На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Орган беларускх хрысьцянскх дэмакрата Беларуская Крынца. Канец савецка-польскае вайны 1919-1920 гг.. Нацыянальна-вызваленчы рух на случчыне. Напярэдадн. Зьезд Случчыны Рада Случчыны. Дэклярацыя Рады Случчыны. Пастаньне Слуцкай брыгадзе.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
БГПУ ИМ. М. ТАНКА
ФАКУЛЬТЕТ СПЕЦИАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ
КАФЕДРА ОСНОВ ДЕФЕКТОЛОГИИ
Реферат
по дисциплине «Гісторыя Беларусі»
на тему:
«Слуцкае паўстаньне».

Выполнила:
студентка I курса 101 группы
заочного отделения (бюджетная
форма обучения)
………. Ирина Анатольевна
МИНСК 2006
ЗМЕСТ.

УВЯДЗЕННЕ…………………………………………………………….....1
1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 1919 - 1920 гг. ………....1
2. НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА СЛУЧЧЫНЕ…….…....3
3. НАПЯРЭДАДНІ……………………………………………………....…3
4. ЗЬЕЗД СЛУЧЧЫНЫ І РАДА СЛУЧЧЫНЫ…………………….…....4
5. ПАЎСТАНЬНЕ…………………………………………………….….…9
6. УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАНЬНЯ……………………………………......11
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………...…14
ЛІТАРАТУРА ……………………………………………………….……15
УВЯДЗЕННЕ.

У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока сьвяткаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савецкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» няма ніводнай згадкі пра паўстань-не. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі, гэтае паўстаньне ўпаміналася. Аднак і гэтыя працы былі аднабаковыя, бэз уліку публікацыяў мэмуараў і архіўных дакумэнтаў, што знаходзяцца за мяжой. Таму яны не былі поўнымі і аб'ектыўнымі.
Савецкая прапагандысцкая сыстэма рабіла ўсё, каб праўда аб слуцкіх падзеях не дайшла да нашчадкаў. Але народ захаваў памяць аб сваіх героях. Яна зьбераглася нават у сучасным беларускім фальклёры: народных песьнях і паданьнях. Праўда аб Слуцкім збройным чыне захавалася ў архіўных дакумэнтах, паведамленьнях тагачасных газэтаў, ва ўспамінах паўстанцаў.
Выяўленыя архіўныя дакумэнты разбураюць старыя «сьведчаньні» аб тым, што «сутычак з Чырвонай арміяй ня было; ні з аднаго, ні з другога бакоў ня было зроблена ніводнага стрэлу» і што «ніякага паўстаньня ў Слуцку ня адбывалася». Аднак і цяпер апалягеты савецкае канцэпцыі гісторыі Беларусі сьцьвярджаюць, што «слуцкая акцыя» была правакацыяй Пілсудзкага і польскага ваеннага генэральнага штабу. Трэба заўважыць, што такую думку падзялялі ў міжваенны час і некаторыя беларускія нацыянальныя дзеячы. Так, орган беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў «Беларуская Крыніца» ў лістападзе 1931 г. (№3) пісаў: «Проціў Слуцкага паўстаньня, як паўстаньня беларускага народнага і незалежніцкага, часта можна пачуць закід, што яно было арганізавана палякамі для барацьбы з бальшавікамі і агулам для польскіх палітычных мэтаў на беларускіх землях. Вось жа факт пэўнай (дагэтуль нявыясьненай) прыналежнасьці да гэтай справы польскага генэральнага штабу і польскае палітыкі агулам застаецца фактам. Факт гэтае польскае прыналежнасьці да Слуцкага паўстаньня сьцьвярджае таксама і тое, што камандаваньне паўстанскае было ў сьціслым кантакце з так званай беларускай Найвышэйшай Радай, якая трымалася…польскае...арыентацыі…»
Чым жа было Слуцкае паўстаньне? Якімі мэтамі кіравалася? Хто складаў кантынгент паўстанцаў? У якіх абставінах яно адбылося? На ўсе гэтыя пытаньні паспрабуем коратка адказаць.
1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 1919--1920 гг.

