На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Лтаратуры падарожжа Беларус засёды належала стотная роля працэсе знаёмства розных народа. Аналзуючы запск падарожнка, неабходна не тольк вывучаць асо-бу падарожнка, але мэту падарожжа, прычыны тыя задачы, якя ставлся перад м.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 15.12.2008. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі

РЭФЕРАТ
на тэму:
«ЛІТАРАТУРА ПАДАРОЖЖАЎ ЯК ГІСТАРЫЧНАЯ КРЫНІЦА. ЗАПІСКІ ЗАМЕЖНЫХ ДЫПЛАМАТАЎ І ПАДАРОЖНІКАЎ
АБ БЕЛАРУСІ»
МИНСК, 2008
Літаратуры падарожжаў заўсёды належала істотная роля ў працэсе знаёмства розных народаў. Безумоўна, падарожнікі за кароткі час маглі скласці толькі павярхоўнае ўражанне аб убачаным. Даволі часта яны свядома скажалі рэчаіснасць, рабілі вывады з выпадковых з'яў. Да чужынцаў у эпоху сярэднявечча не толькі ў Маскоўскай дзяржаве ставіліся з недаверам, не спяшаліся ім раскрываць душу. І ўсё ж запіскі падарожнікаў змяшчаюць свежы погляд прадстаўніка іншай культуры, іншых традыцый і каштоўнасцей.
Аналізуючы запіскі падарожнікаў, неабходна не толькі вывучаць асо-бу падарожніка, але і мэту падарожжа, тыя задачы, якія ставіліся перад ім.
У дачыненні да гэтага можна заўважыць, што ў XVI ст. праз Беларусь праязджалі тыя, каго не столькі жаданне, колькі справа (дыпламатычная і інш.) вымушала падарожнічаць. Бо XVI ст. - гэта новы этап узаемаадносін Усходу і Захаду. Краіны Паўночнай і Заходняй Еўропы, якія ўступілі на шлях развіцця капіталізму, мелі патрэбу ў новых крыніцах узбагачэння і рынках збыту. Яны ўсё часцей звярталі ўвагу на дзяржавы Усходняй Еўропы і Азіі. Былі і іншыя прычыны для пільнай увагі да ўсходніх суседзяў, найперш Маскоўскай дзяржавы: турэцкая агрэсія вымушала шукаць новых саюзнікаў, а рэфармацыйныя рухі спарадзілі цікавасць новых сучаснікаў да навакольнага свету, найперш да суседніх народаў і краін. На хвалі гэтых розных і супярэчлівых інтарэсаў праз Беларусь, на Усход рушылі замежныя прадпрымальнікі, дыпламаты, гандляры, навукоўцы.
Адны з іх аб Беларусі пакінулі звестак няшмат. Яны былі захоплены сабой і сваімі ўласнымі справамі. Да ліку такіх можна аднесці Дж. Гарсея - тыповага прадстаўніка англійскіх дзелавых колаў XVI ст. Ён пакінуў аж тры самастойных творы аб Расіі, але Беларусь, княства Літоўскае цікавіла яго толькі як шлях да Масквы, дзе ён знаходзіўся амаль два дзесяцігоддзі. Дарэчы, у Маскоўскай дзяржаве яго ахрысцілі Ерамеем, а ад Уільма - прозвішча Ульянаў - хто яго ведае, можа і пакінуў ён на маскоўскай зямлі сваіх нашчадкаў. Ён апавядае толькі пра ўрачыстыя сустрэчы яго пры двары караля Рэчы Паспалітай, апісвае багацці літоўскіх магнатаў, найперш Радзівілаў, і iх гасціннасць. Яго «Запіскі» аб Расіі XVI - пачатку XVII ст. істотнага значэння для вывучэння гісторыі Беларусі, такім чынам, не маюць.
Як супрацьлегласць яму Рэйнгольд Гейдэнштэйн. Сакратар прускага князя, адукаванейшы чалавек - ён з 1582 г. на працягу 30 гадоў знаходзіўся на службе пры двары каралёў Рэчы Паспалітай С. Баторыя і Жыгімонта ІІІ Вазы. Невыпадкова, што яго праца «Запіскі пра Маскоўскую вайну» заснавана не толькі на ўласных назіраннях, але і на дакументах, якія Р. Гейдэнштэйн трымаў у руках. Да таго ж у яе рэдагаванні (а магчыма, і ў напісанні) прымалі ўдзел С. Баторый і Я. Замойскі. Зразумела, што ў сваім апісанні Р. Гейдэнштэйн абараняў іх палітыку і ставіўся да азначаных асоб з яўнай сімпатыяй. У пэўнай ступені - гэта праца не падарожніка, а пастаяннага жыхара Рэчы Паспалітай, толькі іншаземнага паходжання.
