Здесь можно найти образцы любых учебных материалов, т.е. получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Контрольная Перыяд працяглага эканамчнага заняпаду палтычнага крызса феадальна-прыгоннцкай Рэчы Паспалтай. Войны сярэдзны ХV ст. х наступствы для Беларус. Крызс Рэчы Паспалтай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалтай. Пастанне Т. Касцюшк.

Информация:

Тип работы: Контрольная. Предмет: История. Добавлен: 13.08.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


5
Установа адукацыі
«Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт»
Кафедра філасофіі і гісторыі
Кантрольная работа па гісторыі Беларусі
Беларускія землі ў другой палове XVІІ - XVІІІ ст.
Студэнта групы 6 ЗЭІ
1 курса ФПУ
Петрашэвіч Д. В.
Заліковая кніжка
Праверыў
Адзнака аб заліку
«___»________ 2009г.
Мінск 2009
План
Уводзіны
1. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі
2. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве
3. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны

Перыяд Рэчы Паспалітай. Такую назву атрымала дзяржава, у якой аб'ядналіся Польшча і Вялікае княства Літоўскае. Здавалася б, утварэнне такой буйной дзяржавы, якая раскінулася “ад мора да мора” (ад Балтыйскага да Чорнага), дасць ей магчымасць стаць адной з магутнейшых у Еўропе. Аднак такое не адбылося.
Другая палова XVII і першая палова XVIII ст. - перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Шматгадовыя цяжкія войны ўзмацнялі і ўглублялі эканамічны і палітычны заняпад дзяржавы, абумоўлены гіпертрафіяй фальварачна-паншчынай сістэмы.
Войны неслі вялізныя бедствы, а месцамі поўнае разарэнне сялянам, памяншалі колькасць насельніцтва, спрыялі заняпаду гарадоў. Частка гарадоў цярпелі ад ваенных аперацый, частка спусташалісь варожымі войскамі.
Эканамічнаму і палітычнаму заняпаду дзяржавы садзейнічала яе ваенная слабасць. В войсках Рэчы Паспалітай пераважала шляхецкая конніца. Армейская дысцыпліна была вельмі слабая. Ваенная адміністрацыя не карысталася аўтарытэтам. Апісываемы заняпад цэнтральнай дзяржаўнай улады, аслабленне адзінства дзяржавы, узмацненне феадальнай анархіі ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай адбывалася ў той час, калі ў суседніх краінах хутка ўмацоўвалась моцная цэнтральная улада.
Пагоршылась знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай. У той час, як ваенная магутнасць Рэчы Паспалітай аслабевала, узрастала магутнасць суседніх краін -- Швецыі і Расіі, у стычках з якімі яна цярпела паражэнні.
Беларускія землі, якія ўваходзілі ў састаў Рэчы Паспалітай за два стагоддзі прыцярпелі шмат воінаў, вынікамі якіх было аслабленне эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага становішча.
У часы кіравання польскага караля Яна Казіміра і маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча пачаліся войны паміж Масквою і Рэччу Паспалітай, а руйнавалася паводле звычаю зноў Беларусь, на тэрыторыі якой ішло імперыялістычнае змаганне. Руйнаване Беларусі працягвалася 17 год, з 1654 да 1667 году.
У часы кіраваня караля Аўгуста ІІ адбывалася Паўночная вайна. Каля паловы XVІІІ стагоддзя Рэч Паспалітая перажывала стан поўнага развалу. Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй, прабудзіў рэфарматарскі рух сярод разумнейшых слаеў шляхты Рэчы Паспалітай. У сваіх думках яны трымаліся тых ідэй францускай асветнай філасофіі і літаратуры. Вялікая Француская рэвалюцыя 1789 года падняла іх палітычны настрой і дала ім смеласць задумаць рэформу. Так з'явілася Канстытуцыя 3 мая 1791 года.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у 1794 годзе на беларускіх землях, тэрыторыі Рэчы Паспалітай, успыхнула паўстанне, якое у цяперашні час мае назву паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Але польскія войскі балі разбіты, Касцюшка быў паранены і ўзяты ў палон. У 1795 годзе адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай.