Слуцкае паўстаньне адбылося ў самым канцы грамадзянскае вайны на тэрыторыі Беларусі падчас апошніх баёў, якія вялі на нашай зямлі польскія і савецкія расей-скія войскі. Пасьля разгрому савецкіх войскаў Варшавай у жніўні 1920 г. Чырвоная армія пачала адступаць на ўсход, аддаючы польскім войскам тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Спроба камандуючага Заходняга фронту савецкіх войскаў М. Тухачэўскага затрымаць свае арміі на лініі старых германа-расейскіх ако-паў (умацаваных падчас пазыцый-най вайны ў 1915--1918 гг.) не ўдалася. У пачатку кастрычніка 1920 г. польскія войскі разьвілі наступ і набліжаліся да Полацку, Менску і Слуцку.
А ў сталіцы Латвіі -- Рызе -- ішлі мірныя перамовы паміж урадавымі дэлегацыямі Савецкае Расеі ды Савецкае Ўкраіны, з аднаго боку, і Польшчы -- з другога. Кіраўнік савецкае дэлегацыі А. Іофэ не дапусьціў прадстаўніка БССР А. Чарвякова да перамоваў, сказаўшы яму, што калі спатрэбіцца, дык савецкі бок перадасьць усю тэ-рыторыю Беларусі Польшчы. Такая прапанова і была зроблена згодна з інструкцыяй ураду РСФСР. Аднак кіраўнік польскай дэлегацыі Ян Домбскі адмовіўся ад такога падарунку, бо польскі бок лічыў немэтазгодным уключаць вялікую тэрыторыю, населеную беларусамі, у склад Польскай дзяржавы, каб не стварыць сабе «беларускае праблемы».
12 кастрычніка 1920 г. быў падпісаны трактат аб замірэньні і прэлімінарных (папярэдніх.--А. Г.) умовах міру паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай -- з другога. Паводле дамовы была прызнаная незалежнасьць Украіны і Беларусі, а таксама ўстаноўлена ўсходняя мяжа Польшчы з Украінай і Беларусьсю. Заходняя Беларусь і Заходняя Ўкраіна адыходзілі да Польшчы. Так, без удзелу ня толькі беларускага народу, але нават і ўраду БССР, быў вырашаны лёс народу і дзяржаўнасьці.
Ваенныя дзеяньні спыняліся 18 кастрычніка 1920 г. у 24 гадзіны, праз 6 дзён пасьля падпісаньня дамовы. Гэта дало магчымасьць польскім войскам наступаць далей і займаць усё большую частку тэрыторыі Беларусі. Вызначалася нэўтральная зона: савецкія войскі адыходзілі на 15 км ад лініі фронту, польскія на поўнач ад Нясьвіжу спыняліся на лініі дзяржаўнае мяжы, а на поўдзень ад яго -- на лініі свайго найбольшага прасоўваньня (да 18 кастрычніка ўключна). Паводле дамовы лінія дзяржаўнае мяжы вызначалася па Дзьвіне, потым праходзіла на захад ад Ветрына, Ушачаў, Бягомля, Плешчаніцаў, Заслаўя, Негарэлага, Капыля, Цімкавічаў, Се-межава, Вызны, Старобіну ды Турава, а далей ішла на Ўкраіну. Усходняя ж мяжа БССР была вызначана ўрадам РСФСР яшчэ ўлетку 1920 г. паводле межаў бы-лой Менскай губэрні, ды і то ня ўсёй (на баку БССР -- Бягомель -- Халопенічы -- Барысаў -- Клічаў -- Парычы -- Азарычы -- Ма-зыр -- Ельск). Лепель, Крупкі, Бялынічы, Рагачоў, Жлобін, Калінкавічы і Нароўля былі ў скла-дзе РСФСР. Тэрыторыя БССР складалася з 6 паветаў Менскае губэрні, дзе да 1917 г. іх было 9. У склад РСФСР і Полынчы ўвайшла ня толькі тэрыторыя іншых губэрняў, але і значная частка былое Менскае.
Галава Польскае дзяржавы і галоўнакамандуючы Ю. Пілсудзкі аддаў загад сваім войскам прасоўвацца наперад і пасьля падпісаньня замірэньня. Батальён польскага войска 15 кастрычніка заняў Менск, адкінуўшы савецкія адзінкі на Магілеўскую шашу на 5--7 км ад гораду, але паводле ўмоваў замірэньня 17 кастрычніка пакінуў горад. Разам з палякамі пайшлі тыя жыхары горада, якія ратаваліся ад рэпрэсіяў бальшавіцкіх уладаў.
