На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Абектынае вывучэнне аналз вайны Рас з Рэччу Паспалтай у кантексце гсторы Беларус. Выразны захопнцк характар, прычыны падрыхтока да вайны Рас з Рэччу паспалтай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянн на тэрыторы Вялкага княства Лтоскага.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: История. Добавлен: 28.03.2010. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


25
Змест
    Уводзіны
      Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны
      Глава II. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
      Глава III. Ваенныя дзеянні ў 1656-1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
      Заключэнне
      Літаратура

Уводзіны

Вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 - 1667 гг. з'явілася з аднаго боку, як лагічны працяг папярэдніх масавых антыфедальных выступленняў 1648 - 1651 гг., з другога планамерна рыхтавалася: ідэалагічна, эканамічна, ваена, рускім урадам.

У айчыннай гістарычнай навукі вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 - 1667 гг. лічыца “невядомай” (па трапнаму выразу Г. Сагановіча). І гэта можна лічыць так, таму як, да 90-х гадоў XX ст. дадзеная вайна вывучалася толькі як вызваленчая з боку рускага цара.

Галоўнай мэтай курсавой работы з'явілась аб'ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг., у кантексце гісторы Беларусі. Абапіраючыся на цель, можна вылучыць наступны задачы

Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.

Падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.

Ваенныя дзеянні ў 1654 - 1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Ваенныя дзеянні ў 1656 - 1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Пры напісанні курсавой работы, асноўнай крыніцай, з'явілась праца: “Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов” Акты, издаваемые виленскою комиссию для разбора древних актов. Т. 34. Вильно, 1909.. З гэтых дакументаў можна даведацца пра тое становішча, у якім апуналася Вялікае княства Літоўскае. Увогулле джакументы, якія знаходзяццаў гэтым зборы, можна падзяліць на тры группы:

1) універсалы караля і іншых урадавых асоб;

2) скаргі і заявы пркрадзеж і разбоі войскамі праціўніка і сваімі;

3) акты, што малююць эканамічнае становішча ў краі.

Сярод рознабаовых манаграфічных прац у першую чаргу трэба вылучыць працу Генадзя Сагановіча “Невядомая вайна” Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995.. Тут грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар робіць спробу паказаць сапраўдныя мэты вайны і адносіны да тэрыторыі Беларусі рускага цара.

Таксама выкарастана праца А. Мальцава “Россия и Белоруссия в середине XVII века” Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974.. Гэта найбольш аб'ектыўнае даследванне савецкага часу. Тут падрабязна разгледжаны пычыны вайны, паказаны стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, а таксама палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Аднак тут як і ў працы І. Галакціенава “Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. ” Галактионов И. В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960. вайна паказваецца, як вызваленчая ў адносінах да беларускага народа.

Вельмі важна пазначыць артыкул М. Ткачова “Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667” Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994.. У ім даследчык добра паказаў падзеі вайны, асвяціў розныя сапекты прычынаў ваны, стан гарадоў ВКЛ, асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Пры напісанні курсавой работы, гэта артыкул з'явіўся асноўным пры распрацаванні структуры работы.

Таксама пры напісанні работы былі выкарастаны розныя вучэбныя дапаможнікі, як па гісторыі Беларусі, так і па гісторыі Расіі. А таксама па гісторыі міжнародных адносін дадзенага перяды.

Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны

У час царавання рускага самадержца Аляксея Міхайлавіча (1645 - 1676) у краіне стаялі шматлікія пытанні ва ўнутранай палітыцы. Перш за ўсе гэта забеспячэнне фіскальных інтарэсаў дзяржавы, патрабаваўшых вялікіх выдаткаў на ваенныя патрэбы. Былі павелічаны ўскосныя падаткі, акрамя прамых. Так былі значна павялічаны кошты на соль, продаж якой з'яўляўся царскай манаполіяй Гісторыя Расіі з старажытных часоў да 1917 г. Гродна, 1993. С. 107.. Гэта прывяло да хваляванняў, якія шырыліся ў асноўным у бядняцкай срадзе. Так можна адзначыць саляны бунт у Маскве ў чэрвене 1648 г Там жа. С. 107.. Таксама паўстанні былі звязаны з выпускам у 1654 г. медных грошаў і спробай урада пусціць іх у абарот па курсу срэбных, што неміныема прывяло да падзення грошай у цане і росту коштаў у 12 разоў Там жа. С. 108.. Трэба адзначыць, што асноўнай рухуючай сілай былі ніжэйшыя слаі насельніцтва (падзячыя, рамеслінікі), а таксама стральцы, якім урад затрымліваў выплату заработнай платы. Разам выступалі і сяляне надаючы паўстанню антыфеадальны характар.

