На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Палтычны лад Полацкага княства, яго заканадачая выканачая лада. Напружанасць у адноснах памж Полацкам Кевам. Заходн плы на развццё Тураскага княства. Аснова гаспадарк княства - земляробства жывёлагадоля. Прычыны знкнення гарадо.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 05.10.2008. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


13

Старажытнаруская дзяржава (кіеўская русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель

Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу - народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, пры-мала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыторыі валасцей ад знешніх ворагаў, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзяржавы, якая называ-лася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны - з цэнтрам у Ноў-гарадзе і паўднёвы - з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву - Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам, а крывічы - варагам. Яны апынуліся пад абаронай Русі.

Выклікае цікавасць пытанне аб паходжанні назвы "Русь". У наву-ковай літаратуры выказана нямала гіпотэз наконт гэтага. Так, у за-ходнееўрапейскіх гістарычных крыніцах Х - XII стст. (Гільдэсгеймскія, Магдэбургскія аналы, жыціі Адальберта, Атэна Гам-берскага і інш) тэрмін "русіны" ўжываецца ў адносінах да паўднёвых і паўднёва-заходніх груп насельніцтва Старажытнай Русі (на памежжы з Польшчай і Прусіяй), усходнеславянскіх дружын і перасяленцаў з Германіі, Венгрыі і інш. Актывізацыя міжэтнічных кантактаў усход-неславянскага і заходнееўрапейскага насельніцтва ў XIII - XIV ст. садзейнічала распаўсюджанню назвы "русіны" на іншыя ўсходнеславянскія землі, дзе яна ўжывалася ў якасці экзаэтноніма (назвы з боку суседніх народаў) і існавала разам з мясцовымі і аднакарэннымі этнонімамі (саманазвамі) - "Русь", "русы", "руськія", "руоськія" і інш. Тэрмін "Русь" упершыню ўпамінаецца ў стара-жытных Візантыйскіх хроніках, дзе абазначае напрамак свету - "поўдзень". Так называлі і людзей новай этнічнай супольнасці, якія абаранялі межы Візантыйскай імперыі. Назву "Русь" звязваюць так-сама са славянізаваным тэрмінам, якім фіны называлі сваіх заходніх суседзяў, часцей за ўсё ўсходніх скандынаваў. Паступова ў славян-скай гаворцы ён набыў новае гучанне і з Х ст. стаў ужывацца як назва ўсёй тэрыторыі Сярэдняга Падняпроўя.

Кіеўская Русь - гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і най-больш знатныя князі, і старэйшыя дружыннікі (баяры). Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распара-джаўся зборам даніны, падаткаў, судаводствам, спагнаннем штрафаў і іншымі справамі. У падуладных вялікаму князю землях функцыі кіравання ажыццяўлялі княжацкія намеснікі - пасаднікі і іх бліжэйшыя памочнікі - тысяцкія. Яны ўзначальвалі ў час ваенных дзеянняў народнае апалчэнне - "тысячу". Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы.

Вялікі князь меў моцнае войска. Яно складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне. На рэках і на Чорным моры меўся вялікі ладзейны княжацкі флот.

Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з'яўляцца па яго патраба-ванню з дружынай, а іх падуладнае насельніцтва - плаціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Велікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслу-шэнства прыводзілі сілай.

Якое ж было становішча беларускіх зямель у складзе Старажыт-нарускай дзяржавы?

На тэрыторыі Беларусі самымі значнымі былі Полацкае і Тураўскае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыторыяй:

Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш.

Мяркуючы па летапісных крыніцах, Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX - Х стст., займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе - са Смаленскай, на поўдні - з Турава-Пінскай, на захадзе - з землямі літоўска-латышскіх плямён. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі цалкам Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай.

Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэнням у Заходняй Еўропе - Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству. Яму не пагражала палавецкая небяспека, а вялікі гандлёвы шлях у Заходнюю Еўропу, які праходзіў праз яго тэры-торыю, спрыяў узбагачэнню баярства і росту тэндэнцый да незалежнасці. Разам з тым працяг славянізацыі краю і барацьба з варожымі нападамі патрабавалі ўзмацнення вайсковай сілы князя і яднання мясцовых феадалаў.3 канца IX ст. у Полацкім княстве і ў іншых старажытных землях Беларусі адбываліся аб'яднальныя этнічныя працэсы. Насельніцтва гэтых зямель характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам, падабенствам культуры.

Якім быў палітычны лад Полацкага княства?

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народ-наму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб'яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Часта князь з'яўляўся адным з родапачынальнікаў племені. Энергія і здольнасць, асабліва ў вайсковых справах, вылучалі яго з агульнай масы старшынь. У некаторых месцах, дзе жыццё было адносна спакой-ным, уладаром станавіўся князь як першы на падставе радавога старшынства па ўзросце. Акрамя мясцовых у Полацкім княстве былі і прышлыя князі. Яны вербаваліся з тых нармана-нарвежскіх элемен-таў1, якія часта праходзілі праз Русь з поўначы на поўдзень. Аб гэтым сведчыць летапіснае паданне аб запрашэнні князёў-варагаў - Рурыка, Сінявуса і Трувара. У Полацкім княстзе князі мелі выканаўчую ўладу, займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружы-най у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

Прыблізна ў той час, калі ў Наўгародскую Русь былі запрошаны варагі (862), Полацк меў сваіх мясцовых князёў, пра якіх успамінае адна са скандынаўскіх саг - Эймундава сага. Імёны іх не захаваліся, але пісьмовыя крыніцы адзначаюць асаблівасць Полацкага княства - існаванне тут дынастыі крывіцкіх князёў, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. Полацкія князі, якія ў летапісах называюцца крывіцкімі, з'яўляліся сюзерэнамі тэрыторыі, дзе ажыц-цяўлялася іх улада, як гэта назіралася ў іншых сярэдневяковых дзяржавах.

