На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Акт падзелу Рэчы Паспалтай. Дзялення Беларуская губерня на Маглёскую Вцебскую у 1801 г. Беларусь, Лтва Украна складзе Рэчы Паспалтай. Капталзм Еропе у XVII ст. Расйская падатковая сстэма. Стуацыя напярэдадн Айчыннай вайны 1812 г.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 29.11.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў РАСІЙСКУЮ ІМПЕРЫЮ
Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.
Акт падзелу Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі замежных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслаб-ленню Рэчы Паспалітай, што было выклікана цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў палітычным, эканамічным, этнічным і рэлігійным жыцці дзяржавы.
3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутра-ным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?
Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.
На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У сувязі з гэтым у 1796 г. праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны губерні: \Бедаруская7(у яе склад увайшлі Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы) з губернскім гррадам Віцебскам і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек;1Мінская /з губернскім горадам Мінскам і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек; )Літоўская (у яе ўвайшлі існаваўшыя Слонімская і Віленская губерйі) й Губернскім горадам Вільняй і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.
У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства; Літоўская губерня - на Гродзенскую і Віленскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства.
Выканаўчая ўлада ў губернях перадавалася губернатарам. У губернскіх цэнтрах пачыналі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання па расійскаму ўзору: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Кацярына II у наказе губернатарам у якасці першай задачы адзначыла "сохраненне тншнны н покоя...".
Усё насельніцтва беларускіх губерняў на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Асобам, што не згодны былі прысягнуць новай уладзе, дазвалялася ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць за гэты час сваю не-рухомасць, у адваротным выпадку па сканчэнні тэрміну маёмасць пераходзіла ў казну. Магнаты і шляхта, заспакоеныя абяцаннямі Ка-цярыны II не парушаць іх правоў у большасці сваёй прынеслі прыся-гу царскай уладзе, бо не хацелі губляць уласнасць.
Складаная ўнутрыпалітычная абстаноўка ў беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях прымусіла расійскае кіраўніцтва шукаць шляхі ўмацавання тут сваіх пазіцый. Пры гэтым даводзілася лічыцца з гістарычнымі адрозненнямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін у Расіі і яе заходніх губернях. Хаця аснова эканамічнага ладу - феадальная ўласнасць на землю - была і там і там аднолькавая, у Расіі, як ужо адзначалася, узровень развіцця вытворчых адносін быў вышэйшым. Цэнтральная ўлада ва унітарнай дзяржаве не пакідала шмат функцый феадалам, замацоўвала за сабой права суда і кант-ролю за ўзроўнем феадальнага прыгнёту сялян.
Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай развівалі свае феадальныя адносіны ва ўмовах дэцэнтралізаванай дзяржавы і таму практычна не ведалі такога рэгулявання. Тут яно насіла эпізадычны характар.
На Беларусі сяляне фактычна знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў і амаль не мелі магчымасці апеляваць да дзяржавы. У феа-дала было шмат палітычных, эканамічных і іншых правоў, каб ахаваць сябе ад дзяржаўнага кантролю. Трымаючы ўласныя войскі, феа-дальныя маёнткі станавіліся "дзяржавамі ў дзяржаве". Гэта не толькі ўзмацняла прыгнёт, але і перашкаджала эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай, зараджэнню капіталістычных адносін.
У XVI - XVII стст., калі ў Еўропе пачаў развівацца капіталізм, у Рэчы Паспалітай толькі закончыўся працэс масавага запрыгоньвання сялян: феадальны лад знаходзіўся ў сваім апагеі. У Расіі працэс за-раджэння таварна-грашовых адносін ішоў значна хутчэй. Рускія памешчыкі раней пачалі прыстасоўвацца да новых умоў гаспадарання, перавялі сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты - грашовы чынш. Сяляне Рэчы Паспалітай трывала сядзелі на паншчыне, што заклад-вала аснову сур'ёзных сацыяльна-класавых канфліктаў.
На Беларусі раней склалася дваранская манаполія на зямлю. Яна зафіксавана ў Статутах ВКЛ ужо ў XVI ст. У Расіі дваранская манаполія зацверджана толькі ў сярэдзіне XVIII ст. пасля ліквідацыі ў 1754 г. сістэмы недваранскага землеўладання.
Феадальная зямельная ўласнасць на Беларусі раней страціла сваю залежнасць ад нясення ваеннай службы. 3 пачатку XVIII ст. "паспалітае рушэнне", удзел у якім лічыўся неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі ж толькі маніфест Пятра III у 1762 г. вызваліў дваранства ад абавязковага нясення дзяржаўнай службы.
Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання. Расія не ведала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. Адносны працэнт феадальных уласнікаў быў там значна ніжэйшы, чым у заходніх губернях. У Расіі збяднелыя памешчыкі гублялі свае правы і прывілеі і служылі ў якасці дзяржаўных чыноўнікаў. На Беларусі ж збяднелая шляхта паводле прававога ста-туса не адрознівалася ад магнатаў.
