На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Гсторыя стварэння аповесц. Асаблвасц сюжэту вобраза галоных героя. Стылстычныя асаблвасц аповесц. Тэма палону яе разнастайных паваротах хвалявала псьменнка твора пра вайну. Твор як герачная балада пра цану чалавечай мужнасц.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Литература. Добавлен: 07.10.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


МДУ ім. А. А. Куляшова
Кафедра беларускай літаратуры
Рэферат
Тэма:
Аповесць Васіля Быкава
“Альпійская балада”
Выканала студэнтка ФСФ,
р/а, 4 к., “ А” групы
Качанава С. В.
Магілеў, 2009
Змест

1. Гісторыя стварэння аповесці
2. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў
3. Стылістычныя асаблівасці аповесці
4. Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Гісторыя стварэння аповесці

Да найбольш папулярных ранніх аповесцей Васіля Быкава належыць «Альпійская балада» (1963). Яна шмат друкавалася ў Беларусі, выдавалася ў розных рэгіёнах былога Савецкага Саюза, часта перакладалася на замежныя мовы. На аснове аповесці створаны кінафільм, некалькі тэатральных спектакляў, інсцэніроўка для радыё, балет, пастаўлены ў Мінску і Чэлябінску, опера, пастаўленая ў Харкаве, сімфонія.
«Так ці іначай у аснове ўсяго напісанага мной пра вайну ляжыць асабісты вопыт, памяць пра тыя гады, незабытае пачуццё барацьбы і смяртэльнай небяспекі. Таксама адтуль усе вобразы, якія бачаны, пазнаны, маюць дачыненне да мяне, адчуваюцца мною. Але сюжэты... Сюжэты -- гэта ўжо не абавязкова з перажытага, нярэдка яны «зроблены», створаны на аснове ведання і памяці», -- пісаў Васіль Быкаў.
«Альпійская балада» якраз з такіх твораў. Аповесць і нарадзілася з успаміну пра адну тагачасную сустрэчу. «Чарнавалосую худзенькую дзяўчыну з Неапаля, -- расказваў празаік у артыкуле "Помніць!", -- я сустрэў вясной 1945 года ў невялікім гарадку ў Аўстрыйскіх Альпах. Углядваючыся ў калону салдат нашага артцалка, Джулія шукала "свайго" Івана, як і яна сама, таксама былога вязня, з якім яны разам бедавалі ў гарах», уцёкшы з канцлагера.
У кнізе «Доўгая дарога дадому» даюцца і трошкі іншыя падрабязнасці той гісторыі: «спрытненькая чорнавалосая дзяўчынка ў паласатым убранні» «на кангламераце нямецка-руска-італьянскіх словаў» расказала, што «яе імя Джулія, яна італьянка і шукае рускага палоннага Івана, з якім летась разам уцякала з канцлагера. У гарах іх схапіла паліцыя, яе зноў кінулі ў канцлагер, а што сталася з Іванам, яна не ведае».
А вось што паведамляў Васіль Быкаў ў кнізе “Праўдзівай адзінкай”:
“Гэта адбылося ў самым канцы вайны ў аўстрыйскіх Альпах, куды ўжо ўладарна прыйшла апошняя ваенная вяспа і з ёю магутным патокам шыбавалі войскі двух нашых франтоў.
Нядаўна яшчэ тут быў глыбокі тыл нямецкага рэйха, і, як усюды ў яго тыле, было шмат прамысловых прадпрыемстваў, якія працавалі на вайну, і, вядома, усялякіх лагераў: канцэнтрацыйных, ваенна-палонных, працоўных. 3 прыходам Савецкай Арміі ўсе яны разбягаліся, ахова ўцякала, а дарогі і населеныя пункты напаўняліся многімі тысячамі людзей, сагнаных з усіх краін Еўропы.
Аднойчы мы занялі нейкі гарадок і чакалі новай каманды. Доўгая калона артпалка, павярнуўшы да абочыны, замерла на брукаванай ускраіннай вулачцы. Здаецца, гэта быў Фэльбах або, можа, Глейсдорф, памяць добра захавала агульны выгляд гарадка, але зусім страціла яго назву. Салдатам не было дазволена адлучацца ад машын, мы вось-вось павінны былі кудысь павярнуць з ранейшага папрамку, і начальства ў камандзірскім «вілісе» нешта вырашала над картамі.
