Здесь можно найти образцы любых учебных материалов, т.е. получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Ацэньваючы характар ператварэння венгерскх СМ. Першае месца рэйтынгу папулярнасц. Штодзённая газета Свабода народа. Рынак друкаваных СМ. Венгерскае тэлебачанне. Цэнтр вывучэння масавых камункацый. Першая праграма венгерскага тэлебачання.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Журналистика. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры
РЭФЕРАТ
на тэму:
«ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ВЕНГРЫІ»


МИНСК, 2008
На пачатку перыяду трансфармацыі ў Венгрыі, згодна каталогу перыядычнага друку, выдавалася 840 газет і часопісаў агульным тыражом 1 млрд экз. Друк знаходзіўся на дзяржаўнай датацыі.
Ацэньваючы характар пераўтварэнняў венгерскіх СМІ, якія адбываліся ва ўзаемазалежасці з кардынальнымі палітычнымі рэформамі, трэба мець на ўвазе, што ў Венгрыі, у адрозненне ад суседзяў па рэгіёне, рэвалюцыйныя змены адбываліся не пад ціскам народу «знізу», як у Румыніі або Чэхаславакіі, а «зверху». Палітычная трансфармацыя была абумоўлена рэфармацыйнымі працэсамі ўнутры кіруючай Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі (ВСРП). Яна пачалася ўлетку 1987 г. пасля адстаўкі Янаша Кадара з пасады Першага сакратара ЦК і да вясны 1990 г. адбывалася па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва. Адмова ў чэрвені 1988 г. ВСРП ад цэнтралізаванага кантролю над СМІ, ліквідацыя сектара прапаганды і агітацыі ЦК, стварылі падстава для з'яўлення ў хуткім часе альтэрнатыўнай перыёдыкі. Летам 1989 г. ВСРП прыняла дактрыну палітычнага плюралізму. 7 кастрычніка 1989 г. пазачарговы надзвычайны з'езд партыі перайменаваў яе ў Венгерскую сацыялістычную партыю, адмяніў прынцып дыктатуры пралетарыята і наладзіў дыялог за «Круглым сталом» з прадстаўнікамі нефармальных аб'яднанняў. Вынікам пасяджэнняў «Круглага стала» стала дамоўленасць пра паступовы пераход ад «дзяржаўнага» да «дэмакратычнага» сацыялізму і правядзенне свабодных парламенцкіх выбараў.
На выбарах у сакавіку 1990 г. перамогу атрымаў шматпартыйны саюз Дэмакратычны форум, які сфарміраваў кааліцыйны ўрад і прыступіў да змены мадэлі дзяржаўнага ладу. ВСП сышла з палітычнай арэны. Была адменена сістэма ліцэнзій для друку, радыё і тэлебачання. Замест яе ўвялі простую працэдуру рэгістрацыі. Гэта паспрыяла інфармацыйнаму выбуху - колькасць выданняў за паўтара года павялічылася ў 3 разы.
Урад, сфарміраваны Дэмакратычным форумам, адмяніў дзяржаўныя датацыі для перыядычнага друку і распачаў прыватызацыю друкаваных і электронных СМІ. Усе без выключэння выданні былі вымушаны шукаць сродкі для існавання. Гэта паўплывала на характэрную рысу венгерскіх СМІ на першым этапе трансфармацыі - адкрытасць замежным інвестыцыям.
Гэтая акалічнасць мела станоўчы і адмоўны бок. Станоўчы - імклівыя, у параўнанні з друкаванымі СМІ суседніх краін рэгіёна, змены ў дызайне і змесце выданняў, павышэнне якаснага ўзроўню ілюстрацый і тэксту, а таксама дыверсіфікаванасць (арыентацыя на інтарэсы пэўных груп насельніцтва). Адмоўны -- выданні пачалі губляць нацыянальнае аблічча, ператвараючыся ў «кальку» заходнееўрапейскіх або амерыканскіх аналагаў, празмерная камерцялізацыя работы рэдакцый, залежнасць ад густу капрызных рэкламадаўцаў. Шмат выданняў, не вытрымаўшы жорсткіх умоў канкурэнцыі, зачыніліся, сотні журналістаў і тэхнічных супрацоўнікаў аказаліся беспрацоўнымі. Адной з першых, прынамсі, зачыніўся ў сувязі са скарачэннем колькасці падпісчыкаў орган Дэмакратычнага форума - газета «Мадьярскі форум».
