На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Лекции Беларуская мова першай палове ХХ стагоддзя развццё мовазнаства другой палове ХХ пачатку ХХ ст. Вывучэння мясцовых гаворак. Працы па граматыцы Е.Р. Раманава, навуковая дзейнасць .. Насовча яго апсання беларускага дыялектнага слова.

Информация:

Тип работы: Лекции. Предмет: Ин. языки. Добавлен: 08.06.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


Тэма: Беларусь і беларуская мова ў ХІХ ст

Адносіны грамадскасці да беларускай мовы

Развіццё параўнальна-гістарычнага мовазнаўства спрыяла абуджэнню цікавасці грамадскасці і лінгвістаў, у прыватнасці, да розных народаў і іх моў. Адной з такіх моў і была беларуская. Цікавасць да беларускай мовы абудзілі і палітычныя прычыны. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была аб'яднага з Расіяй, увайшла ў склад Расійскай імперыі. Гэта гістарычная падзея мела моцны ўплыў на развіццё грамадскай думкі, асветы беларускага народа. Інтылігенцыя Беларусі пачала праяўляць цікавасць да дасягненняў рускай культуры і навукі. Грамадскасць Расіі таксама зацікавілася гісторыяй, навукай, мовай народа, які быў далучаны да Расіі. Узніклі спрэчкі, хто такія беларусы і якой мовай яны карыстаюцца. Вырашэннем гэтага пытання заняўся царскі ўрад. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку сваіх земляў, якія некалі страціла. Польскі ж бок сцвярджаў, што Беларусь - частка Польшчы, беларуская мова - дыялект польскай. Такім чынам, самастойнасць Беларусі і беларускай мовы адмаўлялася абодвума бакамі. Назва “Беларусь” таксама афіцыйна не выкарыстоўвалася, замест яе выкарыстоўваліся назвы “Западнорусский край” і “Северо-Западный край”. У адносінах да беларускага народа праводзілася антынародная палітыка, ажыццяўляліся меры, накіраваныя на русіфікацыю, на знішчэнне думкі пра існаванне Беларусі як асобнага нацыянальнага рэгіёна са сваім гістарычнамі, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі.
Ва ўмовах афіцыйнага непрызнання беларусаў як самастойнай нацыі абмяжоўваліся і сферы выкарыстання беларускай мовы. Адразу ж пасля далучэння на заходнія губерніі (Беларусь) пашырыўся указ Пятра І ад 1720 г., згодна з якім, забаранялася друкаваць кнігі на якой-небудзь мове, акрамя расійскай. Кацярына ІІ адкрыта ставіла мэту знішчыць са свядомасці мясцовага насельніцтва шкодную думку пра якія-небудзь адрозненні беларускага і ўкраінскага народаў ад расійскага. Ва ўмовах татальнай русіфікацыі беларуская мова, на якой у папярэднія часы была створана багатая літаратура, засталася толькі сродкам побытавых зносін вясковага насельніцтва.
Усё гэта адмоўным чынам адбівалася на вывучэнні беларускай мовы, магчымасцях стварэння літаратуры на ёй і нават магчымасці яе існавання. Сярод мовазнаўцаў існавалі процілеглыя меркаванні і погляды на беларускую мову. Адны з іх, знаходзячыся ў межах звыклых уяўленнях і стэрэатыпаў, лічылі беларускую мову дыялектам велікарускай або польскай мовы (У.Даль, В. Багародзіцкі, А.Будзіловіч, І.Лапо, А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі, А.Патабня і інш.). Іншыя даследчыкі (С.Ліндэ, Я.Чачот, М.Надзеждзін, М.Максімовіч, К.Калайдовіч, П.Шпілеўскі, З. Даленга-Хадакоўскі, Дз.Языкаў) разглядалі беларускую мову як самастойную і заклікалі вывучаць яе.
Падставай лічыць беларускую мову дыялектам польскай або рускай даследчыкі лічылі супадзенне некаторых з'яў беларускай мовы з польскай або рускай. Але ж наяўнасць такіх супадзенняў абсалютна натуральная ва ўмовах геаграфічнай блізкасці і генетычнай роднаснасці, такія мовы не могуць не мець агульных рыс. Грунтоўнае ж і аб'ектыўнае вывучэнне беларускай мовы выяўляла наяўнасць у ёй вялікай колькасці спецыфічных, адметных і непаўторных рыс. Акрамя таго, вызначаючы статус мовы, нельга не ўлічваць асаблівасці гістарычнага развіцця народа, што памылкова рабілі многія тагачасныя лінгвісты.