Таксама адной з галоўных прычын з'яўлялася барацьба двух буйнейшых груповак, феадалаў-баяраў і духавенства за свой прыярытэт і ўдзел у кіраванні дзяржавай.

Такім чынам каб зняць напружанне у дзяржаве трэба была разрадка. Гэтай разрадкай магла стаць вайна.

Другая прычына была ў недахопе зямлі. Шмат якія дваране і баярскія дзеці выступалі з патрабаваннем ад цара новых зямель з сялянамі, бестэрміновага запрыгоньвання сялян, рэформ суда і ўлады і інш. Дарэчы да сярэдзіны стагоддзя назіраецца рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы за кошт ператварэння пустэльняў і засваення новых зямель на поўдні, у Паволжы, Башкірыі і Сібіры Галактионов И. В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960. С. 13.. Але навошта засваіваць неабжытыя, калі побач есць добра ўпарткаванныя?

Таксама ў гэты час у Расіі назіраецца рост зхнешняга і унутранага гандлю. Але для знешняга існаваў толькі адзіны порт на поўначы - Архангельск. Які быў адкрыты для судоў на невельмі працяглы перыяд, звычайна на некалькі месяцаў. Таму, як адзначыў І.В. Галанціенаў: "создание плацдарма на реке Двине и завоевание морского побережья в районе Пруссии должно было, по мысли правительства России, подготовить условия для разрешения балтийской проблемы в будущем" Там жа. С. 13.. Інакш кажучы маскоўскі ўрад меў на меце высці да Балтыйскага мора шляхам заваявання земляў Вялікага княства Літоўскага і надалей да Прусіі.

Трэцяй жа прычынай стала вайна 1648-1651 гг., вынікі якой ставілі абедзьве краіны перад амаль звяршыўшымся фактам - вайной.

Такім чынам царскі ўрад палічыў за лепшае вырашыць увесь комплекс унутраных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем шляхам развязвання вайны з сваім даўнім сапернікам Рэччу Паспалітай.

Напярэдадні вайны Расіяй была праведзена шмат дыпламатычных аперацый. Каб лакалізаваць ваенныя дзеянні і гарантаваць неўмешванне іншых дзяржаў з Масквы выехалі пасольствы ў Аўстрыю, Францыю, Швецыю, курляндыю, бранденбург, Данію, Галандыю і Венецыю Там жа. С. 36.. Расійскі ўрад дамагаўся ад гэтых краінаў “благожелательного нейтралитета” у выпадку вайны з Польшчай, а з боку Галандыі і Венецыі - дапамогі зброяй і грашыма Там жа. С. 36.. Аднак Расіі не ўдалося лакалізаваць вайну, бо Крымскае ханства і Швецыя мелі свае інтарэсы, суадносна, на Украіне і ў Прыбалтыцы. І якія таксама умяшаліся у канфлікт.

Таксама на беларускія землі прэтэндавала і украінская старшыня. Яе перш за ўсе цікавіла паўдневая частка Беларусі. Таму пытанне а вайне ўзнімала ўжо ў 1651 г., пад час перамоваў у Маскве. Аднак маскоўскі ўрад выслухаў гэтую прапанову без асаблівай увагі, бачачы ў казаках сваіх канкурэнтаў Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994. С. 189..

Тым не менш у лютым-сакавіку 1653 г. пытанне аб вайне было ўжо вырашана Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974. С. 22.. Улетку 1653 г. цар накіраваў у Рэч Паспалітую пасольства на чале з князем Б. Рапніным-Абаленскім, нібы з мэтай прымірыць польскі ўрад з Багданам Хмяльніцкім згодна з умовамі Збароўскага замірэння. Сапраўднай жа мэтай было даведацца аб унутранным стане Рэчы Паспалітай. Спроба замірэння сустрэла рашучае адмаўлення, аднак ўтой жа час пасольства даведалася аб унутраной слабасці Польшчы Там жа. С. 22.. 1 кастрычніка 1653 г. Земскі сабор даў згоду, каб прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала афіцыйнае аб'яўленне вайны Рэчы Паспалітай. І Расія пачала актыўныу падрыхтоўку да вайны.

