Здесь можно найти образцы любых учебных материалов, т.е. получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Антрапонмы як частка лексчнага фонду беларускай мовы, х паходжанне, заканамернасц развцця, адметнасць будовы пашырэння на тэрыторы Беларус. Роль мёна прозвшча у антрапанмчнай сстэме твора Каласы пад сярпом твам У. Караткевча.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Ин. языки. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


27
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
АНТРАПОНІМЫ Ў ТВОРЧАЙ СПАДЧЫНЕ ЎЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Студэнткі IV курса
Філалагічнага факультэта
Спецыяльнасць “Беларуская філалогія”
Кароткінай А. А.
Навуковы кіраўнік- кандыдат
педадагічных навук - дацэнт
Якуба С.М.
Мінск, 2007
Змест

Уводзіны
1.Антрапонімы ў творы У. Караткевіча
2.Імёны
2.1 Славянскія і запазычаныя імёны
2.2 Як утварыліся імёны
2.3 Iмя па бацьку
3.Прозвішчы
4.Мянушкі
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны

Вывучэнне анамастычнай лексікі - асабовых уласных імёнаў, мянушак, прозвішчаў, розных тапанімічных назваў, псеўданімаў у беларускім мовазнаўстве і літаратуразнаўстве пачалося параўнальна нядаўна. За апошнія гады прыкметна актывізавалася цікавасць да анамастычных праблем, пра што сведчаць шматлікія навуковыя і навукова-метадычныя працы, у якіх разглядаюцца як агульныя, так і прыватныя асаблівасці анамастыкі.
1.Антрапонімы - гэта уласныя імёны літаратурных персанажаў (прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, мянушкі, празванні, назвы персанажа па назве населенага пункта і інш., уласныя імёны рэальных асоб (палітычных дзеячаў, пісьменнікаў, вучоных, сваякоў і знаёмых пісьменніка).
Увогуле, антрапонімы ўяўляюць сабой вялікі пласт лексічных адзінак, сфера функцыянавання якіх надзвычай разнастайная. Пра гэта сведчыць ужыванне ўласных імёнаў у маўленні, у мастацкай літаратуры, дзе “імя, яго сэнс і форма, сітуацыя выкарыстання і нават яго адсутнасць ніколі не бывае выпадковым, нязначным”.
Антрапонімы з'яўляюцца неад'емным кампанентам твораў мастацкай літаратуры, іншых жанраў і разнавіднасцяў вуснай і пісьмовай мовы, складаюць значную частку слоўніка любога мастацкага твора, якая мае шэраг прыкмет і асаблівасцяў, што адрознівае іх ад іншых лексічных адзінак у мастацкім тэксце. Яны з'яўляюцца яскравым паказчыкам нацыянальных традыцый, якія прадаўжае і ўзбагачае мастак слова. Праз іх прасочваюцца адносіны пісьменніка да персанажа - носьбіта імя, сцвярджаецца аўтарская ідэя твора, выяўляецца моўная культура. Лінгвісты ў такіх адзінках выяўляюць наступныя характэрныя для іх функцыі, важныя для асэнсавана акрэсленага ўспрыняцця мастацкага тэксту: пазнавальную, адрасную, ідэалагічную, сацыяльна-ацэначную, эмацыянальна-экспрэсіўную і інш., якія ў канкрэтным творы, у канкрэтным антрапоніме могуць рэалізоўваць усе ці некаторыя з названых уласцівасцяў з большай ці меншай ступенню выразнасці, адпаведнасці зместу мастацкага твора або аўтарскай ідэі і інш. Вывучэнне спецыфікі антрапонімаў у творах адкрывае перспектыву паглыблена даследаваць асаблівасці мовы і стылю пісьменніка, заглянуць у яго творчую лабараторыю, прасачыць этапы станаўлення яго майстэрства, а таксама эвалюцыю зараджэння і напісання асобных літаратурных твораў і асобных жанраў літаратуры.
