На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Лквдацыя абсалютызму переход лады да новых груп насельнцтва. Гстарычныя перадумовы пачатак пастання 1863-1864 гг.. Кастусь Калноск - кранк пастанца Беларус Лтвы. Наступствы пастання для яго дзельнка ншых жыхаро Беларус.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: История. Добавлен: 25.11.2008. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


2
ЗМЕСТ

УВЯДЗЕННЕ 3
1. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ І ПАЧАТАК ПАЎСТАННЯ1863-1864г. 5
2. КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ - КІРАЎНІК ПАЎСТАНЦАЎ БЕЛАРУСІ І ЛІТВЫ 12
3. НАСТУПСТВЫ ПАЎСТАННЯ ДЛЯ ЯГО ЎДЗЕЛЬНІКАЎ І ІНШЫХ ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ 16
ЗАКЛЮЧЭННЕ 23
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 25
УВЯДЗЕННЕ

Актуальнасть тэмы курсавой работы. Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была звязана з ліквідацыяй абсалютызму і переходам ўлады да новых сацыяльных груп насельніцтва. Гэтыя групы валодалі сродкамі індустрыяльнай вытворчасці. Гэты пераход адбываўся двума шляхамі. Першы шлях быў звязаны з палітычнымі рэформамі ў галіне дзяржаўнага кіравання і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы якім палітычная ўлада пераходзіла ад пануючыхфеадальных груп да палітычных эліт новага тыпу.
Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы ахапіла грамадскую ідэалогію. Змены ў ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем палітычных арганізацый і рухаў.
У ХІХ ст. узніклі ліберальныя партыі, якія паклалі лібералізм у аснову сваей дзейнасці. У палітыцы лібералізм абпіраўся на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць усіх дзяржауных структур і правы чалавека. У эканоміцы лібералы стварылі сістэму абароны прыватнай уласнасці і свабоднага прадпрымальніцтва, рынку і канкурэнцыі. У сацыяльнай сферы лібералы прытрымліваліся прынцыпу «роўных магчымасцяў» пры поўнай адказнасці асобы за прымаемыя рашэнні. Палітычныя мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы завяршылася пераходам да палітычнай сістэмы, заснаванай на выбарах.
Гэтыя пераўтварэнні ў свеце не маглі не закрануць Беларусь. Так, у канцы 50-х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай высновы - далейшае развіцце краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ.
Галоўнай рэформай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г. Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі.
Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 - 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 - 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.
Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.
Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.
Тэма курсавой работы: «Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі. Кастусь Каліноўскі».
У курсавой рабоце даследуюцца перадумовы, ход і вынікі паўстання 1863-64 гг. на Беларусі, а таксама аналізуюцца дзейнасць, учынкі і характар адной з ключавых асобаў народнага руху - Кастуся Каліноўскага.
Мэта даследавання заключаецца ў тым, каб на базе атрыманых ведаў правільна і аб'ектыўна раскрыць сутнасць курсавой работы.
Задачы даследавання вызначаюцца мэтай, а менавіта:
- пазнаеміцца з палітычным становішчам у свеце і непасрэдна ў Беларусі напярэдадні паўстання;
- прасачыць за ходам падрыхтоўкі да яго;
- вызначыць асобаў, якія найбольш паўпрлывалі на ход паўстання;
- ахарактэрызаваць вынікі народнай барацьбы на Беларусі.
Характэрыстыка літаратурных крыніц для напісання курсавой работы. У аснову работы пакладзены, па-першае, падручнікі па гісторыі Беларусі, у якіх грунтоўна апісваецца тэма паўстання 1863-1864 гг., па-другое, біяграфічныя матэрыялы з жыцця Кастуся Каліноўскага. Для больш грунтоўнага даследавання тэмы выкарыстоўваліся матэрыялы з перыядычных выданняў.
Курсавая работа ўключае: тытульны ліст, змест, увядзенне, тры разделы, заключэнне, спіс літаратуры. Курсавая работа выканана на 25 старонках кампьтэрнага тэксту.
1. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ І ПАЧАТАК ПАЎСТАННЯ1863-1864г.

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50 -- 60-х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль што самым вострым было польскае пытанне. 3 часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам, якія то бізуном, то пернікам спрабавалі зняць напал супраціўлення [6. с. 67].
