На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Контрольная Прычыны падзелу 1772 г. мжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 1795 гг. Унутраная палтыка расйскага урада на Беларус. Пасля падзела Рэчы Паспалтай беларускя земл апынулся складзе Рас. Падзелы Рэчы Паспалтай.

Информация:

Тип работы: Контрольная. Предмет: История. Добавлен: 16.11.2007. Сдан: 2007. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


2
1
Содержание
1. Прычыны падзелу Рэчы Паспалітай
2. Падзелы 1793 і 1795 гг. -
Уключэнне Беларусі у склад Расіі
3.Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі
4
. Заключэнне
Літаратура
1. Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы
Можна вылучыць шмат прычын, якія прывялі Рэч Паспалітую да падзелаў. Галоўная з іх відавочна палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, liberum veto, “Pacta conventa”, “канфедэрацыі”, “рокашы” Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Пад рэд. Я. К. Новіка Г. С. Марцуля. Мн., 2003. С., 224..
Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы «Польшча трымаецца на бязладдзі». Бязладдзе гэта стала вынікам разіцця «залатых» шляхецкіх вольнасцей, ці, лепш сказаць, злоўжывання імі. Ужо ў другой палове XVII ст. стала відавочным, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры паслабленні цэнтральнай каралеўскай улады вядзе да яе перадачы ў рукі алігархаў, якія фінансава закабалялі шляхту, робячы яе сваім васальным акружэннем. Але ні водная з груповак не мела сілы ўзяць уладу. Адсюль -- разгул анархіі. Яшчэ ў 1669 г. сейм прыняў пастанову, дзе гаварылася, што «ўсялякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў. Неабходна сейму сачыць за тым, каб нічога не падвяргалася змяненням» Бардах Ю., Леснодарский Б., Пистрчык М. История государства и права. М., 1980. С., 235.. Але ў канцы XVII--XVIII ст. гэта неабходнасць для сейма адпала, бо шляхецкае права liberum veto, па якому нават аднаму дэпутату дазвалялася сарваць сейм, практычна паралізавала работу гэтага вышэйшага органа ўлады. Пасля першага прымянення гэтага права ў 1652 г., калі дэпутат Упіцкага павета В. Сіцынскі па жаданню Я. Радзівіла не згадзіўся з пастановай сейма, па 1764 г. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай такім чынам было сарвана 48.
Але апекаваць за непарушнасцю шляхецкіх вольнасцей знайшлося каму. Сквапныя суседзі Рэчы Паспалітай, як клапатлівая маці, ахоўвалі непарадак у Рэчы Паспалітай. Так, расійска-прускі саюзны дагавор 1764 г. меў сакрэтны артыкул, паводле якога саюзнікі абавязваліся захоўваць у Рэчы Паспалітай шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля і liberum veto История Польши. Т. 1. М., 1956. С., 336.. Пункт гэты, асабліва з боку Расійскай імперыі, выконваўся рупліва.
На сейме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на ўжытак права liberum veto -- рашэнне эканамічных пытанняў прымалася большасцю галасоў і сеймавым паслам дазвалялася не прытрымлівацца наказаў сеймікаў, калі тыя пярэчылі думцы большасці.
Гэта былі першыя памкненні палітычных рэформ. Але і яны прывялі да выбуху незадаволенасці з боку рэакцыйнай магнатэрыі, якая імкнулася да неабмежаванай улады.
У 60-ыя гады XVIII ст. Расія і Прусія яшчэ шукалі зачэпак, каб дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Такой зачэпкай стала «дысідэнцкая» праблема. Перад сеймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне поўнага ўраўнавання ў правах некатолікаў («дысідэнтаў») з католікамі, згодна дагавору Расіі з Рэччу Паспалітай 1686 г. Сейм станоўча пытанне не вырашыў, чым кінуў Рэч Паспалітую ў апошняе трыццацігоддзе крывавых, непатрэбных для выратавання дзяржавы канфліктаў. Пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварыліся ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці вернікаў розных канфесій у Рэчы Паспалітай. Апошнім аргументам У спрэчцы паміж слуцка-торуньскімі канфедэратамі і сеймавым засядацелямі на карысць першых было 40-тысячнае расійскае войска Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994. С., 234..
У 1768 г. сейм задаволіў памкненні «дысідэнтаў» і даў роўныя правы з католікамі. Але ж былі скасаваны старажытныя нормы, узвышаючы каталіцкую шляхту над некаталіцкай. Супраціўнікі парушэння «старыны» пад старшынствам Ю. Пуласкага арганізавалі ў Бары, што на Украіне, канфедэрацыю, якая аб'яднала даволі шырокія колы шляхецкага саслоўя ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак супрацьстаяць моцы расійскага войска канфедэрацкія атрады не змаглі. Пасля гэтых падзей пад уздзеяннем абвастрыўшайся міжнароднай сітуацыі адбываецца першы падзел Рэчы Паспалітай. 25.7. 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай Філатава А. Першы падзел Рэчы Паспалітай // Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі». Т. 5. Мн., 1999. С., 483..
