Здесь можно найти образцы любых учебных материалов, т.е. получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ и рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Асаблвасц жанру твора У. Караткевча. Агульныя заваг да праблемы вызначэння жанру лтаратурнага твора. Жанрава-кампазцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана Хрыстос прызямлся гародн. Характарыстыка вобраза рамана, адметнасц мовы.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Литература. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


Змест
    Уводзіны
      Глава І. Асаблівасці жанру твора у. караткевіча
      1.1 Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора
      1.2 Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка рамана
      Глава ІІ. Стылёвая адметнасць рамана “хрыстос прызямліўся ў гародні"
      2.1 Характарыстыка вобразаў рамана
      2.2 Адметнасці мовы твора
      Заключэнне
      Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

У сучаснай беларускай прозе раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасць вызначаецца не толькі навізной жыццёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасцю вобразнага ўвасаблення падзей далёкага мінулага, уменнем пераасэнсаваць іх з пазіцый нашай сучаснасці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасці непаўторны нацыянальны каларыт, надзённасць гучання. У гэтых адносінах новы твор істотна пашырае ідэйную і маральную праблематыку прозы Ул. Караткевіча, адкрывае перад ім новыя перспектывы, новыя творчыя далягляды.

Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Ул. Караткевіча - твор глыбока нацыянальны, бо ў аснове яго ляжыць беларуская старажытная кніжнасць і народны фальклор, бо галоўныя грамадскія праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжання. Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя. Перад пісьменнікам стаяла нялёгкая задача: мастацкімі сродкамі перадаць атмасферу ўжо далёкага нам часу. Характары ў рамане скрозь выдуманыя, канфлікты і іх развіццё - таксама, а разам з тым твор уражвае гістарычнай праўдзівасцю, дакладнасцю канкрэтных рэалій часу, аўтарскім разуменнем заканамернасцей грамадскага развіцця.

Калі звярнуцца да пытання распрацаванасці творчасці Уладзіміра Караткевіча ў крытычнай і метадалагічнай літаратуры, то варта назваць некаторых аўтараў. Так, творчаць Караткевіча наогул разглядалі наступныя літаратуразнаўцы: А. Верабей (“Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці У. Караткевіча”); А. Сабалеўскі (“Тэатральнае спасціжэнне Караткевіча”); А. Мальдзіс (“Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча”); М. Жабінская (“Спадчына Караткевіча - крыніца агульнага гуманізму”); М. Абола (“Неугасимый свет доброй благородной души”) і многія іншыя.

Што да крытычнага асэнсавання твора “Хрыстос прызямліўся ў Гародні", то можна адзначыць наступных літаратуразнаўцаў і іх працы: Шынкарэнка В.К. (“Жанравыя асаблівасці рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Чарнышова Л.В. (“Адлюстраванне народных і хрысціянскіх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Сцяпанава А. (“Рысы еўрапейскага постмадэрнізму ў творах Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Салдаценка Н. (“На шляху да вобраза. Парцэляцыя як сінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту - на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Прашковіч Л.І. (“Аб жанрава-стылістычных асаблівасцях рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Лявонава Е.А. (“Алюзія на вобраз Хрыста ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Конан І. (“Нацыянальная гуманістычная ідэя ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”).

Твор Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца ў сучаснай беларускай раманістыцы, вызначаецца шматлікімі жанравымі і стылёвымі адметнасцямі. З гэтай прычыны, гэты твор вельмі цікавы для аналізу -менавіта гэты факт абумоўлівае актуальнасць тэмы курсавой работы

Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецца: выявіць асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні".

Задачы курсавой работы абумоўлены названай мэтай і натуральна выцякаюць з яе сэнсу:

Прааналізаваць крытычную і метадычную літаратуру па тэме даследавання;

Вызначыць асноўныя асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”;

Разгледзець твор беларускага майстра на прадмет наяўнасці ў ім тых ці іншых прыкмет стылю, асаблівасцей жанравай прыналежнасці.

Прадметам вывучэння ў дадзенай курсавой рабоце з'яўляецца раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні"

Аб'ектам жа, у сваю чаргу, выступаюць непасрэдна жанрава-стылёвыя адметнасці твора.