У гэтым сэнсе большым іншаземцам з'яўляўся С. Герберштэйн. Пасольства на чале з С. Герберштэйнам 2 разы (у 1516 і 1526 г.) праязджала праз тэрыторыю Беларусі, накіроўваючыся да маскоўскага цара ад аўстрыйскага імператара Максіміліяна. Па дарозе С. Герберштэйн вёў дзённік, які, вярнуўшыся на радзіму, апрацаваў і апублікаваў у 1549 г. пад назваю «Запіскі аб маскавіцкіх справах». Але, акрамя «маскавіцкіх спраў» тут шмат звестак аб Беларусі і ВКЛ увогуле.
Даволі падрабязныя звесткі аб беларускіх землях ёсць у запісках венецыянскага пасла Фаскарыно, які быў у Беларусі ў 1537 г., англічаніна Флетчэра (1584 г.), немца Петрэя, што пражыў у Расіі 4 гады (1616 - 1620 гг.), аўстрыйскага пасла Меерберга (1661 г.), чэха Танера (1678 г.), сакратара аўстрыйскага пасольства Корба (1698, 1699 гг.) і многіх іншых.
Аналізуючы запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў, неабходна імкнуцца аддзяліць убачанае і апісанае непасрэдна імі ад звестак з іншых рук, іх абагульненняў. Так, А. Пасевіна карыстаўся звесткамі вядомага купца Дж. Тэдальдзі (ён як спрактыкаваны дыпламат вывучаў звесткі аб краінах, куды ён павінен быў накіроўвацца). Пры гэтым істотнае значэнне мае вывучэнне факта аб тым, цi валодаў той ці іншы аўтар мовай тых народаў, тэрыторыю якіх ён праязджаў. Можна заўважыць, што мэты і задачы падарожнікаў шмат у чым вызначалі змест назіранняў.
На што ж найперш звярталі ўвагу іншаземцы, праязджаючы праз Беларусь? Па-першае, яны пакінулі шмат звестак аб геаграфічных і прыродных умовах, аб межах Беларусі (многія з іх даволі дакладна вызначалі этнічныя межы Беларусі: заходнюю - Брэст, Гродна, паўночную - Друя, Віцебск, Полацк, паўднёвую - Прыпяць, усходнюю - Днепр). Шмат каго ўжо ў XVI ст. цікавіла сама назва Белая Русь. Пры гэтым нараджаліся самыя неверагодныя версіі. Так, паводле меркавання немца Петрэя, назва «Белая» паходзіць ад таго, што мужчыны ў летні час носяць белыя шапкі, а жанчыны набельваюць твар.
Па-другое, вельмі шмат звестак аб прыродзе Беларусі. Безумоўна, што на характарыстыку апошняй істотна ўплываў пэўны сезон, калі іншаземец праязджаў праз Беларусь. Летам гэта былі «прыгожыя даліны», вясной і восенню - балоты, гразь. Побач з летапісамі, запіскі іншаземцаў з'яўляюцца цікавай крыніцай для вывучэння клімату Беларусі пэўнага часу.
Падарожнікі адзначаюць суровыя, але ўсё ж спрыяльныя для гаспадаркі прыродна-геаграфічныя ўмовы (асабліва для жывёлагадоўлі, рыбнай лоўлі, палявання, бортніцтва). З культур, што вырошчвалі, упамiнаюць збажыну, проса, грэчку, лён. У лясах вадзіліся туры і зубры. С. Герберштэйн іх адрозніваў і нават пакінуў замалёўкі.
Пераважная частка падарожнікаў пакінула звесткі аб шляхах зносін. Можна заўважыць, што яны праязджалі ў кірунку Вільня, Полацк, Ноўгарад, але часцей - праз Вільню ці Брэст і далей праз Мінск, Барысаў, Оршу. Зімою выкарыстоўвалі «рускія сані», летам - лёгкія фурманкі. Не самыя лепшыя эпітэты можна знайсці ў запісках падарожнікаў аб беларускіх дарогах.