2. Падзелы 1793 і 1795 гг.
Першы падзел паказаў пераважны ўплыў у Польшчы Расіі. Але, з другога боку, ён выклікаў сярод польскіх патрыётаў шквал абурэння супраць Расіі. Між тым у перыяд паміж першым і апошнім падзеламі Польшчы ў асяроддзі польскага грамадства назіраецца пэўнага роду аздараўленне: няшчасці Радзімы ў пэўнай меры працверажальна падзейнічалі на меней сапсаваную частку польскага грамадства. Многія сталі сур'ёзна думаць пра рэформы ў галіне эканамічнага і палітычнага жыцця краіны. Гэтаму працверажэнню і ўвазе да надзённых патрэб дзяржавы несумненна садзейнічаў сам рускі ўрад, бо рускі пасланнік на соймах у зародку спыняў усялякае палітыканства і соймы праходзілі дзелавіта, без зрываў, што даўно не маглі прыпомніць палякі. Відаць, у задачы рускага ўрада першапачаткова ўваходзілі намеры садзейнічаць мірнаму ўладкаванню і росквіту Польшчы. Гэты перыяд адзначаны шэрагам рэформ. Так, у гэты час пачала дзейнічаць Адукацыйная камісія, было наогул палепшана становішча навучальных. устаноў. З'яўляецца багатая публіцыстычная літаратура, якая асуджае многія рысы ў ладзе старой Полынчы. Выразнай у гэтай літаратуры з'яўляецца Моцная дэмакратычная плынь. Яна адчувальна паднімае сялянскае пытанне і яе ўплыў адбіваецца на частковым паляпшэнні становішча сялян, пра што нам яшчэ давядзецца гаварыць у адносінах да Беларусі. Увогуле літаратура і навука адраджаюцца вельмі моцна. Гэта быў бліскучы перыяд уздыму польскага нацыянальнага духу. Але ўсё ж партыя рэформ не была дастаткова моцнай і, акрамя таго, зрабіла цэлы шэраг недыпламатычных крокаў. Партыйнасць і асабістыя рахункі часта перашкаджалі гэтай партыі цвяроза глядзець на рэчы, і ўздым польскага нацыянальнага духу зрабіў яе залішне самаўпэўненай і нецярплівай. Гэта партыя адразу ж стала на вузка нацыянальны пункт гледжання і не магла пазбавіцца ад каталіцкіх тэндэнцый. Гэтыя варункі загубілі Польшчу. Вялікай памылкай партыі рэформ было тое, што яна, паддаючыся прускаму ўплыву і прускім абяцанням, усю віну першага падзелу ўсклала на Расію, у той час як Прусія мела пэўныя намеры атрымаць яшчэ непадзеленыя часткі польскай тэрыторыі. У адносінах да Расіі гэта партыя стала ў відавочна варожыя адносіны і адразу ж абвастрыла рэлігійнае пытанне. У 1783 г. Польшча пагадзілася на заснаванне ў яе межах беларускай праваслаўнай епархіі замест такой жа ўступкі, якую зрабіў рускі ўрад, адкрываючы на сваёй тэрыторыі беларускую уніяцкую епархію. Праваслаўным іерархам у Польшчы быў прызначаны слуцкі архімандрыт Віктар Садкоўскі, чалавек няўстойлівы і зарыентаваны на рускую ўладу. Кафедральным горадам праваслаўнай епархіі быў Слуцк, які належаў Радзівілам. Але з'яўленне беларускага епіскапа ў межах Польшчы толькі ўзмацніла недружалюбныя адносіны і да праваслаўя, і да Расіі. Як гэта ні дзіўна, але дэмакратычны і навуковы ўздым Польшчы ўжываўся з празмернай нецярплівасцю ў справах веры, і побач з бліскучай літаратурай дэмакратычнага характару з'яўляліся брашуры, напоўненыя фанатызмам Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай // Крыжовы шлях. Мн., 1993. С., 104..
