На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат З дапамогай вачэй перадаюцца самыя дакладныя адкрытыя сгналы з усх сгнала, таму што яны займаюць цэнтральнае месца на твары чалавека пры гэтым зрэнк паводзяць сябе цалкам незалежна. Правлы карыстання жэстам публчным выступе. Указальныя жэсты.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Ин. языки. Добавлен: 24.05.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Інстытут журналістыкі
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
Кінесіка і прамоўніцкае майстэрства
Рэферат па медыярыторыцы
Студэнткі 5 курса 4 гр.
Алены Барздыкі
Навуковы кіраўнік -
доктар філалагічных навук
прафесар
В.І.Іўчанкаў
Мінск 2008
Усе размаўляюць на нейкай мове: на беларускай, рускай, англійскай. Але не заўсёды словы могуць перадаць тое, што чалавек хоча сказаць.
Кожны чалавек можа гаварыць і на мове цела. Але рэдка хто можа яго свядома зразумець.
Ніхто не можа сказаць нешта без інтанацыі, цяжка абыходзіцца без мімікі, без мінімуму жэстаў, кожнага можа адолець нерашучасць, мы пастаянна знаходзімся ў нейкай позе, якую можна так ці інакш растлумачыць.
Але далёка не кожны здольны зразумець гэтыя нямоўныя сігналы, таму што ўнутры ёсць устаноўка. Яна накіроўвае нашу ўвагу перш за ўсё на слова, якое вымаўляецца. Г.зн. большасць інфармацыіі, якая многае можа сказаць, да нас проста не даходзіць. Аўстралійскі псіхолог Піз сцвярджае, што з дапамогай слоў перадаецца 7% інфармацыіі, гукавых сродкаў - 38%, мімікі, жэстаў, позы - 55%. Прафесар Бердвітсэлл выявіў, што ў сярэднім чалавек гаворыць словамі толькі напрацягу 10-11 хвілін у дзень, і кожны сказ гучыць у сярэднім не больш за 2,5 секунд. Ён выявіў таксама, што пры размове словы займаюць толькі 35%, у той жа час як 65% інфармацыіі перадаецца з дапамогай невербальных сродкаў.
Такія невербальныя сродкі, як жэсты, погляд, міміка, поза, рухі цела вывучае кінесіка (ад греч. Kinesis - "рух"). Адзінкі кінесікі называюцца кінемамі. Яна суправаджае жывую прамову, надаючы энергію выказаным словам, робіць іх жывымі.
КІНЕСІКА
Знешні выгляд Візуальны кантакт Рух аратара (поза, мімка, жэсты)
Менавіта па такой схеме будзе будавацца размова пра кінесіку.
Мэтанакіраванае вывучэнне ўзаемадзеяння слова і невербальных сродкаў узыходзіць да эпохі росквіту прамоўніцкага мастацтва ў старажытным Рыме (II-I стст. да н.э.). Цыцэрон лічыў, што ўсё пачуцці аратара павінны быць "выражены или, лучше сказать, выжжены на его собственном лице". У I ст. да н.э. тэарэтык прамоўніцкага мастацтва Квінтыліян распрацаваў тэорыю жэсту, мімікі, а таксама правілы рухаў плечаў, рук і галовы, пастаноўкі дыхання і голаса аратара.
Кінесіка - гэта не толькі "мова цела" (жэсты, міміка, поза, погляд), але таксама манера апранацца, прычэсвацца.
Што значыць “манера апранацца” для аратара? Тут адразу ж патрэбна адказаць на пытанне: для чаго вы выступаеце ў ролі аратара? Канечне, можна прыйсці ў касцюме Пятрушкі. У гэтым выпадку ўвага вам гарантаваная. Аднак галоўная мэта, якую ставіць перад сабой аратар, - каб яго словы знайшлі свайго адрасата - аудыторыю. Касцюм прыцягне да сябе ўвагу. А ці гэта вам патрэбна?
Каб вашыя словы ўспрымаліся як належыць, трэба да выбару адзення падыйсці адказна. Не заўсёды гэта можа быць строгі касцюм. Але класіку яшчэ ніхто не адмяняў. Таму сціплы, але з густам падабраны касцюм, які вам пасуе, але не псуе ўражанне і не перакрывае вашыя словы - лепшы памочнік. Універсальнае правіла: перад тым, як выбіраць адзенне для выступу, даведайцеся, перад якой аудыторыяй патрэбна выступаць.
Яшчэ адзін аспект. Касцюм аратара павінен быць бездакорным. Бо адарваны гузік, белая нітка на чорным матэрыяле прыцягне да сябе больш увагі, чым ваша прамова. Перад вамі стаіць зусім іншая задача. Таму перад тым як выйсці да сваёй аудыторыі, добра праверце свой касцюм на наяўнасць непатрэбных прадметаў.
Што тычыцца манеры прычэсвацца, то тут таксама ёсць некаторыя моманты, якія патрэбна адзначыць. Мужчынам, канечне, лягчэй зрабіць прычоску. Для жанчын ёсць адно правіла: ніколі не выступайце з разпушчанымі валасамі. Жанчына - істота прыгожая, і мужчынская частка аудыторыі будзе глядзець на вас менавіта як на жанчыну, а не на аратара. Тым больш ваша аудыторыя можа складацца з розных людзей. І некаторыя з іх могуць падумаць, што прыйшлі вы у рэстаран ці кабарэ, а не выступаць перад сур'ёзнай аудыторыяй.
Правіла №1: Бездакорнасць ва ўсім.