Па заканчэнні гэтага перыяду трансфармацыі высветлілася, што аснову новай структуры друку па-ранейшаму складаюць так званыя «старыя» газеты і часопісы, якія выходзілі да 1990 г. і якія здолелі прыстасавацца да новых умоў.
Першае месца ў рэйтынгу папулярнасці мае штодзённая газета «Свабода народа» - былы цэнтральны орган ВСРП. Яе аналаг на Беларусі - газета «Звязда». У сакавіку 1990 г. рэдакцыйны калектыў зарэгістраваў сябе ў якасці заснавальніка газеты. З тае пары «Свабода народа» імкнецца захоўваць пазіцыю нейтральнага назіральніка пры аглядзе ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне. Што ж тычыцца яе пазіцыі па знешнепалітычных пытаннях, дык газета падтрымлівала курс Венгрыі на інтэграцыю ў агульнаеўрапейскую прастору, і сваімі публікацыямі паспрыяла фарміраванню грамадскай думкі ў адпаведным кірунку.
Наогул венгерскі друк, за нязначным выключэннем тыпова маргінальных выданняў, вітаў уступ Венгрыі ў гандлёвае Вышаградскае пагадненне з Польшчай і Чэхіяй у 1992 г. (у выніку яго былі фактычна ліквідаваны межы паміж трыма краінамі), а таксама ўваходжанне ў 1998 г. у якасці асацыяванага члена ў Еўрапейскі Саюз. Аднак далейшая інтэграцыя ў «адзіную Еўропу» на пачатку 2000-х гг. ужо не выклікала такога аднадушша. Пераход на заходнееўрапейскія стандарты якасці прадукцыі (абавязковая ўмова далучэння да ЕС) спарадзіў банкруцтва шматлікіх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія не мелі дастатковых сродкаў для адпаведнай рэканструкцыі. Іх пазіцыі занялі на венгерскім рынку замежныя вытворцы. У выніку, як слушна заўважалі ў сваіх матэрыялах карэспандэнты той жа «Свабоды народа», плён інтэграцыі чакаў венграў у перспектыве, а заганы і хібы агульнакантынентальнага гаспадарання, у прыватнасці высокія тэмпы інфляцыі і беспрацоўе, меліся перажыць ужо цяпер.
Падзенне грамадскага дабрабыту адбілася і на колькасці падпісчыкаў «Свабоды народа»: калі ў 1990 г. яна мела тыраж 500 тыс. экз., дык у 2000 г. - 300 тыс. экз. Аднак і гэтая лічба рэкордная для сучаснай Венгрыі.
Удвая меншы тыраж мае штотыднёвая газета «Свабода» -- цэнтральны орган прафсаюзаў. З ім канкурыруе за аўдыторыю адчынены ў 1990 г. штотыднёвы прафсаюзны часопіс «Рабочы».
Сярод групы «новых» (г. зн. з'явіліся пасля 1989 г.) выданняў першую пазіцыю ў рэйтынгу папулярнасці займае штотыднёвая газета «Рэформа», якая асвятляе пераважна сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне. Гэтае выданне было заснаваны і выдаецца дзякуючы інвестыцыям германскага канцэрна Бартэльсмана.
Нетрадыцыйным для Венгрыі з'яўляецца клерыкальны друк. Каталіцкая царква ў Венгрыі не мела такіх моцных пазіцый у грамадстве, як, напрыклад, у Польшчы. Клерыкальныя ратапрынтныя выданні распаўсюджваліся доўгі час сярод прыхажан касцёлаў. У апошняе дзесяцігоддзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы Ватыкана, у Венгрыі былі заснаваны і выдаюцца 19 штодзённых і штотыднёвых газет. Іх тыраж вагаецца ў межах 10-15 тыс. экз. Яны не змяшчаюць рэкламу, а змест матэрыялаў тычыцца пераважна пытанняў культуры, маралі і рэлігіі.
Сярод моладзі значным попытам карыстаецца газета «Іген» (аналаг беларускага «Переходного возраста»), якая выдаецца з 1989 г. двойчы на месяц. Яе тыраж -- 60 тыс. экз.
Штомесячны часопіс творчай інтэлігенцыі «Культура» (аналаг тыднёвіка «Літаратура і мастацтва») увесь перыяд трансфармацыі балансаваў на мяжы закрыцця з-за нізкай колькасці падпісчыкаў. І сёння яго пазіцыі цяжка назваць трывалымі, што таксама робіць яго падобным да беларускага аналага. Тыраж выдання балансуе на мяжы 3-5 тыс. экз. і не з'яўляецца прывабным для рэкламадаўцаў.