Як сведчаць пісьмовыя крыніцы, ужо ў той час існавала пэўная напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Кіеўскі князь Алег (879 - 912) пачаў аб'ядноўваць розныя землі вакол Кіева. У ліку падданых Кіева Іпацьеўскі летапіс называе і крывічоў, на якіх Алег наклаў даніну. У 907 г. ён правёў удалы паход у Візантыю, у якім таксама прынялі ўдзел крывічы і радзімічы. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк.

Пры пераемніках Алега - Ігары (912 - 945), Вользе (945 - 964), Святаславе (964 - 972) - залежнасць Полацка ад Кіева паступова слабее. Ігар і Святаслаў былі занятыя войнамі з Візантыяй і вандроўнымі плямёнамі. Святаслаў наогул хацеў перанесці сталіцу з Кіева ў Балгарыю. У гэты час Полацк як цэнтр збірання будучых беларускіх зямель замацаваў свае пазіцыі ў старажытных землях дрыгавічоў.

У апошняй чвэрці Х ст. у Полацку княжыў Рагвалод, які і стаў распаўсюджваць свой уплыў на поўнач, імкнучыся адарваць Наўга-родскую зямлю ад аслаблай Кіеўскай зямлі. Акрамя таго, ён выка-рыстоўваў барацьбу паміж сынамі Святаслава Кіеўскага - Яралолкам, Алегам і Уладзімірам. Рагвалод рыхтаваўся прыняць удзел у. гэтай барацьбе на баку Яраполка. Абодва браты - Яраполк'і Уладзімір - дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаў-шыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не заха-цела стаць жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: "Не хочу разутн рабыннча, я за Ярополка нду". Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, горад зруйнаваў, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у Кіеў і прымусіў стаць яго жонкай.

Паданне гаворыць пра тое, што Рагнеда не магла забыць крыўды і аднойчы хацела забіць Уладзіміра. Ён схапіў меч, каб засекчы гордую палачанку, але малы Ізяслаў таксама стаў з мячом у абарону маці. Гэты маленькі абаронца так уразіў Уладзіміра, што князь пабудаваў каля Мінска новы горад Ізяслаў (цяпер - Заслаўе Мінскай вобл) і паслаў яе туды на жыхарства. Ад Ізяслава і пачынаецца род гістарычных полацкіх князёў, якія завуцца Ізяславічамі. Разам з тым летапісы часта звалі полацкіх князёў Рагвалодавымі ўнукамі.

Другім буйным раннефеадальным княствам на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае, якое ўтварылася ў канцы IX ст. Першы летапісны князь - Тур. У часы Рагвалода Тураўская воласць належала Полацку. Уладзімір Кіеўскі, перамогшы Рагвалода, прылучыў Тураў з яго землямі да Кіева як асобную воласць велікакняжацкага ўла-дання. Зразумела, што мясцовыя тураўскія князі згубілі сваю не-залежнасць. Тураў меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паў-ночным Прычарнамор'ем, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Прыбалтыкай і Валынню, быў адным з важнейшых культурна-рамесніцкіх цэнтраў, дзе паспяхова развіваліся жалезаап-рацоўчае, ювелірнае, кастарэз-нае, дрэваапрацоўчае, шавецкае, ганчарнае рамёствы. Тураў звяр-таў на сябе ўвагу кіеўскіх князёў як былая воласць Палаччыны. Акрамя таго, Тураў размяшчаўся на Прыпяці, якая з'яўлялася водным шляхам на Захад, Заходні ўплыў адчуваўся ў Ту-раве дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзвіна, Нёман і Прыпяць. Што да Кіеўшчыны, дык яна мела чыста візантыйскі напрамак культурнага і духоўнага развіцця.

Аналізуючы заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства, мы разумеем, чаму кіеўскія князі трымалі на тураўскім прастоле намеснікамі сваіх старэйшых сыноў. Так было і ў часы Уладзіміра. Намеснікам тут сядзеў Святаполк Уладзіміравіч, ён павінен быў, павод-ле задумы бацькі, праводзіць у жыццё ў Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяван-няў бацькі. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўйлыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Абапіраючыся на тураўцаў, якія добра памяталі пра незалежнасць Тураўскай зямлі ад Кіева, а таксама спадзеючыся на вайсковую дапамогу свайго цесця, караля польскага Баляслава, Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Гэта не магло спадабацца яго братам, якія пачалі з ім барацьбу. Справа скончылася тым, што браты на чале з Яр и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.