На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Статыстычныя становы Расйскай мперы, х функцы структура. Дэмаграфiчная статыстыка. Адмнстрацыйна-палцэйск лк насельнцтва. Падрыхтока да сеагульнага перапсу насельнцтва. Апрацока дадзеных. Статыстыка прамысловая сельскай гаспадарк.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 26.11.2008. Сдан: 2008. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі

РЭФЕРАТ
на тэму:
«Статыстычныя крыніцы другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст.»
МИНСК, 2008
1. Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура

Асаблівасцю сацыяльна-эканамічнага развіцця Расіі ў парэформенны перыяд было імклівае паскарэнне грамадскага развіцця, уцягненне ў яго мільёнаў людзей. Узрастае патрэба ў інфармацыі, якая б адэкватна адлюстроўвала працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Грамадству былі неабходны дакладныя звесткі аб розных элементах гаспадарчага механізма для выпрацоўкі эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, найперш у галiне аграрных адносін. У гэты час фарміруецца сістэма статыстычнага ўліку як асобны напрамак дзейнасці дзяржаўнага апарату. У 1857 г. пры Міністэрстве ўнутраных спраў ствараецца Цэнтральны статыстычны камітэт (ЦСК), а ў 1863 г. - Статыстычны савет. Акрамя таго, статыстычныя работы праводзілі таксама асобныя дэпартаменты, аддзелы міністэрстваў і ведамстваў, земствы, навуковыя таварыствы.
Цэнтральны Статыстычны камітэт быў закліканы выконваць ролю агульнадзяржаўнай статыстыкі ў Расіі, але фактычна полем яго дзейнасці з'яўлялася даволі абмежаванае кола пытанняў: статыстыка насельніцтва, населеных месцаў, сельскагаспадарчая статыстыка. Астатнія напрамкі статыстыкі распрацоўваліся эпізадычна і па даволі вузкіх праграмах. Камітэт ажыццяўляў бягучы статыстычны ўлік, а таксама адначасовыя абследаванні. У 1864 г. яго ўзначаліў вядомы вучоны П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі, якога лічаць арганізатарам рускай адміністрацыйнай статыстыкi.
Мясцовымі органамі ЦСК, якія праводзілі апрацоўку інфармацыі, былі губернскія статыстычныя камітэты. Асноўная іх функцыя - прадстаў-ленне рознага характару звестак па губерні ў выглядзе дадаткаў да гадавых справаздач губернатараў. Штогод прадстаўляліся звесткі аб пасеве і ўраджаі збожжа па паветах (асобна па памешчыцкіх і сялянскіх землях), аб фабрыках і заводах з указаннем колькасці прадпрыемстваў, сумы вытворчасці і колькасці рабочых, аб крымінальных учынках, коль-касцi навучальных устаноў і г. д. Раз у пяць гадоў вызначалі звесткі аб колькасці насельніцтва ў кожным горадзе, павеце з размеркаваннем яго па полу, саслоўі, веравызнаннi, аб колькасці жывёлы, аб землеўладанні і інш.
З-за недахопу статыстыкаў і сродкаў губернскія камітэты самi не збіралі звестак, а атрымлівалі iх ад адміністрацыйных і іншых мясцовых органаў. Губернскія статыстычныя камітэты, такім чынам, былі сувязным элементам паміж мясцовай адміністрацыяй і ЦСК. Яны апрацоўвалі першапачатковыя звесткі і надавалі ім форму статыстычных табліц.