У кабіне «студэбекера» моцна прыгравала сонца, пасля бяссоннай ночы карцела драмаць, і я вылез на вуліцу. Салдаты ў кузавах таксама сядзелі, разамлеўшы ад цяпла, і «клявалі» насамі; па маставой уздоўж машын прайшла група выпушчаных на волю схуднелых экспансіўных людзей у цёмных берэтах.
Яны песлі нацыянальны французскі сцяг, спявалі «Марсельезу» і пешта крычалі нам, але мы пе разумелі, і толькі старшына Лук'янчанка дабрадушна памахаў ім з кузава -- давай, маўляў, не варта ўдзячнасці. Аслабапілі, дык што ж... Гэта нам -- семачкі.
I тут кяля адной з далыііх машын па вочы мне трапіла дзяўчына -- шчуплепькая, чорнавалосая, у паласатай куртцы і цёмнай спаднічцы, яна перабірала вачыма твары байцоў у машыне і адмоўна круціла галавой. А ў машьше ўжо пачалося звычайнае ў такім вьшадку ажыўлеіше: штосьці там наперабой выкрыквалі байцы, але яна, пагасіўшы ўсмешку, нераходзіла да наступнай машыны.
- Таварыш, хто ест Іван?
- Іван? -- ускочыў крайні баец.-- Я Іван, вунь той Іван і шафёр наш таксама Іван.
Поўны падзеі твар дзяўчыпы паступова сумнеў, калі яна пераводзіла позірк з аднаго Івана на другога і з ціхім оумам казала:
--Но. То -- нон Іван.
Штосьці зацікавіла мяне ў гэтых яе пошуках, і я пачакаў, пакуль яна, паўтараючы ўсё тое ж пытанне, абышла ўсю калону. Зразумела, Іванаў у нас было шмат, але ні адзін з іх не здаўся ёй тым, каго япа шукала. Тады мы з камандзірам трэцяй батарэі капітанам Коханам падышлі да дзяўчыпы і спыталі, якога менавіта Івана яна шукае.
Дзяўчына спярша заплакала, але хутка спахапілася, рукавом курткі выцерла цёмныя бліскучыя вочы і, агледзеўшы нас выпрабавалыіым позіркам, страшэнна скажаючы рускія і нямецкія словы, густа перасыпаючы італьянскімі, расказала прыкладна наступнае.
Яе завуць Джулія, яна італьянка з Неапаля. Год пазад, летам сорак чацвёртага, у часе бамбёжкі саюзнай авіяцыяй размешчанага ў Аўстрыі ваеннага завода, яна ўцякла ў Альпы. Пасля адзінокага блукання ў гарах сустрэла рускага ваеннапалоннага, які таксама ўцёк з канцлагера, і яны пайшлі разам. Спачатку ён не хацеў браць яе з сабою, бо прабіраўся на Усход, бліжэй да фронту, яна ж хацела на радзіму, у Італію, адкуль была вывезена пасля падаўлення паўстання ў Неапалі і кінута ў нямецкі капцлагер. Некалькі дзён яны праблукалі ў гарах, перайшлі заснежаны горны хрыбет і аднойчы ў туманную раніцу наткнуліся на паліцэйскую засаду. Яе схапілі і зноў кінулі ў лагер, а што здарылася з Іванам, яна не ведае. Але яна вельмі спадзявалася, што ён быў шчаслівейшы, прабраўся на фронт і цяпер разам з Чырвонай Арміяй зноў прыйшоў у Аўстрыю.
Канешне, гэта было наіўна -- спадзявацца сустрэць у вялізным патоку войск знаёмага хлопца, мы, як маглі, суцешылі дзяўчыну і прабеглі да сваіх машын, бо ўжо была пададзена каманда ехаць далей.
