На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Самыя першапачатк беларускага этнасу хаваюцца змроку пасляледавковых тысячагоддзя. У нашым радаводзе можна знайсц старажытнейшых атахтона невядомай ужо мовы, фннагра, германца, а таксама, мабыць, скфа кельта.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: География. Добавлен: 22.03.2002. Сдан: 2002. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


Народ падобны на дрэва.
А карані -- яго першапачаткі.
Адзін сягае на метры ўглыб
зямной тоўшчы , другі бярэ
сокі каля паверхні.

Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў. Але найбольш моцныя, найбольш жыццежаўныя два карані беларускага дрэва -- балцкі і славянскі. Менавіта іх шчаслівае спалучэнне вы-значыла характэрнейшыя асаблівасці нашага народу -- у мове, куль-туры, характары, -- што розняць беларусаў ад суседзяў, робяць яго самабытным не паўторным этнасам у еўрапейскай сям'і.
Старажытныя балты -- прамыя продкі сучасных літоўцаў і латышоў -- першапачаткова, мяркуючы па назвах азёр і рэк, зася-лялі практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Тут яны жылі з пачатку бронзавага веку, гэта значыць з мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э.
З сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э., калі балты ўступілі ў цесны кантакт са славянскай стыхіяй, хаця гэта магло адбыцца і значна раней, мы ўжо ведаем назвы іх плямёнаў на Беларусі, зафіксаваныя ў летапісах. Былі гэта яцвягі і літва.
Плямёны яцвягаў засялялі ў асноўным міжрэчча Нёмана і Нарава. Іх паселішчы пакуль што даследаваны слаба. Гэта вёскі і ўмацаваныя гарадзішчы. Больш вядомыя вучоным кургановыя могільнікі з каменнымі выбрукоўкамі. Найбольш раннія пахаванні ў іх датуюцца ІІІ стагоддзем н.э. і ўтрымоўваюць як трупапала-жэнні, так і трупаспаленні нябожчыкаў. Пазней пачаў дамінаваць абрад трупаспалення-урэмацыі, а з ХІ ст. -зноў трупапалажэння. У мужчынскіх пахаваннях шмат узбраення і рыштынку баявых ко-ней, што было натуральным для таго неспакойнага часу. У жа-ночых -- упрыгожанні і дробныя прылады працы.
Яцвягі былі ваяўнічым і мужным народам, які тры ста-годдзі /з Х па ХІІІ/ вытрымліваў амаль безупынны націск дружых кіеўскіх і заходнеўкраінскіх князёў, палякаў, а таксама нямецкіх ры-цараў. Аднак урэшце іх землі былі спустошаныя, а насельніцтва ў значнай ступені вынішчана, расцярушана па суседніх землях. Што засталося -- славянізавалася і стала састаўной часткай беларусаў Гродзеншчыны і Беласточчыны. І зараз толькі ў назвах вёсак “Ятвезь” засталася па іх жывая памяць.
Найбольш шматлікай і жыццёстойкай групай балцкіх плямё-наў на Беларусі была Літва. Ёй належылі землі ў Верхнім Панямонні і Павіленне. Тут вядомы ўмацаваныя і неўмацаваныя паселішчы, але,як і ўвыпадку з яцвягамі, археолагамі вывучаліся пераважна толькі кургановыя могільнікі. Старажытнейшыя пахаванні вядомыя з 4-га стагоддзя. Яны ўтрымоўваюць трупапалажэнні і камяні ў на-сыпах. З сярэдзіны тысячагоддзя распаўсюдзіўся абрад трупас-пальвання. Нябожчыкам “на той свет” клалішмат рэчаў -- разнас-тайныя прылады працы, упрыгожанні. У мужчынскіх пахаваннях, асабліва ранейшага часу, калі рэчы не згаралі пры крэмацыі, над-звычай багата зброі. У канцы тысячагоддзя пашыраюцца рытуаль-ныя пахаванні баявых коней.
Літоўскія плямёны таксама цярпелі ад частыхузброеных на-шэсцяў з Украіны, Польшчы, немцаў з балтыйскага ўзбярэжжа. Але лёс іх быў іншым, чым яцвягаў. Уступіўшы ў саюз са славянамі Бе-ларусі, яны не толькі выстаялі, але і праводзілі актыўнае узброенае супрацьдзеянне, паспяхова ўдзельнічалі ў фармаванні магутнай ся-рэднявечнай беларуска-літоўскай дзяржавы -- Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
Праўда, Літва на значнай частцы сваёй тэрыторыі -- на паўночным захадзе сённяшняй Рэспублікі Беларусь і на Віленшчыне -- таксама страціла свой воблік, славянізавалася і стала беларуска-моўнай.