Розніца ў прававым становішчы дваранства ў Расіі і заходніх губернях была вялікая ўвогуле. У Рэчы Паспалітан. шляхта мела вялікія правы, а ўлада караля была занадта слабой. Ён быў пазбаў-лены заканадаўчых паўнамоцтваў і з'яўляўся ўсяго толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне - сейма была паралізавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі".
Шляхта мела правы на канфедэрацыі (вайсковыя саюзы для абароны сваіх правоў) і мела магчымасць законна падымаць бунт (рокаш) супраць караля. Гэты палітычны плюралізм і прывёў да практычнай некіруемасці дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай.
Усе адзначаныя моманты дазвалялі феадалам далучаных губерняў адчуваць сябе дастаткова трывала і паспрабаваць заняць незалежную пазіцыю ў дачыненні да новай дзяржаўнай улады, нягледзячы на тое, што традыцыі палітычнага жыцця ў Расіі, дзе панавала абса-лютная манархія, былі зусім іншыя.
Па гэтых прычынах палітыка царскага ўрада ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўная. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Адзінае, што ўрад рашуча ліквідаваў, дык гэта бескант-рольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў. Усе астатнія правы засталіся.
Акрамя гэтага, у "Жалаванай грамаце" 1775 г. Кацярына II абвясціла, што "каждое состоянне (сословне) нз жнтелей прнсоедн-ненных земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству нмпернн Росснйскон". Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпу-татаў для выпрацоўкі праекта новага, агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і гу.бернскія дваранскія сходы.
Асноўная частка шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам і нават паднесла расійскаму ўраду адрас, у якім разам з іншым было сказана: "Жнвя не в Полыпе, мы чувствуем себя как бы в Полыые н даже лучше, чем в настояіцей ТІольше"(Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С.167).
У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Дазволена было вольна выконваць каталіцкія абрады. Маёмасць касцёлаў, кляштараў заставалася недатыкальнай. А згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г., была засна-вана Беларуская каталіцкая епархія, што адпавядала інтарэсам польскіх і апалячаных беларускіх феадалаў. Аднак каталіцкаму духа-венству катэгарычна забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных. Ва ўсякім выпадку, такога рэлігійнага прэсінгу, як праваслаўная царква ў Полыпчы, каталіцкая рэлігія не адчувала. Значная частка акаталічанага насельніцтва паступова пачала вяртацца ў праваслаўе.
На гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам" 1785 г. Да прыкла-ду, у гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феада-лаў. Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуп-лены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў прадстаўнічым органе - думе, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў.
Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як гэта было ў Расіі. "Даравальная грамата гарадам" служыла ўжо інтарэсам новага класа -буржуазіі.
Спецыяльныя ўказы ўрада датычыліся і яўрэйскага насельніцтва. Указам ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губер-няў. У гарадах гэтых губерняў яўрэям дазвалялася сяліцца, займацца рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.
На беларускія губерні была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва: уводзіўся падушны падатак і земскі збор. Аднак, улічваючы запуш-чаны стан беларускіх зямель (выяўлены ў час перапісу насельніцтва пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў усё насельніцтва ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На пра-цягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацелыпчыкамі.
Што датычыцца заканадаўства, то расійскі ўрад стараўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноў-леныя на тэрыторыі заходніх губерняў. Ва ўсіх указах падкрэслівалася, што "суд н расправа внутреннне тех провннцнй в лнчных делах нмат пронзводнться по тамошннм правам н обычаям" і "нх языком". Ас-ноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.
Як бачна, на першым часе ўрад у беларускіх і іншых далучаных губернях імкнуўся падладкоўвацца пад шляхту ды іншыя слаі насельніцтва, спрабаваў мякка зняць апазіцыйныя настроі. Асцярож-насць у адносінах да Беларусі і іншых далучаных зямель, характэрная для палітыкі Кацярыны II і яе паслядоўнікаў, безумоўна, дыктава-лася тактычнымі меркаваннямі, хаця ў тайных наказах сваім намеснікам царыца выказвала пажаданні, каб паміж Беларуссю і Расіяй "нсчезла грань ннородня". Але як гэта зрабіць, яна не мела яшчэ поўнай яснасці. У сакрэтным наказе князю Вяземскаму яна ў 1764 г. пісала аб "заходніх правінцыях", што "парушаць прывілеі іх усе адразу вельмі непрыстойна было б, аднак і называць іх чужаземнымі і абыходзіцца з імі на гэткай аснове ёсць болып як памылка, а можна сказаць з пэўнасцю, што глупства...", каб яны "абруселі і да далучэння прывыклі", трэба пасылаць туды для вярхоўнага кіраўніцтва "не руссопетов н тому падобное", а людзей паважаных, ад дзейнасці якіх "выходнло бы взанмное уваженне" (Цвікевіч А. Западно-русснзм // Спадчына. 1991. № 2. С.ЗО).