У першай палове ХІХ ст. некаторыя вучоныя, пераважна польскія, пачынаюць праяўляць цікавасць да гісторыі, вуснай народнай творчасці, мовы беларускага народа, імкнучыся выявіць адметнасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Многія з іх рабілі гэта з мэтай даказаць, што беларуская мова - дыялект польскай. Аднак сярод даследчыкаў былі і такія, якія пераконваліся ў тым, што беларускі народ - самастойная этнічная адзінка са сваёй мовай, культурай, гісторыяй. Такім чынам узніклі меркаванні пра тое, што беларуская мова самастойная сярод іншых славянскіх моў.
Асноўныя сілы даследчыкаў беларускай гісторыі, культуры і мовы ў першай палове ХІХ стагоддзя канцэнтраваліся ў Вільні. Віленскі універсітэт адыгрываў важную ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Так, у 1817 годзе ўзнікла арганізацыя філаматаў, актыўнымі членамі якой былі А.Міцкевіч, Т.Зан, Я.Чачот, У.Ходзька і іншыя. Яшчэ актыўна вяліся спрэчкі аб самастойнасці беларускай мовы, калі А. Міцкевіч на лекцыі па славянскай літаратуры 21 студзеня 1842 года ў Парыжы сказаў: “На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, размаўляе каля 10 мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана”. Такое ж цвёрдае перакананне было і ў Яна Чачота.
У першай палове ХІХ стагоддзя і з боку расійскай грамадскасці рабіліся захады да вывучэння Беларусі, яе культуры і мовы, але гэтыя спробы былі выпадковымі. Заснаванае ў 1811 годзе пры Маскоўскім універсітэце “Общество любителей российской словесности”, прыняўшы 25 кастрычніка 1819 года пастанову “О пользе собирания провинциальных слов”, надрукавала ў сваіх працах побач з рускімі некалькі беларускіх матэрыялаў. Перадавая грамадскасць ХІХ ст. добразычліва ставілася да беларускага народа, да яго мовы, культуры, гісторыі. Сярод іх былі такія дзеячы рускай культуры, як А.С.Пушкін, В.Р.Бялінскі, А.І.Герцэн, М.А.Дабралюбаў, М.Г.Чарнышэўскі, М.Бакунін, а таксама Т.Нарбут, У.Сыракомля і іншыя.
У выключна неспрыяльных умовах ХІХ ст. адраджалася беларуская нацыянальная літаратура. Нацыянальныя інтарэсы беларускага народа былі сфармуляваны ў газеце “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў К.Каліноўскі і яго паплечнікі напярэданні і падчас паўстання 1863 года.
Актыўна гаворыў пра неабходнасць захавання і адраджэння беларускай мовы Ф.Багушэвіч. У прадмове да зборніка “Дудка беларуская” (Кракаў, 1881) пад псеўданімам Мацей Бурачок ён горача абараняў правы беларускага народа і яго мовы на самастойнасць.
Але толькі ў пачатку ХХ ст. грамадскасць змагла адкрыта гаварыць пра самастойнасць беларускай мовы. Канчатковае прызнанне самастойнасці беларускага народа і яго мовы адбылося толькі ў паслякастрычніцкі час.
Працы аб беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у якіх вымушана была развівацца беларуская культура, літаратура і мова ў ХІХ ст., беларуская навука і культура не прыйшлі ў заняпад. Гістарычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы Беларусі наклалі свой адбітак на развіццё яе культуры і вызначылі своеасаблівы характар развіцця грамадства. Важнай асаблівасцю культурнага развіцця Беларусі было тое, што ва ўмовах працяглага жорсткага панска-каталіцкага прыгнёту значная частка беларускай інтэлігенцыі і дваранства прыняла польскую веру, культуру і мову. Таму пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі беларуская нацыянальная інтэлігенцыя фарміравалася вельмі марудна. У ХІХ ст. гэтаму перашкаджала і шавіністычная нацыянальная палітыка царызму ў адносінах да Беларусі.
Аднак уздым культурнага жыцця беларускага народа, рост яго нацыянальнай свядомасці праяўляліся ў развіцці мастацкай літаратуры на роднай мове, ва ўзмацненні антыпрыгонніцкіх настрояў у вусна-паэтычнай народнай творчасці, ва ўзмацненні сувязей беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі з перадавой грамадскасцю Расіі і Польшчы. Аб ажыўленні культурнага жыцця на Беларусі гэтага перыяду сведчыла і тое, што з'яўляліся мясцовыя дзеячы, якія прысвячалі сваё жыццё вывучэнню гісторыі, побыту вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа (І.І.Грыгаровіч, П.М.Шпілеўскі, І.І.Насовіч, А.К.Кіркор і інш.).