У перыяд названага ажыўлення палякі пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да рэформ, якія спадзяваліся правесці на сойме 1787 г. У гэты час стварыліся 3 партыі. Адну партыю, якая схілялася да думкі аб рэформах пры садзейнічанні Расіі, называлі каралеўскай. Многія з яе членаў атрымлівалі жалаванне ад рускіх пасланнікаў, у т.л. і сам кароль. Другая партыя, на чале якой стаяў гетман Ксаверый Браніцкі, таксама складалася з рускіх прыхільнікаў, але была праціўніцай караля Станіслава, Нарэшце, трэцяя партыя, на чале якой стаялі Чартарыйскія, была партыяй карэнных рэформ і праціўніцай Расіі. Паколькі ў гэты час у Расіі пачалася вайна з Турцыяй і Швецыяй, то рускія пасланнікі трымалі сябе ў Польшчы занадта стрымана і сталі ўвогуле не ўмешвацца ў яе справы. На сойме атрымалі перавагу праціўнікі Расіі. Пры такіх умовах пачаў работу вядомы Чатырохгадовы сойм 1787--1791 гг.
Пасяджэнні сойма пачаліся з бясконцых спрэчак па пытаннях рэформ, бо абаронцы старога рэжыму былі дастаткова моцныя. У гэтых спрэчках дамінавала непрыхільнае стаўленне да Расіі. Пануючыя соймавыя партыі сталі на прускі бок, дзейнічалі пад кіраўніцтвам прускіх дыпламатаў і заключылі саюз з Прусіяй, хоць яна тады ж дамагалася некаторых прыморскіх гарадоў, у т.л. Торуні. Невялікія ўспышкі сялянскага паўстання на Украіне далі падставу для абвінавачванняў супраць Расіі. Падпальшчыкам сялянскага бунту палічылі Віктара Садкоўскага, і яго зняволілі ў турму. На сойме разглядаліся праекты адлучэння праваслаўнай царквы ў Полынчы і падпарадкавання яе канстанцінопальскаму патрыярху. У соймавых прамовах толькі і чуліся пагрозы ў адносінах да Расіі і ўпэўненасць у прускай дапамозе і абароне. Рускія дыпламаты паводзілі сябе асцярожна, але, зразумела, што абуральныя паводзіны соймавых дэпутатаў закраналі прэстыж моцнага суседа. Дэпутаты былі празмерна ўпэўнены ў тым, што Расія знаходзіцца ў надзвычай цяжкім міжнародным становішчы і спадзяваліся на моц прускага саюза. Сойм закончыўся аб'яўленнем знакамітай Канстытуцыі 3га мая, якая была праведзена рэвалюцыйным шляхам. Гэта Канстытуцыя сапраўды ўяўляла сабой цэлы шэраг здаровых рэформ. Яна прадугледжвае спадчыннасць каралеўскай улады, знішчае liberum veto, дае правы мяшчанству, упарадкоўвае адміністрацыю і нават у нейкім сэнсе паляпшае становішча сялян. Пры строга арыстакратычным ладзе Польшчы гэта Канстытуцыя была адносна дэмакратычнай і, ва ўсякім разе, была вялікім крокам наперад, бо давала магчымасць далейшага развіцця нармальнага канстытуцыйнага жыцця.
У сваім маёнтку Лявонпаль недалёка ад Полацка граф Лапацінскі ўзвёў у гонар Канстытуцыі 1791 года мемарыяльную калону, якая і цяпер узвышаецца ў парку на левым беразе Дзвіны.
Аднак Канстытуцыя 3-га мая выклікала моцную апазіцыю ў польскім асяроддзі, якое звярнулася па дапамогу да Расіі. У 1792 г. Расія з вялікай славай справілася са Швецыяй і Турцыяй, і ў пачатку гэтага года рускія войскі былі скіраваны ад турэцкай граніцы ў межы Польшчы. Генерал Крачэтнікаў ад імя імператрыцы выпусціў маніфест, у якім гаварылася пра ўсе тыя крыўды, што былі нанесены соймам Расіі. Адразу ж стварылася канфедэрацыя на чале з Феліксам Патоцкім, скіраваная супраць чатырохгадовых рэформ сойма. Гэта канфедэрацыя атрымала назву Таргавіцкай ад імя мяст., што належала Патоцкаму. 3 поўначы ў Польшчу ўступіў генерал Какоўскі. У маі Мінск і Вільня былі ў руках рускіх, і ў Вільні стварылася Генеральная Літоўская канфедэрацыя з тымі ж мэтамі.
Летам рускія войскі, рассейваючы і разбіваючы польскія, былі ўжо пад Варшавай. Тады кароль, які раней дзейнічаў разам з партыяй рэформ, раптам далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Прусія і Аўстрыя адразу ж увайшлі ў змову з Расіяй адносна падзелу Польшчы, прычым Прусія афіцыйна патрабавала сабе ўзнагароджання за няўдалую для яе вайну з Францыяй. Зімой 1792 г. быў абвешчаны другі падзел РП, прычым Расія атрымала ў межах Беларусі Мінскае ваяводства з некаторымі прылеглымі паветамі Віленскага і Гродзенскага ваяводстваў. Гродзенскі сойм 1793 г. павінен быў пацвердзіць гэту ў и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.