Як у датрансфармацыйны перыяд, так і цяпер функцыі галоўнага распаўсюджвальніка інфармацыі ў краіне і за яе межамі ўскладзены на Венгерскае тэлеграфнае агенцтва, заснаванае ў 1880 г. Нягледзячы на ўтварэнне новых інфармацыйных агенцтваў, якія адгалінаваліся з тых ці іншых аддзелаў ВТА, на карысць Венгерскага тэлеграфнага агенцтва спрацоўвае даніна традыцыям - інфармацыя ВТА традыцыйна лічыцца бездакорнай і непрадузятай.
Гаворачы аб пранікненні замежнага капіталу на рынак друкаваных СМІ Венгрыі, нельга не адзначыць актыўнасці брытанскага выдавецкага Дома «Мірар груп» (заснавальнік - Роберт Максвел). Брытанская медыякарпарацыя першапачаткова аказвала дабрачынную дапамогу грантамі і пастаўкай абсталявання папулярным венгерскім выданнем, арганізацыяй семінанараў павышэння кваліфікацыі і камандзіровак для журналістаў. У 1990 г. «Мірар груп» набыла кантрольны пакет акцый найбольш масавай у той час газеты «Мадзьярскае жыццё» - органа ўрада. Калектыў рэдакцыі ў тую пару перажываў фінансавыя цяжкасці ды вёў перамовы з заснавальнікам пра змену статуса. Урад пайшоў насустрач просьбам журналістаў газеты і яе новых уладальнікаў - выданне стала выходзіць з падзагалоўкам «Палітычны тыднёвік» замест ранейшага «Орган Савета міністраў». Новае кіраўніцтва «Мадзьярскага жыцця» ўкараніла камп'ютэрнае абсталяванне ў рэдакцыі, скараціла персанал і павысіла зарплату тым, хто застаўся. Значную частку газетных палос стала займаць рэклама. Тым не менш, нягледзячы на высокаякасны ўзровень журналісцкіх матэрыялаў, тыраж прыватызаванай «Мадзьярскага жыцця» штогод скарачаўся. Тлумачыцца гэта не тым, што рэдакцыя стала горш працаваць, але тым, што ў выніку пагаршэння ўмоў жыцця ў першай палавіне 1990-х гг. газета страціла традыцыйных падпісчыкаў - людзей сталага ўзросту. Папулярнасць «Мадзьярскага жыцця» грунтавалася на невысокім кошце, бо тэхналагічныя выдаткі аплачваліся Саветам міністраў. Палітыка ж «Мірар груп» не прадугледжвала змяншэння кошту на падпіску. І таму, хоць у другой палавіне 1990-х гг. наступствы эканамічнага крызісу былі ў асноўным пераадолены і грамадскі дабрабыт палепшыўся, «Мадзьярскае жыцця» не здолела вярнуць прыхільнасць ранейшых чытачоў.
Акрамя «Мадзьярскага жыцця», канцэрн «Мірар груп» набыў у 1991 г. 49 % акцый тэлевізійнай службы «Навіны ТБ» на першым нацыянальным канале. Пасля загадкавай смерці Роберта Максвела ў 1993 г. у рэдакцыі газеты «Мадзьярскае жыццё» з'явіліся сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Паколькі «імперыю Максвела» дзялілі паміж сабой спадкаемцы і канкурэнты «Мірар груп», стратныя венгерскія выданні было вырашана наогул не падтрымліваць. Газеты прыняліся за пошукі новага інвестара. На Бацькаўшчыне ім не пашчасціла знайсці фундатара-патрыёта. Нарэшце кантрольны пакет акцый «Мадзьярскага жыцця» пагадзіўся набыць швейцарскі магнат Юрген Маркард. За калектывамі газет засталося 4 % акцый. І хоць новы ўладальнік запэўніваў грамадскасць, быццам «Мадзьярскае жыццё» захавае права на незалежную рэдакцыйную палітыку, у яго заяву, вядома, ніхто не паверыў.