Прыкметна ўзрастае цікавасць да Беларусі і беларускай мовы з боку польскіх і расійскіх даследчыкаў. На Беларусь накіроўваецца экспедыцыя І.Ляпёхіна, матэрыялы аб выніках якой былі надрукаваны ў 1935 годзе.
Адной з найбольш ранніх і значных прац гэтага часу з'яўляецца “Апісанне Крычаўскага графства”, складзенае ў 1786 г. Андрэем Меерам, якое было апублікавана толькі праз 100 гадоў Е.Р.Раманавым. Гэта праца мае больш этнаграфічны характар, звестак пра мову ў ёй вельмі мала, яны абмежаваныя толькі некаторымі асаблівасцямі вымаўлення.
Да першых прац, спецыяльна прысвечаных апісанню беларускай мовы, можна аднесці артыкул Канстанціна Калайдовіча “О белорусском наречии”, выдадзены ў 1822 годзе ў “Трудах общества любителей русской словесности”. К.Ф.Калайдовіч сцвярджаў, што беларуская мова заслугоўвае ўвагі філолагаў, бо яна вельмі адрозніваецца ад агульнапашыранай мовы ў Расіі, але ніхто беларускую мову яшчэ не вывучаў. Да артыкула аўтар далучыў Краткий словарь белорусского наречия на 67 слоў. Словы размешчаны ў алфавітным парадку, націск у рэестравых словах не пазначаецца. Для тлумачэння беларускіх слоў выкарыстаны два спосабы: пераклад на рускую мову і апісанне. Амаль да кожнага рэестравага слова падаецца прыклад з “Рускай праўды”, “Быція” Ф.Скарыны і некаторых іншых крыніц, прыводзяцца паралелі з нямецкай, грэчаскай, лацінскай, украінскай і рускай моў. Друкуючы артыкул і слоўнік, К.Ф.Калайдовіч меў намер звярнуць увагу саміх беларусаў на неабходнасць вывучэння іх роднай мовы, бо яны дакладней і лепей змогуць даследаваць сваю мову і з яе дапамогай растлумачыць старажытныя помнікі пісьменства.
Праяўляў вялікую цікавасць да беларускага народа і яго культуры вядомы чэшскі вучоны-славяназнаўца Павел Шафарык. У 1826 г. з'явілася яго праца на нямецкай мове “Гісторыя славянскіх моў і літаратур паводле ўсіх дыялектаў”. Пазней (у 1842 г.) ён выдаў вялікае даследаванне “Славянскае народаапісанне”, якое ў 1843 годзе было перакладзена на рускую мову. У гэтым даследаванні аўтару ўдалося апісаць спецыфіку беларускай мовы. У раздзеле “Беларуская гаворка” П.Шафарык пісаў пра старажытныя помнікі беларускай літаратуры, пра Ф.Скарыну, пра беларускую мову. Ён вызначыў межы беларускай тэрыторыі, паведаміў пра колькасць насельніцтва Беларусі на 1842 год, пералічыў 15 асаблівасцей беларускай мовы. Чэшскі вучоны быў знаёмы з тэкстамі беларускай паэмы “Энеіда навыварат”, са зборнікам вершаў Аляксандра Рыпінскага, з творамі некаторых польскіх пісьменнікаў, творчасць якіх была звязана з Беларуссю. Цікава адзначыць, што ўпершыню “Энеіда навыварат” была згадана ў друку (на чэшскай і рускай мовах) менавіта П.Шафарыкам. У “Славянскім народаапісанні” ён указвае, што “невядомы рабіў спробу перакласці Вергіліеву “Энеіду” па ўзору маларускай (у рукапісе)”. Адзін з першых спісаў гэтага мастацкага помніка беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. захоўваецца ў архіве ў Празе, у паперах П.І.Шафарыка.
Сярод прац аб беларускай мове першай паловы ХІХ ст. варта назваць і артыкул Цытовіча “Слова два о языке и грамотности Белой Руси (письмо к издателю)”, дзе змешчана некалькі заўваг аб беларускай мове - яе гісторыі, фанетыцы і марфалагічных рысах, а таксама значэнні як крыніцы для вывучэння рускай мовы.