Калі прызнаць, што чалавек - гэта кніга, то ў ёй мовай імёнаў і прозвішчаў можна напісана радаводная гісторыя. Варта адзначыць, што антрапанімічныя назвы - гэта энцыклапедыя мовы, своеасаблівая памяць народа, гістарычныя помнікі, у якіх адлюстраваліся традыцыі, побыт беларусаў і іншых народаў, што пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і з якімі кантактавалі нашы продкі. Таму пры вывучэнні антрапонімаў абавязкова ўлічваюцца і выкарыстоўваюцца звесткі з гісторыі, геаграфіі і іншых гуманітарных і прыродазнаўчых навук.
2. Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у Оршы Віцебскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Чкалаве. У 1944 г. вярнуўся на радзіму, атрымаў сярэднюю адукацыю ў Оршы. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта імя Т.Р.Шаўчэнкі (1954) настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954-1956), а потым два гады працаваў настаўнікам у Оршы. У 1960 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя, а потым Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве.
Упершыню У. Караткевіч выступіў у друку з вершам “Машэка” ў 1955 г. Неўзабаве выйшла ў свет кніга паэзіі “Матчына душа” (1958), потым - “Вячэрнія ветразі” (1960), “Малая Іліяда” (1969), “Быў. Ёсць. Буду” (1986). Караткевіч - таксама аўтар збонікаў апавяданняў “Блакіт і золата дня” (1961), раманаў “Нельга забыць” (1962), “Дзікае паляванне караля Стаха” (1964; твор экранізаваны), “Каласы пад сярпом тваім” (1968; твор экранізаваны), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1972), “Чорны замак Альшанскі” (1979; твор экранізаваны), кніг аповесцей і апавяданняў “Чазенія” (1970), “Вока тайфуна” (1974), “З вякоў мінулых” (1978), “Зброя” (1981).
У. Караткевіч вядомы і як драматург. Ім напісаны п'есы “Млын на Сініх Вірах” (1957, паст. У 1959 г.), “Званы Віцебска” (1977, паст. у 1974 г.), “Кастусь Каліноўскі” (паст. у 1978 г.), “Калыска чатырох чараўніц” (паст. у 1982 г.)
У. Караткевіч пісаў і для дзяцей. Юнаму чытачу адрасаваны яго сборнікі “Казкі (1975 г.), нарысы “Белавежская пушча” (1975 г.), “зямля пад белымі крыламі” (1977 г.).
За раман “Чорны замак Альшанскі”іпісьменнікутпрысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Колоса ў 1984 г.
Памёр У Караткевіч 25 ліпеня 1984 г.
Мэта і задачы даследавання.
Асноўнай мэтай курсавой працы з'яўляецца даследаванне асаблівасцей анамастычных адзінак у мастацкім тэксце. Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1. Фарміраваць веды пра антрапонімы як частку лексічнага фонду беларускай мовы, пра іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі;
2. Зацікавіць праблемай вывучэння беларускай антрапаніміі;
3.Ахарактарызаваць структурныя і семантычныя асаблівасці антрапанімічных адзінак, ужытых Уладзімірам Караткевічам у рамане "Каласы пад сярпом тваім";
4. Выявіць ролю імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора.
Аб'ект і прадмет даследавання.
Аб'ектам даследавання з'яўляецца мова беларускай мастацкай літаратуры, яе анамастыкон. Прадметам даследавання - асабовыя ўласныя імёны, прозвішчы, мянушкі у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Метады праведзенага даследавання.
Асноўны метад даследавання - апісальны з выкарыстаннем прыёмаў назірання, навуковай інтэрпрэтацыі і абагульнення.
1. Антрапонімы ў творы Уладзіміра Караткевіча

Багацце і разнастайнасць антрапанімічных адзінак у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” абумоўлены жанрава-стылістычнай спецыфікай гістарычнай прозы. Аўтар уводзіць іх ў твор, каб праўдзіва паказаць старонкі мінуўшчыны, перадаць дух і каларыт эпохі. Антрапонімы ў рамане - гэта повязь часу мінулага і сучаснасці.