Рэч Паспалітая як дзяржава перастала існаваць, а Беларусь увайшла ў склад царска-дваранскай Расійскай імперыі.
У гэтай кантрольнай рабоце трэба раскрыць прычыны войнаў: казацкай (антыфеадальнай), вайна с Маскоўскай дзяржавай, Паўночная вайна; апісаць асноўныя падзеі, вызначыць вынікі войнаў; прааналізаваць праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай. Таксама, раскрыць прычыны І, ІІ, ІІІ падзелаў Рэчы Паспалітай, і як яны адбываліся; паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Выкарастанная мной літаратура, дапамагла мне ў поўнай меры адказаць на ўсе пытанні дадзенай тэма, а такжа зрабіць вынікі па асноўным пытанням: войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі; крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве; падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
Цэль работы - прааналізаваць змены эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай ў другой палове XVІІ - XVІІІ ст., вылучыв пры гэтым прычыны, прынесшыя такія змяненні.
Работы такіх аўтараў як Галабуцкий В.А. Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага (1648--1654); Сагановіч Г.М. Невядомая вайна 1654-1667. - Мінск: Навука і тэхніка, 1995; Юхо Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. - Мінск: Навука і тэхніка, 1989; Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава. ВКЛ. - Мінск: Беллітфонд, 2003; Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі. - Мінск: Вышэйшая школа, 2007; дапамаглі ў напісанні гэтай кантрольнай работы.
1. Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі

Пасля перамогі над польскай арміяй на Украіне, Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць агентаў і казацкія атрады на тэрыторыю Паўдневай Беларусі з мэтай распачаць і тут “вызваленчую” вайну. Польскіх паноў на Беларусі не было, таму ўнутранная вайна стала грамадзянскай. Беларусы-мяшчане і сяляне ваявалі супраць беларусаў-шляхціцаў. Таксама, Багадан Хмяльніцкі планаваў далучыць Паўдневую Беларусь да Украіны.
Унутранныя супярэчнасці у дзяржаве (узмацненне эксплуатацыі сялян; рэлігійныя супярэчнасці; паланізацыя беларусаў), знешнія супярэчнасці (супярэчнасці паміж Рэчу Паспалітай і Турцыяй, паміж Рэчу Паспалітай і Швецыяй, Рэчу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, прычына - выхад да Балтыйскага мора) і былі прычынамі казацка-сялянскай вайны.
Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі былі занесены першыя ачагі паўстання, якое адразу прыняло жорсткія формы, было накіравана на татальнае знішчэнне супраціўнікаў. Першыя казацкія “загоны” атрымалі падтрымку простага насельніцтва, сяляне далучаліся да казакоў і знішчалі маенткі шляхты. У чэрвені 1648г. атрады украінскіх казакоў рассыпаліся па ўсем Палессі і пачалі захопліваць гарады - Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Бярэсце.
Кіраўніцтва ВКЛ вымушана было арганізаваць паспалітае рушэнне, але сабраннае войска было разбіта ў верасні 1648г. пад Кобрынам. Новую наемную армію збіраў гетман Януш Радзівіл. У гэты час выбухнула паўстанне ў Пінску. Але ў лістападзе 1648 г. падышлі галоўныя сілы на чале з Янушам Радзівілам. Горад быў узят штурмам. Радзівіл пачаў займаць паўдневыя гарады і адразаць паўстанцаў і казакоў ад Украіны. У Бабруйску паўстанцы разам з казакамі атамана Паддубскага разбілі ўрадавы атрад пана Паца, тады горад у пачатку студзеня асадзіў атрад пана Валовіча. На помач рушыў гетман Радзівіл. Тым не менш сіл на штурм не хапала. Радзівіл тайна пераманіў на свой бок заможных мяшчан і духавенства, тыя ноччу 22 лютага адчынілі браму. Войска ўчынілі крывавую расправу. Кіраўнікі паўстання былі пакараны страшнай смерцю. Так гетман Радзівіл выбіў казакоў з беларускіх гарадоў. Да вясны 1649г. паўстанне пайшло на спад і Хмяльніцкі накіраваў новыя атрады на Беларусь. Але паўстанцы пацярпелі паражэнне. З гэтага часу дзеянні казакоў і паўстанцаў прынялі партызанскія формы. У жніўні 1649 г. на Украіне быў падпісаны Збораўскі мір, таму дзеянні супраць палякаў перапыніліся. І на Беларусі паўстанне стала сціхаць. Але Януш Радзівіл марыў аб вяртанні багатых украінскіх зямель у склад ВКЛ, і збіраў пад Бабруйскам вялікае войска. Мара Януша Радзівіла не збылася.