На поўдні Беларусі 13 кастрычніка польскія войскі захапілі Тураў, а 16-га -- Жыткавічы і Даманавічы, да 18 кастрычніка былі ў Капацэвічах. Пасьля вулічных баёў да вечара 11 кастрычніка занялі Слуцак. Аднак чырвоныя на наступны дзень уварваліся на вуліцы гораду і зноў вялі баі ў ім. У выніку контратакі польскіх вой-скаў адзінкі 17-й дывізіі чырвоных адступілі на ўсход. Да 18 кастрычніка пасьля ўпартых баёў яны былі адціснутыя далей, на лінію за 25 вёрстаў на ўсход ад Слуцку.
Да моманту спыненьня ваенных дзеяньняў савецкія войскі ў Беларусі разьмяшчаліся за 15 км ад новае мяжы з поўначы Беларусі да раёна на поўдзень ад Негарэлага.
На поўнач ад Узды лінія фронту адыходзіла яа паўднёвы ўсход у бок Вяркалаў (на поўдзень ад Шацку), далей на ўсход да Амговічаў (Слуцкі раён), Дарасіно-Закальнага (Любанскі раён), на Палесьсі -- па лініі Камаровічы -- Бобрык -- Галубіца на Прыпяці і далей праз Махнавічы на Ельск. Такім чынам, польскія войскі на поўдні Беларусі кантралявалі раёны на ўсход ад толькі што вызначанае дзяржаўнае мяжы Польшчы і БССР. Тэрыторыя Слуцкага павету была цалкам занятая польскімі войскамі, а заходняя ягоная частка зь Нясьвіжам, Клецкам, Ляхавічамі і Дзяніскавічамі афіцыйна ўключаная ў склад Польшчы. Фармальна Слуцкі павет лічыўся ў складзе БССР, але савецкае ўлады на ягонай тэрыторыі не было. Слуцкі рэўкам знаходзіўся за лініяй фронту Чырвонае арміі -- у Старых Дарогах.
2. НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА СЛУЧЧЫНЕ.
Слуцак і Слуцкі павет былі асяродкамі дзейнасьці беларускага нацыянальнага руху. Тут і раней была моцная нацыянальна-вызваленчая традыцыя ў грамадзкім жыцьці, якая падтрымлівалася ідэямі незалежнае Беларускае Народнае Рэспублікі. Паўплывалі на гэта і грамадзянская вайна, чарговыя германская, расейская і польская акупацыі. Беларусы актыўна выступалі за незалежнасьць.
Яшчэ ў 1918 г. у Слуцку быў створаны Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале са старшынёй Паўлам Жаўрыдам, які адразу прыступіў да творчае дзяржаўнае працы. Тут у 1918 г. была арганізаваная і адчыненая Слуцкая беларуская гімназія, адна зь першых на Беларусі. Нацыянальны Камітэт і гімназію зьліквідавалі ў сьнежні 1918 г. расейскія бальшавікі, якія зьмянілі нямецкіх акупантаў. Аднак карані беларускага нацыянальнага руху тут засталіся. Да гэтага трэба дадаць і палітычную пазыцыю вольналюбівага бе-ларускага сялянства, падманутага палітыкай бальшавікоў у зямельным пытаньні. Як гэта ні парадаксальна, аграрная палітыка, у тым ліку і ў падаткаабкладаньні, якую праводзілі нямецкія і польскія акупанты, была не такая жорсткая, як «ваенны камунізм» з амаль поўнаю канфіскацыяй ураджаю й жывёлы (харчразьвёрстка). Усё гэта абвастрала сытуацыю і незадаволенасьць беларускага сялян-ства, якое не прызвычаілася да палітыкі савецкае ўлады. Сялянства Случчыны таксама займала патрыятычную паставу.
Асноўным чыньнікам Слуцкага паўстаньня было беларускае сялянства. А актыўным элемэнтам, які падняў сялянства на барацьбу супраць іншаземнага нацыянальнага й сацыяльнага прыгнёту дыктатуры пралетарыяту, была сьвядомая беларуская нацыянальная інтэлігенцыя.
3. НАПЯРЭДАДНІ.

У Слуцку і Слуцкім павеце ў пэрыяд другое польскае акупацыі ў кастрычніку -- лістападзе 1920 г. разьмяшчаліся 11-я і 16-я польскія пяхотныя дывізіі. Тут жа ў ка-стрычніку 1920 г. фармаваліся гусарскі, уланскі і Тульскі драгунскі палкі Рускае народнае дабрахвотніцкае арміі генэрала С. Булак-Балаховіча непасрэдна перад ягоным паходам на Палесьсе.
