Здесь можно найти учебные материалы, которые помогут вам в написании курсовых работ, дипломов, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение оригинальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение оригинальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения оригинальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, РУКОНТЕКСТ, etxt.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии так, что на внешний вид, файл с повышенной оригинальностью не отличается от исходного.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Навукова-флософскя дэ заходнеерапейскх асветнка. Дактрына эканамста-флосафа (фзякрата). Пачынальнк буйнейшые прадстанк фзякратызму Беларус: Iepaнм Страйноск, Канстанцн Багусласк, laaxiм Xpaптовч Антонй Тызенгаз.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: История. Добавлен: 01.11.2009. Год: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


9
У другой палове XVIII стагоддзя на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць навукова-філософскія ідэі заходнееўрапейскіх асветнікаў Ф. Вальтера, Ж.Ж. Руссо, Д. Дзідро, Р. Декарта і іншых. Сярод асветнікаў у той час асаблівай папулярнасцю карыстаўся фізіякратызм. Сама назва «фізіякраты» ўзнікла на глебе павышанай увагі прадстаўнікоў гэтай плыні да законаў фізічнага свету (законаў фізікі і механікі). Фізічныя законы выступаюць ваўзаемадзеянні з маральнымі (грамадскімі). Адзінства фізічнага і маральнага парадку стварае натуральны парадак, з якога, у сваю чаргу, вынікае натуральнае права. Поспехі навукі ў XVIII ст. нарадзілі аптымізм, што веды аб прыродзе, дапоўненыя ведамі аб маралі, грамадстве абумовяць магчымасці істотных рэформ дзяржаўнага, прававога, грамадскага характару. Як пісаў адзін з прадстаўнікоў гэтага ідэйнага накірунку: «цяпер упершыню ўзышло сонца, і ад гэтага часу забабоны, нясправядлівасць, прывілеі і прыгнет павінны саступіць месца вечнай ісціне, вечнай справядлівасці, роўнасці, што вынікаюць з самой прыроды і неад'емных правоў чалавека».
Таму яны выступалі з рэзкай крытыкай прыгоннага права, якое стрымлівала прагрэс у сельскай гаспадарцы, выказвал розныя праекты адмены прыгонніцтва. Яны даказвалі неабходнасць капіталістычнага (фермерскага) спосабу вядзення сельскай гаспадаркі, які грунтаваўся на прыватнай уласнасці на зямлю i наемнай працы.
Такім чынам, прадстаўнікі гэтай плыні асноўвалі свае вучэнні па законах прыроды, натуральнага права, навукі, асветніцтва.
Своеасаблівай з'явай грамадскай думкі Беларусі канца XVIII ст. была дактрына эканамістаў-філосафаў (фізіякратаў), вытокі якой знаходзіліся ў еўрапейскай, перш за ўсе французскай асветніцкай ідэалогіі. Пачынальнікам фізіякратызма быў Ф. Кеснэ, а найболш вядомым яго прьхільнікам маркіз дэ Mipaбo.
Ідэалогія фізіякратызма амаль цалкам парывала з хрысціянскай карцінай свету i існаванне навакольнага свету тлумачыла не боскай гармоніяй, а дзейнасцю натуральных законаў. Фізіякратызм абвяш-чаў адзіным прадметам пазнання натуралъныя законы, а фактычным увасабленнем пазітыўных ведаў аб натуральных законах - навуку.
Буйнейшымі прадстаўнікамі фізіякратызму ў Беларусі былі прафесары права Галоўнай школы ВКЛ Iepaнім Страйноўскі (1752-1815) i Канстанцін Багуслаўскі (1754-1819). Асноўнымі крыніцамі вывучэння ix поглядаў з'яўляюцца выдадзены ў 1785 г. твор I. Страйноўскага «Навука аб прыродным i палітычным праве, палітычнай эканоміі i праве народаў» i кніга К. Багуслаўскага «Пра дасканалае заканадаўства», якая ўбачыла свет у 1786 г.
Асновай ix сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра нату-ральнае права i натуральны парадак. Апошні разглядаўся вучонымі як адзінства фізічнага i маральнага парадку. Яны лічылі, што як фізічныя законы не могуць быць зменены па волі людзей, так і за коны грамадства, якія з ix вынікаюць, з'яўляюцца незалежнымі ад волі i жадання чалавека. Але як першыя, так i другія павінны па-знавацца людзьмі з мэтаю ўдасканалення грамадскага жыцця.
Ідэалогія фізіякратызма была ўспрынята у Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. як тэарэтычная аснова рэфармавання грамадскага i палітычнага ладу краіны.
Галоунымі ўмовамі рэфармавання грамадства вучоныя лічылі па-першае, увядзенне у дзеянне законаў, якія грунтуюцца на нату ральным праве, і, па-другое, забеспячэнне высокага ўзроўню адука-ванасці грамадзян. Прычым, на ix думку, паміж узроўнем закана- даўства краіны i адукаванасцю насельніцтва ёсць прамая сувязь. Чым больш адукаваны народ, падкрэслівалі фізіякраты, тым больш дасканалымі з'яўляюцца яго законы.
Да натуральных правоў I. Страйноўскі i іншыя тэарэтыкі фізіякратызму адносілі права на жыццё, набыццё i карыстанне зям- нымі дабротамі Яны падкрэслівалі, што менавіта з натуральных правоў выніка юць сацыяльныя правы грамадзян, i перш за ўсё права на на асабістую свабоду, права на ўзаемную дапамогу i права на прыватную ўласнасць.
Праграма сацыяльна-эканамічных i ў пэўнай ступені палітыч-ных рэформаў фізіякратаў уключала таксама скасаванне прыгон- най залежнасці сялян i адмену саслоўных прывілегій.
Палітычным патрабаваннем праграмы было ўвядзенне ў кpaiнe канстытуцыйнай манархіі, здольнай пакласці канец самаўладдзю магнатаў.
Іеранім Страйноўскі