Пад кантролем нямецкага медыяканцэрна Шпрынгера знаходзіцца венгерскі выдавецкі комплекс «Рэформа» - аналаг беларускаму Дому друку ў Мінску. Схема набыцця кантролю над ім была традыцыйная: пераўтварэнне з дзяржпрадпрыемства ў акцыянернае таварыства - перыяд эканамічных цяжкасцяў у сувязі з ростам выдаткаў на паперу і на паліграфічныя паслугі - з'яўленне інвестара-выратавальніка - набыццё інвестарам кантрольнага пакета акцый - рэарганізацыя (скарачэнне штатаў і замена састарэлага абсталявання найноўшым).
Як сведчыць вопыт, далёка не заўсёды рэарганізацыя і скарачэнне спрыялі прыбытковасці выдання або выдавецтва. Аднак альтэрнатывы гэтаму шляху венгерскія журналісты не бачаць, мяркуючы, што менавіта капіталістычная сістэма спрыяе канкурэнцыі і ўкараненню плюралістычных поглядаў у грамадстве.
Калі рынак друкаваных СМІ падзелены пераважна канцэрнамі Мэрдака, Маркарда і Шпрынгера, дык электронныя СМІ кантралююцца французскім канцэрнам Эрсана і нямецкім канцэрнам Бартэльсмана. Іх першымі набыткамі ў 1990 г. сталі кантрольныя пакеты акцый першых венгерскіх камерцыйных радыёстанцый - «Брыдж» і «Радыё Данубе». Адной з істотных умоў замежнага інвеставання стала трансляцыя на венгерскіх радыёхвалях перадач французскіх і нямецкіх радыёстанцый. Камерцыйнае радыёвяшчанне складае сур'ёзную канкурэнцыю дзяржаўнаму - 3 цэнтральным радыёстанцям, якія ў сукупнасці вяшчаюць 70 гадзін у суткі. Акрамя таго, на дзяржаўным венгерскім радыё існуе 5 рэгіянальных праграм. На венгерскую дыяспару разлічана перадача «Наша радзіма», якая вяшчае 118 гадзін у тыдзень на англійскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай, турэцкай і грэчаскай мовах.
Аднак куды больш, чым радыёстанцыі або друкаваныя СМІ, замежных інвестараў цікавіць тэлебачанне. Тлумачыцца гэта тым, што венгерскае ТБ мае значна большую папулярнасць у грамадстве, чым радыё і друк. Як сведчаць шматлікія сацыялагічныя апытанні, якія праводзіліся ў апошняе дзесяцігоддзе, у венграў ёсць сваеасаблівая любоў да айчыннага тэлебачання. Тэлегледачы ў большасці сваёй бязлітасна бэсцяць амаль усе перадачы запар, прыдзірліва разглядаюць і ацэньваюць кожнага новага дыктара і рэпарцёра, асуджаюць амаль кожную навацыю на «блакітным экране» - і тым не менш лічаць нацыянальнае тэлебачанне той аб'ектыўнай крыніцай інфармацыі, якой амаль безадгаворачна давяраюць.
Сакрэт поспеху венгерскага тэлебачання, у параўнанні з іншымі сродкамі масавай інфармацыі, у абраным іміджы - так званае «хатняе», «свойскае» ТБ. Напрыклад, вядучыя і рэпарцёры знарок апранаюцца гэтаксама, як і тысячы простых суайчыннікаў, каб не выклікаць шыкоўным адзеннем комплексу непаўнавартасці ў гледачоў. «Маральны кодэкс» венгерскага тэлебачання, які афіцыйна не зацверджаны, але строга выконваецца, прадпісвае тэлевядучым сціпласць у жартах, жэстах і адзенні. А на старонках газет і часопісаў падрабязна абмяркоўваецца густ, з якім апранаецца той ці іншы дыктар.
Галоўны сацыяльны накірунак тэлебачання - умацаванне сям'і. Незнарок суботнім вечарам часцей за ўсё ў сетцы тэлевяшчання стаяць фільмы для сямейнага прагляду, а штораніцы - урокі гімнастыкі для ўсёй сям'і.
Паколькі з 10 мільёнаў насельніцтва 2 жыве ў Будапешце, тэлевізійная трансляцыя на ўсю краіну яшчэ напрыканцы 1980-х гг. вялася са сталіцы. Аднак на пачатку 1990-х гг. былі адкрыты дзве рэгіянальныя тэлестудыі ў гарадах Печ і Сегед. У сярэдзіне 1990-х гг. былі адчынены яшчэ 5 рэгіянальных тэлестанцый. Шырокае распаўсюджванне набыло кабельнае тэлебачанне.