У той жа дзень падвечар пачаўся зацяжны бой за чарговы гарадок, у хуткім часе загінуў капітан Кохан, я амаль забыўся пра тую мімалётную франтавую сустрэчу і ўспомніў пра яе толькі праз васемнаццаць год, калі заняўся літаратурай. I тады я напісаў усё тое, што вы прачыталі ў “Альпійскай баладзе”
Згаданыя тут новыя падрабязнасці цікавыя тым, што яны не ва ўсім супадаюць з версіяй, рэалізаванай у «Альпійскай баладзе». Там Джулія ведае, што Іван загінуў, ратуючы яе. I сама яна яшчэ раз ў канцлагер не трапляла -- яе неяк выратаваў добры чалавек. Відавочна, пацрацавала пісьменніцкая фантазія, без якой мастацкія творы не нараджаюцца.
Праз васемнаццаць гадоў тая сустрэча ажыла ў памяці Васіля Быкава і дала штуршок для ацовесці. А потым было сур'ёзнае вывучэнне матэрыялу ў час работы над творам. Вядома, напрыклад, што В. Быкаў з такой мэтай не раз сустракаўся з італьянскімі турыстамі, якія прыязджалі ў Гродна, дзе жыў празаік, калі пісалася аповесць. Прымерваючыся да вобраза Джуліі, ён прыглядаўся да манеры паводзін італьянак, іх звычак, цікавіўся італьянскай мовай, бо трэба было надаць адпаведны каларыт гаворцы дзяўчыны, словам, як і ў іншых сваіх творах, імкнуўся быць дакладным і ў цэлым, і ў канкрэтных дэталях.
Зразумела, не менш клапаціўся пісьменнік і пра пераканальнасць у паказе іншых герояў твора, асабліва Івана Цярэшкі, праз лёс якога з найболыпай паўнатой раскрываецца галоўная тэма «Альпійскай балады» -- тэма цяжкай, пакутлівай і найчасцей трагічнай долі тых, што воляю абетавін апынуліся ў гітлераўскім палоне, але і там не здаліся працягвалі барацьбу, цаной уласнага жыцця здабываючы свабоду.
Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка даўно, можна сказаць, з самых першых яго сталых твораў пра вайну. Так ці іначай яна закраналася і ў «Жураўдіным крыку» (праз вобраз здрадніка Пшанічнага), і ў «Здрадзе», у якой моцна паранены Шчарбак канчае самагубствам, каб не трапіць у палон (надзей на іншы выхад у яго ўжо не было), і ў «Трэцяй ракеце», у якой з гэтай тэмай звязаны не толькі лёс Лук'янава, але і разважанні Лазняка пра фактычную невінаватасць тых людзей, якія аказаліся ў палоне вьшадкова, з-за неспрыяльнага збегу розных акалічнасцей («Не магу даўмецца, чаму чалавек, які столысі сцярпеў у палоне, павінен быў яшчэ і ў нас нейкую кару несці»), і, вядома ж, у «Пастцы», дзе паказ жахаў палону займае істотнае месца.
Пасля “Альпійская балады” некаторыя бакі гэтай жа тэмы знайшлі сваё адлюстраванне ў аповесцях “Мёртвым не баліць”, «Круглянскі мост», «Сотнікаў» і інш.
Такая працяглая, устойлівая цікавасць Васіля Быкава да адной тэмы, няхай сабе і павернутай кожны раз па-новаму, новай гранню, не магла быць выпадковай. Ён заўсёды востра рэагаваў на трагедыйныя праявы вайны, а ў лёсе палонных гэтая трагедыйнасць сканцэнтравалася наймацней.