Пытанні эканамічнага жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі асвятляліся павярхоўна, няпоўна ці зусім не асвятляліся. Больш падрабязна - геаграфічнае становішча гарадоў, знешні выгляд, абарончыя збудаванні, прыводзіліся звесткі аб колькасці цэркваў.
Мемуарная лiтаратура XIX - пачатку XX ст

Канец XVIII - першая палова XIX ст. характарызуюцца своеасаблiвай модай на мемуарную лiтаратуру. У гэты час была створана вялiкая колькасць успамiнаў, дзённiкаў, нататак i хранографаў-дыярыушаў. Вельмі цiкавыя старонкi мемуарнай лiтаратуры гэтага перыяду складаюць i запiскi пада-рожнiкаў. Уключэнне Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi выклiкала з'яўленне вялiкай колькасцi запiсак рускiх падарожнiкаў. Апошнiя адкрывалi для сябе гэты край, якi ў афiцыйнай прапагандзе акрэслiваўся як «искони русский», а ў свядомасцi рускага грамадства вызначаўся рознымi тэрмiнамi: «беларускi», «лiтоўскi», «польскi». На самым пачатку XIX ст. у «присоединенные провинции» накiроўвалiся па справах свецкiя i духоўныя асобы. З 1812 г. свае запiскi аб падзеях на тэрыторыi сучаснай Беларусi (яны ўжо называюць яе «айчынай») пакiдаюць рускiя афiцэры (у прыватнасцi, вядомы i зараз пiсьменнiк I. I. Лажэчнiкаў). Пасля ж паўстання 1830 - 1831 гг. Беларусь, такая знаёмая i незнаёмая, вабiла рускiх лiтаратараў, мастакоў, увогуле людзей творчых прафесiй. Гэта адбiлася i на змесце лiтаратуры падарожжаў. Здзiўленне ад не падобнай на рускую мовы i звестак аб добрых дарогах змяняецца захапленнем беларускай прыродай, гiсторыяй беларускiх гарадоў i храмаў, вывучэннем традыцый i святаў мясцовага насельнiцтва.
Мода на дарожныя нататкi прадвызначыла з'яўленне i твораў прадстаўнiкоў мясцовай, беларускай, iнтэлiгенцыi, якiя iмкнулiся пазнаёмiць суседзяў з гiсторыяй i традыцыямi свайго народа, не менш цiкавымi (па iх меркаванні), чым гiсторыя старажытных грэкаў i рымлянаў. Найбольш яркай старонкай азначанай творчасцi з'явiлася серыя нарысаў «Падарожжы па Палессі і беларускім краі», што была апублiкавана ў «Современнике» ў 1853 - 1855 гг. (у 1992 г. «Падарожжы...» былі перавыдадзены ў Мiнску з прадмовай С. А. Кузняевай). Аўтарам iх быў Павел Шпiлеўскi, якi нарадзiўся ў 1823 г. у в. Шыпiлавiчы Бабруйскага павета Мiнскай губернi ў сям'i праваслаўнага святара, закончыў Мiнскую семiнарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмiю, але адмовiўся ад царкоўнай кар'еры. «Путешествия...» сталі вiзiтнай карткай вядомага публiцыста i лiтаратара. Асаблiва каштоўныя тыя старонкi гэтага патрыятычнага твора, дзе аўтар пiсаў аб тым, што добра ведаў i бачыў уласнымi вачыма. Гэта звесткi аб кiрмашах, аб беларускiх гарадах i мястэчках, iх насельнiцтве, аб жыццi простага селянiна i памешчыкаў. П. Шпiлеўскi не пакiнуў па-за ўвагай таксама татар i яўрэяў, якiя здаўна пражывалi на Беларусi.
У XIX ст. не толькi павялiчваецца колькасць мемуарнай лiтаратуры, але i адбываюцца пэўныя змены ў складзе яе аўтараў. З'яўляецца ўсё больш мемуарных твораў прадстаўнiкоў мяшчан, духавенства, студэнцтва. На змену апалiтычнасцi i абыякавасцi да лёсаў Айчыны прыходзiць патрыятызм, iмкненне да вызначэння свайго месца ў агульным працэсе нацыянальнага вызвалення. Гэта можна заўважыць ужо на прыкладзе ўспамiнаў Адама Чартарыйскага, якi займаў высокiя пасады ў гады царавання Аляксандра I i быў iнiцыятарам шматлiкiх лiберальных праектаў тых часоў (яны былi закончаны праз шмат гадоў, у эмiграцыi).