Глава І. Асаблівасці жанру твора у. караткевіча

1.1 Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора

Праблема жанру з'яўляецца адной з найбольш складаных у літаратуразнаўстве. Гэта тлумачыцца прыродай самога жанру, яго зменлівасцю пад уплывам зрухаў у сацыяльным і духоўным жыцці грамадства. Кожная гістарычная эпоха абумоўлівае ўзнікненне спецыфічных жанравых форм. Але нельга думаць, што пры гэтым не ўлічваецца вопыт папярэдніх мастацкіх пакаленняў. Жанры з'яўляюцца яго універсальнымі формамі, у іх заўсёды зберагаюцца элементы архаікі. Праўда, гэтая архаіка зберагаецца толькі дзякуючы пастаяннаму яе абнаўленню, асучасніванню.

Калі мець на ўвазе літаратуру апошніх дзесяцігоддзяў, то асабліва лёгка заўважыць тэндэнцыю да абнаўлення многіх жанравых структур, іх узаемапранікненне і ўзбагачэнне на гэтай аснове. Сінтэз мастацкіх форм - працэс настолькі пашыраны, што адноснасць жанравай чысціні ўжо не выклікае сумнення. І хаця прырода пэўнага літаратурнага роду захоўваецца, “змешанасць", сінкрэтычнасць шмат у чым адрознівае многія жанравыя структуры ад іх класічных узораў. Даследчык А. Яскевіч ахарактарызаваў гэтую з'яву як “перафарміраванне, дынаміку жанраў” [21; 169].

У правільнасці выказанай думкі пераконвае развіццё сучаснага рамана, які ў сваіх лепшых узорах працягвае захапляць шматгранным адлюстраваннем рэчаіснасці, сюжэтна-кампазіцыйнай разнастайнасцю, дыялектыкай жанру. Росквіт нагаданай масацкай формы ў беларускай літаратуры прыпадае на 60-70-я гады. Якраз яны, паводле слоў В. Івашына, “пара найбольш значных, дынамічных зрухаў у развіцці беларускай раманістыкі. У гэты час побач з выразнай арыентацыяй на шырокую эпічнасць наглядалася цяга да рамана, у цэнтры якога духоўныя, маральныя пошукі асобы; перамяшчаліся грані ад панарамнасці, падзейнасці да паказу ўнутранага свету чалавека, ад “эпікі” да “лірыкі”, з узмацненнем аўтарскага голасу расло значэнне інтэлектуальнага пачатку і дакумента ў літаратуры. Мяняліся ў гэты час суадносіны эпічнага і драматычнага. Узмацнялася драматызацыя раманнай формы" [7; 210].

Такім чынам, пошукі новых жанравых форм з'яўляюцца заканамерным працэсам рамана на сучасным этапе.

1.2 Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка рамана

У сувязі з праблемай вызначэння жанру цікавым з'яўляецца твор Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1965 - 1966). Менавіта ў гэтым творы даволі адчувальныя драматызацыя жанравай формы, хаця аснова не застаецца эпічнай, сумяшчэнне дынамічнага і псіхалагічнага, інтэлектуальнага і прыземленага, рэальнага і выдуманага.

З мэтай лепшага высвятлення зместава-фармальнай арганізацыі рамана варта звярнуцца да гісторыі яго ўзнікнення.

Сам Уладзімір Караткевіч адзначае: “Думку аб ім (рамане), жаданне напісаць яго ажыўляе, часцей за ўсё, нейкі асобны факт, вычытаны ў хроніцы ці старажытным акце. Для мяне гістарычная рэч пачынае жыць з анекдота (не ў нашым сэнсе, а ў тым, у якім разумелі яго нашы продкі год двесце назад: трагічны або вясёлы, але заўсёды сюжэтны і арыгінальны факт з жыцця рэальнай гсітарычнай асобы). Для мяне мой “Хрыстос з Гародні" пачаўся з “Хронікі” Стрыйкоўскага [8; 10].

