На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Станаленне беларускай лтаратурнай мовы беларускай лтаратуры. Фармраванне беларускай нацы. Тэатр, музыка, выяленчае мастацтва, архтэктура х камерцыйный характар. Рамантычныя матывы гстарычным пейзажным жывапсе, папулярнасць графк.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Культурология. Добавлен: 03.12.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


11
КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВО БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII-ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ
Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У XIV - XVIII стст. мовай беларускага народа з'яўля-лася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у справаводстве, а затым і ў іншых сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскага насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краі заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. панавала польская мова.
Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, а таксама хваля агульнаславянскага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XIX ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы на базе шматлікіх беларускіх гаворак (дыялектаў). Гэта мова абапіралася выключна на жывую народную гаворку. Нанова складваліся графіка (лацінка польскага ці кірыліца рускага ўзору), правапіс , лексіка, не звязаная з працай і побытам сялянства і гарадскіх сацыяльных нізоў.
У першай палове XIX ст., па сутнасці, адзінай сферай выкарыс-тання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура. У сувязі з цяжкасцямі друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў, а так-сама забаронай у канцы 50-х гадоў друкавання ўкраінскіх і беларускіх кніг лацінскім шрыфтам літаратура была пераважна рукапіснай і ананімнай. Ананімныя вершаваныя гутаркі ("Гутарка Данілы са Сця-панам", "Сход", "Вясна гола перапала"), вершы Ф.Савіча, П.Багрыма, І.Легатовіча, У.Сыракомлі, В.Каратынскага і іншыя творы выявілі антыпрыгонніцкія настроі аўтараў, любоў да радзімы, спачуванне цяжкай долі народа.
Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу, у прыватнасці ананімнымі паэмамі "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". У першым творы ў сатырычным выглядзе паказаны прыгонніцкі лад, упершыню загу-чала жывая гутарковая беларуская мова, у другім - адлюстравана жыццё беларускай вёскі: антычныя героі і багі паводзілі сябе, апраналіся, весяліліся і бедавалі, як беларускія сяляне і збяднелыя шляхціцы.
У першай палове XIX ст. у літаратуры з'явіліся таленавітыя паэты і празаікі з асяроддзя апалячанай беларускай шляхты, якія ішлі да творчасці на беларускай мове ад захаплення народнымі казкамі, песнямі, паданнямі і легендамі. Сярод іх -- Ян Чачот. У 1837 - 1846 гг. ён выдаў шэсць фальклорных зборнікаў "Вясковыя песні", у якіх побач з народнымі песнямі (у польскім перакладзе і арыгінале) змясціў і свае -- на польскай і беларускай мовах. Аляксандр Рыпінскі -- аўтар фалькларыстычнага даследавання "Беларусь" (Парыж, 1840 г.) і беларускіх вершаў, у тым ліку балады "Нячысцік". Ян Баршчэўскі таксама пісаў беларускія вершы ("Дзеванька", "Гарэліца", "Рабункі мужыкоў") і на падставе легенд, паданняў і казак стварыў "беларус-кую Адысею" - чатырохтомны польскамоўны зборнік "Шляхціц За-вальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Гэтыя пісьменнікі карысталіся лацінскім алфавітам.
Адной з самых яркіх і буйных постацей у беларускай культуры XIX ст. быў ураджэнец Бабруйскага павета, сын небагатага шляхціца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Сваім ідэалам ён бачыў сацыяльнае адзінства вярхоў і нізоў народа на аснове ўсведамлення нацыяналь-най і духоўнай еднасці. Праблему ўзаемаадносін паноў і мужыкоў ён вырашаў ідылічна ў двухмоўным творы "Ідылія", у якім, як і ў жыцці, паны гаварылі на польскай, а мужыкі - на беларускай мове.
Дунін-Марцінкевіч шчыра любіў беларускі народ, звяртаўся да грамадства з заклікам змяніць адносіны да простых людзей, аказваць ім дапамогу, рабіць усё магчымае, каб узняць іх адукацыю, культу-ру, самасвядомасць. Вершаваныя аповесці "Вечарніцы", "Гапон", "Купала", "Шчароўскія дажынкі", "Халімон на каранацыі" і іншыя склалі сапраўдны вершаваны эпас. У іх дісьменнік паказаў духоўную прыгажосць і высакароднасць беларускага селяніна, яго побыт, лад жыцця і думкі, а таксама гістарычнае мінулае свайго краю. Дунін-Марцінкевіч з'яўляецца аўтарам славутых драматычных твораў:
камедыі "Пінская шляхта", у якой высмейваюцца бюракратызм царскага чыноўніцтва і правінцыяльныя норавы шляхты, і "Залёты". Вакол яго групаваліся мясцовыя інтэлігенты: мастак і пісьменнік А.Шэмеш, педагог і паэт І.Легатовіч, кампазітар К.Кжыжаноўскі і інш. Сярод тых, хто наведваў беларускага песняра ў Мінску і прысутнічаў на літаратурных вечарах у яго доме, былі У.Сыракомля, С.Манюшка, К.Тышкевіч.
Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура. У музычна-тэатральнай культуры канца XVIII - першай паловы XIX ст. вылучаецца сваёй адметнасцю прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, у якім адпаведна тагачасным дваранскім густам вялікае месца адводзілася спектаклям. Гэты тэатр меў змешаныя оперна-драматычныя трупы, у якіх адны і тыя ж акцёры выконвалі ролі ў оперы, драме, камедыі. Оперы ставілі ў Нясвіжскім і Слуцкім тэатрах Радзівілаў, Ружанскім і Дзярэчынскім (Зэльвенскі р-н) тэатрах Сапегаў і інш.