У рашэнні Земскага сабора прычынай вайны называліся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі над святынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументам Рэчы Паспалітай было разумение Масквой растучай унутранай слабасці. Амаль што шасцігадовая вайна казакоў і бунты сялян былі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыяй яе эканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сіл аказаць Расіі дзейсную дапамогу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступені паніжала магчымую рызыку.

Урад цара разлічваў і на падтрымку на Беларусі. Вясной 1653 г. паслы ад Сечы ў Маскве запэўнівалі, што "гетман пошлет свои листы в Оршу, Могилев и иные города, к белорусским людям, которые живут за Литвой. И де белорусские люди тотчас учнут с ляхи битца, а будет их до 200 тысяч " Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 17..

Аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны, добра разумелі і ў Рэчы Паспалітай. Каралеўскія універсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўваць прыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя гарнізоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.

Стратэгічныя планы рускага камандавання прадугледжвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сіл агульнай колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзеных у тры арміі.

Асноўныя сілы (больш за 40 тыс. чалавек) пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскага і князя М. Цемкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступаць на Барысаў.

Паўночнае крыло рускіх войск пад камандаваннем ваяводы Б. Шарамецева мела мэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск.

Нарэшце, паўднёва-заходняя трупа ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць па лініі Мсціслаў-Барысаў. Казацкі гетман выдзеліў 20-тысячны атрад пад началам І. Залатарэнкі, які быў павінен дзейнічаць у паўднёва-заходніх паветах Беларусь Агульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічных пунктаў на шляху да Вільні і магчымай абароне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыі, якая магла выступіць з Лівоніі Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000. С. 510..

У планах рускага камандавання, задумах Б. Хмяльніцкага, а таксама з боку польска-літоўскага камандавання Беларусь лічылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты.Я. Радзівіл прыняў булаву віленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.

Глава II. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

У ліпені 1654 г. руская армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, у хуткім часе заняла ўсё Полацкае ваяводства і Віцебскі павет. Падрыхтоўвалася аблога Смаленска. На паўночным напрамку армія Б. Шарамецева заняла 1 ліпеня Невель, 17 - Полацк, затым Дзісну. У сярэдзіне ліпеня рускія войскі авалодалі Друяй і Усвя-тамі. Адначасова быў абложаны Віцебск. Каля трох месяцаў цягнулася аблога горада. Яго гарнізон складалі некалькі тысяч салдат і значная колькасць шляхты, якая загадзя схавалася за гарадскімі сценамі. Напярэдадні царская армія авалодала Мсціславам, у якім быў размешчаны моцны гарнізон, падмацаваны шляхтай, пасля жорсткіх баёў горад быў амаль цалкам знішчаны Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000. С. 512..

Маскоўскі урад разглядаў Беларусь як будучую царскую вотчыну. Сацыяльнай апорай расійскіх феадалаў тут магла быць толькі шляхта, якую маскоўскія ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок.

Гэтыя абставіны вызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту і зняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.

Пасля ўзяцця Мсціслава руская армія авалодала таксама Копыссю, Дуброўнай і Оршай. 26 жніўня пасля доўгіх перагавораў, якія вялі рускія ваяводы з жыхарамі і гарнізонам акружанага Магілёва, горад капітуляваў. Армія Шарамецева авалодала Глыбокім і Віцебскам.

Амаль тры з паловай месяца цягнулася аблога Смоленска. На дапамогу гораду прарываліся войскі Радзівіла, якія знаходзіліся ў раёне Оршы. Аднак у выніку шэрагу бітваў літоўскае войска вымушана было адступіць да Копысі і Шклова. Шматлікі гарнізон Смаленска (па розных даных каля 4,5-7 тыс. чалавек), аснову якога складалі рэгулярнае войска і шляхта, страціў надзеі на дапамогу звонку. Пачаўся абмен парламенцёрамі, якія абмяркоўвалі ўмовы капітуляцыі. У выніку перамоў Смаленскі ваявода Ф. Абуховіч згадзіўся на здачу горада. Пазней ён і шэраг іншых кіраўнікоў абароны адшукваліся па загаду сойма па абвінавачванню ў здрадніцтве.23 верасня адбылося ўрачыстае ўступленне царскай світы і рускіх войск у Смаленск Грыцкевіч А. П. Вялікае княства Літоўскае. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі». Т. 2. Мн. 1994. С. 396..

