На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Тыпы i вiды заканадачых дакумента канца XVIIIпачатку XX ст. Закон, як асобная разнавiднасць заканадачых акта. Разнавiднасцямi заканадачых дакумента з'ялялiся iнструкцыi, насталеннi i наказы. Публiкацыi дакумента заканадаства Расiйскай iмперыi.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 30.11.2008. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

кафедра гісторыі Беларусі

РЭФЕРАТ
на тэму:
«Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII-пачатак XX ст.)»



МИНСК, 2008
1. Агульная характарыстыка

У заканадаўстве, якое дзейнiчала на тэрыторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расiйскай iмперыi, умоўна можна вызначыць наступныя перыяды: 1) канец XVIII - 30-я гг. XIX ст.; 2) 40-я гг. ХІХ - пачатак XX ст.; 3) 1905 - 1917 гг.; пры гэтым трэба мець на ўвазе асаблiвасцi заканадаўчых нормаў Часовага ўрада i адносiць сюды заканадаўчыя дакументы, якія ўзнiклі на працягу таго вельмi кароткага адрэзку часу (верасень - кастрычнiк 1917 г.), калi Расiя стала рэспублiкай, але яшчэ не з'яўлялася савецкай.
Для першага перыяду характэрна дзейнасць на тэрыторыi Беларусi не толькi нормаў права Расiйскай iмперыi, але i Статута 1588 г. Лавiраванне расiйскага ўрада ў першай трэцi XIX ст. памiж iнтарэсамi дзяржавы i мясцовай апалячанай арыстакратыi выявiлася i ў галiне заканадаўства. Менавiта ў гэты час адбываецца ўпарадкаванне мясцовых нарматыўных актаў. Перакладаецца i перавыдаецца Статут 1588 г. з дапаўняючымi яго сеймавымi пастановамi. «Высочайше утвержденное» палажэнне Камiтэта мiнiстраў (17.09.1828 г.) прадугледжвала «учинение перевода Литовского Статута на русский язык с белорусского издания 1588 г.» i «напечатание сего Статута на трех языках: белорусском, польском и русском». Побач з гэтым (у рамках работы над «Зводам законаў Расiйскай iмперыi») разгортваецца распрацоўка «Зводу мясцовых законаў Заходнiх губерняў». Ён з'явiўся апошняй, найбольш значнай сiстэматызацыяй мясцовага права, у якiм спалучалiся рысы мясцовага i агульнарасiйскага права. Праект «Зводу» не быў уведзены ў дзеянне. Задушэнне паўстання 1830 - 1831 гг. прадвызначыла змену палiтыкi расiйскiх улад «в присоединенных провинциях» i адмену мясцовых заканадаўчых нормаў 1832 - 1840 гг. Трэба мець на ўвазе, што адменены былi толькi тыя нормы, якiя да гэтага часу захавалi сваё дзеянне (у асноўным сямейнага i грамадзянскага права). Што ж датычыць значнай часткi нормаў дзяржаўнага права, крымiнальнага права, то яны фактычна дзейнiчалi з моманту ўключэння асобных частак тэрыторыi Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi, хоць заканадаўчага акта, які б адмянiў адпаведныя нормы Статута 1588 г., выдадзена не было.
