На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Каталог перыядычнага друку Балгары. Газета Свабодны народ. Сярод масавых выдання. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячнка Авадзень. Прыкметы пранкнення нфармацыйную прастору краны. Пранкненне заходнх партнёра на рынак электронных СМ.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Журналистика. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры
РЭФЕРАТ
на тэму:
«ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ БАЛГАРЫІ»


МИНСК, 2008
Перад пачаткам перыяду трансфармацыі, у снежні 1989 г., у каталогу перыядычнага друку Балгарыі было пазначана 710 газет (разам з шматтыражкамі на прадпрыемствах) агульным тыражом 75 млн экз. і 780 часопісаў (разам з бюлетэнямі міністэрстваў) агульным тыражом 40 млн экз. У выніку трансфармацыі сёння, як сведчыць каталог перыядычнага друку, засталіся 664 газеты и 729 часопісы. Іх агульны тыраж зменшыўся ўдвая. Амаль усе выданні засталіся органамі палітычных партый ці грамадскіх аб'яднанняў. Такім чынам, палітызацыя аказалася характэрнай рысай балгарскіх друкаваных СМІ ў перыяд трансфармацыі.
Гэта абумоўлена тым, што глебай для новай інфраструктуры сталі партыйны і прафсаюзны друк. Дысідэнцкі друк не меў такіх глыбокіх каранёў у грамадстве, як у Польшчы або Чэхаславакіі.
У першай палавіне 1990-х гг. найбольшай папулярнасцю ў краіне карыстаўся друк Саюза дэмакратычных сіл (СДС), які аб'ядноўваў 16 партый і грамадскіх клубаў. Другое месца ў рэйтынгу займалі выданні Балгарскага земляробчага саюза (БЗС), трэцяе - Дэмакратычнай партыі сацыялізму (ДПС).
Засяродзім увагу на тых выданнях, якія захоўваюць высокія паказчыкі тыражу і сёння.
Сярод іх важнае месца займае галоўны орган СДС - газета «Дэмакратыя», якая выходзіць з 12 красавіка 1990 г. пяць разоў на тыдзень на 16 палосах вялікага фармата. Яе стартавы тыраж складаў 70 тыс. экз., а ў апошнія гады перавысіў 450 тыс. экз.
Поспех газеты ў значнай ступені абумоўлены яе крытычным стаўленнем практычна да ўсіх урадаў, якія пасля адстаўкі Тодара Жыўкава ў лістападзе 1989-га амаль штогод змянялі адзін аднаго. Нягледзячы на змены шматлікіх урадавых кабінетаў, эканамічная сітуацыя ў краіне нязменна пагаршалася ўсю першую палову 1990-х гг.
Рост беспрацоўя, закрыццё сотняў прадпрыемстваў, высокі ўзровень інфляцыі і нізкая пакупальніцкая здольнасць нацыянальнай валюты - усё гэта тлумачылася ў рэдакцыйных матэрыялах «Дэмакратыі» як вынік таго, што ўлада заставалася пад кантролем Балгарскай сацыялістычнай партыі і сапраўдныя рэформы так і не адбыліся.
Такая пазіцыя знаходзіла шмат прыхільнікаў, забяспечваючы газеце пашырэнне кола чытачоў. Такім чынам, з пагаршэннем умоў жыцця ў краіне павялічвалася колькасць падпісчыкаў «Дэмакратыі». У другой палавіне 1990-х гг. газета выступала з паслядоўнай крытыкай планаў вяртання да ўлады былога цара Сімяёна.
Высокаякасны ўзровень крытычных матэрыялаў «Дэмакратыі» забяспечыў поспех і яе рэгіянальным філіялам - газетам «Брыг» у Бургасе і «Свабода» ў Плоўдзіве.
Другое месца ў рэйтынгу папулярнасці займае газета «Свабодны народ» - орган Балгарскай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). Балгарскія сацыял-дэмакраты мелі значны ўплыў у грамадстве да верасня 1944 г., калі на тэрыторыю краіны ўвайшлі савецкія войскі і ўсталявалася манаполія Камуністычнай партыі на ўладу. З 1955 г. «Свабодны народ» выдаваўся ў Вене, а ў Балгарыі распаўсюджвалася нелегальна.
Напрыканцы 1989 г., пасля адстаўкі Тодара Жыўкава, сацыял-дэмакраты вярнуліся ў грамадскае жыццё краіны. З 31 студзеня 1990 г. «Свабодны народ» зноў выходдзіць у Сафіі з перыядычнасцю пяць разоў на тыдзень. Газета разлічана на адукаваную аўдыторыю і займае цэнтрысцкую пазіцыю сярод розных палітычных плыняў. «Свабодны народ» утрымліваецца ад характэрнай для правацэнтрысціх і праварыдыкальных выданняў жорсткай крытыкі сацыялістычнага мінулага, слушна падкрэсліваючы, што ўзровень жыцця 1970-1980-х гг. пасля крызісу 1992-1993 гг. па-ранейшаму недасягальны для многіх груп насельніцтва. (У часы будаўніцтва «развітага сацыялізму» па ўзроўні дабрабыту Балгарыя саступала ГДР і Венгрыі, аднак пераўзыходзіла Чэхаславакію і Румынію.)
