На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецк перыяд творчасц, паэзя для дзяцей, тэма сяброства, любоная лрыка. Паэзя 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, фласофская лрыка творчасц Зуёнка. Постсавецк перыяд творчасц.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Литература. Добавлен: 26.02.2010. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


Змест:

Уступ
Глава І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка
1.1 Жыццёвы шлях паэта.
1.2 Творчы шлях паэта.
1.21 Савецкі перыяд творчасці
1.2.2 Паэзія для дзяцей
Глава II. Любоўная лірыка і тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.1 Тэма сяброўства і любоўная лірыка
2.2 Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы
2.3 Тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.4 Праблемы нацыянальнай культуры і філасофская лірыка ў творчасці В.Зуёнка
2.5 Постсавецкі перыяд творчасці
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уступ

Васіль Зуёнак -- адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення «шасцідзесятнікаў», на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шмат'ярусны гмах нацыянаяьнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ва ўсіх яе відах і жанрах -- ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многім драматычны і нават трагічны -- жорсткая, кровапралітная вайна, пасляваенныя нягоды, жыццё ва ўмовах таталітарнай сістэмы, недахоп творчай свабоды... Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на частыя ідэалагічныя «замаразкі», якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкім станаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як на радзіме, так і далёка за межамі Беларусі.
Як становяцца паэтамі? Кажуць, што паэтамі нараджаюцца. Магчыма. Васіль Зуёнак-- адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў -- адказвае на гэта пытанне так:
3 табою не спраўлялі мы заручын,
Сватоў не засылаў я.
Ты сама
Прыйшла аднойчы песняю нягучнай...
I з хвілі той спакою мне няма...
Паэзію не выбіраюць -- яна сама выбірае. 3 Васілём Зуёнкам гэта здарылася яшчэ ў школьныя гады, калі свет упершыню адкрыўся перад ім у сваім першародным бляску і харастве, натуральнасці фарбаў жыццёвай прыгажосці, прымусіў дзівіцца зямной красе.
Першае пачуццё, звязанае з вострым адчуваннем навакольнага свету, абудзіла паэтыч-ны дар. Дзе ж гэта ўсё адбывалася? На радзіме паэта. Малая яго радзіма - вёска Мачулішчы Крупскага раёна Мінскай вобласці, якая знаходзіца якраз у цэнтральнай частцы Беларусі. Прарода тут надзіва багатая.
Праз Крупскі раён цячэ некалькі жывапсных рэчак. У паэме В. Зуёнка “Сяліба” ёсць радкі: “Две ракі, як дзве рукі, Сялібу абдымалі”. Гэта Эса і Нача, паміж якімі знаходзяцця родныя мясціны. Паэт навекі парадніўся з сваёй “сялібай”, якая з першых год жыцця фармавала яго чалавечыя якасці, характар, садзейнічала станаўленню ўласцівых яму здольнасцей, выяўленню духоўнага патэнцыялу.
Спрадвечная сялянская замля:
Мачулішча...
Відаць, і пры Ярыле
Ільны ў нас сеялі,
Вымочвалі ў Мачыле.
Бель-кужаль пралі, ткалі, вышывалі,
Кашулі ў кайстры напамінкамі клалі...
Сёння мы вельмі ўважліва адносімся да паэтаў, якія пішуць пра надзённасць, пра тое, што хвалюе кожнага грамадзяніна, асабліва калі гэты паэт - сучаснік, ёсць магчымасць пазнаёміцца з вельмі блізкімі да сённяшняга дня выпуску зборнікаў і больш усебакова, іншымі вачыма паглядзець на праблемы сучаснага чалавека. Такія звесткі і такі погляд можна ўбачыць ў вершах В.Зуёнка.
Гэта сучасны паэт, таму пра яго творчасць і жыццёвы шлях напісана вельмі мала, а творчасць часцей разглядаецца толькі па адной якой-небудзь тэматычнай групе. Напрыклад, Заяц Н. разглядае экалагічную тэму, ды і то не падрабязна.