У красавіку 1651 г. Хмяльніцкі аднавіў ваенныя дзеяння. Казакі авалодалі Крычавам і зноў сустрэліся з Радзівілам на Дняпры. І ў гэты раз Радзівіл перамог і ўвайшоў на тэррыторыю Украіны, а ў жніўні заняў Кіев. Хмяльніцкі вымушаны быў падпісаць мірныя пагадненні. Новы мір не пратрымаўся доўга - ваенныя дзеянні казакоў аднавіліся, але цяпер Хмяльніцкі прасіў дапамогі ў Масквы.
Хмяльніцкі прапанаваў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу Раманаву аб'яднаць з Расіяй Украіну і дапамагчы ў заваяванні Беларусі. Адразу пасля аб'яднання Украіны з Расіяй у 1654 г. для Масквы адкрылася магчымасць ажыццяўлення сваей запаветнай мары: аб'яднаць пад сваей уладай усе ўсходнеславянскія землі,непадначаленнай з якіх была толькі Беларусь. І калі Украіна аб'ядналася з Масквой добраахвотна, то Беларусь трэба было заваевываць што і стала галоўнай прычынай гэтай вайны. Ужо восенню 1653 г. былі разарваны дыпламатычныя адносіны з Рэччу Паспалітай з прычыны таго, што апошняя парушала ранейшыя дамовы з Масквой. А гэта азначала непазбежнасць вайны.
Адразу пачалася ўзмоцненная падрыхтоўка да вайны. Насельніцтва зямель, пагранічных з Расіяй, чакала прыходу маскоўскіх войскаў як сваіх вызваліцеляў, гэта было арганізавана агентамі Масквы.
Ведаючы аб падрыхтоўцы вайны з боку Масквы, палявы гетман ВКЛ Януш Радзівіл выдае 16 лютага 1654 г. універсал ваяводам па правядзенні войскаў пад Оршай у баявую гатоўнасць.
Вайна пачалася ў сярэдзіне мая 1654 г. з боку Масквы, калі яе войскі пад камандаваннем Шарамецьева накіраваліся на Невель і гарады, размешчанныя на Зах. Дзвіне. На поўдні Беларусі казакі Залатарэнкі занялі Гомель, Рэчыцу, Чачэрск. Першыя поспехі давалі рускім войскам магчымасць прасоўвацца далей на захад. Гэтаму забяспечвала поспех і тое, што сілы Польшчы і ВКЛ былі тут непараўнальна слабымі. Пасля працяглай асады капітулявалі Магілеў, Смаленск, Віцебск. За здачу Смаленска, яго ваявода Піліп Абуховіч падвергся суроваму і здзекліваму асуджэнню ў літаратурным творы “Ліст да Абуховіча”. Канстанцін Палонскі, магілеўскі шляхціц, які прысягаў на вернасць Маскве, пачынае збіраць беларускі полк. Гэты полк удзельнічаў у штурме Магілева, але дзякуючы Паклонскаму з горадам абышліся міласціва, нават захавалі самакіраванне. Абапіраючыся на Магілеў, паклонскі ўмацоўвае свой полк, але тут ен сутыкаецца з інтарэсамі казакоў у Падняпроўі. Да таго ж маскоўскія ўлады беспардоннымі паводзінамі і насіліем над жыхарамі адбіваюць у беларускага палкоўніка жаданне служыць акупантам. Паклонскі ўваходзіць у тайныя зносіны з Радзівлам. Ноччу 6 лютага 1655 г. Паклонскі адчыніў вароты Магілева, аднак далей знешняга землянога вала войска ВКЛ пранікнуць не змагло. Войска канцлера ВКЛ Я. Радзівіла і гетмана В. Гансеўскага не магло стрымаць націску і даць генеральный бой рускай арміі.
