб'яднанняў быў паказальным: ён сведчыў пра дэмакратычнасць у грамадстве, стварэнне плюралізму меркаванняў.
2.2. “Студэнцкая думка” напрыканцы 80-х - пачатку 90-х

У 1988 годзе згуртаванне “Сьвітанак”, што існавала пры Беларускім тэхналагічным інстытуце, аднаўляе віленскую “Студэнцкую думку”, толькі цяпер у Мінску. (Натуральна, што кожнае згуртаванне, кожная суполка мела сваё выданне). У адрозненні ад віленскай, гэтая “Студэнцкая думка” пазіцыянуе сябе як грамадска-палітычны ды культуралагічны часопіс.
У №1 мінскія студэнты паведамляюць, што “адчуваюць сябе нашчадкам1 тых барацьб1тоў-студэнтаў, як1я ў варунках заняволенай буржуазнай Польшчаю Заходняй Беларус1 будз1л1 заспаную нацыянальную сьвядомасьць беларусаў” Амаль усе нумары “Студэнцкай Думкі” гэтага перыяду друкаваліся на машынцы, таму замест “і” выкарыстоўвалася лічба “1” альбо “І”. [9; 1]
У рэдакцыйны склад уваходзілі А.Гуркоў, А.Кавальчук, Г.Аніськова, А.Трусаў, С.Ладуцька, Ф.Швайбовіч, І.Міхно, С.Вітушка, З.Вайцяховіч, Г.Барвенава, А.Рагуля, А.Сабаленка, У.Селядцоў і інш. Цікава, што №2 і №3 быў прафінансаваны беларускім паэтам Анатолем Сысом.
У №1 з'яўляецца артыкул Алеся Гуркова “Здавайма іспыты па-беларуску!” Увогуле, у чосопісе перыядычна размяшчаюцца артыкулы на “беларускамоўную тэматыку”: “Беларускі іменьнік”, складзены Альгердам Пакалюбовічам, “Матар'ялы да трасянка-беларускага слоўніка”, руска-беларускі слоўнічак турыстычнай лексікі … Як бачым, адна з задач часопіса - дапамагчы моладзі вывучыць беларускую мову і распачаць размаўляць на ёй у паўсядзённасці.
У “Студэнцкай думцы” 80-х - 90-х значна меней літаратуры, чым у віленскай. (Зрэшты, часопіс ужо і не пазіцыянуе сябе як літаратурны) Але, напрыклад, да №4 дадаецца кніжачка-самвыдат “Вандэя навыварат”. У №1 за люты 1992 года - вершы Уладзіміра Жылкі, Максіма Багдановіча, Сокалава-Воюша.
Тут шмат артыкулаў інфармацыйнага кшталту: нататкі пра дзейнасць літсуполкі “Тутэйшыя”, “Першыя крокі Задзіночання беларускіх студэнтаў”… Ці, напрыклад, праэкт беларусізацыі Беларускага тэхналагічнага інстытуту. З больш сур'ёзных артыкулаў - працы Ермаловіча, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Апошняе падказвае, што каштоўнасці часопіса - усведамленне ўласнай годнасці, сваіх правоў і сваёй свабоды. Ды, зрэшты, гэтыя каштоўнасці былі характэрныя для гадоў Перабудовы.
Колькасць студэнцкіх суполак увесь час павялічвалася. Да стварэння “Студэнцкай думкі” далучаецца гурток “Крывічы” Педагагічнага інстытута. Затым часопіс выдаецца Задзіночаннем беларускіх студэнтаў. А ЗБС існаваў у Мінску, Магілёве, Брэсце і іншых абласных гарадах. Часопіс распаўсюджваецца, такім чынам, па ўсёй Беларусі і мае тыраж 5000 (Раней жа колькасць асобнікаў увогуле не ўказвалася).
Варта адзначыць, што часопіс рабіўся не журналістамі, а студэнтамі. (Самымі рознымі - і тэхнічнай ВНУ таксама). У артыкулах ёсць малады энтузіязм, але далёка не заўжды цікавы стыль і прафесіяналізм.
Такім чынам, “Студэнцкая думка” канца 80-х - пачатку 90-х працягвае традыцыі віленскага часопісу. Выданне прапагандуе каштоўнасць роднай мовы і роднай культуры.
3. “Студэнцкая думка” канца 90-х - 2000 -х.

3.1.Грамадска-палітычнае жыццё з 90-х і да нашага часу.

У 1994 годзе прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны Аляксандр
Рыгоравіч Лукашэнка, палітыка якога, натуральна, вызначыла далейшыя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці. У 2001 годзе Прэзідэнт абіраецца на другі тэрмін, у 2006 - на трэці.
14 траўня 1995 года прайшоў Рэферэндум, што зрабіў рускую мову
другой дзяржаўнай. Навіны на Першым нацыянальным канале тэлебачання пачынаюць агучвацца на рускай мове. Калі ў 1996 годзе па-беларуску навучалася 33 % школьнікаў, то цяпер, у 2008 годзе, 20,9 %.
Развіваецца беларускі Інтэрнэт, традыцыйныя выданні пачынаюць губляюць чытачоў. У 1999 быў створаны папулярны партал tut.by. Сеціва робіць жыццё яшчэ больш хуткім, дае новыя мажлівасці для мас-медыя, змяняе дзейнасць журналістаў.
У 2003 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў, адну з найбольш буйных недзяржаўных студэнцкіх суполак, пазбаўляюць рэгістрацыі. З'яўляецца дзяржаўнае моладзевае аб'яднанне БРСМ.
Змены адбываюцца і ў сістэме вышэйшай адукацыі. Павялічваецца колькасць месцаў на факультэце журналістыкі, там адчыняюцца новыя спецыяльнасці. У 2004 годзе быў зачынены унікальны для Беларусі Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, але ў 2005 годзе ён пераязжае ў Вільню і набірае беларускіх студэнтаў.
Развіваецца беларускае заканадаўства. 1995 годзе быў зацверджаны “Закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, у 1998 прымаецца другая рэдакцыя юрыдычнага дакумента.
Шэраг папяровых выданняў знікаюць з шапікаў Белсаюздруку: з прычын эканамічнай немэтазгоднасці, падзення тыражоў, пазбаўлення рэгістрацыі альбо адмістрацыйнага ціску з боку ўладаў. Гэта літаратурна-мастацкі часопіс “Маладосць”, моладзевая “Музыкальная газета”, апазіцыйныя “Навінкі”, “Наша ніва”, “Народная воля”, “Салідарнасць”… На рынку з'яўляецца гарадская газета “Минский курьер”, «Обозреватель», адчыняюцца тэлеканалы «ЛАД” і “СТВ”.
Такім чынам, недзе мы назіраем рэгрэс, а недзе - прагрэс.
3.2. Папяровы часопіс да 2005 года

У 1998 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў зноў аднаўляе часопіс,
ужо на якасна іншай аснове, годнай паперы: канец 90-х, аднак. Галоўны рэдактар - І. Віданава, пазначаны наклад - 299 асобнікаў. Наклад з 2000 года - 2000 асобнікаў.
У часопіс пісалі Вітаўт Мартыненка, Віктар Мухін, Ілля Глыбоўскі, Андрусь Белавокі, Ігар Вуглік…
Дадатковы прыбытак прыносіла рэклама, хаця, падчас на руск и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.