Па звестках, апублікаваных у выданні «Аргументы н факты» (1988, № 31), у нямецкім палоне было 6,7 млн нашых вайскоўцаў. 3 іх загінула 4,7 млн. Такая вялікая колькасць страт сярод вязняў тлумачылася тым, што гітлераўцы абыходзіліся з савецкімі ваенналалоннымі асабліва жорстка:« яны ўвогуле не падпадалі пад абарону міжнародных пагадненняў з-за таго, што сталінскае кіраўніцтва краіны не падпісала Жэнеўскую канвенцыю аб ваеннапалонных. Сталін сваім загадам № 270 ад 16 жніўня 1941 г. аб'явіў усіх савецкіх воінаў, якія траплялі ў палон, здраднікамі Радзімы. Іх, калі маглі, нават знішчалі нашы войскі ў нямецкіх лагерах шляхам бамбёжкі. Сем'і афіцэраў з ліку палонных падлягалі рэпрэсіям. Сем'і радавых пазбаўляліся прадуктовых картак, па якіх тады жыла краіна. 3 тых двух мільёнаў пакутнікаў, якія перанеслі ўсе жахі гітлераўскіх канцлагераў і пасля перамогі вярнуліся на радзіму, многія адразу былі расстраляны, астатнія атрымалі тэрміны зняволення ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў. Ці не самай лёгкай карай была высылка на шэсць гадоў у аддаленыя раёны (без права жыць і потым у вялікіх гарадах еўрапейскай часткі Савецкага Саюза -- у Маскве, Ленінградзе, Мінску, Кіеве, Харкаве).
Тады, як пісалася «Альпійская балада», В. Быкаў, зразумела, не ведаў агульнай лічбы вашых ваеннапалонных і канкрэтнай колькасці жахлівых страт сярод іх. Але тое, што такіх пакутнікаў было шмат і што яны ў пераважнай большасці не скарыліся і ў палоне, для яго сакрэтам не было.
Ды ў паслясталінскія часы і ўлады, і ў асаблівасці грамадская свядомасць пачалі ставіцца да былых ваеннапалонных без ранейшай афіцыйнай цадазронасці. Друк усё часцей паведамляў імёны людзей тыпу генерала Карбышава, Фёдара Палятаева, Васіля Порыка або нашага беларускага хлопца з Палесся Уладзіміра Антоненкі, подзвігі якіх, здзейсненыя ў налоне: ці пасля ўцёкаў з яго, памятала не адна еўрапейская краіна.
На гэтай хвалі ўзнікла і быкаўская аповесць. Праўда, асноўны герой «Альпійскай балады» сяржант Іван Цярэшка па маштабах сваёй дзейнасці -- асоба намнога больш сціплая ў параўнанні са згаданымі славутымі барацьбітамі. Гэта зноў звычайны радавы чалавек, якога здрадлівы лёс вайны зрабіў палонным.
2. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў

Знешнія абставіны дзеяння, сам матэрыял, пакладзены ў аснову твора, істотна адрозніваюць гэтую аповесць ад «Жураўлінага крыку», «Трэцяй ракеты» і (часткова) «Здрады», аднак не выклікае ніякіх сумненняў унутраная роднаснасць Івана Цярэшкі з героямі гэтых аповесцей, не кажучы ўжо пра «Пастку», блізкую да «Альпійскай балады» і некаторымі асаблівасцямі тэматыкі.
Асобныя даследчыкі часам пісалі пра Цярэшку ва ўзвышанай танальнасці. Іван «змагаецца, як леў», ён «са звычайнага байца ператвараецца ў незвычайнага героя, здзяйсняе выключнай сілы подзвіг»,-- сцвярджаў В. Новікаў у часопісе «Знамя». Пра «волатаўскі воблік Івана», яго “багатырскі характар” разважала ў двух розных артьжулах Е. Асокіна. «Вышэй за альпійскія горы» падымаўся Цярэшка ва ўяўленні А. Аўарэнкі. Але гэта відавочныя нацяжкі, якія мала стасуюцца да Івана Цярэшкі, намаляванага ў «Альпійскай баладзе», героя па сваёй сціпласці і звычайнасці тыпова быхаўскага.
«Хаця прырода гераічнага вельмі складаная, Іван не любіў разважаць аб ёй, тым больш што не лічыў сябе ні героем, ні нават смелым. Каб быў герой, не даў бы сябе ўзяць у палон, што-небудзь зрабіў бы ў той самы рашучы момант, які вызначыў, пэўна, навек і будучае яго, і мінулае. Пэўна, трэба было прыкончыць сябе і ўсё», -- перадае пісьменнік невясёлы роздум хлопца пра тое, як ён трапіў у палон.
«На момант у ягонай памяці мільгануў той дзень і той нажавы, падкопчаны стрэламі штык, які ён убачыў над сабой, крутнуўшыся з-пад танка. Штык і бот з брызентавым вушкам у шырокай халяве ды доўгім тронкам гранаты.
