На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Контрольная Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцы. Напрамк развцця сельскай гаспадарк беларускх земля. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы панскай дзяржанай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрык. Паляпшэнне шляхо зносн. Насельнцтва гарадо.

Информация:

Тип работы: Контрольная. Предмет: История. Добавлен: 01.03.2010. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


Уводзіны

Дзеля таго, каб ахарактарызаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст., трэба прааналізаваць адпаведную літаратуру па тэме, маючы перад сабой наступныя мэты:
· Адзначыць перадумовы і накірункі пашырэння прамысловай рэвалюцыі ў перадавых краінах Еўропы;
· Ахарактарызаываць спецыялізацыю сельскай працы, рост ужывання наёмнай працы;
· Разгледзець формы і дынаміку сялянскага руху на Беларусі;
· Указаць рысы разлажэння цэхавай сістэмы, пашырэнне мануфактур;
· Выдзеліць змены ў шляхах зносін, накірункі гандлю.
1. Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі
Прамысловая рэвалюцыя - гэта глыбокі пераварот у прамысловай вытворчасці і грамадстве наогул, які выкліканы ў першую чаргу прымяненнем машын. Гэты пераварот ажыццяўляўся ў выніку перахода ад ручной мануфактурнай працы да машыннай фабрычна-заводскай вытворчасці. Пераварот суправаджаўся фарміраваннем двух новых грамадскіх класаў - прамысловай буржуазіі і наёмных рабочых - пралетарыята. Прамысловая рэвалюцыя выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця і працы людзей.
Пачаткам прамысловага перавароту лічыцца стварэнне і выкарыстанне на прадпрыемствах машын. Завяршаецца ён тады, калі самі гэтыя машыны ствараюцца ўжо не ўручную, а з дапамогай іншых машын і калі машынная вытворчасць пераважае над ручной.
Пераход да фабрычнай вытворчасці магчымы толькі пры пэўных умовах. Павінен быць дасягнуты дастаткова высокі ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, бо без гэтага немагчыма пабудаваць машыну. Для будаўніцтва фабрык неабходны дастатковы першапачатковы капітал. Ён ствараецца толькі ў працэсе першапачатковага накаплення. Для працы на фабрыках патрабуюцца наёмныя рабочыя. Урэшце, патрабуецца вялікі рынак для збыту массы тавараў. Пашырэнне рынку забяспечвалася ростам насельніцтва, асабіва гарадскога, павелічэннем міжнароднага гандлю.
Для ажыццяўлення прамысловай рэвалюцыі заходнееўрапейскім странам спатрэбілася каля 100 гадоў - з канца XVIII ст. Да другой паловы XIX ст.
У першай палове XIX ст галоўнай галіной прамысловасці заставалася тэкстыльная, вялікімі тэмпамі ўзрастала здабыча каменнага вугля, выплаўленага металу, тысячамі кіламетраў чыгункі.
