На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гстарыяграф кантэксце Кастрычнцкай рэвалюцы. Змена акцэнта сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцы кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гстарыяграф.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 25.10.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


22
Сярэдняя школа № 2 імя А. К. Флегантава
КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫ 1917 Г. НА БЕЛАРУСІ


Выканаў:
Канапелька Дзмітрый Сяргеевіч
Вучань 11 класа
Уводзіны

У савецкай гістарыяграфіі вывучэнне падзей 1917 года адбывалася выключна ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі, то ў сучаснай навуцы мае месца тэндэнцыя да змены акцэнтаў: усведамляецца неабходнасць даследаваць рэвалюцыі ў кантэксце больш маштабнай, глабальнай з'явы Першай сусветнай вайны. Напрыклад, японскі спецыяліст па гісторыі Расіі Харукі Вада разглядае 1917 г. як «комплекс рэвалюцый у эпоху сусветных войн», у які ўключаюцца паралельныя і адносна аўтаномныя «рэвалюцыя буржуазіі і шырокага кола грамадзянскага насельніцтва», «рэвалюцыя рабочых і салдат», «рэвалюцыя сялян» і «рэвалюцыя нацыянальнасцяў» Вада Х. Российские революции 1917 г. как комплекс революций в эпоху мировых войн // Россия в XX веке: Историки спорят. М., 1994. С. 143-146..
У беларускай гістарыяграфіі рэвалюцыя паўстае ў выглядзе спалучэння рознанакіраваных аўтаномных патокаў у даследаванні М.Я. Сяменчыка, хаця аўтар пазбягае падобных канцэптуальных абагульненняў.
Сучасныя гісторыкі імкнуцца таксама пераадолець савецкую схему перыядызацыі падзей 1917 г., якая недыялектычна супрацьпастаўляла Лютаўскую - «буржуазна-дэмакратычную» і Кастрычніцкую - «сацыялістычную» рэвалюцыі, штучна рассякаючы ўнутранную сувязь паміж імі. У некаторых публікацыях праводзяцца аналогіі паміж ходам Вялікай Французскай рэвалюцыі XVIII ст. і Вялікай Расійскай рэвалюцыі 1917гг: пасля канстытуцыйных манархістаў (Лафает, Мірабоў францускім варыянце, Мілюкоў і Гучкоў - у расійскім) да ўлады прыйшлі «добранамерныя» рэспубліканцы (жырандысты ў Францыі, Керэнскі, Някрасаў і Цярэшчанка ў Расіі), а калі дзяржаўныя караблі сталі губляць стырно і ветразі, дэзарыентаваныя масы падпалі пад уплыў самых радыкальных пераўтваральнікаў -якабінцаў (Францыя) і бальшавікоў (Расія).
Адносна падзей кастрычніка 1917 г. у літаратуры існуе самы шырокі спектр зцэнак: прыход бальшавікоў да ўлады характарызуецца і як «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя», і як «контррэвалюцыйны пераварот, што выкінуў Расію з сусветнай цывілізацыі», і, нарэшце, як «чырвоная смута». Апошняя метафара належыць расійскаму гісторыку У.П. Булдакову - аўтару, можа быць, самай цікавай за апошні час (хоць і не бясспрэчнай) манаграфіі па гісторыі рэвалюцыі Булдаков В. П. Красная смута: Природа и последствия революционного насилия. М., 1997.. Канцэпцыя гэтага даследчыка пабудавана з выкарыстаннем метадаў псіхааналізу і розных яго мадыфікацый. Рэвалюцыя паўстае са старонак кнігі як «вывяржэнне першапачатковай дэпраграмаванасці чалавека, які не здабыў здольнасці да годнага існавання», «як буйства калектыўнага безсвядомага», як «шматмерны, агульнарасійскі бунт». Найбольш адэкватнае яго азначэнне - смута, «чырвоная смута», якая была непазбежным вынікам Першай сусветнай вайны. «Чырвоная смута» ставіцца аўтарам у адзін шэраг з іншымі сістэмнымі крызісамі Расійскай дзяржавы: смутай пачатку XVII ст. і «сённяшняй расійскай смутай». Усе гэтыя крызісы, лічыць аўтар, былі запраграмаваны самой расійскай псіхаментальнасцю.
Голоўная мэта курсавога праекта прааналізаваць сітуацыю якая склалася ў Расійскай імперыі ў 1917 годзе ў кантэксце да Беларусі. Вулучыць асблівасці рэвалюцыі і зрабіць галоўныя вынікі падзей 1917 года ў адносінах да Беларусі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі

Падзеі восені 1917 г. у Расіі былі выкліканы эканамічным крызісам і імперыялістычнай вайной, якая ўсё яшчэ працягвалася. У выніку гэтага краіна апынулася перад дылемай: быць або не быць усяму таму, у імя чаго ў лютым 1917 г. пад заклікамі "Мір, хлеб, свабода" пачалася рэвалюцыя.

Рэальнай сілай, здольнай пераадолець эканамічны крызіс, закончыць вайну і вывесці краіну з крытычнай сітуацыі, з'яўляўся саюз рэвалюцыйных рабочых, салдат і сялян. Каб надаць іх жаданням сілу закона, патрэбна было Саветам узяць усю паўнату ўлады як у цэнтры, так і на месцах. Гэта мог зрабіць II Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

Аднак У.Ленін не быў упэўнены ў суадносінах сіл на з'ездзе Саветаў на карысць бапьшавікоў. Падставай для сумнення была адсутнасць канчатковых звестак пра склад дэлегатаў амаль да таго моманту, калі з'езд пачаў сваю працу. Таму стаўка рабілася на ўзброенае паўстанне. На гэта арыентаваліся і бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі. А.Мяснікоў на старонках гаэеты "Буревестнмк" 22 кастрычніка пісаў, што паколькі буржуазны ўрад сябе не апраўдаў, то заставаўся толькі адэіны выхад -- стварэнне рэвалюцыйнадэмакратычнай улады. Адносна спосабу замены ўлады Мяснікоў пісаў: "... Еслм Временное правмтельство не передаст власть Советам, мы должны будем восстать м вэять ее" Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Документы и материалы. Мн., 1957. Т. 1. С. 853.. ён дакладна акрэсліваў умовы, пры якіх неабходна рабіць паўстанне: "...Пока болышнство не стало на нашу точку зрення, мы этого делать не будем" Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Документы и материалы. Мн., 1957. Т. 1. С. 853.. Такім чынам, вырашэнне пытання аб узброеным паўстанні многімі бальшавікамі звяэвапася з пераходам большасці насельніцтва на іх платформу. Аднак рэальныя падэеі разгортваліся інакш.

У выніку перамогі паўстання рабочых, салдат і матросаў у Петраградзе 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. Часовы ўрад Керанскага быў звергнуты. Уладу ўзяў Ваеннарэвалюцыйны камітэт Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і перадаў яе II Усерасійскаму з'езду Саветаў. На з'ездзе быў прыняты Дэкрэт аб міры, Дэкрэт аб зямлі, аб'яўлены склад новага ўрада -- Савета Наро дных Камісараў на чале з У.Леніным. Падкрэслім, што гэты ўрад лічыўся часовым "впредь до Учредмтельного собранмя".