Вядома, што В.Зуёнак пачынаў як паэт для дзяцей. Пісаў ён сапраўды цікавыя вершы, якія з захапленнем чытаюць і дарослыя, бо напісаны яны выдатна і займальна, з вялікай доляй гумару. Марціновіч А. у кнізе “Святло ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры” прысвяціў артыкул В.Зуёнку і пачатку яго творчасці - вершам, прысвечаным дзецям, прыведзены 3 вершы для дзяцей.
Творчасць В.Зуёнка вывучалі Гніламёдаў У., які прысвяціў гэтаму манаграфію “Праўда зерня: Творчы партрэт В.Зуёнка”, у якой рознабакова і тэматычна разнастайна разглядаюцца вершы паэта. Шпакоўскі Я. пісаў многа артыкулаў пра пісьменнікаў сучаснасці, прысвяціў ён артыкул і В.Зуёнку ў кнізе “Узрушанасць: Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію”. Прысвечаны ён у асноўным тэме прыроды і святкаванням народных гулянняў. Упамінаецца зборнік “Нача”, у якім вершы з 1955 - 1974гг.
Вядома, што пра жыццё і творчасць паэтаў ўспамінаюць пасля іх смерці, а да гэтага мала каго цікавяць творы (толькі вузкае кола сяброў) . Таму мэтай нашай курсавой работы будзе больш грунтоўнае даследаванне паэзіі сучаснага паэта В.Зуёнка, а для дасягнення пастаўленай мэты мы вылучаем наступныя задачы:
- тэкстуальнае знаёмства са зборнікамі вершаў паэта;
- знаёмства з працамі па творчасці і жыццёвым шляху паэта;
- вылучэнне асноўных тэм творчасці паэта ў апрацаваных зборніках;
- даследаванне творчай спадчыны В.Зуёнка.
Глава І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка

1.1 Жыццёвы шлях паэта

Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці у сялянскай сям'і. Бацькі працавалі па гаспадарцы -- аралі, сеялі, збіралі ўраджай. Сын спасціг сялянскую навуку рана, быў і пастушком, і касцом, і аратым, і малацьбітом.
Касіць? Давай. Араць?
Будзь ласкаў: Трымала плуг рука мая...
У пяць цапоў -- не ў ладкі -- пляскау
У тым, сорак чацвёртым, я.
« На сзрцы -- неспакою камень...»
У гэтых радках, у самім іх гучанні і рытме захавалася натруджанае, але цягавітае дыханне хлебароба-малацьбіта, пазнаўшага і цяжар, і смак сялянскай працы.
Пару дзяцінства азмрочыла вайна, якая потым не раз адгукнецца ў творах. Яна пакінула трагічны след у душы на ўсё яго астатняе жыццё...
Да вайны пайсці ў школу не давялося, але чытаць і пісань навучыўся рана, яшчэ да школы. У 1944 г. прыйшло вызваленне, расчыніла дзверы Мачулішчанская пачатковая школа, якую Васіль Зуёнак скончыў фарсіраваным тэмпам --за два гады. Тады ж захапіўся паэзіяй, пачаў пісаць вершы сам. Тыя, каму юны паэт адважыўся паказаць свае першыя «спробы пяра», раілі вучыцца.