Аблогі і ўзяцці рускімі войскамі гарадоў Беларусі суправаджаліся іх разбурэннем, спусташэннем, вынішчэннем і паланеннем насельніцтва. Захоп у палон жыхароў Беларусі і вывад іх у Расію быў найважнейшай мэтай расійскага ўрада. Так, напрыклад, рэзчык Арсень, які з дваццаццю сваімі землякамі ўпрыгожыў беларускай рэззю Крэмль і Каломенскі палац. Пераехаў у Маскву і Сімяон Полацкі, які ўзбагаціў рускую культуру.
Кіраўніцтва ВКЛ у асобе канцлера Януша Радзівіла шукала выйсця з надзвычай-на цяжкага становішча. Выратаванне бачылася яму ў цесным саюзе са Швецыяй, нават у дзяржаўнай уніяй з ей. 17 жніўня 1655 г. была заключана Кейданская ўнія аб пераходзе ВКЛ пад пратэктарат Швецыі, аб'яўляўся саюз супраць агульнага ворага (Польшчы і Расіі). Заключэнне Кейданскай уніі і было прычынай часовага спынення далейшага наступлення рускіх войскаў. Пачалася руска-шведская вайна 1657-1660 гг.
Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая і Швецыя падпісалі Оліўскае пагадненне аб міры, па якім першая канчаткова адмаўлялася ад уладанняў у Прыбалтыцы. Юрый Хмяльніцкі таксама пайшоў на пагадненне з Польшчай. Рэч Паспалітая разам з казакамі накіравала сілы супраць маскоўскіх вайскоў. У чэрвені 1660 г. войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам П. Сапегі ў некалькіх бітвах разбілі рускую армію. Так пачалося вызваленне ВКЛ. Скончылася яно у 1667 г. падпісаннем Андрусаўскага пагаднення аб перамір'і на 13,5 года.
Гаспадарка ВКЛ ляжала ў руінах, поўнасцю было вынішчана адукаванае беларускае мяшчанства. Разам с культурай і мовай была страчана нацыянальная ідэя беларусаў і ВКЛ - як пераважна беларуская дзяржава.
Так склаўся лес Беларусі, што яе ўваходжанне ў кожнае стагоддзе з'яўлялася нешчаслівым. У XVIII ст. пачалася Паўночная вайна, якая цягнулася з 1700 па 1720 г.
Прычына яе тая ж , што і Лівонскай вайны, а менавіта імкненне Расіі прабіцца да Балтыйскага мора. Саюзнікамі Расіі ў гэтай вайне былі Данія і Рэч Паспалітая. Але пачатак вайны быў катастрафічны для саюзнікаў. У 1702 г. шведы разам с Сапегамі ўступілі на тэрыторыю ВКЛ, разрабавалі Гародню і яе наваколле, захапілі Вільню і Коўна. Войскі ВКЛ і Польшчы не адважыліся на бой са шведскім каралем. Пры падтрымцы Сапегаў і некаторых магнатаў акупанты 13 ліпеня 1704 г. выбралі каралем Станіслава Ляшчынскага. У краіне усталявалась двоеўладдзе. Тэрыторыю краіны спусташалі не толькі шведскія інтервенты, свае феадалы таксама рабавалі маенткі суседзяў. Войскі Агінскага і Вішнявецкага цярпелі паражэнне за паражэннем ад шведскіх атрадаў. Хутка на Беларусі з'явілася яшчэ адна армія - руская. Восенню 1704 г. 60-тысячная армія пад кіраўніцтвам Рапніна была ўжо на тэрыторыі ВКЛ. Разам з войскам некаторы час знаходзіўся і Петр І. Але да 1706 г. Карл XІІ выцісніў рускіх ва Ўсходнюю Беларусь. У 1706 г. Карл XІІ прымусіў капітуляваць Аўгуста ІІ і падпісаць Альтранштацкі мір, па якім Аўгуст пазбаўляўся кароны Рэчы Паспалітай, разрываў саюз з Пятром, выплачваў значную кантрыбуцыю Швецыі. Першы рашаючы бой паміж Расіяй і Швецыяй адбыўся каля мястэчка Галаўчын 14 ліпеня 1708 г., у якім рускае войска было разбіта. Пры аступленні руская армія спаліла Мсціслаў, Оршу, Віцебск, Магілеў.