У Мінску ў ноч з 25 на 26 кастрычніка было атрымана паведамленне з Кранштата аб перамозе ўзброенага паўстання. 26 кастрычніка ад імя Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў выдадзены загад № 1, у якім паведамлялася, што Савет бярэ ўладу ў горадзе і навакольнай мясцовасці ў свае рукі. Выканкам Савета прапанаваў усім дэмакратычным арганізацыям утварыць часовы ваеннарэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронту для ажыццяўлення рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Аднак эсэры, меншавікі і прадстаўнікі іншых партый не прынялі прапанову Савета і пачалі фарміраваць свой орган, які наэвалі "Камітэт ратавання рэвалюцыі". Узначаліў яго меншавік Т.Калатухін. У распараджэнні Камітэта былі Каўказская дывізія, якая стаяла ў Масюкоўшчыне, і фарміраванні 1-га польскага корпуса генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага. Улічваючы абставіны, ВРК звярнуўся па дапамогу да ВРК 2-й арміі. У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада ў Мінск прыбылі бліндзіраваны поезд, іншыя ўзброеныя фарміраванні з 2-й арміі. Улада Мінскага Савета значна ўмацавалася. Загадам ВРК Камітэт ратавання рэвалюцыі быў расфарміраваны.

Услед за Мінскам Саветы ўзялі ўладу ў Гомелі, Віцебску, Оршы, Бабруйску, Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку і іншых гарадах і павятовых цэнтрах Беларусі, а таксама ў 2-й, 3-й і 10-й арміях Заходняга фронту. Складана развіваліся падзеі ў Магілёве, дзе была Стаўка Вярхоўнага камандавання. Аднак у ноч э 18 на 19 лістапада 1917 г. пад націскам рэвалюцыйных салдат і рабочых Магілёва Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі прадстаўнікі партый эсэраў, меншавікоў, Бунда, прызнаў уладу, якая ўсталявапася ў Петраградзе і ўтварыў Ваеннарэвалюцыйны камітэт. Той жа ноччу важны апорны ачаг контррэвалюцыі -- Стаўка Вярхоўнага камандавання -- быў разгромлены. Планы згодніцкіх партый сфарміраваць буржуазны Часовы ўрад пад кіраўніцтвам лідэра партыі эсэраў В.Чарнова праваліліся Мяснікоў А. Ф. Беларусь ў 1917 годзе // Гуманітарна -эканамічны веснік. 1997. № 3. С. 27..

На працягу 3 тыдняў на Беларусі, за выключэннем тэрыторыі, якая была акупіравана германскімі войскамі, завяршыўся пераход улады да Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Далейшай задачай рэвалюцыі з'яўлялася ўмацаванне новай улады. У лістападзе--снежні 1917 г. адбыліся з'езды Саветаў рабочых і сапдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 2-і з'езд салдат і рабочых вайсковых прадпрыемстваў Заходняга фронту, Віцебскі губернскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх, а таксама Саветаў сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. Яны прызналі Савецкую ўладу, зацвердзілі структуру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання ў губернях і на фронце, абралі выканаўчыя камітэты. З'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці адзначыў, што многія Саветы яшчэ знаходзяцца на стадыі свайго станаўлення. Так, Сіняўскі Савет складаецца толькі з сялянскіх дэпутатаў; Асіповіцкі -- пераважна бундаўскі; Рагачоўскі -- пакуль што эусім не працуе, працягвае чагосьці чакаць і г. д. Што тычыцца пытання пра шматпартыйнасць пры фарміраванні органаў улады, то з'езд лічыў дапушчальным пагадненне толькі з тымі сацыялістычнымі партыямі, якія прызналі СНК, дэкрэты аб міры, аб зямлі, аб кантролі за вытворчасцю. У мэтах стварэння сацыялістычных культурных гаспадарак з'езд лічыў неабходным усю маёмасць памешчыкаў неадкладна перадаць пад кіраванне зямельных камітэтаў. Віцебскі губернскі з'езд таксама не ставіў задачы як мага хутчэй падзяліць канфіскаваную зямлю паміж сялянамі. Адзначалася, што дробныя гаспадаркі не забяспечаць народ хлебам. З'езд лічыў мэтазгодным захаваць буйныя гаспадаркі, каб павялічыць вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў, якія потым можна будзе справядліва размеркаваць паміж працоўнымі. Абласны з'езд выказаўся за тое, каб валасныя зямельныя камітэты складаліся толькі э прадстаўнікоў бяднейшага сялянства. Безумоўна, гэта вяло да аслаблення ролі серадняцкіх мас у гэтых камітэтах і выклікала насцярожанасць з іх боку да Савецкай улады. Такі падыход мог штурхаць гэты слой сялян пад уплыў тых партый, якія выступапі супроць улады бальшавікоў Ігнаценка І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995. С. 87..