Пасля заканчэння Узнацкай сямігодкі бацька Васіль Захаравіч адвёз сына ў Барысаў -- там было педвучылішча. На развітанне даў некалькі чырвонцаў. У Барысаве творчая дзейнасць маладога паэта працягвалася далей. Тут ён убачыў свае вершы надрукаванымі ў раённай газеце. Скончыўшы педвучылішча, з дыпломам выдатніка, ён апынуўся ў Мінску на аддзяленні журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і з самага пачатку універсітэцкай вучобы трапіў ў літаратурнае асяроддзе, жыў у адным інтэрнаце з будучымі пісьменнікамі Вячаславам Адамчыкам, Міколам Арочкам, Рыгорам Барадуліным, Сымонам Блатуном, Генадзем Бураўкіным, Анатолем Вярцінскім, Леанідам Гаўрылкіным, Нілам Гілевічам, Віктарам Карамазавым, Арсенем Лісам, Міхасём Стральцовым, Барысам Сачанкам. Тады ж, у 1954 г., упершыню выступіў з вершамі ў рэспубліканскім друку. Сябры хвалілі, падахвочвалі, аднак гэтыя раннія выступленні не прыносілі задавальнення -- голас гучаў яшчэ квола і не адпавядаў тым новым патрабаванням і магчымасцям, якія пачалі акрэслівацца ў другой палове 50-х гадоў. Між тым жыццё жвава рухалася наперад. Адбываліся агульнавядомыя змены, якія ў цэлым дабратворна ўплывалі на ідэйна-палітычную абстаноўку ў краіне, абнаўленне духоўнага і маральнага «клімату» ў грамадстве, пашырэнне сектара творчай свабоды ў літаратуры і грамадстве.
1.2 Творчы шлях паэта

1.2.1 Савецкі перыяд творчасці
Пасля заканчэння ў 1959 г. універсітэта малады журналіст пайшоў працаваць у газету «Рабочае юнацтва», а затым «Піянер Беларусі». З 1966г. па 1972г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”. З 1972г. - галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. Быў членам КПСС. З'яўляецца кандыдатам філалагічных навук.
1.2.2 Паэзія для дзяцей
Праца ў дзіцячых выданнях абудзіла ў ім захапленне паэзіяй для дзяцей, і ён сам пачаў для іх пісаць. Пачалі выходзіць кнігі «Вясёлы калаўрот» (1965). «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1974). Раскрываючы гэтыя кніжкі, малы чытач трапляў у той свет, сярод якога праходзіла яго штодзённае жыццё, але гэта быў свой, пераўтвораны паэтычнай фантазіяй аўтара свет:
Вы не бачылі, сябры, --
Зоркі выпалі у бары.
Дзе ні глянеш,
на паляне --
Усё гарыць чырвоным ззяннем
Пад лістамі, ля пянькоў--
Сотні зыркіх аганькоў.
Будзённае, натуральнае становіцца незвычанным, святочным -- і тут паэту дапамагае багатая метафорыка, якая перадае асаблівасці мастакоўскага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці. У прыватным і канкрэтным ён бачыць другі план -- праяўленне уні-версальных заканамернасцей быцця. Суніцы -- гэта, аказваецца, згусткі сонечнага цяпла і святла, «жарынкі», «сонечныя дочкі - зваблівыя вочкі». Птушкі, звяры і дрэвы -- жывёльны і раслінны свет -- часам выглядаюць мудрэй і разумней за чалавека, які, вы-ходзіць, нават нешта страціў з таго, што збераглі гэтыя хавальнікі першасных законаў быцця.
Сапраўды, В.Зуёнак пісаў выдатныя вершы для дзяцей. Чытаем верш Зуёнка «Бадзірог»:
Бадзірог, Бадзірог --
Не пускае за парог:
Дзеці ў хаце туляцца,
А ён-- ідзе па вуліцы,
Бэкае і мэкае,
Ледзь не кукарэкае,
Уцякайце -- хто куды
Ад рагатае бяды!..
Раптам бачыць Бадзірог
Новыя вароты --
I з усіх чатырох,
I з усёй ахвотай:
«Што -- хіба я не баран?!» --
Паімчаўся на таран!
Ну а потым --
Што было там? --
Зараз вам усё скажу:
Дзве прабоіны у варотах
І аўчынка на кажух.
Твор -- знаходка. Не часта напаткаеш у дзіцячай літаратуры верш, у якім так па-майстэрску раскрыўся талент аўтара. Усё прываблівае тут. I сама рытміка, падобная на маленькага апавядальніка, які аказаўся сведкам незвычайнай прыгоды, і цяпер спяшаецца пра ўсё паведаць сябрам. I высокі эстэтычны ўзровень, калі, знаёмячыся з гісторыяй-прыгодай, атрымліваеш асалоду ад сутыкнення з паэзіяй, народжанай адным узлётам думкі і пачуцця. I безумоўна, нельга адмаўляць вялікага выхаваўчага эфекту.