Назіранні за ужываннем імёнаў у рамане “Каласы пад сярпом тваім” сведчаць, што Уладзімір Караткевіч выкарыстоўваў іх не толькі дзеля звычайнай ідэнтыфікацыі літаратурных персанажаў, выдуманых ці перанесеных з рэальнага жыцця, а з глыбокім пачуццём мастацкай мэтазгоднасці. Суцэльная выбарка фактычнага матэрыялу паказала, што ў рамане ўжыта 523 уласныя найменні. Прычым колькасць мужчынскіх імёнаў удвая перавышае колькасць жаночых, што абумоўлена як самім зместам твора, так і тым фактам, што ў час, апісаны ў рамане, дамінуючае становішча ў грамадстве займаў мужчына.
Паводле структуры ўжываюцца, як правіла, адначленныя, двух-, трох- і зрэдку чатырох- і пяцічленныя найменні асоб.
Самую вялікую группу ў творы складаюць простыя найменні: уласнае імя ці прозвішча (Алесь, Майка, Загорскі, Раўбіч). Значнаяя частка караткевічаўскіх антрапонімаў - гэта двухслоўныя найменні: афіцыйнага ўжытку, у склад якіх уваходзіць імя і прозвішча (пан Яраслаў Раўбіч, графіня Альжбета Хаданская, граф Ілля Хаданскі). Маюць месца ў рамане і трохчленныя антрапонімы:
· Трохкампанентная мадэль наймення (імя, імя па бацьку, прозвішча): Аляксандр Аркадзевіч Сувораў, Павел Сямёнавіч Сілін і інш.;
· Архаічныя камбінацыі: Кастусь Сымонаў сын Каліноўскі і інш.;
· Уласнае імя і падвоенае прозвішча: Пятро Басак-Яроцкі, Флегмонт Савіч-Елізараў і інш.
Чатырохчленныя антрапонімы сустракаюцца ў творы толькі ў двух выпадках: “Ёсць Міхаліна, дачка Яраслава Раўбіча, сястра Франса Раўбіча, сястра Франса Раўбіча, дачка і сястра ворагаў”, “Нарадзіўся Даніла, сын Акіма і ўнук Пятра, а праўнук Севярына і пранашчадак Глеба” і характарызуюць асобу ў першым выпадку па імені бацькі і брата, у другім - па імені бацькі, дзеда і прадзеда. Пяціслоўнае найменне асобы сустракаецца ў рамане ўсяго адзін раз: “Княжацкі сын Аляксандр Загорскі, сын Георгія, унук Данілы, праўнак Акіма і прапраўнук Пятра, схіліў апошні раз сваю галаву” і характарызуе асобу па імені прадзеда і прапрадзеда. Ужыванне падобнай формы абумоўлена ўзвышаным стылем, які абраў аўтар для перадачы значнай падзеі ў жыцці Алеся Загорскага - прадстаўніка старажытнага і шаноўнага роду.
2. Імёны

Вядома, што антрапонімы ў лексіцы кожнай мовы займаюць асобае месца. Яны такія ж старажытныя, як і чалавечае грамадства, таму што “чалавек - не толькі адзіная істота, якая можа даваць назвы, але і адзіны ў свеце аб'ект, здольны да саманазывання”. Акрамя таго, імя з'яўляецца паўнамоцным прадстаўніком чалавека ў грамадстве, служыць сродкам індывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі адной асобы ў дзяржаве. Значыць, асноўная функцыя ўласнага імя - не абагульняць, а вылучаць, адрозніваць, і не столькі называць чалавека, колькі своеасабліва дапаўняць яго як пэўную асобу. У сваю чаргу, гэты чалавек па-свойму, сваёй непаўторнай індывідуальнасцю канкрэтызуе дадзенае імя. Гэта значыць, што для людзей імя з'яўляецца не толькі абазначэннем чалавека, але і ўтрымлівае, змяшчае пэўны сэнс. І таму людзям людзям з даўніх часоў здавалася, што імя даецца ім не выпадкова, нябачнай сувяззю злучае іх з мінулым, сучасным і будучым, набываючы для чалавека амаль магічнае значэнне.