У сувязі з гэтым цікава высветліць, як самі рэвалюцыйныя масы глядзелі на рэвалюцыю, якую ўладу яны жадалі ўсталяваць. Так, выканкам Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у загадзе № 1 звярнуўся да ўсіх рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый з прапановай неадкладна пачаць арганізацыю часовай рэвалюцыйнай улады на месцах на шматпартыйнай аснове. Выканкам падкрэсліў, што ВРК павінен стаяць "стойко м непоколебммо" за новую, народную ўладу, за інтарэсы рабочых, працоўнага сялянства і арміі, эаўсёды і ва ўсім падтрымліваць народны рух, накіраваны на поўнае звяржэнне ўлады буржуаэіі. У рэзалюцыі бюро абласнога камітэта Саветаў Заходняй вобласці ад 27 кастрычніка 1917 г. адзначалася, што новая рэвалюцыйная ўлада павінна абапірацца на органы, якія прадстаўляюць інтарэсы рэвалюцыйнай дэмакратыі. Замір'еўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў патрабаваў устанаўлення сапраўды дэмакратычнай улады, здольнай ажыццяўляць неадкладныя патрабаванні працоўных. Цэнтральнае бюро прафсаюзаў Мінска адзначала неабходнасць стварыць уладу, якая будзе абапірацца на ўсе сілы рэвапюцыйнай дэмакратыі. На пазіцыі ўтварэння моцнай улады, якая павінна абапірацца на падтрымку шырокіх рэвалюцыйных мас, стаяў Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У рэзалюцыі Савета адзначалася, што толькі аб'яднаныя сілы дэмакратыі дадуць жыццё новаму ўраду, моцнаму даверам і падтрымкай усяго народа краіны.

За ўтварэнне кааліцыйнай дэмакратычнай улады выступілі таксама Барысаўскі, Магілёўскі, Нясвіжскі гарадскія Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Аршанскі раённы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, Віцебскі губернскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, франтавы і армейскія камітэты Саветаў салдацкіх дэпутатаў.

Неабходна падкрэсліць, што ні адзін Савет, ваеннарэвалюцыйны камітэт або якінебудзь іншы орган не прапанаваў увесці дыктатуру пралетарыяту. Наадварот, усе найбольш аўтарытэтныя Саветы, Цэнтральнае бюро прафсаюзаў, армейскія, карпусныя і дывізійныя салдацкія камітэты, у якіх моцныя пазіцыі мелі балышвікі, прама выказваліся эа стварэнне ўлады з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый. Заслугоўвае ўвагі і той факт, што Часовы ВРК Заходняга фронту таксама лічыў, што ўрад павінен быць створаны з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый, якія ўдзельнічалі ў рабоце II Усерасійскага з'езда Саветаў. У адэіным фронце ўсёй рэвалюцыйнай дэмакратыі, эгуртаванай вакол Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, бачыўся шлях эахавання і пашырэння заваёў.

Вядома, што падчас і пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. у кіраўніцтве бальшавікоў разгарэлася барацьба вакол пытання пра неабходнасць фарміравання "кааліцыйнага ўрада" э прадстаўнікоў усіх партый сацыялістычнай арыентацыі. Так, на канферэнцыі сацыялістычных партый, якая была склікана пад эгідай Вікжэля, бальшавіцкія дэлегаты Л.Каменеў, В.Разанаў і Г.Сакольнікаў эгадэіліся на фарміраванне разам з эсэрамі і меншавікамі кааліцыйнага ўрада і Народнага Савета. Але У.Ленін і Л.Троцкі выступілі супроць такога рашэння, іх пазіцыю падтрымала большасць у ЦК РСДРП(б). Гэта была радыкальная змена пункту гледжання У.Леніна. За два месяцы да гэтага, пасля правалу карнілаўскага мяцяжу, ён пісаў: "Если есть абсолютно бесспорный, абсолютно доказанный фактамм урок революции, то только тот, что исключительно союз большевиков с эсерами и меньшевиками, исключительно немедленный переход всей власти к Советам сделал бы гражданскую войну в России невозможной" Ленин В.М. Полн. собр. соч. Т. 34, с. 222.. Прадстаўнікі правага крыла ЦК (Л.Каменеў, Р.Зіноўеў, А.Рыкаў) і левага (А.Шляпнікаў) адэначалі, што "вне коалиционного правительства существует лишь один путь -- сохранение власти с помощью политического террора".

