На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Вызначэнне фармальнай сэмантычны падабенстве стойлвасц фразэалёгчныя складу славянскх мо. Вывучэнне паходжання, марфалагчныя снтаксчныя характарыстык фразеалагзмам з метерологическими кампанентам беларускай, польскай рускай мовах.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Ин. языки. Добавлен: 05.03.2010. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


Змест
Уводзіны
Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі
1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў
Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах
2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання
2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Фразеалагізаваныя структуры той ці іншай мовы адлюстроўваюць асаблівасці нацыянальнага менталітэту, характару ўсведамлення рэальнага свету носьбітам менавіта гэтай мовы. Параўнальная фразеалогія спрыяе вывучэнню нацыянальна-моўных малюнкаў свету. Супастаўляльнае апісанне фразеалагічных адзінак у межах некалькіх моў паказвае, што нават роднасныя, блізкія мовы, якімі з'яўляюцца беларуская, руская і польская дэманструюць значныя разыходжанні у фрагментах моўных малюнкаў свету. Цяжкасці іх перакладу, усталявання адпаведнасці ў іншай мове звязаны, па-першае, з магчымасцю некалькіх варыянтаў перакладу, па-другое, з наяўнасцю ў мове безэквівалентных фразеалагізмаў
Апісанне фразеалагічнай сітэмы некалькіх моў адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку гэтых моў і ўяўляецца перспектыўным. Менавіта з гэтым звязаны выбар тэмы нашай курсавой работы.
Аб'ектам даследавання з'яўляюцца фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у рускай, беларускай і польскай мовах.
Мэтай курсавой работы з'яўляецца вывучэнне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах.
У сувязі з мэтай мэтазгодным з'яўляецца вылучэнне і задач работы:
1. Прааналізваць падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў;
2. Прасачыць адметнасці ўзаемадзеяння беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі;
3. Даць тэматычнуюхарактарыстыку груп фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання;
4. Прааналізаваць паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у трох мовах.
5. Класіфікаваць фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару з пункту погляду марфалогіі;
6. Даць сінтаксічную характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам.
Да праблемы параўнальнай фразеалогіі звяртаўся А.Груца у сваёй працы "Пра ўзаемадзеянне беларускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі". Аўтар у згаданай працы разглядае фразеалагізмы на ўзроўні марфалогіі, лексікі. Аналіз і інтэрпрэтацыя прыведзенага ў працы матэрыялу дазваляе аўтару прыйсці да высновы аб прыкметным уплыве польскай мовы на беларускую, асабліва ў перыяд позняга Сярэднявечча, не толькі ў галіне лексікі, але і на ўзроўні фразеалогіі, што было непазбежна пры кантактаванні, узаемадзеянні іх як сродкаў зносін у межах аднаго дзяржаўнага аб'яднання.
На некаторыя моманты ўзаемаўплыву беларускай і польскай моў звярталася ўвага пры распрацоўцы слоўнікавых артыкулаў для "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" (на сённяшні дзень - 17 выпускаў па 20 друкаваных аркушаў кожны). На аснове гэтых распрацовак у розных, пераважна беларускіх, выданнях на беларускай і рускай мовах было апублікавана больш за 30 артыкулаў, прысвечаных высвятленню ў параўнальна-супастаўляльным плане пытанняў развіцця структуры і семантыкі паасобных лексем, словаўтваральных гнёздаў і розных тыпаў фразеалагічных адзінак у беларускай, рускай і часткова польскай мовах.
Падабенства і разыходжанні ў структурна-сінтаксічным, марфалагічным і лексічным планах фразеалагізмаў беларускай і польскай моў даследаваў Міхайлаў С.І. у працы "Беларускія і польскія фразеалагізмы з арніталагічным кампанентам: супастаўляльны аспект".
Дзеля таго, каб вызначыць тыя лексемы, якія ўваходзяць у склад фразеалагізмаў і стануць пасля прадметам разгледжання нашай курсавой работы, трэба вызначыць межы паняцця "метэаралогія".
Такім чынам, зыходзячы з азначэння, пададзенага ў "Энцыклапедыі прыроды Беларусі", метэаралогія - навука пра фізічныя працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў атмасферы і ствараюць надвор'і і клімаце.