Гаворачы пра першую палову ХІХ ст., нельга не згадаць Яна Чачота. У прадмове да 6-га тома сабраных ім фальклорных матэрыялаў ён даў агульную характарыстыку беларускай мовы і зрабіў спробу вызначыць яе важнейшыя фанетычныя і марфалагічныя рысы. У параўнанні з апісаннямі папярэднікаў, апісанне беларускай мовы Я.Чачотам было больш поўным, больш грунтоўным і падрабязным. Я.Чачот змясціў тут невялікі слоўнік беларускіх слоў і каля 200 прыказак. Слоўнік меў практычнае значэнне: аўтар ставіў мэту растлумачыць незразумелыя словы, якія сустракаюцца ў тэкстах. Беларускія словы, напісаныя лацінкай, перакладаў на польскую мову. Часам аўтар не абмяжоўваў пераклад адным словам і падаваў некалькі польскіх адпаведнікаў. Да некаторых слоў падаюцца тлумачэнні апісальнага характару з этнаграфічнымі каментарыямі. У слоўніку занатаваны фанетычныя і марфалагічныя варыянты слоў, першым у артыкуле падаецца найбольш пашыранае слова, пасля яго - астатнія. Рэестравыя словы маюць граматычныя рэмаркі: вызначаецца часціна мовы, у назоўніках - род і канчатак у форме Р. скл., у прыметніках - канчатак жаночага і ніякага роду.
У гэтым выданні Я.Чачота ёсць і другі слоўнічак на 230 артыкулаў. Своеасаблівасць гэтай падборкі ў тым, што, па-першае, рэестр ахоплівае асобныя дыялектныя словы; па-другое, разам з тлумачэннем слова падаюцца этымалагічныя звесткі, матэрыялы для параўнання з некалькіх моў; па-трэцяе, некаторыя артыкулы пабудаваны ў выглядзе гнёздаў аднакаранёвых слоў. Беларускія словы ілюструюцца фразамі-прыкладамі з гутарковай мовы, якія перакладаюцца на польскую мову. Рэестравыя словы маюць стылёвыя каментарыі.
Захаваўся і рукапіс слоўніка Я.Чачота на 129 слоў з польскімі і рускімі адпаведнікамі або апісальнымі тлумачэннямі. Я.Карскі пры разглядзе зборніка Я.Чачота пісаў, што характарыстыка беларускай мовы зроблена больш дакладна, чым у П.Шафарыка. Вызначаны не толькі фанетычныя, але і марфалагічныя асаблівасці. Па якасці лексікаграфічнай апрацоўкі слоўнікі Я.Чачота - самыя лепшыя на той час.
Вывучэннем мовы і культуры беларускага народа займаўся і Іван Іванавіч Грыгаровіч. Пераважна ён даследаваў мову царквы. Плённым у яго навуковай дзейнасці быў т. зв. гомельскі перыяд, калі ён вывучаў зборы гістарычных матэрыялаў Магілёўскага, Мсціслаўскага і Аршанскага архіваў, зацікавіўся беларускай гісторыяй і славеснасцю. У Гомелі ён падрыхтаваў рукапіс першага археаграфічнага зборніка па гісторыі беларускіх зямель “Беларускі архіў старажытнах грамат”, выдадзены ў Маскве ў 1824 г. на сродкі і з дапамогай графа М.П.Румянцава. З запланаваных трох частак выйшла толькі першая. Шэраг актаў надрукавана паралельна на беларускай і польскай мовах, асобныя граматы на лацінскай мове і ў перакладзе на рускую. У архіўных матэрыялах І.І.Грыгаровіча ёсць рукапісы двух слоўнікаў беларускай мовы, якія ён склаў у Гомелі. Адзін - “Збор слоў літоўска-рускай гаворкі” Пытанне аўтарства ў беларускім мовазнаўстве канчаткова не вырашана. Не пагаджаючыся з Л.М.Шакуном, І.К.Германовічам, Казлоўскім, якія называюць аўтарам І.І.Грыгаровіча, М.Ф.Гуліцкі лічыць, што аўтар гэтага слоўніка - Ф.С.Шымкевіч.. Рукапіс другога, складзенага ім у 1850-1851 гг., але не выдадзенага “Слоўніка заходнерускай гаворкі” (літары А, Б, В), ахоплівае 4259 слоў, выбраных ім з помнікаў старажытнага пісьменства, а таксама запісаных з тагачаснай жывой народнай мовы. Словы падаюцца з націскам, суправаджаюцца граматычнымі і стылістычнымі паметамі, дакладнымі тлумачэннямі ўсіх сэнсавых адценняў, падмацоўваюцца вытрымкамі з помнікаў, запісамі вуснай мовы, прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі, фрагментамі песень. Слоўнік каштоўны як першая спроба сабраць лексічнае багацце беларускай мовы, сістэматызаваць яго і ўвесці ў навуковы абыход.