Сапраўды, у “Хроніцы Белай Русі…" занатавана гісторыя Лжэхрыста - самазванца і махляра Якубы Мялшцінскага. Але пад пяром пісьменніка гэтая гісторыя набывае зусім іншае асэнсаванне. Аўтар расказвае чытачу пра “мужыцкага” Хрыста - Юрася Братчыка, які ад валацугі і шалбера праходзіць шлях да заступніка ўсіх пакрыўджаных. Ён адстойвае роўнасць паміж людзьмі, змагаецца з ворагамі, асуджае зайздрасць, сквапнасць, здраду, забойствы. Спачатку герой несвядома, па прымусу абставін, ступае на шлях барацьбы. Але патрэба людзей у чалавеку, які б павёў іх за сабой (“… хто б ты ні быў, ты з намі ў адну дуду дзьмеш, аднолькавыя поршні носіш, галадаеш як мы. Даў ты нам хлеб. І яшчэ… даў ты нам веру… Павінен быў ты прыйсці! ”), вялікая любоў да Радзімы, такой змучанай і абрабаванай, нараджаюць у яго душы адкрыты пратэст супраць усякай несправядлівасці. У рэшце рэшт ён разумее, што за праўду трэба змагацца і спасцігае непахісную ісціну: “… умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвіліну бойкі і плахі. Вось - вера. А іншай няма”. Юрась Братчык не здраджвае да канца сваім перакананням. Сімвалічны сэнс заключае ў сабе фінальная сцэна твора, калі Хрыстос разам з сябрамі засявае ніву. Кінутыя ў акрываўленую зямлю Гародні зярняты, абавязкова прарастуць насустрач сонцу, дадуць зялёныя ўсходы. І хай пройдзе шмат гадоў, але поле ўсё роўна закаласуе, жыццястойкую яго сілу нельга знішчыць. Як нельга знішчыць ісціну, дабро, вернасць, каханне, наогул жыццё. У сцверджанні гэтай думкі заключаецца глыбокая філасафічнасць рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, выяўляецца аўтарская канцэпцыя жыцця, яго светаадчуванне, што паэтычна перадае эпіграф да разгледжанага раздзела “Пасеў”:

Людская жорсткасць, злосныя жаданні

Не здолеюць нападам безупынным

Мне вочы чорнай засланіць завесай

Схаваўшы сонца залатое ззянне.

Разам з тым твор Уладзіміра Караткевіча мае гістарычную аснову. Аўтар разглядае вострыя сацыяльна-грамадскія праблемы першай палавіны ХVІ стагоддзя. Яго героі дзейнічаюць у канкрэтных абставінах. Чытач ведае пра іх заняткі, быт, знаёміцца з адметнасцямі архітэктуры, мясцовасці, яе тапанімікай. Сярэдневякавоя Гародня (яна апісана асабліва падрабязна), многія вёскі і хутары, Любча, Навагрудак, Вільня, паўстаюць праз заслону стагоддзяў, ствараючы адпаведныя каларыт і прасторава-часавыя арыенціры. Майстар авантурна-прыгодніцкай фабулы Ул. Караткевіч не абмяжоўваецца паказам выключных здарэнняў, што адбываюцца з Хрытом і яго апосталамі.

Па-мастацку праўдзіва перададзены ім канфлікты часу: з аднаго боку існуючая несправядлівасць, барацьба розных рэлігійных плыняў, цемрашальства, з другога - нежаданне мірыцца з усім гэтым перадавых людзей краіны. Сярод іх - гародзенскія гуманісты, філосафы Альбін Крыштофіч і Кашпар Бекеш. Іх цвярозая атэістычная думка супрацьстаіць пануючым рэлігійным догмам, а слова кліча да барацьбы. Не толькі гэтыя адукаваныя і выхаваныя на лепшых традыцыях свайго часу людзі прапаведуюць свабоду веравызнання і адмаўляюць бога, але так думаюць і гарадскія мяшчане: майстар залатых спраў Ціхон Вус, каваль Кірык Вястун, мечнік Гіяў Турай і яго сын Марка.