Аднак рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў царызм дзейнічаць больш актыўна. Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвя-дзенне на Беларусі землеўладання расійскага дваранства за кошт дзяр-жаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II у Заходняй Беларусі расійскім дваранам ды чыноўнікам. 3 750 тыс. чалавек мужчынскага полу, якія пражывалі на далучаных землях, 140 тыс. перайшло да расійскіх памешчыкаў і дзяржаўных чыноўнікаў. Усяго на далучанай да Расіі тэрыторыі Беларусі з 1772 па 1796 г. Кацярына II перадала расійскім дваранам 150 550 душ. Павел 1 на працягу 1796 - 1801 гг. аддаў 51 памешчы-ку яшчэ каля 28 тыс. сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1773 -1795 гг. ва ўсходняй частцы Беларусі (Магілёўская і Віцебская губерні) атрымалі ва ўласнасць буйныя маёнткі 85 расійскіх памешчыкаў. У Мінскай губерні ў гэты ж час было падаравана розным асобам 42 290 душ мужчынскага полу, у Гродзенскай - 33 052, у Віленскай - 5319.
У выніку гэтых дараванняў удзельная вага расійскіх памешчыкаў у сярэдзіне XIX ст. склала на Беларусі 1 %, а плошча іх землеўла-дання - 21,7 % (2,1 млн дзесяцін прыватнай зямельнай уласнасці).
Пасля 1801 г. раздача маёнткаў на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне была спынена ўрадам Аляксандра 1 з-за ўзросшага супраціўлення пераводу дзяржаўных сялян у памешчыцкія з боку саміх сялян.
Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі царызму ў далучаных губернях, з'яўлялася паступовае абмежаванне правоў мясцовага дваранства. Да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыс-таны такі сродак, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. У Рэчы Паспалітай пакаранні за палітычныя злачынствы ў выглядзе выгнання з краіны і канфіскацыі маёмасці таксама дапускаліся. Але прымяняліся яны толькі ў выключных выпадках да кіраўнікоў мяцяжоў, а не да радавых удзельнікаў. Прычым, як правіла, вінаваты каяўся і атрымліваў памілаванне. Такі лёс спасціг буйнейшага магната Кароля Радзівіла, які двойчы падымаў зброю супраць караля, але абодва разы дабіваўся зняцця секвестру і вяртання сваіх уладанняў.
У Расіі ж канфіскацьгіпа матывах здрады самадзержцу шырока ўжываліся. Змены асоб на прастоле ў выніку частых палацавых перава-ротаў у XVIII ст. сулраваджаліся буйнымі канфіскацыямі маёнткаў у набліжаных да папярэдняга цара. Лэтыя маёнткі дараваліся асобам з акружэння новага самадзержца. Удзельнікі змовы, якая прывяла да ўлады Кацярыну П, атрымалі 18 тыс. прыгонных. Былі прыменены канфіскацыі і ў дачыненні да апазіцыйнай шляхты Беларусі і Літвы.
Канфіскацыі праводзіліся не аднойчы. У 1773 - 1775 гг. яны былі накіраваны супраць тых маг-натаў і шляхціцаў, што пасля далучэння не захацелі прынесці прысягу расійскаму манарху, а пазней - супраць удзельнікаў паў-стання Тадэвуша Касцюшкі. Да 1800 г. на Беларусі, а таксама ў Невельскім і Себежскім паветах усяго канфіскавана 26 маёнткаў з 36 050 сялянамі (маюцца на ўвазе толькі асобы мужчынскага полу). У 1812 -1813 гг. пачалася новая хваля канфіскацый. Урад адбіраў маёнткі ў калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з войскам Напалеона.
Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г. склалася наступная. Пасля перамогі Францыі над Прусіяй у 1807 г. Напалеон і Аляк-сандр 1 дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаўскага княства, што мела прапагандысцкі характар: Напалеон клапаціўся пра Польшчу, бо яна служыла яму плацдармам для нападу на Расію. Урад Расіі ў процівагу Напалеону таксама вёў прапаганду, абяцаючы аднавіць Рэч Паспалітую і Вялікае княства Літоўскае. У лютым 1811 г. высокі расійскі саноўнік А.Чартарыйскі па прапанове Аляксандра 1 ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 - пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.К.Агінскі, Ф.К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі.
24 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія Напалеона перайшла граніцу з Расіяй. У склад яе ўвайшла значная колькасць польскіх вайскоўцаў (каля 60 - 70 тыс. чалавек). Быў сфарміраваны корпус пад каманда-ваннем князя Ю.Панятоўскага, які актыўна змагаўся на баку напалео-наўскай арміі супраць Расіі. Князь Дамінік Радзівіл за свой кошт сфарміраваў уланскі полк.
28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго больш прыхільнай, калі .ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў ут-вораны Часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага". Дзейнасць Камісіі распадсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Бе-ластоцкуювобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, т. зв. "польскае праўленне". Але гэтыя марыянетачныя ўрады павінны былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты.
Шляхта, якая тольк и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.