Аналіз уласных асабовых імёнаў у творах мастацкай літаратуры паказвае, што пісьменнікі пры выбары такіх найменняў сваім персанажам арыентуюцца на рэальны анамастыкон свайго часу, пры гэтым звычайна свядома ці інтуітыўна ўлічваюць такія неабходныя для літаратурнага оніма патрабаванні, як стварэнне ўласным імем уяўлення аб нацыянальнай, узроставай, сацыяльнай, прафесійнай адпаведнасці носьбіта імені. Праз выбар імёнаў прасочваецца нацыянальна акрэсленая і эстэтычная пазіцыя пісьменніка, яго адносіны да персанажа - носьбіта імені, мэтанакіраванасць, абумоўленая ідэяй твора, аўтарскай задумай, яго дасведчанасць, творчы патэнцыял, моўная культура, асацыятыўна-стылістычная знаходлівасць, якія, як правіла, праяўляюцца пры ўдалым выбары імені. Уласныя імёны, з'яўляючыся састаўным элементам лексічнай сістэмы пісьменніка, выконваюць немалаважную ролю ў стварэнні мастацкіх вобразаў, у раскрыцці аўтарскага разумення твора, адлюстраванні моўных і літаратурных традыцый, якія стварыў ці працягваў мастак слова.
У рамане Уладзіміра Караткевіча выкарыстана вялікая колькасць асабовых імёнаў. Паспрабуем разабрацца, наколькі яны былі выбраны выпадкова, ці ёсць якая-небудзь сістэма ў іх ужыванні. Таму пазначым паходжанне і значэнне найбольш вядомых беларускіх імёнаў, ужытых у рамане "Каласы пад сярпом тваім":
Адам (старажытнаяўр.) - чалавек;
Алесь, Аляксандр (грэч.) - мужны, абаронца;
Андрэй (грэч.) - мужны, адважны;
Валерый (лац.) - моцны, здаровы;
Даніла (старажытнаяўр.) - бог - мой суддзя;
Ілля, Ілья (старажытнаяўр.) - крэпасць; бог ёсць мой бог;
Канстанцін, Костусь, Кастусь (грэч.) - пастаянны, стойкі;
Кандрат (цюркс.,татарск.)
Лявон, Лявонь (грэч.) - падобны на льва;
Мікалай, Мікола (старажытнаяўр.) - той, што перамагае народы;
Міхаіл, Міша, Міхась (старажытнаяўр.) - падобны на бога;
Павел (лац.) - малы, невялікі;
Пятро, Пятрусь, Пятрок (грэч.) - камень, цвёрды;
Сяргей, Сярожа (лац.) - стражнік, вельмі паважаны;
Юрый, Юрась - народны варыянт ад Георгій;
Антаніда (лац. або грэч.) - кветка, або тая, што ўступае ў бой;
Майя, Майка - відаць, ад назвы аднайменнага месяца ў гонар свята 1 Мая;
Наталля (лац.) - родная.
Я лічу, што У.Караткевіч выбраў менавіта гэтыя імёны невыпадкова, бо значэнне іх амаль супадае ці вельмі блізкае: мужны, адважны, цвёрды, стойкі чалавек, падобны на льва; для якога бог суддзя.
Ужыванне тых ці іншых ўласных імёнаў перадаюць адносіны аўтара да носьбіта імені. Найбольш часта Караткевіч ужываў скарочаныя варыянты ўласных імёнаў, а таксама імёны з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі: Майка, Паўлюк, Данька, Андрэйка, Ядвінька, Мішка, Пятрок, Янька.
Як асаблівасць, уласцівая анамастыкону пісьменніка, -- гэта тое, што мужчынскія асабовыя імёны з фіналямі -ась, -ось, -усь, -ісь, -- вельмі прадуктыўныя ў яго моватворчасці: Кастусь, Міхась, Антось.
Прадстаўнікі самых розных сацыяльных груп і нацыянальнасцей у творы Караткевіча называюцца па-рознаму:
1. паны - пераважна каталіцкімі імёнамі ці прозвішчамі ў спалучэнні са словам пан: пан Даніла, пан Юры, пан Адам; пані Надзея Клейна, пані Эвеліна, пані Антаніда.