Яшчэ ў большай ступенi публiцыстычная накiраванасць характэрная для мемуарных твораў дзеячаў тайных таварыстваў. Вядома, што з Беларуссю звязаны лес многiх дзекабрыстаў. Тыя з iх, хто жыў тут, праязджаў праз Беларусь (А. I. Адоеўскi, А. А. Бястужаў (Марлiнскi), У. Ф. Раеўскi, А. Я. Розен, У. I. Штэйнгель), пакiнулi свае ўражаннi аб беларускiх гарадах i мястэчках, побыце шляхты, становiшчы сялян, назiраннi над прыродай краю. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што значная частка мемуараў стваралася (i публiкавалася) праз пэўны час, за якi асобныя з аўтараў эвалюцыянiравалi да лiбералiзму i iмкнулiся апраўдаць сябе ў вачах урада i дваранства. Мемуарная лiтаратура ў гэты час з'яўлялася водгукам на ўсе значныя падзеi ў грамадска-палiтычным жыццi краю. У прыватнасцi, падзеi, звязаныя са скасаваннем унii, знайшлi адлюстраванне ў «Запiсках» I. С. Жыркевiча, Я. А. Чабадзько, М. Маркса i iнш., частка якiх апублiкавана або знаходзіцца ў архiвасховiшчах Львова, Масквы, Мiнска.
Дзейнасць К. Калiноўскага, эпiзоды паўстання 1863 г. адлюстравалiся як ва ўспамiнах яго ўдзельнiкаў (Я. Гейштара, Е. I. Кучэўскага-Парая, Ф. Ражанскага i iнш.), так i прадстаўнiкоў мясцовай адмiнiстрацыi (М. М. Мураўёва, I. А. Нiкiцiна, А. М. Масалава). Гэта дае магчымасць для супастаўлення звестак, ацэнак падзей, асобных дзеячаў паўстання. Не толькi адным з першых даследаванняў, але i цiкавай крынiцай аб 1863 г. на Беларусi з'яўляюцца «Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России» В. Ратча (Вильна, 1867 - 1868. Т.1 - 2).
Неабходна адзначыць, што ў другой палове XIX - пачатку XX ст. колькасць мемуарных твораў яшчэ больш павялiчваецца, з'яўляюцца (хоць i ў невялiкай колькасцi) мемуары рабочых i сялян. Калi ў першай палове XIX ст. пераважала падрабязнае апавяданне аб мiнулым, якое разгортвалася ў храналагiчнай паслядоўнасцi, то зараз мемуарыстыка часам набывае эцюдны, незавершаны характар (прыкладам могуць быць успамiны А. Я. Багдановiча). Значная частка мемуарных твораў i гэтага часу засталася неапублiкаванай пры жыццi аўтараў. Аднак павелiчэнне выданняў (у тым лiку перыядычных) пашырала магчымасцi для публiкацыi, мемуарысты пiшуць пераважна для сучаснiкаў, а не «для сябе».
З пачатку XX ст. узрастае колькасць мемуарных твораў удзельнiкаў антыўрадавага руху. З 1905 г. яны публiкавалiся ў вялiкай колькасцi як у асобных выданнях, так i ў часопiсах «Былое», «Голос минувшего», а пасля 1917 г. - у «Каторге i ссылке». Дарэчы, трэба адрознiваць мемуарныя творы, якiя пiсалiся ў гэты час i пра гэты час (значная частка iх дапрацоўвалася пад уздзеяннем падзей 1917 г.). Таму больш дакладнымi ўяўляюцца звесткi дзённiкаў. Сярод вялiкай iх колькасцi найперш неабходна адзначыць «Дзённiк» А. Луцкевiча, звесткi якога з'яўляюцца вельмі цiкавай (часам адзiнай) крынiцай аб разгортваннi беларускага нацыянальнага руху i яго дзеячах.
