На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Разглядаючы культурныя дачыненн, трэба адзначць, што да х адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры Польшчы, грамадска-палтычныя культурныя чыннк, якя спрыял ц перашкаджал развццю культур абедзвюх кран.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 02.06.2008. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


- 16 -
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Гістарычны факультэт
Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах
Мінск - 2008 г.
Вывучэнне культуры, яе гісторыі і развіцця заўсёды было цесна звязаным з вывучэннем гісторыі народа. Культура з'яўляецца “душой народа”, у значнай ступені вызначае яго светапогляд і менталітэт. У сучасным свеце, калі развіццё інфармацыйных тэхналогій з кожным днём набірае хуткасць, многія культуролагі ўсё часцей і часцей вядуць размова аб “узаемапранікненні культур”. Шляхі да гэтага ўзаемапранікнення ўзнікаюць у працэсе развіцця культурных сувязей паміж носьбітамі розных культур.
Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін. Галоўная мэта данная працы - гэта даследванне сутнасці і характару гэтых зносін, сувязей у розных галінах культуры паміж Беларуссю і Польшчай. Адной з мэтаў таксама з'яўляецца вывучэнне беларуска-польскіх культурных дачыненняў у іх гістарычным развіцці з улікам галоўных напрамкаў, а таксама эфектыўнасці супрацоўніцтва.
Асаблівасцю працы з'яўляецца той факт, што яно ахоплівае толькі той аспект беларуска-польскіх культурных кантактаў, які тычыцца прысутнасці беларускай культуры ў Польшчы. Што тычыцца навуковай навізны і актуальнасці працы, дык тут трэба адзначыць, што гэтая тэма дагэтуль шырока не вывучалася. Утварэнне ў 1991г. незалежнай Рэспублікі Беларусь патрабуе выпрацоўкі новага погляду на беларуска-польскія культурныя адносіны, а таксама іх разгляду з перспектывы існавання дзвюх суседніх самастойных дзяржаў.
1. Гісторыя беларуска-польскіх культурных сувязей у XIX-XX стст.

Нягледзячы на назву раздзела, трэба пачать агляд беларуска-польскіх адносін з часоў Рэчы Паспалітай. Менавіта жыцце беларускіх і польскіх зямель у адной дзяржаве дае пачатак культурным адносінам паміж імі. Да XIX ст. гэтыя адносіны былі досыць плённымі, але перавага ў іх была на баку Польшчы. У XIX ст., калі беларускія і польскія землі трапілі ў склад Расійская імперыі, культурныя адносіны паміж імі пачалі змяншацца. Звязана гэта было ў першую чаргу з палітыкай “русіфікацыі”, якую расійкія ўлады праводзілі на беларускіх землях. Гэтая тэндэнцыя найбольш узмацнілася у 70-90 гг. XIX ст., што было звязана з паўстаннем 1863-1864 гг.
Але канчаткова беларуска-польскія культурныя адносіны не згінулі. Яны працягвалі існаваць і развівацца, хоць перавага па-ранейшаму заставалася на польскім баку. Найбольш плённымі культурныя адносіны былі ў літаратуры. Значную ролю ў развіцці культурных адносін пачынае адыгрываць эмігранцкая культура. Гэта выразна бачна на прыкладзе літаратуры. Шмат зрабілі ў гэтыя часы для пашырэння культурных адносін дзеячы беларускай і польская культур.
У пачатку XX ст. беларуска-польскія культурныя адносіны ўступілі ў новую фазу свайго развіцця. Гэты перыяд нельга разглядаць адназначна. З аднаго боку польскія культурным і палітычныя дзеячы пачалі прызнаваць існаванне беларускай інтэлігенцыі. З другога - пачынае згасаць цікавасць палякаў да беларускага фальклору, а польскія палітыкі не прызнаюць беларусаў як самастойны народ.
У далейшым паўтарылася сітуацыя XIX ст. Беларускія землі ўвайшлі ў склад СССР, і таму на працягуў міжваеннага перыяда беларуска-польскіх культурных адносін фактычна не існавала, бо савецкія рэспублікі, якія межавалі з Польшчай, лічыліся бальшавіцкім урадам “бастыёнам свету сацыялізму”, першай лініяй абароны ад капіталістычнага Западу. Можна нават казаць, што сітуацыя з развіццём беларуска-польскіх культурных адносін была яшчы горш, чым у XIX ст.
2. Культурная дзейнасць беларусаў у Польшчы.

Асноўную культурную дзейнасць у Польшчы у гэты перыяд ажыццяўляла Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) з цэнтрам у Беластоку, створанае 2 лютага 1956 г. Менавіта ў гэты час завяршаецца працэс арганізацыі беларускай культуры у Польшчы пасля вайны. Яно падтрымлівала сталыя кантакты з БССР, а таксама з Масквой. Галоўнай дзейнасцю БГКТ была прапаганда беларускай культуры ў Польшчы, што ажыццяўлялася ў асноўным праз выданне беларускамоўнай літаратуры (штотыднёвік “Ніва”, “Беларускі каляндар” і г. д.). Усяго за перыяд 1956-1991 гг. у Польшчы выйшла 134 кніжныя публікацыі, сярэдні наклад якіх складаў 4 тыс. экзэмпляраў. Літаратурная творчасць беларусаў у Польшчы была выклікана не толькі неабзоднасцю захаваць сваю культурную і моўную непасрэндасць, але і творчымі пошукамі беларусаў, жаданнем вырашыць свае нацыянальныя праблемы, знайсці шляхі будучага лёсу народа.
Аднак трэба адзначыць, што дзейнасць БГКТ па сутнасці абмяжоўвалася адной толькі Беласточчынай. У першую чаргу гэта тлумачыцца палітыкай польскіх улад і ПРП-ПАРП. Гэта палітыка праявілася ў штучным падтрымліванні думкі, што Польшча - этнічна аднародная краіна, большасць насельніцтва ў якой складаюць палякі. Таму дзейнасць БГКТ значна абмяжоўвалася, асабліва ў 70-ыя гг. Толькі ў 1989г. МУС ПНР спыніла ажыццяўленне кантролю над дзейнасцю БГКТ. У 80-ыя гг. у польскім грамадстве пачаўся рост цікавасці да беларускай культуры. Разам з дэмакратызацыяй рэжыму гэта дазволіла беларусам у Польшчы адыгрываць ролю прадстаўнікой беларускай культуры.
3. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання культуры і навукі.