Прыводзячы вытрымкі з Бібліі і іншых царкоўных кніг, гістарычных дакументаў і летапісаў, Ул. Караткевіч развенчвае святасць асобных сцвярджэнняў, палемізуе з некаорымі палажэннямі і стварае такім чынам арыгінальнае, самабытнае “Евангелле ад Іуды”. Як вядома, гэты вучань Хрыста, паколькі за трыццаць срэбранікаў прадаў свайго настаўніка, у адрозненні ад іншых апосталаў не меў права на выкладанне ісцін. Але ў рамане Іуда не здраднік, не срэбралюб. Іосі бен Раввуні здзіўля чытача непрыманнем веры ў бога, сілай духа. Напісанае ім і Роскашам Богданам “Слова двух сведкаў" даводзіць: бог не хто іншы як чалавек у сваіх лепшых парываннях, учынках, жаданні бачыць усіх людзей роўнымі і шчаслівымі. У гэтым антырэлігійная скіраванасць і сацыяльная завостранасць твора, яго актуальнае грамадскае гучанне.

Самому пісьменніку задуманае мастацкае палатно ўяўлялася так: “Гэта будзе не камедыя і не трагедыя, а трагікамедыя, смех праз слёзы, народная драма, калі хочаце". Прыведзенае выказванне нельга разумець літаральна. Размова ідзе ў першую чаргу пра ідэйна-зместавую напоўненасць твора. Перад намі сапраўды трагічныя старонкі далёкай эпохі. Але абранне такой тэмы не магло не паўплываць на знешнюю арганізацыю матэрыялу, што выявілася ў драматычнай напружанасці дзеяння, дыялагічнасці, прынцыпе кантрасту, як асноўным у сюжэтна-кампазіцыйнай будове рамана. Безумоўна, можна спрачацца аб вартасцях апошняга, тым больш што у сучаснай раманістыцы па сваёй дасканаласці ён не ўяўляе вяршыню, да якой трэба імкнуцца. Але калі ўлічыць жаданне пісьменніка максімальна наблізіцца да разглядаемага перыяду гісторыі, перадаць многія яго сацыяльныя калізіі і антаганістычныя канфлікты, а таксама захаваць спецыфіку абранага жанру (“Евангелле”), то выбар такога мастацкага ўвасаблення будзе апраўданы.

Антыподамі станоўчых герояў у рамане выступаюць царкоўныя служкі, гарадскія вярхі, багатыя і ненасытныя ў сваёй сквапнасці мяшчане і сяляне. З найбольшым сарказмам і гратэскнай завостранасцю створаны Ул. Караткевічам вобразы божых служак. Іх паводзіны і пропаведзі настолькі лжывыя і супраціўныя чалавечай прыродзе, што нават душы пакідаюць іх, ператварыўшыся ў д'яблаў. “…Дзеці свайго часу, няшчаснага, хворага, гнойнага, сагнутага, калі чалавек быў амаль жывёлай і толькі сям-там выбіваліся наверх парасткі скарлючанага, але ўпартага і моцнага жыцця" [9; 20], яны ставяць сваёй мэтай паляванне за “італьянскімі трызненнямі", вынаходзяць машыны, з дапамогай якіх у людзей іможна адняць здольнасць думаць, раскладваюць кастры інквізіцыі, катуючы, знішчаюць усё жывое. Ім трэба рабіць гэта як мага хутчэй, бо ў народа ўжо ёсць свая Біблія, зроблена шмат адкрыццяў, лепшыя яго прадстаўнікі прагнуць пазнання невядомага. Вось чаму пасланнікі Рыма, прыхільнікі каталіцызму, сляпыя выканаўцы чужой волі непакояцца за тое, каб “уся зямля, колькі яе ні ёсць, была ў новай, нябачнай скрыні…" [9; 18], скрыні іхняга духу і веры.