Асобныя з мемуарных твораў з'яўляюцца спробамi вывучэння грамадскай думкi, побыту пэўных слаёў насельнiцтва, наблiжаюцца да публiцыстычных замалёвак, нататак. Прыкладна такi характар маюць мемуары Ф. А. Кудрынскага - лiтаратара, гiсторыка, этнографа, педагога. У першую сусветную вайну ён трапiў у Рагачоў. Асабiстыя яго назiраннi i ўражаннi знайшлi адбiтак у зборнiку «Людские волны. Беженцы», што быў выдадзены ў Петраградзе ў 1917 г.
Пры вывучэннi дзённiкаў неабходна мець на ўвазе адну акалiчнасць. Даволi часта ў запiсках можна сустрэць звесткi аб iх выключна канфiдэнцыяльным характары. Аднак складальнiкi дзённiкаў у любым выпадку ўсё ж улiчваюць магчымасць прачытання iх матэрыялаў iншымi, часам нядобразычлiвымi асобамi i гэта накладвае пэўны адбiтак на iх твор. Неабходна таксама адрознiваць асабiстыя дзённiкi i дзённiкi афiцыйныя, службовыя. Апошнiя могуць складаць частку афiцыйнай дакументацыi.
Мемуарная літаратура навейшага часу

Агульная характарыстыка. У розных працах крыніцазнаўчага характару можна сустрэць вызначэнне мемуарнай літаратуры як віду гістарычных крыніц выключна асабістага паходжання. Нельга згадзіцца з такім сцвярджэннем цалкам. Мемуары непазбежна з'яўляюцца адлюстраваннем пэўнай эпохі, на iх аказвае безумоўны ўплыў час напісання. Апошнюю акалічнасць даследчык ніколі не павінен пакідаць па-за ўвагай. Крыніцы навейшага (савецкага) часу ярка сведчаць, што на працягу свайго жыцця ў розны час тыя ці іншыя дзеячы па-рознаму ацэньвалі падзеі, асэнсоўвалі мінулае. Таму, нягледзячы на магчымасць розных падыходаў да класіфікацыі мемуарнай літаратуры навейшага часу, вызначым яе падзел па наступных перыядах:
1) 1917 - 1927 гг.;
2) канец 1920-х - 1930-я гг.;
3) перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1945) і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе;
4) другая палова 1950 - сярэдзіна 1980-х гг.;
5) з канца 1980-х гг. па сучасны перыяд.
Разам з тым можна адзначыць шэраг агульных заўваг у дачыненні да вывучэння мемуараў навейшага часу. Відавочна рэзкае скарачэнне колькасці дзённікаў. Няцяжка растлумачыць, чаму такая папулярная раней форма запісу сваіх перажыванняў, пачуццяў, як дзённікі, у рэвалюцыянераў, партыйных і савецкіх работнікаў не выклікала цікавасці. Па-першае, у іх існавала пэўная прадузятасць у адносінах да такой формы (успомнім словы У. Маякоўскага, што «голос единицы тоньше писка»), дададзім да таго цвёрдую перакананасць у тым, што сентыментальнасць не павінна быць уласцiвай камуністу. Для творчай жа інтэлігенцыі, якая ўзрасла на глебе «беларусізацыі» да канца 1920-х гг., пісаць дзённікі стала небяспечна. Рэпрэсіі, а пасля вайна прадвызначылі рашэнне многіх аўтараў, што не час зараз пісаць дзённікі.
Многія з дайшоўшых да нас дзённікаў навейшага часу (як сведчыць характар запісаў у іх) вяліся аўтарамі для памяці, для таго, каб не забыць нічога істотнага і пасля на падставе запісаў аднавіць падзеі больш шырока; у іх адсутнічае такая характэрная рыса дзённікавых запісаў, як эмацыянальная насычанасць.
Вывучаючы ўспаміны, трэба разумець, што пісаліся яны часцей зусім у іншых умовах. Неабходна вылучаць два перыяды ў жыцці мемуарыста: 1) да апісаных падзей, уключаючы апошнія; 2) ад часу падзей да часу стварэння ўспамінаў. Значэнне першага перыяду зразумела, значэнне ж другога істотнае таму, што перажытае мемуарыстам пасля апісаных ім падзей часам міжвольна накладвае на трактоўку мінулага асаблівы адбітак. У дачыненні да іх у большай ступені, чым да іншых пісьмовых крыніц, трэба вызначыць пабуджальныя матывы, пэўны «сацыяльны заказ».
Успаміны, напісаныя праз невялікі тэрмін, больш дакладныя. І не толькі таму, што тыя ці іншыя дэталі яшчэ не с и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.