Пасля даволі жорсткай антыпольскай палітыкі Мікалая I, выкліканай паўстаннем 1830 - 1831 гг., урад Аляксандра II палічыў патрэбным зрабіць некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваеннае становішча, частка сасланых паўстанцаў вернута з Сібіры. Дазволена заснаваць у Варшаве "Земляробчае таварыства" для вывучэння сялянскага пытання. Аднак прынятыя меры не аслабілі, а, наадварот, узмацнілі антырускія настроі сярод грамадства. У 1858 г. у Вільні пры падтрымцы генерал-губернатара В.І.Назімава быў адчынены Музей старажытнасцей, які адразу ж стаў духоўным асяродкам ваяўнічага паланафільства. Пачала адкрыта прапагандавацца барацьба супраць рускага ўрада, распаўсюджвацца рэвалюцыйная літаратура.
Такім чынам, 50-я гады ХІХ стагоддзя адзначаны новым вітком нарастання рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расіі. У той час, калі ў многіх заходнееўрапейскіх краінах шпаркімі тэмпамі ішло развіццё капіталістычных адносінаў, Расійская імперыя заставалася напаўфеадальнай абсалютысцкай дзяржавай. Асноўны перажытак феадалізму, прыгонніцтва было тормазам развіцця эканомікі, не кажучы ўжо пра маральна-этычны бок гэтай формы рабства.
Абвастралася нацыянальнае пытанне. Асабліва гэта датычылася новадалучаных тэрыторый былой Рэчы Паспалітай. Патрыятычныя колы насельніцтва Польшчы, Беларусі і Літвы раней ужо двойчы (1794 і 1830) узнімалі антырасійскія паўстанні, аднак яны былі шляхецкімі па характары, асноўны ўпор у іх рабіўся менавіта на дваранства, якое нават імкнулася не дапусціць да барацьбы шырокія колы народных мас, баючыся, што зброя можа быць павернута не толькі супраць "маскоўскіх" улад, але і супраць іх саміх. Ды і ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай асабліва не выклікала станоўчых эмоцый у большасці няпольскага насельніцтва.
Аднак, у сярэдзіне ХІХ стагоддзя з'явілася новая хваля барацьбітоў - рэвалюцыйныя дэмакраты. У іх ліку былі прадстаўнікі дробнай (найчасцей - беззямельнай) шляхты, ніжэйшых слаёў чынавенства й святарства, а таксама прадстаўнікі разначыннай інтэллігенцыі. Асноўную сваю задачу рэвалюцыянеры-дэмакраты бачылі ў звяржэнні самадзяржаўя і усталяванні народаўладдзя, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання і, адпаведна, перадачы зямлі сялянам. Для народаў Расіі прадугледжвалася права на самавызначэнне. На такіх пазіцыях стаяла расійская рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя "Зямля і воля", пад уплыў якой траплялі многія студэнты, выхадцы з Беларусі, Польшчы, Літвы, што прыязджалі вучыцца ў Пецярбург.
Спроба царскага ўрада зняць напружанне сялянскай рэформай 1861 года поўнасцю не вырашыла аграрнага пытання. Умовы вызвалення ад прыгонніцтва, захаванне эканамічнай залежнасці ад памешчыкаў, выклікала хвалю незадавальнення сялянства. Краіна стаяла на парозе шырокай народнай вайны супраць прыгнятальнікаў.
Непасрэдным штуршком да падрыхтоўкі новага нацыянальна-вызваленчага паўстання стаў расстрэл царскімі войскамі патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве у 1861 годзе. Увосень таго ж года разнастайныя рэвалюцыйныя групоўкі былі аб'яднаны ў адзіны Гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 годзе ў Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). За кароткі час удалося стварыць разгалінаваную сетку паўстанцкіх арганізацый. Збіраліся сродкі і каштоўнасці на патрэбы паўстання, набывалася зброя і вайсковая амуніцыя, вялася агітацыя. На тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага падрыхтоўкай паўстання займаўся Камітэт руху, трансфармаваны ў 1862 годзе ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). З'яўленне ў назве віленскага рэвалюцыйнага цэнтра прыметніка "правінцыяльны" дае падставу меркаваць, што Варшаве ў нейкай ступені ўдалося падначаліць сабе віленцаў. Але, як пакажа час, падпарадкаванне гэтае не было трывалым, і між ЦНК і ЛПК рэгулярна ўзнікалі канфлікты на глебе стасункаў паміж імі. Дастаткова прыгадаць вострыя спрэчкі з-за беластоцкай арганізацыі, якую Варшава ўвосень 1862 г. самаўпраўна далучыла да сабе [7. с. 98].
Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў, прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву "чырвоныя". Фактычна яны ўяўлялі сабой шырокі і разнастайны дэмакратычны блок, у які ўваходзілі рэвалюцыянізаваная дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва. Праціўнікаў паўстання называлі "белымі". Гэта былі пераважна памешчыкі з "Земляробчага таварыства", сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі.
Узрастанне нацыянальных настрояў у канцы 50-х гадоў адбывалася ва ўмовах складвання рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расійскай імперыі напярэдадні адмены прыгоннага права. Таму сялянскае пытанне заняло не апошняе месца ў праграмах польскіх патрыётаў, самыя радыкальныя з якіх знаходзіліся пад уплывам ідэй Герцэна, Дабралюбава, Чарнышэўскага. Яшчэ з 1858 г. у Пецярбургу існаваў гурток палякаў - слухачоў вайсковых акадэмій і афіцераў. Ім кіравалі сябры Т.Шаўчэнкі і М.Чарнышэўскага Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Яны былі прыхільнікамі саюзу паміж рэвалюцыянерамі Полыпчы і Расіі, спалучэння нацыянальнага паўстання з сацыяльным пераваротам, з вырашэннем аграрнага пытання на карысць сялян.
Аднак сярод "чырвоных" не было адзінства наконт метадаў дасягнення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых - памяркоўных і левых - прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя ж разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і адзінстве дзеянняў з рускімі рэвалюцыянерамі. Яны прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Аграрнае пытанне планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памешчыцкага землеўладання.
"Белыя" былі адназначна супраць паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Яны хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады.
Праграма "чырвоных"-радыкалаў была сугучнай з пазіцыяй расійскай "Зямлі і волі", досыць яскрава вызначанай у лісце выдаўцоў "Колокола" "Русским офицерам в Польше": "Зямля сялянам, самастойнасць абласцям - на гэтай падставе, і толькі на ёй можа ўстанавіцца дзейсны саюз ваш з польскімі братамі… Скажам разам з палякамі, быць Літве, Беларусі і Украіне з кім яны быць хочуць ці ні з кім, толькі б волю іх уведаць - не падробленую, а сапраўдную".Прыхільнікамі гэтай праграмы былі, у асноўным, выхадцы з земляў былога Вялікага княства Літоўскага. Сярод "чырвоных" былі капітан генеральнага штаба рускай арміі Л.Звяждоўскі, інжынер-паручнік Я.Козел, доктар Б.Длускі, юрысты Э.Вярыга і К.Каліноўскі.
Да лагера “белых” далучаліся, у большасці сваей, буйныя землеўладальнікі, прыхільнікі старых шляхецкіх парадкаў.
Падобныя палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
У час падрыхтоўкі паўстання віленскі цэнтр імкнуўся супрацоўнічаць з землявольцамі, а таксама польскімі канспіратарамі. Напачатку супрацоўніцтва гэтае было практычна роўным. Але ўлетку 1862 ЦНК зрабіў спробу поўнага падпарадкавання сабе ЛПК. Часова гэта ўдалося. Камісарам ЦНК у Вільні быў прызначаны Н. Дзюлеран. Аднак, з восені таго ж года К. Каліноўскі, прадстаўнік левага (радыкальнага) крыла "чырвоных", які стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта ў кастрычніку 1862, пачаў праводзіць палітыку на дасягненне раўнапраўя ў адносінах паміж Варшавай і Вільняй. І хаця намінальная залежнасць ЛПК ад ЦНК захоўвалася, фактычна, віленскі камітэт кіраваў падрыхтоўкай паўстання самастойна, узгадняючы найбольш важныя пытанні з ЦНК.