Інакшым было становішча ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе дзейнічалі казацкія атрады I. Залатарэнкі. Па плану яны былі павінны ўзаемадзейнічаць з рускімі войскамі. Аднак вельмі павольным было прасоўванне казацкіх сіл на тэрыторыю паўднёва-ўсходняй Беларусі. Прычынай слабай узаемасувязі казакоў з рускімі войскамі было імкненне казацкіх старшынь замацаваць сваю ўладу ў памежных з Украінай беларускіх землях. Згодна з Пераяслаўскім дагаворам 1654 г. казакі атрымалі права валодаць гарадамі, якія яны здабудуць у баях з польска-літоўскай шляхтай. Менавіта гэтым тлумачыцца жаданне I. Залатарэнкі авалодаць гарадамі і перадаць іх пад кіраванне казацкай вярхушкі. Прадстаўнікі казакоў угавор-валі гараджан здацца не на імя рускага цара, а на імя казацкага гетмана і ў выпадку нязгоды разаралі дашчэнту навакольныя вёскі.Б. Хмяльніцкі паслаў на Беларусь вялікую колькасць казацкіх сіл. У хуткім часе ў лагеры Залатарэнкі паўсталі супярэчнасці, казакі пачалі пакідаць свае атрады. У канцы кастрычніка 1654 г. на Беларусі з 20 тыс. казакоў засталося ўсяго каля 8 тыс. Сам I. Залатарэнка вымушаны быў прасіць цара аб дапамозе, скардзячыся на недавер да яго баявых сяброў.

Тым не менш к канцу 1654 г. казакі авалодалі Гомелем, Рэчыцай, Чачэрскам. Такім чынам, пад кантролем царскіх войскаў знаходзілася тэрыторыя паўночна-ўсходняй, усходняй і паўднёва-ўсходняй Беларуси Поспехі рускай арміі і казакоў, а таксама мэтанакіраваная прапаганда з боку Масквы прывялі да таго, што праваслаўныя гараджане, сяляне цэлымі воласцямі пачалі падаваць заявы з просьбай прыняць іх у рускае падданства. Пры гэтым шляхта праяўляла асцярожнасць, прасіла пацвердзіць яе правы і прывілеі. Маскоўскі ўрад ахвотна даваў такія пацвярджэнні Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 36..

Шырокі рэзананс у гэты перыяд атрымала дзейнасць магілёўскага шляхціча В. Паклонскага. У чэрвені 1654 г. ён з групай аднадумцаў звярнуўся да цара з прапановай сфарміраваць палкі з прадстаўнікоў беларускай шляхты і "усякіх служылых людзей, якія на верное падданства прысягнулі". Цар вельмі прыхільна аднёсся да ідэі арганізацыі з ліку мясцовага дваранства воінскага кантынгенту і запэўніў Паклонскага, што захавае яму і яго прыхільнікам былыя правы і "маёмасці". Паклонскі быў прызначаны ў палкоўнікі і стаў на чале палкоў, якія фарміраваліся. У хуткім часе з ліку шляхты, гараджан і сялян узніклі палкі ў Чавускім, Навабыхаўскім, Магілёўскім і іншых паветах.

Місіі Паклонскага маскоўскія ўлады надавалі вялікае значэнне, разглядалі яе як дэманстрацыю жадання усей беларускай шляхты зрабіцца паплечнікамі Расіі. Аднак надзеі цара і яго акружэння не здзейсніліся. Палкі, якія сфарміраваў Паклонскі, выявілі сваю няздольнасць весці актыўныя баявыя дзеянні. Ужо ў кастрычніку 1654 г. афіцэры і салдаты пачалі пакідаць "беларускія палкі", атыя, хто яшчэ заставаўся, не жадалі падначальвацца прарасійскаму камандаванню. Гэта было выклікана паводзінамі рускіх войск і акупацыйнай адміністрацыі, якія рабавалі і разбуралі маёнткі шляхты, гарады і мястэчкі, сёлы незалежна ад таго, прысягалі ўладальнікі іх цару ці не.

Так, царскі ваявода Трубяцкой у сваім данясенні цару паведамляў: "... ис-под Слуцка со всеми твоими государевыми ратными с конными и пешыми людьми пошли к Слониму в 26 день. А идучи, государь, дорогою, села и деревни, и хлеб и сало, и всякие конские корма мы, холопы твои, по обе стороны жгли и людей побивали, и в плен имали, и разоряли совсем без остатку, и по сторонам потому ж жечь и разорять посылали... Пришли к городку Мише августа 31 день и милостию, государь, божиею литовских людей, которых зостали, побили и языков взяли многих людей и городок Миш выжгли и разорили без остатку" Акты, издаваемые виленскою комиссию для разбора древних актов. Т. 34. Вильно, 1909. С. 134..