Можна шмат пераконваць хлопчыкаў і дзяўчынак, як гэта важна (і неабходна) быць заўсёды паслухмянымі, не сваволіць... Гаварыць, а словы не пакідаючы аніякага следу. Але карысней выхоўваць словам-прыкладам. "Бадзірог» -- кніга В. Зуёнка, якая выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”, дзе нямала было змешчана яшчэ незвычайных гісторый.
Новая кніга В. Зуёнка - «Па ельнічку, па бярэзнічку...». I таксама незвычайная. Тут ажно не адзін зборнік, а адначасова два. Свайго роду кніжка ў кніжцы. Найперш, канечне, гэта жартаўлівыя, гумарыстычныя вершы амаль пра ўсе беларускія грыбы. А з другога боку -- гэта даведнік. Прачытаўшы яго, а таксама пазнаёміўшыся з каляровымі ілюстрацыямі -«грыбнымі партрэтамі» -- лёгка ўгадаць, што за грыб перад табой. Пойдзеш у лес, ужо ніколі не зблытаеш ядомы з ядавітым. А падасінавіка ад мухамора тым больш лёгка адрозніш.
Кніжка «Па ельнічку, па бярэзнічку...» нарадзілася з любасці аўтара да прыроды. Магчыма нават са свайго роду культу яе. Асновай выхавання павінна быць наша роднае слова, а кнігі - выхавацелямі.
Да такіх высноў прыйшоў пісьменнік, адштурхоўваючыся ад уласнага мастакоўскага вопыту. В.Зуёнак выдаў для дзяцей зборнікі паэзіі “Вясйлы калаўрот”(1965), “Жылі-былі пад вадой”(1969), “Сонечны клубочак”(1972), “Будзем сілы набірацца”(1974), “Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).
Выдатны гумарыстычны верш “Пакатаўся”, дзе расказваецца пра ката, які прыйшоў на каток і не зразумеў, з якой лапкі яму пачаць катацца і за адказам пайшоў да таты цудоўны і вясёлы. Цікавы таксама і верш “Як дазнаўся...”: маленькі хлопчык дазнаўся, што мядзведзь нічога не робіць, ясі толькі мёд ды маліну, спіць зімой і ніколі не мыецца, дык захацеў таксама быць мядзведзем. Пададзеныя вершы раскрываюць сутнасць дзіцячай логікі і мыслення, нібы піша сам малы.
Глава II. Любоўная лірыка і тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка

2.1 Тэма сяброўства і любоўная лірыка

Кантакт з «дарослым» чытачом напачатку даваўся цяжэй. В. Зуёнак адстойваў глыбокую канцэпцыю мастацкай творчасці, якая б уключала права паэта на непаспешлівасць, грунтоўнасць творчага пошуку, вынашанасць думкі і пачуцця.
Першы зборнік «дарослай» лірыкі «Крэсіва» з'явіўся ў 1966 г. Ён адкрываўся наступным вершам:
Мільёны год.
мільёны год
Да сонца
3 цемсні ірвуся.
Мільёны год,
мільёны год
Іду.
Іду --
I не спынюся
На ніве смерці і жыцця
Мне вечна
юным бьшь аратым.
Бо ўсіх пачаткаў
Я -- працяг
I ўсіх працягаў
Я -- пачатак .
Паэт нібыта ўзнаўляў нейкі старажытны міф пра вечнага аратага, міф, які ў сваім духоўна-практычным значэнні дайшоў да нашых дзён, блізкі нам сваім высакародным сэнсам. Маштаб, узбуйненне, гіпербалізацыя ў В. Зуёнка не супярэчылі праўдзе жыцця, у асэнсаванні якога ён імкнуўся да шырокіх абагульненняў, да стварэння ёмістых умоўна- асацыятыўныхых вобразаў: "Ралля - аснова, // Зерне ўток няспынна // Кідаю я рукою агрубелай, - // І тчэцца, тчэцца мудрая тканіна -- // Жыццё..."