Самай значнай самастойнай лексікаграфічнай працай, складзенай у першай палове ХІХ ст., з'яўляецца рукапісны “Словарь белорусского наречия”. Аўтар яго - Павел Міхайлавіч Шпілеўскі, адзін з першых беларускіх этнографаў - апублікаваў нямала каштоўных матэрыялаў пра Беларусь. У архівах захоўваюцца яго рукапісы “Словарь белорусского наречия”, “Краткая грамматика белорусского наречия”, “Список имен мужских и женских, не сходствующих с именами русского языка”, “Список белорусских мифологических богов, сравнение мер и монет белорусских с русскими”. Словарь белорусского наречия быў складзены ў 1845 г. і ахоплівае паўтары тысячы слоў на ўсе літары. Пасля прадмовы і граматыкі непасрэдна перад слоўнікам змяшчаецца табліца ўмоўных скарачэнняў. Складальнік кіраваўся прынцыпам - уключаць толькі ўласнабеларускія словы, якія адрозніваюцца ад рускіх і польскіх, таму ў слоўнік не ўвайшлі словы агульнаславянскія і агульнаўсходнеславянскія. У рэестр уключана некалькі запазычаных слоў, ёсць складаныя словы. Фразеалагізмы, хаця іх і мала, пададзены асобным артыкулам: складальнік імкнуўся раскрыць іх значэнне, высветліць паходжанне. Аўтар імкнуўся дакладна перадаць беларускае вымаўленне, захаваць асноўныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Кожнае слова забяспечана націскам, паслядоўна перадаецца цвёрдасць [р, ж, ч, ш], дзеканне, цеканне, падаўжэнне зычных, аканне, пераход [в] у [ў]. Словы тлумачацца шляхам перакладу на рускую мову, нярэдка аўтар прыводзіць і некалькі слоў-сінонімаў. Апісальна тлумачацца тыя словы, якія не маюць рускіх адпаведнікаў. Да некаторых слоў даюцца этымалагічныя тлумачэнні, часам памылковыя. У “Словаре белорусского наречия” П.Шпілеўскага словы забяспечваюцца сістэмай граматычных памет, распрацаванай для кожнай часціны мовы. Слоўнік датаваны 1845 годам, але на пасяджэнні Аддзялення рускай мовы і славеснасці яго разглядалі толькі ў красавіку 1853 г. Рэцэнзуючы слоўнік, акадэмік Я.Бярэднікаў, а пасля яго і акадэмік І.Сразнеўскі, дапісалі ў рэестр слоўніка больш за 450 слоў. Дапісаныя, а таксама некаторыя аўтарскія словы рэцэнзенты падмацавалі прыкладамі - прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі. Некаторыя прапушчаныя словы рэцэнзенты патлумачылі самі. Большасць слоў са слоўніка П.Шпілеўскага адносіцца да агульнавядомай лексікі, якая цяпер уваходзіць у склад літаратурнай мовы. Побач змяшчаецца нямала слоў, якія зараз сустракаюцца толькі ў дыялектах.
Краткая грамматика белорусского наречия займае 23 старонкі вялікага фармату. У першым раздзеле, дзе апісваюцца гукі, літары і фанетычныя асаблівасці беларускай мовы аўтар вылучае 37 літар (амаль усе з рускага алфавіту плюс 3 дадатковыя: д - для абазначэння этымалагічнага [о] у ненаціскных складах; ѓ - для абазначэння выбухнога заднеязычнага [г]; у для абазначэння [ў]). У беларускай мове аўтар вылучыў 8 галосных ([а, д, е, и, о, у, у, я]), у шэраг якіх чамусьці не ўключыў [і, ы, ь, э,ю], хаця ў беларускім алфавіце яны названыя. Галосныя і зычныя падзелены на простыя і складаныя; простыя абазначаюць адзін гук і перадаюцца адной літарай, складаныя абазначаюць адзін гук, але перадаюцца спалучэннем літар. Марфалагічная частка называецца “Пра часціны мовы”. Аўтар вылучыў 10 часцін мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, деяслоў, дзеепрыметнік, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, выклічнік).
“Нататкі беларусца пра беларускую мову” П.М.Шпілеўскага датаваны 1853 годам. Працу можна падзяліць на 3 часткі. У першай, абапіраючыся на звесткі старажытных летапісаў і іншыя крыніцы, аўтар дае гістарычны нарыс беларускай мовы ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ ст. Беларускую мову ён называў родапачынальніцай усіх сучасных славянскіх моў (!). Другая частка прысвечана гісторыі вывучэння беларускай мовы. У трэцяй частцы аўтар аналізуе брашуру Ф.Галатузава “Нататкі, што датычаць беларускай гаворкі”, дзе звяртаецца ўвага на яе недахопы.
Насуперак афіцыйным уладам, П.М.Шпілеўскі адным з першых заявіў пра самастойнасць беларускай мовы і пачаў вывучаць яе ўсебакова.