Беручы пад увагу пададзенае вышэй азначэнне, мы вызначылі прадметам даследавання наступныя лексемы, якія маюць характар метэаралагічных: дождж, снег, іней, гром, туман, мароз, град, вецер, раса, аблокі (тучы). Акрамя пералічаных, у слоўніках адшуквалі фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе лексемы тэмпературнага характару: горача, спякотна, холад. Таксама цікавасць выклікалі самі назвы тэрмінаў: надвор'е, пагода, калі яны з'яўляліся часткай таго ці іншага фразеалагізма.
Агульная колькасць зафіксаваных на базе слоўнікаў фразем з метэаралагічным кампанентам: 96 адзінак.
Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі
1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў
Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніх народаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнай з іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскай мовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычнымі фактарамі. Беларуская мова праз пасрэдніцтва старажытнарускай і стараславянскай моў увабрала ў сябе лексічнае і фразеалагічнае багацці такіх міжнародных моў старажытнай культуры, якімі былі грэцкая і лацінская мовы, а таму яна характарызавалася дасканалым граматычным ладам за разгалінаванай сістэмай скланенняў імёнаў і спражэнняў дзеясловаў, багатай і разнастайнай сістэмай словаўтварэння і словазлучэння на ўзроўні як простага, так і складанага сказа. Менавіта таму, калі беларуская мова была дзяржаўнай у межах Вялікага Княства Літоўскага, яна доўгі час з поспехам абслугоўвала ўсе сферы жыцця, культурна-побытавыя запатрабаванні беларускага народа як яе носьбіта. Аднак нельга не ўлічваць таго, што ў сувязі з прымусовым апалячваннем і акаталічваннем беларускага народа ў адносінах да беларускай мовы кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай 1569 і Брэстскай 1596 года уній праводзілася палітыка дэскрэдытацыі і дэскрымінацыі. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да забароны пастановай польскага сейма ў 1696 годзе карыстання беларускай мовай у афіцыйнай перапісцы, а потым канчатковага выцяснення з судова-адміністрацыйнай практыкі і іншых сфер грамадскага жыцця. У гэтай сітуацыі шматлікія фразеалагічныя адзінкі, паланізмы па паходжанні, нейкі час працягвалі развівацца і ўжываліся пераважна ў гутарковай мове, а пасля далучэння беларускіх зямель да Расеі, страты непасрэдных кантактаў з польскай мовай, за рэдкім выключэннем, былі канчаткова выцеснены адпаведнымі па семантыцы ўсходнеславянскімі эквівалентамі. Трэба таксама адзначыць, што працэс папаўнення беларускай фразеалогіі за кошт запазычанняў з польскай мовы працягваецца і ў наш час [4; 68].
Асаблівасці выяўлення агульных і спецыфічных адметнасцяў фразем некалькіх моў непасрэдна звязаны з агульнасцю і спецыфічнасцю іх семантычнай матывацыі, унутранай формы, вобразнай асновы. Не гледзячы на тое, што значная колькасць беларускіх, рускіх і польскіх фразеалагізмаў узыходзяць да адных і тых жа вытокаў, многія фраземы значна адрозніваюцца па матывацыйных якасцях.
Фразеалагічны фонд, які аб'ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных адзінак (параўнаем: бел. бабіна лета, рус. бабье лето, укр. бабине літо, србх. бабино лето, пол. babie lato, слв. babie lеto); па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах (параўнаем: лье як з луба, рус. льет как из ведра, укр. лити як з ведра, бал. вали като ръкав, србх. пада као из кабла, пол. lije jak z zebra); па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі (параўнаем: голы як бізун, рус. гол как сокол, укр. голий як бубен, бол. гол като пушка, србх. го као прост, пол. goly jako bicz); па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія. Напрыклад, у фразеалогіі ўсіх славянскіх моў даволі часта выкарыстоўваюцца словы тыпу даць, мець, галава, рука, сэрца (параўнаем: бел. даць пытлю, рус. дать оплеуху, укр. дати пити, бал. давам ритник, србх. дати по глави).