I першы, i другi перыяд аб'ядноўвае акалiчнасць, якая найбольш выразна выявiлася ў расiйскiм заканадаўстве ў XVIII - XIX ст., - права выдання новых законаў належала толькi цару. Што датычылася Сената, Сiнода, калегiй (а пасля мiнiстэрстваў, Кабiнета мiнiстраў) i iншых урадавых устаноў, то яны мелi толькi права звяртацца да яго з дакладамi цi прапановамi. Вызначальным было права цара i ў галiне заканадаўчай iнiцыятывы. Любое «волевыяўленне» цара мела цi магло набыць сiлу закону. У ранг закону ўзводзiлiся ўсе дакументы, якiя былi пазначаны адабрэннем цара («Быть по сему», «Принять к сведению» i г. д.). Адсюль вынiкае i велiзарная колькасць вiдаў заканадаўчых актаў, i тая (характэрная найперш для феадалiзму) акалiчнасць, што адрознiць заканадаўчы акт ад адмiнiстрацыйнага распараджэння вельмi складана (цi ўвогуле немагчыма). Таму гiсторыкi паклалi ў аснову пераважна такi прынцып: законамi лiчыцца толькi тое «волевыяўленне» манарха, якое змешчана ў «Полном собрании законов Российской империи» (ПСЗ).
Як эвалюцыю сiстэмы заканадаўства пад уздзеяннем першай расiйскай рэвалюцыi трэба разглядаць акрэслены трэцi перыяд. Манiфест 17 кастрычнiка толькi дэклараваў пачатак канстытуцыйнага ладу i не гарантаваў яго рэальнага ўсталявання (урэшце, дэпутаты Дзяржаўнай думы прысягалi «самадзержцу»). Але пачалася эвалюцыя ад абсалютызму да канстытуцыйнай манархii; прызнаючы само iснаванне Дзяржаўнай думы, замацоўваючы за ёй пэўныя правы, Асноўныя законы 1906 г. усё ж непазбежна прызнаюць i пэўнае абмежаванне правоў манарха. Такая супярэчнасць знайшла сваё ўвасабленне ў заканадаўстве гэтага перыяду. Права Дзяржаўнай думы на заканатворчасць кампенсавалася тым, што за царом захоўвалася больш поўнае i больш значнае па змесце права закана-даўчай iнiцыятывы. Артыкул 8 Зводу Асноўных законаў зазначаў: «Гасудару iмператару належыць пачын па ўсiх прадметах заканадаўства. Толькi па яго пачыну Асноўныя дзяржаўныя законы могуць належаць перагляду ў Дзяржаўным Савеце i Дзяржаўнай Думе». Да таго ж створаны ў лютым 1905 г. Савет Мiнiстраў лiтаральна «закiдваў» Думу дробязнымi закона-праектамi. Мелi месца выпадкi, калi ў выглядзе закону прымалiся адмi-нiстрацыйныя распараджэннi. Напрыклад, III Думай былi прыняты законы «Аб отпуску з дзяржаўнага казначэйства дадатковых сродкаў на асвятленне дома ваеннага мiнiстэрства», «Аб парадку ацяплення i асвятлення месца заключэння i водпуску на гэтыя патрэбы неабходных матэрыялаў» i г. д.
Нязначныя змены былi ўнесены з 1906 г. i ў працэдуру канчатковага зацвярджэння заканадаўчых актаў. Права канчатковага зацвярджэння захавалася за царом, але патрабавалася папярэдняе адабрэнне законаў Дзяржаўнай думай i Дзяржаўным саветам. Гэтае вельмi абмежаванае права абвяшчаў артыкул 86 Зводу Асноўных дзяржаўных законаў, за якім ішоў артыкул 87, што дапускаў прыняцце законаў непасрэдна царом у «надзвычайных абставiнах» i ў перыяд прыпынення пасяджэнняў Дзяржаўнай думы.
Пачынаючы з сакавiка 1917 г. законы выдавалiся Часовым урадам. Звычайна яны падпiсвалiся мiнiстрам-старшынёй. Так, Пастанова ад 1 верасня аб абвяшчэннi Расii рэспублiкай была падпiсана А. Керанскiм.
2. Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII - пачатку XX ст.