Перад пачаткам перыяду трансфармацыі венгерскае тэлебачанне транслявала дзве праграмы. Яе сярэднясутачны аб'ём вяшчання быў самы нізкі ў Еўропе -- 90 гадзін штотыдзень, у той час як у Балгарыі -- 110, а ў Польшчы -- 160 гадзін. Унікальным было і тое, што па панядзелках венгерскае тэлебачанне наогул было адключана. Тлумачылася гэта тым, што тэлевізійнае кіраўніцтва імкнулася выхаваць у масавай аўдыторыі выбарчы падыход да прагляду тэлепраграм. Яно меркавала, што свабодны ад тэлепраглядаў панядзелак сфарміруе ў людзей звычку выкарыстоўваць свой час на іншыя карысныя справы. Аднак з пачаткам перыяду трансфармацыі «панядзелак без тэлевізара» адышоў у нябыт.
У апошняе дзесяцігоддзе электронных СМІ імкнуліся прыстасавацца да густаў тэлегледачоў і радыёслухачоў. Сацыяльныя даследаванні венгерскай аўдыторыі ажыццяўляе Цэнтр вывучэння масавых камунікацый, супрацоўнікі якога сумяшчаюць штотыднёвыя «панэльныя» апытванні з фундаментальнымі тэарэтычнымі даследаваннямі. Вынікі даследаванняў і паказчыкі рэйтынгаў папулярнасці не ўтойваюцца сярод кіраўніцтва радыё- і тэлекампаній, як гэта мае месца на Беларусі або ў суседняй Расіі, але аператыўна змяшчаецца на старонках папулярнага штотыднёвага часопіса «Радыё і тэлебачанне».
Дырэктар Цэнтра вывучэння масавых камунікацый Тамаш Сечке досыць вядомы ў краіне чалавек. Штомесяц ён размаўляе ў прамым эфіры з тэлегледачамі ў рамках перадачы «Люстэрка». Як чалавек нераўнадушны да сваёй справы, Тамаш Сечке з году ў год паўтарае ў эфіры, што без аб'ектыўных сацыялагічных замераў немагчыма стварыць аптымальны варыянт тэле- і радыёвяшчання для краіны. А без уплыву СМІ, маўляў, немагчыма пабудаваць дэмакратычнае грамадства.
Перадача «Люстэрка» не першы год ідзе на цэнтральным канале венгерскага тэлебачання. На працэгу гэтага перыяду вядучы «Люстэрка» выхоўвае ў гледача культуру зносін з тэлеканалам, растлумачвае адрозненне тэрмінаў «індэкс папулярнасці» (найбольшая колькасць пастаяннай аўдыторыі, якая глядзіць дадзеную перадачу) ад «індэкса задаволенасці» (задаволенасць зместам і формай перадачы, якая трывала перавышае 50 пунктаў у 100-бальнай сістэме ацэнкі), і г. д. У сваіх размовах з гледачамі Тамаш Сечке заўсёды падкрэсліваў, што аб'ектыўна меркаваць аб якасным узроўні дзейнасці тэлебачання можна толькі на аснове вынікаў так званых «5 люстэрак»:
* сацыялагічных апытванняў;
* аналіза лістоў гледачоў (штогод тэлебачанне атрымлівае каля 40 тыс. лістоў);
* водгукаў гледачоў у прамым эфіры;
* меркаванняў супрацоўнікаў тэлебачання;
* водгукаў у друку прафесійных крытыкаў.
Што тычыцца прафесійнай крытыкі, дык у Венгрыі практычна няма газеты або часопіса, у якіх бы сістэматычна не друкаваліся рэцэнзіі, агляды ці артыкулы пра цякучыя тэлеперадачы. Сталічныя выданні штотыдзень змяшчаюць разгорнутыя агляды тэлеперадач тыдня. У той жа час у рэгіянальных газетах тэлеперадачы не анансуюцца на пачатку тыдня, а рэцэнзуюцца і крытыкуюцца напрыканцы.