Падрыхтоўка да паўстання яшчэ далёка не была завершана, калі ў канцы 1862 года стала вядома аб намеры расійскіх улад правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор. Каб не дапусціць гэтага, ЦНК прыняў рашэнне аб прызначэнні пачатка паўстання на студзень 1863.
10(22) студзеня 1863 года ЦНК без абавязковага па ранейшай дамоўленасці ўзгаднення з ЛПК абвясціў сябе Часовым Нацыянальным урадам. У Mаніфесце, выдадзеным у той жа дзень, Часовы Нацыянальны урад заклікаў насельніцтва да ўзброенай барацьбы супраць Расійскай імперыі, а таксама прывёў сваю праграму, заснаваную на ідэях памяркоўных "чырвоных", якія ў той час мелі большасць у ЦНК. Згодна з першымі дакументамі паўстання, усе грамадзяне абвяшчаліся роўнымі ў правах, сялянам без выкупу і часоваабавязанага становішча перадавалася ва ўласнасць тая зямля, што яны атрымалі па ўмовах расійскай рэформы 1861 года. За гэтую зямлю памешчыкі павінны былі атрымаць ад дзяржавы грашовыя кампенсацыі. Беззямельным сялянам, што прымуць удзел у выступленнях, было паабяцана як мінімум па 3 моргі (прыкладна 2,13 га) зямлі. 25-гадовае рэкруцтва было заменена на ўсеагульную 3-гадовую вайсковую павіннасць у сваім краі (у мірны час). Падчас жа ваенных дзеянняў усе мусілі станавіцца на абарону айчыны.
Абмежаванасць аграрнай праграмы ЦНК і ігнараванне ім нацыянальных інтарэсаў беларусаў, летувісаў і ўкраінцаў адыгралі пазней ракавую ролю ў лёсе паўстання.
Члены ЛПК былі вельмі абураны паводзінамі варшаўскага цэнтра. Абвяшчэнне паўстання было для іх нечаканым, "Літва" яшчэ зусім не была гатова да выступлення. На працягу 10 дзён віленскія рэвалюцыянеры вагаліся, як рэагаваць на самадзейнасць Варшавы. Але ўсё ж 20 студзеня (1 лютага) 1863 года ЛПК выдаў Маніфест, у якім абвяшчаў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі. Каб не дапусціць расколу ў шэрагах паўстанцаў, віленцы мусілі паўтарыць у сваім дакуменце праграму ЦНК, нягледзячы на тое, што з некаторымі яе палажэннямі нашы рэвалюцыянеры-дэмакраты не згаджаліся.
Паўстанне на Беларусі пачалося. Каліноўскім ад імя Часовага ўрада рассылаліся інструкцыі ніжэйшым кіраўнікам паўстання, у якіх строга рэгламентаваліся іх правы і абавязкі. Асаблівую цікавасць уяўляе "Паўстанцкая інструкцыя", дакладней, апошні яе пункт, якога і блізка не было ў аналагічных дакументах, выдадзеных палякамі: "Найбольш вядомых прыгнятальнікаў сялян, для прыкладу, сабраўшы народ, судзіць ваенным судом і караць смерцю, не дапускаючы самавольнай расправы". Гэта сведчыць, што, нягледзячы на знешнюю падпарадкаванасць Каліноўскага Варшаве, ён праводзіў палітыку ў многіх пунктах адрозную ад польскай.
Пачатак паўстання быў нечаканым для царскага камандавання, якое сканцэнтравала войскі ў некалькіх буйных польскіх гарадах. Нягледзячы на гэтыя спрыяльныя ўмовы, рэвалюцыянеры не скарысталі час для папаўнення і ўзбраення сваіх атрадаў. Памылковая абарончая тактыка, недахоп зброі і вайсковай вывучкі, рознагалоссі паміж кіраўніцтвам не дазволілі паўстанцам авалодаць колькі-небудзь значнымі гарадамі і перамагчы праціўніка.