Даследчык А. Сямёнава зазначае: “Хаця Караткевіч пісьменнік, што належыць да плыні “рэалістычнага рамантызму", але бывае і майстрам жанравага жывапісу, умее стварыць яркія, з густам выпісаныя бытавыя карціны, шырока выкарыстоўвае іронію і нават сатыру. Мастак дае многа сюжэтнай прасторы і “жанраваму чалавеку” - прыгадаем хаця б паплечнікаў Братчыка, а таксама мітрапаліта Балвановіча ці ката з рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. І гэта сапраўды так. З вялікай выкрывальнай сілай здымае пісьменнік з “сыноў божых" арэол святасці, маральнай чысціні, даказваючы адваротнае і высмейваючы іх абмежаванасць, тупасць, “вынаходлівасць" таго ж ката, які прыдумляе мудрагелістыя клеткі-прыстасаванні не толькі для чалавека, але і для жывёл і гадаў, хто “хоць трохі іначай думае". Па-майстэрскі выпісаны аўтарам сцэны суда царкоўнікаў над мышамі і вынясення ім прыгавору, расправы над званамі, якія білі трывогу ў Ноч Белых Крыжоў, продажу індульгенцый, паседжання доказнай інквізіцыі, ганебнай змовы “падданых бога” з татарамі і інш. Нагаданыя моманты ўражваюць неадпаведнасцю паміж матэрыялам і формай яго выяўлення, кантрастам паміж неймавернасцю зместу і спакойнай, “эпічнай” манеры апавядання. Пісьменнікам у асноўным вытрымліваюцца спакойная інтанацыя, нетаропкі тэмп, як гэтага і патрабуе прачытанне біблейскага тэксту. І толькі іншы раз у апавядальную структуру твора прарываецца ўсхваляваны, з публіцыстычнымі ноткамі аўтарскі голас, поўны абурэння і непрымання.

Адной з характэрных асаблівасцяў рамана з'яўляецца прыгодніцка-дэтэктыўны сюжэт. Па сутнасці, Юрасю Братчыку разам з дванаццаццю апосталамі на самай справе даводзіцца перажыць містэрыю, з якой выступалі яны перад жыхарамі мястэчка Свіслач на пачатку твора. Хрыстос Ул. Караткевіча чыніць цуды (вяртае зрок “сляпым”, выратоўвае ад смерці п'яніцу, “пераўтварае” грошы ў камяні), адпраўляецца на Галгофу, каб быць распятым. Але гэтага не здарылася, бо той, хто адстойвае праўду і жыве дзеля другіх, вечны і неўміручы.

Так праз выпадковае, недарэчнае, іншы раз неверагоднае паказвае пісьменніккемлівасць, вынаходлівасць простага чалавека, яго мяккі гумар у адносінах да свайго брата і здзеклівасць, злы смех - да ворагаў. Усё гэта, як і дынамічнае развіццё дзеяння ў творы, частыя масавыя сцэны, перапляценне сур'ёзнага і камічнага, гратэскавага і смехавога надае раману характар займальнага народнага прадстаўлення. Такая характарыстыка твора, хоць у ім дамінуюць прыгодніцка-дэтэктыўныя элементы ў сюжэтна-кампазіцыйнай арганізацыі, не ставіць пад сумненне вялікай сацыяльна-філасофскай значнасці і гуманістычнай скіраванасці, бо асноўная мэта таго ж Братчыка Хрыста: “Адпусціць замучаных на свабоду, рабоў - з ланцугоў, бедных - з халуп, мудрых - з турмаў, гордых - з ярма".

Зробленае назіранне яшчэ раз дазваляе гаварыць пра твор Уладзіміра Караткевіча як шматпланавую жанравую структуру, дзе сумяшчаюцца рэалістычна-канкрэтнае, іранічна-саркастычнае, алегарычнае, авантурна-прыгодніцкае, рамантычнае, лірыка-публіцыстычнае.

Выклікае цікавасць таксама і кампазіцыя рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Увесь матэрыял тут аформлены ў раздзелы, кожны з якіх адносна завершаны і мае сваю назву. Часцей за ўсё яна нагадвае крылаты выраз або ўзята з летапісаў або рэлігійных твораў. Вялікі ідэйна-эмацыянальны сэнс заключаюць у сабе эіграфы да раздзелаў, якія ў сціслай, прытчападобнай форме перадаюць змест напісанага. Іншы раз іх некалькі да аднаго раздзела, і тады кожны наступны ўдакладняе і развівае сэнс папярэдняга. Прычым крыніцы, з якіх чэрпае выслоўі пісьменнік, самыя разнастайныя. Сярод іх - царкоўныя кнігі, апокрыфы, летапісы, палемічныя творы, вусна-паэтычныя творы таго часу, егіпецкія гімны і паданні, усходнія казкі, старажытныя песні, багатая сусветная літаратура.

