На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Гсторыя беларускх земля у час панавання першабытнага грамацтва. Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння аснонага матэрыялу ц сыравны, з якой выраблялся галоныя прылады працы. Акрамя таго, снуе агульнагстарычная перыядызацыя.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 21.04.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


2
    Рэферат
    на тэму:

    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАцТВА (100 - 40 ТЫС. г. ДА Н. Э.)
    Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 - 40 тыс.г. да н.э.)

    Гісторыя любой краіны пачынаецца са з'яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі - палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў - у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:
    - нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;
    - нізкія тэмпы развіцця грамадства;
    - калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;
    - сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;
    - адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.
    Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:
    · КАМЕННЫ ВЕК - 100-3 тысячы год да нашай эры:
    Палеаліт - 100-9 тысяч год да нашай эры:
    - Ранні - (на Беларусі не было);
    - Сярэдні - 100-35 тысяч год да нашай эры;
    - Верхні ці позні - 35-9 тысяч год да нашай эры;
    Мезаліт - 9-5 тысяч год да нашай эры;
    Неаліт - 5-3 тысячы год да нашай эры;
    · БРОНЗАВЫ ВЕК - 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;
    · ЖАЛЕЗНЫ ВЕК - пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры-
    VI стагоддзе нашай эры.
    Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы.
    Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.
    Агульнагістарычная перыядызацыя
    Археалагічная перыядызацыя
    Станаўленне першабытнага чалавечага грамадства. Існаванне першабытнага чалавечага статка. З'яўленне першай формы кааперацыі людзей - лоўчай абшчыны
    Каменны век, ранні і сярэдні палеаліт
    Мацярынская раннеродавая абшчына
    Каменны век, верхні ці позні палеаліт
    Пачатак распаду першабытнаабшчыннага ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай) родавай абшчыны
    Бронзавы век
    На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай абшчыне прыходзіць сельская (суседская) родавая абшчына
    Жалезны век

    Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.)

    На Беларусі першабытныя людзі з'явіліся ў перыяд палеаліту, прыкладна 100-40 тыс. г. да н.э. Больш дакладна высветліць час з'яўлення людзей на нашай зямлі немагчыма, таму што знаходкі першых каменных прылад працы каля сучасных вёсак Абідавічы, Свяцілавічы, Клеявічы на поўдні Беларусі не даюць дакладнай інфармацыі. Жыхары Беларусі на той час - гэта неандэртальцы. Яны былі вельмі падобныя на сучасных людзей, аднак мелі прынцыповыя адрозненні. Яны былі ніжэй ростам (каля 160 см), мелі каранастую, шырокаплечую фігуру. Нізкі лоб, моцна нахілены назад і вялікія надброўныя валікі прыдавалі своеасаблівы выгляд твару, але аб'ём мозгу ўжо не адрозніваўся ад сучаснага чалавека. Тыпам сацыяльнай арганізацыі неандэртальцаў была праабшчына, дзе панаваў групавы шлюб. Асноўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне на буйных жывёл - мамантаў і шарсцістага насарога, збіральніцтва і рыбалоўства. Яны здольны былі будаваць жытлы і здабываць агонь. Прысвайваючая гаспадарка першабытных людзей не спрыяла аседламу ладу жыцця, таму яны не засноўвалі больш-менш трывалых паселішчаў.

    Праз некаторы час пачалося чарговае наступленне ледавіка (так званае паазерска-валдайскае абледзяненне, каля 70 тысяч год назад) і першабытныя людзі адышлі ў больш спрыяльныя паўднёвыя раёны. Паўторнае засяленне Беларусі адбылося каля 30-25 тыс. г. да н.э., калі ледавік адступіў на поўнач (пачаўся перыяд позняга ці верхняга палеаліту). Гэта ўжо былі не неандэртальцы, што першымі з'явіліся на Беларусі, а людзі сучаснага выгляду (новаантрапы), ці краманьёнцы. Так іх назвалі ад пячоры каля французскага месца Краманьён, дзе ўпершыню былі знойдзены рэшткі людзей сучаснага тыпу. Па знешнім выгляддзе яны амаль нічым не адрозніваліся ад нас, сучасных людзей, толькі былі крыху ніжэй ростам. Першыя паселішчы знойдзены археолагамі каля сучасных паўднёвых беларускіх вeсак Юравічы (узрост стаянкі каля 26 тыс. гадоў) і Бердыж (узрост стаянкі каля 23 тыс. гадоў). Прыродныя ўмовы былі вельмі неспрыяльнымі. Тэрыторыя Беларусі нагадвала сучаснае Запаляр'е. Сярод нешматлікай расліннасці тундры вандравалі буйныя жывёлы - маманты і шарсцістыя насарогі. Гэтыя ўмовы вызначылі асноўныя напрамкі дзейнасці чалавека.