У другой палове XIX ст. губернскія статыстычныя камітэты ( у тым ліку і на Беларусі) значна пашырылі зону сваіх інтарэсаў, і не толькі ў галіне статыстыкі, але і ў дачыненні да вывучэння гісторыі краю. У 1867 г. ім было прапанавана прыняць удзел у разборы архіваў скасаваных раней судовых устаноў. На I археалагічным з'ездзе ў Маскве (1869 г.) было ўзнята пытанне аб перадачы ў распараджэнне губернскіх статыстычных камітэтаў губернскіх архіваў, а ў хуткім часе яны былі прыцягнуты да штодзённага ўдзелу ў зборы і захаванні мясцовых старажытнасцей. Мінскі, Віцебскі, Гродзенскі губернскія камітэты вялі такую працу рэгулярна, аб чым сведчыць іх перапіска з цэнтральнымі навуковымі ведамствамі. На аснове такой працы праводзіліся апісанні тэрыторый, браліся на ўлік тыя археалагічныя і гістарычныя каштоўнасці, якія там сустракаліся, складаліся археалагічныя карты губерняў, а пры саміх камітэтах ствараліся музеі. Адным з найбольш значных вынікаў такога роду дзейнасці з'явілася праведзенае і апублікаванае пад кіраўніцтвам магілёўскага грамадзянскага губернатара, старшыні губернскага статыстычнага камітэта комплекснае апісанне Магілёўскай губерні («Опыт описания Могилевской губернии» в трех книгах. Под редакцией А. С. Дембовецкого. Кн. 1 - 3. Могилев-на-Днепре,
1882 - 1884). Зразумела, і гэтае сур'ёзнае выданне пры ўсёй сваёй грунтоўнасці мела найперш палітычную задачу: «представить нынешнее благополучное состояние Могилевской губернии, которая в прежние времена имела репутацию бедности и заброшенности».
2. Дэмаграфiчная статыстыка

1. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва. Пасля рэформы 1861 г. звесткi апошняй, Х рэвізіі амаль згубілі практычную значнасць. Былыя прыгонныя сяляне, што не атрымалі надзелу, выходзілі са сваёй сельскай грамады. Некаторыя з іх увогуле нікуды не прыпісваліся, іншыя ж прыпісваліся да валасцей ці пераходзілi ў склад мяшчан. У выніку істотна ўскладняўся падлік тых, хто падлягаў воінскаму ўліку. Улік сялян праводзіўся толькі валаснымі праўленнямі і прыходскім духавенствам. Дадзеныя, якія прадстаўляла павятовая паліцыя губернатарам, таксама запазычваліся з адпаведных запісаў і пасямейных спісаў.
Увядзенне пасямейных спісаў для сялянскага саслоўя з'яўлялася, па сутнасці, вымушаным мерапрыемствам. Пасямейныя спісы складаліся валаснымі праўленнямі на падставе рэвізскіх казак са штогадовай праверкай дадзеных. Акрамя іх, складаліся алфавітныя, прызыўныя спісы, а таксама спісы часова- і безтэрміноваадпускных салдат. Да таго ж дадзеныя аб народанасельніцтве можна было запазычыць з падатковых і пашпартных кніг валасных праўленняў. Аднак неабгрунтаванасць такога ўліку была відавочнай.
Царкоўны ўлік сялян таксама быў далёкі ад дасканаласці. Паколькі ў запісах аб нараджэнні, па сутнасці справы, рэгістраваўся не акт нараджэння, а акт хрышчэння, то ўсе дзеці, памёршыя без хрышчэння, а таксама ўсе мёртванароджаныя не рэгістраваліся ў царкоўных прыходах. У іх не траплялі і ўсе памёршыя. Таму і звесткі аб натуральным руху насельніцтва былі недакладнымі і няпоўнымі.
Не адрозніваліся дасканаласцю і дадзеныя аб механічным перамяшчэнні насельніцтва, якія абапіраліся на звесткі адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва. Гэты від уліку быў уведзены з 1858 г. замест рэвізіі, гэта значыць рэгістравалася не «прыпісное» (прыпісанае да месца збірання падушнага падатку) насельніцтва, а ўсё наяўнае насельніцтва краіны на пэўную дату. Было праведзена шэсць агульна-расійскіх (за выключэннем Фінляндыі) адміністрацыйна-паліцэйскіх злічэнняў: у 1859, 1863, 1867, 1870, 1885, 1896 гг., калі мясцовая адміністрацыя рэгістравала ўсё насельніцтва імперыі.