Разам з этнографамі і фалькларыстамі цікавасць да беларускай мовы ў першай палове ХІХ ст. праяўляюць і лінгвісты. Адзін з іх - Фёдар Спірыдонавіч Шымкевіч, філолаг, выхаванец Кіеўскай духоўнай акадэміі. З 1828 года ён працаваў над слоўнікам рускай мовы, у якім меркаваў рускую лексіку падаць у параўнальным плане з усімі славянскімі і многімі іншымі замежнымі мовамі. У 1842 г. Акадэмія навук выдала працу Ф.Шымкевіча пад назвай “Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с 24-мя иностранными языками”, а яе аўтара адзначылі прэміяй. Для беларускага мовазнаўства гэта праца цікавая тым, што аўтар часта карыстаецца паралелямі з беларускай мовы. Адлюстраваныя ў запісах фанетычныя асаблівасці, наяўнасць некаторых дыялектных слоў даюць падставу лічыць, што гэтыя запісы зроблены Ф.Шымкевічам у паўночна-ўсходняй частцы Беларусі.
Яшчэ большую цікавасць мае рукапіс “Собрание слов литовско-русского (белорусского) наречия”, датаваны 25 снежня 1838 г. Праца складаецца з 50 лістоў: 45 займае слоўнік, 3 - дадатак, 2 - чарнавыя запісы збіральніка. Націск у словах ставіцца не заўсёды, граматычныя паметы сустракаюцца рэдка. Тлумачэнне слоў даецца перакладамі на рускую мову адным або некалькімі сінанімічнымі словамі, а таксама апісальна. Не ўсе словы аўтар растлумачыў правільна: сустракаюцца расплывістыя апісанні, недакладныя і нават памылковы пераклад. Некалькі дзесяткаў слоў засталося без тлумачэння. Асобныя беларускія словы маюць англійскія, армянскія, балгарскія, венгерскія, грэчаскія, дацкія, іспанскія, італьянскія, лацінскія, эстонскія і іншыя адпаведнікі. Недахопам слоўніка можна лічыць невялікую колькасць ілюстрацыйнага матэрыялу. Прыклады звычайна ёсць там, дзе няма тлумачэння, або яно няправільнае. Рукапісны слоўнік Ф.Шымкевіча - адзін з першых слоўнікаў, у якім зафіксавана беларуская народная лексіка, але яго нельга разглядаць як самастойную лексікаграфічную працу. Гэта толькі дапаможны матэрыял для складання параўнальнага слоўніка. Гэта рукапісная праца была з поспехам выкарыстана самім аўтарам для складання “Корнеслова русского языка...” і служыла крыніцай матэрыялу для будучага слоўніка І.І.Грыгаровіча.
Такім чынам, для развіцця беларускай пісьмовай мовы і беларускага мовазнаўства перыяд з канца ХVІІІ да сярэдзіны ХІХ ст. не быў спрыяльным. Гэта быў перыяд, калі ў поглядах на беларускую мову не было адзінства: некоторыя яе разглядалі як дыялект польскай ці расійскай мовы, іншыя лічылі самастойнай. Але менавіта ў гэты час, значна раней за іншыя галіны беларускага мовазнаўства, пачынае сваё існаванне новая беларуская лексікаграфія. На гэтым этапе прыйшло цвёрдае ўсведамленне неабходнасці стварэння беларускіх лексікаграфічных прац, спачатку як дапаможнікаў для чытання старажытных летапісаў, пазней - як арыгінальных беларускіх даведнікаў. Работа фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў першай паловы ХІХ ст. павялічвала фактычны беларускамоўны матэрыял і стварала магчымасці з'яўлення к канцу ХІХ ст. абагульняльных прац па беларускім мовазнаўстве.
Тэма: Развіццё беларускага мовазнаўства ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст
Вывучэнне мясцовых гаворак

“Заходні Край” Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў ХІ ст. Прычынай гэтага было “браджэнне мас”, якое абвастрылася ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем рэформы 1861 г., а таксама ўзмацненне руху за аднаўленне самастойнасці Польшчы ў межах 1772 года. Польскі бок дамагаўся аднавіць Рэч Паспалітую ў межаў, у якіх яна знаходзілася да падзелу ў канцы ХVІІІ ст., гэта значыць, уключыць у яе склад і Беларусь. Царскія ўлады, наадварот, імкнуліся даказаць, што “Заходні Край” - спрадвечная частка Расіі, а яго насельнікі - племя велікарускага народа. Для доказаў патрабаваліся адпаведныя факты і гэта прымушала даследчыкаў звяртацца да вывучэння побыту мясцовага насельніцтва, яго мовы. І расійскім, і польскім шавіністам галоўным было даказаць, што няма самостойнага беларускага народа, паколькі нельга было дапусціць разгортвання яго нацыянальных сіл.