Буйныя землеўласнікі і буржуазія, "белыя", што раней выступалі наогул супраць паўстання, калі яно пачало набіраць моц, вырашылі ўзяць ход барацьбы пад уласны кантроль, каб не дапусціць разгортвання шырокай народнай вайны супраць прыгнятальнікаў. У лютым 1863 адбыўся, так званы, "белы пераварот", калі "белыя", увайшоўшы ў змову з польскім цэнтрам, захапілі ўладу ў віленскай паўстанцкай арганізацыі. 27 лютага быў распушчаны ЛПК. Замест яго буйныя памешчыкі стварылі свой Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы на чале з Я. Гейштарам. Кастусь Каліноўскі быў накіраваны на Гродзеншчыну, на пасаду ваеннага камісара. У сувязі з пераваротам, Каліноўскі напісаў ад імя ЛПК гнеўны Пратэст, у якім гаварылася: "Члены камітэта… …лічаць гібеллю і здрадай рэвалюцыі перадачу кіраўніцтва ў рукі контррэвалюцыянераў…"
Такім чынам, на чале паўстання сталі "белыя", кіраўніцтва якіх часта было пасіўным, а часам нават пераходзіла ў адкрыты сабатаж. Згаворлівыя абшарнікі асабліва і не пярэчылі дамаганням польскага боку. "Літоўскі" рэвалюцыйны цэнтр трапляў ва ўсё большую залежнасць ад Варшавы. Канчаткова пазбавіць Вільню самастойнасці, відаць, было вырашана пераўтварыўшы Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы ў Выканаўчы аддзел на Літве. Падобная метамарфоза адбылася і з аналагічным цэнтрам на Ўкраіне.
Першыя атрады паўстанцаў з'явіліся на тэрыторыі Беларусі з Польшчы ў студзені-лютым 1863 года. Найбольш значным з іх быў атрад Р. Рагінскага, які ў сутычках з урадавымі войскамі дайшоў рэйдам да Слуцкага павета, дзе і быў разбіты. Фарміраванне мясцовых атрадаў пачалося ў сакавіку-красавіку. Многія з іх былі знішчаны карнікамі адразу. Адносны поспех мелі ў пачатку выступлення паўстанцы пад камандаваннем Л. Звяждоўскага, якім удалося з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута заняць у ноч з 23 на 24 красавіка павятовы горад Горкі Магілёўскай губерніі. Аднак яны не сустрэлі падтрымкі ў мясцовых сялян, і неўзабаве атрад Звяждоўскага быў разбіты.
Няроўнасць сіл вымушала паўстанцаў прытрымлівацца партызанскай тактыкі барацьбы. Спадзяванні на замежную дапамогу не спраўдзіліся. Заходнія краіны абмежаваліся толькі дыпламатычнымі нотамі пратэсту. А марскую экспедыцыю, што мелася даставіць да літоўскіх берагоў валанцёраў і зброю з Брытаніі, затрымалі шведскія ўлады. Трагічна скончылася і майская спроба высадзіць паўстанцкі дэсант з парусніка "Эмілія" паблізу Мемеля (Клайпеды).
Агнястрэльнай зброі не ставала, паўстанцы-сяляне амаль усе ваявалі толькі сякерамі ды косамі. Інсургенты нападалі на царскія войскі там, дзе колькасць апошніх не была занадта вялікай, захоплівалі павятовыя касы, адбівалі навабранцаў-рэкрутаў. Але часам адбываліся і буйныя сутычкі паміж варагуючымі бакамі. Найбольш значная - бітва пад Мілавідамі, на Слонімшчыне, што адбылася 22 мая 1863 года. Перамога тады не дасталася нікому. Пасля некалькіх гадзін бою расійскія войскі з вялікімі стратамі мусілі адступіць, а паўстанцы, не чакаючы, пакуль праціўніку прыйдзе падмацаванне, таемна пакінулі свой лагер [2. с. 76].
Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў: В.Урублеўскі і Ф.Ражанскі ў Гродзенскай губерні, М.Чарняк у Віленскай, З.Серакоўскі і А.Мацкявічус у Ковенскай, А.Трусаў у Мінскай, Л.Звяждоўскі ў Магілёўскай -- імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян. Левыя "чырвоныя" ў ЛПК, асабліва К.Каліноўскі, планавалі пашырыць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне атрадаў у Латвіі і Эстоніі (З.Серакоўскім), у Віцебскай губерні (О.Грабніцкім і Б.Кульчынскім). 3 мэтай арганізацыі паўстання ў Смаленскай і Маскоўскай губернях з Пецярбурга на дапамогу Л.Звяждоўскаму прыехалі афіцэры І.Будзіловіч і К.Жаброўскі.