У сувязі з гэтым паўстае пытанне: чаму У.Ленін і яго паплечнікі адмовіліся ад саюзу паміж бальшавікамі і іншымі партыямі сацыялістычнай арыентацыі? Абстаноўка, якая склалася ў краіне, патрабавала адзінства дзеянняў гэтых сіл. Але адзінства, на нашу думку, бальшавікі, э аднаго боку, эсэры з меншавікамі, з другога, разумелі парознаму. Слабасць бальшавізму і яго лідэраў заключалася ў тым, што ім часта не ўдавалася зраэумець і выкарыстаць уласцівае масавым рухам імкненне да адзінства роэных палітычных сіл. Яны заўсёды хацелі звесці пазіцыі розных сіл менавіта да класавага адзінства аднаго "лагера". Яны дамагаліся такога становішча ў саюзе, капі толькі іх думка, іх тактыка мелі права на існаванне. Кампраміс у разуменні бальшавікоў -- гэта не ўзаемныя ўступкі, а ўступка толькі з боку іх палітычных апанентаў.

Узнікае і такое пытанне: ці не дапусцілі бальшавіцкія лідэры памылкі ў сваіх адносінах да сацыялістычных партый і іх лідэраў? Вядома, што тэорыя, якая была распрацавана У.Леніным у 1917 г. у рабоце Государство и революция", пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіла ў сур'ёзную супярэчнасць з рэальнасцю. Магчыма, таму пасля прыходу бальшавікоў да ўлады У.Ленін развіў сваю тэорыю і перамясціў акцэнты, звязаныя з шляхамі пераадолення супярэчнасцей, якія стваралі ўсё больш небяспечную сітуацыю. Менавіта палітычныя супярэчнасці прывялі да прымусовага роспуску Устаноўчага сходу, а перад гэтым -- Першага Усебеларускага з'езда, да Брэст-Літоўскага "крызісу" і выхаду пасля гэтага левых эсэраў з складу савецкага ўрада і нават да жорсткай, крывавай палітыкі "ваеннага камунізму". У выніку такой палітыкі партыя бальшавікоў самаізалявалася ў палітычным і сацыяльным плане. Стварыўся раэрыў паміж рабочымі і сялянамі, горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. Асноўная маса сялян падтрымала бальшавікоў толькі таму, што сяляне ў рэшце рэшт атрымалі асабістую свабоду ад абшчыны і зямлю памешчыкаў без выкупу (а гэта, паводле падлікаў Ю.Ларына, складала 20 млрд. залатых рублёў). Але, падтрымліваючы бальшавікоў падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, сяляне зусім не імкнуліся да сацыялізму.

А.Мяснікоў адзначаў, што сялянства Беларусі прымкнула да бальшавікоў толькі з часу Кастрычніцкай рэвалюцыі, што бальшавіцкую большасць ва ўсіх Саветах стваралі салдаты, што "вярхі рабочага руху ў абстаноўцы рамесніцкай і саматужнай вытворчасці ў нашай вобласці адсталі ад сапраўднага настрою мас", што па прычыне адсутнасці кіраўнікоў рэвапюцыйнага рабочага руху абаронцы мелі магчымасць уплываць на "жменьку" мясцовых рабочых. Што тычылася новай улады, то Мяснікоў указваў, што яна яшчэ недастаткова ўмацавалася, у многіх месцах яе становішча недастаткова вызначылася. "До открытия его, --адзначалася ў газеце "Звезда", --мы должны окончательно укрепить Советы и провести в жизнь основные наши декреты и одновременно бороться за наше большинство там -- в Учредмтельном собрании" Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Документы и материалы. Мн., 1957. Т. 2. С. 258..