Зашчацінены, страшны ад пылу немец нешта крычаў, але ён не чуў, бо побач грымеў танк, ды і наогул ён, мусіць, аглух ад грымотаў бою і на кароценькую секунду страціў адчуванне. I тая секунда затым дорага каштавала яму, сляды ад яе ў душы і на целе застануцца, пэўна, навек».
Гэты ўнутраны маналог-споведзь Івана падмацоўваецца далей прамой аўтарскай характарыстыкай, у якой яшчэ раз падкрэслена: «Ён не быў у палку ні героем, ні нават прыкмстна смелым -- быў як і ўсе: па-пехацінску цягавіты і ў меру засяроджаны. За ранейшыя баі атрымаў тры падзякі Вярхоўнага ды два медалі "За адвагу" і думаў, што ні на то большае і не здатны».
Пісьменнік як быццам цалкам пагаджаецца з Іванам, які шчыра і, можа, нават слушна вінаваціць перш за ўсё самога снбе. Аднак есць вялікая праўда і ў страснай, падсвядомай Цярэшкавай мары даказаць «людзям, што нельга спаганяць злосць на палонных, што палон -- не віна іх, а няшчасце, што не яны здаліся ў палон, а іх узялі сілаю». Гэтая мара дапамагае лепш зразумець галоўны пафас аповесці, абумоўлены ўсім ходам адлюстраваных пісьменнікам падзей, -- думку пра тое, што радавы, звычайны чалавек у смяротнай барацьбе з фашызмам рабіў вялікую і высакародную справу сваёй сціплай, непаказной мужнасцю, якая праяўлялася ў самых складаных абставінах. «Вось тут, у палоне, дзе некаму было ні натхняць на салдацкія подзвігі, ні ўзнагароджваць, ні нават браць пад увагу геройскае, дзе за кожную маленькую правіннасць можна было заплаціць жыццём, -- тут у ім хтось абудзіўся, непакорны, дзёрзкі і ўпарты. Тут ён убачыў падыспад фашызму і, мабыць, упершыню зразумеў, што пагібель -- не самае горшае з усяго, што можа здарыцца на вайне», -- піша Васіль Быкаў, паказваючы, як нараджалася ў Цярэшкі рашучасць вытрымаць усе наканаваньія яму выпрабаванні і здабыць свабоду.
Гэтая рашучасць, якая гартуецца ў жахлівых нягодах пакутлівага салдацкага лёсу, дае вялікую маральную сілу сціпламу, маўкліваму і памяркоўнаму хлопцу з беларускай вёскі Цярэшкі каля двух блакітных азёраў, прымушаючы яго зноў і зноў уцякаць з фашысцкіх лагераў. I хаця Івану так і не ўдалося дабрацца да партызан, але свой смяротны час ён сустракае як сапраўдны воін -- са зброяй у руках і, вядома, нескароны, непераможаны, бо забіць чалавека можна ці куляй, ці, што яшчэ больш жахліва, з дапамогай спецыяльна трэніраваных, вывучаных ваўкадаваў, а яго мужнасць, яго свабоду адабраць нельга, калі толькі сам чалавек, няхай і звычайны, нічым асабліва не выдатны, будзе паслядоўным да канца, калі ён згодзіцца хутчэй памерці, чым быць зняволеным, застацца рабом.
Тры дні апошніх -- чацвёртых -- уцёкаў Цярэшкі, яго апошняга няроўнага паядынку і складаюць усю падзейную частку «Альпійскай балады». I ў гэтым Васіль Быкаў таксама застаецца верным сабе. Знешні сюжэт яго аповесцей часта можна ўкласці ў дзве-тры фразы. Але ён, гэты сюжэт, непасрэдны ланцуг падзей, у пісьменніка нават прыблізна не вычэрпвае зместу твора.
У «Альпійскай баладзе» пра тры апошнія дні Івана Цярэшкі Васіль Быкаў напісаў з вялікай дакладнасцю і важкасцю, з тонкім пранікненнем у псіхалагічныя глыбіні. «Псіхалогія, псіхалагізм и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.