Акрамя азначаных злічэнняў, губернскія статыстычныя камітэты
(а там, дзе іх не было, - губернскае начальства) і Цэнтральны статыстычны камітэт МУС з 1842 г. штогод вызначалі прыкладную колькасць насельніцтва, зыходзячы з дадзеных аб натуральным руху насельніцтва і яго перасяленнях з адной губерні ў другую.
2. Падрыхтоўка да ўсеагульнага перапісу насельніцтва. Уся гэтая мазаіка раздробленых звестак не садзейнічала вырашэнню надзённых дзяржаўных задач. Таму ў сувязі з увядзеннем у 1874 г. новага статута аб усеагульнай вайсковай павіннасці пры Міністэрстве фінансаў была створана камісія, якая пасля пэўнай дапрацоўкі прадставіла праект перапісу, што быў падрыхтаваны вядомым географам і статыстыкам
П. П. Сямёнавым-Цян-Шанскім. Аднак па прычыне руска-турэцкай вайны, а пасля - пэўных фінансавых цяжкасцей толькі ў 1895 г. «Палажэнне аб Першым усеагульным перапісе насельніцтва Расійскай імперыі» было ўрэшце зацверджана царом.
Асноўныя крытэрыі перапісаў як формы ўліку насельніцтва. У методыцы падрыхтоўкі і правядзення Першага ўсерасійскага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі ўжо можна прасачыць тыя прынцыпы, на якіх грунтуюцца і наступныя перапісы насельніцтва, што закранулі тэрыторыю Беларусі:
1) Цэнтралізаванасць, гэта значыць правядзенне перапісу ў афіцыйным парадку ўрадам краіны з удзелам мясцовых органаў;
2) Ахоп пэўнай тэрыторыі, межы якой дакладна вызначаюцца ўрадавымі пастановамі ці рашэннем статыстычных органаў;
3) Усеагульнасць, пад якой разумеецца ахоп усіх асоб без пропускаў і адначасова без двайнога ўліку;
4) Адначасовасць, ці аднясенне ўсіх уліковых аперацый да дакладна вызначаных месца і часу (так званы «крытычны момант»);
5) Індывідуальнасць пры рэгістрацыі, гэта значыць збор дадзеных ад кожнага індывідуума, асобна прамым улікам;
6) Апрацоўка і публікацыя дадзеных згодна геаграфічнаму або адміністрацыйнаму падзелу краіны і асноўным дэмаграфічным, сацыяльным прыкметам, што характарызуюць насельніцтва.
Забеспячэнне супастаўнасці дадзеных перапісаў шмат у чым залежыць ад праграмы: пераліку пытанняў, што ўключае перапісны ліст і сістэмы розных табліц, а таксама інструкцыі з дакладным вызначэннем зместу, што ўкладаецца ў кожнае пытанне гэтай праграмы.
Праграма перапісу 1897 г. вызначала ўлік наступных звестак:
1) «фамилии» - гэта значыць прозвішча ці «прозвища» - мянушкі, імя і імя па бацьку; 2) пол; 3) адносіны да «главы» гаспадаркі і «главы» сваёй сям'і; 4) узрост; 5) сямейнае становішча; 6) саслоўе, стан ці званне;
7) месца нараджэння; 8) месца прыпіскі; 9) месца жыхарства; 10) адзнака аб адсутнасці і аб часовым месцазнаходжанні; 11) родная мова;
12) уменне чытаць, месца навучання; 13) занятак, рамяство, пасада ці служба (з вызначэннем як галоўнага, так і дапаможнага занятку). Акрамя таго, у перапісным лісце неабходна было адзначыць, дома ці на баку было месца працы рэспандэнта, наяўнасць у яго фізічных недахопаў, стан пабудоў, а таксама адносіны да воінскай павіннасці.
Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўчымі работамі было ўскладзена на Галоўную перапісную камісію. Яна ўстанавіла, каб для кожнай сялянскай гаспадаркі прызначаўся асобны перапісны ліст, у які занатоўваліся як асобы, што належалі да складу гаспадаркі, так і ўсе тыя, што знаходзіліся там у дзень перапісу. Прытым у склад асобнай гаспадаркі ўваходзілі не толькі члены сям'і, але і ўсе «залежачыя ад гаспадаркі і пражываючыя з ім разам». Для сялянскіх двароў, што ўваходзілі ў склад абшчыны, прызначаўся перапісны ліст формы А. Усе астатнія (на хутарах і г. д., сюды ж уладанні святароў, настаўнікаў і інш.) як уладальніцкія запісваліся на лісце формы Б.
Калі лісты формы Б павінны былі запаўняцца самімі гаспадарамі, то лісты формы А запаўняліся непасрэдна лічыльнікамі (апошнія павінны былі абысці ўсе сялянскія двары). Лічыльнікі набіраліся з прадстаўнікоў духавенства, настаўнікаў, псьменных сялян і г. д.
У снежні 1896 г. быў канчаткова ўстаноўлены дзень правядзення Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва і ўрэшце 28 студзеня 1897 г. на тэрыторыі ўсёй краіны па агульнай праграме і адзінай методыцы былі атрыманы звесткі аб геаграфічным, узроставым, рэлігійным размеркаванні насельніцтва, аб яго пісьменнасці, занятках, бытавых і іншых асаблівасцях.
3. Апрацоўка дадзеных. Ступень дакладнасці матэрыялаў перапісу 1897 г. Акрэсліваючы ступень дакладнасці матэрыялаў перапісу 1897 г., неабходна ўлічваць усе акалічнасці: як задаваліся пытанні лічыльнікам, у якой ступені яны былі зразумелымі і нават чуткі, што суправаджалі гэтае мерапрыемства. Па звестках сучаснікаў, «у насельніцтве гарадскім, простанародным, пануючым настроем на працягу ўсяго часу перапісу было - асцярога павелічэння падаткаў і вынаходніцтва новых». Гэта прыводзіла да імкнення ўтаіць ад злічэння дадатковыя, акрамя земляробства, заняткі.
Шлях першапачатковых матэрыялаў да апублікавання быў доўгім і складаным. Па заканчэннi перапісу перапісныя лісты не адразу траплялі ў Галоўную перапісную камісію. Іх звесткі неаднаразова пераправяраліся і гэта дае магчымасць сцвярджаць, што арыфметычныя памылкі (найбольш слабы элемент у працы лічыльнікаў у выніку манатоннасці і цяжкіх умоў іх працы пры мінімальным узнагароджанні) у дадзеным выпадку амаль выключаліся.
Пасля скасавання Галоўнай перапісной камісіі ў чэрвені 1897 г. уся далейшая распрацоўка перапіснога матэрыялу цалкам перадавалася аддзелу перапісу Цэнтральнага статыстычнага камітэта. Пасля пэўнай праверкі звесткі перапісных лістоў кадзіравалі з дапамогай пэўных умоўных знакаў і пасля пераносілі на перфакарту. Перфакарты выкарыстоўвалі пры падліку, што праводзіўся непасрэдна на электрычных лічыльных машынах.
Нягледзячы на неаднаразовыя ўдакладненні, пры распрацоўцы звестак быў дапушчаны шэраг скажэнняў. Найбольш істотным недахопам даследчыкі лічаць тое, што знікла цэлая іерархія тыпаў сялян (гаспадар-земляроб, работнік-земляроб, батрак-земляроб і г. д.). Пры гэтым усе члены сям'і селяніна былі аднесены да асоб, што жывуць за кошт сродкаў гаспадароў, хоць іх удзел у сельскагаспадарчай вытворчасці мог быць не меншым. Трэба таксама адзначыць, што першапачатковыя матэрыялы былі знішчаны.
Дадзеныя перапісу былі апублікаваны ў выглядзе агульнаімперскай зводкі, а таксама ў 89 выпусках па асобных губернях і абласцях, чатырох гарадах і востраву Сахалін. Вельмі цікавыя распрацоўкі звестак перапісу аб размеркаванні насельніцтва і спецыяльна рабочых і прыслугі па занятках і месцы нараджэння.