    Прылады працы першабытных людзей былі самымі простымі, іх было каля 100 відаў. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся - косткі жывёл, дрэва і, вядома, камяні і крэмень. Каменныя прылады працы - гэта скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. Прылады працы дапамагалі людзям больш эфектыўна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. Камяні апрацоўвалі з дапамогай тэхналагічнай аперацыі, што мела назву “адшчэпа”. Ад прызматычнага ядра адціскаліся пласціны дакладнай формы, якія потым даапрацоўвалі праз адцісканне маленькіх лускавінак па краях пласцін. Людзі ведалі, у якое месца камня трэба націснуць ці ўдарыць, каб атрымаць дакладную пласціну. Тыпалагічна каменныя прылады працы адносяцца да так званай мусцьерскай культуры (названай ад французскага месца Ла Мусцье), якая ахоплівала амаль усю тэрыторыю Еўропы.

    Асноўным заняткам жыхароў стаянак Бердыж і Юравічы, а таксама падобных ім было паляванне на буйных жывёл - мамантаў, шарсцістых насарогаў, паўночных аленяў і пясцоў. Паляванне на маманта і насарога, калі ўлічваць ступень развіцця паляўнічых прылад (з прылад палявання вядомы толькі дзіда, выкарыстоўвалі таксама лоўчыя ямы з дзідамі на дне і агонь для загону жывёл), патрабавала калектыўнага ўдзелу ў мерапрыемстве ўсіх працаздольных членаў абшчыны. Такім чынам, узнікла першая форма вытворчай кааперацыі людзей - лоўчая абшчына. Паляванне давала першабытным людзям не толькі харчаванне, але і будаўнічы матэрыял - косткі і чарапы мамантаў (з іх узводзілі астоў жытла), скуры (накрывалі жытлы), сыравіну для вырабу прылад працы (косткі, сухажыллі і г.д.), адзенне. Але асноўны аб'ект палявання - буйныя жывёлы не затрымліваліся на адным месцы падоўгу, і чалавеку прыходзілася вандраваць за статкамі жывёл на вялікія адлегласці. Акрамя палявання дапаможнымі заняткамі было збіральніцтва - пошук прыгоднага да спажывання ў навакольным асяроддзі (расліны, дробныя жывёлы, грыбы) і рыбалоўства. Уся дзейнасць людзей была накіравана на выкананне галоўнай задачы - пошуку сродкаў харчавання ў вельмі неспрыяльных прыродных умовах тундры.

    Вялікую ролю ў выжыванні чалавека адыгрываў агонь, якім валодаў чалавек. Агонь выконваў некалькі функцый. Ён абаграваў жыллё, абараняў людзей ад драпежнікаў, дапамагаў у паляванні і выкарыстоўваўся ў прыгатаванні больш якаснага харчавання. Захоўвалі агонь жанчыны, і гэтая акалічнасць значна павышала іх сацыяльны статус у першабытным грамадстве. У познім палеаліце складваецца новы тып сацыяльнай арганізацыі людзей - родавая абшчына ці род (прыйшоў на змену праабшчыне ці чалавечаму статку). Род (аб'яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на вызначанай тэрыторыі) меў агульныя прыкметы:

    - аб'ядноўваў людзей аднаго паходжання;

    - характарызаваўся агульнай (калектыўнай) маёмасцю;

    - у родзе існаваў падзел працы паводле ўзросту і полу (першая форма падзелу працы);

    - існавала простая кааперацыя ў вытворчай сферы.

    Першая форма родавай арганізацыі людзей - гэта мацярынскі род, які аб'ядноўваў усіх жанчын і іншых асоб, што вялі сваё паходжанне ад маці-родазаснавальніцы. Вядучая роля ў гаспадарцы і сацыяльнай структуры такога роду належыла, вядома, жанчыне. Складваецца парная сям'я, з'яўленне якой патрабавала ўвядзенне некаторых абмежаванняў у бязладныя адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі. Гэтыя забароны названыя экзагамія (забараняліся шлюбы ўнутры рода) і эндагамія (забараняліся шлюбы па-за межамі племені). Такім чынам, дазвалялася ўступаць у шлюб толькі ў межах племені, якое аб'ядноўвала некалькі родаў.