Вострая барацьба грамадска-палітычных плыней і нацыянальная ўзбуджанасць народных мас прывяла да шырокага размаху этнаграфічных даследаванняў. На старонках газет і часопісаў пачало друкавацца шмат беларускіх народных песень, казак, прыказак, прымавак, загадак, пачалі змяшчацца этнаграфічныя замалёўкі. На Беларусі, якую да гэтага вывучалі пераважна польскія і рускія даследчыкі, вылучаюцца свае ўласныя сілы - спачатку Павел Міхайлавіч Шпілеўскі, Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі, пасля І.І.Насовіч, М.Я.Нікіфароўскі, Е.Р.Раманаў, А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, А.К.Сержпутоўскі, Ф.Багушэвіч і іншыя, здольныя вывучыць свой народ і яго мову.
У 60-70-я гг. ХІХ ст. была апісана значная частка беларускіх гаворак, у 80-90-я гг. гэта праца працягнулася, паглыбілася і былі зроблены спробы класіфікацыі беларускіх гаворак.
У 60-70-я гг. пачынаецца дзейнасць вядомых беларускіх этнографаў П.В.Шэйна, М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р.Раманава, С.П.Мікуцкага, Дабравольскага, А.К.Сержпутоўскага і некаторых іншых.
Дзейнасць П.В.Шэйна пачалася на Беларусі ў сярэдзіне 60-х гг, пасля атрымання ім у 1865 г. пасады настаўніка Віцебскай гімназіі. Шматгадовыя назіранні над жывой гаворкай далі П.Шэйну магчымасць надрукаваць у 12-м томе “Записок отделения русского языка и словесности АН” (Спб., 1873) значны дадатак да слоўніка У.Даля - каля 490 слоў. Пасяліўшыся ў Віцебску, П.Шэйн усю сваю ўвагу скіраваў на вывучэнне беларускай народнай творчасці. Пры збіранні матэрыялаў П.Шэйн карыстаўся паслугамі карэспандэнтаў, для якіх у 1867 г. падрыхтаваў праграму збірання фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, распрацаваў методыку іх апрацоўкі. Да зборніка “Беларускія песні” (Спб., 1873) П.Шэйн склаў дадатак - слоўнік “Объяснение непонятных слов, встречающихся в зборнике” на 850 слоў, выбраных з песень. Словы размешчаны ў алфавітным парадку і маюць належныя тлумачэнні. Укладаючы слоўнічак, П.Шэйн скарыстаў некаторыя лексікаграфічныя і фальклорныя працы. Ён уключыў у слоўнік уласныя імёны і назвы рэлігійных свят, падаў розныя граматычныя разрады слоў: злучнікі (але, бо), займеннікі (ён, які), прыназоўнікі (ў, для, з), прыслоўі (тудою, шпарка, хутка), гукапераймальныя словы (шусь, бразь). Складальнік выкарыстаў розныя спосабы тлумачэння слоў: 1) пераклад на рускую мову адным ці некалькімі блізказначнымі словамі (волоцуга - бродяга); 2) апісальнае тлумачэнне (ліпоўка - кадка, выдолбленая из одного дерева (для мёда); 3) тлумачэнне праз этымалагічныя даведкі і параўнанні з іншымі мовамі (коваль - кузнец, древнее: ковачъ от ковати). Рэестравыя словы маюць граматычныя паметы: называецца часціна мовы, пры дзеясловах - трыванне. У сваім слоўніку П.Шэйн фіксуе варыянты слоў, якія адрознаваюцца гукавым ці марфалагічным складам, словы з іншым значэннем, чым у слоўніку І. Насовіча, на які ён абапіраўся.
Захаваўся рукапісны “Словарный материал по белорусскому наречию” П.Шэйна, сабраны ў розных мясцінах Беларусі. Гэта чарнавыя матэрыялы для слоўніка з 221 слова, тлумачэнні маюць толькі 139, націск у словах не абазначаецца. Семантыка слоў раскрываецца пераважна шляхам філалагічнага апісання і з дапамогай рускіх адпаведнікаў.
Невялікую картатэку (171 картка) складаюць словы, занатаваныя П.Шэйнам у Рэчыцкім, Мазырскім, Слуцкім, Пружанскім, Магілёўскім, Барысаўскім, Бабруйскім, Мінскім і іншых паветах. Націск тут таксама не абазначаецца. Адзіных правілаў лексікаграфічнай апрацоўкі слова П.Шэйн не прытрымліваўся:ён выяўляў і занатоўваў толькі значэнні. Часцей за ўсё тлумачэнне даецца апісальным спосабам, а таксама пры дапамозе рускіх адпаведнікаў.