Але планы рэвалюцыянераў не ажыццявіліся. Сялян сярод паўстанцаў было няшмат, асабліва ва ўсходніх губернях Беларусі: у Віцебскай - 7%, Магілёўскай - 13, Мінскай -20%. Толькі ў Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне складалі больш за чвэрць паўстанцаў - адпаведна 27% і 33%. Для сялян Беларусі былі незразумелыя лозунгі Варшаўскага ЦНК аб адраджэнні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Абмежаваная праграма паўстання выключыла магчымасць масавага ўдзелу ў ім сялянства. Афіцыйная прапаганда выстаўляла ўзброеную барацьбу як мяцеж польскіх паноў, якія жадаюць вярнуць стары прыгонніцкі лад. Тое, што "белае" кіраўніцтва паўстаннем складалі памешчыкі, толькі ўпэўнівала сялян у правільнасці расійскай прапаганды. Скасаванне часоваабавязанага становішча і змяншэнне выкупных плацяжоў на 20% яшчэ больш умацавала сялянскую веру ў "цара-бацюхну". Па вёсках, асабліва ў памежных з Расіяй рэгіёнах, ствараліся "сельскія каравулы" з узброеных сялян, якія пад камандаваннем рускіх салдат павінны былі лавіць паўстанцаў.
Сітуацыя ўскладнілася, калі ў сярэдзіне мая на пасаду віленскага генерал-губернатара прыбыў з надзвычайнымі паўнамоцтвамі М. М. Мураўёў. Былы дзекабрыст, які здрадзіў ранейшым поглядам, чалавек, што прымаў удзел у падаўленні папярэдняга паўстання 1830 года, ён усталяваў у краі становішча масавага тэрору, за што і атрымаў ад сучаснікаў мянушку Вешальніка. Да забароны насіць жалобныя строі дадаліся новыя, яшчэ больш жорсткія пастановы. Мураўёўцы не грэбавалі нічым. Няўгоднаму маглі вельмі проста падкласці зброю ці нейкія іншыя кампраметуючыя рэчы. А далей… Дастаткова было двух сведкаў (на іх мінулае і сумленне ніхто не зважаў), каб ваенны суд мог прыгаварыць любога чалавека да смерці. Па малейшаму падазрэнню ў спачуванні паўстанцам людзей высылалі ў Сібір. Спальваліся за сувязь жыхароў з інсургентамі цэлыя вёскі. Беластоцкі жандарскі штаб-афіцэр С. І. Штэйн у сваім "Донесении… …о сожжении с. Яворовки за активное содействие его жителей повстанцам" пісаў: "…по распоряжению начальника края, жилые дома… …с хозяйственными строениями… …6-го сего августа сожжены до основания, а скот, всё движимое имущество, вместе с жителями доставлены в г. Белосток, где оные… …находятся под арестом, а имущество продаётся с аукционного торга…".
Тыя салдаты імперскай арміі, якіх сумленне пераводзіла на бок паўстанцаў, падлягалі расстрэлу.
Некаторыя акцыі вешальніка проста ўражваюць непрыхаваным цынізмам. Гэтак ёсць звесткі, што на загад "начальніка краю" магілы страчаных паўстанцаў заліваліся вывезеным з віленскіх прыбіральняў гноем, каб не дапусціць правядзення побач маўклівых маніфестацыяў.
У чэрвені пракацілася цэлая хваля арыштаў членаў віленскага паўстанцкага Аддзела. Замены арыштаваным не знаходзілася, і "белыя" былі вымушаны вярнуць у Вільню Каліноўскага.
Каб вярнуць страчаны давер сялянства, ад імя "ронду польскага" быў выдадзены "Прыказ... ...да народу зямлі літоўскай і беларускай", галоўная думка якога зводзілася да таго, што "дзела наша (паўстанне) - не дзела панскае, а справядлівай вольнасці".