Класiфiкацыя матэрыялаў заканадаўства гэтага часу, як i папярэд-няга, вельмi складаная. Яны выдавалiся як манiфесты, указы, пастановы, палажэннi, iнструкцыi, уставы, законы i г. д. Пры гэтым назва не заўсёды адпавядала зместу дакумента i яго прызначэнню. Часам па аднолькавых з'явах i адносiнах прымалiся рознатыповыя заканадаўчыя дакументы.
Адной з самых распаўсюджаных формаў заканадаўства канца XVIII - пачатку XX ст. былi манiфесты. Яны выдавалiся ў сувязi з важнейшымi падзеямi ў палiтычным жыццi краiны: абвяшчэннем стану вайны цi мiру, узыходжаннем на трон новага манарха (напрыклад, манiфест Аляксандра III ад 29 красавiка 1881 г.); абвяшчэннем важнейшых сацыяльна-эканамiчных цi палiтычных пераўтварэнняў (Манiфест 19 лютага 1861 г., Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г.). Манiфесты друкавалiся масавым для таго часу тыражом, iх публiкавалi ў газетах, абвяшчалi насельнiцтву пасля ўрачыстых богаслужэнняў у саборах i цэрквах. Прызначаныя такiм чынам для шырокай аўдыторыi, манiфесты характарызуюцца публiцыстычнасцю, iмкненнем выявiць салiдар-насць манарха з народам i г. д. Напрыклад, Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. («Аб удасканаленнi дзяржаўнага парадку») пачынаўся так: «Смуты i хваляваннi ў сталiцах i ў многiх мясцовасцях iмперыi нашай вялiкiм i цяжкiм жалем перапаўняюць сэрца наша. Шчасце расiйскага гасудара непарыўна звязана са шчасцем народным i смутак народны - яго смутак». Манiфесты пераважна дэкларавалi пэўную iдэю, абвяшчалi пэўную падзею i таму часам спалучалiся з iншымi дакументамi заканадаўчага характару, якiя змяшчалi канкрэтныя прававыя нормы (Манiфест 19 лютага 1861 г. i «Палажэннi...», Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. i Асноўныя дзяржаўныя законы 1906 г. i г. д.). Для большага эмацыянальнага ўздзеяння на народныя нiзы напiсанне асобных манiфестаў даручалася духоўным асобам. Так, Манiфест 19 лютага напiсаны мiтрапалiтам Фiларэтам (Драздовым).
Другую, яшчэ больш шматлiкую групу заканадаўчых актаў складалi ўказы. У канцы XVIII - XIX ст. указы падзялялiся на тры катэгорыi: а) iмянныя; б) абвешчаныя з Сената; в) сенацкiя. Iмянныя ўказы з'яўлялiся распараджэннямi, загадамi iмператара, якiя накiроўвалiся Сенату для выканання. Указ, абвешчаны з Сената, быў таксама распараджэннем iмператара, на аснове якога Сенат складаў тэкст указа, прызначанага для абнародавання. Сенацкi ўказ - гэта пастанова па агульным цi канкрэтным пытаннi, аформленым у форме ўказа ад iмя Сената. Пасля 1906 г. указы ад iмя цара сталi асноўнай формай так званага пазадумскага заканадаўства.
У канцы XVIII - XIX ст. вялiкая група ўказаў была звязана з распаўсюджваннем агульнага заканадаўства на далучаныя да Расiйскай iмперыi тэрыторыi. Асобныя з іх прадвызначалi змены ў тых цi iншых накiрунках палiтыкi расiйскiх улад. Адным з такiх стаў указ аб увядзеннi iнвентароў для сялян Украiны i Беларусi ў 1847 г. З 1906 г. указ з'яўляўся той формай заканадаўчага акта, якая вызначала тэрмiны выбараў i парадак работы Дзяржаўнай думы.
Палажэннi ўяўлялi сабой комплекс узаемазвязаных заканадаўчых дакументаў. Так, новае сацыяльна-эканамiчнае становiшча сялянства па рэформе 1861 г. было вызначана ў 17 дакументах, кожны з якiх прысвячаўся якой-небудзь групе сялянства цi мясцовасцi: «Палажэнне аб выкупе сялянамi, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi», «Мясцовыя палажэннi аб пазямельным упарадкаваннi сялян, паселеных на памешчыцкiх землях у губернях велiкарускiх, расiйскiх i беларускiх» i iнш. Прыкладам гэтай разнавiднасцi заканадаўчых дакументаў могуць быць таксама «Палажэннi аб губернскiх i павятовых земскiх установах» (1864 г., на тэрыторыю Беларусi не распаўсюджваліся), «Палажэнне аб выбарах у Дзяржаўную думу (1906 г.)». Назву «Палажэнне» меў i заканадаўчы дакумент, якi вызначаў парадак выбараў ва Устаноўчы сход (1917 г.).
Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў, сустракаўся параўнальна рэдка. Пэўнае значэнне гэтай катэгорыi было нададзена толькi з пачаткам дзейнасцi Дзяржаўнай думы. Звод Асноўных дзяржаўных законаў вызначаў працэдуру зацвярджэння новых законаў i спрабаваў даць тлумачэнне размежавання iх з указамi i загадамi цара. Указы маглi прымаць толькi ў перапынках памiж пасяджэннямі Дзяржаўнай думы, а загады маглi выдавацца царом толькi ў адпаведнасцi з законамi. Пры гэтым даследчыкi павiнны размяжоўва и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.