    Узнікаюць зачаткі рэлігійных вераванняў у выглядзе татэмізму. Згодна яго палажэнняў, першабытныя людзі звязвалі існаванне свайго роду з канкрэтнай з'явай прыроды ці раслінай, жывёлай (татэмам) - з імі ўладкоўваліся цесныя звышрэальныя сувязі. Разнавіднасцю татэмізму з'яўляецца анімізм - калі татэмам рода выступала жывела. Калі ў ролі татэму выступала матэрыяльная рэч, прадмет культа (чурынга) - такая разнавіднасць татэмізму называлася фетышызм. Акрамя таго, чалавек стаў шукаць спосабы ўздзеяння на прыроду і іншых людзей з дапамогай магіі.

    На прыканцы эпохі палеаліту (18-9 тыс. г. да н.э.) на Беларусь насунуўся апошні ледавік. Яго мяжа праходзіла па лініі Гродна-Нарач-Лепель-Орша, і таму толькі на самым поўдні Беларусі маглі выжыць людзі.

    Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.)

    Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў далeка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя. Досыць хутка выраслі лясы, сфарміравалася рачная сетка. Нязвыклыя да цeплага клімату маманты і шарсцістыя насарогі адышлі за ледавіком, а потым вымерлі. Кардынальна змяніўся жывeльны свет. Замест буйных жывeл, якія хадзілі па шырокіх адкрытых прасторах тундры, з'явілася незлічоная колькасць дробных і сярэдніх жывёл, што насялялі лясы. Рачная сістэма набывае сталы выгляд, а рэкі напаўняюцца рыбай. Вялікая колькасць ежы пазбавіла людзей ад неабходнасці качаваць у яе пошуках. Па-першае, на Беларусі з'яўляецца сталае насельніцтва, па-другое, уся тэрыторыя Беларусі была заселена да канца гэтага перыяду. Гэта яшчэ вельмі рэдкія паселішчы - стаянкі (іх выяўлена каля 120), якія месціліся па берагах рэк, каля радовішчаў крэмню. Такім чынам, сучасныя беларускія землі ўвайшлі ў айкумену - тэрыторыю, пастаянна заселеную людзьмі.

    Змены прыродных умоў адбіліся на гаспадарчых занятках насельніцтва і вызвалі з'яўленне новых прылад працы. Значна ўзрасла роля палявання, яно ўжо не патрабавала ўдзелу ў працэсе значнай колькасці людзей, а атрымала індывідуальны характар. Больш таго, у паляўнічага з'явіўся памочнік - сабака. Новыя прылады - лук і стрэлы значна палегчылі паляванне на дробных жывёл і птушку.

    Росквіт у мезаліце атрымала рыбалоўства. Гэтаму спрыяла ўтварэнне рэк і вялікай колькасці азёр пасля адыходу ледавіка. Пад канец перыяду мезаліту была вынайдзена сетка (да гэтага рыбу лавілі з дапамогай астрог, гарпуноў і проста рукамі), што значна павялічыла памеры здабычы.

    Росквіт атрымала і збіральніцтва. Спіс аб'ектаў збіральніцтва шматразова павялічыўся. Усе гэтыя ўмовы дазволілі збіраць большую колькасць ежы, якая была дастаткова разнастайнай. Гэта стымулявала аселы лад жыцця і замацаванне новай формы сацыяльнай арганізацыі людзей - родавай абшчыны.

    У вытворчасці каменных прылад працы таксама наглядаліся свае адметнасці. Па-першае, выраблялася вялікая колькасць каменных сякер (тэрыторыя старажытнай Беларусі ўся была пакрыта лясамі). Па-другое, атрымалі распаўсюджанне мікралітычныя прылады працы (мікраліты). Гэта складныя прылады, што састаўляліся з некалькіх невялікіх каменных пласцінак памерам 1-2 кв.см. Найбольш шырока яны былі распаўсюджаны на захадзе і ўсходзе сучаснай Беларусі. Гэтыя рэгіёны атаясамліваюцца з існаваннем свідэрскай і сожскай (суадносна) археалагічных культур. Адметная прыкмета першай - гэта наканечнік стралы ў выглядзе ліста вярбы, у стрэл сожскай культуры наканечнікі - гэта маленькія і кароткія каменныя адшчэпы.