У тым жа першым зборніку прысутнічала і другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, што не менш красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго характар і настрой такія вершы, як "Добры прыезд", , "Вясновая казка", "Стары цецярук", якія звяртаюць на сябе ўвагу глыбокім і дакладным веданнем побыту, прадметнасцю апісанняў, аўтабіяграфічнасцю. Гэты чалавек выдатна ведаў навакольны свет вясковага ўлоння, ўсіх яго насельнікаў. У вялікім і малым праяўляліся яго разумнасць і дабрыня, унутраны такт і клопат. Вершы гаварылі пра душэўную адкрытасць аўтара, здольнасць на эмацыянальны водгук, на суперажыванне. Другая кніга «Крутаяр» (1969) засведчыла плённае збліжэнне і ўзаемадзеянне намечаных у ім дзвюх стылявых тэндэнцый: маштабу ўспрымання быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзія В. Зуёнка абапіраецца на уласнае разуменне і асэнсаванне свету, у якім «травінкі ў лёдзе», летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў. Паэт даўно стала жыве ў Мінску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне родных мясцін ён успрымае як святочны падарунак. Не, ён не супрацьпастаўляе горад вёсцы, але тым не менш, будучы цвярозым рэалістам у сваіх по-глядах на жыццё, выразна адчувае разрыў паміж сучаснымі горадам і вёскай. Але, нягледзячы на дынамізм і неўладкаванасць цяперашняга жыцця, ён і яго герой не губляюць сувязі з пачаткамі свайго фізічнага і духоўнага існавання. В. Зуёнаку як паэту па-ранейшаму характэрны шчаслівая непаспешлівасць, некаторая нават замаруджанасць думкі і рытму, кантралюемыя эмоцыі, стрыманасць, разам з тым, радок стаў больш спавядальным і ў большай ступені наблізіўся да псіхалагічнай праўды чалавечага перажывання.
На сэрцы - неспакою камень;
А раптам я паміж сяброў
Хаджу -- апошні магіканін,
Што вылез з прашчурскіх бароў?
Тут трывога не столькі нават за сябе (сам ён вытокам сваім не здрадзіў), як за сяброў, якія, магчыма. залішне паспешліва зрабіліся гараджанамі, забыўшы пошум «прашчурскіх бароў».
Тэме сяброўства прысвечаны і такія вершы як “Я ўчора вельмі любіў...”, “Па - сяброўску...” і інш.
Паэзія В. Зуёнка рознымі шляхамі, але ўвесь час развіваецца па лініі ўзбагачэння духоўнага свету лірычнага героя. Пра гэта, між іншым, сведчыць любоўная лірыка паэта, адзначаная высокай культурай унутранага пачуцця.
Буду
садам тваім па вясне.
Буду
ў полі сцяжынкан забытай:
Перапёлка
на золку засне --
Прыбягай дажынаць сваё жыта
Буду
цёплаю муравой
На тваіх лугах-сенажацях.
Буду
ў Нёмана сіні сувой.
Як русалку, цябе спавіваць я.
Буду
раніцай легкім дымком
Над страхой тваёй віцца ў просінь.
Буду
ціхім дамавіком
Сны жаданыя у хату прыносіць."'
« Не бяжы, не уцячэш ад сябе...»

Лірыка кахання дапамагае глыбей і паўней адчуць і пазнаць багацце душы і прыгажо сць чалавечых адносін у іх унутранаіі паўнаце і шматграннасці. Сюды можна аднесці такія вершы як “Абяцаю ночы бяссонныя...”, “Нахіляўся, як дзікі лясун...”, “Аднойчы”, “Яшчэ схіляецца ў журбе...”, “Водгук вясны”, “Імправізацыя”, “Госці - ўспаміны...” і інш.