2. сяляне (жанчыны і мужчыны) - гутарковымі варыянтамі праваслаўных (радзей каталіцкіх) імёнаў: Марыля, Кандрат, Міхал, Андрэй, Павал.
3. дзеці - найчасцей памяншальнымі варыянтамі імёнаў: Янька, Юрась, Ядзечка, Майка.
4. сяляне - гутарковымі імёнамі ў спалучэнні з разнастайнымі назоўнікамі - азначэннямі ў прэпазіцыі да імя: пастух Данька, бацька Міхал, фурман Варфаламей.
Шырока выкарыстоўваў пісьменнік імёны святых, міфалагічных і фальклорных герояў. Напрыклад: Адам, Ева, Людамір.
У рамане ўжываюцца і імёны гістарычных асоб: Мікалай Першы.
2.1 Славянскія і запазычаныя імёны

Выконваючы ў творах разнастайныя мастацка-эстэтычныя фнункцыі і з'яўляючыся вызначальнымі элементамі анамастычнай прасторы, уласныя імёны ўтвараюць самыя шматлікія апазіцыі: уласнабеларускія -запазычаныя; рэальныя - створаныя фантазіяй пісьменніка; традыцыйныя, даўно вядомыя - новыя, створаныя, напрыклад, у савецкі перыяд. Так, у творы Уладзіміра Караткевіча прыкметнымі з'яўляюцца славянскія -запазычаныя апазіцыі:
Славянскія імёны: Алесь, Андрэй, Юры, Міхаіл, Паўлюк, Кандрат, Усяслаў, Мсціслаў,Аляксандр, Віктар, Яраслаў, Валеры, Ягор, Канстанцін, Антон, Іван, Фёдар, Глеб, Раман, Мікалай, Наталя.
Запазычаныя імёны:
Палякі: Юзаф, Ядвіга, Франс, Стэфан, , Юллян, Вацлаў, Эразм, Ільдэфонс, Марта, Эдмунд,Зыгмунт, Апалон, Язэп, Альгерд.
Немцы і прадстўнікі іншых народаў: Людвік, Платон.
Яўрэі: Якаў, Варфаламей.
Уласныя імёны, ужытыя ў рамане, адносяцца таксама і да дзвюх іменаслоўных сістэм візантыйска-грэчаскай і рымска-каталіцкай: Антон - Антось; Іван - Ян, Янка; Іосіф - Язэп; Міхаіл - Міхась; Сцяпан - Стафан; Фёдар - Тодар. Паводле паходжання гэта тыя ж кананічныя праваслаўныя ці каталіцкія імёны, але змененыя па законах беларускай фанетыкі. Менавіта гэты разрад імёнаў у рамане значна шырэйшы. Акрамя канфесійных, у творы сустракаюцца дахрысціянскія імёны: простыя народныя (Шпірка, Шчупак і інш.) і старажытнарускія (Мсціслаў, Усяслаў).