    Такім чынам, перыяд мезаліту - гэта час, калі на беларускіх землях з'явілася пастаяннае аселае насельніцтва, атрымала росквіт прысвайваючая гаспадарка, замацаваўся родавы лад грамадства.

    Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.)

    У новы перыяд каменнага веку асаблівых змен у клімаце не адбылося, асноўныя змяненні адбыліся ў гаспадарцы.

    У гэты перыяд з'явіўся першы штучны матэрыял, выраблены чалавекам - гэта абпаленая гліна. Менавіта ў неаліце пачалі шырока вырабляць гліняны (керамічны) ляпны посуд (ганчарнае кола будзе вынайдзена значна пазней, у перыяд станаўлення феадалізму). Але і ляпны посуд атрымаў даволі дасканалы выгляд, ён упрыгожваўся разнастайным арнаментам (але пакуль яшчэ не меў плоскага дна). Па форме посуду і яго ўпрыгожванням пачалі вызначаць асноўныя археалагічныя культуры гэтага перыяду (ці, па-іншаму, асноўныя этнічныя суполкі).

    Вырасла колькасць насельніцтва, археолагам вядома на Беларусі каля 600 стаянак (галоўным чынам на берагах рэк і азёраў), што дае падставы вызначыць яго памеры ў 5-6 тысяч чалавек. Яно належыла да чатырох галоўных этнічных суполак: культуры грабеньчата-накольнай керамікі (ці днепра-данецкай), верхнедняпроўскай, нёманскай і нарвенскай археалагічных культур.

    Асноўнымі заняткамі ў неаліце, як і раней, заставаліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Гэтыя састаўныя часткі прысвайваючай гаспадаркі давалі неабходнае харчаванне і сыравіну. З'яўленне невялікіх лішкаў дазволіла перайсці ад ураўняльнага размеркавання ў межах роду на размеркаванне згодна звычаю. Гэта азначала, што паляўнічы ці рыбалоў мог пакінуць сабе большую і лепшую частку здабычы. У асобнай сям'і з'явіліся запасы, што паменшыла яе залежнасць ад роду, аднак жа, сем'і з роду не выдзяляліся - вельмі нізкай была вытворчасць працы, таму і прылады працы яшчэ знаходзіліся ў агульным карыстанні родзічаў. Наогул, перыяд неаліту лічыцца перыядам найвышэйшага росквіту мацярынскага роду.

    Акрамя з'яўлення керамічнага посуду, было яшчэ некалькі адметных вынаходніцтваў людзей, што жылі на Беларусі ў неаліце. Пляценне рыбалоўных сетак з раслінных валокнаў (лён, каноплі, крапіва) дапамагло з'яўленню першабытнага ткацтва. Быў пабудаваны самы просты вертыкальны ткацкі станок, на якім выраблялі самую простую тканіну, але яна ўжо магла выкарыстоўвацца для пашыву адзення і ў гаспадарцы.

    Сталі выкарыстоўвацца новыя прыёмы па апрацоўцы камня - шліфаванне, паліраванне і свідраванне. Гэта дазволіла ствараць больш якасныя прылады працы, асабліва палепшыліся магчымасці выкарыстання сякер, якія з гэтага часу не прывязваліся да дрэўка, а насаджваліся на яго. Такіх сякер патрабавалася ўсё болей і болей.

    На поўдні Беларусі пад канец неаліту з'вілася земляробства ў першай, самай простай форме - матычнай (галоўная прылада апрацоўкі глебы - матыка).

    Крэмню, што знаходзілі на паверхні зямлі, пачало нехапаць і людзі пачалі распрацоўку радовішчаў гэтай сыравіны. На тэрыторыі, што належыць нёманскай археалагічнай культуры (і этнічнай суполцы) знаходзяцца вядомыя Краснасельскія шахты. Яны атрымалі названне ад сучаснага пасёлка Краснасельскі, што ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Археолагі знайшлі больш за 1000 шахт глыбінёй да 8 метраў. Распрацоўка крэмню вялася з дапамогай каменных і касцяных кірак у тоўшчы мелу. Шахты мелі дасканалую сістэму вентыляцыі і падачы сонечнага святла. Побач з шахтамі месціліся майстэрні па апрацоўцы крэмню і вытворчасці прылад працы. Можна сказаць, што мясцовае насельніцтва спецыялізавалася менавіта ў гэтай галіне гаспадаркі. Краснасельскі крэмень пачаў разыходзіцца па ўсёй Беларусі і за яе межы. и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.