У некаторых месцах усё пералічанае ўведзена аўтарам непасрэдна ў тканіну пазаічнага апавядання і дае магчымасць меркаваць аб густах пісьменніка, шырокім коле яго інтарэсаў, плённай арыентацыі як на фальклор, народную смехавую культуру, так і на парадыйна-травесційную літаратуру, вытокамі якой з'яўляецца сярэдневякоўе, а таксама на класчнае мастацтва слова. Пра вернасць аўтара традыцыям сведчаць не толькі літаратурныя рэмінісцэнцыі, што даволі часта сустракаецца ў творы, але і прынцыпы адлюстравання жыцця, спосаб тыпізацыі герояў.

У дадзеным выпадку, па свайму светаадчуванню, творчай манеры, Ул. Караткевічу былі блізкія Ш. Кастэр, Ф. Рабле, Р. Ралан, М. Гогаль, М. Булгакаў.

Блізкасць Ул. Караткевіча да М. Булгакава перш за ўсё ў парадаксальнасці, ва ўменні спалучыць, здавалася б, зусім рознае, несумяшчальнае.

Скіраванасць рамана беларускага аўтара на сучаснасць заключаецца ў яго адкрытым, антываенным пафасе. Гнеўна асуджае Ул. Караткевіч усякага роду прыстасаванні для здзекаў над людзьмі. “На сценах, нібы залітых крывёю, віселі акрамя масак варонкі, шчыпцы, ціскі для ламання рэбраў. Стаялі ля сцен абрыдлівыя, незразумелай формы і прызначэння станкі… з ігламі шлемы… Нельга было паверыць, што такое магло быць паміж людзей".

Разважаючы пра падзеі першай палавіны XVI стагоддзя, ствараючы вобразы той эпохі, асабліва адмоўныя, пісьменнік знаходзіць аналагічныя ім у больш блізкія да нас часы. Змяшчэнне прасторава-часавых пластоў не парушае праўдзівага гучання мастацкага твора, а наадварот, дае магчымасць пісьменніку сцвердзіць думку, што бесчалавечнае, хлуслівае, жорсткае ва ўсе вякі было аднолькавым і мела адзіную мэту: “…ваюй за сваё, а асабліва супраць самай страшнай ерасі, чалавечага самамнення і жадання думаць, ваюй супраць самай страшнай ерасі, якую у Італіі завуць гуманізмам, таму што гэта рошчына вечнага неспакою” [9; 18].

Такім чынам, можна прыйсці да выніку, што аўтар рамана знайшоў даволі цікавую жанравую форму, якая лагічна выцякае са зместу, з'яўляецца надзвычай актыўнай у адносінах да жыццёвага матэрыялу. Легенду пра падарожжа Хрыста па Беларусі патрэбна было “апрануць" у адзенне праўдападобнасці - гэта значыць, патрэбна было стврыць рэалістычны фон, на якім нібыта адбываліся падзеі, вобразы гістарычных і выдуманых герояў, якія жылі ў той час і сустракаліся з Хрыстом. Калі гаварыць дакладней, пісьменніку патрэбна было прымусіць чытача паверыць у тое, пра што гаворыцца ў рамане. Аўтарская задума абумовіла ярка выражаны палемічны характар твора. Палемічнасць ідзе ад імкнення пісьменніка паглыбіць наша веданне гісторыі, выявіць далёкія супярэчнасці далёкага нам часу.

Глава ІІ. Стылёвая адметнасць рамана “хрыстос прызямліўся ў гародні"

Сінтэз разнастайных жанравых форм абумовіў, у сваю чаргу, стылёвую шматграннасць. Адметнасцю стылю рамана з'яўляецца тое, што ў ім паралельна існуюць два тыпы мастацкага адлюстравання жыцця - рэалістычны і рамантычны.

“Хрыстос прызямліўся ў Гародні" - твор рамантычны па адбору и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.