Яшчэ ў лістападзе 1919 г., падчас першае польскае акупацыі, паводле інструкцыі нацыянальных дзеячоў зь Менску, сход з 16 чалавек выбраў Беларускі Нацыянальны Камітэт Случчыны зь 5 сяброў на чале з прадстаўніком партыі беларускіх эсэраў У. Пракулевічам. Гэты камітэт вёў культурную і каапэратыўную працу. Пасьля заняцьця Слуцку Чырвонай арміяй у ліпені 1920 г. Беларускі Нацыянальны Камітэт і ягоны каа-пэратыў былі зачыненыя. Але зь лета 1920 г. у горадзе працаваў камітэт Партыі беларускіх сацыялістых-рэвалюцыянэраў, бо ў часе вайны партыя беларускіх эсэраў была саюзьніцай бальшавікоў у барацьбе супраць Польшчы. Таму арганізацыі беларускіх эсэраў дзейнічалі легальна.
У кастрычніку 1920 г. Слуцак занялі польскія войскі, і Беларускі Нацыянальны Камітэт адразу ўзнавіў сваю дзейнасьць. Аднак сярод беларускіх нацыянальных дзеячоў у Слуцку не было адзінства. Тут існавалі групы розных палітычных поглядаў.
Адна з гэтых групаў 2 лістапада 1920 г. арганізавала сход («прадстаўнікоў горада» і двух чалавек зь вёскі), на якім у камітэт было ўведзена яшчэ 7 сяброў. Але стары склад камітэту, у які ўваходзілі ў асноўным беларускія эсэры, не прызнаў паўнамоцтваў некаторых абраных членаў, абвінаваціўшы іх у тым, што яны «русыфікатары». Нават старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку лекар А. Паўлюкевіч абвінавачваўся ў тым, што дрэнна гаворыць па-беларуску, а дагэтуль пагардліва ставіўся «да ўсяго беларускага». Гэтая групоўка дзеячоў у камітэце арыентавалася на супра-цоўніцтва з польскімі ўладамі.
Такое рознагалосьсе адмоўна паўплывала на далейшыя падзеі, бо быў страчаны час для лепшай арганізацыі беларускага войска.
Польскія вайсковыя ўлады даволі позна, толькі ў лістападзе 1920 г., перадалі цывільную ўладу ў Слуцку і павеце Беларускаму Нацыянальнаму Камітэту. У горадзе былі паднятыя бел-чырвона-белыя сьцягі Беларускае Народнае Рэспублікі. Адміністрацыя і гаспадарка перададзеныя ў рукі беларусаў. Але тыя ж улады не дазво-лілі стварыць нацыянальнае войска, спасылаючыся на ўмовы Рыскага трактату. Толькі пачала фармавацца беларуская міліцыя на чале з афіцэрам Мацэлі зь Менскае рэзэрвы Беларускае вайсковае камісіі -- зь 5 тысячаў чалавек: 500 чынных і астатнія ў рэзэрве міліцыі. Мацэлі быў прыхільнікам Булак-Балаховіча і намагаўся выкарыстаць міліцыю як рэзэрву для беларускіх адзінак арміі Булак-Балаховіча.
У воласьцях Слуцкага павету замест прызначаных польскімі ўладамі войтаў былі створаныя беларускія камітэты; потым такія ж камітэты ў вёсках замянілі солтысаў. Такім чынам, польскую адміністрацыю зь яе прызначэньнямі на пасады і савецкую адміністрацыю з вылучанымі Чырвонай арміяй рэўкамамі на Случчыне зьмяніла дэмакратычная форма мясцовага кіраваньня. Ва ўсіх гэтых камітэтах знаходзіліся прад-стаўнікі партыі беларускіх эсэраў, якая карысталася падтрымкан сялянства.
4. ЗЬЕЗД СЛУЧЧЫНЫ I РАДА СЛУЧЧЫНЫ.

Прадстаўнікі беларускіх эсэраў у Слуцку і на Случчыне займалі незалежніцкія пазыцыі ў дачыненьні як да Польшчы, так і да Расеі. Яны вырашылі склікаць зьезд Случчыны, каб устанавіць легальную ўладу. Былі праведзеныя выбары на зьезд: па 5 прадстаўнікоў ад кожнае воласьці і па 1 прадстаўніку ад беларускіх культурна-асьветніцкіх гурткоў, якія існавалі ў горадзе і вёсцы.