У кароткім аглядзе свайго падарожжа па Беларусі з мэтай даследаваць беларускія гаворкі і збіраць помнікі вуснай народнай творчасці П.Шэйн у лютым 1878 г. пісаў, што праверыў і папоўніў вялікай колькасцю слоў слоўнік І.Насовіча. 43 карткі з жаночымі імёнамі і 73 з мужчынскімі, запісаныя ў Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях, складаюць своеасаблівы слоўнічак “Собственные имена белорусские”; у ім да рускіх імёнаў падаюцца адпаведныя беларускія і іх памяншальна-ласкальныя формы (Василий - Василь, Василько, Базыль, Базылько, Базылечко).
Цікавы матэрыл занатаваны пад назвай “Слова, которыми приманивают и отгоняют разных домашних животных”, некалькі дзесяткаў слоў занатавана ў чарнавых запісах П.Шэйна - Материалах, собранных во время командировки в Белоруссию. У дзённіку П.Шэйна змешчаны заўвагі, якія адлюстроўваюць яго погляды на лексікаграфічную практыку, у прыватнасці, на “Слоўнік беларускай мовы” І.Насовіча, які лічыў абласным слоўнікам, а беларускую мову памылкова разглядаў як дыялект велікарускай.
Выртыя пільнай ўвагі лексікографаў Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-западного края П.Шэйна, у якіх змешчаны “Предметный указатель” больш чым на 700 слоў з тлумачэннямі. Пераважная частка слоў тут - народныя назвы жытла, гаспадарчых будынкаў, іх частак, адзення, ежы і пітва, раслін, хвароб, прыкмет і звычаюў. Самі тэксты “Материалов...” таксама насычаны беларускай лексікай, якая можа быць выкарыстана пры складанні слоўніка народных гаворак.
П.Шэйн - вядомы фалькларыст і этнограф, ён не пакінуў грунтоўнай мовазнаўчай працы, але сабраныя ім матэрыялы, якія рассыпаны ў розных выданнях, рукапісы, што засталіся ляжаць на піліцах архіваў, сведчаць аб тым, што ён любіў беларускае слова, беражліва збіраў і падрыхтаваў для беларускага слоўніка вялікую картатэку.
Багатая лексікаграфічнымі матэрыяламі спадчына М.Я.Нікіфароўскага. На працягу 1892-1899 гг. ён стварыў серыю замалёвак пад агульнай назвай “Очерки Витебской Белоруссии”; асобнымі выданнямі выйшлі “Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности” (Віцебск, 1895), “Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах” (Віцебск, 1897), “Простонародные загадки” (Віцебск, 1898). Да кожнага нарыса, да кожнай кнігі дадаюцца заўвагі-слоўнічкі, у якіх тлумачыцца віцебская лексіка (больш за 2000 слоў).
Апісваючы побыт народа, прылады працы, М.Я.Нікіфароўскі ўводзіць у тэкст беларускія назвы з захаваннем асаблівасцей іх вымаўлення. Знаёмства з дадаткамі-слоўнікамі пацвярджае, што гэтага правіла М.Я.Нікіфароўскі прытрымліваўся цвёрда. Дыялектных слоў у пералічаных кнігах вельмі многа, асабліва ў раздзелах “Ежа”, “Адзенне”, “Хатнія збудаванні”. Сэнс некаторых слоў зразумелы з кантэксту, многія тлумачацца тут жа ў тэксце і падрадквымі каментарыямі. Словы ў каментарыях размяшчаюцца не ў алфавітным парадку, а ў той паслядоўнасці, у якой сустракаюцца ў тэксце (пад нумарамі), у словах (у тэксце і ў тлумачэннях) пазначаецца націск. Тлумачэнне пераважна апісальнае, зрэдку - рускімі адпаведнікамі. Асобныя словы аўтар суправаджаў вельмі дакладным апісаннем адпаведнага прадмета, і такое тлумачэнне набывае характар энцыклапедычнага артыкула. Аўтар прыводзіў усе вядомыя яму значэнні слова, а не толькі тое, у якім яно ўжыта ў тэксце. У заўвагах падаюцца, акрамя адзінкавых слоў, цэлыя гнёзды аднакаранёвых слоў. Каб чытач правільна ўспрымаў незразумелае слова і мог карыстацца ім, аўтар забяспечваў словы граматычнымі паметамі: называў часціну мовы, асаблів и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.