Рускія ваяводы перайшлі да тактыкі "выпаленай зямлі". Знішчалі усе, што можна было знішчыць, а сялян, і асабліва рамеснікаў, сотнямі тысяч вывозілі ў вечны палон. У Маскве і іншых рускіх гарадах узніклі цэлыя слабодкі з гвалтоўна пераселеных туда "беларусцаў", як называлі у Расіі ўсходніх літвінаў.

На пачатку зімы баявыя дзеянні рускіх армій былі прыпынены. Частка войск была адведзена ў гарнізоны, другая адпушчана на адпачынак. Выкарыстаўшы перадышку, Я. Радзівіл змог сфарміраваць больш як 24 тыс. армію і накіраваць яе ў раён Старога Быхава, дзе казакі пад камандаваннем I. Залатарэнкі беспаспяхова вялі аблогу горада. Казацкія атрады баяліся адкрытай бітвы, схаваліся за сценамі Новага Быхава, які з налёту ўзяць войску Радзівіла не ўдалося.

Тым часам Паклонскі і яго паплечнікі вырашылі перайсці на бок сваіх суайчыннікаў. Паклонскі пасля тайнай перапіскі з Радзів-ілам дамовіўся аб здачы Магілёва, але гэты план не ўдаўся. Пачалася планамерная аблога горада, якая цягнулася некалькі месяцаў.1 мая войска Радзівіла адышло за Бярэзіну. Дзеянні Паклонскага былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай. Яму было вернута адабранае годам раней шляхецкае званне, а таксама падораны чын каменданта некалькіх паветаў.

У перыяд аблогі Магілёва далі знаць аб сабе разнагалоссі, якія існавалі паміж маскоўскім урадам і Г. Залатарэнкам. Нягледзячы на прамыя загады цара ісці на дапамогу рускаму гарнізону, казацкі гетман так і не выступіў з Новага Быхава, адгаворваўся то мара-замі, то вясеннім бездарожжам.

У канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступление рускіх войск. Бітвы ў раёне Барысава, Слуцка, Свіслачы, Ашмян прынеслі перамогу рускай арміі. Армія пад камандаваннем ваяводы Я. Чаркаскага і казацкія "загоны" 3 ліпеня авалодалі Менскам, а войска А. Трубяцкога ўзяло Клецк, Слонім. У канцы ліпеня на тэрыторыі Ашмянскага павета сустрэліся асноўныя сілы рускай і польска-літоўскай армій.26 ліпеня адбылася рашаючая бітва, у выніку якой войска Я. Радзівіла было рассеяна. Дарога на Вільню - сталіцу ВКЛ - была адкрыта.31 ліпеня была ўзята Вільня, а ў жніўні - Гродна і Коўна.

Да восені ўся тэрыторыя Беларусі была занята рускім войскам і казацкімі атрадамі, якія авалодалі Давыд-Гарадком і Столінам. Толькі Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце, дзякуючы моцным гарнізонам, знаходзіліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Вільня, 2000. С. 78.

Царскі урад вырашыў, што прыспеў час анексіраваць усходнюю частку ВКЛ, дзе значная колькасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Дзеля ідэалагічнага абгрунтавання анексіі рускія ўлады ўкаранялі назвы "Белая Русь" у адносінах да сучаснай усходняй Беларусі і "беларусцы" у адносінах да літвінаў-праваслаўных, хаця ў ВКЛ гэтая назва не ўжывалася. Нейкі час у Маскве і ў царскім войску абмяркоўвалася ідэя стварэння "Вялікага княства Белая Русь" з Аляксеем Раманавым на чале. Аднак у рэшце рэшт было вырашана проста захапіць большую частку беларускіх зямель.4 верасня Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца "всея Великия и Малыя і Белыя России" Абецедарский А. С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII вв. Мн., 1978. С. 38..

На Беларусі пашырыўся антырускі настрой. Вострае незадавальненне праяўляла насельніцтва гарадоў, якія ва ўмовах вайны, шматлікіх пабораў і кантрыбуцый, рабаўніцтва ваюючымі бакамі, прыходзілі ў заняпад.

< и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.