II з'езд армій Заходняга фронту, з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў дамовіліся ўтварыць на Беларусі, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны, спецыфічнае адміністрацыйнае аб'яднанне -- Заходняя вобласць і Заходні фронт. 3 гэтай мэтай выканаўчыя органы, абраныя вышэйназванымі з'ездамі, зліліся. 26 лістапада 1917 г. быў утвораны Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамэах). У яго склад увайшлі 100 членаў франтавога камітэта, па 35 членаў выканаўчых камітэтаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 11 прадстаўнікоў ад прафсаюэаў, 4 -- ад Чыгуначнага саюза і 2 -- ад Саюза паштоватэлеграфных служачых. Быў утвораны выканаўчараспараджальны орган -- Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і Заходняга фронту. Старшынёю Аблвыканкамзаха быў абраны М.Рагазінскі, а старшынёю СНК -- К.Ландэр.

Узнікае пытанне: чаму ў Выканаўчым камітэце Заходняй вобласці і Заходняга фронту, якому належала вышэйшая ўлада паміж з'ездамі, з 187 яго членаў прадстаўнікі фронту складалі 100 членаў, а грамадзянскае насельніцтва было прадстаўлена толькі 87 членамі? Неабходна таксама ўлічыць і тое, што салдаты былі ў ліку дэлегатаў, абраных не толькі з'ездамі армій Заходняга фронту, а таксама і на з'ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці. Таму ў Выканаўчым камітэце Заходняй вобласці і Заходняга фронту салдат было не 100, а значна больш -- паводле падлікаў, каля 90%. Такім чынам, пры арганізацыі Савецкай улады ў гэтым рэгіёне менавіта на ваенных, а не на рабочых рабілі стаўку бальшавікі.

Органы Савецкай улады, якія былі абраны з'ездамі Саветаў Віцебскай і Магілёў скай губерняў, у склад Аблвыканкамзаха не былі ўключаны. Склалася своеасаблівае становішча: фармальна гэтыя губерні знаходзіліся ў складзе Заходняй вобласці і ў той жа час заставаліся адміністрацыйнатэрытарыяльнымі ўтварэннямі, якія падпарадкоўваліся непасрэдна цэнтру, ураду РСФСР. Такая спецыфіка, на наш погляд, была выклікана імкненнем да стварэння адпаведных умоў для экспарту рэвалюцыі з Расіі на Захад, дзе, на думку У.Леніна, поўнасцю наспелі аб'екгыўныя і суб'ектыўныя фактары для сацыялістычнай рэвалюцыі. Магчыма, Ленін лічыў, што такое адміністрацыйнае ўтварэнне -- Заходняя вобласць і Заходні фронт у складзе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губерняў і Заходняга фронту будзе здольным вырашыць задачу падштурхоўвання рэвалюцыі на Захад. Уваходжанне Віцебскай і Магілёўскай губерняў у такое аб'яднанне не выклікалася неабходнасцю, паколькі гэтыя губерні не знаходзіліся на шляху з Расіі ў Германію і іншыя краіны Захаду Ігнаценка І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асблівасці і вынікі. Мн., 1995. С. 99..

Першыя крокі Кастрычніцкая рэвалюцыя прайшла без больш або менш значных палітычных цяжкасцей на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму. У абласцях, губернях, гарадах і паветах даволі хутка прайшло фарміраванне органаў Савецкай улады і кіравання. Галоўная ўвага накіроўвалася на стварэнне адпаведных перадумоў для дзяржаўнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Першыя дэкрэты Савецкай улады аб міры і аб зямлі задавальня и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.