28 верасня 1708 г. каля вескі Лясная рускія войскі захапілі абоз, а шведскі корпус разбілі. Хутка пад Палтавай Петр І перамог у генеральнай бітве Карла XІІ, які збег у Турцыю. Беларусь была ачышчана ад шведаў і прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага.
У пачатку 1710 г. сабраўся так званы “вялікі сойм”, паводле пастановы якога Аўгуст ІІ зноў аб'яўляўся каралем Рэчы Паспалітай і была ўзмоўленна яго дамова з рускім царом Пятром І аб іх вайсковым саюзе.
У 1717 г. адбыўся сойм, які ўвайшоў у гісторыю як “нямы”, бо прадаўжаўся ўсяго 7 гадзін. Пацвердзіўшы пастановы сойма 1710 г., ен адначасова выказаў падзяку Пятру І за прысылку войска ў Польшчу і надзяліў яго правам быць пасрэднікам паміж каралем і яго падданымі ў час іх нязгоды. Усе гэта засведчыла выключную слабасць улады Рэчы Паспалітай, якая не магла адолець свае ўнутранныя супярэчнасці і таму фактычна добраахвотна аддала сябе пад уладу суседняй дзяржавы.
У 1720 г. такую дамову падпісалі Расія і Аўстрыя, а ў 1726 г. да іх далучылася Прусія. Далейшае праўленне Аўгуста ІІ было адзначана наступленнем на праваслаўе і уніяцтва. Згодна з умовамі ўніяцкага сабора, які быў скліканы ў Замосці, уніяцкая царква прымала ўсе дагматы каталіцкай царквы. У 1732 г. на Варшаўскім сейме ўзяліся за праваслаўных.
Рэч Паспалітая не здолела пераадолець наступствы войнаў. Шматлікія войны, рэскае скарачэнне колькасці насельніцтва, голад, эпідэміі, хваробы, вялікае змяншэнне колькасці ворыўных зямель із-за таго, што не было каму апрацоўваць іх, узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялян прывяло к заняпаду беларускіх зямель.
2. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве

Другая палова XVII - першая палова XVIII ст. - гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.
Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг. Іх вынікам было поўнае разбурэнне гарадоў і сельскай гаспадаркі, асабліва ва ўсходніх і паўночных раенах. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя паветы Беларусі. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася плошча ворыўных зямель і колькасць цяглай жывелы. Плошчы палеткаў на Беларусі скараціліся больш чым напалову. Феадалы часова ішлі на ўступкі сялянам, асабліва ва ўсходніх раенах, якія шмат пацярпелі ад вайны. Але з аднаўленнем гаспадаркі ўзмацнялася феадальная эксплуатацыя сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцяў: адпрацовачнай, грашовай і натуральнай. Асабліва цяжкае становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў. Арандатар нярэдка павялічваў павіннасці звыш ўсякіх нормаў.
У аднаўленні сельскай гаспаларкі былі зацікаўлены феадальныя ўласнікі - шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіх знаходзілася галоўнае багацце - зямля і прыгоннае сялянства. Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маенткі, якімі ен распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Падчас аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк - чынш і пашырэнне фальварка.