Гады жыцця - (1752 -- 1815). Нарадзіўся на Украіне. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. З 1781 г. выкладчык гэтай акадэміі на кафедры натуральнага права. У 1799 -- 1806 гг. рэктар ператворанай з акадэміі -- Віленскай галоўнай школы, якая, у сваю чаргу, у 1803 г. была ператворана ва універсітэт.
Работа «Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў», Вільня, 1785. У 1809 г. перакладзена на рускую мову і выдана ў Пецярбургу.
У сваіх працах І. Страйноўскі пісаў аб натуральнай абумоўленасці грамадскіх адносін. «3 фізічнага парадку рэчаў вынікае маральныпарадак; таксама, як i першы, ён не можа быць адвольным, змяняючымся ў адпаведнасці з воляй i пажаданнямі людзей; таксама, як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, а толькі iмi пазнаецца». Праз глыбокае пазнанне гэтага метадалагічнага падыходу натуральнага права ідзе шлях да свабоды i шчасця. I наадварот, адыход чалавека ад дакладных i разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» -- няшчасці, бедствы i беспарадкі.
Натуральныя ж законы, паводле канцэпцыі І. Страйноўскага, «нічога iншaгa не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належыць імкненне кожнай чалавечай асобы да самазахавання, задавальнення cвaix патрэб у ежы, адзенні, жыллі, прыладах працы, да набыцця зямных даброт і карыстання iмi. 3 натуральных правоў i абавязкаў асобнага індывіда, з прыроднай роўнасці людзей І. Страйноўскі выводзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У ліку ix ён называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнасці. Ён лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная уласнасць -- краевугольны камень грамадства, а яе недатыкальнасць з'яуляецца найпершым натуральным правам чалавека. Паводле І. Страйноускага, ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпаведна, не рабіць замаху на чужую прыватную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Прынцыпы натуральнага права І. Страйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў “ісціннасці” або “няправільнасці” таго ці іншага сацыяльна-палітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава магнацкай aлiгapxii тагачаснай Рэчы Паспалітай не адпавядае патрабаванням натуральнага права, праграмныя ж устаноўкі шляхецка-буржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў натуральнага права i ўсяляк ix абараняў. І.Страйноўскі паслядоўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця народа i разумнае грамадскае ўпарадкаванне ад узроўню пашырэння ведаў аб прыродзе i грамадстве. Для ажыццяўлення плана асветы насельніцтва, на яго думку, неабходна: стварыць правільную сістэму навучання юнацтва, усяляк садзейнічаць развіццю навукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую стваральную ролю І. Страйноўскі адводзіў «Усеагульнай інструкцыі» для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі -- фізічныя i маральныя, дапамагала б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця.
laaxiм Xpaптовіч
Гады жыцця - (4.1.1729 -- 4.3.1812). Грамадскі, палітычны i дзяржауны дзе и т.д.................


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением оригинальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.