Буйныя памешчыкі і вышэйшае каталіцкае духавенства, напалоханыя мураўёўскімі рэпрэсіямі, у чэрвені-ліпені перайшлі на бок афіцыйных улад, што замацоўвалася падпісаннем вернападданніцкіх адрасоў Аляксандру ІІ. Асабліва шчыраваў тут губернскі маршалак шляхты А. Дамейка, што шчыльна супрацоўнічаў з імперскімі ўладамі. Рэвалюцыйны ўрад вынес Дамейку смяротны вырак як здрадніку Айчыны, але замах на яго не ўдаўся. У процівагу вернападданніцкім адрасам інсургенты арганізоўвалі збор подпісаў пад контрадрасамі, плануючы пазней апублікааваць іх у замежным друку. Аднак пазней, паўстанцкае кіраўніцтва само было вымушана дазволіць падпісанне адрасоў Аляксандру ІІ, бо кожнага, хто адмаўляўся паставіць подпіс пад гэтым дакументам маглі аддаць пад суд.
У ліпені "чырвоныя" зноў сталі на чале паўстання. Каліноўскі абвінаваціў варшаўскі цэнтр у неразуменні патрэб Беларусі, і аднавіў сваю палітыку на дасягненне незалежнасці Вільні ад Варшавы і раўнапраўя ў адносінах паміж імі. У гэты час, як пісаў наш вядомы гісторык Уладзімір Ігнатоўскі, "рух прымае выразны процішляхецкі характар"; Каліноўскі патрабаваў ад інсургентаў бескампрамісных, жорсткіх адносінаў да шляхты, якая здрадзіла паўстанню. Аднак, выратаваць становішча, нягледзячы на ўсе намаганні Каліноўскага і яго паплечнікаў, было ўжо немагчыма - занадта вялікімі былі страты паўстанцкай арганізацыі. Ужо да восені рэвалюцыйны рух на Беларусі быў практычна задушаны. А дакладней, 28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была спынена, а летам 1864 г. ліквідавана алошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты.
За барацьбой палякаў з глыбокім спачуваннем сачылі рэвалюцыя-неры ўсіх краін. Рэвалюцыйныя дэмакраты ў Расіі, прадстаўнікі рускай палітычнай эміграцыі лічылі справу Польшчы сваёй кроўнай справай. У абарону паўстанцаў выступіў "Колокол" А.Герцэна. М.Бакунін апублікаваў адозву "Да рускага, польскага і да ўсіх славянскіх народаў", дзе заклікаў падтрымаць польскіх патрыётаў. Нямала рускіх змагалася ў радах паўстанцаў. У заходнееўрапейскай прэсе распаўсюджвалася інфармацыя аб ходзе паўстання, сабіралася і накіроўвалася ў Польшчу зброя, з эмігрантаў вербаваліся добраахвотнікі. 3 дапамогай цэнтра "Маладая Еўропа" і асабіста Дж. Гарыбальдзі рыхтаваліся палітычныя і ваенныя кіраўнікі паўстанцаў. Пры непасрэдным удзеле К.Маркса і Ф.Энгельса, якія лічылі польскае пытанне важнай састаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыі, арганізоўваліся акцыі салідарнасці заходнееўрапейскіх рабочых з польскім народам.
2. КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ - КІРАЎНІК ПАЎСТАНЦАЎ БЕЛАРУСІ І ЛІТВЫ

Кастусь Каліноўскі, поўнае імя Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі, нарадзіўся 2 лютага (21 студзеня) 1838 у вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павету (зараз у Беластоцкім ваяводстве Польшчы) у сям'і беззямельнага шляхціца [8. с. 61].
У 1847-52 гг. вучыўся ў Свіслацкам павятовам вучылішчы, пасля заканчэння якога некалькі год пражыў у бацькавым фальварку Якушоўка, дапамагаючы ў гаспадарчых клопатах і, відавочна, займаючыся самаадукацыяй. Гады навучання Каліноўскага супадалі з “Вясной народаў” - дэмакратычнымі рэвалюцыямі 1848 года, якія ўскалыхнулі і прывялі ў рух увесь Еўрапейскі кантынент. Звонкім рэхам адгукнуліся яны і ў Беларусі. І яны ў вялікай меры фарміравалі светапогляды юнага Кастуся.