Значную частку рэпертуару Гродзенскага, Слонімскага і Шклоўскага тэатраў складалі балеты. Пры некаторых магнацкіх тэатрах існавалі балетныя школы. Высокае прафесійнае майстэрства беларускіх артыстаў балета пацвярджаецца тым, што яны папаўнялі трупы варшаўскіх і пецярбургскіх тэатраў. У 1785 г. гродзенская трупа стала асновай польскага "Таварыства танцораў Яго Каралеўс-кай Вялікасці", а 14 прыгонных танцораў Шклоўскага тэатра графа С.Зорыча ўвайшлі ў склад пецярбургскіх тэатраў.
Прыватныя магнацкія тэатры дзейнічалі таксама і ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі: В.Тышкевіча - у Свіслачы і Плешчаніцах, Л.Ракіцкага -- у Гарадзішчы пад Мінскам, А.Буйніцкага - у Забор'і, А.Галіцына - у Віцебску, З.Чарнышова - у Магілёве. Пры многіх магнацкіх тэатрах, у панскіх сядзібах існавалі аркестры, харавыя капэлы і іншыя музычныя калектывы. Напрыклад, маёнтак Гара-дзец у Магілёўскай губерні, які належаў рускаму арыстакрату, кампазітару-аматару У.Р.Кастрыёту-Скандэрбеку, сябру М.І. Глінкі і А.С. Даргамыжскага, славіўся адным з лепшых у Расіі прыгонным квартэтам.
У першай палове XIX ст. тэатр на Беларусі набывае ўжо камерцыйны характар. Усталёўваецца тэатральны сезон, з'яўляюцца пастаянныя гарадскія тэатры. Адлюстроўваючы моўную сітуацыю ў краі, рэпертуар тэатра быў двухмоўным -- польска-рускім. Ставіліся п'есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.
Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў папулярны ў шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматарскай сцэне рабіў першыя крокі беларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В.Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музыканты-аматары, якія гуртаваліся вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра і акцёра. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера аматарскага спектакля - камічнай оперы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", музыку для якой напісалі С. Манюшка і К.Кжыжаноўскі, а лібрэта - В.Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. мінскія аматары паставілі "Ідылію" Дуніна-Марцінкевіча на музыку С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага.
Глыбокі след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музыкі, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвеньскі р-н) павета Мінскай губерні Станіслаў Манюшка. У Мінску ў таленавітага музыканта і выкладчыка Д. Стэфановіча ён атрымаў пачатковую му-зычную адукацыю. 3 Мінскам звязана стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер. Творчая дружба С. Манюшкі з В. Дуніным-Марцінкевічам прынесла вялікі плён:
на лібрэта апошняга былі напісаны оперы "Спаборніцтва музыкан-таў", "Чарадзейная вада", "Сялянка", пастаўленыя ў Мінску і іншых беларускіх гарадах. Беларускія народныя песні і мелодыі арганічна ўвайшлі ў творы С. Манюшкі.
Сярод вядомых дзеячаў музычнай культуры, якія працавалі на Беларусі, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар славутага паланеза "Развітанне з Радзімай"; Фларыян Міладоўскі, аўтар пастаўленай у Мінску аперэты "Канкурэнты"; Міхаіл Ельскі, мінскі скрыпач і кампазітар;
І. Глінскі, гродзенскі спявак і кампазітар; Тэафіля Юзафовіч, скрыпачка; дзеці Дуніна-Марцінкевіча Каміла і Міраслаў, бліскучыя піяністы; Міхаіл Гузікаў, ксілафаніст з еўрапейскім імем; браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, дырыжоры мінскага духавога аркестра, кіраўнікі фартэпіянных класаў і інш.
У 30 - 40-я гады XIX ст. у гарадах стала папулярным свецкае музыцыраванне. Адкрываліся прыватныя музычныя школы, з ліку аматараў музыкі ствараліся аркестры і хоры, праводзіліся літаратурна-музычныя вечары. Пачаліся збіранне і публікацыя беларускай народнай песні, рабіліся спробы яе кампазітарскай і канцэртнай апрацоўкі. Важную ролю ў стварэнні нацыянальнага музычнага рэпертуару мелі заснаваныя на беларускіх абрадавых песнях і танцах паэма ўраджэнца Віцебшчыны кампазітара Антона Абрамовіча "Беларускае вяселле", а таксама яго п'есы для фартэпіяна, апрацоўкі народных песень.
Неад'емнай часткай развіцця йультуры Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. з'яўлялася выяўленчае мастацтва. Афіцыйным напрамкам у ім быў класіцызм. Аднак сухаваты і "правільны" класіцызм, перавага ў ім рэлігійнай тэматыкі не задавальнялі найболып таленавітых мастакоў. Яны шукалі сваю тэму, якая была б болыл цесна звязана з людзьмі, сучаснымі падзеямі, гістарычнымі каранямі беларускага народа. Таму невыпадкова ў першай палове XIX ст. гістарычны, партрэтны і пейзажны жанры становяцца галоўнымі ў беларускім жыпапісе. Зацвярджаўся стыль рамантызму, які ламаў стэрэатыпы і каноны класіцызму, узаконьваў свабоду думак і творчасці, ставіў у цэнтр ідэі мастацкага твора асобу, чалавека высакародных пачуццяў.
Выдатнымі прадстаўнікамі партрэтнага жанру з'яўляліся І. Аляшкевіч, Я. Рустэм, В. Ваньковіч і інш. І. Аляшкевіч напісаў партрэты магнатаў Л. Сапегі, М. Радзівіла, Г. Ржэўскага, партрэт А. Міцкевіча, а таксама "Групавы партрэт", "Мадонна з дзіцём" і інш. Ён вядомы і як майстар гістарычных кампазіцый. З и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.