Прамысловы пераварот, што распачаўся ў другой палове XVIII стагоддзя ў Англіі, стаў хутка распаўсюджвацца ў пачатку XIX ст. і на кантыненце - перш за ўсё ў Францыі, германскіх і італьянскіх дзяржавах, ЗША, Аўстрыі, Расіі. Ручную працу паўсюль выцясняла машынная тэхніка. Працэс вытворчасці рэзка паскорылі вынаходствы і ўдасканаленні ў тэкстыльнай прамысловасці, у металаапрацоўцы, у канструяванні рухавікоў. Першы ўніверсальны рухавік - паравую машыну, што прыводзіла ў рух розныя рабочыя механізмы вынайшаў у 1784 г. вучоны і канструктар Джэймс Уат. З цягам часу з'явілася машынабудаўнічая галіна прамысловай вытворчасці. Стваральнікамі машын у Англіі былі ткачы, прадзільшчыкі, механікі. Яшчэ ў 1733 годзе ткач і механік Дж.Кэй вынайшаў так званы лятучы чаўнок, што дазволіла вызваліць аднаго з двух чалавек, якія працавалі ля станка і вырабляць больш шырокія тканіны. Працэс ткацтва такім чынам паскорыўся. Гэта прывяло да недахопу пражы і падштурхнула да пошуку шляхоў паскарэнны і ўдасканалення працэса прадзення. У 1765 годзе ткач Дж.Харгрыўс стварыў механічную пралку і назваў яе “Джэні” (па імю сваёй дачкі). Пралка давала магчымасць адначасова атрымліваць 15-18 нітак. “Джэні” прыводзілася ў рух рукой. У хуткім часе была вынайдзена прадзільная машына, якая прыводзілася ў рух вадой. Цяпер адставалі ткачы, якія не паспявалі ткаць накопленую пражу. У 1785 годзе вясковы святар Э.Картрайт вынайшаў механічны прадзільны станок.
Велізарнае значэнне мела тэхнічная рэвалюцыя ў сродках транспарту. У 1818 г. англійскі інжынер-самавук Стэфенсан пабудаваў першы паравоз, а ў 1829г. была адкрыта першая 50-кіламетровая чыгунка паміж Манчэстэрам і Ліверпулем. У Расіі ў 1851 чыгунка звязала Маскву і Пецярбург. Амаль адначасова атрымала развіццё і паравое судаходства, пачатак якому паклала пабудова ў 1807г. першага парахода ў ЗША Фультанам. Усё гэта паскарла індустрыялізацыю шэрагу краін.
Хуткае развіццё капіталізму ў XIX ст. прывяло ў Еўропе і ЗША да росту буйных гарадоў перш за ўсё як прамысловых цэнтраў. Тут, на фабрыках і заводах пачалі сканцэнтроўвацца значныя массы рабочых. У Англіі, дзе прамысловы пераварот быў у асноўным завершаны ўжо ў пачатку XIX ст., прамысловая буржуазія і фабрычна-заводскі пралетарыят сталі двума галоўнымі класамі грамадства. Вядучае месца занялі гэтыя класы ў краінах, дзе развіваўся капіталізм, - у Францыі, Германіі, ЗША. Што датычыць Расіі, якая зведвала перадавыя гаспадарчыя павевы з Захаду, то развіццё новых капіталістычных класаў тут стрымлівалася законамі феадальнага грамадства, а панаванне дваран і памешчыкаў грунтавалася на існаванні прыгоннага стану асноўнай масы насельніцтва.
2. Галоўныя напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў

Асновай гаспадаркі было ворнае земляробства з панаваннем трохпольнай сістэмы. Адсюль - монакультурны характар паляводства, нізкая ўраджайнасць. Пры недахопе сенажацяў, рэгулярным выкарыстанні сялянскай жывёлы на цяглавых работах у фальварках пастаянна і дастаткова ўгнойваліся толькі прысядзібныя ўчасткі.
Пры вузкасці ўнутранага рынку і нізкай плацежаздольнасці сялян самым надзейным і простым спосабам збыту ўраджаю для памешчыкаў было вінакурэнне. Развівалася яно шляхам перапрацоўкі збожжа і бульбы. Даход ад продажу гарэлкі складаў палову памешчыцкіх даходаў.
Увядзенне шматпольных севазваротаў і пасеваў кармавых культур, агратэхнічныя ўдасканаленні закраналі толькі рэдкія маёнткі. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і цяглавай сілай прыгонных сялян.
На працягу першай паловы XIX ст. ішоў паступовы працэс сялянскага абеззямельвання.
Новыя з'явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна узрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Меліся палатняныя, цукровыя, спіртавыя і інш. фабрыкі. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.
Далейшае развіццё прагрэсіўных з'яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічыўся ўжо добрым, часам не збіралі і пасеянага. За 30 гадоў у Віцебскай і Магілёўскай губернях было 10 няўродаў. Сяляне ў сваёй масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне.
Каб забяспечыць спраўнае выкананне сялянамі падатковых абавязкаў, царызм дазволіў арандатарам аддаваць беззямельных сялян у наём да заможных гаспадароў. Гэтак жа паступалі і ўладальнікі, якія здавалі сялян на прымусовую працу па кантрактах, наймалі беззямельных сялян і здавалі іх на ўтрыманне да заможных сялян. Малазямельныя сяляне перадавалі свае мізэрныя ўчасткі ў арэнду з доляй ураджаю, а самі займаліся адыходніцтвам.
Заможныя сяляне складалі каля 1\3 агульнай колькасці гаспадарак. Батракі ў заможных гаспадароў падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі.
Наёмная праца найбольш шырока ўжывалася на суконных, шкляных, палатняных, папяровых прадпрыемствах. У гэты час панавала дробная рамесная вытворчасць з наймам несвабоднай рабочай сілы. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная. На канец 50-х гадоў XIX ст. у ёй было занята амаль 1\4 усіх рабочых. З 1828 года па 1859 колькасць мануфактур павялічылася з 3311 да 6508, а рабочых на іх - прыблізна ў 5 разоў. Фактычна 44% рабочых на іх працавалі па найму.
3. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках
Адным з паказчыкаў нарастаючага крызісу існуючай сістэмы быў сялянскі рух. У 1800-1839 гг. у Беларусі зафіксавана 160 сялянскіх хваляванняў, якімі былі ахоплены 147 маёнткаў і звыш 200 паселішчаў. 37 выступленняў былі падаўлены ваеннай сілай. У 1840-1860 гг. адбылося 350 хваляванняў. Абсалютная большасць з іх прыпадала на панскія маёнткі. Паглыбленне антаганізму паміж сялянствам і памешчыкамі было выклікана ўзмацненнем прыгонніцкага ўціску, якое выяўлялася ў павелічэнні памераў паншчыны і чыншу, захопе сялянскіх надзелаў, гвалтоўным перасяленні сялян на неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя фабрыкі, жорсткім абыходжанні з імі прыгоннікаў, арандатараў. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусі з'яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.
Барацьба сялян супраць прыгнёту выяўлялася ў розных формах: скаргі, “іскі аб вольнасці”, адмова ад выканання павіннасцяў, уцёкі, супраціўленне вотчыннай паліцыі і войску. Пачасціліся выпадкі забойства сялянамі сваіх паноў і эканомаў маёнткаў. У 1840 былі забіты памешчыкі Магілёўскай губерні Рымша, Солтан, памешчыкі Віцебскай губерні Радзевіч, Таргонскі. Распаўсюджанай формай пратэсту быў пошук сялянамі “вольных зямель”. У пачатку 40-х гг. 1200 прыгонных Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі сваё жыллё і накіраваліся ў Херсонскую губерню. Для вяртання іх на радзіму была паслана ваенная каманда.
У канцы 40-х гг. сярод беларускіх сялян шырока распаўсюджваліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў.
З сярэдзіны 30-х гг. XIX ст. царызм прыступіў да шырокіх рэформаў адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання. У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гг. XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П. Дз. Кісялёў - прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Царскі ўрад меў на мэце зняцце сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губернях, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мас у процівагу дэмакратычнаму руху.
28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй - акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў.
У ходзе люстрацыі - новага апісання дзяржаўных уладанняў - змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На падставе маёмаснай няроўнасці сяляне дзяліліся на цяглых, паўцяглых, агароднікаў і бабылёў. Цягламу двару паншчына вызначалася ў памеры 6 дзён на тыдзень. Агароднікі прыцягваліся на паншчыну ў выпадку неабходнасці. Бабылі працавалі за плату.
На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спынялася практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарачным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Ажыццяўлялася малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў “папячыцельная палітыка”. Аднак мэты рэформы, пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнуты.
Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах (вопісах феадальных уладанняў). Гэтым практычнп займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся.
Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 года, калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права.
Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрыв и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.