Тым не менш індывідуальная сістэма фразеалагічных адзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічных уласцівасцяў кожнай славянскай мовы, дзе адзначаецца мноства выразаў, якім няма эквівалентных адпаведнікаў у суседніх роднасных мовах (параўнаем: бел. на ласкавым хлебе быць выскачыць як піліп з канапель, дацца ў знакі і іншыя, рус. сидеть на шее, сказать невпопад, сидеть в печенках). Пэўная частка беларускіх фразеалагізмаў мае ў сваім складзе лексічныя кампаненты з забытай, выветранай семантыкай, такія кампанеты называюцца некрацізмамі, і як самастойныя адзінкі не выкарыстоўваюцца не толькі ў іншых славянскіх мовах, але і ў самой беларускай мове. Дзеля прыкладу можна прывесці такія фразеалагічныя кампаненты: бібікі, лахі, лухта, панталык, ходырам, лясы, байды. Згаданыя кампаненты на сённяшні дзень выкарыстоўваюцца толькі ў складзе фразеалагізмаў: біць бібікі, лахі пад пахі, плесці лухту, збіць з панталыку, хадзіць ходырам, тачыць лясы, біць байды. Такая акалічнасць робіць фразеалагізмы з адзначанымі кампанентамі даслоўна неперакладальнымі на іншыя славянскія мовы і складае адметнасць беларускай фразеалогіі. Калі дадаць да гэтага непаўторную нацыянальную вобразнасць многіх фразеалагізмаў (напрыклад: як пугаю па вадзе, раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля, выскваркі не варты, на лапату ды за хату), асаблівасці іх ужывання ў маўленні, спецыфічную экспрэсію, своеасаблівы каларыт, то ёсць падставы лічыць беларускія ідыёмы самацветамі нашай мовы, без засваення і выкарыстання якіх немагчыма пазнаць і вывучыць яе прыроду і характар.
Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.
Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах
2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання
Найбольш значную групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).
Так, у беларускамоўных слоўніках намі зафіксавана 16 фразеалагічных адзінак з названымі кампанентамі, якія з'яўляюцца ўласнабеларускімі. У рускіх жа слоўніках фразеалагізмаў у аналагічных умовах 20. Яшчэ 9 фразеалагічных адзінак сустракаюцца і выкарыстоўваюцца ў рускай і беларускай мовах.
Калі гаварыць пра колькасны склад фразеалагізмаў у названай вышэй групе, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Так, у беларускай і рускай мовах такіх лексем адзначана 22, што складае 48,9% колькасці ўсіх фразеалагізмаў згаданай групы. Дадзеную тэматычную групу ілюструюць наступныя прыклады:
Вецер у спіну; як у полі вецер (как ветер в поле); адкуль (куды) вецер дзьме (какой ветер дует), на взвей ветер, иной ветер подул, ветер свистит в ушах, ветер в голове, с ветерком, с попутным ветерком, попутного ветра, с ветра, до ветру, не с ветру, на вецер (на ветер), які вецер загнаў (занёс), кідаць на вецер (бросать на ветер), лаві вецер у полі ( ищи ветра в поле), на сямі вятрах, вецер нясе, вятры яго (іх, яе, цябе) ведаюць, вецер гуляе (свішча) у кішэнях, куды вецер дзьме.
Да названай вышэй группы належаць і фразеалагізмы з лексемай дождж.
Так, у слоўніках рускай і беларускай мовы такіх фразем 6:
Залаты дождж (золотой дождь), дождж за карак (за шыю) не лье, як грыбы пасля дажджу, звёздный дождь, свинцовый дождь, пасля дожджыку ў чацвер (после дождичка в четверг).
У адрозненні ад лексемы дождж, якая ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, снег, хоць і таксама з'яўляецца назвай віду ападкаў, выкарыстоўваецца значна радзей. Так, у беларускай фразеалогіі зафіксавана толькі два выпадкі ўжавання названай фраземы: снегу леташняга не дапросішся, як снег на галаву.Што да рускай мовы, то фразеалагізмаў, якія б утрымлівалі такі лексічны элемент, не зафіксавана.
Аднолькавымі ў колькасным плане аказаліся групы фразеалагізмаў з лексемамі гром (навальніца) і туман (па 4 фраземы ў кожнай з названай груп):
Метать громы и молнии, гроза собирается, грянет гром, как гром среди ясного неба; туманіць вочы, туманіць галаву, напускаць туману, як у тумане (как в тумане).