Якім быў уплыў сацыяльна-палітычнага становішча ў БССР (і ў нейкай ступені ў СССР) і Польшчы на развіццё беларуска-польскіх культурных сувязяў? Што тычыцца БССР, дык тут у 2 пал. 40-ых-50-ых гг. назіралася закрыццё межаў. Звязана гэта было з пранікненнем новых ідэй у час Другой сусветнай вайны, калі 15 млн. савецкіх грамадзян, якія вярнуліся з Еўропы, пабачылі ўзровень яе цывілізацыі. У 60-ыя-80-ыя гг. кантакты (у тым ліку і культурныя) СССР з вонкавым светам павялічываліся, але адначасова павялічываўся і кантроль над імі з боку улад і партыі. Для культуры гэты перыяд стаў апагеем бюракратызацыі.
Што тычыцца Польшчы, дык тут сітуацыя была некалькі лепшай. Прымат ідэалогіі і партыі ў культурным жыцці таксама прысутнічаў, але ён быў не такім адчувальным, як у БССР. Звязана гэта было з блізасцю Захада, а таксама з “польскай адлігай”, якая пачалася пасля 1956г. Таму працэс таталізацыі грамадства ў Польшчы не быў завершаны. За выключэннем марксісцка-ленінскай ідэалогіі і польска-савецкіх адносін польскія ўлады не ажыццяўлялі кіраванне культурным і інтэлектуальным жыццем. Але прыярытэт дактрынальнага аспекту у культурных сувязях БССР з замежжам не даваў выкарыстаць гэтыя магчымасці Польшчы на карысць беларуска-польскіх культурных адносінаў.
4. Механізм і суб'екты культурнага абмену.

Тут трэба разгледзіць, якім чынам ажыццяўляўся гэты абмен паміж дзвюма дзяржавамі. Да сяр. 50-ых гг. гэтага механізму не існавала, а культурныя дачыненні паміж Польшчай і Беларуссю мелі эпізадычны характа. Прававой базай культурных адносін паміж БССР і ПНР сталі: 1) Дагавор аб дружбе ад 21 красавіка 1945г.; 2) Дагавор аб культурным супрацоўніцтве ад 30 чэрвеня 1956г.; 3) Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ад 8 сакавіка 1965г. Усе гэтыя дагаворы заключаліся паміж ПНР і СССР, што сведчыць аб тым, якое значэнне Масква надавала любым адносінам СССР і асобным саюзных рэспублікі з іншымі краінамі.
У БССР культурны абмен з Польшчай праходзіў у асноўным праз Міністэрства культуры БССР. У плане міжнародных культурных адносін Міністэрства культуры было падпарадкавана Савету Міністраў БССР, а той, у сваю чаргу, - Дзяржаўнаму камітэту па культурных сувязях з замежнымі краінамі пры Савеце Міністраў СССР, які і кіраваў усімі міжнароднымі зносінамі Савецкага Саюза. Да таго ж увесь гэты ланцужок кантраляваўся ЦК КПСС, дзе ў 1956г. быў створаны асобны міжнародны аддзел, які курыраваў краніы “народнай дэмакратыі”. Быў і другі шлях культурнага ўзаемадзеяння - праз грамадскія арганізацыі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі і праз Таварыства савецка-польскай дружбы - але істотнай ролі ён не адыграваў. На ўсёй працягласці гэтага ланцужка ўсялякая ініцыятыва была недапушчальнай і жорстка каралася. Патрабавалася дакладна выконваць загады цэнтра.
Падобнае становішча было і ў Польшчы. Першым звяном быў Самастойны аддзел супрацоўніцтва з замежжам Міністэрства культуры і мастацтва, створаны 9 сакавіка 1945г.). У 1946г. Аддзел быў пераўтвораны ў Бюро па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам МКіМ. У 1950г. Бюро змяніў Камітэт па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам пры Савеце Міністраў. У 1970-ых гг. у ПНР усталявалася наступная сістэма: асноўная дзейнасць была даручана Дэпартаменту культурнага супрацоўніцтва з замежжам (у яго складзе - Аддзел супрацоўніцтва з СССР) пры МКіМ, які кантраляваўся Саветам Міністраў і Прэзідыўмам урада, тады як агульную каардынацыю ажыццяўляў міністр замежных спраў. Да 1965г. чыста беларускія акцэнты у культурным абмене Польшчы былі нязначныя, галоўны прыярытэт належыў СССР.
Усё гэта вельмі перашкаджала беларуска-польскім культурным адносінам, заганяючы іх ў вузкія рамкі партыйна-ідэалагічнай цэнзуры. Але культурны абмен паміж дзвюма краінамі існаваў, развіваючыся ў трох асноўных накірунках: 1) літаратура і выдавецкая дзейнасць; 2) мастацтва (жывапіс, скульптура, музыка, тэатр, кіно; 3) навука.
5. Беларуская культура ў Польшчы.

Беларуская культура ппранікала ў Польшчу па тром вышэйназваным накірункам. Найбольш плённымі беларуска-польскія культурныя кантакты былі ў сфе и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.