Вядомым дадаткам і ўдакладненнем складу і колькасці насельніцтва з'яўляюцца матэрыялы гарадскіх перапісаў. Яны праводзіліся напачатку пад эгідай Цэнтральнага ці мясцовых статыстычных камітэтаў. У далейшым ініцыятыва і арганізацыя іх правядзення перайшлі да органаў гарадскога самакіравання.
На пачатку ХХ ст. было ўзнята пытанне аб правядзенні ў Расіі ІІ Усера-сійскага перапісу насельніцтва. Гэта абумоўлівалася наступнымі прычынамі:
а) істотнымі зрухамі ў размяшчэнні народанасельніцтва Расіі
(з 1897 г. па 1916 г. імклівыя міграцыйныя працэсы);
б) не ўлічвалася эміграцыя. Толькі з Беларусі (як зараз сцвярджаюць многія вучоныя) яна дасягала каля 100 тыс. чалавек;
в) злічэнні ЦСК МУС прымалі пад увагу толькі перасяленні з 1909 г., да таго ж адліў сялянства ў гарады ігнараваўся.
Падрыхтоўка да новага дэмаграфічнага перапісу пачалася ў снежні 1915 г. Але з-за пачатку вайны толькі ў маі - чэрвені 1916 г. у 69 губернях і абласцях Расіі (акрамя акупіраваных тэрыторый і некаторых іншых рэгіёнаў) быў праведзены перапіс наяўнага насельніцтва краіны ў сельскай мясцовасці. Прытым не ўлічвалася насельніцтва большасці гарадоў і так званае «часова адсутнае».
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі па ініцыятыве з'езда статыстыкаў Расіі
(18 - 23 красавіка 1917 г.) і Закона Часовага ўрада (ад 5 мая 1917 г.) летам 1917 г. быў праведзены апошні ў дасавецкі час сельскагаспадарчы пазямельны і гарадскі перапіс насельніцтва (напярэдадні яго быў праведзены адначасовы перапіс расійскай арміі). Даследчыкі адзначаюць шэраг сур'ёзных недахопаў перапісу лета 1917 г.: 1) не была ахоплена тэрыторыя ўсёй Расіі (каля паловы тэрыторыі Беларусі акупіравана ў 1915 г. нямецкай арміяй); 2) перапіс расцягнуўся на значны тэрмін (у сярэднім больш за тры месяцы - з сярэдзіны чэрвеня да кастрычніка); 3) не праводзілася дакладная праверка вынікаў перапісу. Гэта дае падставу лічыць, што перапіс 1917 г. не адпавядае неабходным крытэрыям. Таму адзіным навукова арганізаваным усеагульным перапісам у Расійскай імперыі з'яўляўся перапіс 28 студзеня 1897 г.
3. Статыстыка сельскай гаспадаркі

У статыстыцы сельскай гаспадаркі другой паловы ХІХ - пачатку
ХХ ст. вызначыліся тры напрамкі вывучэння: 1) пазямельная ўласнасць; 2) колькасць пагалоўя жывёлы; 3) збор ураджаю.
Асноўнае месца сярод вялікага комплексу матэрыялаў урадавай статыстыкі, што характарызуе розныя бакі сельскагападарчай вытворчасці парэформеннай Расіі, займаюць выданні Цэнтральнага статыстычнага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў. У канцы 1870-х гг. ЦСК арганізаваў першы перапіс пазямельнай уласнасці. Ён праводзіўся шляхам рассылкі на месцы апытальных лістоў. На сялянскія гаспадаркі лісты запаўняліся землеўладальнікамі ці арандатарамі, а на землі дзяржаўныя і ўдзельнага ведамства - тымі ўстановамі, у распараджэнні якіх яны знаходзіліся. Апытальныя лісты пасля пэўнага ўдакладнення перадавалі ў губернскія статыстычныя камітэты, якія ажыццяўлялі канчатковую праверку матэрыялаў и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.