2.2 Як утварыліся імёны

Асабовае імя -- афіцыйнае найменне, якое даецца чалавеку пры нараджэнні. Зараз імя дзіцяці выбіраюць бацькі. Але нават у адносна недалёкім мінулым імя давалася ў царкве ці касцёле ў адпаведнасці з іменем святога, якое прыпадала на гэты дзень. Большасць грамадзян нашай краіны маюць адно імя, якое ўжываецца ў дзвюх формах: афіцыйнай (Аляксандр, Кацярына) і ў размоўна-бытавой (Алесь, Саша, Каця). У многіх народаў Поўначы, Далёкага Усходу і Сярэдняя Азіі ў выніку суіснавдння ранейшай сістэмы імён і новай ва ўжытак увайшлі «другія» імёны. Два імені прысвойваюцца дзецям паводле абрадаў каталіцкай царквы: Марыя-Магдалена, Разалія-Эльжбета. У болыпасці народаў Афрыкі, у кітайцаў, японцаў, карэйцаў прынята даваць узроставыя імёны. 'У Карэі хлопчыку пры нараджэнні даецца «дзіцячае імя» (амён), у дарослым узросце --* афіцыйнае імя (кванмён), пры ўступленні ў шлюб дабаўляецца імя чжа. У Кітаі паралельна ўжываюцца дзіцячае імя сяо, школьнае -- мін, дарослае -- цзы. У беларусаў адзначаны выпадкі, калі ўзроставыя змены перадаваліся рознымі формамі аднаго і таго ж імені. У раннім дзяцінстве хлопчыка ласкава называлі Анцік, Гаўрык, Косцік, падлетка -- Антук, Гаўрук, Касцюк, Петрык, дарослага хлопца -- Антось, Гаўрусь, Кастусь, Пятрусь. Форма імені жанатага мужчыны падкрэслівае сталасць, паважнасць: Гаўрыла, Міхайла, Пятро, Саўка, Сёмка, Грышка. Да прыняцця хрысціянства славяне карысталіся двума тыпамі старажытнарускіх імён: складанымі (Вітагосць, Дарагабуд, Дамажыр, Любамір, Мсціслаў, Рацібор) і простымі народнымі (Ждан, Няждан, Лобан, Нелюб, Пазняк, Стома, Трацяк). У імені знаходзілі ўвасабленне пажаданні бацькоў бачьшь сына магутным уладаром, смелым, міралюбівым, слаўным, госцем, г. зн. купцом (Уладыка, Воін, Хацімір, Міраслаў, Расціслаў, Уладзімір), вера ў чарадзейную сілу імя (Воўк, Зубр, Тур). У Старажытнай Русі двухсастаўныя імёны, асабліва на -слаў, насілі ўдзельныя князі, прадстаўнікі вышэйшай алігархіі. У народным асяроддзі дзіця звычайна атрымлівала імя не адразу пасля нараджэння, а ў больш познім узросце, калі праяўляліся яго фізічныя і разумовыя якасці, асаблівасці характару і паводзін (Галавач, Дохля, Мацак, Дабрыня, Няпёка, Самахвал,).
У некаторых плямён імёны дзецям давалі з улікам татэмных традыцый. Племя, якое лічыла сваім апекуном-татэмам якую-небудзь жывёліну ці прадмет нежывой прыроды, дабаўляла іх назвы амаль да кожнага імя. Практыкаваліся так званыя «падманныя» імёны, каб завуаліраваць станоўчыя рысы і гэтым самым адпужнуць злых духаў і ворагаў (Гадыш, Нянад, Няміра, Булгак -- 'неспакойны').
3 увядзеннем у 10 ст. хрысціянства царква ў абавязковым парадку ўвяла на Русі праваслаўныя, хрысціянскія кананічныя імёны тыпу Анастасій, Антоній, Варфаламей, Васілій, Іерафей, Мяфодзій. Яны прыйшлі з Візантыі, куды ў сваю чаргу трапілі з Рымскай імперыі, а ў яе -- з Блізкага Усходу. Для носьбітаў запазычаныя імёны былі чужымі і незразумелымі. Таму многія з іх прайшлі істотную апрацоўку ў вуснай народнай мове. Напрыклад, імя Іаан ператварылася ў Іван, Дзіянісій -- у Дзяніс, Лаўрэнцій -- у Лаўрэн. Многія з іх у такім выглядзе замацаваліся ў літаратурнай мове. На аснове афіцыйных, каляндарных імён узнікла мноства імён з ацэначным адценнем. Толькі ад аднаго імя Пётр іх звыш дзесяці: Пятрок, Пеця, Пятрусь, Пятрусік, Петрачок, Пятрук, Петрасюк, Пятруха, Пятроша, Пятруша, Пятран, Пятраш, Пяцюль, Пятко і інш. Да 18 ст., нягледзячы на забарону, побач з царкоўнымі імёнамі ўжываліся і нецаркоўныя. Пры жаданні чалавек мог мець два імені -- царкоўнае і свецкае (Апанас Мудрэц, Васілій Астравух, Цімох Бяссон, Радзівон Лось).