2.2 Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы

Паэтычны свет В. Зуёнка, адлюстраваны ў яго лірыцы 60-х гадоў, прасякнуты непадробнай сапраўднасцю - сапраўднасцю чалавечых пачуццяў. Вельмі плённым этапам росту, інтэнсіўных пошукаў і адкрыццяў сталі для яго не толькі 60-я гады, але і перыяд 70-х (нягледзячы на з'явы застою), калі ўзнялася цана на аўтэнтычнасць пачуцця, вызначылася перспектыўная тэндэнцыя: ад зерняў праўды -- да праўды зерня, да новай, больш глыбокай канцэпцыі рэчаіснасці. Найбольш чуйныя да запатрабаванняў часу паэты ўжо не маглі задавальняцца абяцаннем непасрэднасці. Эмпірычнае засваенне новых з'яў саступае месца імкненню ўлавіць сутнасць сучасных канфліктаў. 70-я гады, першая палова 80-х і наступны перыяд у творчасці В. Зуёнка адзначаны паглыбленнем характару духоўнасці. Яна ўбірае ў сябе значныя пласты народнага вопыту, адчуванне прыроды, паглыбляе асэнсаванне чалавека. Думка становіцца больш філасафічнай, дапамагаючы паэту пазнаць усеагульную сувязь з'яў, жыццядзейнасць чалавечага духу. У якасці аб'екта паэзіі ўсё часцей выступае не асобны факт, бытавая дэталь, выпадак, а сукупнасць фактаў, важная праблема, лёс і гісторыя народа.
Прыкметным набыткам у гэтым напрамку пошукаў стала кніга «Сяліба» (1973), якая ўключала вершы і паэму аднайменнай назвы. У гэтай кнізе аўтар яшчэ больш наблізіўся да надзённых пытанняў, турбот і клопатаў жыцця. Перад намі паэт, лірык, настроены больш на роздум, самавыяўленне, чым на "апісанне" свету. Яму рупіць задумвацца над сэнсам і таямніцамі жьшця, смерці, гісторыі, над «чалавечымі якасцямі», ад якіх залежыць лёс прыроды, лёс планеты. Асаблівасці формы ў яго строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца, узмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай, па-сапраўднаму экспрэсіўнай паэтыкі. Вершам В. Зуёнка ўласцівы ўнутраны драматызм.
Ідэал паэта -- свабодны чалавек, не закайданены разбоем, зладзействам, подласцю, крывёй. В. Зуёнак хоча паставіць з'яву ў сістэму шырокіх каардынатаў, асэнсаваць яе месца і ролю ў гэтай сістэме, каб як мага паўней раскрыць маральна-псіхалагічны і палітычны вопыт сучасніка. Чалавек у яго не толькі частка грамадства, але і частка прыроды і гісторыі, пачуццё адзінства з якімі з'яўляецца адной з прадумоў яго свабоды, а таксама адказнасці.
В. Зуёнак імкнецца да ўсебаковага і глыбокага ахопу рэчаіс-насці, якая знаходзіць адбітак у яго лірычным перажыванні, у ёмістым, багатым на эстэтычныя адценні слове.
Змешчаная ў зборніку паэма «Сяліба» (1965--1970) уяўляе сабой своеасаблівую гісторыю роднага краю, яе першы, так сказаць, паэтычны накід. Калі гаварыць канкрэтна, дык размова ў ёй ідзе пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным і культурна-экалагічным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесці ў чалавечыя адносіны да зямлі і яе багаццяў, да нашай вялікай спадчыны разумны сэнс. Падзеі, што адбываюцца ў паэме, з самага пачатку набываюць эмацыянальную экспрэсіўнасць і драматычную вастрыню. Лірычны герой паэмы, ад імя якога вядзецца размова, - наш сучаснік, але гэта ў поўнай меры гістарычны чалавек. Яго можна лічыць другім «я» паэта, параднёным з ім і паходжаннем, і ўзростам, і супольнасцю жыццёвага лёсу.
«Сяліба» пісалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён, -- разумеючы экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму яго ўзаемаадносін з усім асяроддзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўся духоўная культура, -- у многім падрыхтоўваў людзей да думкі аб прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей над усімі іншымі, больш вузкімі.