Мяркуючы па назвах некаторыч населеных пунктаў, на Бела-русі жылі і іншыя балтыйскія плямёны. Сярод іх лотва і латыгаль, з якімі генетычна звязываюцца сённяшнія латышы, а таксама, дай-нова,ішкальдзь.
Старажытнейшыя пісьмовыя сведчанні антычных аўтараў пра славян адносяцца да першых стагоддзяў нашай эры. Аднак знойд-зеныя археолагамі матэрыяльныя сляды іх жыццядзеннасці -- рэшткі паселішчаў і могільнікі -- датуюцца толькі сярэдзінай пер-шага тысячагоддзя нашай эры. Якія ж больш раннія старажытнасці належылі славянам? -- пакуль не высветленна. І ўвогуле пытанне паходжання першых славян -- як, дзе і калі фарміраваўся гэты працэс -- адно са складанейшых у навуцы. Аднак большасць даследчыкаў згодныя, што Беларусь не была прарадзімай славян, хіба што самы паўднёва-заходні куток Брэстчыны. Таму я вырашыў, што сёння мы не будзем гаворыць пра походжанне славян, пра іх этнагенез. Гэта тэма для асобнай гутаркі.
Першыя несумненна славянскія паселяшчы з'явіліся паўднёвей Прыпяці паўтары тысячы гадоў назад -- каля сярэдзіны І-га тысячагоддзя. Некаторыя з іх выяўлены археолагамі нават на яе паўночным беразе. Значыць, славяне ўжо пачалі пераадольваць гэты натуральны водны рубеж паміж імі і старажытнымі балотамі.
Старажытнасці, пакінутыя першымі славянамі на Прыпяці вучоныя аб'ядноўваюць у так званую пражскую культуру.
Носьбіты пражскай культуры, займаючыся ў асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі пры рачным узбярэжжы ў невялікіх вёсках, якія пазней часам ператвараліся ў гарадзішчы -- умацаваныя паселяшчы, акруджаныя валамі і рвами, драўляным тынам. Кожная сям'я будавала сабе невялікую паўзямлянку з глінабітнай або каменнай печкай на покуце. Тагачасныя славяне з балотнай руды здабывалі жалеза, з якога выраблялі прылады працы і зброю. Упрыгожанні былі пераважна бронзавыя. З гліны ляпіўся пласкадонны посуд -- высокія гаршкі, міскі, патэльні.
Сваіх памерлых тутэйшае насельніцтва хавала па абраду трупаспалення ў невялікіх ямах. Пазней над пахаванымі пачалі насыпаць курганы.
Паўночней Прыпяці з VІ ст. і пазней жыло пераважна балцкае насельніцтва, старажытнасці якога ўтваралі банцараўскую і калочынскую культуру. Аднак , мяркуючы па археалагічных раскопках, і сюды пачынаецца пранікненне груп славянскага насельніцтва, якое пасяляецца сярод тубыльцаў. Такое пранікненне хутчэй на ўсё павінна было адбывацца ўзброенным шляхам. Бо цяжка сабе уявіць, каб хто мог сцерпіць, што на іх землі прыходзяць чужынцы-находнікі, карыстаюцца лугамі і палямі.
З часам сумеснае існаванне абарыгенаў-балтаў і находнікаў-славян паўночнай Прыпяці вяло да змешвання гэтых двух этнасаў, параднення шляхам шлюбаў, вяло да ўзаемаасіміляцыі. А як сведчаць апошнія даследаванні, і асабліва вядомага расейскага вучонага В.В.Сядова, беларусы сфарміраваліся дзякуючы змешванню славян і балтаў. Значыць, ужо з сярэзіны І-га тысячагоддзя ў басейне Прыпяці, на Верхнім Панямонні, на Дняпры і Дзвіне пачынаюцца працэсы, якія вялі да зараджэння беларускага этнасу, фарміравання яго тыповых асаблівасцей у мове, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Кажучы вобразна -- першае ж дзіця, што нарадзілася ад славяніна і балцкай жаныны, ужо мела зачатковыя беларускія рысы.
Невядома, як называлі сябе першыя славяне на Беларусі. Летапісы ж светчаць, што пазней, перад утварэннемполацкага княства, на нашых землях распаўсюдзіліся ўсходнеславянскія плямёны крывячоў, драгавічоў і радзімічаў.
Крывічы, драгавічы, радзімічы ўяўлялі сабой аб'яднанні плямёнаў, якія ўжо мелі свае княжэнні -- першапачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні. Іх назвы, мяркуючы па суфіксу `-іч',паходзяць ад князёў-аб'яднальнікаў. Згодна летапісу, такім аб'яднальнікам радзімічаў быў Радзім. У крывічоў гэта мог быць Крыў або Крывы, у драгавічоў -- Драг.
Найбольш вялікае аб'яднанне ўяўлялі крывічы. З самага пачатку яны прымалі актыўны ўдзел у гістарычных падзеях Усходняй и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.