3 узмацненнем уплыву Польшчы на палітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў другой палавіне 16 ст. часцей сталі ўжывацца каталіцкія імёны тыпу Альбін, Баляслаў, Фелікс, Данута, Юзэфа.
Пасля 1917 года царква стала менш уплываць на імёнаслоўную практыку. Праз мастацкую літаратуру, друк, кіно на Беларусь хлынуў паток замежных імён, такіх, як Альберт, Арнольд, Артур, Роберт, Рудольф, Эдуард, Аіда, Жанна, Эльвіра.
У жыцці асабовых імён назіраюцца ўсплёскі моды. У пачатку 17 ст. да першага дзесяцігоддзя 20 ст. самым распаўсюджаным сярод мужчынскіх імён было Іван. У 1930--40-я гады на першае месца сярод жаночых імён выйшла Валянціна, Марыя, а зараз -- Кацярына.
У перыяд станаўлення кожнае імя мела канкрэтны сэнс. Зараз выдзеліць зыходныя словы і значэнні можна толькі шляхам навуковага аналізу. Шмат загадак ужо высветлена. Расшыфраваны сэнс шэрагу імён, якія паходзяць з грэчаскай, лацінскай, старажытнаяўрэйскай, арабскай і іншых моў. 3 грэчаскай мовы, напрыклад, да нас прыйшлі імёны: Андрэй 'мужны', Аркадзь 'жыхар Аркадзіі' (жывёлагадоўчая вобласць у Пелапанесе), Васіль 'царскі', Георгій 'земляроб', Дзяніс 'прысвечаны Дзіянісу, богу віна'. Яўген 'высакародны, прыстойны', Кірыл 'уладар, гаспадар', Настасся 'уваскрэслая', Алена 'сонечная', Ірына -- імя багіні мірнага жыцця, Ксенія 'гасцінная' і многія іншыя. 3 лацін-скай мовы запазычаны імёны: Віктар 'пераможца', Раман 'рымскі, рымлянін', Валянцін 'дужы, здаровы', Марцін -- імя бога вайны ў рымскай міфалогіі, Сяргей -- рымскае родавае імя; са старажытнаяўрэйскай -- Іосіф 'бог прымножыць, бог прыбавіць', Ева 'жыццё', Лізавета 'бог мой (клятва)'.
2.3 Iмя па бацьку

Iмя па бацьку -- элемент поўнага наймення асобы паводле імені бацькі (Фаміч -- Фамічна, Пракопавіч -- Пракопаўна). Імя па бацьку ўжываецца ў рускіх, украінцаў і бела-русаў. У іншых народаў адносіны да бацькі адлюстроўваюцца ў прозвішчы: у нямецкай, англійскай, скандынаўскіх і іншых германскіх мовах словам son -- сын (англ. Джонсан, ням. Вольфсан, дацк. Андэрсен, нарвеж. Ібсен, шведск. Эрыксан), у іранскіх словам задэ -- дзіця, патомак (Турсун-задэ), у цюркскіх словамі аглы -- хлопчык або кыз -- дзяўчын-ка (Ахмед-аглы, Ахмед-кыз).
Імя па бацьку ўзыходзіць да стара-жытнага патранімічнага наймення, якое ўказвала на паходжанне ад пэўнага пачынальніка роду па лініі бацькі (ці дзеда)/' На беларускай этнамоўнай тэрыторыі імя па бацьку было адным з важнейшых сродкаў у поўных найменнях асобы і заканчвалася пераважна на -іч, -овіч, -евіч (Ігнат Кузьміч, Яцко Уласавіч, Конан Майсеевіч), радзей на -оў, -еў, -ін, -енак, -ёнак, -енка (Герасім Іваноў, Грышко Мікіцін, Сямён Глебянок, Селівон Паўленка). У Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога ўваходзілі беларускія землі, правам насіць патранімічнае найменне на -іч карысталіся ўсе жыхары без абмежавання, у той час як у Маскоўскай дзяржаве на гэта мелі дазвол толькі асабліва паважаныя людзі. Сам цар вызначаў асоб, вартых такой пашаны.
Уласныя и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.