Польскія ўлады не запярэчылі скліканьню зьезду Случчыны, таму што канчальна мір з Савецкай Расеяй падпісаны яшчэ ня быў і ў Рызе працягваліся мірныя перамовы. А ўсякае аслабленьне пазыцыяў савецкага боку на перамовах было на карысьць Польшчы.
Паводле прэлімінарнае дамовы, замірэньне ўступіла ў сілу пасьля абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Да канца кастрычніка 1920 г. дамова была ратыфікаваная. Войскі абодвух бакоў павінны былі адысьці і разьмясьціцца за 15 км па абодвух бакох ад лініі дзяржаўнае мяжы. Аднак польскія войскі не сьпяшаліся.
У такіх палітычных стасунках разгортваліся падзеі ў Слуцку.
«Першы беларускі зьезд Случчыны» адбыўся 14--15 лістапада 1920 г. у Слуцку ў вялікай залі дому Эдварда Вайніловіча, фундатара Чырвонага касьцёлу ў Менску. На зьезд сабралася 107 прадстаўнікоў гораду Слуцку і 15 воласьцяў Слуцкага павету з правам пастаноўчага і 10 прадстаўнікоў з правам дарадчага голасу.
Зьезд адкрыўся 14 лістапада а 12 гадзіне дня ў багата прыбранай залі дому Э. Вайніловіча і працягваўся да 10 гадзін вечара 15 лістапада. Зеляніна ўперамежку з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі запаўняла залю і трыбуну. Панаваў сьвяточны, прыўзьняты і ўсхваляваны настрой.
Кіравалі зьездам беларускія эсэры. Старшынёю быў абраны Васіль Русак, а віцэ-старшынёю Ўладзімір Пракулевіч.
Пасьля адчыненьня зьезду і прывітаньня сабраных дэлегатаў, як піша ў сваіх успамінах А. Сокал-Кутылоўскі, з дазволу старшыні зьезду на трыбуну ўзышоў малады чалавек, дастаў паперу і сказаў, што ён, Павал Жаўрыд, прызначаны эміграцыйным урадам Беларускае Народнае Рэспублікі камісарам на Случчыну. Тут жа ён прачытаў дэкрэт аб сваім прызначэньні на камісара. Гучныя воплескі ўсёй залі былі адказам на гэтую заяву. Воплескі разам з тым былі выяўленьнем падпарадкаванасьці ўраду БНР. На зьездзе выступіла з прамовамі каля 10 дэлегатаў, у тым ліку В. Русак, капітан Анцыповіч, капітан Самусевіч, Ю. Сасноўскі, Р. Грынько. Яны выказваліся супраць чужое ўлады і толькі за тую, што выбраная беларускім народам. На зьезьдзе склалася даволі моцная групоўка прыхільнікаў Булак-Балаховіча на чале з А. Паўлюкевічам, паручнікам Ма-
В.РУСАК цэлі і раённымі начальнікамі міліцыі. Яна абапіралася на дэлегацыю, якая езьдзіла раней да Булак-Балахо-віча, на чале зь мясцовым урадзімцам капітанам Самусевічам. Ен заявіў на зьезьдзе, што «Булак-Балаховіч абароніць Случчыну ад бальшавікоў» і што для гэтага трэба «даць сваіх сыноў на змаганьне». Самусевіч паведаміў, што Булак-Балаховіч даручыў яму сфармаваць Слуцкі полк і камандаваць ім. Аднак гэтая заява не сустрэла водгуку сярод удзельнікаў зьезду, таму што прыхільнікі Балаховіча былі ў меншасьці. Іх праціўнікі, у асноўным сябры партыі беларускіх эсэраў, абвінавачвалі «балахоўствуючых», што тыя -- замаскаваныя расейскія белагвардзейцы. Яны заклікалі «ня верыць ніякім расейскім абяцанкам». Адным зь лёзунгаў беларускіх эсэраў быў заклік да адзінства беларускіх інтэлігентаў і сялянаў у барацьбе з «масквафільствам». Былі на зьезьдзе і людзі, якія не прымыкалі да гэтых асноўных груповак.
14 лістапада зьезд прыняў рэзалюцыю, у якой вітаў Найвышэйшую Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заявіў катэгарычны пратэст супраць савецкае ўлады ў Беларусі «як чужацкае». У рэзалюцыі зьмяшчаўся заклік «да ўсяго сьвету і Лігі Нацыяў аб дапамозе ў стварэньні нашае вайсковае сілы». Асноўным зьместам гэтае рэзалюцыі было рашэньне падняць паўстаньне «супраць акупацыі» за «незалежную Беларусь».