Калі гаварыць пра напрамак мастацкіх, духоўных пошукаў паэта 70-х гадоў, дык трэба адзначыць, што позірк яго скіраваны ў глыбіню жыцця, на пазнанне яго сутнасці, раз-гадку ісціны ў апошняй інстанцыі. Вынікам гэтых пошукаў стала паэма «Маўчанне травы», над якой В. Зуёнак працаваў у 1974--1979 гг. «Маўчанне травы» ў многім не падобна на «Сялібу», хаця, безумоўна, і тут, і там знайшлі выяўленне агульныя рысы, якія характарызуюць творчасць іх аўтара. Маюцца на ўвазе яго ўзросшая самастойнасць, адчуванне рэальнай складанасці народнага жыцця, уменне спалучыць цікавасць да яго з увагай да індывідуальнага свету асобы. Аднак на гэты раз паэт прыходзіць да значна больш ёмістага, сацыяльна і маральна насычанага эпічнага абагульнення, шырока разгорнутага ў прасторы і часе.
Беларуская паэзія здаўна славілася сваімі ўстойлівымі мас тацкі развітымі эпічнымі традьшыямі. Што ж новага адкрыў, ідучы па ўжо традыцыйным шляху, В. Зуёнак?
Пачнём з таго, што яго паэма, пры ўсей сваей эпічнай за глыбленасці, аўтабіяфафічная. Падзеі ў ёй адбываюцца ва ўсходняй частцы Беларусі - у родных мясцінах паэта, вёсцы Узбор'е. Узброены сталым пачуем свядомага гістарызму, аўтар ідзе да вытокаў -- хоча даследаваць карэнні сацыяльнага і духоунага жыцця свайго народа. Пачынаецца твор сцэнай у карчме -- канфліктам паміж галоўным героем паэмы Васілём і яго шваграм Сямёнам. Канфлікт -- спрадвечны і тыпова вясковы: не падзялілі зямлю. Сямён, у якога надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым не менш пакрыўджаным і помсціць Васілю -- пырнуў яго нажом.
Мінуў час, наступіла калектывізацыя. Размова аб камуне, пачаўся калгасны рух. Сямён, як кулак, трапляе ў Сібір. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсіх адмоўных якасцях, уласцівых характару Сямёна. Кранае, напрыклад, тое, што Сямён узяў з сабой у вузельчыку жменьку жыта, як зарок не здрадзіць свайму хлебаробскаму абавязку. Хоць час (70-я гады) і не дазваляў, але паэт, наколькі змог, імкнуўся раскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама і лёс Васіля і іншых яго аднавяскоўцаў, якіх не мінуў ні адзін паварот, ні адзін залом у жыцці беларускага сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна расказвае пра жыццё даваеннай калгаснай вёскі, не ідэалізуючы сваіх герояў. Перад намі паэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўздымаюцца да вышыні духоўнага акта, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб'ектыўным светам. Напрыклад, у цудоўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба, жніво... Аўтар ведае і толк, і смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмі шчырых, сакавітых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу -- касу-літоўку, якая славілася некалі па ўсёй Беларусі.
Васіль, абраны на пасаду старшыні калгаса, сустракаецца з разнастайнымі праявамі чалавечай натуры -- дабром і злом. Ен чрацуе разам з усімі, на сенажаці ў агульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнік папікае Васіля тым, што ён абуў лапці: «Лапці галасуюць твае за што?! За перажыткі ў быце?», не ведаючы. што гэты абутак вельмі прыдатны ў касьбу, на балоце, калі пад нагамі хлюпае вада.
Праудзіва напісаны вобраз гультая і абібока Трыхана, які, нягледзячы на гэтыя свае непачэсныя якасці, хоча прабіцца ў сельскія актывісты (прыдбаў фрэнч, галіфэ, на грудзі павесіў значок), дзеля чаго ідзе на паклёпы і даносы.