Пасля пачатку перыяду трансфармацыі, у 1990-1991 гг., тэлебачаннем сур'ёзна зацікавіліся папулярныя часопісы, бо, як высветлілася, аналіз айчыннай «тэлекухні» прыцягвае дадатковую колькасць чытачоў, што адпаведна адбіваецца на расцэнках для рэкламадаўцаў. Напрыклад, тыднёвік «Фільм», публікацыі якога дагэтуль прысвячаліся пераважна кінематографу, пакідае пад агляд тэлеперадач 4 палосы. З 1992 г. з'явіліся спецыялізаваныя тэарэтычныя выданні, прысвечаныя тэлебачанню. Самы вядомы з іх - штомесячнік «Фільм-культура», які змяшчае аналітычныя артыкулы, прысвечаныя стратэгіям тэлепраграмавання, эстэтычным законам тэлемастацтва, праблемах жанравай разнастайнасці, спецыфіцы тэлерэжысуры і тэледраматургіі. Тэарэтычны ўзровень аналітыкі ў выданнях такога кшталту, па прызнаннях саміх галоўных рэдактараў, не вельмі высокі. Аднак, што вельмі істотна, яны маюць пастаянную аўдыторыю.
Першая праграма венгерскага тэлебачання (яе называюць Цэнтральным каналам) ахоплівае 94 % тэрыторыі краіны і вяшчае з 9.00 да 23.00. Другая праграма (яе называюць Вячэрнім каналам) працуе з 16.00 і ахоплівае 70 % тэрыторыі. Яе перадачы разлічаны на эрудыраваную аўдыторыю і часта прысвячаюцца, напрыклад, сучаснаму мастацтву абсурду ў жывапісе і тэатры, або сярэднявечнаму мастацтву і г.д.
Тэлепраграмісты па меры магчымасці ўлічваюць пажаданні аўдыторыі. Напрыклад, калі на пачатку перыяду трансфармацыі паказ забаўляльных перадач і мастацкіх фільмаў пачынаўся звычайна ў 22 гадзіны, дык цяпер сетка паказу такіх перадач перасунута на 19 гадзін. І ўсё ж па-ранейшаму значныя нараканні сярод гледачоў выклікае немагчымасць дакладнага пераходу з заканчэння адной цікавай перадачы на Цэнтральным канале на пачатак другой цікавай перадачы на Вячэрнім канале.
Вяшчальную сетку фарміруюць выпускі тэленавін. Першы выпуск навін (15 хвіл.) выходзіць на Цэнтральным канале ў 6 гадзін раніцы. У 10 гадзін трансліруецца штодзённая перадача «Сямёрка тыдня» (20 хвіл.), у якой знакамітыя пісьменнікі, акцёры, мастакі абмяркоўваюць з вядучым апошнія палітычныя падзеі. Вячэрні выпуск навін - у 19.30 (30 хвіл.). Другі выпуск вячэрніх навін - у 21.00 (20 хвіл.). Заключны - у 23.00 (20 хвіл.) на заканчэнні тэлепраграм. У нядзелю ў 19.00 трансліруецца перадача «Дэльта» (40 хвіл.), прысвечаная навінам навукі.
Спецыфічным для венгерскіх тэленавін з'яўляецца адсутнасць у кадры дыктараў-жанчын. Жаночы голас можа чытаць тэкст да навін за кадрам, але ў кадры працуюць толькі мужчыны. Дадзеная «дыскрымінацыя» тлумачыцца ўстойлівым стэрэатыпам у грамадскай думцы: месца жанчыны - па-за палітыкай.
Чытанне аператыўных паведамленняў у вячэрніх тэленавінах чаргуецца з дынамічным каментарыем. У кожным выпуску выступаюць адзін каментатар па міжнародных праблемах, адзін - па ўнутрыпалітычных і адзін - па спартыўных. Галоўнае патрабаванне да гэтых вядучых праграмы - добрае веданне прадмета, здольнасць растлумачыць сутнасць з'явы, раскрыць падаплёку падзей.
Стваральнікі выпускаў навін імкнуцца пазбавіцца сухой, афіцыйнай канстатацыі фактаў. Пры асвятленні міжнародных і спартыўных падзей гэта зрабіць не вельмі складана, бо дзякуючы спадарожнікаваму тэлебачанню можна ўдала праілюстраваць практычна любое з узгаданых здарэнняў. Што тычыца ўнутрыпалітычных навін, дык тут журналісты робяць акцэнт на так званае «актыўнае ўмяшальніцтва ў жыццё» - аператыўныя рэпартажы з прадпрыемстваў і магазінаў, камбінатаў бытавога абслугоўвання і прыпынкаў грамадскага транспарту, лаканічныя інтэрв'ю з прахожымі і наведвальнікамі.
Прыкметным у венгерскіх тэленавінах з'яўляецца і зварот да гледачоў, практычны характар многіх паведамленняў. Напрыклад, напрыканцы стандартных звестак пр и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.