Вялікі ўплыў на Кастуся Каліноўскага меў старэйшы брат Віктар Каліноўскі, які вучыўся ў Маскоўскім універсітэце і даследваў па даручэнню Віленскай археалягічнай камісіі старадаўнія беларускія рукапісы. Адораны ад прыроды выключным працалюбствам, жывым розумам, ен ведаў некалькі моў, любіў літаратуру, ахвотна вывучаў гісторыю. Ен добра арыентаваўся ў падзеях, што адбываліся ў свеце, ахвотна расказваў брату і іншым вучням пра яркія падзеі вызваленчай барацьбы.
У 1856 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта па разрадзе камеральных навук. На працягу навучання ва універсітэце Каліноўскі прымаў удзел у дзейнасці нелегальных студэнцкіх гурткоў, разам з братам быў сябрам таемнай вайскова-рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў Генштаба, якую ўзначальвалі Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Падчас свайго навучання Кастусь Каліноўскі пазнаеміўся з перыедыкай, якая вельмі паўплывала на яго далейшыя светапогляды, у прыватнасці з матэрыяламі часопіса “Современник” і газеты “Колокол”, вялікае месца ў якіх займалі артыкулы, прысвечаныя праблемам сялянства.
Неўзабаве пасля атрымання універсітэцкага дыплому са ступенню кандыдата права, на пачатку вясны 1861 года Каліноўскі вярнуўся на Радзіму і распачаў стварэнне на Гародзеншчыне рэвалюцыйнай арганізацыі. Кастусь ездзіў па навакольных вёсках і мястэчках, дзе вёў прапаганду сярод сялян і агітаваў іх да паўстання.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў, Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел у будучым паўстанні сялянства можа забяспечыць перамогу. У гэтым рэчышчы і вялася Каліноўскім агітацыйная праца.
Улетку 1862 года Каліноўскі разам з паплечнікамі з Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам і Валерам Урублеўскім распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» -- першай у гісторыі газеты на беларускай мове. Усяго выйшла 7 нумароў гэтай газеты. Яна крытыкавала палітыку імперскіх уладаў, тлумачыла сітуацыю ў краіне, крытыкавала царскі маніфест аб скасаванні прыгону, заклікала сялян да змагання. Кожны нумар «Мужыцкай праўды» быў нязменна падпісаны псеўданімам Каліноўскага "Яська-гаспадар з-пад Вільні". Газета ўяўляла сабою друкаваныя лацінкаю лісткі. Яны мелі невялікі памер, іх можна было разгладзіць на калене ў хвіліны адпачынку проста на полі, а прачытаўшы - лёгка схаваць.
«Дзецюкі! - пісаў Яська-гаспадар у першым нумары. - Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, - цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці... такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўды...
Ад маскаля і паноў няма чаго спадзявацца, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржымася разам! А калі паны схочуць трымацца з намі, так няхай жа робяць па святой справядлівасці, бо калі іначай - так чорт іх пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе».
Апошні, сёмы нумар «Мужыцкае праўды» пабачыў свет ужо ў часе нацыянальна-вызваленчага паўстання. Тут гучыць адкрыты заклік да змагання з расійскімі каланізатарамі: «Падумайце добра да, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашу вольнасць! Нас цар ніц не падмане - не падвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя - нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшаць з віламі ды з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды, а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагчы будзем да ўведамляць, адкуль на іх сягне нячыстая маскоўская сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам».
За кароткі час газета ў поўным сэнсе слова абляцела ўсе губерніі і ўезды Беларусі, частку Літвы і Латвіі. Мабыць, менавіта таму Герцэн і пісаў, што нумары “Мужыцкай праўды” ператвараюцца “лятучыя лісткі”.
Асабліва актыўную дзейнасць развярнулі распаўсюджвальнікі газеты на тэрыторыі Беларусі. А распаўсюджваннем нумароў выдання займаліся члены рэвалюцыйнай арганізацыі, а таксама патрыятычна настроеная моладзь, сяляне і нават самівыдаўцы - Ражанскі,Урублеўскі і Каліноўскі.
У 1862 годзе Каліноўскі ўжо ўваходзіў у склад Літоўскага правінцыйнага камітэту (ЛПК) - цэнтральнага органа падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю (зараз - тэрыторыя паўночнай Літвы і Заходняй Беларусі). А ўвосень таго ж и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.