На пасаду старшыні з раёна прысылаюць Плеўкіна. Яго партрэт напісаны па-майстэр-ску, з перавагаю гумару, нават сатыры.
Вялікае значэнне ў паэме маюць не толькі такія пасюжэтныя элементы кампазіцыі, як партрэтныя характарыстыкі, але і разнастайныя пейзажна-бытавыя карціны і замалёўкі. Значная ўвага ўдзяляецца ўзнаўленню прыватных падрабязнасцей сялянскага жыцця, працы, побыту, напісаных буйным планам. Цэлы раздзел, напрыклад, прысвечаны вясковай лазні, якая складала абавязковую прыналежнасць побыту з даўніх пракаветных часоў. Паэт раскрывае, аднаўляе народную памяць, непаўторнасць этнічных рыс у духоўным абліччы радзімы.
«Зверху» аказваюцца гуманістычны вопыт і мудрасць народа, яго дабрыня і чалавечнасць, адлюстраваныя у праўдзівых, пераканальных вобразах. Актыўны ўдзел у фарміраванні духоўна-эмацыянальнай атмасферы паэмы прымае лірычны пачатак, які адкрываў прастор для думак і пачуццяў, стымулявау асабовае адчуванне жыцця, паглыбляў псіхалагізм. У паэме шмат лірычных адступленняў, падказаных аўтару ўспамінамі дзяцінства, якія, аднак, не толькі не супярэчаць эпічнаму пачатку, але і паглыбляюць яе праўдзівасць, узмацняюць пачуцці. Звяртае ўвагу паэтычнае майстэрства, дакладнасць і ёмістасць слова ў Зуёнка, сакавітаснь пісьма. Ён умее адным штрыхом -- праз дэталь, «мікравобраз» -- даць цэласную карціну вясковага працоўнага ўкладу. Цудоўна апісаны сцэны ў карчме, перабудова вёскі на новы, калгасны лад, касьба, рытуал вясковай лазні, у якой чалавек выганяе бярозавым венікам хворасць і стому пасля працоўнага тыдня. Уся паэма прасякнута народным духам. У слове паэта спалучаюцца адлюстраванне і выражэнне, паказ і гучанне, думка і пластыка.
Духоўны свет Васіля -- чалавека з народа -- гэта свет арыгінальнай і старажытнай культуры са сваімі ўстойлівымі каштоўнасцямі, тыпам паводзін. Паэт стаіць на тым пункце погляду, што народ стварыў цэлую сялянскую цывілізацыю, устанавіў выпрабаваныя вякамі нормы маралі і этыкі, што сялянская культура жывілася з крыніц, якія вытокамі сваімі карэняцца ў старажытных пластах народнага светаўспрымання.
У паэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душы земляроба-працаўніка і паэта. Гэта вобразы Васіля, Сілівея, Ехі... Народна-нацыянальны тып быцця і светаўспрымання складае самую сутнасць жыццёвай і творчай пазіцыі паэта ў «Маўчанні травы». У асобе Васіля і яго сяброў-аднавяскоўцаў ён паказвае цягавітасць і працавітасць вясковага чалавека, вернасць запаветам продкаў. Дзяцінства, юнацтва, ма-ладосць -- усе сілы былі аддадзены зямлі, працы на ёй. Праца выступае як найвялікшая каштоўнасць народнага жыцця. Іншыя адносіны да працы вядуць, на думку паэта, да дэградацыі асобы. Справа, зразумела, не вычэрпваецца толькі клопатамі аб хлебе надзённым. Гаворка непазбежна выходзіць на такія катэгорыі духоўнасці, як мараль, мудрасць, прыгажосць. Пра Васіля можна сказаць, што па сваёй сутнасці гэта цэласны чалавек, які сінтэзуе ў сабе прыроднае і духоўнае, сацыяльнае і індывідуальнае, асобу і яе ролю ў агульнанародным жыцці.
У паэме знайшла сур'ёзнае і шматграннае асэнсаванне тэма подзвігу беларускага сялянства ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба было жыць, каб змагацца, і змагацца, каб жыць. Гер и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.