Цікавым з'яўляецца той факт, што фразеалагізмы з лексічным элементам гром зафіксаваны толькі ў рускай мове. У гэты ж час, элемент туман амаль не сустракаецца ў рускай і з'яўляецца даволі частотным для беларускай мовы.
Адзінкавымі з'яўляюцца фразеалагізмы, якія ўтрымліваюць такія метэаралагічныя кампаненты, як раса (2 адзінкі), мароз (1 адзінка). Названы факт можна праілюстраваць такімі прыкладамі: мароз па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць, дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў), мороз по коже, раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было. Трэба таксама зазначыць, што амаль усе фразеалагізмы зафіксаваны, зыходзячы з беларускамоўных слоўнікаў.
Як і папярэднія фраземы, адзінкавымі можна назваць тыя, у склад якіх уваходзяць кампанент аблокі (тучы). Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 2. Абодва фразеалагізма належаць да рускай мовы: как с облаков, тучи сгущаются над головой.
Не зафіксаваны ў рускай і беларускай мовах фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару: іней, лёд.
Сярод тэматычных груп фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам вылучаюцца таксама тыя, што ўтрымліваюць лексемы тэмпературнага характару: горача, халодна, спякотна. Намі зафіксавана 21 адзінка фразем з адзначаным кампанентам (на базе рускай і беларускай фразеалогіі):
Ні горача ні халодна (ни холодно ни жарко), повеяло холодком, усыпаць гарачых, па гарачых слядах (по горячим следам), папасціся пад гарачую руку, пад гарачую руку, астудзіць гарачую галаву, гарачая галава, пароць гарачку, як уюн на гарачай патэльні, як халодны самавар, халодная вайна (холодная война), кідае ў халодны пот, з халадком, у гарачай вадзе купаны, куй железо, пока горячо, на гарачым (злавіць), як на гарачым вуголлі, небу горача было, жар костей не ломит, заячий холодок.
Для польскай фразеалагічнай сістэмы характэрна ўжыванне лексемы wiatr:
- Szukaj wiatru w polu
- (patrzec) skad wiatr wieje
- miec wiatr w glowie
- (mowic) na wiatr
У польскай мове (у адрозненні ад беларускай) даволі часта сустракаюцца фразеалагізмы, што ўтрымліваюць у сваім складзе лексему "лёд":
- lody ruszyly
- przelamac pierwsze lody
- jak lodu
Калi гаварыць пра тое, якім чынам зазначаныя фразеалагізмы размеркаваны ў залежнасці ад таго, у якой мове яны сустракаюцца, то трэба адзначыць, што 14 фразем (што складае 67% ад агульнай колькасці ў групе) выкарыстоўваюцца выключна ў беларускай мове. Яшчэ 3 фразеалагізмы - двухмоўныя. Акрамя гэтага, былі зафіксаваны 4 фраземы, якія ўжываюцца толькі ў рускай мове. Яшчэ 9 польскіх фразем не знайшлі адпаведнікаў у рускай і беларускай мовах.
Пры збіранні матэрыялу звярталася ўвага на фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе кампаненты, якія непасрэдна называюць тэрміны метэаралагічнага характару: пагода, надвор'е.
Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 5 адзінак: чакаць з мора пагоды, ні пры якой пагодзе, за пагодай (выбірацца), рабіць пагоду, за добрае надвор'е.
Трэба адзначыць, што ўсе названыя ў дадзенай групе фразеалагізмы зафіксваваны на базе слоўнікаў беларускай мовы.
2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
Сабраны на аснове фразеалагічных слоўнікаў матэрыял сведчыць пра тое, што толькі невялікая колькасць фразем (5) - падобныя па гучанні і значэнні для трох моў:
Даваць перуноў - метать громы и молнии -miotac gromy (pioruny);
Як у полі вецер - как ветер в поле - jako wiatr w polu = легкадумны, пусты, ветраны;
Адкуль вецер дзьме - какой ветер дует -(wiedziec) skad wiatr wieje - ведаць на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках.
На вецер - на ветер - na wiatr - рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова;
Кідаць на вецер - бросать на ветер - rzucac pieniadze na wiatr - дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.
Зафіксаваны фразеалагізмы (12 адзінак) з метэаралагічным кампанентам, якія ўжываюцца і ў рускай, і ў беларускай мовах. Значэнне б и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.