Візуальны кантакт (позірк, яго накірунак, частата кантакту вачэй) - яшчэ адзін кампанент невербальных зносін.
З дапамогай вачэй перадаюцца самыя дакладныя і адкрытыя сігналы з усіх сігналаў, таму што яны займаюць цэнтральнае месца на твары чалавека, пры гэтым зрэнкі паводзяць сябе цалкам незалежна. Калі чалавек радасна ўзбуджаны, яго зрэнкі пашыраюцца ў 4 разы больш у параўнанні з нармальным станам. Наадварот, злосны, змрочны настрой прымушае зрэнкі звужацца, пры гэтым атрымліваюцца так званыя вочы пацеркі або змяіныя вочы.
Ваш погляд павінен сустракацца з вачамі субяседніка каля 60-70% ад усяго часу зносін. Скаваны, заціснуты суразмоўца, які сустракаецца з вамі поглядам меней 1/3 ад часу зносін, рэдка карыстаецца даверам.
Ніколі не апранайце цёмныя акуляры, таму што ў аудыторыі з'яўляецца адчуванне, што яе разглядаюць ва ўпор.
Больш усяго нас раздражняюць людзі, якія падчас гутаркі апускаюць павекі. Гэта падсвядомы жэст, які з'яўляецца спробай чалавека прыбраць вас з свайго поля зроку, таму што вы яму надакучылі, або сталі нецікавыя, або ён адчувае сваю перавагу над вамі.
Пажадана, каб аратар падтрымліваў кантакт вачэй з ўсімі прысутнымі ў аўдыторыі. Бывае так, што знайшоў аратар аднаго чалавека , які адказаў узаемнасцю на яго погляд. І усё. Напрацягу ўсяго выступу ён будзе глядзець на гэтага чалавека, зайшоўшы ў ім своеасаблівага саюзніка, будзе распавядаць толькі яму ўвесь матэрыял. Такога не павінна быць, бо выступае аратар не перад адным чалавекам, а перад усёй аўдыторыяй.
Трэба шукаць кантакт вачэй з кожным. Затрымаць на некалькі секунд погляд на кожным. Але не трэба бегаць вачамі. Так аудыторыя можа падумаюць, што вы нешта не дамаўляеце, хаваеце або таго горш спрабуеце абдурыць. Не трэба глядзець у столь - сыходзіць у астрал. Павольна абвядзіце вачамі аўдыторыю.
Правіла №3: Чым часцей вы сустракаецеся вачамі з партнёрам, тым больш давяральныя адносіны паміж вамі складуцца.

Поза
Пад паставай мы разумеем не толькі становішча, якое прымае чалавек, але і рухі, якія змяняюць гэтае становішча або ўплываюць на яго, як, напрыклад, змена нагі.
Аратар павінен дамагчыся адчування ўстойлівасці, лёгкасці, рухомасці і натуральнасці перад аўдыторыяй. Выгляд чалавека, які доўгі час стаіць нерухома, стамляе слухачоў. Падчас доўгага дакладу дасведчаны прамоўца змяняе позу. Крок наперад у патрэбны момант - аратар узмацняе значнасць таго або іншага месца прамовы, дапамагае засяродзіць на ім увагу. Адыходзячы назад, аратар як бы дае аўдыторыі магчымасць "адпачыць" і затым пераходзіць да іншага аспекту прамовы. Не варта расхаджваць, рухацца ў бакі падчас выступу.
Правіла №2: Трэба быць натуральным

Найбольшую ўвагу кінесіка надае міміцы і жэстам.
Міміка и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.