Разам з тым «Свабодны народ» утрымліваецца ад уласцівай левацэнтрысцкім і леварадыкальным выданням з'едлівай крытыкі ўрадаў апошняга дзесяцігоддзя, мяркуючы, што альтэрнатывы капіталістычнаму ладу гаспадарання на дадзеным этапе ў дадзеным рэгіёне няма.
Яго крытыка скіравана больш на тактычныя, чым на стратэгічныя хібы ўрадаў, мае канструктыўны характар і спасылаецца на вопыт краін Еўрапейскага Саюза.
Трэцяе месца ў рэйтынгу папулярнасці займае цэнтральны орган Дэмакратычнай партыі сацыялізму (ДПС) - тыднёвая газета «Сцяг». Выдаецца ў Сафіі з красавіка 1990 г. на 8 палосах малога фармату і разлічана па тэматыцы на масавага чытача. Дэмакратычная партыя сацыялізму займала «апартуністычныя» пазіцыі ў дачыненні да Балгарскай камуністычнай партыі, выступаючы за «абноўлены сацыялізм» або за так званы «сацыялізм з чалавечым тварам».
Аднак паколькі расчараванне камуністычнай уладай у грамадстве было высокім, папулярнасць ДПС і адпаведна тыднёвіка «Сцяг», на пачатку 1990-х гг. была мізэрнай. Колькасць падпісчыкаў «Сцягу» пачала павялічвацца пасля 1993 г., калі ў выніку франтальнага крызісу ва ўсіх сферах жыцця ў грамадстве стала нарастаць хваля незадаволенасці сацыяльна-эканамічных рэформ. «Сцягу» адлюстроўвала пазіцыю канструктыўнай крытыкі ДПС у дачыненні да гэтых працэсаў.
Разам з тым газета прыцягвала ўвагу чытачоў не толькі настальгічным настроем сваіх публікацый. Вялікі рэзананс выклікалі тыя публікацыі «Сцягу», дзе ішла гаворка пра людзей, якія прыстасаваліся да новых умоваў жыцця і палепшылі свой дабрабыт -- індывідуальных прадпрымальнікаў, фермераў і інш.
Сярод масавых выданняў заслугоўваюць увагі тыднёвікі «ХХІ стагоддзе» і «Народна-земляробчы сцяг».
«XXI стагоддзе» - орган Радыкальна-дэмакратычнай партыі. Асвятляе пытынні палітычнага, эканомічнага і культурнага жыцця, разлічаны на інтэлектуальную аўдыторыю.
«Народна-земляробчы сцяг» - орган Балгарскага земляробчага народнага саюза «Мікола Петкаў», які, як і сацыял-дэмакраты, пасля 1944 г. сышоў з палітычнай сцэны і вярнуўся на яе толькі з пачаткам 1990 г. З 27 лютага 1990 г. пачаў выдавацца «Народна-земляробчы сцяг». Яго асноўныя тэмы - будучыня балгарскай вёскі.
Яе беларускім аналагм з'яўляецца газета "Беларуская ніва". Газета актыўна выступае за прыватнае ўласніцтва на зямлю і падтрымку дзяржавай фермерскіх гаспадарак. Разам з тым дапускае суіснаванне дзеля канкурэнцыі прыватнаўласніцкіх і калектыўных гаспадарак. У якасці ўзору разглядае сельскагаспадарчую палітыку дзяржаў Скандынавіі.
Сярод іншых выданняў значным попытам карыстаюцца:
* штотыднёвая газета «Экапалітыка» - орган Партыі зялёных выдаецца з сакавіка 1990 г., асвятляе экалагічную сітуацыю, дрэнныя экалагічныя паказчыкі апошняга дзесяцігоддзя лічыць вынікам недальнабачнай палітыкі ўрадаў;
* штотыднёвая газета «Маладзёжны земляробчы сцяг» - орган Земляробчага маладзёжнага саюза выдаецца з мая 1990 г., арыентавана на вясковую моладзь, у тэматыцы пераважаюць публікацыі забаўляльнага зместу;
* штотыднёвы часопіс «Падтрымка» - орган Незалежнай федэрацыі працы выдаецца з красавіка 1990 г. на 16 палосах малога формату тыражом 100 тыс. экз. Яго публікацыі прысвечаны не толькі прафсаюзнай тэматыцы і абароне інтарэсаў працоўных, але і актуальным пытанням унутранай палітыкі, гістарычнай спадчыны, міжнароднага жыцця. Значную колькасць падпісчыкаў газета прыцягвае тым, што яе ацэнкі далёка не такія катэгарычныя, як у многіх іншых выданнях.
У адрозненне ад некаторых іншых постсацыялістычных краін, напрыклад Літвы, Латвіі або Эстоніі, у Балгарыі не забараняліся выданні кампартыі і не пераследаваліся іх галоўныя рэдактары. Дзякуючы гэтаму, захавалі т и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.