Зьезд прыняў наступную рэзалюцыю:
«Першы Беларускі зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны. Зьезд катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі ўладамі. Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!».
Зьезд Случчыны выбраў Раду Случчыны Беларускае Народнае Рэспублікі ў складзе 17
У. ПРАКУЛЕВІЧ
чалавек на чале з У. Пракулевічам, даверыў ёй цывільную ўладу і даручыў арганізаваць нацыянальнае войска. Гэтая Рада лічылася часовым урадавым органам аж да ўтварэньня выбарнага органу на Беларусі.
На зьезьдзе былі абвешчаныя патрыятычныя лёзунгі, якія выяўлялі інтарэсы беларускага народу: аб «вольнан, незалежнай, дэмакратычнан Беларускай Народнай Рэспубліцы ў яе этнаграфічных межах», аб беларускай арміі і беларускім устаноўчым сойме, аб братэрстве ўсіх славянскіх народаў.
Паколькі зьезд прыняў пастанову аб падрыхтоўцы збройнага змаганьня, пасьля яго закрыцьця некалькі дэлегатаў выехалі ў вёскі Грозаўскай, Грэскай, Раманаўскай, Чапліцкай, Быстрыцкай, Старобінскай, Вызьнянскай, Капыльскай, Цімкавіцкай ды іншых воласьцяў, каб рыхтаваць узброеныя атрады і заклікаць жыхароў да змаганьня.
3 16 лістапада пачалі сваю дзейнасьць Рада Случчыны зь 17 сяброў і яе прэзыдыюм зь 5 чалавек. Старшынёй Рады быў абраны Ўла-дзімір Пракулевіч. У складзе Ра-ды было 8 беларускіх эсэраў -- У. Пракулевіч, В. Русак, Асьвя-цімскі і іншыя. Да іх прымыкалі спачувальнікі, такія, як Ю. Лістапад. Другой групоўкай у Радзе Случчыны былі прыхільнікі Булак-Балаховіча і Алексюка -- А. Паўлюкевіч, Мацэлі ды іншыя. Урэшце, былі і прадстаўнікі «нэўтральных групаў». Сярод іх раздаваліся галасы пра тое, каб не падымаць паўстаньня, але і яны далучыліся да большасьці і актыўна ўдзельнічалі ў Слуцкім паўстаньні. Бальшыня сяброў Слуцкае Рады была настроена насьцярожана да Булак-Балаховіча, не жадаючы падпарадкоўвацца ягонаму камандаваньню. Усё ж прадстаўнікі Балаховіча прыяжджалі ў Слуцак для сувязі з Радаю.
Першачарговаю справаю Рады Случчыны зьяўлялася фармаваньне войска, дзеля чаго была створана вайсковая тройка зь сяброў Рады Жаўрыда, Анцыповіча і Мацэлі, якія сьпешна пачалі зьбіраць узброеныя атрады. Іншыя сябры Рады займаліся арганізацыяй розных цывільных установаў.
Рада занялася і дыпляматычнай дзейнасьцю. Яна заявіла «энэргічны пратэст... савецкаму ўраду на чале з Кнорынам» супраць намераў савецкіх войскаў заняць Слуцкі павет пасьля адыходу адтуль палякаў. Рада абвесьціла, што «перадасьць сваю ўладу толькі ўраду, створанаму Ўсебеларускім Кангрэсам 1917 г.». Слуцкая Рада заявіла таксама пратэст і польскаму ўраду супраць перадачы Слуцкага павету ўладам БССР.
Слуцкая Рада 21 лістапада выдала дэклярацыю, якая заклікала сялянства на барацьбу за «незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах» і за «інтарэсы сялянства».
У дэклярацыі Рады Случчыны гаварылася:

«У мамэнт самавызначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб асноўных дамаганьнях беларускага сялянства:
Беларусь павінна быць вольнай, незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.
Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дакляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў.
3..У выпадку патрэбы, Слуцкая Рада будзе бараніцца нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага.
Мы верым, што наша справа ёсьць справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе».
Пры актыўнай патрыятычнай падтрымцы сялянства і гараджанаў Слуцку Рада Случчыны за тры дні сфармавала з дабрахвотнікаў «1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў Беларускае Народнае Рэспублікі» ў складзе двух палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Асноўным ядром збройнае сілы зьявілася беларуская міліцыя. Фармавалася войска и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.