На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лекска-граматычныя сродк арганзацы навуковых текста. Марфалагчныя асаблвасц. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Атаматычныя сстэмы назапашвання пошуку нфармацы.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Ин. языки. Добавлен: 24.01.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ
Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА
Рэферат на тэму:
«КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ. СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ»

Мiнск, 2008
КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб'ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю - данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.
У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.
Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.
Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з'явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады) і ацэначнай (адносіны аўтара да выказвання) у гэтым падстылі пераважаюць першыя два.
У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.
Мал. 1. Навуковы тэкст
Сферы выкарыстання
Мэты зносін
Стылёвыя рысы
Моўныя сродкі
Падстылі
Асноўныя віды тэк-стаў
Навука і тэхніка, вучэбны працэс
Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з'я-вы, яе прычы-ны і пад.
Абстракт-насць, да-клад-насць, аб'ектыў-насць і аргумен-таванасць
Агульна-ўжывальныя словы з аб-страктным значэннем, тэрміны; развітыя апавядаль-ныя сказы, злучнікавая падпарадка-вальная сувязь
Уласна навуковы
Навукова-вучэбны
Манагра-фіі,ды-сертацыі, навуко-выя арты-кулы, да-клады, тэзісы да-кладаў і інш.
Падручні-кі, вучэб-ныя і ме-тадычныя дапамож-
Навукова-тэхнічны
Навукова-папуляр-ны
нікі, рэфе-раты, кур-савыя праекты і інш.
Патэнт-ныя апі-санні, тэх-нічныя ін-струкцыі, анатацыі і інш.
Навукова-папуляр-ныя вы-данні, эн-цыклапе-дыі.
Структурнай адзінкай навуковай літаратуры, дзе адлюстроўваюцца яе характэрныя асаблівасці і адметныя рысы, з'яўляецца навуковы тэкст.
Тэкст - ( лац. textum - тканіна, сувязь, будова) - гэта напісанае, надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю. Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка - сказ. Для навукова-тэхнічных і навукова-вучэбных тэкстаў такой асновай з'яўляюцца складаныя сказы з разнастайнымі ўмоўнымі, прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі і іншымі адносінамі. На фоне складаназалежных канструкцый ужываюцца і простыя сказы, якія з'яўляюцца фармулёўкамі вынікаў доследу або загалоўкам абзаца, як бы новай тэмай. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма - падтэма - мікратэма.
Тэма - гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.
Сказы, аб'яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў - галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўку тэмы, у наступных сказах - яе развіццё, а ў апошніх - вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без апошніх сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькі мікратэм. Інтанацыйна і структурна сказы аб'ядноўваюцца ў пэўныя мікратэмы, якія здольныя выражаць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькі мікратэм.
У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, “абзацы-тэмы” адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Абзац у такіх тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізацыі ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!
Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.
У залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне.
Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры, асабліва пры перадачы падзей, дзеянняў, якія адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развіццё і заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.
Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Апісанне можа быць аб'ектыўным ( у тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стыляў) і суб'ектыўным ( у тэкстах мастацкай літаратуры).
У разважанні разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргуметавана, з канкрэтнымі вывадамі і заключэннямі.
Разважанне ў алгебры і геаметрыі часта будуецца па схеме: аксіёма > доказ > вывады. Такі тып тэксту называецца доказам і выкарыстоўваецца пры разглядзе тэарэм і ўраўненняў.
Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькі апісанне (фізіка, хімія), аднак больш пашыранымі формамі перадачы інфармацыі з'яўляюцца тэксты тыпу “апісанне-разважанне”.
ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя).
Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з'яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.
У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з'яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.
Марфалагічныя асаблівасці

Назоўнікі:
* аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;
* назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.;
* назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і інш.;
* рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.
Прыметнікі:
* прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;
* якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але - найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;
* прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміна и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.