Грашовы аброк ужываўся часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук.
У 30-40-я гг. XVIII ст. фальваркавыя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму стала шырока практыкавацца перадача маентка ў арэнду або залог, пераважала кароткатэрміновая арэнда 1-3 гады.
У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і феадалы. Каб хутчэй узняць пусткі, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.
Сялянскія надзелы дзяліліся на цяглавыя, за якія ў асноўным выконвалася паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным чынам сяляне плацілі грашовы аброк.
Паншчыну адбывалі круглы год і мужчыны і жанчыны, са сваей рабочай жывелай. Памеры яе вызначаліся з улікам магчымасці сяляніна весці сваю гаспадарку. За разглядаемы перыяд памер паншчыны павялічыўся амаль у 3 разы, дасягаючы фантастычных лічбаў 24 дні на тыдні з валокі.
Дзяржаўны падатак - падымнае - штогод уносіўся з кожнага двара. Максімальныя памеры падаткаў вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюду парушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маенткаў. Улады, што абараняла б сяляніна, не было.
Доўгія годы сяляне Крычаўскага староства вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства кіраўніцтва староства і арандатароў. Звычайныя формы барацьбы - скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцекі - вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброеннае паўстанне. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі Радзівілавых арандатароў, замест іх абралі са свайго кола. Паўстанцы разбурылі двары і падзялілі маемасць. Былі знішчаны судовыя і даўгавыя кнігі. На разгром паўстання Радзівіл накіраваў у студзені 1744 г. значны вайсковы атрад на чале з палкоўнікам Пястжэцкім, які захапіў горад, напаў на лагер паўстанцаў і разбіў сялянскае войска. Неарганізаваннасць, стыхійнасць і лакальнасць - прыкметы амаль усіх сялянскх паўстанняў, з-за якіх яны не маглі скончыцца перамогай.
Не менш моцным было паўстанне на Каменшчыне 1754-1756 гг. Хваляванні сялян ва ўладаннях віленскага капітула на Мазыршчыне пачаліся яшчэ ў 1736 г., у 1754 г. яны перараслі ва ўзброеннае паўстанне. Сяляне аказвалі сур'езнае супраціўленне. Толькі ў 1756 г. паўстанне было задушанна.
Гарады знаходзіліся ў глыбокім заняпадзе, унутраны рынак звузіўся. Было падарвана развіцце рамяства. Частка рамеснікаў, якія засталіся ў гарадах, былі вымушаны перасяляцца ў веску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў. Ва ўмовах бязладдзя феадалы рабавалі купецкія абозы, рабілі наезды на рынкі і гарады, патрабавалі ад апошніх выкупы.
З аднаўленнем прадукцыйных сіл у весцы паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. У вялікіх гарадах расце рамесная вытворчасць, наглядаецца адраджэнне спецыялізацыі раенаў.
Адраджэнне рамяства суправаджаецца аднаўленнем арганізацый рамеснікаў - цэхаў. Адначасова ўзрастае роля скупшчыка - пасрэдніка паміж вытворцам і рынкам.
Новае ў эканамічным жыцці - гэта з'яўленне мануфактурнай вытворчасці, пераважна ў мястэчках і сельскай мясцовасці. Яны належалі ў асноўным магнатам, таму называліся вотчыннымі мануфактурамі.
У сярэдзіне XVII ст. прыкметна звузіўся памер унутраннага і знешняга гандлю. Прычынамі быў агульны заняпад гаспадаркі ў выніку шматлікіх воінаў, збядненне асноўнай масы насельніцтва, вузкасць унутраннага рынку, абмежаванні на гандаль для сялянства, памяншэнне ролі Беларусі як пасрэдніка ў расійскім знешнім гандлі.
У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Адной з прычын гэтага ажыўлення была дэмаграфічная, звязанная з хуткім ростам насельніцтва.
Другая прычына - гэта павышэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. П и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.